Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі icon

Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі



НазваниеПравілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
страница2/11
Дата конвертации22.09.2012
Размер1.73 Mb.
ТипДокументы
источник
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11
^

§ 9. Зычныя літары



1. Для абазначэння зычных гукаў у беларускай мове выкарыстоўваецца 21 літара: б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф, х, ц, ч, ш.

2. Асобныя гукі не маюць спецыяльных літар: афрыкаты [дж], [дз] і [дз'] перадаюцца на пісьме адпаведна спалучэннямі літар д і ж, д і з: хаджу, ваджу, ксяндзы, пэндзаль, хадзіў, вадзіў, дзюны.

3. Гук [j] перадаецца або літарай й (на канцы склада пасля галосных: рэйка, май), або літарамі е, ё, і, ю, я, якія адпаведна абазначаюць спалучэнні гукаў [йэ], [йо], [йі], [йу], [йа] – у пачатку слова, пасля галосных, апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і ў: яма, ёмкі, ехаць, іней, юшка; альянс, маянэз, аб'ява, пад'ём, медальён, маёр, пад'ехаць, уецца, салаўі, раз'юшаны, салью, уюн, саўю.


§ 10. Правапіс звонкіх і глухіх зычных


1. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакарэннае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, шапка – шапак, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць, важкі – важыць, каска – касак, суткі – сутак, просьба – прасіць, касьба – касіць, носьбіт – насіць, малацьба – малаціць, рубчык – рубец, паўзці – паўзу, малодшы – малады; хлеб – хлеба, рог – рога, дзед – дзеда, поезд – поезда, роўнядзь – роўнядзі, сядзь – сядзі, нож – нажа, маж – мажаш, лістаж – лістажу, воз – воза, мазь – мазі, дождж – дажджу, плашч – плашча, рэж – рэжу, а таксама розагрозгі, мозг – мазгі, лязг – лязгаць, грыб – грыбны, грыбніца, бег – беглы, бегма, загадка – загадны, загадваць, ножка – нажны, мок – мокры, намоклы, пах – пахнуць, прапахлы, выкуп – купляць, пакупнік, выйгрыш – выйгрышны. Словы лязг, лязгаць маюць варыянты ляск, ляскаць.

2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.


§ 11. Зычныя д, т і дз, ц


1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз'], [ц'] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішацца адпаведна дз, ц: гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вяду – вядзі, вада – вадзяны, грудны – грудзі, люду – людзі, варта – на варце, хата – у хаце, чысты – чысцюткі, выток – выцякаць, карта – на карце, катлы – кацёл, тру – церці, шосты – шэсць, пяты – пяць, латынь – лацінка.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз'], [ц'] адбываецца перад мяккім [в']: два – дзве, дзвесце, рута – руцвяны, мёртвы – мярцвяк, чатыры – чацвёрты, чэрствы – счарсцвелы.

Літара ц і дыграф дз перад мяккім [в'] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, цвід, цвіндэк, ліцвін, ліцвінка, яцвяг, Мацвей, Мацвеенка, Бацвіннік і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в'] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве, у агенцтве, у выдавецтве, аб прыродазнаўстве, у грамадстве, у братэрстве.

Гук [т] захоўваецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары д і т захоўваюцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве.

4. У словах іншамоўнага паходжання (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, захоўваюцца нязменна: літаратура, майстар, рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, матэрыял, універсітэт, кватэра, тэхніка, медыцына, апладысменты, індык, тыраж, скептык, ерэтык, пластык, тэарэтык, авантура, дыктатура.

5. Перад суфіксамі і злучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ёр-, -еец, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх (у тым ліку перад памяншальным суфіксам -ік-), [д] і [т] чаргуюцца з [дз'], [ц'], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды – сульфідзін, камандаваць – камандзіроўка, камандзір, Індыя індзеец, індзейскі (але: індыец, індыйскі, індыйцы), гвардыя – гвардзеец, гвардзейскі, мантаж – манцёр, манціроўка, манціровачны, акцёр –актрыса, білет – білецёр; эпізод – эпізодзік, жакет – жакецік, білет – білецік.

6. Дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін, лацінскі (але: латынь).

7. Д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем у імёнах уласных: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Драгічын, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.


§ 12. Некаторыя cпалучэнні зычных


1. У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, нц, сл, рн, рц, што і адлюстроўваецца на пісьме:

здн – зн: праязны, выязны (параўн.: прыезд, выезд), позна, спазніцца, Познышаў;

згн–зн: бразнуць (параўн.: бразгаць), але ў слове абрызгнуць спалу- чэнне згн не спрасцілася;

стн – сн: бязлітасны (параўн.: літасць), пачэсны (параўн.: чэсць), ненавісны (параўн.: нянавісць), існаваць (параўн.: істота), скарасны (параўн.: скорасць), колькасны (параўн.: колькасць), абласны (параўн.: вобласць), капусны (параўн.: капуста), посны (параўн.: пост), гуснуць (параўн.: густы, гусцець), абвесны (параўн.: абвестка, абвясціць), месны (параўн.: змястоўны, месца); тое ж у запазычаннях: кантрасны (параўн.: кантраст), кампосны (параўн.: кампост), фарпосны (параўн.: фарпост);

скн – сн: бліснуць (параўн.: бліскаць, бліскавіца, бляск), пырснуць (параўн.: пырскаць), пляснуць (параўн.: пляскаць), ляснуць (параўн.: ляскаць), трэснуць (параўн.: трэскаць); але: віскнуць, націскны;

стл – сл: жаласлівы (параўн.: жаласць), шчаслівы (параўн.: шчасце), карыслівы (параўн.: карысць), няўрымслівы (параўн.: урымсціцца), помслівы (параўн.: помста), паслаць (параўн.: пасцялю, пасцель);

рдн – рн: міласэрны, міласэрнасць (параўн.: сардэчны);

2. Спалучэнні зычных [ск], [ст], [c'ц'] на канцы кораня слова могуць чаргавацца з [шч], што і перадаецца на пісьме: воск – вашчыць, густы – гушчар, хрысціць – хрышчоны, Мінск – Міншчына, Віцебск – Віцебшчына, Глуск – Глушчына. Калі ж каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне гукаў [с] і [ч] (у вымаўленні – [шч]) перадаецца як сч. Напісанне сч захоўваецца і ва ўсіх вытворных словах: пясчынка, пясчанік, супясчаны, супясчанік, брусчатка.

3. Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання перадаецца праз т: Гумбальт, Кранштат, Брант, Рэмбрант, Шміт, Клот.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11




Похожие:

Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconАб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Артыкул Зацвердзіць Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі (прыкладаюцца)
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗмены ў новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі”, які з’яўляецца вынікам шматгадовай працы вялікага калектыву...
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗакон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі” Правапіс галосных о, э, а

Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЗакон Рэспублікi Беларусь Аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconНовая рэдакцыя «правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі»
Вялікая літара ў назвах дзяржаўных І нацыянальных сімвалаў, рэліквій, помнікаў, узнагарод
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў (2011/2012 нав год)
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconЛітаратурны турнір па творчасці
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconГэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць І выразнасць словы І іх формы. Таму сказу...
Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы