\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” icon

"сёння мы 3 вамі святкуем каляды " Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі”



Название"сёння мы 3 вамі святкуем каляды " Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі”
Дата конвертации15.09.2012
Размер96 Kb.
ТипДокументы
источник

"СЁННЯ МЫ 3 ВАМІ СВЯТКУЕМ КАЛЯДЫ..."

Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі”

Дзеянне адбываецца ў актавай зале,якая ўпрыгожана ў выглядзе вясковай хаты

Дзеючыя асобы:

Настаўніца.

Вучані

Гаспадыня

Голас

Каляда

Баба

Гаспадар

Калядоўшчыкі

Цыганка

Аленка

Андрэйка

  Настаўніца. Сёння пасяджэнне фальклорнага гуртка прысвечана беларускім народным святам, якія здавён адзначалі нашы продкі. Задача пасяджэння: шырэй пазнаёміцца з даўнімі беларускімі навагод-німі традыцыямі, выхоўваць павагу і любоў да на-роднай спадчыны, мовы, да спрадвечных традыцый беларусаў.

  Адно з самых пашыраных святаў на Беларусі - Ка-ляды. А як у нас называецца гэтае свята?

Вучань. Коляды*.

  Настаўніца. Я вас прасіла распытаць у бабуль і дзядуляў, як святкавалі яны гэтае свята?

  Вучань. Коляды - даўняе народнае навагодняе свята нашых дзядуляў і бабуль, на якім вадзілі "казу" -каб на полі радзіла, вадзілі "мядзведзяў", каб былі ўсе здаровыя і багатыя, спявалі калядкі і шчадроўкі, у якіх зьгчылі дабрабыту і шчасця. Лічьшася: як право-дзілася каляднае навагодняе свята, такі будзе і ўвесь новы год. Таму рыхтавалі пад Новы год багатую вя-чэру, якая называлася "шчодрая куцця".

  Настаўніца. А ці ведае хто, калі святкавалі Ка-ляды?

  Вучань. У беларускага, як у іншых славянскіх і неславянскіх народаў, існаваў даўні звычай адзначэн-ня пачатку года, які называўся "Каляды". У беларусаў, рускіх, украінцаў навагоднія святкаванні працягвалі-ся два тыдні і звычайна па традыцыі з 24 снежня да 6 студзеня - па новым стылі з 6 да 19 студзеня.

  ^ Вучань (з месца). От каб дзе паглядзець на тыя Калядкі!

Вучаніца. Аи, праўда. Вельмі добра было б!

  Настаўніца. А я для вас сёння падрыхтавала сюр-прыз.

^ Вучні. Які?

  Настаўніца. Нас чароўная палачка вядзе на са-праўдныя Калядкі. Пайшлі за ей!

Усе. Ура! Калядкі глядзець будзем!

Выходзяць за настаўніцай у дзверы.

  Сцэна аздобленая пад хатні пакой. На сцэне Гас-падар і Гаспадыня, іх дачка Алёнка і сын Андрэй-ка. Алёнка круціцца перад люстэркам. Гаспадыня крычыць на яе.

  Гаспадыня. Хопіць ужо табе перад люстэркам круціцца! Хутка калядоўшчыкі прыйдуць, а ў нас яш-чэ каляда не падрыхтавана. Пайдзі сена прынясі.

Алёна выбягае, чуецца голас.

 
  * У некаторых раёнах Беларусі свята Каляды называюць, асабліва людзі старэйшага ўзросту, Коляды. - ^ Заўвага рэд. 

Голас. А ці дома гаспадары шчодры?

Гаспадыня. Дома, дома.

Голас. Спяваць загадайце нам бодра!

  Усе ўдзельнікі з музыкай выходзяць на сцэну. Гаспадары сустракаюць калядоўшчыкаў.

Каляда. Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! 1-ы калядоўшчык. Нам не хочацца чакаць - загадайце калядаваць!

Баба вядзе казу.

^ Баба. Добры вечар вам! Ці рады вы нам?

Гаспадар. Мы то рады, ды хто вы такія?

  2-і калядоўшчык. Мы люд не просты - з далё-кага краю.

Гаспадыня. Хто вы?

  2-і калядоўшчык. Людцы ўсе сталыя, з-пад са-мага раю.

Гаспадыня. Адкуль ідзяце?

1-ы калядоўшчык.

Ідзём мы ад пана Года,

Што носіць бараду,

Шыроку, як лапату,

Сіву і касмату.

Мы к лету ідзём,

Казу вядзём і радасць нясём.

Ці шырокі сцены, каб нам патанцаваць?

Ці добрая гаспадыня, каб нас пачаставаць?

  Гаспадыня. Гаспадыня добрая і нават шчодрая. Дык за што ж вас частаваць? Спачатку трэба паспяваць!

Баба. А ну, каза, паскачы!

  Усе становяцца ў круг, бяруцца за руісі, ходзяць вакол казы, што у цэнтры, і спяваюць.

Го-го-го, каза. Го-го, шэрая: Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Го-го-го, каза, Го-го, шэрая! Дзе ногі дзела? На соль праела, Соль дарагая, Мера скупая. Дзе каза хадзіла, Там жыта ўрадзіла. На гары каза 3 казлянятамі, Пад тарой ваўчок 3 ваўчанятамі.

Ваўчок - за казу,

А ваўчаняты -

За казляняты.

Чок, чок, чок,

Глянь: каза упала.

Ссохла, прапала.

Дай казе сала, каб каза устала!

Гаспадыня выносіць сала і дае казе.

  Голас. Вось бачыце, якая ў нас каза, ды і мы не лыкам шыты. Урэж, гарманіст, полечку!

Танцуюць польку.

  2-і калядоўшчык. Ці можна ў вашай хаце пака-лядаваць?

Гаспадыня. Калядуйце, калі ласка. 3-і калядоўшчык. Ну, вось і добра.

Гаспадыня ўсіх садзіць за стол.

Каляда.

Добрыя людзі, будзьце ўсе рады,

Хай не кране вас смутак і жаль.

Сёння мы з вамі святкуем Каляды,

Сёння над намі блакітная даль.

Гэтая даль стала кожнаму блізкай,

Шчасце, што людзям паслаў яе лес,

I ад яе незвычайнай калыскі

Шлях чалавецтва вядзе да нябёс.

Што прынясём, які падарунак

У дзень святкавання Каляд?

Лепшыя вынікі працы і думак,

Шчырыя словы "брат" і "сястра".

Хай паміж намі не будзе ніколі

Тое, што робіць нам зло,

Хай вызначае шляхі нашай долі

Зоркі каляднай святло.

Гаспадыня. От ужо дзе прыгожыя словы!

Гаспадар. Але, вельмі добра сказана!

  Каляда. А зараз давайце, дзяўчаты і хлопцы, за-пяём гэтым слаўным гаспадарам песню пра іх пры-гожанькага сыночка.

Усе.

Ой, у лузе, у лузе

Красна каліна.

Святы вечар, дай добры вячор.

На той каліне

Свечачкі гараць.

Святы вечар, дай добры вячор.

Як свечка пальне,

Дый рэчка стане.

Святы вечар, дай добры вячор.

А ў той рэчачцы

Чаўнічок плыве.

Святы вечар, дай добры вячор.

А ў тым чаўнічку Андрэйка сядзіць,

Стружачкі стружэ.

Святы вечар, дай добры вячор.

- Ляцеце, мае стружачкі,

Да маёй Алёначкі.

Святы вечар, дай добры вячор.

  А я не за вамі, Да й за барамі.

Святы вечар, дай добры вячор. Каня асядлаю Дай вас даганяю. Святы вечар, дай добры вячор.

Гаспадыня. От малайцы, госцейкі! Добрую песню нам праспявалі.

Выносіць святочную булку і дае калядоўшчыкам.

  Каляда (ацэньвае, узяўшы ўрукі). Ого! Мусіць, добрую булку спякла нам гаспадыня — вельмі пры-гожая і смачна пахне. На, дзядок, хавай у торбу. Ну, а цяпер давайце калядаваць.

4-ы калядоўшчык.

Калядую, калядую -

Каўбасу я чую!

Дайце мне каўбасу,

Я дадому занясу!

5-ы калядоўшчык.

Дайце мне кішку -

Я з'ем у зацішку.

Бацька сварыўся,

Каб я не барыўся.

^ 6-ы калядоўшчык.

А маці казала,

Каб далі нам сала.

Каляда.

Бярэце нажа тонкага,

Урэжце сала тоўстага.

Ні многа, ні мала -

Каб з торбы тырчала!

^ 7-ы калядоўшчык.

Коляд, коляд, калядніца,

Добра з мёдам паляндвіца.

5-ы калядоўшчык.

А без мёду не така -

Дайце, дзядзька, пятака!

Усе.

А пятак не грошы -

Дзядзька з цёткаю харошы!

^ 7-ы калядоўшчык.

Кароткі ў нас світкі -

Памерзлі нам лыткі.

4-ы калядоўшчык.

Кароткі нам кажушкі -

Памерзлі нам вушкі.

Каляда.

Ой, ці дома пан гаспадар?

А я знаю, што ён дома.

Сядзіць сабе ў канцы стала,

А на ім шуба, шуба-люба.

А ў той шубе, шубе-любе,

Сем чырвонцаў.

Сёму-тому па чырвонаму...

Усе. А нам, дзядзечка, па залатому!

Гаспадар. От малайцы! Добра нам пакалядавалі.

  Гаспадыня. Ой, добра, добра. Панеслі ім, бацька, пачастункі. За такія добрыя Калядкі не грэх і аладка-мі іх пачаставаць!

  Гаспадар. А як жа ж! Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі.

  Пасля Калядак гаспадары даюць сала, каўбасы, калядоўіпчыкі дзякуюць і кладуць у торбу. Гаспадары ставяць на стол бліны, калядоўшчыісі частуюцца імі і хваляць, потым спяваюць песню пра бліны.

Каляда.

А калядныя бліны ладныя.

А пшанічныя вельмі пышныя.

Усе.

Мы даўно бліны не елі -

Мы бліночкаў захацелі.

Ой, бліны, бліны, бліны,

Ой, аладачкі.

Дзежкі новыя замясілі -

Два часы бліны хадзілі.

Ой, бліны, бліны, бліны,

Ой, аладачкі.

Мая родная сястрыца

Печ бліны - дык масцярыца.

Ой, бліны, бліны, бліны,

Ой, аладачкі.

На паднос бліны кладзе

I сама за стол ідзе.

Ой, бліны, бліны, бліны,

Ой, аладачкі.

Госці, будзьце ўжо здаровы,

Вось бліны мае гатовы.

Ой, бліны, бліны, бліны,

Ой, аладачкі.

  ^ Баба. Ну, а цяпер раскажы ты нам, Алёнка, вер-шык пра Каляду.

Алёнка.

Прыехала Каляда ў вазочку

Ды на сівенькім канёчку.

Прыехала Каляда ўвечары -

Прывезла дудак рэшата,

Паставіла дудкі на стаўбе,

А сама села на куце.

Зайграйце, дудкі, тоненька,

Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька.

А вы, хлопчыкі, пазірайце,

Сабе дзяўчатак выбірайце!

  Гаспадыня. От малайчына, Алёнка! Занясі ей, Андрэйка, цукерак, а вы, госцейкі, частуйцеся.

  Усе ядуць. Андрэйка нясе цукерак Алёнцы. Тая дзякуе і сыпле ў торбу дзеду. У тэты час выходзяць дзяўчаты ў кружок і спяваюць прыпеўкі.

1-я дзяўчына.

Хопіць ужо есці, дзеўкі, Пачынаем перапеўкі. 2-я дзяўчына. Шырэй круг, шырэй круг, Дайце круг найшырай, Не адна иду танцаваць -Нас ідзе чатыры. 3-я дзяўчына. Не хацела я спяваць, Стаяла і стыдалася, А гармонік як зайграў, Я і не ўтрымалася.

^ 4-я дзяўчына.

Я скакала ў тры нагі,

Ды згубіла боты,

Аглянулася назад -

Боты вось мае ляжаць.

5-я дзяўчына.

А гармонічак-гармонь

Сваю справу знае,

У музыкі у руках

Хораша іграе.

Усе.

Калі б не было вады,

Не было б і кружкі,

Калі б не было тут нас,

Хто б спяваў частушкі?

Чуецца стук у дзверы, заходзіць цыганка.

  Цыганка. Вось сёння мне пашчасціла. У якую хату ні зайду - усюды калядуюць. Усюды музыка, песні, смех. Можна мне да вас далучыцца?

  Малайцы, дзяўчаты, хораша спяваеце. А цяпер давайце я пагадаю. Вось ты, гаспадынька, хочаш, каб я табе пагадала?

  Гаспадыня. Ой, што ты, цыганачка міленька. Што ты! (Хаваерукіза спіну.)

  Цыганка. А, не-не! Давай сюды руку сваю, а я пагадаю. Усю праўду, як мае быць, скажу і табе да-лажу. (Бярэруку гаспадыні, нештапрыглядаецца, во-дзіць па ей пальцам, а потым гучна ўсклікае.) А мая ж ты, гаспадынька! Шчаслівы ж у цябе дом. Будзеш ты многа мець малых дзяцей! I жыць са сваім гаспа-даром будзеш доўга-доўга ў міры і ў ладзе. Дзецям вяселлі паспраўляеш, на ўнукавых пагуляеш і яшчэ праўнукаў дачакаешся. Во як! (Гаспадыня дзякуе ей.) А зараз я вам патанцую.

Танец цьианкі.

  Каляда. А што ж! Давайце і мы з вамі патанцуем. Гарманіст, а ну ўрэж...

^ Гучыць музыка, усе танцуюць.

  Андрэйка. Ну, натанцаваліся! А цяпер давайце я гасцям загадкі загадаю, а то яны зажурыліся. А калі хто адгадае - цукерак атрымае.

  Гаспадыня. Ой, праўда ж, Андрэйка. Загадай, сыночак. Відаць, добрыя людзі.

  Андрэйка. На гару бягом, а з гары кувырком. {Заяц)

  Хоць малы ён, часам з кулак, але ў рукі не возь-меш ніяк. (Вожык.)*

  Гаспадыня. Ой, мой жа ты Андрэйка, дзякую табе за добрыя загадкі. Вось табе пачастунак.

  Каляда. Ну, а зараз хутка нам ужо развітвацца з гэтымі слаўнымі гаспадарамі і госцейкамі. Давайце мы ім на развітанне калядную песню заспяваем.

Калядоўшчыкі.

На новае лета

Хай родзіць жыта.

Шчодры вечар,

Бататы вечар. Жыта, пшаніца, Ўсяка радніца. Шчодры вечар, Багаты вечар. Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці. Шчодры вечар, Багаты вечар. Дай табе, Божа, Пане гаспадару, Шчодры вечар, Багаты вечар. Піва варыці, Сынкоў жаніці, Шчодры вечар, Багаты вечар. Дай табе, слаўны Пане гаспадару, Шчодры вечар, Багаты вечар. Залезь на баляску, Дастань нам каўбаску. Шчодры вечар, Багаты вечар.

  Гаспадар. От малайцы, госцейкі! Наце вам за гэ-та каўбаску.

Гаспадыня. I нас пацешылі, і самі павесяліліся.

Хлопцы (разам).

Скарэй, скарэй дарыце,

Нас не марыце.

5-ы калядоўшчык.

Кароткія світкі -

Памерзлі нам лыткі.

^ 4-ы калядоўшчык.

Кароткія кажушкі -

Павылазяць душкі.

6-ы калядоўшчык.

Ой жа, добры гаспадару,

Вынесь ты нам каўбас пару.
* Можна выкарыстаць і іншыя загадкі: 3 высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі. (Месяц.) Поле не мерана, авечкі не лічаны, пастух рагаты. (Неба, зоркі, месяц.) Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць. (Зоркі на небе.) Без голасу, а вые, без рук, а абручы сцеле. (Завіруха.) Хоць зубоў не мае, а за твар балюча кусае. (Мароз.) На дварэ гарою, а ў хаце вадою. (Снег.) На вадзе радзіцца, а вады баіцца. (Лёд.) Махнула птушка пяром, пакрыла ўвесь свет крылом. (Ноч.) 3 ба-радою, а не стары, з рагамі, а не бык, дояць, а не карова, лыкі дзярэ, а лапці не пляце. (Каза.) Стаіць паненка, і хто ні йдзе - глядзіць на яе. (Люстэрка.) - Заўвага рэд.

3-і калядоўшчык.

Ой, пахадзі каля печкі,

Пашукай нам перапечкі.

^ 1-ы калядоўшчык.

Ой, пахадзі каля кваскі,

Пашукай нам каўбаскі.

7-ы калядоўшчык.

Вынесь сала, не скупіся,

Каб твой ячмень урадзіўся.

^ 1-ы калядоўшчык.

Каб нажалі сто коп жыта,

Каб сям'я была ўся сыта.

Кал яда.

Каб скацінка вадзілася,

Каб пшаніца радзілася.

Усе.

Шчодры, шчодры,

Вечар добры.

  2-і калядоўшчык. Дайце каўбасу - я дадому за-нясу.

  ^ 1-ы калядоўшчык. Дайце пышку - занясу Грышку.

  3-і калядоўшчык. Дайце скварку - занясу Мі-халку.

Гаспадыня дае падарункі дзеду ў торбу.

  4-ы калядоўшчык. Дзякуй вам, добрый людзі, за смачныя падарункі.

  Цыганка. Жадаем вам доўга жыці ды дабро на-жываці.

5-ы калядоўшчык. Каб шчаслівыя былі.

  Каляда. Каб дзетак сваіх прыгожанькіх гадавалі. I каб працаваць не ленаваліся. Шчасця, здароўя, да-брабыту жадаю вам!

  Баба (бярэ мятлуўрукі імяце ею паўсіх кутках). Вымятаю з гэтае хаты ўсё гора, няшчасці, хваробы. Хай вам заўседы свецяць зоркі ясныя і шчасце вам нясуць.

^ 1-ы калядоўшчык. 3 Новым годам!

  Гаспадар. Дзякуй вам, добрыя людзі, за цудоў-ныя Калядкі.

  Гаспадыня. Заходзьце да нас у наступным годзе!

  Каляда. Ну, пакалядавалі мы добра, пара і меру знаць. Да пабачэння, Гаспадар і Гаспадыня, і дзеткі вашы.

Усе (разам). Не памінайце нас ліхам! 

* Ясныя дні перад Калядамі — на добры ўраджай.

  * Калі на Каляды дзень цёплы — летам пчолы бу-дуць добра раіцца.

  * Калі на Каляды пагодна — чакай ураджайнага года.

  * На Каляды іней — ураджай на хлеб, неба у зорках — ураджай на гарох будзе.

  * Якое надвор'е пасля Каляд, такое ж і пасля Пят-ра будзе.

  * Калі у ноч на калядную куццю многа зорак на небе, добры ўраджай чарніц будзе, а калі зоркі рэдкія, то і ягады будуць рэдка.

  * Калі на куццю сцяжынкі чорнью, ураджай на грэч-ку будзе.

  * Капеж са стрэх на Каляду — восень гнілая будзе.

  * Калі на Каляды дождж ці мокры снег — сенакос дажджлівы будзе.

  * Калядкі — добрыя святкі: пад'еў куцці і на па-латкі.

* Калядкі — добрыя святкі: бліны ды аладкі.

* Калядкі — добрыя святкі, але мароз пракляты.

* Каляды і дурань помніць.

* Будзь здароў на увесь год, як калядны лёд.




Похожие:

\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconТэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты
«Дзеепрыслоўе»; шматузроўневыя заданні па тэме «Дзеепрыслоўе», адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе»
\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconУрок у форме "квіз" па тэме " свет загадак І цудаў" (VI клас)
Мэты: праверыць, падагульніць і замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак і цудаў”; развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне...
\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconП\п Назва гуртка (клуба)

\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconП\п Назва гуртка (клуба)

\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconП\п Назва гуртка (клуба)

\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconДокументи
1. /ПРОГРАМА гуртка техн_чного дизайну.doc
\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconДокументи
1. /ПРОГРАМА гуртка юних фотоаматор_в.doc
\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconДокументи
1. /ПРОГРАМА гуртка спортивнох рад_опеленгац_х.doc
\"сёння мы 3 вамі святкуем каляды \" Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі” iconНазва метадычнага аб’яднання месяц
Паседжанне №1 па тэме “Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне 2011/2012 навучальнага года”
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы