План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) icon

План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.)



НазваниеПлан урока Арганізацыйны момант. (2 хв.)
Дата конвертации15.09.2012
Размер57.57 Kb.
ТипПлан урока
источник


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “МАЗЫРСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ імя І.П.ШАМЯКІНА”


План-канспект па беларускай літаратуры;

урок-літаратурная гасцёўна

Тэма: “В.Дунін-Марцінкевіч п’еса “Ідылія” (9клас)


Падрыхтавала

Студэнтка 5к. 3гр.

Філалагічнага факультэта

Завочнага аддзялення

Халімончык Н.А.


Мазыр 2006


План-канспект урока па беларускай літаратуры,

дадзенага студэнткай 5к. 3гр. філалагічнага факультэта

Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І.П.Шамякіна Халімончык Настассяй Аляксееўнай

у 9 класе Отарскай БШ, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці.


Дата________________


Настаўнік______________________


Метадыст______________________


План урока

  1. Арганізацыйны момант. (2 хв.)

  2. Уступнае слова (3 хв)

  3. Слова пісьменніку (10 хв.)

  4. Гутарка (4 хв.)

  5. Тэсты (4 хв.)

  6. Праверка дамашняга задання (7 хв.)

  7. Інсцэніроўка (5 хв.)

  8. Вынікі ўрока (4 хв.)

  9. Дамашняе заданне (3 хв.)

10. Ацэнка вучняў (з каментарыем) (3 хв.)


Урок- літаратурная гасцёўня.

Тэма:Абагульняльны ўрок па п’есе В.Дуніна-Марцінкевіча “Ідылія”.

Мэта: - паўтарыць звесткі пра драматурга;

- выявіць мастацкае багацце твора;

- развіваць творчыя здольнасці вучняў;

- выхоўваць пачуццё гонару за сваю родную зямлю,яе гісторыю.

Эпіграф .

Шлю, браты, вам рпывітанне

Помніце навек спяванне

Дудара, што к вам імкнуўся

Ад цнатлівай Беларусі.

В.Дунін-Марцінкевіч.

Ход урока.

^ 1. Арганізацыйны момант.

2. Уступнае слова

(настаўнік паведамляе аб форме ўрока, яго тэме і мэтах).

3Слова В.Дуніну-Марцінкевічу

(ён звяртаецца да эпіграфа, затым расказвае сваю біяграфію).

Паходзіў я з небагатай беларускай шляхты. На Бабруйшчыне ў фальварку Панюшкавічы, на берагах Бярэзіны, прайшло маё дзяцінства. Вучыўся спачатку ў Бабруйскай павяовай школе, пасля – у Вільні. Вышэйшую адукацыю атрымаць не ўдалося. Трэба было зарабляць на жыццё. З 1832 г я служыў у розных установах Мінска чыноўнікам. Потым пакінуў службу і пераехаў у Люцінку – невялікі фольварак каля Івянца, набыты ў 1840 г. З тае пары і жыў там да канца сваіх дзён, час ад часу наведваючыся ў Мінск па розных справах.

Там, у Люцінцы, у вясковай цішы пісаў я свае творы. Але жыццё мае не было спакойным і ціхім. Я ўвесь час знаходзіўся ў грамадскіх турботах., ездзіў да знаёмых памешчыкаў, угаворваў іх даць грошы на школы для сялянскіх дзяцей. У сваім фальварку адкрыў школу, дзе настаўніцамі былі мае дочкі.

У 1864 г. у сувязі зпадзеямі 1863 г. мяне арыштавалі і я больш года прасядзеў у мінскай турме. Мяне абвінавацілі ў напісанні адозваў да сялян на беларускай мове. Даказаць гэта царскім чыноўнікам не ўдалося. Мяне вызвалілі з-пад арышту, Але амаль да канца жыцця я знаходзіўся пад суровым наглядам паліцыі. Нягледзячы на небяспеку зноў апынуцца ў руках жандараў, я настойліва працягваў пісаць, хоць друкаваць творы ў той час, пасля 1863 г., было немагчыма. Пісаў з надзеяй, што хоць калі-небудзь яны дойдуць да чытача, паслужаць роднаму народу.

Мая літаратурная дзейнасць працягвалася каля 40 гадоў. Яна падзяляецца на два, прыкладна роўныя па часу, Але розныя па характару, перыяды: да паўстання 1863г. і пасля яго.

Першы перыяд творчасці праходзіў у складаных гістарычных абставінах. Гэты час характаразаваўся распадам прыгонніцтва, развіццём капіталістычных адносін, актывізацыяй барацьбы за вызваленне сялянства ад памешчыцкага прыгнёту. Асабліва востры характар антыпрыгонніцкая барацьба набыла ў пяцідзесятыя гады, пасля Крымскай вайны, якая закончылася паражэннем царызму і выявіла гніласць і бяссілле прыгоннай Расіі. У гэтых умовах у Расіі актывізуецца грамадскі і літаратурны рух. Больш інтэнсіўна развіваецца і беларуская літаратура.

Я пісаў на польскай і беларускай мовах. Але найбольшую вядомасць набыў як аўтар беларускіх твораў: камедыі «Ідылія» (1846), паэмы «Гапон» (1855) і іншых.

Я магу вельмі доўга расказваць, Але не такі ўжо доўгі ўрок.

^ 4. Гутарка паміж В.Дуніным-Марцінкевічам і вучнямі.

-Скажыце, калі ласка, а праўда, што ў сваім фальварку вы адчынілі школу?

-За што вы сядзелі ў астрозе?

-Скажыце, калі б вы жылі ў наш час ці вельмі б змянілася тэма вашай

п’есы? Каго з герояў вы б хацелі памяняць, замяніць?

-Ці думалі вы, што па вашай п’есе так хутка будзе напісана опера?

5.Тэсты. (А цяпер паглядзім, як вы засвоілі змест і бібліяграфічныя данныя п’есы “Ідылія”).

Год напісання п’есы:

- 1846

- 1864

- 1900

Яе сцэнічны дзень нараджэння:

-1848

-1852

-1902

Чыімі намаганнямі яна была пастаўлена:

  • С.Манюшкі

  • Дачок драматурга

  • В.Дуніна-Марцінкевіча

Хто напісаў музыку да “Ідыліі”:

  • С.Манюшка

  • Э.Ханок

  • С.Манюшка і К.Кжыжаноўскі

Якія тэмы ўзнімае аўтар п’есе? (2-3 найбольш значныя на вашу думку).

Наступны этап нашага ўрока “Пазнай героя па яго мове” (Вучні завучвулі на памяць словы аднаго з герояў).

^ 6. Праверка дамашняга задання.

. Вам было наступнае дамашняе заданне: выпісаць з тэкста п’есы прыказкі і прымаўкі і класіфікаваць іх па наступных тэмах:

-народнае светаразуменне , станоўчы практычны вопыт;

-пра паноў;

-прыказкі,нагрувашчаныя пропаведзямі ксяндзоў і папоў, мараллю рабскай пакоры;

- пра каханне;

-поўныя народнага гумару, жыццярадаснасці, бяскрыўднай насмешкі.

*Атрымалася?

*Колькі іх у вас?

*Хто з герояў твора іх ужывае ў сваёй мове?

Правядзём з вамі “Аукцыён прыказак і прымавак”.

^ 7. Інсцэнароўка п’есы.

Азараз мы з вамі паглядзім невялікую інсцэніроўку з п’есы і паспрабуем адказаць на наступнае пытанне:

- У чым аўтар адыходзіць у сваёй п’есе ад рэальнасці?

А зараз мы паспрабуем пазнаць хто, так да каго звяртаецца

-Ты,наш дарагі Навуме,

Сяла войце, а мой куме!

(Ціт да Навума)

-Няма чаго казаць,пане аляндару.

(Навум да Іцка)

-Войт!..Не гневайся, мой бацечка,да я ж не ведала.

(Юлія да Навума)

-Вяльможны наш пане дзядзічны, вотча і дабрадзею.

(Навум да Караля Лятальскага)

8. Вынікі ўрока:

- тэзісны агляд;

- на што хацелася б звярнуць увагу;

- заўвагі.

9. Дамашняе заданне.

10. Ацэнка вучняў (з каментарыем)





Похожие:

План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconУрок зваротак План урока: Арганізацыйны момант: а Азнаямленне з тэмай занятка І задачай вучняў; б дзяленне вучняў на групы: «Пралеска»
...
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconХод урока. Арганізацыйны момант
Мэта. Пазнаёміцца І вывучыць правілы пастаноўкі працяжніка ў сказах; асэнсавана працаваць з матэрыялам падручніка; развіваць культуру...
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconХод урока Арганізацыйны момант
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconХод урока. Арганізацыйны момант
Мэта. Ведаць сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў, ІХ будову; умець знаходзіць бяззлучнікавыя сказы ў тэксце; будаваць...
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) icon1. Арганізацыйны момант. Уступнае слова настаўніка
Мэта: удасканальваць уменне ўжываць сінонімы І антонімы ў вуснай І пісьмовай мове
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) icon1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага насторою на ўрок
Для адказа на пастаўленае пытанне называюць прыказкі пра працу І тлумачаць ІХ сэнс
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconПлан урока №1 Тема урока Системы автоматизированного проектирования. Тип урока Урок формирования новых знаний Вид урока
Цели урока: 1 Учебная обучающие должны иметь представления о разнообразии программных средств создания инженерной графики
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconУрок № Дата : Тема урока : Цели урока : 1 2 3 План урока. № Этап урока I

План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconУчебно-тематический план. № урока Тема урока, тип урока Дата Содержание урока Приложение
Познакомиться с новыми буквами Hh, Dd, Ff, Cc, Ss, и буквосочетаниями ch, ei. Уметь приветствовать друг друга и представляться
План урока Арганізацыйны момант. (2 хв.) iconУчебно-тематический план. 6 класс № урока Тема урока, тип урока Дата Содержание урока Приложения
Неопределённый и определённый артикли. Порядок слов в простом повествовательном предложении
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы