Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. icon

Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П.



НазваниеМэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П.
Дата конвертации15.09.2012
Размер74.44 Kb.
ТипУрок
источник

Тэма “Беларусь – я твой воін і сын…”

(абагульняючы урок па творчасці Пімена Панчанкі )


Мэта:

  • вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе і да іншых у паэзіі П. Панчанкі ідуць побач;

  • выхоўваць пачуцці высакароднасці, адказнасць за лёс Бацькаўшчыны, Радзімы;

  • выпрацоўваць мастацкае чытанне твораў.


У абсталяванне ўрока ўключаюцца плакаты:

“Сябры, давайце будзем хвалявацца

За ўсіх, за ўсё: за зерне і дзіця…”

П. Панчанка
^

“Нам трэба ў жыцці, справядлівасць


І неба без войнаў…”

П. Панчанка


Эпіграф: “… без чалавечнасці

Не будзе і вечнасці.”
^

П. Панчанка



Ход урока



Пачынаю ўступным словам на фоне мелодыі «Жураўлі на Палессе ляцяць» (муз. І. Лучанка, сл. А. Ставера).


- Алесь Ставер падкрэслівае: «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…». І толькі тады зразумеем, чаму з выраю жураўлі на Палессе ляцяць.

П. Панчанка таксама падкрэслівае ў сваіх творах непаўторнасць роднага краю, сваю вернасць Радзіме, бо аб’ехаў паўсвету, пабываў у многіх замежных краінах.

А многія нашы землякі, родныя, блізкія па волі лёсу павінны былі пакінуць свае мясціны і ехаць у розныя куткі нашай краіны. Чарнобыльская бяда раскідала іх і на поўдзень, і ў цэнтральныя раёны Расіі, і на Далёкі Усход….


^ 1. Мабыць цяпер вы можаце сказаць, які куточак вам даражэй на свеце. Чаму?

Вучні выказваюцца пра тое, што нідзе няма лепшых мясцін, чым наша Беларусь і кожны яе куточак.

- З вашых выказванняў я зразумела, што чалавек – працаўнік, чалавек – грамадзянін пачынаецца з роднага куточка. Так і П.Панчанка – паэт, і П.Панчанка – (грамадзянін) чалавек бярэ свой пачатак ад зямлі, па якой пралеглі яго першыя дзіцячыя сцежкі. Прыгожы куточак Беларусі з сіняй стужкай Бярэзіны натхняў, узбагачаў духоўна будучага паэта.

^ У думках акіньце творчасць П. Панчанкі і падумайце, на якія перыяды можна падзяліць яго паэзію (даваенны, ваенны і пасляваенны).


  1. 2. Назавіце характэрныя асаблівасці даваеннай творчасці паэта.

  2. - Аднагодак Кастрычніка, Панчака з дзіцячых гадоў праз усё жыццё

нёс у душы і сэрцы глыбокую веру ў перамогу чалавечнасці на зямлі. Ён рос, жыў і працаваў побач з людзьмі працы. На думку маладога ў тыя гады паэта, у Рэспубліцы Саветаў усё павінна быць прыгожым і чыстым – і ў працы, і ў кахінні, і ў дружбе:

Ты – юнак. Навакол

Свет, як песня, прыгожы і прывабны,

Ападае на дол

Майскі пух зацвітаючых яблынь,

Добра ў садзе хадзіць,

Сустракаючы сонечны ранак,

Чулым сэрцам лавіць

Звонкі голас дзявочых вяснянак…..

Юнак.


3. Якім уяўлялася жыццё маладому паэту?

  1. - Яму здавалася, што сонечны край напоўніўся песнямі, жыццё, нібы

вясёлка шматколерная, і сэрца яго таксакма “поўна аж да самых берагоў”.

  1. У вершах “Нараджэнне дня”, “Зажынкі”, “Падсочка”, “Выязджалі лесарубы” паэтызуецца праца чалавека, яго спрыт, творчасць. Малады паэт захапляўся ідэямі і духам часу, акрыляўся працоўным уздымам, народнай радасцю.

  2. Няўрымслівасць, страснасць, пафаснасць вылучалі агульны настрой яго першых кніг “Упэўненасць” (1938г.), “Верасневыя сцягі”.
^

Верш “Упэўненасць” чытае вучань.




4. Якія характэрныя якасці лірычнага героя даваеннай лірыкі паэта?

Цеплыня, сардэчнасць, чуйнасць да хараства роднай беларускай прыроды, любоў да Радзімы - вось якасці лірычнага героя даваеннай лірыкі паэта:

^

Я малым хлапчуком палюбіў твае пушчы і нівы,


І блакітныя рэкі, і мора зяленых лугоў.

Ты мяне гадавала, як маці, і рос я шчаслівы,

Не зазнаўшы галечы з атрадам вяселых сяброў…

Я спакойны юнак, можа нават крыху сарамлівы,

Не пакрыўджу і птушкі, бо знаю: ей хочацца жыць;

Але тых, хто жадае напасці на край мой шчаслівы,

Я сваімі рукамі без жалю гатоў задушыць.

Радзіме.

  1. - Юнаку паэту з добрым сэрцам, які не мог нават пакрыўдзіць птушку, не доўга прыйшлося чакаць, каб даказаць вернасць, адданасць Радзіме. 1941 год прымусіў страпянуць сэрцы мільенаў савецкіх людзей.

  2. 5. Як жа адгукнуўся П.Панчанка на гэтыя падзеі? Акрэсліце месца мастака слова ў суровы для Радзімы час.

  3. - Сярод літаратараў , якія з першых дзен вайны надзелі салдацкія шынялі, быў і П.Панчанка. Палымянае слова паэта загучала верай у перамогу. Паэт прысягае роднаму краю ў сыноўняй любві, у сыноўняй вернасці.

  4. Чытаецца верш “Беларусі”.

  5. Якая рыса характару лірычнага героя раскрыта ў гэтым вершы?

  6. - Вялікая вера ў перамогу над ворагам.

  7. - У халодных і мокрых акопах, у пыле і дыме вайны, пад посвістам куль і

снарадаў гартавалася пакаленне, якое рабіла ўсе, каб шчасце і мірнае жыцце вярнуліся на Беларусь, каб набылі ранейшы выгляд хаты, каб зашумелі дубровы і лясы, якія чужынцы знішчалі, каб пачуліся галасы дзяўчат-нявольніц…

Вайна нараджала герояў і іх забірала.

^ Чытаецца верш “Герой”.

  • Разбурэнні, пажарышчы і апусташэнні, якія чыніліся гітлараўцамі на нашай

зямлі, нечуваныя пакуты мільенаў савецкіх людзей вельмі балюча раняць чулае сэрца паэта. У час кароткіх перапынкаў паміж баямі ўсплывала ў памяці Беларусь са звонкімі барамі, поўнымі сонечнага блеску азерамі і бурштынавымі яблыкамі ў садах.


^ 6. Аб чым думалася ў гэты час? Чаго найбольш хацелася франтавіку?

Аб звароце дадому, хацелася ўбачыць родныя мясціны вызваленымі, прыйсці ў

родную хаціну пераможцам.

Чытаецца верш “Зварот”.

  • Гэты верш дае нам падставу меркаваць, ці агрубела паэтава сэрца, калі ен бачыў

разбурэнні, жахі вайны, смерць і слезы, дым і пажарышчы. Як вы лічыце?

  • Сэрца паэта не агрубела ад гора і жахаў, засталося ўважлівым і чуйным, захавала

здольнасць усе ўбачыць і запомніць. З жыватворных глыбінь народнага духу чэрпаў паэт стойкасць і сілу, пяшчоту і ласкавасць. Талент гартаваўся, мацнеў і рос, яшчэ больш пранікаўся душэўнасцю і чалавечнасцю.

Яшчэ задоўга да канца вайны П.Панчанка радаваўся і дзякаваў таму салдату, які

першы ступіць на вызваленую зямлю Беларусі. А кожнаму салдату хацелася ступіць на родную зямлю пераможцам.

^ Верш “Байцу, які першы ступіў на беларускую зямлю”.

Што дапамагло нашаму народу выйграць у гіганцкім паядынку з фашызмам?

Сіла нашага народа была ў дружбе, еднасці, у вялікім жаданні быць гаспадарамі

сваей зямлі.


^ 7. Давайце нагадаем, хто з русскіх паэтаў з мая 1922 г. да жніўня 1923 г.

правеў у замежным вандраванні. Пабыў у Германіі, Францыі, Італіі, ЗША і іншых краінах.

  • Сяргей Ясенін.

Ці многа напісаў С.Ясенін твораў за гэты час? А калі мала, то чаму?

  • Зусім мала напісаў, таму што быў адарваны ад роднай краіны, ад жыватворных

сокаў, якія давала яму русская зямля. Пасля гэтага вандравання паэт глядзеў па-іншаму на сваю краіну і на падзеі, якія адбываліся ў 20-я гг.

  • У якасці ваеннага карэспандэнта П.Панчанку давялося быць у далекім Іране. Там

ім быў напісаны славуты “Іранскі дзеннік”, прасякнуты гарачым патрыятызмам, бязмежнай любоўю да сваей Бацькаўшчыны.

^ У чым сугучнасць персідскіх вершаў С. Ясеніна і іранскіх П. Панчанкі?

Чаго не хапае чалавеку для поўнага шчасця за мяжой?

  • Чалавек, адарваны ад Бацькаўшчыны, ад роднай зямлі, не можа быць

па-сапраўднаму шчаслівым. Яму не хапае гаючага ветру і родных зор, сінеючых азер, шумлівых гаеў, белых бяроз і рамонкаў, векавых дубоў.

^ Верш “Караван”.

  • Шчасце… Кожны чалавек марыць аб шчасці. А якое было пасляваеннае шчасце

паэта-воіна? Ен вярнуўся ў свой горад, каб разам з іншымі франтавікамі і партызанамі ўзняць яго з нябыту.

“Паўстань, мая будучыня, з папялішчаў!” – гэты радок можа служыць эпіграфам

да ўсей творчасці П.Панчанкі першага пасляваеннага дзесяцігоддзя.

  • Аднаўленне знявечанай ворагамі краіны, што, “нібы лісцем, гільзамі патроннымі

зацярушана была”, адбудова гарадоў і весак, радасць чалавека, які пасля вайны адчуў якая гэта “добрая справа – цэглу насіць і бетон мясіць”, - асноўныя матывы яго пасляваенных вершаў.

Вайна ўсяліла ў сэрцы людзей суровасць, недавер, неспакой, трывогу.

^ Як называюць паэзію П.Панчанкі 60-70-х г.?

  • Паэзія вялікіх пачуццяў.

Назавіце некалькі вершаў на гэту тэму.

  • “Сэрца і крыж”, “Чалавечнасць”, “Белыя яблыні”.

Апошні верш чытаецца на памяць.

  • Я.Брыль у кнізе “Роздум і слова” вось што сказаў аб гэтым вершы П.Панчанкі:

“У яго цудоўным вершы “Белыя яблыні” гучыць гімн маладосці, каханню, непераможнаму жыццю, прыгожасці сапраўднага чалавека”.

^ Што дало падставу Я. Брылю назваць гэты твор гімнам.

  • Я лічу, што тут прагучалі два гімны. У першай частцы – гімн маладосці, чыстаму

першаму каханню, незабыўнаму, хмельнаму, непаўторнаму, гімн бесклапотнаму юнацтву, незваротнаму, гімн моцнай дружбе, якая зараджаецца ў маладосці.

У другой частцы – гімн мацярынскай ласцы, пяшчоце, сардэчнасці, цеплыні, мацярынскаму подзвігу.

  • Р.Барадулін выказаў думку: “Краса матулі адданасцю святая”.

Як вы разумееце гэтыя словы?

  • У жанчыны-маці святы абавязак – аддаваць цяпло сваей душы дзецям. І мы, хоць

маленькай іскрыначкай, павінны саграваць душу і сэрца маці.

  • Мы жывем у час, калі ў рэспубліцы ідзе адраджэнне нацыянальнай культуры

матчынай мовы. П.Панчанка яшчэ 30 год назад біў трывогу за яе лес.

Гучыць верш “Родная мова”.

  • Паэтам напісана шмат вершаў аб шчырасці, дабрыні, грамадзянскай адказнасці і

сумленні чалавечым.

^ Гучыць верш “Сумленне”.

  • Чалавека з добрай душой, з чыстым сумленнем не можа не хваляваць тое, што

навокал нас, што мы пакінем новым пакаленням, сваім нашчадкам.

^ Гучыць верш “Чорны бусел”.

  • Да гэтага верша вучні намалявалі ілюстрацыю ў чорна-белых фарбах, якая

паказвае, што можа стацца з нашай зямлей, калі не прадухіліць экалагічнае забруджванне.

Што трэба зрабіць, каб чорны бусел і чорная рабіна не толькі ў песнях і казках былі?

  • Трэба кожнаму берагчы зямлю, на якой мы жывем, змагацца за мір.

^ Гучыць верш “Паразіты”.

  • П.Панчанка быў аптымістам і застанецца ім назаўседы ў нашых сэрцах.

Хаця “над Прыпяццю – нябачны смерці след”, але жыцце працягваецца. Чалавек павінен перамагчы і гэту бяду.

Адной з найвялікшых трагедый чалавецтва паэт лічыць маральнае спусташэнне.

Таму з трывогай гаворыць аб тым, што найперш трэба ратаваць душы маладыя.

^ Чытаецца верш “Ратуйце нашы душы”.

  • Хочацца закончыць наш урок словамі П.Панчанкі:

Мне хочацца бачыць зямлю

З’яднанаю працай і дружбай,

Любоў’ю і сонцам…

Мае настаўнікі.

Адзін важны запавет дае нам паэт:

І галоўнае,

Галоўнае,

Галоўнае -

Не хлусіце ні народу, ні сабе …

Добры настрой.

“Без праўды не можа быць чалавечнасці, а “без чалавечнасці” не будзе і вечнасці”. Хай стануць гэтыя словы ў нашым жыцці пуцяводнай зоркай.


Д/з. Падрыхтавацца да напісання сачынення па творчасці П.Панчанкі.




Похожие:

Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconТэма: Нескланяльныя назоўнікі
Мэта: выпрацоўваць уменні адрозніваць нескланяльныя назоўнікі ад іншых назоўнікаў
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconТэма: «Зрэбная каралева» у рамане I. Мележа «Людз I на балоце
Адукацыйная мэта: Раскрыць маральную прыгажосць Ганны, непераузыходзячае агульначалавечае значэнне вобраза гера I н I; вызначыць...
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconШто для сэрца майго найважней? Што болей на свеце люблю я?

Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. icon5 клас Тэма: Дзяленне натуральных лікаў
Пытанні: На дошцы запісаны выраз а : в = с. Што азначаюць буквы а,в,с у дадзеным запісу? Што паказвае дзель?
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. icon3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве
Уводзіны
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...
Мэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. iconТэма: Звонкія І глухія, шыпячыя І свісцячыя зычныя гукі. Мэта
Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы