Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока icon

Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока



НазваниеПадрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока
Дата конвертации15.09.2012
Размер37.82 Kb.
ТипУрок
источник


Урок мужнасці: гарант міру і спакою


Падрыхтавала:

Цалко Н.А.


Отар 2007

Мэты ўрока:

▪ пашырыць веды вучняў пра ваенныя падзеі, што адбываліся на тэрыторыі нашай краіны;

▪ выхоўваць у школьнікаў цікавасць да гераічнага мінулага Рэспублікі Беларусь, любоў да Радзімы, пачуццё гонару за суайчыннікаў;

▪ развіваць пачуццё мужнасці і адказнасці.


Эпіграф урока:

На свеце існуе слоў вельмі багата.

Але найжахлівей з іх слова “вайна”.


Абсталяванне:

▪ Выстава рэпрадукцый, прысвечаных Дню абаронцаў Айчыны.

▪ Кніга “Памяць” Чачэрскага раёна.


^ Ход урока

Уступнае слова:

Дзеці, сёння ў нас незвычайны ўрок.

У пачатковай школе вы ўпершыню сустракаецесь з такімі паняццямі, як дзяржава, подзвіг, герой. У гістарычным ракурсе гэтыя словы заўсёды суседнічаюць: кожная дзяржава абараняла сваю незалежнасць і была моцнай праз сваё войска; кожная мела сыноў-герояў і ўшаноўвала пэўным чынам іх подзвігі, як грамадзянскія, так і ваенныя.

У даўнія часы нашы продкі крывічы мелі такі звычай. Калі юнак дасягаў паўналецця, то, каб звацца сапраўдным мужчынам, ён павінен быў вытрымаць складаныя выпрабаванні: пераплысці паўнаводную раку, раскласці ў дождж вогнішча, упаляваць звера...

Ва ўсе часы былі запатрабаваны мужчынская сіла, мужнасць, гатоўнасць абараніць сям’ю, род. Нашы продкі, калі гэта было неабходна, са зброяй у руках абаранялі свой дом. Кожны князь меў асабістую дружыну, найбольшага росквіту дасягала тая дзяржава, якая мела моцнае войска.

Наша мірнае жыццё сёння абараняюць Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Іх стварэнне пачалося ў 1991 годзе пасля распаду СССР і ўзнікнення самастойнай і незалежнай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь. Наша армія захавала і памножыла лепшыя традыцыі Савецкай Арміі.

Зараз колькасць ваеннаслужачых, абгрунтаваная аператыўна-стратэгічнымі разлікамі, складае 50 000 чалавек, акрамя гэтага ў арміі працуюць 15 000 грамадзянскіх асоб. Уведзены новы від службы – служба ў рэзерве. Яе нясуць тыя, чыю працу на мірным фронце дзяржава лічыць больш важнай. У 2006 годзе службу ў рэзерве прайшлі больш за 3000 чалавек.

Зброя XXI стагоддзя з’яўляецца высокаінтэлектуальнай. Каб ёю карыстацца і яе ўдасканальваць, патрэбны веды. У краіне створаны моцны ваенна-навуковы і ваенна-адукацыйны комплекс. Моладзь мае магчымасць атрымаць першапачатковыя веды па ваеннай падрыхтоўцы на ваенных факультэтах пры грамадзянскіх ВНУ.

Важнейшы фактар забеспячэння нацыянальных інтарэсаў і дзяржаўнай бяспекі – гэта ваша патрыятычная свядомасць. Служба ва Узброеных сілах – свяшчэнны доўг, пачэсны абавязак кожнага юнака. Варта, каб вы ўсвядомілі гэта; ведалі, што менавіта армія забяспечвае ў краіне мір, стабільнасць і бяспеку; ганарыліся ёю і паважалі людзей у ваеннай форме.

Гутарка з класам:

  • Скажыце, калі ласка, свае меркаванні наконт службы ва Узброеных сілах?

  • Ці патрэбна, наогул, такая служба? Яе мэты, задачы?

  • Хто з вас, магчыма, задумваўся над сувяззю далейшага жыцця з Узброенымі сіламі?

(Адказы вучняў)

А цяпер разгледзім выставу рэпрадукцый, якая дазволіць нам “дакрануцца да вялікай гісторыі”. Спачатку разгледзім узнагароды Рэспублікі Беларусь.

(Выказванні вучняў наконт узнагарод)

  • Можа, вам прыходзілася ў жыцці сутыкацца з такімі ўзнагародамі? Раскажыце пра гэта.

(Выказванні вучняў)

  • Як вы лічыце, што дало пачатак такому святу?

(ВАВ,барацьба за незалежнасцьРБ.)

  • Назавіце вершаваныя радкі, або радкі песні, якія даюць падцверджанне гэтаму.

(Гімн РБ, вершы на ваенную тэматыку.)

Аляксей Пысін:

Замрыце перад цішынёй

І не трывожце тых, хто сну не мелі.

У мурах, што сталі грудаю адной,

Магчыма, ўжо грымоты анямелі.

  • Які сэнс нясуць гэтыя радкі?

А вось верш Л.Рашкоўскага “Я хачу салдатам стаць”

Як і мой калісьці тата,

Стаць і я хачу салдатам

І айчыне даць прысягу

На адданасць і адвагу.

Я хачу салдатам стаць,

Каб спакойна будаваць

Тата мог дамы, заводы

І каб мірна жыць заўсёды.

- Пра што сведчыць гэты верш?

Чытанне верша Р.Барадуліна “Бацьку”

  • А ці ведаеце вы вашых аднавяскоўцаў, якія вызначыліся на франтах ВАВ?

(Вывучэнне кнігі “Памяць” Чачэрскага раёна. Ст.278-298, 307)

Вынікі ўроку:

  • Што засвоілі для сябе з сённяшняга ўроку?

  • Што з’яўляецца адным з галоўнага ў нашым жыцці?

  • На што трэба заўсёды звяртаць увагу?

Давайце паабяцаем адзін аднаму і кожны сам сабе, што зробім усё для міру на зямлі.

Мы з вамі заўсёды павінны памятаць пра тых людзей, якія змагаліся з фашысцкай Германіяй, быць ім удзячнымі за тое, што яны вызвалілі чалавецтва ад фашызму і падарылі нам мір!

А закончыць сённяшні ўрок я б хацела такімі словамі:

Мір – гэта галоўнае слова ў сусвеце.

Мір вельмі патрэбны нашай планеце!

Мір патрэбен дзецям!

Мір патрэбен дарослым!

Мір! Мір! Мір!




Похожие:

Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconТып урока: урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў. Мэты урока
Абсталяванне: на сталах у вучняў картачкі з заданнямі, табліцы з ураўненнямі, ацэначныя лісты
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна І яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку...
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconХод урока Арганізацыйны момант
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconХод урока. Праверка дамашняга задання
Мэты: пазнаёміцца з парадкам сінтаксічнага разбору сказаў з рознымі відамі сувязі; паўтарыць стылі мовы, фанетычны аналіз; развіваць...
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconХод урока. Праверка дамашняга задання
Мэты: знаёміцца з сінтаксічнымі прыметамі складанага сказа з рознымі відамі сувязі; замацоўваць паняцце “сродкі сувязі паміж часткамі”;...
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconХод урока. Праверка дамашняга задання
Мэты: вызначаць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў з рознымі відамі сувязі; тлумачыць суадносіны паміж інтанаваннем І правіламі...
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconЗакон о некоммерческих организациях
ФЗ, от 18. 07. 2011 n 239-фз, от 18. 07. 2011 n 242-фз, с изм., внесенными Федеральными законами от 17. 05. 2007 n 82-фз, от 19....
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconЦалко Настассяй Аляксееўнай у 6 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік план урок
Багацце язычніцкіх уяўленняў нашых продкаў. Міфалагізаванне з’яў прыроды ў легендах. Легенда (развіццё паняцця)
Падрыхтавала: Цалко Н. А. Отар 2007 Мэты ўрока iconТэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока
Цельшына; развіваць уменне аргументаваць тэкстам свае ацэнкі, меркаванні; выхоўваць культуру інтымных адносін, патрэбу шанаваць каханне,...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы