Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок icon

Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок



НазваниеЦалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок
Дата конвертации15.09.2012
Размер67.85 Kb.
ТипУрок
источник


Канспект урока па беларускай літаратуры,

дадзенага

Цалко Настассяй Аляксееўнай

у 6 класе Отарскай БШ, Чачэрскага раёна,

Гомельскай вобласці.


Дата ________________


Настаўнік _______________


План урока:

  1. Арг. момант. (2 хв.)

  2. Уступнае слова. (3 хв.)

  3. Актывізацыя набытых ведаў. (7 хв.)

  4. Праца над тэмай. (22 хв.)

  5. Вынікі ўрока. (4 хв.)

  6. Дамашняе заданне. (3 хв.)

  7. Ацэнка вучняў (з каментарыем) (4 хв.)



Тэма:

Багацце язычніцкіх уяўленняў нашых продкаў. Міфалагізаванне з’яў прыроды ў легендах. Легенда (развіццё паняцця).


Мэты:

паглыбіць уяўленні вучняў пра светаўспрыманне нашых продкаў;

пазнаёміць з найбольш значнымі ўсходнеславянскімі багамі, іх функцыянальнай роляй у прыродзе;

развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў;

падкрэсліць багацце і трапнасць народных выслоўяў, жанравыя адметнасці твораў;

узбагачаць лексічны запас школьнікаў падчас знаёмства з арыгінальнай мовай твораў.

Абсталяванне:

▪ эпіграф;

▪ падручнік па беларускай літаратуры;

▪ слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў;

▪ выявы ўсходнеславянскіх багоў.

Эпіграф:

Сплывае ўдаль, што маем…

^ А былое нібыта набліжаецца да нас.

Пылінку праху раздзьмувае час –

І з мёртвага ўспхвае жывое.

М.Арочка.

Ход урока

  1. Арг. момант.

(Вучні настройваюцца на ўрок)


  1. ^ Уступнае слова.

(Настаўнік паведамляе тэму і мэты ўрока)


III. Актывізацыя набытых ведаў.

Як вы ўжо ведаеце, сённяшні наш урок прысвечаны, па сутнасці, міфам і легендам. Давайце ўспомнім, што ўжо мы з вамі ведаем пра гэтыя жанры літаратуры, іх адметнасць, тэматыку. Да якога раздзела літаратуры адносяцца міфы і легенды?

(Да вуснай народнай творчасці)

(Вучні даюць адказы)

Безумоўна, вы ўсё гаворыце правільна, але пачнём мы з працягу нашых мініслоўнікаў і пазначым у іх, што такое міф і што такое легенда.

(Вучні запісваюць у слоўнікі)

^ Міф – гэта наролнае паданне, у якім увасоблены ўяўленні нашых продкаў пра паходжанне свету, жыццё прыроды і месца ў ёй чалавека.

Да легендаў належаць вусныя апавяданні, у якіх народ тлумачыў паходжанне той ці іншай з’явы (звычайна прыроднай) дзеяннем нейкай звышнатуральнай сілы ці Бога.

Напрацягу ўрока мы пераканаемся ў тым, што народ, дбаючы аб выхаванні падрастаючых пакаленняў, пакінуў нам багатую духоўную спадчыну, якая атрымала пастаянную прапіску ў светлай і радаснай краіне Дзяцінства. Глыбокае вывучэнне гэтай спадчыны, веданне яе – наш пачэсны абавязак. На хвілінку звернемся да выказванняў беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў культуры аб народнай творчасці:

“Кнігі абудзілі маю фантазію… Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве” Я.Купала.

“Наша народная песня вылілася з сэрца, вуснаў і фантазіі ўсяго народу беларускага і дзеля таго называецца народнай.” Цётка.

“Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку – гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць” М.Гарэцкі.

А што вы можаце сказаць пра вусную народную творчасць нашага народа?

(Адказы вучняў)

Адкажыце мне, якім часам можна датаваць з’яўленне міфаў і легенд? Для вернага адказу давайце успомнім, калі пачало развівацца пісьменства на землях усходніх славян? (X ст. н. э.) А як мы ўжо адзначылі, міфы і легенды – гэта вусныя апавяданні. Адцюль можна зрабіць вынік, што яны з’явіліся як мінімум да Χ стагоддзя. Светаўспрыманне нашых продкаў менавіта гэтага перыяду мы разгледзім на сённяшнім уроку.


  1. ^ Праца над тэмай.

Дома вы знаёмілісь з міфічнымі істотамі, працавалі над міфамі пра багоў. Давайце адзначым найбольш значных усходнеславянскіх багоў і іх функцыянальную ролю ў прыродзе.

(Адказы вучняў: Пярун – бог грому, маланак, бог набеснага агню; Дажджбог – бог сонечнага цяпла і святла; Ярыла – бог веснавога агню, абуджэння прыроды)

^ Зараз падрабязней разгледзім кожнага бога.

  1. Якім вы ўяўляеце сабя Пяруна? Намалюйце яго славесны партрэт. Параўнайце з апісаннем у падручніку. З кім змагаўся Пярун? Хто такія чэрці, Чарнабог, цёмныя сілы ?

(У ходзе гутаркі высвятляецца, што герой гэты нададзены канкрэтнымі, толькі яму ўласцівымі рысамі, а знаёмства з яго знешнім выглядам, учынкамі, паводзінамі дапамагае скласці аб ім больш цэласнае ўяўленне.(Адказы вучняў)


2. Якімі рысамі характару можна надзяліць Дажбога?

Намалюйцеяго славесны партрэт. Параўнайце з малюнкам на

дошцы. (Адказы вучняў)

  1. Апішыце дзеянні бога веснавога агню, абуджэння прыроды, яго знешні выгляд. Якімі рысамі характару мог валодаць герой, які “кіраваў на зямлі стварэннем моцнага і здаровага роду”, “саграваў зямлю сваім цяплом”, “гадаваў ураджай”? Ці можна сказаць, што наступныя радкі з верша М.Пазнякова сыходзяць з вуснаў самога Ярылы?

Я знайшоў на ржышчы

Спелы каласок,

Гэта нівы летняй –

Сонечны сынок.

Сціплы і маўклівы,

Быў амаль відзён,

А на самай справе –

Скарб вялікі ён.

(Адказы вучняў)


Малайцы, нядрэнна засвоілі гэты матэрыял.

А цяпер трошкі пагуляем.

1. Пазнайце героя па яго апісанню:

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай.

І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.

Твар травой аблытаны, быццам павуцінай,

Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі. (Вадзянік)


Крыважадны люты звер, падобны на ваўка, казачнае стварэнне, вампір, які быццам п’е кроў жывых людзей. (Ваўкалак)


Казачны жыхар лесу ў вобразе калматага чалавека ў звярынай скуры з вялікімі вушамі. (Лясун)


  1. Дайце назву наступнаму вершу:

Выходзіць здань дзіўная з віру

І творыць варожбы свае.

Сцюдзёная льецца вадзіца

Па целе з распушчаных кос,

А вочы блішчаць, як дзве зоры,

А вочы глядзяць да нябёс. (Русалка)

Малайцы. Бачу, што вы добра знаёмы з гэтай тэмай. А цяпер мы звернемся да легленд. Напачатку ўрока мы гаварылі з вамі пра паняцце тэрміна “легенда”. Давайце звернемся да слоўнікаў і ўспомнім, што ж такое легенда. (Адказ.)

А цяпер вы крыху адпачніце, але паслухайце мяне ўважліва. Зрабіце, калі ласка, тэзісны запіс майго паведамлення ў сваіх сшытках.

Легенды выклікаюць, напэўна, у кожнага чалавека думкі пра нешта незвычайнае, таямнічае, цудоўнае, узятае з жыцця народа. Легенды, як і іншыя жанры вусна-паэтычнай творчасці, вымушаюць нас здзіўляцца мудрасці народа, яго мастацкаму таленту і цвярозаму розуму. Гэта той празаічны жанр фальклору беларускага народа, які заўсёды выклікаў і цяпер выклікае асаблівую цікавасць у слухача, чытача. Легенды звычайна павінны былі задаволіць дапытлівасць людзей, адказаць на пытанні, што з пакон вякоў хвалявалі іх: адкуль і як усё ўзялося, з’явілася на зямлі, у прыродзе і ў грамадстве. Адрозненне ж легендаў у тым, што хоць і прысутнічае фантастычны элемент, аданак фактычная аснова застаецца непахіснай: чытачом ці слухачом яна ўспрымаецца як сапраўдная і рэальная.

Многія легенды беларусаў, як і іншых усходнеславянскіх народаў, вельмі старажытнага паходжання. Нашы першыя гісторыкі-летепісцы шчодра чэрпалі з іх неабходныя звесткі, бо лічылі народную творчасць цалкам добраякасным матэрыялам, якім можна карыстацца для праўдзівага апісіння мінулага.

З развіццём грамадства, ужо ў часы феадалізму і капіталізму, узнікалі легенды сацыяльна-завостранага характару – антыпанскія, антыцарскія і іншыя.

Гісторыя збірання і друкавання легендаў няпростая: у дарэвалюцыйнай публікацыі беларускай народнай творчасці, ды і ў фальклорных зборніках савецкага часу, яны ў невялікай колькасці звычайна змяшчаліся разам з казкамі. Толькі напачатку ΧΧ стагоддзя яны друкаваліся ў найлепшых фальклорна-этнаграфічных выданнях.

Зыходзячы з гісторыка-тэматычнага прынцыпу беларускія народныя легенды можна падзяліць на такія тэматычныя групы:

  1. Касмаганічныя;

  2. Гісторыка-культурныя;

  3. Духоўна-этычныя;

  4. Дэманалагічна-забабонныя;

  5. Апакрыфічныя;

  6. Эсхаталагічныя.

Але падрабязней гэтыя тэматычныя групы мы разгледзім на наступным уроку.


  1. Вынікі ўрока.

Як адчувалі сябе ў час урока?

Што новага даведаліся на ўроку?

Што выклікала цікавасць?

Што хацелі б абмеркаваць больш падрабязна?


  1. Дамашняе заданне.

Знайсці легенды вашай мясцовасці.



  1. Ацэнка вучняў.

Дапускаецца элемент самаацэнкі. Абавязкова абгрунтаваць!





Похожие:

Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconХалімончык Настассяй Аляксееўнай у 9 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік Метадыст план урок
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconАстаф’ева Вольга Яфімаўна
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...
Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconПлан урока Арганізацыйны момант. (2 хв.)
Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна Халімончык Настассяй Аляксееўнай
Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconДубровіч алесь
Дубровіч алесь (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай...
Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconНацыянальны інстытут адукацыі
Х класе, пунктуацыя – у ХІ класе, прадугледжваецца адначасовае паўтарэнне асноўных пунктуацыйных правіл пры вывучэнні арфаграфічнай...
Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага І ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення...
Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconПлан работы кабинета Информатики. 1 урок 2 урок 3 урок 4 урок 5 урок 6 урок

Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconПлан роботи відділу освіти Уманської райдержадміністрації на вересень 2012 року Дата Зміст заходу Час прове-дення
Урок «Спорт і фізичне виховання – утвердження здорового способу життя та зміцнення миру»
Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconУрок № Дата : Тема урока : Цели урока : 1 2 3 План урока. № Этап урока I

Цалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок iconПлан проведения антинаркотической акции «Родительский урок» Дата проведения Название мероприятия 11 февраля 2013 года
Оформление информационного уголка «Для Вас, родители» по формированию правовой грамотности педагогов и родителей
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы