Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы icon

Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы



НазваниеРаздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы
Дата конвертации15.09.2012
Размер45.17 Kb.
ТипКонкурс
источник



РАЗДЗЕЛ “ПРЫМЕТНІК”


Называй прадметы—вызначай прыметы


Гульня заснавана на уласцівасці прыметнікаў.

Характарызаваць прадметы и з”явы з бакоў

Аб яўляецца конкурс:хто хутчэй запіша назоўнікі з прыметнікамі,якія характарызуюць прадметы з боку


Формы

Вагі

Шырыні

Вышыні

Узросту

Прыналежнасці

Уражання

Даўжыні


Тэмпературы

Велічыні

Колеру

Таўшчыні

Часу

Прывабнасці

Трываласці

Матэрыялу


Стану

..Смаку

Кошту

Адлегласці

Памеру

Характару

Цвердасці

Якасці


Варыянт: заданне такое ж, як і папярэдняе, але пры гэтым трэба абысціся найменшай колькасцю назоўнікаў. Запісваюцца словазлучэнні не ў слупок, а ў радок: на левым канцы радка запісваецца назоўнік і да яго падбіраюцца ўсе магчымыя прыметнікі (наступныя радкі, якія да яго належаць, пішуцца з адступленнем управа, каб кожны назоўнік выдзяляўся). Каб прыметы не паўтараліся, іх трэба выкрэсліваць або пазначаць у спіску (гл.першы варыянт) галачкай.


^ СЫРЫ І ГОРКІ


Выконвалася заданне: скласці сказы са словамі сыры і горкі. Сярод складзеных сказаў былі такія:

1. Пасля дажджу пясок быў сыры.

2. На заводзе вырабляюцца розныя сыры.

3. Паабапал дарогі расце горкі палын.

4. Зімой ўсе горкі раскатаныя дзіцячымі лыжамі і санкамі.

Што абазначаюць аднолькавыя словы ў розных сказах? Чым растлумачыць гэту з яву?

А цяпер складзіце самі па тры сказы з гэтай з явай — дарэчы, як яна называецца?

^ А ЯК У АЎТАРА?


Да такой гульні патрэбна папярэдне падрыхтавацца: перагартаць старонкі любімых аўтараў, зрабіць выпіскі.

Удзельнікі адвольна ці па загадзя выцягнутых парадкавых нумарах чытаюць сказ, апускаючы адно ці два мастацкія азначэнні —астатнія павінны адгадаць іх. Напрыклад: Серабрыцца снег, мігацяць незлічоныя мільены...іголак. (Міхась Лынькоў).

Якіх іголаквострых? снежных? калючых? бліскучых — гэта ўжо лепш: эпітэт. За яго можна даць адно ачко. А хто адгадае аўтарскае — брыльянцістых — атрымае тры. Калі ж не адгадае ніхто — два ачкі дастаюцца таму, хто чытаў знойдзены ім сказ.

У...сонечным святле гарэлі...адвечным полымем ліпы і бярозы каля хат (лагодным, сумным). (Іван Мележ).


^ ЯК НАЙХУТЧЭЙ


Як ператварыць прыметнікі густы, гадкі, сталы, жылы ў назоўнікі? Успомніце яшчэ такія прыклады. Хто больш?

Як называюцца такія ж прыметнікі?

Устаўце замест кропак падобныя прыметнікі:

... сябры, пытанні; ... прамысловасць, устаноўка; ... прычал,калідор; ...рак, конь.

Знайдзіце яшчэ чатыры такія пары словазлучэнняў з прыметнікамі - амографамі.


^ РАЗДЗЕЛ “ЗАЙМЕННІК”


САМ ПА САБЕ


Прачытаў займеннік Я верш пра займеннік і адразу запярэчыў:

—Нікога я не замяняю! Хай там яны ўсе замяняюць каго хочуць, а я дык сам па сабе:

Я — гэта Я! І другога такога няма.

—Нашто ж так ганарыцца, - сказаў нехта побач. -І я таксама нікога не замяняю.

—А хто ты такі?- азірнуўся займеннік Я.

Ты, - пачулася ў адказ.

—Я? - здзівіўся займеннік Я. - Дык я ж і казаў пра сябе, а ты пры чым тут?

—Я не пра цябе кажу, а пра сябе. Я – займеннік ТЫ. І я таксама сам па сабе.

Ганарысты Я палез быў у спрэчку, але займеннік адразу памірыў іх. Здагадайцеся, як.

Але ж памірыў, бо пайшлі яны абняўшыся і заспявалі:


Я і ТЫ, Я і ТЫ

Мы як родныя браты.

Я і ТЫ, Я і ТЫ

Мы асобы хоць куды:

Першая, другая —

Вам дапамагае

І сябе назваць,

І другога спытаць.


Добра, калі словы не сварацца між сабою! А то бывае часам, нехта паставіць у сваім выказванні так словы, што яны сварацца,бо не на сваім месцы стаяць.


^ 20 ЗАМКОЎ АДНЫМ КЛЮЧОМ


Бярэцца адкрыць адзін займеннік 20 замкоў. Бярэцца – значыць, умее. А чым мы горшыя? Калі возьмемся гуртам адамкнуць гэтыя яго “замкі” - справімся, няйначы. Дык дадзім яму слова.

  • Калі да мяне дадаць зычны, атрымаецца глыбокі, круты абрыў; дадаць другі зычны... лепш не дадаваць, дрэнна будзе.

Калі я скажу вам, што я невялікі, вы пачняце шукаць на карце паўвостраў; назаву колер сваіх валасоў – перад вамі ўзнікне рад гарызантальна размешчаных прадметаў; як толькі прызнаюся – хоць і вельмі не хочацца! – што гадкі, то, мяркую, вы возьмецеся мяне есці, ды яшчэ і смакаваць.

У мяне такі зменлівы характар, што варта каму-небудзь стаць каля мяне... ну, вось паглядзіце самі: стаў побач прыназоўнік – слова атрымалася; стаў замест яго другі – зусім іншае слова, і такое ўсім патрэбнае; а стаў трэці – зноў іншае слова: жывела, і досыць вялікая! Неяк падышоў да мяне мяккі зычны – хлопчык замест нас з’явіўся; другі мяккі зычны, на першы падобны, падышоў – ад нас рыба паплыла...

Ды што гэта я вам усе свае таямніцы расказваю! Здагадайцеся лепш самі: з кім (або з чым) разам я магу ўтварыць

высокае хвойнае дрэва;

прадстаўніка адной з нашых АССР;

што атрымаецца, калі я вазьму сабе ў суседзі

ўзрыўны снарад, які пускаюць пад вадой ці засыпаюць зямлей;

месца рамонту судна;

значкі для абазначэння музычных гукаў?

Што вы прачытаеце, калі пасля мяне стане

прыназоўнік(ен у некаторых выпадках ужываецца замест

прыназоўніка у):

кацел, у якім гатуюць ежу на вогнішчы;

возера;

моцны, густы пах;

смала, якой карыстаюцца шаўцы?

І да ўсіх гэтых задачак – “замкоў” ёсць толькі адзін ключ. Які?







Похожие:

Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы iconПрадметы класы 1

Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы iconЯ аздабляю нашу мову: Даю прыметы розным словам

Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы iconБеларуская мова 1 клас (вусны курс) Раздзел І. Вучымся слухаць і вымаўляць (10 г.) Задачы раздзела
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове,...
Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы iconЧтобы у тебя всегда было много друзей. Никогда не груби своим товарищам. Не называй обидными словами. Не давай им прозвищ
Не старайся кого-нибудь ударить или толкнуть, чтобы занять удобное для тебя (например, в игре) место
Раздзел “прыметнік” Называй прадметы—вызначай прыметы iconХод урока. Арганізацыйны момант
Мэта. Ведаць сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў, ІХ будову; умець знаходзіць бяззлучнікавыя сказы ў тэксце; будаваць...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы