Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы icon

Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы



НазваниеБеларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы
Дата конвертации14.09.2012
Размер53.96 Kb.
ТипДокументы
источник

БЕЛАРУСКАЯ МОВА - СРОДАК ЗНОСІН ПАМІЖ ЛЮДЗЬМІ

Мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі

Заданы: выхоўваць любоў да Радзімы; фарміраваць цікаунасць да беларускай мовы; развіваць маўленне.

Ход заняткаў

У беларускага народа, як і ў нашых народаў, ёсць свае нацыянальныя звычаі, нацыянальнае адзенне, а таксама мова — беларуская. Паслухайце, што пішуць пра нашу беларускую мову:

"Кажуць, што наша мова простая. Сапраўды, яна гучыць нязмушана, лег­ка для нашага горла і дыхання. Яна багатая на інтанацыі, спеўная. Нездарма мова наша так прыдатная для вершаў і спеваў. На зямлі налічваецца звыш дзвюх тысяч моў. Беларуская мова сярод іншых моў народаў свету — адна з са­мых старажытных. Мова — гэта першая адметная рыса кожнага народа".

Пытанні:

А як вы лічыце, якая наша мова?

Якіх беларускіх празаікаў і паэтаў вы ведаеце?

Дзе вы чуеце беларускую мову?

Якія беларускія народныя казкі вы ведаеце?

Паслухайце легенду.

^ Адкуль песня беларуская

Ці то полем, ці то лесам ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы, ды яшчэ паўдня. Прытаміліся. Прыселі. Раптам чуюць — спявае нехта. Прыслухаўся першы: . — Відаць, жаўрук.

  • Не, — кажа другі, — гэта лес шуміць.

А трэці прыпаў вухам да зямлі і прашаптаў:

  • Ды гэта ж зямля наша спявае.


^ Гульня '"Перакладзі слоўца"

Класс дзеліцца на чатыры каманды. Кожная атрымлівае канверт з карткамі, на якіх запісаны рускія словы (здравствуйте, спасибо, извините, диван, ковер, вилка, ложка, учитель, юбка, поздравление и др.). Трэба перакласці іх на беларускую мову. Хто зробщь гэта спрытней і дакладней, той і пераможа.

А зараз давайце паслухаем, якая каманда лепш раскажа чыстагаворкі і скорагаворкі:

Но-но-но — мы паехалі ў кіно.

На-на-на — мы ўбачьш слана.

Ну-ну-ну — пачакаем мы вясну.

Мо-мо-мо — з'елі многа эскімо.


Ма-ма-ма — у нас часу няма.

Мы-мы-мы — дачакаемся зімы.

Та-та-та — мы ўбачьлі ката.

Ту-ту-ту — Ясь гуляў у лапту.

Ты-ты-ты — паказаліся краты.

Тэ-тэ-тэ — я займаюсь каратэ.

Горкай, горкай, горачкай

Ішоў малы Ягорачка.

Звала па маліну

Марына Галіну.

Галіна Марыну

Звала па маліну.

Мама Мілу мыла мылам,

Міла мыла не любіла.

Ці малін мылі вы?

Мылі, да не мылілі.

Тчэ ткач тканіну на хустачку Яніне.

Тра-та-та, тра-та-та,

Кошка вый шла за ката.

За ката Катовіча,

За Пятра Пятрошча.

3 братам Янкам да сняданку

Мы пілуем дровы ўранку.

Хоиь не ела, не піла —

Весела пяе піла.

Ну а што ж я на пяе?

Лепш паслухаем яе.

— Хто пілуе др-ровы,

Будзе той здар-ровы.

Гэта спр-рава, бр-ратка, —

Добр-рая зар-радка.

^ П. Марціновіч

Материал для учителя

Родная мова

3 легендаў і казак былых пакаленняў,

3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

3 сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,

3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,

3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, —

Ты выткана, дзіўная родная мова.

Няма на зямлі таго шчасця і гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якія б ты не правяла

Мяне на Радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і над песняй маёй, —

Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ. пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

I швы васкросшыя закаласяцца, —

Ізноў прашуміць ты вясновым дажджом,

1зноу зазвініш ты ў кожнай у хаце,

Цымбалам дасі іх сярэбраны гром

I вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.

М. Танк

^ Беларуская мова

(урывак)

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.

Баравая ў казачнай красе.

Старажытная. Ты самая славянская.

Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая.

Мова беларуская мая!

Дратавалі, здзекваліся, мучылі..

Ты жыла і ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечнае дзіва,

I Купала, ды і ўсе мы снілі сны...

^ П. Панчанка


Родная мова

Кажуць, мова мая аджывае

Век свой тихі: ей знікнуць пара.

Для мяне ж яна вечна жывая.

Як раса, як сляза, як зара.

Гэта ластавак шчабятанне.

Звон світальны палескіх крыніц.

Сінь чабору, і барвы зарнц,

I буслнае клекатанне.

Калі ж хто загадае: "Не трэба!" —

Адрачэцца ад мовы народ, —

Папрашу я і сонца, і неба:

Мне не трэба ні славы, ні хлеба,

Асудзіце на безліч нягод.

Толькі месяцаў назвы пакіньце,

Назвы родныя роднай зямлі

Пра якія з маленства ў блакіце

Бор шуміць і пяюць жураўлі:

Студзень — з казкамі снежных аблокаў,

Люты — шчодры на сіні мароз,

Сакавік — з сакаганнем і сокам

Непаўторных вясновых бяроз,

Красавік — час маланак і ліўняў,

Травень — з першым каханнем, сяўбой.

Чэрвень — з ягаднаю зарой,

Ліпень — з мёдам,

3 пшанщаю — жнівень.

Спелы яблычны верасень,

Светлы кастрычнік

У празрысттасці чыстай, крынічнай,

Лістапад — залаты Лістапад,

Снежань — першы густы снегапад...

Ці плачу я, ці пяю,

Ці размаўляю з матуляю —

Песню сваю, мову сваю

Я да грудзей прытульваю.

П. Панчанка




Похожие:

Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconБеларуская мова 1 клас (вусны курс) Раздзел І. Вучымся слухаць і вымаўляць (10 г.) Задачы раздзела
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове,...
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconУрок па прадмеце "Чалавек і свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconГерманія, Італія
Дакумент аб пагадненні паміж германскім каралём-імператарам, феадаламі І епіскапамі
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconЗавочнае падарожжа па сталіцах пісьменства Эпіграф: Гасцям заўсёды горад рады
Пазнаёміцца са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства І іх знакамітымі людзьмі
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура” ў 2012/2013 навучальным годзе»
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца
Беларуская мова сродак зносін паміж людзьмі мэта: даць вучням уяуленне пра беларускую мову як сродак зносш паміж людзьмі Заданы iconПазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства
Пазнаёміцца са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства І іх знакамітымі людзьмі
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы