Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты icon

Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты



НазваниеТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Дата конвертации15.09.2012
Размер63.58 Kb.
ТипДокументы
источник

Тэма. Жыццё і творчасць Івана Шамякіна

Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна і яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку выразнага выступлення перад аўдыторыяй.


Ход урока.


  1. Уступнае слова настаўніка.

Давайце уважліва ўглядзімся ў твар чалавека, які паказаны на гэтым партрэце. Нездарма кажуць, што вочы - гэта люстэрка душы чалавечай.

Што вы можаце расказаць пра чалавека, які мае такі акрэслены выраз твару.

  1. Творчая работа.

Характарыстыка партрэта.

Перад вамі знакаміты беларускі пісьменнік, фільмы якога вы, магчыма, бачылі на кінаэкранах. Давайце пазнаёмімся з біяграфіяй гэтага чалавека.

  1. ^ Біяграфія і творчасць і. Шамякіна

Нарадзіўся І. Шамякін 30 студзеня 1921г. у вёсцы Карчма Добрушскага раёна Гомельская вобласці ў сям’і лесніка, якая пераязджала з месца на месца, і дзяцінства прайло на ўлонні прыроды. Закончыў Макаўскую сямігодку, Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, затым завочнае аддзяленне Гомельскага педінстытута імя В.Чкалава і рэспубліканскую партыйную школу. Пасля заканчэння тэхнікума яго як маладога настаўніка накіравалі ў Беласток на працу тэхнікам на прамкамбінаце, быў прызваны ў войска, служыў у зянітна-артылерыйскай часці ў Мурманску. Пасля ўсяго ажаніўся і ў яго нарадзілася дачка Ліна. У час вайны служыў зенітчыкам на поўначы, ваяваў з фашытамі ў Польшчы, перамогу сустрэў на Одэры. Быў камандзірам гармат, а потым камсоргам дывізіі.

У час вучобы ў тэхнікуме захапленне літаратуры прывяло юнака ў літаб’яднанне пры “Гомельскай праўдзе” , дзе пазнаёміўся з іншымі паэтамі.

Тады і пачаў пісаць вершы, але першай удачай было апавяданне пра маладую фельчарку. Правобразам галоўнай гераіні была Маша Кротава, якая неўзабаве стала яго жонкай.

У даваенны час напісаны шэраг твораў, але яны не былі апублікаваны, хоць пачынаючы пісьменнік атрымаў грунтоўную рэцэнзію М. Лынькова на апавяданні, дасланыя ў часопіс “Полымя рэвалюцыі”.

У час службы ў войску, нават на фронце, не пераставаў пісаць. І ў гады вайны на рускай мове.

Пасля дэмабілізацыі з войска вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Пракопаўка, быў сакратаром мясцовай партарганізацыі. Праехаў у Мінск, вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе, па заканчэнні якой быў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, потым працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Советская Отчизна”.

Учас службы ў Германіі, пасля капітуляцыі фашыстаў, было шмат часу, тады і быў напісаны цэлы шэраг апавяданняў і аповесць “Помста”, якая ў 1945г. была апублікавана ў часопісе “Полымя”.

Яго пяру належаць творы: раман “Крыніца”, пенталогія “Трывожнае шчасце”, раман “Атланты і карыятыды”, раман “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, “Вялікая княгіня”, аповесць “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, у якіх закранаюцца тэмы ВАв, пасляваеннага жыцця, сучаснае жыцццё горада і вёскі, чарнобыльская тэма, гістарычная тэма. У яго творчай манеры мае месца імкненне прааналізаваць грамадскія працэсы, зварот да актуальных праблем часу, уменне стварыць інтрыгуючы сюжэт, абвостранасць канфліктаў, спалучэнне сучанага і мінулага,зварот да праблем маральна-этычнага характару.

У 1951г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за раман “Глыбокая плынь”, у 1957г. Літаратурнай прэміяй імя Я. Коласа за раман “Крыніцы”, у 1967г. Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа за раман “Сэрца на далоні”, у 1972г. прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі, у 1978г. стаў лаўрэатам юбілейнай літаратурнай прэмііі Міністэрства абароны СССР за кнігу “Гандлярка і паэт”. У 1982г. Дзяржаўная прэмія БССР у галіне тэатральнага мастацтва , кінематаграфіі, радыё, тэлебачання за фільм “Вазьму твой боль”.


  1. ^ Слова настаўніка.

Шырокай папулярнасцю карыстаюцца творы І. Шамякіна. Мноства тэмаў падымае аўтар у сваіх раман, апавяданнях, якія вельмі часта падвяргаюцца крытыцы з-за недахопу літаратурных каштоўнасцяў, маствацкіх тропаў, спрошчаным змесце. Але І. Шамякін з’яўляецца майстрам у стварэнні сюжэту. Так цікава чытаецца твор “Злая зорка”, “Ах, Міхаліна, Міхаліна”, “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”. Мы павінны пазнаёміцца з раманам “Сэрца на далоні”.


5^ . Работа над твора.

Першаасноватвора.

Нарадзіўся твор са знаёмства з гісторыяй Мінскага падполля, з лёсам І.К. Кавалёва, аднаго з арганізатараў падпольнай барацьбы, якога пасля абвясцілі правакатарам. У распрацоўцы сюжэта дапамог газетны артыкул пра ўрача, якога на Украіне немцы з помпай пахавалі, хаця, як пазней аказалася, ён быў шчырым патрыётам, адным з кіраўніком падполля. У большасці твор з’яўляецца мастацкай выдумкай, але некаторыя героі рамана маюць сваіх прататыпаў. Антон Яраш – гэта легендарны падпольшчык Кабушкін, Кірыла Шыковіч – журналіст Іван Новікаў, які шукаў герояў падполля.


Шамякін паказаў часы дэмакратычных пераўтварэнняў у грамадстве, таму героі твора жывуць перспектывай новых здзяйсненняў і ў палітыцы, і ў эканоміцы. Напрыклад, усюды абмяркоўваліся новыя планы партыі і гэта яшчэ больш усяляла ўпэўненасць у хуткай пабудове камунізму. Пісьменнік не ідэалізуе грамадска-палітычную дзейнасць ў пачатку 60-х гадоў. Часта належная арганізацыя працы на вытворчасці падмянялася дэкларатыўнымі лозунгамі.

Пісьменнік працаваў над творам у 1960-1963гг.. Гэта быў той час так званай “хрушчоўскай адлігі”. Таму ў творы асуджаецца час культу асобы і адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання. Твор напісаны ў часы пэўнай дэмакратызацыі грамадства, калі пачалося глыбокае вывучэнне гісторыі вайны. І пісьменнік здолеў у поўнай меры гэтыя працэсы адлюстраваў у рамане.

Аўтар у творы шырока аналізуе праблемы сучаснасці, а таксама асвятляе падзеі ВАв, перыяд таталітарызму і рэпрэсій, раскрывае сувязь мінулага і сучаснага.

У творы вельмі выразна групоўка вобразаў, праз якія вырашаецца асноўны канфлікт. Там падаецца дзве гістарычныя праекцыі, аўтар расказавае пра сучаснасць і вяртае чытача ў гады ВАв. Раман складаецца з 40 раздзелаў, аднак у яго кампазіцыі вылучаюцца самастойныя раздзелы. Расказ Антона Яраша і расказ Зосі Савіч. Гэта вялікі эпічны твор, у якім некалькі сюжэтных ліній, што перакрыжоўваюцца паміж сабой.


^ 6. Праблематыка рамана.


Праблема гістарычнай справядлівасці і праўды, дэмакратызацыі грамадства, выхавання моладзі, праблема сямейных адносін, маральныя праблемы, філасофскія праблемы.


^ 7. Героі рамана.

1. Якія з ніжэйназваных герояў твора з’яўляюцца галоўнымі?

А) Кірыла Шыковіч; б) Антон Яраш; в) Валянціна Шыковіч; г) Галіна Яраш; д) Славік Шыковіч; е) Зося Савіч; ё) Тамара Гаецкая; ж) Сямён Гукан;

з) Маша; і) Тарас Ганчароў.

2. Па якіх прыкметах групуюцца героі рамана?

^ А) па маральных якасцях і грамадзянскай пазіцыі; б) па класавай прыкмеце; в) па ўзросту.

3. Што аб’ядноўвае і што адрознівае А. Яраша і К. Шыковіча? ( аб’ядноўвае іх прафесіяналізм, любоў да свае працы. Сяброўства гэтых людзей узнікла на глебе агульных жыццёвых інтарэсаў і ідэалаў. Аднак журналіста Шыковіча адрознівае ад доктара Яраша актыўнасць у грамадскім жыцці. Антон Кузьміч на пэўным этапе засяродзіўся толькі на сваёй працы, таму не адразу змог зразумець, для чаго патрэбна варушыць мінулае і шукаць праўду).

4. Чаму доктар Савіч на доўгі час стаў безыменным героем?

Сумленны чалавек і сапраўдны патрыёт доктар Савіч быў абвешчаны здраднікам па віне Сямёна Гукана, які схаваў праўду пра падпольшчыка, бо гэта было выгадна для яго версіі пра арганізацыю падполля ў горадзе.

Доктар Савіч стаў ахвярай абыякавасці людзей, для якіх быў важней спакой, а не праўда і справядлівасць. Грамадская атмасфера пры таталітарызме нараджала абыякавасць і пасіўнасць, што і сталі асноўнай хваробай грамадства.

Падпольшчык доктар Савіч быў абвешчаны ворагам і яго імя было забыта таму, што фашысты дэскрыдытавалі яго, уладкаваўшы пышнае пахаванне.

5. Якое месца ў творы належыць вобразу Зосі Савіч?

Яе вобраз у творы з’яўляецца абагульненым вобразам усяго народа. Гэтая жанчына прайшла праз фашысцкі палон, праз высылку ў Сібір па лжываму даносу, але тым не менш захавала чалавечнасць, дабрыню і веру ў людзей. Лёс гэтай жанчыны – гэта лёс народа, які выстаяў у гады вайны і часы сталінскіх рэпрэсій.

6. Якія з ніжэйназваных рыс характару належыць Гукану?

А) баязлівасць; б) прыстасавальніцтва; в) маладушнасць; г) дабрыня; д) спагадлівасць; е) сумленнацсь; ё) кар’ерызм; ж) эгаізм.

7. Які сэнс заключае ў сабе паняцце “гуканаўшчына”? Гуканаўшчына – кансерватыўная сістэма грамадска-палітычнага кіравання, якая трымаецца на чыноўніцкай бюракратыі. Наменклатурныя чыноўнікі ў гэтай сістэме супраць усялякіх змен, асабліва дэмакратычных. Гэта чыноўніцкая ўседазволенасць, аснова якой – адміністрацыйна-камандныя метады кіравання.

8. Якія праблемы часу раскрывае аўтар праз вобраз маладога пакаленне?

А) Безыніцыятыўнасць, уласцівая Тарасу, нараджае “гуканаўшчыну”, якой не патрэбны незалежныя асобы, бо яны ўмеюць аналізаваць, тым самым разбураюць сістэму тупога падпарадкавання.

Б) На вобразе Славіка мы бачым нараджэнне новага пакалення, здольнага пратэставаць супраць адзінай агульнаправільнай думкі. Таму “стыльны” лад жыцця гэтага юнака з’яўляецца своеасаблівай формай барацьбы з усеагульнай рэгламентацыяй жыцця, з шаблоннасцю, па якой выхоўвалася не адно пакаленне.

В) У рамане бачыцца трагедыя маладога пакалення, якое ўвабрала ў сябе дух свабоды, але потым жорстка ламаецца пад ціскам грамадства. Такія, як Славік, з-за крытычнага стаўлення да жыцця, сістэме былі не патрэбны.

8. Падагульненне

У чым заключаецца сэнс назвы твора “Сэрца на далоні”?

Назва твора мае сімвалічнае значэнне. Сэрца на далоні – гэта сімвал пераасэнсавання жыцця, сімвал дэмакратычных змен у грамадстве, якое пазбаўляецца ад спадчынасці часоў культу асобы. Выздараўлівае не толькі хворае сэрца Зосі Савіч, але і выздараўлівае ўсё грамадства.




Похожие:

Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока
Цельшына; развіваць уменне аргументаваць тэкстам свае ацэнкі, меркаванні; выхоўваць культуру інтымных адносін, патрэбу шанаваць каханне,...
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы
Настаýнiк паведамляе тэму I мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý»
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты
«Дзеепрыслоўе»; шматузроўневыя заданні па тэме «Дзеепрыслоўе», адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе»
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма: Гераiзм I здрада ý творах Васiля Быкава. Мэты
Вялiкай Айчыннай вайны, у якой удзельнiчалi цэлыя армii, франты, паказаць вядомых военачальнiкаý. Васiль Быкаý аб׳ектам свайго даследавання...
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconТэма: “Службовыя часціны мовы” «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”
Тэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты iconХод урока. Праверка дамашняга задання
Тэма. Сродкі сувязі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Мэты: вызначыць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў з рознымі...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы