Тэма: Нескланяльныя назоўнікі icon

Тэма: Нескланяльныя назоўнікі



НазваниеТэма: Нескланяльныя назоўнікі
Дата конвертации15.09.2012
Размер124.97 Kb.
ТипДокументы
источник

Тэма: Нескланяльныя назоўнікі

Мэта: -  выпрацоўваць уменні адрозніваць нескланяльныя  назоўнікі ад іншых назоўнікаў;

-        адпрацоўваць уменні і навыкі ў вызначэнні роду    нескланяльных назоўнікаў;

-        фарміраваць навыкі правільнага ўжывання нескланяльных назоўнікаў у вуснай і пісьмовай мове;

-        узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

-        выхоўваць любоў да родных мясцін.

Абсталяванне: слоўнікі іншамоўных слоў Булыкі А.М.;

                          плакат - схема в. Варняны;

                          дыдактычны матэрыял (карткі для работы ў гру-

                          пах, для інд. заданняў).

                          

                          Ход урока

1.Арганізацыйны момант. Слова наст.: Якая ў нас цудоўная вёска,

якое тут усё роднае, блізкае, знаёмае. Гляньце за акно: вясна, свеціць сонейка, усё радуецца добраму надвор'ю, расцвітае.

*А які ў вас настрой?

На некаторых дрэвах ужо з'явіліся першыя лісточкі, і першыя кветкі ўжо расцвілі. Нездарма народная мудрасць гаворыць: "Няма лепшага раю ад роднага краю" або "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка". Але чаму часта здараецца так, што пасля заканчэння школы маладыя людзі едуць у горад вучыцца ды там і

застаюцца, не вяртаюцца назад у родную вёску. *Што трэба зрабіць, каб моладзь "не ўцякала" ў горад? (пабудаваць кінатэатры, кафэ, магазіны, атракцыёны і г. д.). Правільна. Так давайце на сённяшнім уроку мы з вамі паспрабуем спраектаваць прыгожы горад на месцы нашай вёскі, такі горад, каб нікоіу не хацелася адсюль выязджаць. А яшчэ на сённяшнім уроку мы з вамі будзем адпрацоўваць веды пра нескланяльныя назоўнікі, атрыманыя на мінулым уроку: правільна ўжываць іх у мове, умець вызначаць іх род, адрозніваць нескланяльныя назоўнікі ад іншых, а таксама пазнаёміцца з новымі словамі. У кожнага на парце "Слоўнік іншамоўных слоў", з якім мы працавалі на мінулым уроку. Калі не ведаеце значэнне нейкага слова, абавязкова звяртайцеся да слоўніка.


  Давайце прыступім да будаўніцтва горада. Што пабудуем адразу?

Я думаю, што ніхто не супраць паласавацца чым- небудзь смач-

ненькім. Таму прапаную пабудаваць КАФЭ 

  Звярніце ўвагу на дошку. Перад вамі прыкладны план нашай

вёскі. Дзе пабудуем кафэ? (прымацаваць малюнак)  

  Уявіце сабе, што вы зайшлі ў кафэ. Яно прасторнае, утульнае, светлае. Вы сядаеце за столікі, да вас падыходзіць афіцыянт. Што ён вам прапануе? Правільна, меню (кожная група атрымлівае меню). Вам можна заказаць толькі тыя стравы, у назвах якіх ёсць нескланяльныя назоўнікі. Заданне выконваеце групамі, а пасля адзін прадстаўнік робіць заказ.


  Перш, чым пабудаваць наступны аб'ект, звярніце ўвагу на дошку. Я прапаную вам разгадаць крыжаванку. Калі вы правільна яе азгадаеце, то ў вертыкальным слупку атрымаеце назву горада.


1.        м****                  1. Ветлівая назва замужняй жанчыны ў Францыі (мадам).               

2.        і*********         2. Чалавек, які арганізуе канцэрты, гастролі (імпрэсарыо).

3.        н***                    3. Вага тавару без тары і ўпакоўкі (нета).

4.        с****                  4. Спартыўная барацьба (самаабарона без зброі) (самба).

5.        к******              5. Рознакаляровыя каляровыя кружочкі, якімі абсыпаюць

                                             адзін аднаго на карнавалах (канфеці).


  Як вы думаеце, чаму менавіта гэты горад я выбрала для крыжаванкі? Таму што гэта сталіца нашай Радзімы, і таму што ў Мінску ёсць МЕТРО . Хто з вас быў у метро?

  Першы рэйс у мінскім метро адбыўся 29 чэрвеня 1984 г. Тады было толькі 8 станцый. А зараз метро ў Мінску налічвае 19 станцый. Будаўніцтва працягваецца, а калі ўсё задуманае ажыццявіцца, то будзе 56 станцый працягласцю 75 км. (ад Мінска да Маладзечна). За год узводзіцца прыкладна 1 станцыя. Так што, магчыма, і нехта з вас будзе сярод будаўнікоў метро.(малюнак на дошку)

    

  А зараз давайце на метро адправімся ў заапарк. Дзе мы яго пабудуем? (мал. на дошку) У якіх гарадах Беларусі ёсць заапаркі?

Хто з вас быў у звярынцы? Арцём падрыхтаваў паведамленне пра Гродзенскі заапарк. Давайце яго паслухаем.

  Уявіце, што мы трапілі ў заапарк, убачылі шмат звяроў і птушак, а сярод іх фламінга, кенгуру, поні (паказаць мал.) Заданне групам: апісаць жывёл.


  Зноў спускаемся пад зямлю і на метро адпраўляемся ў магазін, ды не проста ў магазін, а ў ГАНДЛЁВЫ ЦЭНТР, у якім можна набыць самыя розныя тавары. Дзе мы яго пабудуем? (мал. на дошку)

  Уявіце, што мы з вамі ў вялікім магазіне, вакол шмат розных аддзелаў, самыя розныя тавары: прадукты, касметыка, галантарэя, адзенне, абутак, ювелірныя вырабы, гаспадарчыя тавары...Трэба нешта купіць, тавараў шмат, аж вочы разбягаюцца. Я вам дапамагу зрабіць выбар. Кожны выбірае картку, на якой назва нейкай рэчы, што вы набылі ў магазіне. Вам трэба скласці сказ з гэтым словам. Не забывайце карыстацца слоўнікам.


А зараз на метро адпраўляемся ў АТЭЛЬЕ (мал. на дошку). Што

такое атэлье? (звярнуцца да слоўніка і зачытаць с. 40) У атэлье можна зрабіць прычоску, адрамантаваць гадзіннік, абутак, пашыць касцюм... Праца ля дошкі і ў сшытках: запісаць сказ, вызначыць род несклан. наз. і ў форме якога склону ён ужыты.

1.        Нядаўна закончылася будаўніцтва сучаснага атэлье.

2.        У атэлье працуюць выдатныя майстры.


  Шмат нескланяльных назоўнікаў ёсць у МУЗЫЦЫ. Давайце паслухаем тых, хто наведвае музычную школу. Я папрасіла іх падрыхтаваць невялікі тэкст і ўключыць у яго нескланяльныя назоўнікі.

  Паглядзіце, якая прыгожая атрымалася ў нас вёска. Напэўна, нікому цяпер не захочацца адсюль выязджаць. А каб падвесці вынік нашай работы, давайце зробім ЭКСКУРСІЮ па вёсцы. Хто жадае быць экскурсаводам? (выступленне экскурсавода)


  Ну, а зараз давайце звернемся да ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ. Напамінаю, што адной групе трзба было скласці сказы з нескланяльнымі назоўнікамі, а другой - скласці маршрут турнэ з

такой умовай, каб тыя геаграфічныя аб'екты, якія вы будзеце наведваць, былі б нескланяльнымі назоўнікамі.


  Выстаўленне адзнак.


Рэфлексія: Шмат вуліц  у пабудаваным намі горадзе. Я іх  назвала так: вуліца Радасці, Дабрыні, Смутку, Трывогі, Задавальнення... На якой вуліцы пасля сённяшняга ўрока вы хацелі б апынуцца? Якія ў вас думкі, пачуцці? Падыдзіце да магнітнай дошкі і пакажыце, на якой вуліцы вы паселіцеся


^ Канспект урока па беларускай мове

Тэма: Лексіка беларускай мовы паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі

Мэты: - працягваць паўтарэнне паняццяў па тэме “Лексіка. Лексічнае значэнне слова”; паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Лексіка паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі”;

- развіваць уменне раздзяляць словы па групах: паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі; развіваць звязную маналагічную мову вучняў;

- выхоўваць павагу да роднай мовы.

Абсталяванне: падручнік па беларускай мове для 10-11 класаў.

^ Ход урока

1. Арганізацыйны момант. Прывітанне, арганізацыя ўвагі.

2. Праверка дамашняга задання.

Настаўнік. Пакуль мы будзем правяраць дамашняе практыкаванне, адзін вучань пойдзе да дошкі і будзе выконваць прапанаванае заданне (паўтарэнне правапісу суфіксаў -ск-):

^ Ад слоў утварыце і запішыце прыметнікі з суфіксам -ск-:

інтэлігент - інтэлігенцкі;

Нясвіж - Нясвіжскі;

мастак - мастацкі;

салдат - салдацкі;

Парыж - Парыжскі;

сусед - суседскі;

сакавік - сакавіцкі;

юнак - юнацкі;

турыст - турысцкі.

Праверка дамашняга практыкавання (практыкаванне 76).

^ Да наступных прыметнікаў падбярыце адпаведныя назоўнікі:

Асабовы - асабісты: асабовы займеннік, склад, асабісты лёс, рахунак, шчасце, бібліятэка, думка;

Балотны - балоцісты: Балотны прастор, трава, птушка, вада; балоцісты бераг, край, сцежка;

Гліняны - гліністы: гліняны посуд, падлога, міска; гліністы бераг, зямля, дно;

Грамадзянскі - грамадскі: грамадзянскі абавязак, шлюб, годнасць, правы; грамадскі парадак, дзейнасць, вопратка;

Драпежны - драпежніцкі: драпежны звер, рыба, дзюба; драпежніцкі нораў, звычкі, палітыка, позірк;

Ураджайны - урадлівы: ураджайны год, бульба, поле; урадлівы зямля, сорт, глеба, сад.

Настаўнік. Праверым выкананае на дошцы заданне.

Настаўнік. Адкажыце на пытанні па тэме папярэдняга ўрока. Што ўтварае слоўнікавы склад або лексіку беларускай мовы? (Усе словы беларускай мовы ў сукупнасці ўтвараюць яе слоўнікавы склад, або лексіку).

Настаўнік. Што такое лексічнае значэнне слова? (Гэта змест слова, сэнсавае напаўненне; сувязь гукавой абалонкі з пэўным прадметам ці з'явай рэчаіснасці).

Настаўнік. Якія словы называюцца паронімамі? (Паронімы - гэта словы з розным лексічным значэннем, якія маюць падабенства ў маўленні і напісанні).

^ 3.Работа па тэме ўрока.

Настаўнік. Сёння мы працягваем вывучаць тэму “Лексіка”, а дакладней - пазнаёмімся з лексікай паводле паходжання, сферы ўжывання і стылістычнай афарбоўкі.

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы - вынік працяглага гістарычнага развіцця. Зараз мы на роўных правах карыстаемся словамі, гісторыя якіх налічвае некалькі тысячагоддзяў, і словамі, што ўзніклі ў самы апошні час. Побач ужываюцца словы, народжаныя шматвяковай моўнай практыкай беларускага народа, і лексічныя адзінкі, занесеныя да нас з іншых, блізкіх і далёкіх, моў. Паходжанне беларускай лексікі можна адлюстраваць на схеме, якая змешчана ў падручніку на старонцы 41. Начарціце яе сабе ў сшыткі.

Лексіка сучаснай беларускай мовы

2. Спрадвечна беларуская лексіка:

а) уласнабеларускія словы;

б) усходнеславянскія словы;

в) агульнаславянскія словы;

г) індаеўрапейскія словы.

2. Запазычаная лексіка:

а) з блізкароднасных моў;

б) са стараславянскай мовы;

в) з іншых моў.

Настаўнік. Прачытаем матэрыял падручніка пра спрадвечна беларускую лексіку на старонках 41-42. (Чытанне ўслых).

Настаўнік. Выканайце пісьмова практыкаванне 81: Да прыведзеных слоў рускай і ўкраінскай моў запішыце ўласнабеларускія адпаведнікі. З адным з іх складзіце сказ і запішыце.

Быстро - швидко - хутка , красивый - гарний - прыгожы, подсолнух - соняшник - сланечнік, одеваться - одягатися - апранацца, ветка - гілка - галіна, торопить - квапити - падганяць, прыспешваць, путешественник - мандрівець - падарожнік, вандроўнік.

Настаўнік. Праверым, як вы выканалі.

Настаўнік. У сучаснай беларускай мове сустракаюцца запазычанні з блізкароднасных моў: рускай (звяно, буквар, подзвіг), украінскай (боршч, чупрына, бадзёры), польскай (падарунак, блакітны, кахаць). Асобна вылучаецца невялікая група стараславянізмаў - слоў, што прыйшлі з першай літаратурнай мовы славян, старажытнабалгарскай па паходжанню (воблака, малітва, храм). Шырока прадстаўлены лексічныя адзінкі, запазычаныя з розных еўрапейскіх моў: англійскай (бізнес, спорт, фільм), французскай (вернісаж, раяль, адэкалон), нямецкай (гальштук, цукар, фарба), старажытнагрэчаскай (палітыка, арыфметыка, сімфонія), лацінскай (адукацыя, студэнт, экзамен).

Настаўнік. А зараз звярніце ўвагу на дошку, на ёй запісаны сказы. Адшукайце памылкі ва ўжыванні запазычаных слоў і вызначце іх прычыны. Выпраўце іх. (Вусна).

1.У байцы “Саманадзейны конь” каніку адразу даецца мізэрная характарыстыка. 2. Партызанскім сувязным было запратэставана з'яўляцца ў Мінску. 3. У канцы вечара па просьбе вучняў Барыс Сачанка распісаўся для аўтографаў на кнігах.

Настаўнік. Выканаем пісьмова практыкаванне 85: прывядзіце па тры словы з іншамоўнымі часткамі тэле…, …фон, аква…, бія… Паспрабуйце ўстанавіць, што гэтыя часткі абазначаюць.

Настаўнік. Прачытайце верш Н.Гілевіча “Размова ў адным заметным рэстаране”. На чым заснаваны гумарыстычны эфект? (Практыкаванне 87).

Лексіка паводле сферы ўжывання

Настаўнік. Аснову лексікі беларускай мовы складаюць словы, якія ўжываюцца ў самых розных сферах, - усімі, хто гаворыць па-беларуску, незалежна ад месцажыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Такія словы называюцца агульнаўжывальнымі, або агульнанароднымі: маці, сонца, жыць, дом, сад, хутка. Аднак існуе і лексіка абмежаванага ўжытку, якой карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.

Прачытаем услых інфармацыю падручніка на старонцы 45. (Чытанне ўслых).

Настаўнік. Дайце характарыстыку дыялектнай, спецыяльнай і жаргоннай лексіцы.

Настаўнік. Успомніце некалькі дыялектных слоў, якія ўжываюцца ў вашай мясцовасці або там, дзе вы праводзіце канікулы, куды ездзіце ў госці. Што абазначаюць гэтыя словы.

Лексіка паводле стылістычнай афарбоўкі

Настаўнік. Стылістычная афарбоўка слова - гэта дадатковая да яго лексічнага значэння ўласцівасць, якая вызначае прыналежнасць слова да пэўнага стылю мовы. Як вядома, вуснай форме маўлення адпавядае размоўны (гутарковы) стыль, а пісьмовай форме маўлення - кніжныя стылі (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны і мастацкі). Адпаведна вылучаецца размоўная (гутарковая) і кніжная лексіка.

Аднак існуе вялікая колькасць слоў, якія ў аднолькавай ступені могуць выкарыстоўвацца ў любым стылі. Гэта стылістычна нейтральная (міжстылёвая) лексіка: чалавек, брат, неба, вішня, бусел, чытаць.

Намалюйце сабе ў сшытках табліцу, змешчаную ў падручніку на старонцы 47.

^ Лексіка сучаснай беларускай мовы

Размоўная міжстылёвая кніжная

паэтычная

Навуковая афіцыйна- публіцыстычная

Дзелавая

Настаўнік. Прачытаем услых пра размоўную, кніжную, а таксама разнавіднасці кніжнай лексікі на старонках 47-48 падручніка.

Выканаем наступнае заданне: Заменіце словы гутарковага стылю на нейтральныя сінонімы ў наступных сказах:

1.Янка Купала не проста літаратурная з'ява ці эпоха, творчасць паэта - з'явішча грамадска-палітычнае. 2. А ў зімку, калі на вуліцы лютуе вятруга, добра пайсці на вячоркі ці на ігрышча. 3. І калі яшчэ не пакаралі - пакараем той крывавы зброд, тых, што чалавецтва абакралі на мільёны год.

Настаўнік. Прачытайце верш Н.Гілевіча з практыкавання 94. Знайдзіце ў ім гутарковыя словы і падумайце, чым дасягаецца эфект парадзіравання. (Вусна).

Настаўнік. Запішыце наступныя сказы. Вызначце ў іх паэтычныя словы, падбярыце да іх нейтральныя словы-сінонімы. (Адзін вучань піша на дошцы).

1.Толькі недзе голас жураўліны зноў вяшчуе раннюю зару. 2. Ой вы, дарожанькі людскія, пуцінкі вузкія, крывыя! 3. Ты не пагаснеш, ясная зараначка, ты яшчэ асвеціш родны край. 4. Я птахам адчуваў сябе на вежы, валадаром і неба і зямлі.

Дамашняе заданне.

Настаўнік. Дома яшчэ раз перачытайце параграфы 11-12. Выканайце практыкаванне 91. Размяркуйце терміны і прафесіяналізмы на асобныя групы ў залежнасці ад таго, да якой галіны навукі, тэхнікі ці прафесіі яны адносяцца. Кожную групу дапоўніце 3-4 словамі.

^ Каменціраванне і выстаўленне адзнак.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Паколькі творчасць Сімяона Полацкага да нашага часу з'яўляецца маладаследаванай, асабліва, што датычыцца комплекснага аналізу беларускага і рускага перыядаў яго дзейнасці, то мы паставілі сваёй мэтай выправіць гэты гістарычны парадокс і ў меру нашай кампетэнцыі і магчымасцей прааналізаваць віршы паэта, прасачыўшы працэс станаўлення жанравых форм яго творчасці ад беларускага (Полацкага) да рускага (Маскоўскага) перыядаў жыцця і дзейнасці паэта.

Творчасць паэта, драматурга, публіцыста надзвычай цікавая, і мэта нашай работы заключалася ў тым, каб як мага глыбей прааналізаваць паэзію Сімяона Полацкага.

Даследаваўшы жанрава-тэматычную разнастайнасць і паэтычную адметнасць паэзіі С.Полацкага мы прыйшлі да наступных вывадаў:

Па-першае, творчасць С.Полацкага ў беларускі перыяд была пазначана пошукам новых жанравых форм. І менавіта ён быў заснавальнікам такіх жанраў, як эпітафіі. Самая значная з іх “Нагробак”, якая прысвечана забойству Георгія Пласковіцкага. Элегіі, прыкладам якіх з'яўляюцца “Смерць”, “Мепка”, дзе дамінуе гуманістычны матыў спагады да чалавечага гора, ці “Прилог к преподобнай матери Евфросинии” і “Стихи краесогласные… во сретение иконы богородицы”, дзе яскрава праявіліся патрыятычныя матывы - любоў да роднай зямлі і роднага горада.

Значным укладам у пашырэнні жанравых форм у беларускай літаратуры з'яўляюцца дэкламацыі, найбольш значныя “Вершы на шчаслівы зварот літасцівага цара з-пад Рыгі”, “Віншаванне з выпадку ўзяцця Дэрпта”, дзе паэт параўноўвае прыход цара ў Беларусь і Лівонію з усходам сонца. Прыкладам патрыятычнай паэзіі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя з'яўляюцца і “Метры” - таксама жанр, распрацаваны ўпершыню паэтам.

Па-другое, калі разглядаць творчасць С.Полацкага ў маскоўскі перыяд, то можна ўпэўнена сказаць, што праблематыка твораў значна паглыбляецца. З'яўляюцца творы на алегарычную, сатырычную і гістарычную тэматыку. Да алегарычнага твора можна аднесці “Стихи утешные к лицу единому”. А да ліку сатырычных твораў адносяцца несумненна віршы “Монашество”, “Купецтва”, “Пиянство”. А што касаецца гістарычнай тэмы, то такія віршы як “Прашэнне шведскага караля ” і “Шведскі кароль шукае сваіх афіцэраў” прысвечаны падзеям польска-шведскай вайны.

Арыгінальнымі і адзінымі ў беларускай літаратуры 17 стагоддзя сталі віршы Полацкага “Бяседы пастуховы”, напісаныя ў дыялагічнай форме. Па сутнасці яны, гэтыя творы, сталі першай пробай пяра пісьменніка-драматурга. Усе свае творы паэт аб'ядноўвае ў два зборнікі: “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”, куды ўключана і дзве ягоныя п'есы “Камедыя прытчы пра блуднага сына” і “Пра Наўхаданосара-цара”.

Па-трэцяе, аналіз вершаў паэта паказваў, што ўжо ў беларускі перыяд С.Полацкі засвоіў асноўныя прынцыпы сілабічнага верша, а ў маскоўскі - давёў яго да бездакорнай дасканаласці, вытрымліваючы 11-, 13-, 15-складовікі з цэзурай, якая дзеліць радок папалам, гэта значыць выконвае сваю функцыянальную ролю.

Што ж датычыцца рыфмы (“краесогласный”), то тут аўтар не абмяжоўвае сябе агульнапрынятымі ў сілабіцы правіламі: у яго мы сустракаем не толькі жаночую, але і мужчынскую, дактылічную, змешаную рыфму.

Па-чацвёртае, у рабоце мы адзначылі багацце эмацыянальна-экспрэсіўных сродкаў, якімі карыстаецца паэт, заснавальнік літаратурнага метаду барока: выкарыстанне антычных матываў і вобразаў, ускладненасць метафар, багацце эпітэтаў (як фальклорных, так і кніжных) і параўнанняў, а найперш, ускладненасць кампазіцыі.

Па-пятае, мова С.Полацкага стараславянская, стыль нетаропка-павольны, што дасягаецца ўжываннем такой стылістычнай фігуры, як полісіндэтон. Але калі аўтара хвалюе тэма, калі ён з'едліва выкрывае амаральнае аблічча манахаў, купцоў, п'яніц, тон яго вершаў мяняецца, яны робяцца чоткімі, яснымі, рэзкімі, што дасягаецца выкарыстаннем сінтаксічнай фігуры асіндэтона.

Што датычыцца онімаў, то яны ўжыты ў вершах, прысвечаных членам царскай сям'і. Онімы ў асноўным хрысціянскія (Аляксей, Аляксандр, Анна, Пётр, Павел, Фёдар і інш.). У мове мастацкіх твораў С.Полацкага ўжываецца вялікая колькасць тэонімаў: Юнона, Зевс, Опа, Бахус, Марс, Венус і інш.




Похожие:

Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconРаздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы
Аб яўляецца конкурс: хто хутчэй запіша назоўнікі з прыметнікамі,якія характарызуюць прадметы з боку
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма: “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой
Развіваць лагічнае І творчае мысленне, садзейнічаць узбагачэнню эмацыйнай сферы вучняў
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы
Настаýнiк паведамляе тэму I мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма. Паслядоўнае І сузалежнае падпарадкаванне ў складаназалежным сказе
Мэта. Пазнаёміцца з відамі падпарадкавання ў складаназалежных сказах; развіваць уменне самастойна працаваць ў групах; пазнаёміць...
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі icon5 клас Тэма: Дзяленне натуральных лікаў
Пытанні: На дошцы запісаны выраз а : в = с. Што азначаюць буквы а,в,с у дадзеным запісу? Што паказвае дзель?
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма ўроку: " жывёльны свет Беларусі"
Задачы ўроку: выхаванне беражлівага дачынення да прыроды, развіццё культуры прамовы навучэнцаў, замацаванне атрыманых ведаў
Тэма: Нескланяльныя назоўнікі iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý»
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы