Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты icon

Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты



НазваниеТэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты
Дата конвертации15.09.2012
Размер36.43 Kb.
ТипУрок
источник


Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот.

Урок-практыкум.

Мэты:

  • паўтарыць, абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў, атрыманыя на папярэдніх двух уроках;

  • замацаваць уменні знаходзіць дзеепрыслоўі ў сказе, вызначаць іх марфалагічныя прыметы, сінтаксічную ролю, удасканальваць навыкі марфемнага разбору (на прыкладзе дзеепрыслоўяў);

  • фарміраваць у вучняў навыкі правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку пры дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах, моўную культуру (пры пераказе тэксту з выкарыстаннем дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў);

  • развіваць творчыя здольнасці вучняў праз выкананне адпаведных заданняў;

  • ствараць на ўроку сітуацыі поспеху, псіхалагічнага камфорту;

  • выхоўваць самастойнасць, добразычлівыя ўзаемаадносіны паміж вучнямі.

Абсталяванне:

  • Г.М.Валочка, С.А.Язерская «Беларуская мова» (падручнік);
    І.Я.Лепешаў «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы»;
    А.М.Бардовіч, Л.М.Шакун; «Марфемны слоўнік беларускай мовы»

  • апорныя канспекты вучняў;

  • табліцы: «Дзеепрыслоўе» ; «Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўях»

  • раздатачны матэрыял: тэсты да тэмы «Дзеепрыслоўе»; шматузроўневыя заданні па тэме «Дзеепрыслоўе», адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе».

^ Тып урока: урок – замацаванне з выкарыстаннем тэхналогіі ўзроўневай дыферэнцыяцыі.

Ход урока

На дошцы запісана дата, тэма урока, змешчаны табліцы: «Знакі прыпынку пры дзеепрыслоўях», «Дзеепрыслоўе» (дадатак 1,2); у класе – першыя два сталы свабодныя, на адным – адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе», на другім – справачная літаратура.

  1. ^ Арганізацыйны момант.

Для стварэння на ўроку псіхалагічнага камфорту, добразычлівых ўзаемаадносін прапаную ўрок пачаць так:

- Добры дзень! Пачнём наш ўрок з усмешкі: усміхніцеся адзін аднаму, усміхніцеся мне. Сядайце.

  1. ^ Падрыхтоўка да засваення ведаў.

Паведамляецца тэма ўрока.
Вучням прапануецца сфармуліраваць задачы ўрока (настаўнік пры неабходнасці карэкціруе адказы вучняў).

  1. Арганізацыя засваення ведаў і ўменняў.

Франтальная гутарка па пытаннях:

  1. Якую форму дзеяслова называюць дзеепрыслоўем?

  2. Назавіце марфалагічныя прыметы дзеяпрыслоўя.

  3. Якую ролю выконвае дзеепрыслоўе ў сказе?

  4. Раскажыце пра знакі прыпынку ў сказах з дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Праверка дамашняга задання:

пераказ тэксту «Матылёк» (пр. 112) (2 вучні пераказваюць тэкст).

Пытанні да тэксту:
Ці ёсць у тэксце дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты?
Паразважайце ці патрэбны ў мове дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя
звароты, якую ролю яны адыгрываюць?

(Прызначэнне дзеяпрыслоўяў у мове апраўдана тым, што з іх дапамогай можна дэталізаваць апісанне працэсу, раскрыць характар узаемадачыненняў паміж асноўным і дадатковым дзеяннем. Дзеяпрыслоўі ўзбагачаюць дзеяслоў і дапаўняюць яго сэнсава.)

  1. ^ Шматузроўневы тэст.

Вучням прапануецца выканаць тэст (дадатак 3) і вызначыць наколькі імі засвоены матэрыял. На выкананне адводзіцца 8 хвілін. Варыянты адказаў запісваюцца ў сшыткі.

Праз 8 хвілін праводзіцца ўзаемаправерка.Настаўнік зачытвае правільныя адказы, а вучні правяраюць работу суседа па парце. Дзецям даецца тлумачэнне па ацэньванню работ:

колькасць правільна выкананых заданняў адпавядае адзнацы, якую яны выстаўляюць у сшытак партнёру.

^ Ключ да тэста: 1 b, 2 a, 3 b, 4 (дзеепрыслоўны зварот), 5 a, 6 d, 7 b, 8 a, 9 c, 10 a (гэта форма дзеяслова; маюць трыванне; узбагачаюць дзеянне і дапаўняюць яго сэнсава).

I.Фізкультхвілінка


  1. ^ Самастойная практычная работа вучняў.

У аснову пакладзена індывідуальная работа, якая дазваляе правесці карэкціроўку ведаў і ўменняў вучняў, стварыць на ўроку сітуацыю поспеху і псіхалагічнага камфорту; выхоўваць самастойнасць у атрыманні ведаў.

Тлумачэнні па выкананні задання:

перад кожным на парце ляжыць ліст з заданнямі (дадатак 4), яны розныя па цяжкасці (V узроўняў). Выконваць заданне неаходна пачаць з таго нумара, які супадае з колькасцю балаў, набраных у тэсце. Напрыклад, набрана 6 балаў па тэсце, значыць выконваць заданні па тэме «Дзеепрыслоўе» неабходна пачаць з №6, калі цяжка яго выканаць можна перайсці да задання №5 і нават №4. Ацэньваць сябе будзеце самі, ля дошкі на стале ляжаць правільныя адказы на пытанні па кожнаму заданню (дадатак 5). З выкананым заданнем вучань падыходзіць да стала і правярае яго, калі заданне выканана дакладна, пачынае выконваць наступнае, калі няправільна, то вяртаецца да задання на прыступку ніжэй.

Дазваляецца звяртацца да табліц, падручніка, слоўнікаў і настаўніка.
^

II.Заключная частка.


За 3-5 хвілін да званка дзеці заканчваюць работу і выстаўляюць сабе адзнакі па рэальна выкананым апошнім заданні.

Перад тым, як здаць сшыткі настаўніку, вучням прапануецца намаляваць свой настрой у выглядзе рожыцы чалавечка.

Выстаўляюцца адзнакі ў журнал і дзённікі.

III.Дамашняе заданне:


Для ўсіх § 16 ,17, пісьмовае заданне : хто атрымаў 1-2 балаў. – пр. № 110

3-4балаў. – пр. № 111

5-6балаў. – пр. № 116

7-8балаў. – пр. № 119

9-10балаў. – пр. № 118

Пры праверцы сшыткаў настаўнік аналізуе самастойнасць і правільнасць самаацэнкі вучняў, калі раптам ацэнка ў вучня аказалася завышанай, то настаўнік на наступным уроку дапрацоўвае з ім да выстаўленай.








Похожие:

Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна І яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку...
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы
Настаýнiк паведамляе тэму I мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý»
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма: Гераiзм I здрада ý творах Васiля Быкава. Мэты
Вялiкай Айчыннай вайны, у якой удзельнiчалi цэлыя армii, франты, паказаць вядомых военачальнiкаý. Васiль Быкаý аб׳ектам свайго даследавання...
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма: “Службовыя часціны мовы” «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconТэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока
Цельшына; развіваць уменне аргументаваць тэкстам свае ацэнкі, меркаванні; выхоўваць культуру інтымных адносін, патрэбу шанаваць каханне,...
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconХод урока. Праверка дамашняга задання
Тэма. Сродкі сувязі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Мэты: вызначыць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў з рознымі...
Тэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы