Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ
Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ icon

Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ



НазваниеАбагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ
Дата конвертации17.09.2012
Размер48.51 Kb.
ТипДокументы
источник

Абагульняючы тэст. 6 клас

Пытанні №№ 1-40 маюць толькі адзін правільны адказ.

1).Самая старажытная стаянка першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі знойдзена каля вёскі:

а).Бердыж Чачэрскага раёна; б).Чаплін Лоеўскага раёна; в).Асавец Бешанковіцкага раёна; г).Юравічы Калінкавіцкага раёна.

2).Перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жанчына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці:

а).манагамія; б).палігамія; в).патрыярхат; г).матрыярхат.

3).У першабытным грамадстве аб’яднанне кроўных сваякоў, якія вядуць сумесную гаспадарку – гэта:

а).народнасць; б).суседская абшчына; в).родавая абшчына; г).натуральная гаспадарка.

4).Асоба, якая з’яўлялася лідэрам племені ў старажытным грамадстве, - гэта:

а).правадыр; б).татэм; в).князь; г).старэйшына.

5).Вызначце прыладу працы, якая найбольш характэрна для матычнага земляробства:

а).барана-сукаватка; б).драўлянае рала; в).палка-капалка; г).каменная або рагавая матыка.

6).Найбольш старажытны тып земляробства:

а).ворыўнае; б).матычнае; в).падсечна-агнявое (лядна-агнявое); г).падушнае.

7).Перыяд у гісторыі радавой абшчыны, калі вядучая роля ў гаспадарчым жыцці належала мужчыне, - гэта:

а).манагамія; б).патрыярхат; в).матрыярхат; г).палігамія.

8).Першая жывёла, якая была прыручана старажытным чалавекам, - гэта:

а).дзік; б).конь; в).кошка; г).сабака.

9).Паселішча першабытных людзей каменнага і бронзавага веку:

а).стаянка; б).гарадзішча; в).селішча.

10).Аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і не мелі сваяцкіх сувязяў і вялі самастойную гаспадарку:

а).натуральная гаспадарка; б).народнасць; в).суседская абшчына; г).родавая абшчына.

11).Вызначце супольнасць (калектыў) першабытных людзей, які суадносіцца з тэрмінам “праабшчына”:

а).суседска-родавая абшчына; б).першабытны чалавечы статак; в).мацярынская родавая абшчына; г).плямёны.

12).Домніца – гэта:

а).від зброі; б).купецкае аб’яднанне; в).месца пахавання нябожчыка; г).прыстасаванне для выплаўлення металу; д).від упрыгожвання.

13).Правілы паводзін, якіх прытрымліваюцца людзі:

а).абрад; б).звычай; в).табу; г).фетыш; д).татэм.

14).Сукупнасць дзеянняў, у якіх праяўляюцца вераванні людзей:

а).табу; б).звычай; в).абрад; г).татэм.

15).Крывічы займалі тэрыторыю:

а).паўднёва-усходняя частка сучаснай Беларусі, усход Гомельскай і Магілёўскай вобласці; б).вярхо’і Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, поўдзень Чудскага возера; в).басейны Прыпяці і Дзвіны, сучасная цэнтральная Беларусь.

16).Найбольш значны горад у землях дрыгавічоў – гэта:

а).Берасце; б).Гомель; в).Тураў; г).Полацк.

17).Уласнік буйнога зямельнага надзелу, буйны землеўладальнік, - гэта:

а).закуп; б).пасаднік; в).феадал; г).дзядзінец.

18).Слова “горад” ва ўсходніх славян паходзіць ад слова:

а).гародніна; б).гара; в).гарадзіць.

19).Умацаваны цэнтр горада у часы сярэднявечча на беларускіх землях – гэта:

а).верв; б).дзядзінец; в).пасад; г).феод.

20).Найбольш старажытны беларускі горад:

а).Віцебск; б).Тураў; в).Полацк; г).Менск.

21).Першае летапіснае прыгадванне Турава:

а).862 г.; б).980 г.; в).1097 г.; г).1067 г.

22).На 1067 г. прыпадае першае прыгадванне ў пісьмовых гістарычных крыніцах:

а).Заслаўя; б).Менска; в).Пінска; г).Слуцка.

23).Натуральны падатак у выглядзе футра, збожжа; воску, мёду, які плаціла князю насельніцтва, - гэта:

а).пагост; б).палюддзе; в).даніна; г).віра.

24).Узброенае княжацкае войска ва ўсходніх славян – гэта:

а).дружына; б).пяхота; в).арда; г).апалчэнне.

25).Катэгорыя залежных сялян, прыслуга феадала – гэта:

а).закупы; б).чэлядзь; в).ізгоі; г).халопы.

26).Катэгорыя залежных сялян, поўнасцю страціўшых свае правы, - гэта:

а).халопы; б).закупы; в).даннікі; г).чэлядзь.

27).Гістарычна першае дзяржаўнае ўтварэнне на Беларусі, узнікшае на землях крывічоў, - гэта:

а).Тураўскае княства; б).Полацкае княства; в).Мінскае княства.

28).Першы гістарычна вядомы полацкі князь:

а).Ізяслаў; б).Рагвалод; в).Усяслаў; г).Брачыслаў.

29).Веча – гэта:

а).рэлігійная ўстанова; б).агульны сход дарослых жыхароў горада для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў; в).гарадское войска.

30).Гарадское войска ў часы сярэднявечча – гэта:

а).віра; б).пяхота; в).апалчэнне; г).дружына.

31).Князь Уладзімір Святаславіч прымусам узяў жонкай палонную полацкую князёўну Рагнеду і даў ёй новае імя:

а).Ефрасіння; б).Анастасія; в).Гарыслава; г).Яраслаўна.

32).Хто з азначаных постацей у беларускай гісторыі з’яўляецца аўтарам слоў: “Бацька! Ты тут не адзін”?

а).Уладзімір; б).Усяслаў; в).Брачыслаў; г).Ізяслаў.

33).Найвышэйшага развіцця Полацкая зямля (княства) дасягнула пры:

а).Рагвалодзе; б).Ізяславе; в).Брачыславе; г).Усяславе.

34).Удзельнае княства – гэта:

а).дзядзінец; б).памесце; в).незалежнае княства перыяду раздробленасці; г).уласнасць збяднеўшых феадалаў.

35).Развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва – гэта:

а).трызна; б).пахаванне; в).трэбішча; г).капішча.

36).Хрысціянства на ўсходнеславянскія землі пранікла пераважна з:

а).Візантыі; б).Брытаніі; в).Іудзеі; г).Егіпту.

37).Старажытнейшая епархія на Беларусі ўзнікла ў Полацку ў:

а).988 г.; б).992 г.; в).1005 г.; г).1123 г.

38).Найбольш старажытная гістарычна вядомая рукапісная кніга на Беларусі, якая захавалася да нашых дзён, - гэта:

а).Полацкі летапіс; б).Полацкае Евангелле; в).Тураўскае Евангелле; г).Іпацьеўскі летапіс.

39).Крыж полацкага майстра Лазара Богшы быў створаны ў:

а).982 г.; б).1161 г.; в).1061 г.; г).992 г.

40).Помнік старажытнага беларускага дойлідства XII ст., пабудаваны па замове Ефрасінні Полацкай дойлідам-манахам Іаанам за 30 тыдняў:

а).Сафійскі сабор; б).Каложская царква; в).Спаса-Ефрасіннеўская царква; г).Камянецкая вежа.

^ Пытанні №№ 41-50 маюць некалькі правільных адказаў.

41).Вызначце гістарычныя формы апрацоўкі зямлі старажытным чалавекам:

а).ворыўнае; б).матычнае; в).збіральніцтва; г).падушнае; д).падсечна-агнявое (лядна-агнявое).

42).Заняткі старажытнага чалавека, якія належалі да спажывецкай гаспадаркі:

а).бортніцтва; б).жывёлагадоўля; в).земляробства; г).паляванне; д).збіральніцтва.

43).Заняткі старажытнага чалавека, якія належалі да вытворчай гаспадаркі:

а).бортніцтва; б).жывёлагадоўля; в).земляробства; г).паляванне; д).збіральніцтва.

44).Да ўсходнеславянскай плыні належаць:

а).палякі; б).рускія; в).беларусы; г).сербы; д).македонцы; е).украінцы; ж).славакі.

45).Вызначце галоўныя часткі ў структуры беларускага горада ў часы сярэднявечча:

а).торг; б).верв; в).пасад; г).феод; д).дзядзінец.

46).Вызначце матэрыялы, якія выкарыстоўваліся для пісьма ў раннім сярэднявеччы:

а).папера; б).тканіна; в).пергамент; г).бяроста; д).вашчына.

47).Берасцяныя граматы на тэрыторыі Беларусі знойдзены навукоўцамі ў:

а).Брэсце; б).Полацку; в).Віцебску; г).Мсціславе; д).Смаленску.

48).Падчас княжання Усяслава Чарадзея адбылося:

а).бітва на Нямізе; б).заснаванне Полацка; в).будаўніцтва Сафійскага сабора; г).стварэнне крыжа Лазара Богшы.; д).паход полацкай дружыны на Ноўгарад.

49).Адзначце імёны полацкай князёўны:

а).Анастасія; б).Гарыслава; в).Прадслава; г).Рагнеда; д).Дабраслава.

50).Вызначце функцыі, якія выконваў Сафійскі сабор у Полацку ў XI-XIII стст.:

а).захаванне архіва і бібліятэкі; б).захаванне дзяржаўнай казны; в).захаванне парахавога запасу; г).месца малітваў вернікаў.




Похожие:

Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ icon5 клас Тэма: Дзяленне натуральных лікаў
Пытанні: На дошцы запісаны выраз а : в = с. Што азначаюць буквы а,в,с у дадзеным запісу? Што паказвае дзель?
Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ icon02-07 Дзень тыдня № п\п 1 клас 2 клас 3 клас 4 клас Панядзелак 1

Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ icon02-07 Дзень тыдня № п\п 1 клас 2 клас 3 клас 4 клас Панядзелак 1

Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ iconТэст “Кітай у XIV – XV стст.”

Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ iconВіталь Рыгоравіч Гарановіч
Адзін з аўтараў альманаха “Дзвіна, калектыўных зборнікаў “Далягляды”, “Браслаўшчына азёрная мая”
Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ iconГалоўныя члены сказа
Дзейнік — адказвае на пытанні хто?, што?, выражаееца назоўнікам, займеннікам. Прыклад: сабака, дрэва
Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ iconУласцівасць правільнай прапорцыі
...
Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ iconКантрольная работа «Тэхналогія апрацоўкі тэкставых дакументаў»
Ці правільнае дадзенае сцверджанне (напішыце Так ці Не): «У праграме Word можна ствараць як маркіраваныя, так і нумараваныя спіскі»....
Абагульняючы тэст. 6 клас Пытанні №№1-40 маюць толькі адзін правільны адказ iconТэст “Індыя ў XIV – XV стст.”
Цімура Дэлійскі султанат прыйшоў у заняпад; в у Індыі было вынайдзена прадзільнае кола
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы