В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці icon

В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці



НазваниеВ. М. Касцючык складаны сказ без складанасці
Дата конвертации17.09.2012
Размер77.04 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


М. І. Новік,

С. Ф. Бут-Гусаім,

В. М. Касцючык


СКЛАДАНЫ СКАЗ БЕЗ СКЛАДАНАСЦІ

9 КЛАС


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2011

Тлумачальная запіска

Развіццё маўленчых здольнасцей вучняў, удасканаленне культуры іх вуснага і пісьмовага маўлення непасрэдным чынам звязана з асэнсаваннем асаблівасцей складанага сказа. Гэтая моўная адзінка пашырана ў арганізацыі тэкстаў розных стыляў і жанраў, а таксама можа выступаць у якасці самастойнага міні-тэксту. Для развіцця творчых здольнасцей вучняў, умення асэнсавана ўспрымаць чужы тэкст, а таксама ствараць уласныя выказванні важна навучыць карыстацца словам у кантэксце розных сінтаксічных канструкцый, у тым ліку і складаных. Развіццё граматычнага ладу маўлення вучняў звязана з удасканаленнем умення асэнсоўваць складаны сказ як структурна-семантычную і функцыянальна-камунікатыўную адзінку. Культура маўлення вучняў звязана з развіццём умення дарэчна выкарыстоўваць складаныя сказы ў адпаведнасці з сітуацыяй маўлення, мэтанакіраванасцю і адрасатам паведамлення. Засваенне тэарэтычных звестак пра складаны сказ і актыўнае ўключэнне гэтых сінтаксічных канструкцый у вуснае і пісьмовае маўленне вучняў будзе спрыяць развіццю іх узаемадачыненняў у маўленчым асяроддзі, а таксама развіццю асобасных станоўчых рыс, здольнасцей.

Факультатыўныя заняткі грунтуюцца на базавым узроўні сінтаксісу, пры вывучэнні якога актуальным застаецца комплекснае вывучэнне складанага сказа. Лінгвістычная прырода складанага сказа шматаспектная, гэта дазваляе замацоўваць набытыя раней уменні захоўваць нормы беларускай літаратурнай мовы (арфаэпічныя, арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, маўленчыя) у вусным і пісьмовым маўленні. Вывучэнне складанага сказа ў цеснай узаемасувязі з іншымі раздзеламі школьнага курса беларускай мовы спрыяе не толькі ўспрыманню вучнямі роднай мовы як гарманічнай цэласнай сістэмы, але і як нацыянальнай каштоўнасці, як універсальнага сродку, з дапамогай якога здабываецца і перадаецца інфармацыя ў прасторы і часе. Засваенне паняццяў, звязаных з будовай складанага сказа, асаблівасцямі сэнсава-граматычных адносін паміж часткамі, спецыфікай сродкаў сувязі частак павінна быць скіравана на фарміраванне ўменняў правільна інтанаваць складаныя сказы і пунктуацыйна правільна афармляць іх у пісьмовым маўленні. Удасканаленне моўных і маўленчых навыкаў будзе станоўча ўплываць на развіццё творчых здольнасцей вучняў, на фарміраванне ўменняў выказвацца вусна і пісьмова ў розных стылях і жанрах, выкарыстоўваючы пры гэтым сэнсавыя і стылістычныя магчымасці розных відаў складаных сказаў. Удасканаленню маўленчай і камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў будзе спрыяць інтанаванне і пунктуацыйнае афармленне сінтаксічных канструкцый з чужой мовай, а таксама выкарыстанне ў вусным маўленні і афармленне ў пісьмовым выказванні цытатаў і эпіграфаў. Факультатыўныя заняткі дазваляюць развіваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці дзяцей, удасканальваць навыкі самастойнай працы, абуджаць цікавасць да роднай мовы, здабыткаў навукоўцаў і мастакоў слова.

М э т а заняткаў – развіццё моўнай і маўленчай культуры вучняў праз засваенне спецыфікі складаных сінтаксічных канструкцый.

З а д а ч ы:

  • развіваць уменне выкарыстоўваць лінгвістычныя веды для вызначэння спецыфікі складаных сказаў і канструкцый з чужой мовай;

  • удасканальваць уменне распазнаваць розныя тыпы складаных сказаў, рабіць іх аналіз;

  • спрыяць замацаванню нормаў беларускай літаратурнай мовы – маўленчых, арфаэпічных, граматычных, пунктуацыйных;

  • развіваць уменне акрэсліваць сэнсава-стылістычныя магчымасці складаных сказаў і канструкцый з чужой мовай у кантэксце;

  • удасканальваць уменне вучняў дарэчна выкарыстоўваць складаныя сінтаксічныя канструкцыі ў вусных і пісьмовых выказваннях розных стыляў і жанраў;

  • удасканальваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;

  • садзейнічаць развіццю творчых здольнасцяў школьнікаў, абуджаць цікавасць да роднага слова, культуры і гісторыі беларускага народа.

На факультатыўных занятках па сінтаксісе і пунктуацыі мэтазгодна выкарыстоўваць разнастайныя формы працы: семінары, практыкумы, дыктанты розных відаў (у тым ліку графічныя), вусныя і пісьмовыя паведамленні на лінгвістычныя тэмы, лінгвістычны эксперымент і інш.


^ Змест курса

(35 гадзін)

Ад простага сказа да складанага (4 гадзіны)

Просты і складаны сказ: агульнае і адрознае. Віды і сродкі сувязі частак у складаным сказе. Злучнікавыя і бяззлучнікавыя складаныя сказы, складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Выкарыстанне складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне і параўнанне простых і складаных сказаў, вызначэнне агульнага і адрознага. Чытанне тэкстаў, распазнаванне складаных сказаў, каментарый сродкаў сувязі частак складаных сказаў, вызначэнне тыпаў сказаў.

^ Сінтаксічныя лабірынты складанага сказа (20 гадзін)

Правілы пабудовы складаназлучанага сказа. Ці толькі коска: знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе. Выкарыстанне складаназлучаных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, распазнаванне складаназлучаных сказаў і простых сказаў з аднароднымі членамі. Вызначэнне сэнсавых адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа, пастаноўка і абгрунтаванне адпаведных знакаў прыпынку. Канструяванне схем складаназлучаных сказаў і сказаў па прапанаваных схемах. Вуснае і пісьмовае выказванне з выкарыстаннем складаназлучаных сказаў.

Правілы пабудовы складаназалежнага сказа. Злучальнае слова – не злучнік. Даданая частка ў складаназалежным сказе: што дадаецца? Ці заўсёды патрэбна коска: знакі прыпынку ў складаназалежным сказе. Выкарыстанне складаназалежных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, распазнаванне складаназалежных сказаў, вызначэнне межаў частак сказа, сэнсава-граматычных адносін паміж імі. Вызначэнне сродкаў сувязі паміж часткамі складаназалежнага сказа, размежаванне злучнікаў і злучальных слоў. Пастаноўка знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах, іх абгрунтаванне. Канструяванне схем складаназалежных сказаў і адпаведных сказаў па прапанаваных схемах. Выкарыстанне складаназалежных сказаў у вусных і пісьмовых выказваннях розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Са злучнікам ці без яго: адрозненне бяззлучнікавых сказаў ад іншых складаных сказаў. Задумаемся над сэнсам і інтанацыяй: знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах. Выкарыстанне бяззлучнікавых складаных сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, вызначэнне бяззлучнікавых складаных сказаў, абгрунтаванне пастаўленых знакаў прыпынку паміж часткамі складанага сказа. Інтанаванне бяззлучнікавых складаных сказаў, аналіз сэнсавых адносін паміж часткамі складанага сказа, пастаноўка знакаў прыпынку і іх абгрунтаванне. Пастаноўка варыянтных знакаў прыпынку, іх абгрунтаванне. Уключэнне складаных бяззлучнікавых сказаў у выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Злучаем і падпарадкоўваем: складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Як перадаць логіку выказвання: знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. Выкарыстанне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў.

Чытанне тэкстаў, вылучэнне сказаў з рознымі відамі сувязі частак, вызначэнне сэнсава-граматычных частак, відаў і сродкаў сувязі частак. Інтанаванне сказаў з рознымі відамі сувязі, канструяванне схем сказа і стварэнне сказаў паводле прапанаваных схем, абгрунтаванне знакаў прыпынку. Выкарыстанне сказаў з рознымі відамі сувязі частак у вусных і пісьмовых выказваннях розных тыпаў, стыляў і жанраў.


^ Чужая мова (4 гадзіны)

Як перадаць чужую мову? Адзін ці некалькі галасоў: маналог, дыялог. Цытуем і спасылаемся.

Чытанне тэкстаў з простай і ўскоснай мовай, вызначэнне асаблівасцей будовы сінтаксічных канструкцый з чужой мовай, абгрунтаванне знакаў прыпынку. Стварэнне дыялогаў, маналогаў і іх пунктуацыйнае афармленне. Уключэнне цытат, эпіграфа ў творчыя працы розных жанраў.

Тэкст (4 гадзіны)

Тэкст як сінтаксічная адзінка. Асноўныя прыметы тэксту. Спосабы і сродкі сувязі сказаў у тэксце. Сэнсава-лагічная частка і абзац у тэксце. Прыёмы сінтаксічнай арганізацыі тэксту.

Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага

(3 гадзіны)

^ ПРАГНАЗУЕМЫЯ ВЫНІКІ

У выніку вывучэння прапанаванага курса вучні павінны:

  • узбагаціць слоўнікавы запас сінтаксічнымі тэрмінамі;

  • авалодаць уменнем размяжоўваць складаныя сказы розных тыпаў;

  • навучыцца вызначаць сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі складанага сказа і ставіць неабходныя знакі прыпынку;

  • развіць культуру інтанавання складаных сказаў розных тыпаў і канструкцый з чужой мовай;

  • удасканаліць уменне канструяваць складаныя сказы, уключаць іх у вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў;

  • выпрацаваць уменне аргументаваць пастаноўку знакаў прыпынку ў складаных сказах і канструкцыях з чужой мовай;

  • удасканаліць уменне ствараць дыялогі, маналогі і пуктуацыйна правільна афармляць іх;

  • развіць культуру ўключэння цытат і эпіграфаў у вусныя і пісьмовыя выказванні.

Літаратура


    1. Бадзевіч, З. І. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі : дап. для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназіяў / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск : Сучаснае слова, 2000. – 224 с.

    2. Беларуская граматыка : у 2 ч. Ч. 2: Сінтаксіс / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я.Коласа. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – 327 с.

    3. Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.

    4. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А. А. Каўрус. – 3-е выд., дапрац. – Мінск, 1992.

    5. Красней, В. П. Беларуская мова: поўны школьны курс: тэорыя : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных устаноў / В. П. Красней, Я. М. Лаўрэль. – Мінск : Аверсэв, 2007. – 268 с.

    6. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. – Мінск : Выш. школа, 2005. – 316 с.

    7. Малажай, Г. М. Беларуская мова : дапам. для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г. М. Малажай. – 3-е выд, дапрац. – Мінск : “Аверсэв”, 2005. – 368 с.

    8. Пішам па-беларуску : Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі з каментарыямі / З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск : Аверсэв, 2010. – 191 с.

    9. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск : Нац. цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2008. – 144 с.

    10. Протчанка, В. У. Вывучэнне сінтаксісу складанага сказа ў 9 класе / В. У. Протчанка. – 2-е выд., дапрац. – Мінск : Народная асвета, 2004. – 158 с.

    11. Протчанка, В. У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы : вучэб. дапам. для беларус. аддз. філал. фак. пед. ін-аў / В. У. Протчанка. – Мінск : Вышэйшая школа, 1987. – 144 с.

    12. Сіўковіч, В. М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання / В. М. Сіўковіч. – 3-е выданне. – Мінск : УніверсалПрэс, 2006. – 592 с.

    13. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 223 с.

    14. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы : падруч. для студ. філал. спец. / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. – Мінск : Аверсэв, 2006. – 286 с.




Похожие:

В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconБяззлучнікавы складаны сказ І знакі прыпынку ў ім Мэта: Навучыцца адрозніваць бяззлучнікавыя складаныя сказы ў тэксце
Бяззлучнікавы складаны сказ гэта сказ, часткі якога аб’ядноўваюцца толькі з дапамогай інтанацыі
В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconПрактикум «Пунктуация русского языка»
В глуши во мраке заточенья тянулись тихо дни мои без божества без вдохновенья без слез без жизни без любви. (ЗН!) составьте схему...
В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconТэма: “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconПрошу Вас, принять меня в члены агкс «сказ», с уставом ознакомлен и согласен выполнять все условия устава

В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconУстав агкс «сказ»
Совет Клуба утверждает постоянные и временные сектора (администратор сайта, ответственный за склад, библиотеку, архив и т д.)
В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconПредложение и его типы
Неопределённо-личные /гл сказ. 3лица, мн ч., наст или буд врем.; прош врем., мн ч
В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconУчебник для 3 класса. В 4 ч. Ч. 3 / О. Кубасова. Смоленск: Ассоциация XXI век, 2008. 176с.: ил
М. Горький писал: "Без солнца не цветут цветы, без любви нет счастья, без женщины нет любви, без матери нет ни поэта, ни героя. Вся...
В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці icon6 класс Музыкально-литературная гостиная к 8 Марта «Святое имя – Мать» на фоне «Песенки мамонтёнка
Учитель : «Без солнца не цветут цветы, без любви нет счастья, без женщины нет любви. Без матери нет ни поэта, ни героя. Вся гордость...
В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconПраздничный концерт, посвящённый 8 марта
Мама! Как ёмко, как прекрасно это слово! Максим Горький писал: “Без солнца не цветут цветы, без любви нет счастья, без женщины нет...
В. М. Касцючык складаны сказ без складанасці iconПрограмма проведения пресс-конференции Алматинского городского клуба спелеологов «Сказ» с заинтересованными средствами массовой информации и туроператорами города Алматы
Вопросы развития спортивно-технической и научно-популярной спелеологии в Казахстане
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы