Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст icon

Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст



НазваниеБеларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
Дата конвертации17.09.2012
Размер83.23 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


Беларускія землі ад старажытнасці

да сярэдзіны ХІІІ ст.


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

па гісторыі Беларусі для вучняў VI класа агульнаадукацыйных устаноў


Аўтар-складальнік: С. М. Цемушаў


Мінск, 2009

Гісторыя Беларусі: са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.

(35 гадз., у тым ліку 4 гадз. — рэзервовы час)


Уводзіны (2 гадз.)


Гісторыя сярэдневяковай Беларусі ў нашым паўсядзённым жыцці. Сувязь сучаснага з мінулым: лёс крыжа Еўфрасініі Полацкай; стан сярэдневяковых праваслаўных цэркваў. Сувязь беларускіх зямель у Сярэднія вякі з Заходняй Еўропай і Усходам: гандаль, культурныя перайманні, дынастычныя шлюбы, падарожжы.

Перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства і Сярэдневякоўя Заходняй Еўропы і беларускіх зямель: параўнанне. Адкуль мы ведаем гісторыю старажытных часоў? Старажытнарускія летапісы: як і хто складаў летапісы, іх мова і склад. Заходнееўрапейскія крыніцы аб беларускіх землях у сярэдневякоўі: хронікі, сагі. Археалогія дапамагае гісторыкам.


^ Раздзел I. Беларускія землі ў старажытныя часы (8 гадз.)


Найстаражытнейшыя людзі каменнага веку на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці геаграфічнага становішча Беларусі. Уплыў прыродных і кліматычных умоў на жыццё і дзейнасць людзей. Напрамкі пранікнення людзей на тэрыторыю Беларусі. Месцазнаходжанне першых стаянак. З’яўленне прылад працы. Прылады працы з крэмню: востраканечнік, сякера, дзіда (кап’ё), нажы. Іх знешні выгляд.

^ Жыццё людзей у пасляледавіковы перыяд. Сутнасць спажывецкай (прысвойвальнай) гаспадаркі. Характар збіральніцтва. Асаблівасці палявання на беларускіх землях у пасляледавіковы перыяд. Прылады працы для рыбалоўства. Далейшае развіццё гаспадаркі: удасканаленне прылад працы, з’яўленне глінянага посуду. Знешні выгляд прылад працы старажытных людзей.

^ Супольнасці людзей каменнага веку. Асаблівасці радавой абшчыны: што звязвала людзей. Агульная і асабістая ўласнасць. Праблема існавання мацярынскага роду. Аб’яднанне родаў у плямёны. Старэйшына, яго роля ў першабытным грамадстве.

^ Першабытныя жывёлаводы і земляробы ў бронзавым і жалезным вяках. Хто такія індаеўрапейцы? Індаеўрапейскія народы. Час і шляхі пранікнення індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі. “Неалітычная рэвалюцыя” і яе наступствы. Асаблівасці вытворчай гаспадаркі. Першыя свойскія жывёлы. Прылады працы для земляробства: матыка, серп, рала, барана. Апрацоўка зерня.

^ Пачатак выкарыстання металаў на беларускіх землях. Асаблівасці бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі. Удасканаленне каменных прылад працы: шліфаванне, свідраванне. Жалезныя прылады працы. Спосабы апрацоўкі жалеза. Наступствы выкарыстання жалеза. Металічныя прылады працы: знешні выгляд.

^ Узнікненне няроўнасці ў грамадстве. Жаночая і мужчынская праца ў старажытныя часы. Расслаенне грамадства. Маёмасная няроўнасць. З’яўленне суседскай абшчыны, яе асаблівасці. Патрыярхальнае (хатняе) рабства. Неўмацаваныя селішчы і ўмацаваныя гарадзішчы.

^ Культура нашых продкаў. Першабытныя вераванні: анімізм, фетышызм, татэмізм, магія. Старажытныя міфы. Роля сонца ў земляробчых народаў. Курганы, грунтавыя могільнікі, спальванне (крэмацыя) нябожчыкаў. З’яўленне мастацтва: арнамент, амулеты, выявы чалавека, багоў. Прыклады старажытнага мастацтва.

^ Урок абагульнення. Асаблівасці першабытнай эпохі ў гісторыі Беларусі. Прагрэс у развіцці грамадства. Ці магчымы змены ў нашых уяўленнях аб старажытных часах?


^ Раздзел II. Жыццё насельніцтва беларускіх зямель

у Раннім Сярэдневякоўі ў V—IX стст. (8 гадз.)


Балты на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне балтаў і іх рассяленне на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Заходнія, усходнія і дняпроўскія балты. Плямёны балтаў. Асаблівасці гаспадаркі балтаў. “Бурштынавы шлях”. Прадметы ўвозу і вывазу. Паселішчы і жыллё балтаў. “Балтыйскі стыль” у мастацтве.

^ Паходжанне і рассяленне славян. Што такое “прарадзіма”? Знаходжанне прарадзімы славян: меркаванні гісторыкаў. Першыя звесткі крыніц аб славянах: Пракопій Кесарыйскі, Іардан, Маўрыкій. Вянеды, склавіны і анты. Напрамкі рассялення славян ва Усходняй Еўропе. “Аповесць мінулых гадоў” аб рассяленні славян.

^ Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі. Формы ўзаемаадносін балтаў са славянамі. Тэрыторыі рассялення ўсходнеславянскіх саюзаў плямён крывічоў-палачан, радзімічаў, дрыгавічоў. Асаблівасці матэрыяльнай культуры саюзаў плямён на тэрыторыі Беларусі. Скроневыя кольцы.

^ На шляху да дзяржавы. Вылучэнне ва ўсходнеславянскім грамадстве князя. Грамадска-карысныя функцыі князя. З’яўленне дружыны, яе роля. Склад, функцыі ўсходнеславянскіх народных сходаў – веча. З’яўленне на землях усходнеславянскіх саюзаў плямён першых гарадоў. Напрамкі палітычнага развіцця ўсходнеславянскага грамадства. Племянныя княжанні палачан і дрыгавічоў: звесткі крыніц.

^ Гаспадарка, рамяство і гандаль усходніх славян. Месца земляробства і жывёлагадоўлі ў гаспадарцы ўсходніх славян. Земляробчыя прылады працы. Свойскія жывёлы. Удасканальванне земляробства. Дапаможныя промыслы. Кавальскае, ганчарнае, касцярэзнае рамёствы. Прадзенне і ткацтва. Грошы і скарбы манет. Прадметы гандлю ўсходніх славян.

^ Рэлігія і міфалогія ўсходніх славян. Адлюстраванне культу продкаў у паўсядзённым жыцці ўсходніх славян. Захаванне анімістычных вераванняў: духі (дамавік, вадзянік, палявік). Варожыя да людзей духі. Язычніцкі пантэон багоў: Пярун, Вялес, Дажбог, Сварог, Хорс. Выявы багоў – ідалы. Выгляд язычніцкіх свяцілішчаў. Старажытныя міфы і паданні, якія захаваліся да нашых дзён. Каляндарныя і паўсядзённыя абрады.

^ Матэрыяльная культура ўсходніх славян. Упрыгожванне звычайных рэчаў. Развіццё ва ўсходніх славян арнаментыкі. Элементы ўсходнеславянскага жылля. Гаспадарчыя пабудовы. Выгляд усходнеславянскага адзення і ўпрыгожанняў. Мужчынскі і жаночы ўсходнеславянскія касцюмы. Выгляд раннесярэдневяковай усходнеславянскай зброі.

^ Урок абагульнення. Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходніх славян у дадзяржаўны перыяд. Тэндэнцыі палітычнага развіцця ўсходніх славян. У чым выяўлялася апераджальнае развіццё ўсходніх славян у дачыненні да развіцця балтаў?


^ Раздзел III. Старажытнарускія княствы на тэрыторыі Беларусі

ў IX — сярэдзіне XIII ст. (13 гадз.)


Дзяржаўнасць усходніх славян. Прычыны стварэння дзяржавы. Прыкметы дзяржаўнасці. Племянныя княжанні – зародкі дзяржаўнасці. Першыя усходнеславянскія пераддзяржаўныя ўтварэнні: “Паўночная канфедэрацыя плямён” і “Кіеўскі каганат”. Стварэнне Старажытнарускай дзяржавы – Кіеўскай Русі. Князь Алег – першы правіцель Кіеўскай Русі. Першыя князі-Рурыкавічы. Месца сучаснай тэрыторыі Беларусі ў Старажытнай Русі. Прыкметы старажытнарускай (усходнеславянскай) супольнасці.

^ Полацкае княства ў X—XI стст. Узнікненне Полацка па пісьмовых і археалагічных крыніцах. Знешне- і ўнутрыпалітычная дзейнасць першых полацкіх князей. Полацк у сістэме адносін з іншымі старажытнарускімі гарадамі. Бітва на Нямізе: летапіснае паведамленне. Усяслаў Брачыславіч – кіеўскі князь. Усяслаў Полацкі ў “Слове аб паходзе Ігаравым”. Што сведчыць аб умацаванні Полацкага княства?

^ Полацкая зямля ў XII — сярэдзіне XIII ст. Палітычная раздробленасць – заканамерны этап у развіцці сярэдневяковай дзяржаўнасці. Прычыны раздробленасці. Характэрныя асаблівасці перыяду раздробленасці. Землі і воласці. Аслабленне Полацкай зямлі. Выгнанне полацкіх князёў у Візантыю. Воласці Полацкай зямлі: Менскае княства. Асаблівасці дзяржаўна-палітычнага ладу і арганізацыі войска Полацкага княства.

^ Тураўскае княства. Узнікненне Турава па пісьмовых і археалагічных крыніцах. Асаблівасці геаграфічнага становішча Турава. Асаблівасці палітычнага становішча Тураўскага княства да сярэдзіны XII ст. Атрыманне Тураўскім княствам незалежнасці. Князь Юрый Яраславіч на генеалагічнай галіне Рурыкавічаў. Асаблівасці палітычнага ладу. Межы Тураўскай зямлі. Узвышэнне Пінска.

^ Пасожжа, Берасцейская зямля і Панямонне. Асаблівасці становішча перыферыйных старажытнарускіх зямель. Гарады радзімічаў у складзе Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Берасцейская зямля – частка Тураўскага альбо Валынскага княстваў. Славянская каланізацыя Панямоння. Гародненскае, Навагрудскае, Ваўкавыскае, Слонімскае княствы на паўночным захадзе Русі. Балцкія этнаплемянныя ўтварэнні у Прыбалтыцы, іх ўзаемаадносіны з Руссю.

^ Знешняя небяспека ў XIII ст. Пранікненне крыжаносцаў у Прыбалтыку, іх мэты. Ордэн мечаносцаў. Метады замацавання крыжаносцамі сваёй улады на захопленых тэрыторыях. Гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке. Дзейнасць князя Вячка (Вячаслава). Паражэнні крыжаносцаў. Аб’яднанне ордэна мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам. Накірункі нападаў на беларускія землі манголаў пад час Батыева нашэсця. Археалагічныя і летапісныя дадзеныя аб разрабавані манголамі гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Стварэнне Залатой Арды. Мэты ардынскіх набегаў.

^ Гаспадарчыя адносіны. Суседская абшчына і малыя сем’і. Земляробства і сельскагаспадарчыя промыслы. Катэгорыі насельніцтва Старажытнай Русі. Свабоднае і залежнае насельніцтва. Даніна насельніцтва і яе збор падчас палюддзя. Этапы ў развіцці грашовага абарачэння ва Усходняй Еўропе. Асаблівасці безманетнага перыяду. З’яўленне прыватнай уласнасці на зямлю. Асаблівасці феадальных адносін ва ўсходніх славян.

^ Горад у IX – сярэдзіне XIII ст. Асаблівасці сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада. Вылучэнне шляхоў узнікнення гарадоў. Першыя гарады на тэрыторыі Беларусі. Гарады XI—XIII стст. Паходжанне назвы гарадоў. Стуктура ўсходнеславянскага горада. Гарадскія ўмацаванні. Каменнае будаўніцтва. Старажытнарускія гарадскія рамёствы. Характар гандлёвых сувязяў. Горад як адміністрацыйны і грамадска-палітычны цэнтр. Гарадское веча.

^ Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі. Асаблівасці хрысціянскай рэлігіі. Прычыны прыняцця хрысціянства. Сацыяльны склад першых хрысціян старажытнарускіх зямель. Прадстаўнікі княжацкай сям’і – першыя хрысціяне беларускіх зямель. Заснаванне манастыроў. Матэрыяльнае забеспячэнне царквы. Полацкая і тураўская епархіі. Паняцце дваяверства. Барацьба язычніцтва з хрысціянствам. Значэнне прыняцця хрысціянства.

^ Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Паходжанне і біяграфічныя звесткі аб Еўфрасініі Полацкай. Культурная і рэлігійна-асветніцкая дзейнасць Еўфрасініі Полацкай. “Жыціе Еўфрасініі Полацкай” аб жыцці і дзейнасці полацкай асветніцы. Звесткі крыніц пра Кірыла Тураўскага. Мянушка “Залатавуст”. Прытчы Кірыла Тураўскага, іх змест і асаблівасці. Значэнне дзейнасці сярэдневяковых асветнікаў.

^ Культура беларускіх зямель. Асаблівасці царкоўнага дойлідства. Полацкая і гародненская школы дойлідства. Сярэдневяковае абарончае дойлідства. Жывапіс: фрэскі і іканапіс. Прыкладное мастацтва. Шахматныя фігуры. Крыж Еўфрасініі Полацкай. Пісьменнасць. Берасцяныя граматы: іх знешні выгляд і змест. Рукапісныя кнігі: “Тураўскае евангелле”. “Барысавы камяні”, “Рагвалодаў камень”. Асаблівасці ўсходнеславянскай культуры.

^ Паўсядзённае жыццё нашых продкаў у IX–XIII стст. Структура старажытнарускага грамадства. Асаблівасці сацыяльнага развіцця. Элітны пласт насельніцтва: баяры і “княжыя мужы”. Сельскія паселішчы. Знешні выгляд і склад усходнеславянскага жылля. Адрозненні ў харчаванні розных сацыяльных груп. Звычайныя сродкі зносін: сухапутны і водны транспарт. Розныя віды засцерагальнай і халоднай зброі. Забавы простых людзей і знаці. Сярэдневяковыя музычныя інструменты.

Урок абагульнення. Агульнае і асобнае ў палітычным развіцці ўсходнеславянскага грамадства. Параўнанне развіцця беларускіх зямель у перыяд Сярэдневякоўя з Заходняй Еўропай. Якія з’явы ў развіцці старажытнарускіх княстваў на тэрыторыі Беларусі садзейнічалі іх уваходжанню ў склад Вялікага княства Літоўскага?






Похожие:

Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconПротокол ХІІІ традиционного легкоатлетического пробега

Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconПереможців ІІ етапу ХІІІ міжнародного конкурсу з української мови імені Петра Яцика

Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст icon9 клас Самастойная работа. Плошча паралелаграма І трохвугольніка
Пункты f І о – адпаведна сярэдзіны старон вс іаd квадрата авсd, даўжыня старон якога роўна 4 см. Вылічыце плошчу чатырохвугольніка...
Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconКраса куточків рідної землі «Хранителька історії»

Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconПоложення про проведення ХІІІ традиційного л/а пробігу "Кілометри скорботи", присвяченому жертвам Великої Вітчизняної війни I. Мета та завдання Змагання проводяться з метою
Заст директора Департаменту – начальник управління з питань фізичної культури та спорту Харківської міської ради
Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconВнесок українських учених у розвиток космонавтики
«Людство не лишатиметься вічно на Землі, а в погоні за світлом і простором спочатку несміло проникне за межі атмосфери, а потім завоює...
Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconАнтін лотоцький "михайло-семиліток"
Було се дуже давно. Ще як на наші землі набігав дикий кочовий нарід печеніги й нищив та руйнував села й міста, а людей убивав або...
Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconУчити жити в суспільстві, серед людей це означає вчити здійснювати суспільні вчинки
Найціннішим надбанням будь-якої держави є не тільки корисні копалини й родючі землі, а інтелект, творчий і духовний потенціал її...
Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconНаказ №194 Про проведення ХІІІ міжнародного конкурсу з української мови імені Петра Яцика
Ліги українських меценатів від 21 вересня 2012 року №146, наказу Головного управління освіти і науки від 22. 10. 2012 №559 та з метою...
Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст iconОсвоєння давньою людиною теренів європи клімат І рельєф багато разів змінювався на землі
Назва походить від річки Неандерталь (Німеччина), в долині якої вперше були знайдені кістки людини нового типу
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы