Абагульняльны урок па тэме icon

Абагульняльны урок па тэме



НазваниеАбагульняльны урок па тэме
Дата конвертации15.09.2012
Размер38.83 Kb.
ТипУрок
источник

Абагульняльны урок па тэме «Складаназлучаны сказ».


Мэты ўрока:

- развіваць замацаванне і пашырэнне ведаў вучняў пра складаназалежны сказ;

- вучыць парвільна будаваць і ўжываць складаназалежныя сказы ў вуснай і пісьмовай мове;

- выхоўваць любоў і пашану да роднай мовы.


Абсталяванне:

- малюнак асенняга пейзажу;

- размножаны тэкст верша М.Багдановіча «Зімой»


Тып урока: урок камбінаванай будовы.


Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

(вучні настройваюцца на вучэбны працэс)

2.Уступнае слова.

(Настаўнік паведамляе тэму і мэты ўрока)

3. Праверка дамашняга задання:

(Праверыць, хто не выканаў дамашняга задання, даведацца чаму; якія цяжкасці і пытанні ўзніклі пры выкананні дамашняга задання?Выбарачна праверыцьвыкананне.)

а) Кароткі пісьмовы адказ на пытанне: «Што ўжо я ведаю пра складаназлучаны сказ»

б) Праверка пісьмовага сачынення-апісання «Асенні лес» з найбольшай колькасцю ўжывання складаназлучаных сказаў.

в) Апытванне тэарэтычнага матэрыялу. (Выбарачна)

^ 4.Замацаванне пройдзенага матэрыялу.


А)Гучыць верш Максіма Багдановіча «Зімой»:


Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег.


Як мары, белыя бярозы

Пад сінявой начной стаяць,

У небе зоркі, ад марозу

Пахаладзеўшыя, дрыжаць.


Вільготны месяц стуль на поле

Празрысты, светлы стоўп спусціў

І рызай срэбнаю раздолле

Снягоў сінеючых пакрыў.


Узрывайце ж іх санямі, коні!

Звіні, вясёлых бомаў медзь!

Вакол лятуць бары і гоні,

У грудзях пачала кроў кіпець.


- Пра што верш?

- Назавіце асноўную думку верша. (Слухаюцца розныя варыянты, выбіраецца больш правільны).

Зрабіць з вас паэтаў не імкнуся, Але хачу, кааб вы ўмелі прыгожа выказваць свае думкі, вымаўляць іх так, кааб яны даходзілі да слухача і чытача. І вы ведаеце, што вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць складаназлучаныя сказы. Давайце разам прасочым, як гэта зрабіў Максім Багдановіч.(Разгледзець складаназалежныя сказы, ужытыя ў вершы, іх значэнне).


Б) Наступным этапам нашага ўроку будзе невялікая гульня. Я буду задаваць пытанні і даваць варыянты адказаў. Ваша задача – запісаць правільны варыянт. (Заданне выконваецца самастойна ў сшытках. У канцы ўрока сшыткі збірае настаўнік. За тэставае заданне выстаўляецца кожнаму адзнака.)

№1. Як называецца раздзел навукі аб мове, у якім вылучаецца будова і значэнне сказаў?

а) граматыка;

б) фанетыка;

в) марфалогія:

г) сінтаксіс;

д) пунктуацыя?

2 Якую функцыю выконвае сказ?

а) паргрэсіўную;

б) камунікацыйную?

3Пазначце складаназалежны сказ.

а) Густы туман пакрыў зялёны луг, і першай песняй празвінела птушка. П.Панчанка.

б) Пакой быў невялікі, але ўтульны. Я.Сіпакоў.

в) Выйду на ціхі зялёны прастор і пакланюся вясне залатой. А.Звонак.

г) Зара нацягнула свой лук, каб сонца паслаць у сусвет. М.Танк.

4 У якіх сказах перад злучнікам і патрэбна коска?

а) Вярнуліся з выраю птушкі і напоўнілі лес звонкімі песнямі.

б) Да прыстані дальняй ідуць караблі, і вецер над імі шуміць. П.Глебка.

в) Лес часам расступаўся, і шаша вынырала на чыстае поле. М.Лынькоў.

г) Павявае з долаў цудоўным халадком, і жыта хіліць голаў пад свежым вецярком. П.Глебка.

5 У якіх сказах злучнік а звязвае часткі складанага сказа?

а) Птушыныя звонкія зовы яшчэ былі чутны ў лясах, а ўжа на лугі і дубровы цішком ападала раса. К.Кірыенка.

б) Рыбак паставіў вядро, а потым развязаў вуды.

в) Вучоны водзіць, а невучоны заду ходзіць. Прыказка.

г) Гара высокая ў тумане, а пад гарой высокі гай.


В) А зараз я прапаную вам творчую рабрту. На аснове малюнка (асенні пейзаж) складзіце тэкст, у якім як мага больш ужывайце складаназлучаных сказаў.


Г) Цяпер пабудуйце схемы сказаў (на слых).

Яшчэ горача свяціла сонца, зусім па-летняму дрыжала сіняватая смуга над пыльнай дарогай, у кустах крушыны свісталі вясёлыя дразды.

Восень ужо заслала суцэльным залацістым абрусам палі збажыны, злёгку пасерабрыла шаты разгалістых прыдарожных бяроз, а паветра напаіла той празрыстасцю і чысцінёй, якая бывае толькі цёплай лагоднай восенню.


  1. Рэфлексія:

- Як адчувалі сябе ў час уроку?

- Што здалося цяжкім?

- Што аабліва зацікавіла на ўроку?


  1. Вынікі ўрока:

- Што новага засвоілі для сябе?

- Што хацелася б абмеркаваць больш грунтоўна?


  1. Дамашняе заданне:

Паўтарыць правілы, падабраць верш беларускага аўтара, дзе былі б ужыты складаназлучаныя сказы.



  1. Ацэнка вучняў (з каментарыем)

Можна выкарыстаць прыём самаацэнкі вучняў з каментарыем.


План урока

  1. Арганізацыйны момант (2 хв.)

  2. Уступнае слова (2 хв.)

  3. Праверка дамашняга задання (7 хв.)

  4. Замацаванне пройдзенага матэрыялу (22 хв.)

  5. Рэфлексія (3 хв.)

  6. Вынікі ўрока (4 хв.)

  7. Дамашняе заданне (2 хв.)

  8. Ацэнка вучняў (з каментарыем) (3 хв.)




Похожие:

Абагульняльны урок па тэме iconТэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты
«Дзеепрыслоўе»; шматузроўневыя заданні па тэме «Дзеепрыслоўе», адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе»
Абагульняльны урок па тэме iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Абагульняльны урок па тэме iconУрок у форме "квіз" па тэме " свет загадак І цудаў" (VI клас)
Мэты: праверыць, падагульніць і замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак і цудаў”; развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне...
Абагульняльны урок па тэме iconТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
Абагульняльны урок па тэме iconУрок з супрацоўнікам музея па тэме "Глубоччина на старых открытках"
Аляксандр Хайноўскі, І ўбачылі ІХ, дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі. 3 цікавасцю слухалі лекцыю разам з вучнямі І настаўнікі,...
Абагульняльны урок па тэме iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Абагульняльны урок па тэме iconНазва метадычнага аб’яднання месяц
Паседжанне №1 па тэме “Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне 2011/2012 навучальнага года”
Абагульняльны урок па тэме iconСкладаназалежныя сказы з сузалежным, паслядоўным І змешаным падпарадкаваннем
Мэта: праверыць веды вучняў па тэме, прадоўжыць фармаванне навыкаў самастойнай працы І працы ў групе (рознаўзроўневай)
Абагульняльны урок па тэме iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý»
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю
Абагульняльны урок па тэме iconХод урока Арганізацыйны момант
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы