Літаратурны турнір па творчасці icon

Літаратурны турнір па творчасці



НазваниеЛітаратурны турнір па творчасці
Дата конвертации15.09.2012
Размер204.19 Kb.
ТипДокументы
источник

ЛІТАРАТУРНЫ ТУРНІР ПА ТВОРЧАСЦІ

ЯНКІ КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСА

(Для вучняў VII—VIII класаў)

Настаўнiк Буклiс-Кулагiна Р.П.

Мэты: абагульніць і пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы і літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць навыкі групавой дзейнасці, публічнага выступлення; абуджаць патрыятычныя пачуцці, павагу да класікаў беларускай літаратуры, любоў да роднага слова.

Метадычная работа: пошук эфектыўных формаў пазаўрочнай і пазакласнай работы.

Удзельнікі: каманды некалькіх класаў адной пара-лелі, вядучы.

Афармленне класа або залы: насценгазеты, кветкі, фотаздымкі народных песняроў, столікі для камандаў і журы, засланыя нацыянальнымі абрусамі, выстава літаратуры; адведзена месца для груп падтрымкі, на дошцы запісаны ход літаратурнага турніру і табліца афармлення вынікаў.

Ход турніру

Уступнае слова настаўніка (вядучага)

Дзве яркія і нязгасныя зоркі беларускага нацыянальнага космасу — Янка Купала і Якуб Колас. Класікі беларускай літаратуры, людзі, якія былі адданымі і шчырымі патрыётамі. 3 замілаваннем гучаць радкі Я.Коласа пра родны край:

^ Мой родны кут, як ты мне мілы!.

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

I там душою спачываю.

Спраўдзіліся тыя надзеі, якія імкнуўся ўвасобіць у жыццё Янка Купала:

^ Паплыло паводкаю, загуло, як вецер,

Слова беларускае па вялікім свеце...

Падымайся з нізін, сакаліна сям'я,

Над крыжамі бацькоў, над нягодамі,

Занімай, Беларусь маладая мая,

Свон пачэсны пасад між народамі!..

Аддаючы даніну павагі гэтым людзям, мы праводзім літаратурны турнір, у якім вы паспрабуеце праявіць свае веды, што набылі на працягу школьных урокаў, а таксама шляхам самаадукацыі.

^ Знаёмства з ходам літаратурнага турніру.


  1. Візітка каманды

  2. Размінка.

III. Пазнай героя або твор.

IV. Тэарэтычны турнір.

V. Творчы турнір:

а) працягні верш; б) выразнае чытанне верша на памяць;

в) інсцэніроўка твора; г) красворды, якія склалі каманды (дамашняе заданне).

д ) музычны конкурс е) прэзентацыя стравы нацыянальнай кухні;

VI. Падвядзенне вынікаў.

VIІ. Рэфлексі

Прадстаўнікам камандаў прапануецца выцягнуць парадкавы нумар, пад якім будуць прапанаваны заданні і парадак выступлення.

^ I. Візітка каманды. Назва, дэвіз, эмблема, касцюм і абгрунтаваць свой выбар папярэдняга.

II. Размінка (пытанні ў канвертах)

1. Назавіце сапраўдныя імёны Купалы і Коласа (запішыце поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку).

2. Чаму Купала і Колас выбралі такія псеўданімы?

3. Назавіце дату і месца іх нараджэння.

4. Параўнайце гэтых людзей: чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?

5. Успомніце і назавіце найбольш вядомыя паэмы Янкі Купалы.

6. Назавіце паэмы Якуба Коласа.

7. Згадайце назвы апавяданняў Якуба Коласа.

8. Назавіце камедыі Янкі Купалы.

9. Назавіце вершы Янкі Купалы, пакладзеныя на музыку.

10. Назавіце пасаду, якую займаў Я.Колас напрыканцы жыцця.

11. Што вы ведаеце пра сем’і Я.Коласа і Я.Купалы?

12. Як увекавечана памяць аб гэтых людзях?

Вядучы. Мы крыху ўзнавілі ў памяці звесткі біяграфічнага характару, пашырылі ўяўленне пра творчую спадчыну песняроў, а цяпер паглядзім, наколькі ўважліва вы чыталі творы пісьменнікаў, ці зможаце пазнаць героя таго ці іншага твора.

III.^ Пазнай героя (конкурс капітанаў)

Заданні для каманды № 1

1) Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Ніхто з дамашніх не згадае,

Чым рэчка ... займае,

^ Якая іх звязала сіла,

I чым яна так хлопцу міла.

(Костусь; паэма Я.Коласа «Новая зямля», урывак «На рэчцы».)

2) Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

^ Вецер абнімае стан яе дзявочы,

Сонца ёй цалуе шыю, твар і вочы.

Каласкі хінуцца перад ёй паклонна,

Дзівіцца ігруша на мяжы зялёнай....

А яна, царыца, весела, шчасліва

Карануе песняй залатое жніва.

(Дзяўчына-жняя; верш Я.Купалы “Жняя”)

3) Нагадайце назву рэчкі, якую так маляўніча апісвае Я.Колас у трылогіі «На ростанях».

«Срэбнай стужкай вывіваўся ................., то падыходзячы пад самы лес, падразаючы карэнне дрэвам, то бегучы сярэдзінаю лугу, то падступаючы да поля, апяразваючы бліскучым жывым паскам яго пясчаныя схілы. Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, чаромхі і крушыны, а самая понізь засцілалася мяккаю лугавою канапелькаю, што зацвітае летам такімі прыгожымі сіненькімі кветачкамі...

Эх, як прывольны прасторы ....................лугоў!

...» (падручнік для V кл., с. 141).

Калі гэта заданне выклікае цяжкасці, можна прапанаваць наступныя радкі:

«...Эх, як прывольны прасторы наднёманскіх лугоў!»

(Нёман; урывак з трылогіі «На ростанях».)

Заданні для каманды № 2

1)Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

^ Але хоць колькі жыць тут буду,

Як будзе век тут мой вялік,

Ніколі, браткі, не забуду,

Што чалавек я, хоць .......

І кожны,хто мяне спытае,

Пачуе толькі адзін крык:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! – бо я ........

(Мужык; верш Я.Купалы “Мужык”)

2)Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

.......як толькі ажаніўся,

Тады ж ад бацькі аддзяліўся.,

^ Бо стала цесна.З той прычыны

Пайшоў на сплаў ён, на віціны...

....................................................

Купіць зямлю, прыдбаць свой кут,

Каб з панскіх выпутацца пут,

І там зажыць сабе нанова:

Свая зямля – вось што аснова!

(Міхал; паэма Я.Косаса “Новая зямля”)

3)Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

^ У яго быў свет цікавы,

Сбае вобразы, жыццё,

I ў душы яго ўсе з 'явы

Сваё мелі адбіццё.

..........................................

Ён зайграў, і струны горка

Адклікаліся-гулі,

Аддавала іх гаворка

Гневам, крыўдаю зямлі.

(Сымон; паэма Я.Косаса “Сымон-музыка”)

Заданні для каманды № 3

1) Пазнайце горад, аўтара і назву твора.

Яго высокую магілу —

Дзе лес ды вецер панаваў —

^ Знаць, што вялікую меў сілу,

«Магілай льва» народ назваў.

Над ёю з часам дрэвы палі,

I горад вырас, як з зямлі, Яго ... назвалі,

Бо йнакш прыдумаць не маглі.

(Магілевам; паэма Я.Купалы «Магіла льва».)

2) Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

... у вёсцы між сваімі

Найпрыгажэйшая была,

^ Грудзямі, шчочкамі, вачыма,

Як мак, між макамі цвіла.

Павеўна, як даспелы колас,

Ішла наперад у танок,

3 грудзей гарачых звонкі голас,

Змяняла песню — як званок.

(Наталька; паэма Я.Купалы «Магіла льва».)

3) Пазнайце героя, аўтара, назву твора

Наш мілы............., наш ...............,

Ў дзіцячым часта быў палоне;

^ Вось так гуртом яго абсядуць

І час работы яго крадуць;

Насі «катла», кажы ім казкі,

Ідзі на поплаў з імі ў краскі,

Давай адказы на пытанні,

Тлумач ты ім усё дазвання:

"Адкуль, з чаго дзе што бярэцца,

Вось гэта, тое як завецца

I чаму так, чаму не гэтак?

Прыхілен .................быў да дзетак.

ен быў настаўнікам, суддзёю,

Калі, бывала, між сабою

Паспораць дзеткі ці паб'юцца,

Дык да каго тады звярнуцца,

-Як не да ................., да ...................?

Ох, слаўна з ............... ім жылося!

Яшчэ замецце, што з малымі

Ён размаўляў як са старымі,

1 з імі радзіўся, спрачаўся —

Як роўны з роўнымі трымаўся!

(дзядзька Антось; паэма Я.Косаса “Новая зямля”, урывак “ Дзядзька-кухар”)


4) Назавіце імёны герояў, якія сустракаюцца ў паэме «Новая зямля».

(Костусь, Алесь, Яська Базылёў, Міхал, Антось, Уладзік.)

Заданні для каманды № 4

1) Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

^ Так страшна той разбойнік згінуў,

Што ўмеў любіць і забіваць;

На грэх пусціўся праз дзяўчыну

I мусіў праз яе сканаць...

(Машэка; паэма Я.Купалы «Магіла льва».)

2) Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

Насілася яна над пустэлямі, перад ёю рассцілаліся моры, якія не мелі берагоў. Ганялі вятры, ірвалі на кусочкі яе тонкія валаконцы. I нідзе на свеце не было супакою. I вярнулася яна зноў у той край, адкуль і выйшла... Стары дуб, абмыўшы дажджом... сказаў:

- От навука для тваіх дзяцей. Моцна ж накажы ты ім, дружа, каб не лёталі дарэмна па свеце, не бадзяліся: у сваім родным кутку работы досыць для кожнага.

(Хмарка; алегарычнае апавяданне Я.Коласа «Хмарка».)

3) Пазнайце героя, аўтара, назву твора.

^ Стаялі хлопцы і маўчалі,

На ... зрэдку паглядалі,

А сам ... з вузел ростам,

Ў сваім уборы бедным, простым,

У згрэбных портках і кашулі,

Стаяў, як бы яго прыгнулі,

Такім мізэрным і маўклівым,

У халаце суконным, сівым.

(Яська, дарэктар; урывак «Дарэктар» з паэмы Я.Коласа «Новая зямля».)


4) Да каго звяртаецца аўтар? Чый гэта верш? Дадатковыя заданні: вызначыць від лірыкі, знайдзіце вобраз-сімвал.

^ Устаньце, хлопцы, устаньце, браткі!

Устань ты, наша старана!

Ўжо глядзіць к нам на палаткі

Жыцця новага вясна.

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем?

Ці ж нам сілы Бог на даў?

(Да беларусаў; Я.Колас, верш «Беларусам»; грамадзянская лірыка, вобраз вясны.)

Да кожнага задання можна падабраць дадатковыя пытанні і даць магчымасць камандам зарабіць дадатковыя балы.

^ III. Тэарэтычны турнір

Каманды атрымліваюць канверты з заданнямі.

Заданні для каманды № 1

1) Вызначце від апісання ў літаратурным творы. Абгрунтуйце свой адказ. Праз якія сродкі мастацкай выразнасці перадаецца адухоўленасць прыроды? (Паэма Я.Коласа «Сымон-музыка», урывак з трэцяй часткі «0, край родны, край прыгожы!».)

^ О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных

Балатоў тваіх, азёр,

Дзе пад гоман хваль крынічных

Думкі думае прастор;

Дзе ўвосень плачуць лозы,

Дзе вясной лугі цвітуць,

Дзе шляхом старым бярозы

Адзначаюць гожа пуць?


(Пейзаж. Паэт перадае пачуцці і ўражанні, выкліканыя з'явамі, малюнкамі прыроды. Маляўнічасць. Адзінства прыроды і чалавека. Адухоўленасць перадаецца праз метафары.)

2) Узгадайце слова-эпітэт, якое выкарыстоўвае Я.Колас у паэме «Новая зямля» да слова «кут» і да дзядзькі Антося.

(Мой родны кут, як ты мне мілы!.. ; Наш дзядзька, мілы наш Антоні...)

Заданні для каманды № 2

1) Прачытайце вершаваны ўступ Я.Коласа да ўсяго цыкла казак жыцця. Здагадайцеся, хто з'яўляецца героямі коласаўскіх казак жыцця. Дзеля чаго складаў Якуб Колас «Казкі жыцця»? Якія галоўныя каштоўнасці ён імкнуўся сцвердзіць?

^ Не ў адной толькі нашай душы

Зерне ёсць хараства —

Аб ім казку складае ў цішы

Колас нівы, трава.

Не ў адным толькі сэрцы людзей

Іскра праўды гарыць -

Аб ёй песню пяе салавей,

Аб ёй рэчка журчыць...

(Героі: колас, трава, салавей, рэчка, гара, хмарка, адзін-кае дрэва, камень, балота... Каштоўнасці: хараство, праўда.)

2) Вызначце від рыфмы па спосабе спалучэння вершаваных радкоў (парная, перакрыжаваная, кальцавая). (Урывак з паэмы Я.Коласа «Новая зямля».)

Ідуць касцы, звіняць іх косы,

Вітаюць іх буйныя росы,

^ А краскі ніжай гнуць галовы,

Пачуўшы косак звон сталёвы. (Парная.)


Заданні для каманды № 3

1) Што такое эпітэт? Знайдзіце эпітэты ў вершы Я.Купалы. Растлумачце значэнне слова «вабная».

^ ...Згінулі сцюжы, марозы, мяцелі.

Болей не мерзне душа ні адна.

Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю

Адаравала зямельку вясна...


2) Вызначце від лірыкі паводле тэмы. Абгрунтуйце свой адказ.

^ Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні, —

На чужое неба ўжо гляджу сягоння.

Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,

Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.

I няма на свеце той вялікай меры,

I няма на свеце так каваных дзвераў,

Каб хоць на часіну — ў будні ці ў нядзелі —

Беларусь са мною разлучыць пасмелі!

(Я.Купала) (Грамадзянская лірыка.)

^ IV. Творчы турнір

1) Узнавіце верш да канца (на выбар настаўніка).

2) Выразна прачытайце верш на памяць (на выбар вучняў каманды).

3) Дамашняе заданне: музычны конкурс , прэзентацыя стравы нацыянальнай кухні;

інсцэніроўка твора Я.Коласа або Я.Купалы.

4) Дамашняе заданне: падрыхтаваць красворд па біяграфіі і творчасці пісьменнікаў для камандаў сапернікаў.

^ V. Падвядзенне вынікаў

VI. Рэфлексія

Што спадабалася? Якія моманты найболын запомніліся? Што не атрымалася?

II. Размінка (пытанні ў канвертах)

1. Назавіце сапраўдныя імёны Купалы і Коласа (запішыце поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку).

2. Чаму Купала і Колас выбралі такія псеўданімы?

3. Назавіце дату і месца іх нараджэння.

4. Параўнайце гэтых людзей: чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?

5. Успомніце і назавіце найбольш вядомыя паэмы Янкі Купалы.

6. Назавіце паэмы Якуба Коласа.

7. Згадайце назвы апавяданняў Якуба Коласа.

8. Назавіце камедыі Янкі Купалы.

9. Назавіце вершы Янкі Купалы, пакладзеныя на музыку.

10. Назавіце пасаду, якую займаў Я.Колас напрыканцы жыцця.

11. Што вы ведаеце пра сем’і Я.Коласа і Я.Купалы?

12. Як увекавечана памяць аб гэтых людзях?

^ II. Размінка (пытанні ў канвертах)

1. Назавіце сапраўдныя імёны Купалы і Коласа (запішыце поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку).

2. Чаму Купала і Колас выбралі такія псеўданімы?

3. Назавіце дату і месца іх нараджэння.

4. Параўнайце гэтых людзей: чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?

5. Успомніце і назавіце найбольш вядомыя паэмы Янкі Купалы.

6. Назавіце паэмы Якуба Коласа.

7. Згадайце назвы апавяданняў Якуба Коласа.

8. Назавіце камедыі Янкі Купалы.

9. Назавіце вершы Янкі Купалы, пакладзеныя на музыку.

10. Назавіце пасаду, якую займаў Я.Колас напрыканцы жыцця.

11. Што вы ведаеце пра сем’і Я.Коласа і Я.Купалы?

12. Як увекавечана памяць аб гэтых людзях?

^ II. Размінка (пытанні ў канвертах)

1. Назавіце сапраўдныя імёны Купалы і Коласа (запішыце поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку).

2. Чаму Купала і Колас выбралі такія псеўданімы?

3. Назавіце дату і месца іх нараджэння.

4. Параўнайце гэтых людзей: чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?

5. Успомніце і назавіце найбольш вядомыя паэмы Янкі Купалы.

6. Назавіце паэмы Якуба Коласа.

7. Згадайце назвы апавяданняў Якуба Коласа.

8. Назавіце камедыі Янкі Купалы.

9. Назавіце вершы Янкі Купалы, пакладзеныя на музыку.

10. Назавіце пасаду, якую займаў Я.Колас напрыканцы жыцця.

11. Што вы ведаеце пра сем’і Я.Коласа і Я.Купалы?

12. Як увекавечана памяць аб гэтых людзях?

^ II. Размінка (пытанні ў канвертах)

1. Назавіце сапраўдныя імёны Купалы і Коласа (запішыце поўнасцю прозвішча, імя і імя па бацьку).

2. Чаму Купала і Колас выбралі такія псеўданімы?

3. Назавіце дату і месца іх нараджэння.

4. Параўнайце гэтых людзей: чым яны падобныя і чым адрозніваюцца?

5. Успомніце і назавіце найбольш вядомыя паэмы Янкі Купалы.

6. Назавіце паэмы Якуба Коласа.

7. Згадайце назвы апавяданняў Якуба Коласа.

8. Назавіце камедыі Янкі Купалы.

9. Назавіце вершы Янкі Купалы, пакладзеныя на музыку.

10. Назавіце пасаду, якую займаў Я.Колас напрыканцы жыцця.

11. Што вы ведаеце пра сем’і Я.Коласа і Я.Купалы?

12. Як увекавечана памяць аб гэтых людзях?

III. Тэарэтычны турнір

1) Вызначце від апісання ў літаратурным творы. Абгрунтуйце свой адказ. Праз якія сродкі мастацкай выразнасці перадаецца адухоўленасць прыроды? (Паэма Я.Коласа «Сымон-музыка», урывак з трэцяй часткі «0, край родны, край прыгожы!».)

^ О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей у свеце божым

Гэтых светлых берагоў,

Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Дзе бары-лясы гудуць,

Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Нівы гутаркі вядуць;

Гэтых гмахаў безгранічных

Балатоў тваіх, азёр,

Дзе пад гоман хваль крынічных

Думкі думае прастор;

Дзе ўвосень плачуць лозы,

Дзе вясной лугі цвітуць,

Дзе шляхом старым бярозы

Адзначаюць гожа пуць?

2) Узгадайце слова-эпітэт, якое выкарыстоўвае Я.Колас у паэме «Новая зямля» да слова «кут» і да дзядзькі Антося.

3) Вызначце від рыфмы па спосабе спалучэння вершаваных радкоў (парная, перакрыжаваная, кальцавая). (Урывак з паэмы Я.Коласа «Новая зямля».)

Ідуць касцы, звіняць іх косы,

Вітаюць іх буйныя росы,

А краскі ніжай гнуць галовы,

Пачуўшы косак звон сталёвы.

4) Вызначце від лірыкі паводле тэмы. Абгрунтуйце свой адказ.

^ Я ад вас далёка, бацькоўскія гоні, —

На чужое неба ўжо гляджу сягоння.

Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,

Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.

I няма на свеце той вялікай меры,

I няма на свеце так каваных дзвераў,

Каб хоць на часіну — ў будні ці ў нядзелі —

Беларусь са мною разлучыць пасмелі!


Тэма: Сінтаксічны разбор складаназлучанага сказа

Мэта: узнавіць і сістэматызываць веды вучняў пра складаназлучаныя сказы і знакі прыпынку ў іх на мяжы частак, сфарміраваць уяўленне пра парадак сінтаксічнага разбору складаназлучанага сказа, развіваць уменне аналізаваць складаназлучаныя сказы, маўленчую культуру вучняў, выхоўваць павагу да бацькоў і праз гэта фарміраваць маральныя асновы жыццёвай пазіцыі ў адносінах да людзей.

Тып: камбініраваны

Тэхналогія: рознаўзроўневага навучання

Абсталяванне: « Тэсты па беларускай мове 9 клас» В.У.Протчанка, запісы на дошцы, рознаўзроўневыя заданні на камп,ютары, падручнік

Формы і метады: франтальныя, індывідуальныя, парныя, гутарка, часткова-пошукавы, праблемны, наглядна- інфармацыйны

Ход урока:


  1. Аргмомант

-Сёння на ўроку мы працягваем вывучэнне сінтаксісу складанага сказа. Якую групу сказаў мы вывучалі на мінулых уроках? Сёння мы працягваем вывучэнне складаназлучаных сказаў (паведамленне тэмы). Што на вашу думку мы сёння павінны зрабіць на ўроку? ( вызначэнне вучнямі і карэкцыя настаўнікам навучальнай мэты, настрой на працоўны лад)


2.Праверка дамашняга задання

а) - Які чалавек у нашым жыцці з,яўляецца для кожнага галоўным? Што вы ўяўляеце, калі чуеце словы: маці, матуля, матулечка? Сапраўды, вобраз маці для кожнага з нас з,яўляецца самым дарагім, адзіным і непаўторным. А калі ў нашай краіне адзначаецца дзень маці? На мінулым тыдні па ўсёй нашай краіне было праведзена шмат мерапрыемстваў па ўшанаванню жанчын, а вам было дадзена дадатковае заданне: па жаданню выпісаць урыўкі з мастацкіх твораў, прысвечаныя маці. Хто падрыхтаваў? ( чытанне ўрыўкаў вучнямі)

б) Праца па рознаўзроўневых заданнях вучняў у групах

Тэкст, які я вам прапаную для кантролю засваення вамі ведаў папярэдніх тэм таксама прысвечаны маці ( час- 7 хв., 10 балаў). Група вучняў, якая знаходзіцца на першых партах працуе па тэставых заданнях ( 6 хв., 6-8 б.), творчая група - папераджальнае заданне па новай тэме.

в) Самастойная работа вучняў


3.Новая тэма

а) Тлумачэнне творчай групай новай тэмы

б) Аналіз § 18 на ст.52

-Прааналізуйце § 18 і адкажыце чым адрозніваецца вусны сінтаксічны разбор ад пісьмовага? А што акрамя паслядоўнасці трэба ведаць для таго, каб правільна рабіць сінтаксічны р-р складаназлучанага сказа?

в) Тэарытычная хвілінка (актуалізацыя ведаў).


4.Замацаванне вывучанага

а) Аналіз практ. № 130 франтальна з класам, вызначэнне тэмы і галоўнай думкі тэксту, разбор складаназлучанага сказа па групах (пісьмовы і вусны).

б) Заданне творчай групе: саставіць сачыненне-мініацюру па тэме, прысвечанай маці з выкарыстаннем складаназлучаных сказаў.

в) Кантроль выканання заданняў


5.Тлумачэнне д/з па новай тэме

Пр. № 131

Дадатковае заданне пр.№ 127 ( дапісаць, скласці тэкст, ужываючы складаназлучаныя сказы)


6.Вынікі ўрока

а) Чытанне сачынення вучнямі

б) Што лягчэй за ўсё было засвоіць на ўроку? Што цяжка было зразумець?

в) Выстаўленне адзнак


Вобразам дзяцей у паэме Якуба Коласа "Новая зямля" ўдзяляецца значная ўвага. Разам з вобразам дзядзькі яны ўтвараюць непарыўнае, арганічнае адзінства. Я. Колас з вялікім майстэрствам апавядае аб гульнях, забавах і псіхалогіі дзяцей, аб асаблівасцях успрымання і разумення імі свету. Прычым гэтае светаразуменне, дзякуючы вобразам Юзіка, Алеся і ўладзі прасочваецца ад ранняга дзяцінства да часу юнацкага сталення. З дапамогай дзіцячых вобразаў паэт гаворыць пра тое, што дзяцінства - гэта самадастатковае цэласнае быццё, поўнае суцэльнай радасці, бесклапотнасці і светлых настрояў. Так, кажучы пра Юзіка, Колас піша: "А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца". Больш сур'ёзным малюецца Кастусь: "Ну ты, Кастусь, чытаці любіш?- дарэктар Кастуся пытае... - Люблю, але яшчэ не ўмею". Не далёка ад яго адышоўся і Алесь: "Што напішу, - такі пісака,-Не расчытае і сабака". Але не варта ўспрымаць дзяцей як нейкіх наіўных істот, якіх цікавяць толькі гульні ды забавы. Проста яны больш шчыра і адкрыта, у параўнанні з дарослымі, успрымаюць акаляючы свет. І, між іншым, часам не горш за іх разумеюць, "як тут зрабіць і што парадзіць". Гэтаму спрыяла тое, што дзеці з малых год прывучаліся да працы і вучыліся яе шанаваць і любіць, бо яна часам ператваралася для іх у цікавы і пазнавальны працэс. Дзеці выхоўваліся ў вялікай сям'і і бачылі, якой цяжкай сялянскай працай здабываецца штодзённы хлеб. З ранніх год у чыстыя дзіцячыя душы закладвалася высокая народная мараль, у іх выпрацоўваліся такія якасці, як непрыманне спажывецкіх адносін да жыцця, пачуццё адказнасці за даручаную справу, гонар за сваіх родных, павага да ўстаноўленага продкамі ладу жыцця, чуласць у адносінах да ўсіх членаў сям'і. Бавячы час ля дарослых, занятых працай, дзеці вучыліся мудрасці жыцця, спасцігалі сакрэты працоўнага майстэрства.

Значную ролю ў фарміраванні характару, светапогляду дзяцей адыгрывае дзядзька Антось - прыроджаны весялун, штукар і жартаўнік. З-за ягонай "нестандартнасці" цягнуцца да яго дзеці: "Дык і не дзіва, што любілі, што на руках яго насілі". З дапамогаю дзядзькі дзеці ператвараюць многія эпізоды паэмы ў камічныя прадстаўленні. Прыгадаем апісанне паводзін дзяцей за нядзельным сталом:

Можна прыгадаць таксама эпізоды, якія расказваюць пра "рамонт" дзедавага чоўна, пра "гучнае" паляванне на зайцоў або пра гатаванне клёцак на бярозавым соку. Я. Колас спецыяльна не апісвае дзяцей у штодзённых, шэрых сітуацыях. Гэтым ён хоча вылучыць тое, што з'яўляецца самым галоўным у дзяцінстве- няспынны працэс адкрыцця свету, адчуванне радасці ад гэтага, займальнасць гульняў і забаваў. Аўтар дае дзецям шырокую прастору для развіцця творчай думкі, для імправізацыі і рэалізацыі самых "шалёных" задумаў. Не маючы магчымасці вывучаць навукі ў школе, дзеці з малых год спасцігаюць законы прыроды. Прырода - гэта тая кніга, па якой яны пазнаюць "свет безгранічны і ўласны лёс свой таямнічы". Свет бачыцца ім у рамантычным святле: вечарамі яны любяць слухаць казкі і розныя здарэнні, "аб кнігах з чорнаю пячаццю, аб чараўніцтве, аб закляцці". Цікавіць іх літаральна ўсё: таемныя гукі, што даносяцца з Нёмана, падаючыя зоркі, законы прыроды і норавы звяроў. Такая цікаўнасць развівае ў іх дапытлівасць, назіральнасць і абвостранае ўспрыняцце часам звычайных з'яў. Тым больш цікава чытаць раздзел "Начаткі". Бацька наймае на зіму для Алеся і Кастуся дарэктара - такога ж, як і яны, простага вясковага хлопца, які трошкі лепш за іх умеў чытаць, пісаць і лічыць. Дзеці прывыклі ўсяму вучыцца практычна, таму абстрактная навука не выклікала ў іх вялікага захаплення, таму яны вырашаюць, "што каб палепшылась вучэба, то гэту кнігу знішчыць трэба". Хлопцам больш важным было "схадзіць у луг на азярыны і патрывожыць род тхарыны", чым грызці граніт навукі, якой іх вучыў дарэктар з пачатковай адукацыяй. Цікава, што хлопцы прыязна ставяцца да настаўніка як да таварыша па гульнях і забавах, але не як да дарэктара. Наогул, вобразы дзяцей ажыўляюць паэму, надаюць ёй светлы, радасны настрой адчування свята ад сустрэчы з тым незабыўным і бесклапотным часам, імя якому - дзяцінства.
^




А СУДДЗІ ХТО?»
(В. Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта»)


П'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі.

Дзеянне ў камедыі адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Шнскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхцічамі. Двое такіх шлях-цічаў Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту «страшную абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы прыязджае станавы прыс-таў Кручкоў з пісарам Шсулькіным.

Каб болып яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якое ўспры-маецца як вострая пародыя на царскае права-судцзе. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загад-вае, адным словам — распараджаецца ў судзе, як толькі яму ўздумаецца. «Найяснейшая ка-рона» пускае ў ход усе свае хітрыкі: корчыць сур'ёзную фізіяномію, ставіць адзін вус угару^ а другі ўніз, спасылаецца на неіснуючыя зако-ны, указы, дапускае самыя неверагодныя сцвяр-джэнні. Калі паслухаць Кручкова, то ў краса-віку сорак дзевяць дзён, у верасні — семдзесят пяць, у кастрычніку — сорак пяць. I гэту бяз-глуздзіцу з увагай слухае шляхта. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдьганых здоль-насцяў прыстава. Аўтар высмейвае ў камедыі не толькі нахабства, цынізм, самавольства Круч-кова, але і адсталасць правінцыяльнай шлях-ты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і года, у якім жыве.

Аўтар падкрэслівае, што забітая, цёмная, але ганарлівая шляхта — ідэальнае асяроддзе для кручковых і пісулькіных.

Прыстаў, надзелены ўладай, нават не лічыць патрэбным захоўваць сярод шляхты знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякага дачынення да гэтай сваркі не мае: «Сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — па дзевяці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па тры рублі».

Кручкоў добра ведае псіхалогію ганарлівай шляхты і выкарыстоўвае любую магчымасць, каб вывудзіць з яе кішэняў як мага болей гро-шай. Аднаму з шляхцічаў Кручкоў прысуджае дваццаць пяць лоз без дывана, на голай зямлі. Ведаючы, што такое пакаранне лічыцца му-жыцкім, прыстаў трапляе ў самую кропку. Цёмныя ж пінчукі, баронячы свой шляхецкі гонар, гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькі пазбегнуць кары на голай зямлі.

Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэ-буе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зай-цамі. «За добры гасцінчык» ён згаджаецца да-памагчы закаханым Грышку і Марысі.

У канцы камедыі Кручкоў спецыяльна су-тыкае шляхцічаў Алыіенскага і Статкевіча, каб яшчэ раз прыехаць па спажыву. Вобраз Круч-кова пададзены ў камедыі ў сатырычнай фор-ме. Пра гэта сведчаць знешні выгляд прыста-ва, яго мова, паводзіны. П'еса выклікае смех. Аднак пра гэты смех можна сказаць — смех скрозь слёзы. Аўтар твора імкнуўся праз камічнае па-казаць тое, што яго вельмі хвалявала — судо-выя парадкі. Менавіта па гэтай прычыне і ўзнік твор.




Похожие:

Літаратурны турнір па творчасці iconІ. М. Гоўзіч І. Л. Шаўлякова-Барзенка
Гэта дазваляе засяроджваць увагу вучняў на спасціжэнні мастацкага твора ці творчасці пісьменніка ў культуралагічным І літаратурным...
Літаратурны турнір па творчасці iconНосівська зош І-ІІІ ступенів
Обладнання. На дошці записана тема: «Еко­логічний турнір знавців природи «Знай, люби, бережи» та епіграф до уроку
Літаратурны турнір па творчасці iconМэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы
К. Крапівы, вытрымкі з баек Крапівы, выслоўі, ордэны, каляровая сцяжынка, плакаты, карткі з заданнямі
Літаратурны турнір па творчасці iconТурнір «Формула здоров’я» ( для учнів 5-8 класів) Мета
...
Літаратурны турнір па творчасці iconТурнір юних математиків
Мета: сприяти формуванню та розвитку інтелектуальних і творчих здібностей учнів, поглибити й розширити їхні знання з математики;...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы