Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой icon

Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой



НазваниеТэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой
Дата конвертации15.09.2012
Размер117.4 Kb.
ТипУрок
источник

 Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой. 

   Тэатралізаваны ўрок у X класе. 

   Мэта:

  1. Раскрыць вобраз К.Каліноўскага як нацыянальнага героя;

  2. Развіваць лагічнае і творчае мысленне, садзейнічаць узбагачэнню эмацыйнай сферы вучняў;

  3. Удасканальваць іх камунікатыўныя здольнасці і моўную культуру;

  4. Выхоўваць актыўную, нацыянальна свядомую асобу; пачуццё гонару за сваё мінулае;

  5. Далучаць да багатай скарбніцы беларускай культуры.

Дзейныя асобы

      Біёграф К. Калінноўскага.

      Гісторык.

      Валерый Урублеўскі – сябар і паплечнік К. Каліноўскага.

      Кастусь Каліноўскі.

      Марыя Ямант.

      Артысты – чытальнікі вершаў. 

      Кожная дзейная асоба гаворыць ад свайго імя. На ўроку мэтазгодна выкарыстаць музыку І.-С. Баха, В.-А. Моцарта, С. Манюшкі, народныя беларускія мелодыі (на выбар настаўніка). 

      Афармленне кабінета: партрэт К. Каліноўскага, кнігі пра яго жыццё і дзейнасць, рэпрадукцыі карцін з выявай нацыянальнага героя і падзей паўстання. 

  • Каго любіш?

  • Люблю Беларусь!

  • Так узаемна!

 

Урок праводзіцца ў прыцемку, высвечваючы чытальнікаў.

      Плакаты з вершамі пра К. Каліноўскага, выказваннямі пра яго слынных людзей павесіць на сценах.

      Гучыць музыка. Пад гукі мелодыі вучань апісвае партрэт К. Каліноўскага работы А. Марачкіна (1980 г.). 

      ^ 1-ы чытальнік. Угледзімся ўважліва ў гэтае аблічча… высокі сакратаўскі лоб, бровы ўразлёт выдаюць бясстрашнасць і непадкупнасць, глыбокія, не па гадах мудрыя вочы, прамы прыгожы нос – аблічча чалавека моцнага, валявога. І пагляд… прасветлены, чысты, удалечыню… Ён увайшоў у залу суда, на момант спыніўся. Толькі на момант, бо шмат позіркаў насустрач: сяброўскіх, спачувальных, спагадлівых і зусім варожых, з нянавісцю. Але ў вачах у яго няма ні страху, ні разгубленасці. Ён не шкадуе аб тым, што зроблена, і ведае, што скажа суду. 
 

      ^ 2-і чытальнік.

            Чыста мару марыўшы

            Свой кароткі век,

            Жыў ды быў, таварышы,

            ^ Светлы чалавек…

            Рваў ён змроку прадзіва,

            Цэлы свет любіў,

            А быў нашым прадзедам,

            ^ Беларусам быў.

            Мары сцяг нявытканы

            Ён сплаціў жыццём.

            Знаўся з белай світкаю,

            ^ Зваўся Кастусём.

            З шыбеніцы дзёрзка ён

            Б’е ў грымотны звон…

            Чуеш Каліноўскага?

            ^ Пакладзі паклон.

                        М. Лужанін. Светлы чалавек.

      Ціха гучыць беларуская народная мелодыя. 

      Біёграф. Шмат слынных сыноў у нашай Беларусі. Усе яны – ваяры і паэты, рэвалюцыянеры і асветнікі – верна і самааддана служылі сваёй маці-Радзіме. Сярод іх – Кастусь Каліноўскі, рэвалюцыянер-дэмакрат, мысляр, паэт, публіцыст, кіраўнік паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве. Сёння маё слова пра яго.

      Нарадзіўся Кастусь Каліноўскі 2 лютага 1838 года ў маленькай вёсачцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер гэта тэрыторыя Польшчы). У метрычнай кнізе мясцовага касцёла яго, сына Сымона Калінлўскага і Веранікі Каліноўскай (з Рыбінскіх), спачатку запісалі Вінцэнтам. Пазней дадалося імя Канстанцін. (Ёнм стане называць сябе Кастусь, як клікалі сялянскіх сыноў). Простае, мілагучнае імя. У старажытных рымлян яно азначала “непахісны”, “трывалы”, “цвёрды”.

      Дружная, вялікая сям’я (аж 13 дзяцей было ў бацькі) пазней пераязджае ў       в. Якушоўка на Гродзеншчыне, амаль на голае месца. Праз нейкі час агульнымі намаганнямі сядзібу ўладкавалі і пачалі жыць хоць не зможна, але ў згодзе.

      Вучыўся Кастусь у Свіслацкай гімназіі, дзе існавалі тайныя таварыствы, жыло вальнадумства. Там вучыліся вядомыя дзеячы беларускай, рускай і польскай культур, шмат хто з іх абраў рэвалюцыйны шлях (змаганне з царызмам). 

      Інсцэніроўка ўрыўка з рамана У. Караткевіча “Класы пад сярпом тваім” (сустрэча К. Каліноўскага і Алеся Загорскага на кірмашы ў Свіслачы –                     У. Караткевіч. Збор твораў: У 8 т. Т. 4. С. 273). 

      ^ 1-ы чытальнік. Кірмаш. Збоку каля сцяны сядзіць сляпы лірнік. Ён спявае. Каля яго толькі дзве жанчыны, якія плачуць, і хлопец. Невысокі, каржакаваты, з цёмна-русымі прыгожымі валасамі. Рысы ў хлопца няправільныя, але буйныя і нават чымсьці прыгожыя. Цяжкаватае падбароддзе, вялікі цвёрды рот, жарскаваты няправільны нос… Невялікія, сінія з залатымі іскрынкамі вочы хлопца … задумлівыя і мяккія. Пасма валасоў падае на высокі чысты лоб. Ён слухае. Слухае, нахмурыўшы тонкія і чорныя, нібы тушшу наведзеныя, бровы…

      Жабрак змоўк. Хлопец цяжка, быццам ад сну адрываючыся, уздыхнуў і кінуў на ліру тры медныя капейкі… І раптом вочы сталі іранічныя і трошкі злосныя: убачыў, што гожы падлетак з шэрымі вачыма хоча пакласці на ліру срэбны паўрубель. 

      Кастусь. Здурэў, ці што?

      Алесь. Цябе не спыталі.

      Кастусь. Яно і відаць, што з залатых каптаноў. Галоўка як макаўка, а розуму – як…

      ^ Алесь. Ты б паўтарыў… 

      2-і чытальнік. Слова за слова, і праз хвіліну яны ўжо малацілі адзін аднаго з усёй заўзятасцю падлеткаў. Пыл так і курэў, над месцам бойкі. Урэшце яны стаміліся і, сапучы, стаялі, насцярожана сочачы адзін за адным. 

      Кастусь. Атрымаў?

      Алесь. Дый ты атрымаў.

      Кастусь. Ну і што?

      Алесь. А тое, што дурань.

      Кастусь. Гэта ты дурань. Старога за твой паўрубель маглі б у паліцыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.

      ^ Алесь. Ты хто такі?

      Кастусь. А табе што?

      Алесь. Ну хто? Паляк? Мазур?

      Кастусь. Беларус.

      Алесь. Што-о? Адкуль гэта ты даведаўся? Гэта ж я адкрыў. Гэта я – беларус.

      Кастусь. Адзін Гаўрыла ў Полацку. Тут усе беларусы. А ён адкрыццё зрабіў… Першы… Знайшоўся мне яшчэ – Капернік.

      ^ Алесь. Але ж я ведаю толькі траіх, якія адказалі мне так. У астатніх няма імя…

      1-ы чытальнік. Алеся цяпер цягнула да гэтага хлопца. Таму што ён, не ведаючы Алесевых думак, прыйшоў да таго самага. 

      Кастусь. Я шкадую, што цябе стукнуў.

      Алесь. І я таксама шкадую.

      Кастусь. Ты адкуль такі?

      Алесь. З Дняпра. А ты?

      Кастусь. Давай знаёміцца, ці што?

      Алесь. Давай. Я – Алесь Загорскі.

      Кастусь. Кастусь Каліноўскі. 

      Біёграф. Прайшоў час. Кастусь Каліноўскі паступае ў Пецярбургскі універсітэт. Дух свабоды жыве ў Пецярбурзе. Ідэі Чарнышэўскага, Дабралюбава, Герцэна, Агарова подхопліваюцца моладдзю, абмяркоўваюцца ў студэнцкім асяроддзі. Кастусь пачынае цікавіцца культурай славянскіх народаў, асабліва беларусаў. Тут, у Пецярбурзе, ён становіцца перакананым прыхільнікам рэвалюцыйна-дэмакратычных ідэй, заклятым ворагам самадзяржаўя і прыгонніцтва. Выхадзец з небагатай шляхты, сын сваёй зямлі, ён востра адчуваў крыўду народную, боль і гора селяніна.

      Вясна 1861 года была неспакойнай. У Расейскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Абвешчаная сялянская рэформа не прынесла палёгкі народу. Уся Беларусь гудзе, віруе. Нехадаволены прыгнётам, падманам, знявагай нацыянальнага пачуцця, народ не можа больш цяпрець. У гэты год Кастусь Каліноўскі скончыў Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата права і вярнуўся на радзіму. 

      Біёграф. На радзіме ён адразу ўключыўся ў змаганне за Волю. Разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім заснаваў нелегальную друкарню, наладзіў выпуск беларускай газеты “Мужыцкая праўда”. Смеласць, рызыка, якая многім здавалася проста шаленствам, гучала ў кожным радку газеты.

      ^ 3-і чытальнік. Дзецюкі! Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здатна толькі да сахі, - цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаці, і то пісаці… праўду справядліваю… О, загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце! Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, але яшчэ і ўчыць сваей мужыцкай праўды.

      А гэты маніфест, што цар з сенатам і панамі для нас пісаў, то такі дурны, што чорт ведае да чаго ён падобны, ніякай у ім няма праўды, няма ў яго для нас ніякай карысці…

                                                      ^ Яська Гаспадар з-пад Вільні. 

      В. Урублеўскі. Я сустрэўся з ім, калі працаваў у мястэчку Саколка Гродзенскага павета інспектарам егерскага вучылішча. Знаёмыя мы былі яшчэ з Пецярбурга і адразу знайшлі агульную мову, зразумелі, што хочам змагацца супраць царскага самаўладдзя, за свой народ і радзіму. Я пачаў актыўна дапамагаць Каліноўскаму. Саколка неўзабаве стала адным з апорных пунктаў гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Нашымі паплечнікамі былі Ян Ваньковіч (сын вядомага мастака Валенція Ваньковіча), браты Заблоцкія, Станіслаў Сангін, беларускі паэт Фелікс Ражанскі, святар Ігнат Казлоўскі і іншыя.

      Я захапляўся Кастусём. Сілай яго духу, непрыманнем фальшу, ілжы, крывадушнасці, найвышэйшым пачуццём справядлівасці, бескарыслівасцю. Сяброўства стала адным з самых моцных маіх уражанняў, каштоўных набыткаў у багатых падзеях жыцця. Мы, тады яшчэ зусім маладыя, узялі на свае плечы вялікую ношу – клопат пра лёс радзімы, пра лёс пакрыўджанага люду. І неслі яе сумленна і горда. Удзельнічаў я і ў выпуску “Мужыцкай праўды”.

      Гісторык. Зімою 1863 года ў розных кутках Беларусі ўжо дзейнічалі паўстанцкія атрады. Аснову іх складалі моладзь, беззямельная шляхта, сяляне, рамеснікі, разначынцы. У сакавіку рэвалюцыйным рухам была ахоплена ўся тэрыторыя Беларусі. Паўстаннем на Беларусі і Жмудзі кіраваў Літоўскі правінцыяльны камітэт. Ягоныя структурныя ячэйкі і арганізацыі дзейнічалі ў Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пружанах, Кобрыне. У паўстанні брала ўдзел ад 68 да 77 тысяч чалавек. Найбольш шырокага размаху рэвалюцыйны рух дасягнуў у Гродзенскай губерні. Тут паўстаннем кіравалі К. Каліноўскі і В. Урублеўскі.

      ^ В. Урублеўскі. Памятны бой адбыўся 31 снежня 1863 года. Мы стаялі ў сядзібе Малая Бакоўка. На золку наляцелі драгуны. Сутычка была жорсткай. Наша конніца загінула. Я з рэшткамі паўстанцаў перамяшчаўся па Любліншчыне. Але гэта былі ўжо апошнія іскры пажару.

      19 студзеня 1986 года я кіраваў апошнім боем. Сілы былі няроўныя. Карнікі (кубанскія казакі) дагналі нас у лесе. Мароз. Моцны вецер. Я кінуўся насустрач карнікам. Удар… Яшчэ адзін… Пякучы боль у плячы… Потым нібы маланка працінае галаву…

      мяне лічылі мёртвым, але лёс падараваў мне жыццё. Селянін з недалёкай вёскі зацягнуў мяне ў гумно, а потым завёз у маёнтак Завекшыцы. Потым я апынуўся ў Аўстрыі, пазней – у Францыі. 

      Уключаецца “Рэквіем” Моцарта, і гісторык гаворыць на фоне музыкі. 

      Гісторык. Паводле загаду Мураўёва-вешальніка спальвалі або высылалі поўнасцю “ненадзейныя” вескі. Каты глуміліся нават з магілаў інсургентаў, забаранялі насіць жалобу па забітых. Пераследавалася паўстанцкая сімволіка, настаў час змрочнай рэакцыі…

                                    Паводле матэрыялаў гісторыка ^ Э. Зайкоўскага.

      4-ы чытальнік.

            Паўстанне згашана, зломана,

            Пануе самаволле зноў.

            ^ Па краю ўсім крывавяць раны;

            Зара фарбуецца ў кроў.

            Брыдуць разбітыя героі

            Таемнай сцежкай на зару,

            ^ Панікла зноўку галавою

            У чорным суме Беларусь.

            І там, і тут – пажары свецяць

            І значаць кроўю снежны шлях.

            Ідуць па ім паўстання дзеці,

            І звоняць путы на нагах. 

            ^ Бізун жандара,

            Кат і куля

            На згасшых вогнішчах – крывёй

            Спраўляюць п’янае разгулле

            ^ Над усмірэннай стараной.

                              М. Машара. К. Каліноўскі

      Біёграф. Каліноўскаму пагражала расправа. Ён часта мяняў кватэры, прозвішчы, сваё аблічча. Доўга царскія шпікі шукалі Каліноўскага. Аднак знайшоўся юда, выдаў адрас і імя, пад якім хаваўся ў Вільні. Студзень. Марозная ноч. Увесь квартал акружаны жандармамі і салдатамі. Афіцэр і салдаты асцярожна падымаюцца па лесвіцы. Стук у дзверы. На лесвічную пляцоўку выходзіць Кастусь са свечкай у руцэ… 

      ^ 5-ы чытальнік.

            З агаркам свечкі ў лабірынце лесвіц

            Не быў ён схоплены, а сышоў уніз,

            Дзе хмары на крыжы касцёлаў лезлі,

            ^ Дзе Вільні разбягаліся агні.

            Як факелы, яго гарэлі вочы,

            Якім не тухнуць доўгія вякі,

            І толькі вецер выдзімаў праз вокны

            “^ Мужыцкай праўды” белыя лісткі.

                                    С. Законнікаў. Каліноўскі. 

      Кастусь. Цэлы месяц цягнулася следства. Я сядзеў у будынку былога дамініканскага кляштара. Мяне часта вадзілі на допыт. Знявага… Яна была на кожным кроку. Стараўся трымацца цвёрда. Прызнаўся, што быў кіраўніком паўстання на Беларусі і Жмудзі, але нікога не выдаў, а калі вяртаўся ў камеру… 

      Уключаецца музыка Баха і далей Каліноўскі гаворыць пад музыку. 

      Шчымлівы боль сціскаў маё сэрца. Падоўгу глядзеў у закратаванае акно на турэмны двор. Там туды-сюды снавалі вароны, ловячы хлебныя крошкі, што выляталі з акенцаў камер. Так хацелася на волю, што зайздросціў свабодзе нават той вароны, на якую глядзеў са свайго акна і бачыў, як яна ходзіць па снезе. Так хацелася жыць, кахаць… 

      Біёграф. 22 сакавіка. Вясновы сонцазварот. Святло нарэшце перамагае цемру пасля доўгай і суровай зімы. Святло ў прыродзе і ва ўсім свеце, святло ў душах і ўчынках людзей. А яго вядуць на эшафот. Дзесять гадзін раніцы. Кастусь Каліноўскі на Лукішскай плошчы.

      Кастусь (чытае “Ліст з-пад шыбеніцы”). Браты мае, родныя мужыкі. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіцца мне да вас пісаць, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе! Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, не жаль загінуць за тваю праўду… 

            …^ Бывай здаровы, мужыцкі народзе!

            Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе.

            І часам спамяні пра Яську свайго,

            Што загінуў за праўду для дабра твайго. 

            ^ А калі слова пяройдзе ў дзела,

            Тагды за праўду станавіся смела,

            Бо адно з праўдай у грамадзе згодна

            Дажджэш, народзе, старасці свабодна. 

      Гучыць “Рэквіем” Моцарта. 

      Біёграф. Калі прагучала яго імя – дваранін Вікенцій Кільноўскі, ён ускрыкнуў: “У нас няма дваран, усе роўныя!”. Кат выбіў табурэтку з-пад ног… Яму было дваццаць шэсць гадоў. Усяго 26. А зроблена так многа… І ўжо аддадзена жыццё за светлае заўтра народа. 

      ^ 6-ы чытальнік.

                  З-пад шыбеніцы царскай

                  Звяртаюся да вас:

                  Няхай жахлівай казкай

                  ^ Запомніцца наш час.

                  Не трацьце толькі веры,

      А сейце, дзецюкі.

      Што пачала сякера –

      Дакончаць хай лісткі,

      Лісткі мужыцкай праўды,

      Што пасылаю вам…

                              В. Вітка. Беларуская калыханка. 

      Гучыць народная мелодыя. 

      Біёграф. Ёсць яшчэ адна невядомая старонка жыцця Кастуся Каліноўскага. Яна звязана з самым шчырым, самым светлым і высакародным пачуццём чалавечай душы – каханнем. Марыся, Марылька, Марыя… Хто яна?

      ^ Марыя Ямант. Я была нявестай Каліноўскага. Гэта мне ён пісаў: “Марыська чарнаброва, галубка мая…”. Мы кахалі адно аднаго, моцна, шчыра кахалі…

      Нарадзілася я ў Вільні ў шляхецкай сям’і ў 1843 годзе. Атрымала добрае выхаванне, закончыла прыватны пансіён, вывучала замежныя мовы, гісторыю, літаратуру. Сям’я наша была прагрэсіўных поглядаў, адразу падтрымала нацыянальна-вызваленчы рух.

      З кастусём я пазнаёмілася ў нас дома. Мой старэйшы брат Юзаф сябраваў з ім яшчэ з Пецярбурга і аднойчы прывёў да нас. Мы спадабаліся адно аднаму неяк адразу, доўга гаварылі. Аказалася, нашы погляды ў многім сыходзяцца. Мне прыемна было бачыць яго апантанасць, самаадданасць, шчырасць.

      Праз нейкі час я стала яго нявестай

 Калі Кастуся арыштавалі, ён, як мог, адводзіў небяспеку ад нашай сям’і. На допыце нават не прызнаўся, што знаёмы з намі. Аднак нашу сям’ю таксама арыштавалі. Мы больш не сустрэліся. Хоць праз акно камеры маглі бачыць месца зняволення адно аднаго. Праз маю цётку Ядвігу Макрыцкую, якая дамаглася наведванняў да мяне і Кастуся, мы абменьваліся лістамі. Аднойчы ён прыслаў мне верш:

                  ^ Марыська чарнаброва, галубка мая,

                  Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля Твая?

                  Усё прайшло, прайшло, як бы не бывала,

                  Адна страшэнна горыч у грудзях застала… 

                  …^ Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю.

                  Но прымі цяжкую кару, Прадвечнага волю.

                  І калі мяне ўспомніш, шчыра памаліся,

                  То я з таго свету Табе адзавуся…

   Летам 1864 года ўсю нашу сям’ю выслалі ў Сібір. Мяне і сястру Алену – у Табольск. Усе 10 гвдоў ссылкі я помніла Кастуся. Замуж не выходзіла, хоць прапановы былі. На Радзіму вярнулася ў 1874 годзе, пазней пасялілася ў Варшаве. Неўзабаве памерлі Алена і яе муж Антоній Віскоўскі, а потым і мой тата. Толькі тады я дала згоду на шлюб з Войцахам Дмахоўскім, але сэрца маё ўсё жыццё належала толькі яму, Кастусю…

  7-ы чытальнік. Ідуць гады. Мяняецца аблічча свету. Людскія душы прагнуць шчасця, дабрыні. У беларуса ёсць магчымасць мець сваё імя, свой голас. І беларус мае гонар назваць сваіх герояў – вялікіх сыноў Бацькаўшчыны. І сярод іх – Вікенцій Кастусь Каліноўскі. Перад чалавечым лёсам Кастуся Каліноўскага, перад сілаю яго духу, перад любоўю да Бацькаўшчыны схілім галовы…   гучыць жыццесцвярджальная мелодыя. 
 




Похожие:

Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconАнализ стихотворения 1 Дата написания и публикации
Лирический герой, его своеобразие и способы самораскрытия. Лирический герой – условный образ, чьё отношение к изображаемому стремится...
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconДокументи
1. /Герой нашего времени/Лермонтов М.Ю., Герой нашего времени.rtf
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconИгра «Последний герой»
Мы вновь собрались в этом зале, чтобы помериться силами, ловкостью и смекалкой в игре «Последний герой». В игре будут участвовать...
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconКлассный час на тему «Герой Советского Союза Н. Ф. Ватутин»
Его имя носят улицы, многие предприятия, школы. Этот человек Николай Фёдорович Ватутин, наш прославленный земляк, генерал армии,...
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconЧерты романтизма в романе «Герой нашего времени» Написанный совсем еще молодым человеком, роман «Герой нашего времени»
Написанный совсем еще молодым человеком, роман «Герой нашего времени» пропитан духом романтизма. Это сказывается в сюжете, стиле,...
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconКантрольная тэставая работа ў 9 класе
Як пабудзе мой Кастусь з вашым дзедам дык хлопца не пазнаць: такі паслухмяны робіцца, такі гаспадарлівы
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой icon«Дорогой мой человек»
Когда я был совсем маленьким, считал героями только тех, у кого на груди сияла звезда Героя Советского Союза. Но я подрос и теперь-...
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconПоследний герой ведущий 1
Если вы желаете побыть в дружеской атмосфере, приятном окружении, в кругу умных, эрудированных, находчивых учеников нашей школы,...
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconМ. Ю. Лермонтов «Герой нашего времени» читать
«Герой нашего времени», читать, подготовить характеристику Печорина, Максим Максимыча
Тэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой iconКастусь Травень* рэванш
Пад зорным небам Айчыны Шанец Ах белы цеплаход Пераможца Сезон дажджоў. Час зьбіраць камянні. Рэванш. Артыкул ‘’Гульня фігурамі белага...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы