Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат icon

Тэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат



НазваниеТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат
Дата конвертации15.09.2012
Размер79.67 Kb.
ТипДокументы
источник

       Тэма:”Жыццё і творчая дзейнасць Ф. Скарыны” 

                                 Мэта:садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат-

                                 граннага таленту і багатага духоўнага свету перша-

                                 друкара ўсходніх славян, асветніка-гуманіста Ф. Ска-

                                 рыны; выхоўваць патрыятызм, гонар за свой народ,

                                 сваю гісторыю.

                                

                                  Метадычная мэта: выкарыстанне інфармацыйных тэх-

                                  налогій. 

                                  Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, фотапад-

                                  борка “Скарына і яго час”. 

                                  Эпіграф:

                                   Яшчэ ў дні старыя, у век наш

                                                                      лучынны,

                                   Аб горадзе Полацку слава ішла,-

                                   Друкар там выдатны Георгій Скарына,

                                   Што зоры, рассыпаў па роднай краіне

                                   Крыштальныя словы навукі-святла...

                                                                        П. Броўка.

                                  

                         Ход заняткаў:

     1.Арганізацыйны момант. 

     2.Уступнае слова выкладчыка.

     Шмат славутых сыноў і дачок узгадавала зямля Беларусі.Зоркай найпершай велічыні сярод іх ззяе імя Ф. Скарыны.

     Давайце перанясемся ў тую эпоху, каб лепш усвядоміць, зразумець і асэнсаваць здзейсненае ім. 

.     Скарына нарадзіўся ў горадзе Полацку. Полацк – адзін са старэйшых гарадоў Усходняй Еўропы, другі па значнасці горад Вялікага княства Літоўскага. Геаграфічна горад займаў надзвычай зручнае становішча: стаяў на Заходняй Дзвіне, на ажыўленым старажытным шляху “з вараг у грэкі” Гэта добра відаць на плане Полацка і яго земляў.

     У канцы 15 ст. Полацк атрымаў прывілей на самакіраванне- Магдэбурскае права. Адзнакай гарадской незалежнасці з’явіўся герб .Насельніцтва горада ў пераважнасці займалася рамесніцтвам і гандлем. У Полацку тры разы на год праводзіліся кірмашы. На іх замежныя купцы маглі набыць воск, попел, смалу, мёд, скуры звяроў.

     З свайго боку замежныя купцы маглі прапанаваць на продаж сукно, соль. Перац, шафран, гваздзіку, нажы, сякеры, жалеза, медзь і іншы тавар.

     Скарына нарадзіўся ў сям’і купца Лукі Скарыны. Год нараджэння Скарыны невядомы. Умоўна ён лічыцца паміж 1485 і 1490 гадамі.

     Шмат год гісторыкі і літаратуразнаўцы стараюцца даведацца аб дакладнай даце нараджэння беларускага першадрукара. Але пакуль усе іх спробы былі дарэмнымі. Наш зямляк, маладзечанскі астролаг Іван Шубцік паспрабаваў даведацца дату нараджэння Скарыны астралагічным метадам. Аналізуючы “Біблію”, выдадзеную Скарынам, знакі, зашыфраваныя ў ёй, астролаг прыйшоў да высновы, што Скарына нарадзіўся ў 1476 годзе 11 сакавіка ў 10 гадзін.

     Скарына нарадзіўся ў сям’і купца сярэдняга дастатку. Купцы на той час меліся быць людзьмі адукаванымі і адважнымі, каб добра весці гандлёвыя справы ў розных краінах і вандраваць па неабсяжных шляхах. Лука Скарына гандляваў скурамі, футрам і іншым таварам. У сям’і быў яшчэ сын Іван, які пасля смерці бацькі стаў купцом. Ну, а Францішак, па ўсёй верагоднасці, меў іншыя схільнасці. Ён заміраў перад кожнай кнігай, перад таямнічасцю літар...

     Бацька вырашыў: калі яго сын не ў купцы падаецца, то няхай бярэцца за кнігі, вунь колькі падлеткаў выпраўляюць у Вільню, у Кракаў баяры і месцічы... 

     У 1504 г. дапытлівы палачанін адпраўляецца ў Кракаў. Скарына паступае  на факультэт свабодных навук, дзе вывучаліся граматыка, логіка, рыторыка, музыка, матэматыка, геаметрыя, астраномія.

     У час Скарыны ў Кракаўскім універсітэце вучылася больш за 9 тыс. студэнтаў, з якіх больш за палавіну былі іншаземцамі.

     Тут, у Кракаве, Скарына ўпершыню пазнаёміўся з працай друкарняў. Ён закончыў універсітэт у 1506 г., атрымаўшы права вучыць дзяцей у школах пры універсітэтах.

     Адсюль, з Кракава, Скарыну выгнаў мор – чорная смерць. Што за жах гэта быў! Па вузкіх кракаўскіх вуліцах цяжка было часам прабрацца з-за чорных, зваленых у кучы мерцвякоў. Усё гэта ўрэзалася ў душу, у памяць яму – тады яшчэ зусім маладому Францішку. І, ужо думаючы не столькі аб сабе, колькі аб пакутах людскіх, ён вырашае стаць лекарам.

     Скарына падарожнічае па Еўропе, паглыбляе веды, але невядома, у якіх установах ён атрымаў ступень магістра.

     Восенню 1512г. Ф. Скарына прыбыў у Падуанскі універсітэт

     .Адным з найбольш аўтарытэтным лічыўся факультэт медыцыны.

     Медык мог лячыць хваробы цела мікстурамі, настойкамі, адварамі з зёлак, траў, карэнняў, а душу – Божым словам.

     Значнае месца адводзілася ведам па астраноміі, таму што , па ўяўленнях таго часу, зоркі і сузор’і ўплывалі на жыццё і лёс чалавека.

     5 лістапада 1512г. 24 прафесары прымалі ў Скарыны канчатковы экзамен на званне доктара лекарскіх навук. Скарына бліскуча адказаў на ўсе пытанні.

     Цяпер у славутай зале Сарака Падуанскага універсітэта ёсць фрэска Джыакома Форна з надпісам “ Францыск Скарына з Полацка”

         Пасля трыумфу ў Падуі сляды Скарыны зноў губляюцца. Пэўна, ён рыхтаваўся да галоўнай сваёй справы, звязанай з кнігадрукаваннем.

     На гравюры відаць многія этапы выдання кнігі. Наперадзе – брашуроўшчык, ззаду ад яго і справа – друкарскія станкі, між якімі на шнурках прасыхаюць аркушы паперы. Злева – наборшчык каля касы і карэктар. За імі на лаўцы ляжаць стосы паперы, перавязаныя шнурам. Гэта – кнігі. У тыя часы яны перапляталіся ў друкарнях. Уладальнікі кніг заказвалі вокладкі ў спецыяльных пераплётных майстэрнях

     .  (Тытульны ліст Бібліі Скарыны)

     6 жніўня 1517 г. у Празе ўбачыла свет першая Скарынава друкаваная кніга, разлічаная на простага, масавага чытача. (Высвечваецца агульная назва выданняў)

     Да перакладу Бібліі і выдання Скарына падышоў вельмі нестандартна. Перш за ўсё, Скарына выдаваў тыя кнігі, якія, на яго думку, найбольш карысныя для набыцця ведаў.Да кожнай з іх ён напісаў прадмову, у якой паведамляе, аб чым пойдзе гаворка, тлумачыць найбольшнезразумелыя месцы і якую навуку можна вывучаць па гэтай кніжцы.Прадмовы – гэта арыгінальныя, самабытныя творы, у якіх гучыць чыстае слова Скарыны.

     Свае выданні ён упрыгожвае цудоўнымі буквіцамі – ініцыяламі,застаўкамі, віньеткамі.

      Ён змяшчае больш за 40 гравюр не толькі для прыгажосці, але каб чытач змог лепей разумець сэнс надрукаванага.

     У дзвюх пражскіх кнігах Скарына змясціў свой гравюрны партрэт – факт унікальны ў гісторыі ўсяго еўрапейскага кнігадрукавання. 

На аўтапартрэце Скарына апрануты ў доктарскую мантыю і берэт. Ён сядзіць за столікам, пакрытым абрусам з выявай сігнэта – друкарскага знака – (месяц і сонца).Ён нешта перапісвае з кнігі ў сшытак. Вакол расстаўлены розныя рэчы, сярод якіх няма ніводнай выпадковай. Гэта – сімвалы, якія характарызуюць дзейнасць асветніка, кола яго інтарэсаў у галіне кнігадрукавання, медыцыны, астраноміі, мастацтва. Уверсе справа – “Глобус сусвету”, які сведчыць пра заняткі астраноміяй. Ніжэй, на паліцах – кніжныя фаліянты, паміж верхнім і ніжнім радамі кніг – гравіравальныя дошкі, што гаворыць пра сувязь з мастацтвам. Пясочны гадзіннік сімвалізуе хуткацечнасць часу. У правым ніжнім вуглу, разам са свечкай з рэфлекткрам, награвіравана пчала – сімвал руплівасці і працаздольнасці.Злева – кошыкі для збору лекавых раслін, што ўказвае на прафесію лекара. Керамічныя збанкі – для вады; вада сімвалізуе жыццё. Сэнс знакаў на шчытах, што трымаюць львы злева і справа, не высветлены. На другім плане – дзве архітэктурныя калоны, паміж імі – гірлянды з дубовага лісця, што азначае цвёрдасць намераў. Над ёю – светлая пласцінка з літарамі “АФЗІ”, што азначае год 1517. Падобная пласцінка чорнага колеру – унізе. На ёй  - надпіс славянскай вяззю “Доктар Францыск Скарына”.

На партрэце – асветнік, вучоны, пісьменнік, грамадскі дзеяч, інтэлігент 16 ст. 

За поўных тры гады  з 1517 па 1519 выйшла ў свет 23 скарынавых кнігі. Першадрукі Скарыны, выдадзеныя ў Празе, стаяць на ўзроўні лепшых узораў свайго часу.

У самым пачатку 1520 г. дзейнасць Скарыны ў Празе раптоўна спыняецца. Першадрукар вяртаецца на радзіму, у стольную Вільню. 

(Старажытны выгляд Вільні)

На старажытным выглядзе Вільні відаць шмат каменных дамоў і храмаў, але значная частка горада была драўлянай і час ад часу гарэла ў пажарах.

У Вільні жылі багатыя пакравіцелі Скарыны – Якуб Бабіч, Богдан Онкаў і іншыя. У доме бурмістра Якуба Бабіча Скарына заснаваў сваю друкарню. З гэтай друкарні Скарына выпусціў у свет “Малую падарожную кніжку”(1522 г. ) і “Апостал”(1525 г.)   

“Малая падарожная кніжка” – зборнік для чытання, у які ўваходзяць Псалтыр і іншыя малітвы. Зборнік складзены для таго, каб беларусы-падарожнікі мелі па чым маліцца на чужой старане. Памер кнігі вельмі зручны – яна змяшчаецца ў кішэні.

Удары асабістага лёсу, эканамічныя цяжкасці, напружаныя адносіны з царквой, прымусілі Скарыну пакінуць радзіму.

Каля 1535 г. Скарына вяртаецца ў Прагу. За межамі радзімы ён пражыў да канца сваіх дзён. Ёсць падставы сцвярджаць, што памёр Скарына ў канцы 1551 ці ў самым пачатку 1552 г. 

4. Слова выкладчыка.

Скарына тварыў якраз у той час, калі здзяйснялі свае адкрыцці Х. Калумб і М. Капернік, стваралі шэдэўры Мікеланджэла, Леанарда да Вінчы, Рафаэль.

У верасні 1519 г. каравелы Магелана, пакінуўшы берагі Іспаніі, узялі курс на курс паўднёвы захад, выйшлі ў вялікае падарожжа вакол свету. Чалавецтва, пазнаючы планету, пазнавала і самое сябе.У гэты ж час з Прагі на паўночны ўсход, у кірунку да Беларусі, цягнуліся, парыпваючы, вазы. Вазы... з кнігамі.

Кнігі адпраўляліся ў вялікую дарогу па Ўсходняй Еўропе таксама асвойваць новыя землі, адкрываць чалавечыя сэрцы.

Кніга для Скарыны – не кодэкс рэлігійнай веры, а энцыклапедыя навук, крыніца ведаў. На яго думку, кніга патрэбна кожнаму, бо яна робіць чалавека мудрэйшым.

Скарына перакананы, што толькі перакладаючы свяшчэнныя кнігі на жывую мову ўсіх народаў, можна дабіцца таго, каб яны сталі сродкам распаўсюджвання навукі, асветы, культуры ў народзе. Кнігі Бібліі ў перакладзе як бы набліжаліся да простага чалавека, гаварылі з ім на зразумелай мове.

Разглядаючы Біблію як крыніцу ведаў, ён змагаўся пры яе дапамозе за выхаванне ў людзей патрыятызму, абавязку людзей перад грамадствам, павагі да чалавека,непрымірымасці да несправядлівасці, крыўды, прыгнёту.

Выдаючы Біблію, Скарына адзначаў дзве мэты гэтай працы:

  1. для ўшанавання Бога;

  2. для пашырэння асветы.

 5.Работа з падручнікам. Знаёмства з урыўкамі прадмоў Скарыны.

“Старажытная беларуская літаратура». ( хрэстаматыя). 

Прадмова да ўсёй Бібліі.

ВЫВАД: Скарына бачыць у Бібліі крыніцу самых разнастайных ведаў, патрэбных для таго, каб чалавек атрымаў рознабаковае і гарманічнае выхаванне, належную падрыхтоўку да жыцця і працы.  

( апошні абзац з прадмовы да  “Псалтыра”)

ВЫВАД: з пашанай у адным і тым жа сказе Скарына ўспамінае і свайго бацьку, і родны горад, і Бога, і Божую маці Марыю, і ўсіх нябесных чыноў, і сваю родную мову. 

З прадмовы да кнігі “Прытчы Саламонавы”

ВЫВАД: Скарына карыстаецца мовай мастацкага пісьменства з уласцівымі ёй эмацыянальнасцю, вобразнасцю. Тут ужывае параўнанне, мноства эпітэтаў. 

Мы памятаем, з якім пафасам Скарына праслаўляе патрыятычнае пачуццё ў прадмове да кнігі “Юдзіф”.

Тут адгадваецца пераасэнсаванне слоў з  Евангелля ад Матфея: “..Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя гнёзды, а Сын Чалавечы не мае дзе скланіць галаву”. У Скарыны яно перарасло ў разгорнуты паэтычны вобраз, напоўнены глыбокім патрыятычным зместам.Любоў да роднага гнязда, да родных вытокаў – тое пачуццё, з якім усё жывое – і тым больш чалавек, як разумная істота – прыходзіць на свет.

6. Абагульненне.

7. Рэфлексія.




Похожие:

Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма: складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры). Мэта
Фарміраваць уменні распазнаваць спосабы ўтварэння слоў, выпрацоўваць неабходныя арфаэпічныя І арфаграфічныя навыкі. Садзейнічаць...
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма: Кастусь Каліноўскі – нацыянальны герой
Развіваць лагічнае І творчае мысленне, садзейнічаць узбагачэнню эмацыйнай сферы вучняў
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма: Звонкія І глухія, шыпячыя І свісцячыя зычныя гукі. Мэта
Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх...
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconУрок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока
Садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў умення выказваць свае думкі на прапанаваную тэму
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага І ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення...
Тэма:\"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны\" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат iconТэма. Паслядоўнае І сузалежнае падпарадкаванне ў складаназалежным сказе
Мэта. Пазнаёміцца з відамі падпарадкавання ў складаназалежных сказах; развіваць уменне самастойна працаваць ў групах; пазнаёміць...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы