Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі icon

Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі



НазваниеПравілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
страница10/11
Дата конвертации22.09.2012
Размер1.73 Mb.
ТипДокументы
источник
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11
^

§ 57. Коска ў складаназалежным сказе



1. Коска ставіцца:

паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа, а калі даданая частка стаіць у сярэдзіне галоўнай, яна выдзяляецца коскамі з двух бакоў;


Напрыклад:

^ Пасаджу каля вёсак сады маладыя, каб ты вечна цвіла і ў шчасці расла, дарагая мая Беларусь (П. Панчанка).

Яны выехалі з двара, калі апошняя жоўтая палоска зары дагарала на захадзе (У. Караткевіч).

^ Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць... (А. Ставер).

Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, каб звонка звінела, была як агонь (П. Броўка).

^ Над ускрайкам лесу, дзе пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка (Я. Колас).


паміж даданымі часткамі, якія адносяцца да адной і больш галоўных частак.


Напрыклад:

^ Глянь туды, дзе машыны спяваюць, дзе палае ў горане сталь, дзе рабочыя песні складаюць пад сталёвы напеў малатка (П. Трус).

А там, дзе разам мы прайшлі, вясенні гул не моўкнуў, газоны пышна расцвілі, зазіхацелі вокны (М. Танк).


2. Калі аднародныя даданыя часткі звязваюцца пры дапамозе адзіночных злучнікаў і, ды (у значэнні «і»), або, ці, то паміж імі коска не ставіцца.


Напрыклад:

Я люблю часіну навальніцы, калі б'е пярун па ўсіх ладах і злуюцца ў хмарах бліскавіцы (П. Панчанка).

Некаторыя ішлі далей, дзе было начальства і дзе раздаліся гэтыя нечаканыя выбухі (В. Быкаў).

^ Як толькі разднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні (Я. Колас).

Там, дзе раней ляжалі хмызнякі або жаўцеў голы пясок, раслі стройнымі радамі маладыя сасонкі (А. Чарнышэвіч).

^ Люблю твае, Нарач, затокі і тоні, як вецер густыя туманы развеіць ці снежная пена на хвалях зазвоніць (М. Танк).


Перад супраціўнымі злучнікамі і перад злучнікам і, які паўтараецца паміж аднароднымі даданымі часткамі, коска ставіцца:


Напрыклад:

^ Нарадзіўся я ў маі, як сады вакол цвілі, а ў наднёманскім гаі распявалі салаўі (А. Русак).

Цяпла, аднак, вялікага ўжо не чулася, бо і сонца было няяркае, нібы астуджанае, і паветра прыкметна ўжо настаялася асеннімі скразнякамі, і зямля астыла, страціла цяпло ад першых замаразкаў (Г. Далідовіч).


3. Коска не ставіцца перад злучнікамі і, ды (у значэнні «і»), або, ці, што звязваюць дзве галоўныя часткі, да якіх адносіцца агульная даданая частка.


Напрыклад:

^ Ужо сонца праглядвала праз вершаліны хвой і пачынала адчувацца гарачыня летняга дня, калі настаўнікі падышлі да балота (Я. Колас).

Калі наступае глыбокая восень, над зямлёй нізка сцелецца туман або імжыць дробны дождж (К. Чорны).


4. Калі даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе састаўных падпарадкавальных злучнікаў (перш чым, затым што, пасля таго як, для таго каб, па меры таго як, да таго часу пакуль, з прычыны таго што, нягледзячы на тое што, дзякуючы таму што, у сувязі з тым што і пад.), то коска ставіцца:

паміж даданай часткай і галоўнай, калі даданая пачынаецца такім злучнікам і стаіць перад галоўнай (злучнік не разрываецца);


Напрыклад:

Пасля таго як гітлераўскія войскі генерал-фельдмаршала Модэля не здолелі затрымаць нашы войскі на Беразіне, яны паспрабавалі арганізаваць абарону на ўсход ад беларускай сталіцы на лініі Даўгінава – Лагойск – Чэрвень (А. Васілеўскі).

^ З той пары як пайшлі на аблаву, цягнецца іх паляванне да сённяшніх дзён (А. Куляшоў).

Для таго каб праца давала плённыя вынікі, трэба прывучыць да сталых і сур'ёзных адносін да яе з малых гадоў (Я. Колас).

^ Па меры таго як неба святлела, цемра змянялася рэдкім лёгкім змрокам... (І. Мележ).


калі даданая частка сказа стаіць пасля галоўнай, коска ставіцца або перад другой часткай састаўнога падпарадкавальнага злучніка, або перад гэтым злучнікам у поўным яго складзе ў залежнасці ад сэнсу.


Напрыклад:

^ Я гэту мову ўзяў сабе таму, што зашмат у ёй было гаротных песень (М. Танк).

Параўн.: Бабка была спагадлівая да чужога гора, таму што сама перажыла шмат пакут і нягод (Ю. Пшыркоў).

^ Малады патрыёт пакляўся біцца з ворагам да таго часу, пакуль родная зямля не будзе ачышчана ад фашысцкай погані (К. Крапіва).


5. У залежнасці ад сэнсу коска можа ставіцца пасля першай часткі састаўнога падпарадкавальнага злучніка.


Напрыклад:

^ Перад тым, як ісці ў поле, яна прыбірала ў хаце, мыла падлогу, лавы (Б. Сачанка).

Па меры таго, як прыпыняўся дзе ў вёсцы Ельскі са сваім атрадам, прыпыняўся і Сцяпан (П. Пестрак).

^ У той час, калі ішлі жорсткія баі пад Віцебскам, галоўны ўдар войск 2-га Беларускага фронту быў скіраваны на Магілёў («Маладосць»).

Нягледзячы на тое, што давялося несці на плячах тол і боепрыпасы, адстаючых не было (І. Мележ).

^ Можа нават таму, што навокал было многа прастору, хлопцу раптам стала няўтульна (І. Чыгрынаў).


6. Коска не ставіцца перад як, калі, што і пад., якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў тыпу як лепш не трэба, як ні ў чым не бывала, калі б то ні было, што б там ні было, як вады ў рот набраўшы і пад.

Але: не хто іншы, як...; не што іншае, як... і пад.

7. Калі побач стаяць два падпарадкавальныя злучнікі (ці злучнік і адноснае слова), а таксама злучальны і падпарадкавальны злучнікі (ці злучальнае слова), то паміж імі ставіцца коска.


Напрыклад:

^ Брыгадзе рабочых сказалі, што, калі своечасова будзе закончаны аб'ект, яны атрымаюць прэмію.

Наперадзе былі ўжо добра відаць зарнічныя выбліскі ад стрэлаў батарэй, якія, як агні маякоў, указвалі напрамак танкістам (І. Мележ).

^ Пот заліваў вочы, але, каб не выдаць сваёй слабасці, хлопец не кідаў вёслаў (І. Шамякін).


8. Перад другім злучнікам коска не ставіцца, калі галоўная частка пачынаецца словамі дык, то.


Напрыклад:

А яшчэ помніць ён [Алесь], што калі прыходзілі жаўнеры ў вёску, дык насміхаліся з усіх, абзываючы «мужыкамі» (П. Броўка).

^ Ён чалавек дарма што сур'ёзны, а калі разгаворыцца, дык люба слухаць (К. Крапіва).

Трэба было адпачыць, але Іван адчуваў, што калі ўпадзе ў снег, то напэўна болей ужо не ўстане (В. Быкаў).


9. Калі перад падпарадкавальным злучнікам ці адносным словам стаіць адмоўе не або злучальны злучнік (і, ці, або і інш.), які цесна зліваецца з даданай часткай, то яна не аддзяляецца коскай ад галоўнай часткі.


Напрыклад:

^ Нам трэба ведаць не дзе ты быў, а што ты за дзень зрабіў.

Ён спакойны і калі заўзята працуе, і калі адпачывае.


10. Даданая частка ў пазіцыі пасля галоўнай, выражаная толькі адным адносным словам або спалучэннем слоў, коскай не аддзяляецца.


Напрыклад:

^ А я хаджу і радуюся. Ведаеш чаму? (І. Шамякін).

Яны паехалі і не сказалі куды.

Моўчкі стаялі, не ведаючы што рабіць (Ф. Шкірманкоў).

Невядома хто тут гаспадар.


ГЛАВА 15

^ КРОПКА З КОСКАЙ


§ 58. Правілы пастаноўкі кропкі з коскай


1.  Кропка з коскай ставіцца паміж адносна незалежнымі састаўнымі часткамі сказа, якія аб'ядноўваюцца ў адзін складаны сказ без дапамогі злучнікаў, калі такія састаўныя часткі значна разгорнутыя і маюць свае знакі прыпынку.


Напрыклад:

^ Чарнеецца сажаю вечар. Дождж б'ецца аб хвалі ракі; гуляе, гудзе над ёй вецер, заводзіць, што ў полі ваўкі (М. Багдановіч).

Ручай застаўся недзе ўбаку, гоман яго прыціх; мацней і выразней сталі шумець яліны; свежы вецер скрозь гойдаў верхавінамі; сонца схавалася; змаркатнелае неба ўсё далей і шырэй абкладвала хмара (В. Быкаў).


Кропка з коскай можа ставіцца на стыку частак бяззлучнікавага сказа з адносна незалежнымі часткамі, калі паміж імі знаходзіцца пабочнае слова. У гэтым выпадку кропка з коскай паказвае, да якой з частак адносіцца пабочнае слова.


Напрыклад:

^ Але якое гэта запрашэнне – адзін сказ у канцы, як бы між іншым, для ветлівасці; можа, спадзявалася, што ён не адважыцца прыехаць (І. Шамякін).


2. Кропка з коскай ставіцца паміж часткамі складанага сказа, якія звязваюцца паміж сабой:

далучальнымі злучнікамі але, толькі, аднак, усё ж, тым не менш і пад., асабліва калі гэтыя часткі значна разгорнутыя або маюць свае знакі прыпынку;


Напрыклад:

Марозік крэпіць, лёд таўшчэе, і рэчка вольная нямее, да дна вадзіца вымярзае і ходу, бедная, не мае, і цесна там ёй, і няміла яе халодная магіла; але дарма: жывую сілу не запраторыш ты ў магілу, мароз бязжаласны і люты! (Я. Колас).

^ Гойдалася ў цэбры вада, льючыся праз край, і твару свайго выразна разгледзець у вадзе Агата не магла; толькі бялелі ў вадзе рукі, і гэта цешыла яе (К. Чорны).


далучальнымі злучнікамі і і ды (у значэнні «і») толькі ў тым выпадку, калі яны аб'ядноўваюць дзве састаўныя часткі, якія без гэтых злучнікаў былі б самастойнымі сказамі, раздзеленымі кропкай: На ёй [ялінцы] валоскія арэхі, а з пазалочанай паперкі глядзяць панадныя цукеркі; і больш на ёй няма нічога, ды хіба ж дзецям трэба многа (Я. Колас).

3. Перад злучнікам а кропка з коскай ставіцца толькі ў тым выпадку, калі састаўныя часткі, якія звязваюцца гэтым злучнікам, значна разгорнутыя і абавязкова маюць свае знакі прыпынку, у прыватнасці коскі.


Напрыклад:

Ён невысок, не надта ёмак, ды карчавіты і няўломак, а волас мае цёмна-русы, і зухаўскія яго вусы ў меру доўгі, густаваты, угору чуць канцы падняты; а вочы шэры, невялічкі, глядзяць прыветна, як сунічкі, але раптоўна і адразу не расчытаеш іх выразу... (Я. Колас).


4. Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі аднароднымі членамі, калі пры адным з іх ёсць коскі.


Напрыклад:

^ Хлопец злёгку задрыжаў і ўзяў скрыпку паслухмяна; струны звонкія наладзіў, раз-другі смычком правёў і аддаўся ўвесь абладзе, чарам струнных галасоў (Я. Колас).

Я выйшаў на вуліцу і адчуў, як сцюдзёнае марознае паветра апаліла мне твар; пачуў, як звонка рыпіць снег; убачыў, як гарыць на сонцы аснежанае поле... (А. Астапенка).

^ Наталля то ўскладала на палку рэчы, то перастаўляла іх; то адкрывала сумку, то закрывала; то зашпільвала на сабе кофтачку, то, як ад гарачыні, расшпільвала яе (Я. Скрыган).

Цягнуцца з усіх дарог – з куфэркамі, з клункамі; з ботамі, з лапцямі, босыя; з праважатымі і адны; без слёз і з плачам; п'яныя і цвярозыя; каханыя і забытыя – на станцыю (Я. Скрыган).


5. Кропка з коскай ставіцца паміж значна разгорнутымі даданымі часткамі складаназалежнага сказа, падпарадкаванымі адной і той жа галоўнай, калі паміж даданымі няма злучальнага злучніка, асабліва калі ўнутры такіх даданых ёсць, у сваю чаргу, даданыя часткі.


Напрыклад:

Калі з-пад завялых шыпулек паказаліся і смачна запахлі спачатку маленькія шэра-сінія струменьчыкі дыму, а потым, вельмі хутка разросшыся, вялікімі клубамі паплылі над бульбоўнікам; калі, нарэшце, праз голле прабіліся жвавыя і белаватыя на ранку языкі полымя, на ўчастку неяк адразу ўсё змянілася (А. Кулакоўскі).

Нягледзячы на тое, што крыўда раз-пораз загаралася ў душы Кляновіча, яго цешылі перспектывы, што вось ён зоймецца даследаваннем глебаў; што будзе арганізоўваць севазвароты, адкрываць розныя курсы; што ён наладзіць справу ўпарадкавання гною; што ён едзе ў такую вобласць, дзе яшчэ не звялася мясцовая чырвоная парода кароў, аб якой Кляновіч даўно думае; што гэтую пароду няслушна закінулі; што ў свой час знаходзіліся і такія разумнікі, што ў мэтах падрыву прадукцыйнасці жывёлагадоўлі гэтую пароду назвалі «нацыяналістычнай» (П. Пестрак).


6. Кропка з коскай ставіцца паміж групамі адносна незалежных састаўных частак бяззлучнікавага сказа, а таксама паміж групамі даданых частак, якія адносяцца да адной галоўнай, калі неабходна паказаць граніцы паміж групамі частак у адрозненне ад граніц паміж асобнымі састаўнымі часткамі.


Напрыклад:

Цёмны бор, кусты, балоты, кучы лоз і дубняку, рэчкі, купіны, чароты, мора траў і хмызняку; мосцік, зложаны з бярвенняў, брод і грэбля кожны крок, на дарозе рад карэнняў, крыж, пахілены набок; пералескі, лес, паляна, старасвецкі дуб з жарлом, хвоя-веліч на кургане з чорным буславым гняздом; гразь, пяскі, лужок зялёны, шум крынічкі з-пад карча, шэлест лісцяў несканчоны, крык у небе крумкача; вербы, груша-сіраціна, нізкарослы цёмны гай... Гэта ты, балот краіна! Гэта ты, палескі край! (Я. Колас).


7. Кропка з коскай ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі рубрыкі гэтыя не з'яўляюцца самастойнымі сказамі, але дастаткова разгорнутыя, і асабліва калі яны маюць свае знакі прыпынку.


Напрыклад:

^ Паводле папярэдніх даных, рух усіх трох спадарожнікаў адбываецца па блізкіх арбітах з пачатковымі параметрамі:

перыяд абарачэння 95,2 мінуты;

максімальная адлегласць ад паверхні Зямлі (у апагеі) 876 кіламетраў;

мінімальная (у перыгеі) 210 кіламетраў;

вугал нахілу арбіт да плоскасці экватара 56 градусаў 10 мінут («Звязда»).

У адпаведнасці з пунктам 4 Палажэння аб адстаўцы служачых дзяржаўнага апарату, служачы, з якім заключаны кантракт, мае права звольніцца ў сувязі з выхадам у адстаўку ў некалькіх выпадках: у дзень заканчэння тэрміну кантракта; у парадку і на ўмовах, прадугледжаных кантрактам ці пагадненнем бакоў; а таксама пры абставінах, прадугледжаных артыкулам 32 КЗаП... («Звязда») .


ГЛАВА 16

ДВУКРОП'Е


§ 59. Правілы пастаноўкі двукроп’я


1. Двукроп'е ставіцца перад пералічэннем аднародных членаў, перад якімі ёсць абагульняльнае слова (займеннік, прыслоўе, назоўнік) або словы напрыклад, а іменна.


Напрыклад:

Наогул яе [настаўніцу] любілі ўсе: вучні, настаўнікі, калгаснікі (І. Шамякін).

Раніца была сухая. Нідзе ні расінкі: ні на траве, ні на лісці (А. Чарнышэвіч).

^ Усе былі апрануты па-святочнаму: чысценька і прыгожа (Я. Колас).

На прыгуменні, поруч з садам, павець з гумном стаяла радам, а пад паветкаю прылады: вазок, калёсы, панарады, старыя сані, восі, колы і вулляў некалькі на пчолы... (Я. Колас).

^ На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненні, пераказы і інш.


2. У афіцыйных паперах, дакументах, у навуковых працах, зрэдку ў мастацкіх тэкстах двукроп'е перад аднароднымі членамі ставіцца і тады, калі перад імі адсутнічае абагульняльнае слова (яго ролю выконвае дзеяслоў-выказнік).


Напрыклад:

Да заявы прыкладаюцца: ... .

На нарадзе прысутнічалі: ... .

^ Вучылішча рыхтуе: токараў, слесараў ...

З прамысловых птушак найбольшую цікавасць маюць: цецярук, глушэц, рабчык, шэрая курапатка, крыжанка, слонка, дупель, бакас і белая курапатка (Т. Хадкевіч).


3. Двукроп'е ставіцца перад пералічэннем аднародных азначэнняў, якія выражаны прыметнікам або назоўнікам ці займеннікам і адносяцца да паясняльнага папярэдняга назоўніка.


Напрыклад:

^ Дарэчы, вельмі сімвалічна, што і да гэтага часу не высветлена, якога ж веравання быў Скарына: праваслаўнага, каталіцкага ці пратэстанцкага? (Н. Гілевіч).

Размову спачатку вялі Васіль і Маслоўская – звычайную размову знаёмых людзей у першыя хвіліны сустрэчы: аб надвор'і, аб сустрэчы, аб навінах (І. Шамякін).


4. Калі аднароднымі членамі з папярэднім абагульняльным словам сказ не заканчваецца, то перад імі ставіцца двукроп'е, а пасля іх – працяжнік.


Напрыклад:

^ Рыбацкая снасць: сетка, нераткі, вуды – была адмысловая ў дзядзькі Марціна (Я. Колас).

Бацька прыбраў з воза ўсё: плуг, барану, мяшкі з бульбай – і ўвайшоў у хату (М. Зарэцкі).


5. Двукроп'е ставіцца перад аднароднымі членамі, якія тлумачаць, удакладняюць значэнне папярэдніх слоў.


Напрыклад:

^ На скорым часе ранічкою Алесь у кепскім быў настроі: хадзіў, бурчаў, не змоўчваў маме, усё дагары вярнуў нагамі (Я. Колас).

Яна ўзялася за работу: набрала бярэма дроў, унесла ў хату і, запаліўшы газоўку, стала класці іх у печ (К. Чорны).


6. Двукроп'е ставіцца паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, калі ў другой раскрываецца змест ці ўказваецца прычына таго, аб чым гаворыцца ў папярэдняй частцы.


Напрыклад:

^ Аўгіня пускаецца на хітрасць: яна крута верне свой човен наперарэз Мартынаваму чоўну (Я. Колас).

Усё навокал было па-ранейшаму: глуха шумеў лес, нізка над зямлёй плылі хмары (С. Александровіч).

^ Яна дамаглася свайго: сталовая ўжо красавалася жоўтай страхою (П. Броўка).

Але пагаварыць яму так і не ўдалося: гаспадыня запрашала гасцей за стол (Я. Колас).


7. Двукроп'е можа ставіцца паміж трыма часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, у якім наступная частка ў адносінах да папярэдняй можа абазначаць прычыну, выражаць удакладняльна-тлумачальнае значэнне і інш.


Напрыклад:

^ Але справа тут не ў часе была: недаверлівыя залацінцы другое мелі ў думках: каб не прыбраў часам гэты інструктар і сад, і агарод, і сенакос (Я. Колас).

Прашу: хоць раз задумайцеся, людзі: на што мы трацім лепшыя гады? (А. Бачыла).


8. Двукроп'е ставіцца паміж дзвюма часткамі бяззлучнікавага складанага сказа, першая з якіх заканчваецца дзеясловамі бачыць, глядзець, разгледзецца, чуць, адчуць, адчуваць, заўважыць, зразумець, ведаць, верыць, казаць, разумець і інш., пры дапамозе якіх пазначаецца, што далей будзе ісці паведамленне аб якім-небудзь факце, падзеі, з'яве і пад.


Напрыклад:

[Зося] заўважыла: Янка ўжо там, за вушаком дзвярэй (Г. Далідовіч).

Гляджу: усё ў парадку (К. Чорны).

^ Праз туман разгледзеўся цяпер я: над палянай жоўкне поўны месяц (М. Лужанін).

Адным словам сказаць, усе бачылі: яна і прыгожая, і ўдалая (К. Чорны).

^ Няхай усё гэта песня нагадала, але я веру: устане горад мой (М. Танк).

Алесь зразумеў: нервовасць Кастуся можа сапсаваць справу (У. Караткевіч).

Праз вокны відаць: на ўсходзе разгараецца раніца (М. Лупсякоў).


9. Двукроп'е ставіцца пасля сказаў або слоў, якія ўводзяць у тэкст простую мову.


Напрыклад:

^ Лагодненька ўмее гаварыць дзед Павал: «Не хадзі ты, Агатка, далёка» (Я. Колас).

Ціха шэпчуць за парканам дзеці: «Вунь новая настаўніца ідзе» (С. Грахоўскі).

^ Рая прапанавала: «Хлопцы, дзяўчаты! Давайце наведаем Данілу Платонавіча!» (І. Шамякін).


ГЛАВА 17

ПРАЦЯЖНІК


§ 60. Правілы пастаноўкі працяжніка


1. Працяжнік ставіцца паміж дзейнікам і выказнікам:

калі абодва галоўныя члены сказа выражаны назоўнікам у назоўным склоне і пры выказніку адсутнічае дзеяслоў-звязка;


Напрыклад:

^ Мінск – сталіца, гордасць наша, слава ўсёй краіны (Я. Купала).

Нарэшце дзед Талаш – партызанскі камандзір (Я. Колас).

Матчыны рукі – залатыя рукі (І. Мележ).

Фразеалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці ўстойлівых выразаў.

^ Прастора і час – усеагульныя формы каардынацыі з'яў і падзей («БелСЭ»).


калі абодва галоўныя члены ці адзін з іх выражаны неазначальнай формай дзеяслова;


Напрыклад:

^ Асаблівая асалода – хадзіць у ягады (А. Ус).

Вучыцца ў народа – задача кожнага пісьменніка (К. Чорны).

Ехаць – не працаваць (Ф. Янкоўскі).

Гаспадарку весці – не лапці плесці (І. Гурскі).

^ Хату зрабіць – не скрынку збіць (Прыказка).


калі перад выказнікам ёсць словы гэта, вось, значыць, гэта значыць, гэта ёсць;


Напрыклад:

Паэзія – гэта пакута і радасць, праклён і бязлітаснасць, споведзь і гордасць (П. Панчанка).

^ Кожны чалавек – гэта цэлы свет (К. Чорны).

Цімох і Гануля – вось роўная пара (Я. Купала).

Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю (П. Пестрак).


калі дзейнік і выказнік выражаны лічэбнікамі або адзін з іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне, а другі – лічэбнікам ці колькасна-іменным спалучэннем;


Напрыклад:

^ Пяць і тры – восем.

Шэсцьдзесят і пяцьдзесят – сто дзесяць.

Плошча Нарачы – восемдзесят квадратных кіламетраў (В. Вольскі).


калі выказнікам выступае ўсечаная форма дзеяслова, выклічнік або гукапераймальныя словы.


Напрыклад:

^ Уладзік зараз – шмыг у дзверы (Я. Колас).

А куля – дзык! А другая ў руку (Я. Брыль).

Я – хоп за павады! Конь спужаўся, а я – скок на яго (Я. Колас).

Цяперашні чытач – ого-го! (П. Місько).


2. У спецыяльнай літаратуры пры характарыстыцы прадмета перад колькасна-іменным спалучэннем працяжнік звычайна не ставіцца.


Напрыклад:

^ Даўжыня [Нёмана] 937 км. Плошча басейна 98,2 тыс. км². («БелСЭ»).


3. Працяжнік не ставіцца:

калі дзеянне, абазначанае ўсечанай формай дзеяслова, сэнсава не выдзяляецца.


Напрыклад:

^ Я тым часам шмыг за дзверы (З. Бядуля).

Даніла шусь тут у вароты з жалезным ёмкім сахаром (Я. Колас).

Шустры жоўценькі клубок шмыг са сцежкі пад дубок (Н. Галіноўская).


4. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, выражанымі назоўнікам або назоўнікам і займеннікам ці прыметнікам, звычайна не ставіцца:

калі паміж галоўнымі членамі стаіць прыслоўе, часціца, пабочнае слова, адасоблены член сказа (акрамя прыдатка) і інш.;


Напрыклад:

^ Марына ўжо настаўніца (І. Грамовіч).

А мой бацька таксама партызан (І. Шамякін).

Дзед Талаш не проста праваднік у Букрэевай разведцы (Я. Колас).

Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі (Я. Сіпакоў)

^ Хлопец, апрануты ў салдацкі шынель, наш зямляк (К. Чорны).


калі дзейнік стаіць пасля выказніка;


Напрыклад:

Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман (Я. Колас).


калі перад выказнікам ёсць адмоўе не;


Напрыклад:

^ Сам сабе чалавек не вораг (Прыказка).

Сляпы сляпому не павадыр (Прыказка).


калі пры выказніку ўжываюцца параўнальныя злучнікі як, усё роўна як, быццам, быццам бы, бы, нібы, што;


Напрыклад:

Жыта як сцяна (І. Навуменка).

^ Аблокі нібы воўна (Я. Янішчыц).

Вясенні луг што выстаўка народнага мастацтва (І. Шамякін).


калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам, а выказнік – назоўнікам у назоўным склоне;


Напрыклад:

^ Пасівелы мой лес, я твой вечны паклоннік, я твой вечны даўжнік (Я. Сіпакоў).


калі дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік – прыметнікам.


Напрыклад:

^ Неба чыстае, васільковае (А. Якімовіч).

У познюю восень вада пад мастком чыстая і халодная (К. Чорны).


5. Пры сэнсавым і інтанацыйным выдзяленні выказніка ў адзначаных выпадках працяжнік можа ставіцца.


Напрыклад:

^ Пароль неўміручасці – родная мова (П. Макаль).

Рак – не рыба, кажан – не птушка (Прыказка).

Лёдам гасцінец мой выбіты, выліты, лёд – як магіла сама (Я. Купала).

Вочы – нібы дзве чарэшні ў дождж (А. Карпюк).

^ Я – чалавек, мне трэба жыць, тварыць, а не гарэць у полымі напалму (А. Зарыцкі).

Неба – высокае, блакітнае (Я. Маўр).


6. Працяжнік ставіцца перад абагульняльным словам пасля аднародных членаў.


Напрыклад:

І двор, і дарога, і лес – усё было занесена белым снегам (І. Пташнікаў).

У полі, у лесе, на рэчцы – усюды быў відаць шырокі і смелы поступ вясны (У. Краўчанка).


7. Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам ужыта пабочнае слова або спалучэнне слоў словам, адным словам, карацей кажучы, то працяжнік ставіцца перад пабочным словам, а пасля яго – коска.


Напрыклад:

^ Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цішыня лясных нетраў – адным словам, усё настройвала на роздум (М. Зарэцкі).


8. Калі аднародныя члены сказа стаяць у сярэдзіне сказа пасля абагульняльнага слова, то перад імі ставіцца двукроп'е, а працяжнік – пасля іх.


Напрыклад:

^ Хутка ўсё: неба, і дарога, і чэзлыя балотныя хмызнякі – патанула ў снежнай завірусе (Я. Колас).

Рыбацкая снасць: сетка, нераткі, вуды – была адмысловая ў дзядзькі Марціна (Я. Колас).


9. Калі аднародныя члены знаходзяцца ў сярэдзіне сказа пасля абагульняльнага слова і маюць характар удакладнення, дадатковага тлумачэння, то яны выдзяляюцца працяжнікам.


Напрыклад:

^ Тады ўсе – і дарослыя і дзеці – уважліва сачылі за далёкімі іспанскімі падзеямі (М. Лынькоў).

У лесе кожная мясцінка – лужок, палянка, баравінка – асобны твар і выраз маюць (Я. Колас).


10. Працяжнік ставіцца паміж аднароднымі членамі сказа, не звязанымі злучнікамі, але пры наяўнасці перад першым з іх адмоўя не ці супрацьпастаўлення.


Напрыклад:

^ Не плача – смяецца шчаслівая маці (М. Багдановіч).

На чарговым прыпынку ў пярэднія дзверы не ўвайшоў – ускочыў малады, як і шафёр, хлопец (Ф. Янкоўскі).

^ Гаспадар павёў яго не ў жылы катэдж – у лазню… (І. Шамякін).

Не сваімі – чужымі нагамі гаспадар падышоў да каня (П. Глебка).


11. Працяжнік ставіцца перад злучнікам і паміж двума членамі сказа, калі другі з іх выражае вынік, хуткую змену падзей, нечаканасць.


Напрыклад:

^ А ўбачыў Машу – і адразу падабрэў (І. Шамякін).

Павернеш галаву – і бачыш сквер, пасярэдзіне якога старая царква (Г. Васілеўская).

Грузавік чмыхнуў, заракатаў – і запыліў па вясковай вуліцы (Т. Хадкевіч).


12. Калі злучнік і звязвае два аднародныя выказнікі, з якіх другі выражаны ўсечанай формай дзеяслова, то паміж імі заўсёды ставіцца працяжнік – перад злучнікам або пасля яго.


Напрыклад:

^ Пахіснулася хвоя – і бразь на зямлю (Я. Колас).

Да рэчкі жаданай прабраліся хлопцы і – стоп! (Я. Колас).


13. Працяжнік ставіцца перад недапасаваным азначэннем, выражаным неазначальнай формай дзеяслова ці спалучэннем з гэтай формай (такое азначэнне звычайна стаіць у канцы сказа, сэнсава і інтанацыйна выдзяляецца, перад ім можна ўставіць словы а іменна).


Напрыклад:

Усіх непакоіла адна думка – выстаяць (М. Лынькоў).

^ Узнікла недарэчнае ў такіх абставінах жаданне – засмяяцца (Р. Сабаленка).


14. Працяжнікам могуць аддзяляцца два ці больш дапасаваныя азначэнні, што стаяць звычайна ў канцы сказа, адасабленне якіх асабліва падкрэсліваецца інтанацыяй.


Напрыклад:

^ Сонца зайшло, і пачалося змярканне – ціхае, свежае, з расой і камарамі (Я. Брыль).

Запальваліся то тут, то там зоры – вясёлыя, мігатлівыя (Б. Сачанка).

^ Паказалася нават сонца – чырвонае, нізкае (Б. Сачанка).


15. Працяжнік ставіцца перад неразвітым або развітым прыдаткам, які стаіць у канцы сказа:

калі ў прыдатку тлумачыцца, удакладняецца змест азначаемага назоўніка і перад ім без змянення сэнсу можна ўставіць словы іменна, а іменна;


Напрыклад:

Пацягнуўся лес сцяною – ельнік, дуб і хваіна (Я. Колас).

^ За ўвесь час яна ні разу не глянула на свайго суседа – Лабановіча (Я. Колас).

Не раз Бабейка сядзеў на гэтым грудку, прынёсшы бацьку полудзеньгарнушак малака і шырокі, на ўсю патэльню, пачарнелы дранік (Т. Хадкевіч).


калі прыдатак, які знаходзіцца ў канцы сказа, адносіцца да займенніка;


Напрыклад:

^ Наперадзе ішоў ён – таварыш Дарожка (П. Пестрак).

Вось яна – дзявочая пекната (І. Шамякін).

Ён паспеў ужо коратка перазнаёміцца з усімі ў гэтым доме і стаць быццам сваім чалавекам – гэты малады і вясёлы хлопец (К. Чорны).


калі неабходна падкрэсліць адценне самастойнасці прыдатка, які стаіць у канцы сказа.


Напрыклад:

^ А вось і сам гаспадар гэтай хаты – Трахім (К. Крапіва).

Андрэй сядзеў, апёршыся на край стала, і дапытліва пазіраў на людзейна моладзь і старых (П. Пестрак).


16. Прыдатак або група аднародных прыдаткаў, якія стаяць у сярэдзіне сказа пасля азначаемага назоўніка, выдзяляюцца з двух бакоў працяжнікамі, калі неабходна падкрэсліць самастойнасць прыдаткаў.


Напрыклад:

^ Два пчаляры – Галя і Васілёк – не прымалі ўдзелу ў размове (А. Рылько).

Начны драпежнік – сава – бясшумна плыве ў паветры (В. Вольскі).

Грабцы – дзяўчаты, маладзіцы – штораз варушацца жывей, бо чуюць голас навальніцы (Я. Колас).


Калі патрабуецца пастаноўка пасля адасобленага прыдатка коскі, то другі працяжнік апускаецца.


Напрыклад:

^ Падаюць сняжынкі – дыяменты-росы, падаюць бялюткі за маім акном (П. Трус).


17. Працяжнікам могуць аддзяляцца даданыя члены, якія знаходзяцца ў канцы сказа, пры іх сэнсава-інтанацыйным выдзяленні.


Напрыклад:

^ Каля школы шчабяталі дзеці – звонка, радасна (Я. Колас).

Снарады нас і міны засыпалі, а мы ішлі – з акопа ў акоп (П. Прыходзька).

Ягор выпіў шклянку гарбаты з нейкімі сушкамі, і Арцём Андрэевіч павёў яго ў трэці цёмны пакой з ляжанкаю пры сцяне, скінуў з сябе кажух – яму накрыцца (В. Быкаў).


18. Працяжнік звычайна ставіцца ў няпоўных сказах на месцы прапушчанага члена сказа.


Напрыклад:

^ З аднаго боку дарогі стаяў рэдкі хвойнік, а з другога – кусты ядлоўцу, а далей – алешнік (Я. Колас).

Раны гояцца часам, а дружбаю – гора (А. Куляшоў).

^ Вось прабегла імгненне, затым – залатая мінута (Я. Янішчыц).

Па суседству з Белым возерам знаходзіцца другое – Чорнае (В. Вольскі).

Праз шум эшалона прарваўся недалёкі гарматны выбух. Затым яшчэ некалькі – большай сілы (І. Мележ).

У цёмным небе – карагоды сіняватых зорак (М. Багдановіч).

^ Далёка – бор. Няблізка – лес. Глыбока – водар верасовы (Я. Янішчыц).


19. Працяжнік можа ставіцца ў сказе, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці выказвання.


Напрыклад:

^ Ты што – забыў? (І. Шамякін). Параўн.: Ты што забыў?

І якія людзі незвычайныя – таленты! (Я. Рамановіч). Параўн.: І якія людзі – незвычайныя таленты!


20. Працяжнік можа ўжывацца для выдзялення ўстаўных канструкцый (як знак, раўнапраўны з дужкамі).


Напрыклад:

^ Алеся – ёй было ўжо каля дзесяці гадкоў – сядзела за праснічкаю (Я. Колас).

Балота зрабілася сівое ад попелу, і па ім – уначы было відаць з вёскі – бегаў агонь, адгаралі высушаны альшэўнік і ніцая лаза, што раслі высока на куп'і (І. Пташнікаў).


21. Калі ўстаўная канструкцыя знаходзіцца паміж часткамі, дзе павінна ставіцца коска, або ў канцы самой устаўной канструкцыі ёсць гэты знак прыпынку, то коскі спалучаюцца з працяжнікам і ставяцца перад другім працяжнікам.


Напрыклад:

^ Каб дабрацца да надзелу цёткі Насці – так завуць жонку бацькавага брата, – трэба прайсці каля будкі, у якой яшчэ нядаўна яны жылі… (І. Навуменка).

Дзяўчына – мачыха дазналася ўжо, што завуць яе Параска, – прывяла воз на двор “воласці”, сказала, што яна жыве тут, на першым паверсе, з боку двара (І. Мележ).


22. Працяжнік ставіцца паміж часткамі складаназлучанага сказа, калі ў другой частцы падкрэсліваецца вынік у адносінах да першай, калі перадаецца нечаканасць, хуткая змена падзей або рэзкае супрацьпастаўленне.


Напрыклад:

^ Дыхнула свежасцю – і лёгка стала, пачуўся лесу пошум, плёскат рэк… (Н. Гілевіч).

Момант – і ў веснічках паказалася Аленка… (Я. Колас).

Сярэдзіна кастрычніка – і такі мароз (І. Шамякін).

Пытаўся, шукаў – і ні слыху ў адказ, ні следу нідзе, ні далёкага рэха (П. Панчанка).

^ Узяўся чытаць – і не чыталася (М. Гарэцкі).


23. Працяжнік можа ставіцца і пасля злучніка як сэнсава-акцэнтны знак.


Напрыклад:

Перахапіў [Толік] далонню палатно касы пасярэдзіне, каб лягчэй было падтачыць, і – ужо глушэй азвалася рэха: Шах! Шах! Шах! (І. Капыловіч).


24. Працяжнік ставіцца ў складаназалежным сказе, калі даданая частка знаходзіцца перад галоўнай і інтанацыйна выдзяляецца.


Напрыклад:

^ Цаніце чалавека заўсёды пры жыцці. Калі заплюшчыць векі – ён згіне ў небыцці (П. Панчанка).

А пакуль ёсць сілы – усё я трываю і веру ў розум, у вечны прасцяг… (С. Законнікаў).

^ Што думаў бацька – не ведаю (Я. Брыль).

Хто птушку пакрыўдзіць – той сам сабе здрадзіць (П. Панчанка).


25. Пры сэнсава-інтанацыйным выдзяленні частак працяжнік можа ставіцца і тады, калі даданая частка знаходзіцца пасля галоўнай.


Напрыклад:

^ Тады магутная краіна – калі пявучы ў ёй народ (Я. Янішчыц).

Смяюся, калі плакаць трэба. Журба – калі на вуснах смех (Я. Янішчыц).


26. Працяжнік ставіцца ў бяззлучнікавых сказах паміж часткамі:

калі ў першай частцы ўказваецца на ўмову або час дзеяння, пра якое паведамляецца ў другой частцы;


Напрыклад:

^ Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям – поўны гуслі насыплю дукатаў (Я. Купала).

Вецер загуляе – хвойнік, лозы гнуцца (Я. Колас).

Падрасцеш вялікі – раскажу тады (П. Глебка).


калі ў другой частцы паказваецца вынік, або робіцца вывад з таго, пра што паведамляецца ў першай частцы;


Напрыклад:

^ Шмат зорак у небе – добра жывёла расплодзіцца. Густая шэрань на галіны лягла – ад яблыкаў, ад ігруш дрэвы да самай зямлі прыгнуцца (Л. Дайнека).

Пупышкі на вербах гнуткіх – гэта вясны пачатак (П. Панчанка).


калі змест частак супрацьпастаўляецца ці супастаўляецца;


Напрыклад:

^ Клікнуць хацелася – голас замёр (П. Броўка).

Маці будзіла снедаць – ён не ўстаў (І. Навуменка).

Мы ўжо не просім міласці ў прыроды – прырода моліць літасці ў нас (С. Грахоўскі).


калі ў сказе гаворыцца пра хуткую змену падзей або ў другой частцы паказваецца неадпаведнасць, нечаканы вынік таго, пра што паведамляецца ў першай частцы;


Напрыклад:

^ Бліснула маланка – стала відна як удзень (С. Грахоўскі).

Глянуў я туды-сюды – нікога не відаць (Я. Колас).

Ён паслухаў – ціха ўсюды (Я. Колас).


калі другая частка з’яўляецца абагульняльнай у адносінах да папярэдніх;


Напрыклад:

^ Ціха булькатала вада ў канаве, сыпалася лісце, чырыкалі недзе вераб’іусё гэта было такім звыклым, добрым, прыгожым (М. Гамолка).

Дол засланы шышкамі, цвіце сунічнік, бруснічнік, перагукваюцца птушкі, звіняць камары – усё тут знаёмае… (І. Навуменка).


калі другая частка з’яўляецца далучальным сказам;


Напрыклад:

І разгарэлася ігрышча – даўно такога не было (Я. Колас).

Андрэй быў у добрым гуморы – гэта адразу кідалася ў вочы (М. Зарэцкі).


калі другая частка з’яўляецца параўнаннем у адносінах да першай.


Напрыклад:

^ Слова сказаў – сякераю адсек (Прыказка).

Двор без мамы – народ без мовы (В. Зуёнак).


27. Працяжнік ставіцца паміж двума словамі, якія абазначаюць прасторавыя, часавыя або колькасныя межы (гэтыя словы замяняюць словазлучэнні з прыназоўнікамі ад (з) … да).


Напрыклад:

Пасажырскі поезд Мінск – Масква прыбыў на станцыю Орша.

Можна лічыць, што масавы прыход славян на Беларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VІ – VІІ стст. н. э. (М. Ермаловіч).


28. Працяжнік ставіцца паміж двума ці некалькімі ўласнымі імёнамі ў назвах вучэнняў або законаў.


Напрыклад:

^ Закон захавання матэрыі Ламаносава – Лавуазье быў вялікім навуковым адкрыццём ХVІІІ стагоддзя.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11




Похожие:

Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconАб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Артыкул Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі (прыкладаюцца)
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗмены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗакон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” Правапіс галосных о, э, а

Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗакон Рэспублікi Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconНовая рэдакцыя «правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Вялікая літара ў назвах дзяржаўных І нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў (2011/2012 нав год)
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЛітаратурны турнір па творчасці
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconГэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць І выразнасць словы І іх формы. Таму сказу...
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы