Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока icon

Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока



НазваниеТэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока
Дата конвертации15.09.2012
Размер51.96 Kb.
ТипДокументы
источник



Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча і тых дзяўчат,

з якімі яго звяло жыццё?

Мэты ўрока: дапамагчы вучням знайсці адказы на пытанні, чаму Андрэй Лабановіч, выбраўшы з ліку палескіх прыгажунь Ядвісю, не прапануе ёй рукі і сэрца, чаму дзяўчына, пакахаўшы настаўніка, пакідае Цельшына; развіваць уменне аргументаваць тэкстам свае ацэнкі, меркаванні; выхоўваць культуру інтымных адносін, патрэбу шанаваць каханне, даражыць чысцінёй узаемаадносін са сваім выбраннікам, адзінствам інтарэсаў і памкненняў, не баяцца побытавых складанасцей, якіх патрабуе сям’я.


^ Тып урока і метады: камбінаваны, “Тэхніка намінатыўных груп”.


Ход урока.

1. Арганізацыйны момант.

2.Абдумванне прапаноў.

На дошцы запісваецца праблемнае пытанне: “Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча і тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё?”

Кожны вучань індывідуальна запісвае свой адказ, не раіцца з іншымі. На працу адводзіцца 10-15 хвілін.

  1. ^ Запісванне прапаноў.

Кожны адказ нумаруецца.

Прыкладныя варыянты адказу.

Пісаранкі.

  1. Пісаранкі выклікаюць у яго антыпатыю з-за манернасці, мяшчанскіх густаў, нізкіх духоўных запатрабаванняў.

  2. Дочкі пісара жывуць плёткамі. Хочуць, каб іх забаўлялі, смяшылі.

  3. Трымаюць у руках кнігі толькі для таго, каб выглядаць цікавымі і прывабнымі.

Марына і Людміла.

  1. Марына вельмі прыгожая, але беднаватая душою.

  2. Настаўніку было нецікава з Марынаю.

  3. Умовы жыцця Людмілы не спрыялі выхаванню сур’ёзнага стаўлення да сябе, людзей, сям’і.

  4. Распешчаная мужчынскай увагай, капрызная, эгаістычная.

Ядвіся.

  1. Лабановіч паводзіў сябе так, каб паміж ім і Ядвісяй заставалася нейкая мяжа адчужанасці.

  2. Ядвіся марыла пра шчасце, але баялася памыліцца.

  3. Ядвіся не магла цалкам даверыцца настаўніку.

  4. Няўменне шанаваць каханне.

  5. Імкненне адпомсціць адзін аднаму.

  6. Жаданне пакараць няўвагай, абыякавасцю.

  7. Сацыяльнае паходжанне Лабановіча і Ядвісі.

  8. Настаўнік баіцца клопатаў шотдзённага побыту.

  9. Страх закрыць сабе дарогу да запаветнай мары.

  1. Паўторны выбар.

Кожны вучань запісвае на аркушы пяць меркаванняў, якія ён лічыць найбольш верагоднымі. Вучні агучваюць, настаўнік пазначае на дошцы.

  1. ^ Абмеркаванне, дыскусія.

У маладых людзей, блізкіх па перакананнях, шчыра закаханых, дарогі разыходзяцца. У літаратуразнаўстве наконт гэтага ёсць розныя меркаванні.

На дошцы вывешваюцца тры выказванні.

Лабановіч і Ядвіся, хоць і цягнуцца адзін да аднаго, робяць усё, каб перашкодзіць зблтіжэнню, каб расстацца. Кожны з іх імкнецца ў сваю душу, бо жыццё, што акружае іх, палохае сваёй мёртвай нерухомасцю, бесперспектыўнасцю менавіта таму, што яны імкнуцца да жыцця больш змястоўнага і прыгожага, яны заўважылі адзін аднаго, але якраз па той прычыне яны і разлучаюцца: кожны імкнецца ў сваю даль, а дарогі ў іх розныя”. Алесь Адамовіч.

Мы адчуваем, што, каб Ядвіся згадзілдася падтрымаць хоць нейкія зносіны з Лабановічам, ён бы пайшоў на ўсё. Але звязаць свой лёс з жабрачым лёсам настаўніка яна не можа”. Іван Навуменка.

Скажы ён слова – і дзяўчына пайшла б з ім на край свету, нічога не патрабуючы, акрамя вернасці. Не беднасці яна баялася, а панурасці і чэрствасці душэўнай, двулікасці”. Юльян Пшыркоў.

Настаўнік прапануе вучням адказаць на пытанне: “Пазіцыя каго з крытыкаў вам бліжэй, чаму?” Вучні тлумачаць, большасць з іх схіляецца да меркавання Ю. Пшыркова.


  1. ^ Падвядзене вынікаў. Заключнае слова настаўніка.

Маладыя людзі разышліся. Кожны памкнуўся ў сваю даль. Але гэтая сустрэча пакінула значны след у іх душах.

Настаўнік абудзіў у дзяўчыны лепшыя задаткі, што драмалі дагэтуль;

Ядвіся адчула шчасце кахання;

Каханне акрыліла маладога настаўніка.

Малады настаўнік паехаў у Цельшына адтуль, куды Ядвіся так моцна імкнулася. Таму пераканаўча гучыць думка Ю. Пшыркова, што “Лабановіч абудзіў у душы Ядвісі светлыя надзеі, высакародныя імкненні. Каханне да яго стала для дзяўчыны адкрыццём новага свету, неразгаданых, але прываблівых чараў будучыні. Да свайго шчасця яна пайшла адна, у гэтым яе трагедыя, але яна абудзілася ад нерухомасці, стала на шлях, які вядзе людзей да шчасця”.

  1. Рэфлексія.




  1. ^ Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць адказ на пытанне: “Чаму Ядвіся не змагалася за сваё шчасце, а проста сышла са сцэны?” Выказаць свае адносіны да дзяўчыны.


^ Тэхналагічная карта ўрока

Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча і тых дзяўчат,

з якімі яго звяло жыццё?


Тэхналогія інтэрактыўнага навучання.

Метады: “Тэхніка намінатыўных груп”.




Этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Абсталяванне

1

Стварэнне станоўчай атмасферы







Парты расстаўлены паўкругам

2

Абдумванне прапаноў

Настаўнік запісвае на дошцы праблемнае пытанне

Кожны вучань індывідуальна занатоўвае свой адказ, не раіцца з іншымі

Аркушы фармату А4, ручкі.

3

Запісванне прапаноў

Кантралюе ход работы

Збіраюцца аркушы і запісваюцца адказы на дошцы, кожны адказ нумаруецца




4

Паўторны выбар

Настаўнік пазначае на дошцы

Кожны вучань запісвае на аркушы пяць меркаванняў, якія ён лічыць найбольш верагоднымі, агучвае іх.




5

Абмеркаванне, дыскусія

Настаўнік агучвае меркаванні Адамовіча, Навуменкі, Пшыркова; задае пытанні для абмеркавання

Вучні тлумачаць выказванні

На дошцы вывешваюцца варыянты меркаванняў

6

Падвядзенне вынікаў

Падводзіць вынікі, падагульняе выказванні

Вучні слухаюць




7

рэфлексія










8

Дамашняе заданне

Прапануе падрыхтавацца да адказу на пытанне: Чаму Ядвіся не змагалася за сваё шчасце, а проста сышла са сцэны?”










Похожие:

Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна І яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку...
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý»
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы
Настаýнiк паведамляе тэму I мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconХод урока. Праверка дамашняга задання
Тэма. Сродкі сувязі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Мэты: вызначыць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў з рознымі...
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэставыя заданні па аповесці В. Быкава “ Жураўліны крык”
Ен гадаваўся ў Ленінградзе. У яго бацькі была каштоўная бібліятэчка манаграфій пра вялікіх мастакоў свету. Ен рос ціхім, на па гадах...
Тэма. Чаму разышліся шляхі Андрэя Лабановіча І тых дзяўчат, з якімі яго звяло жыццё? Мэты ўрока iconТэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты
«Дзеепрыслоўе»; шматузроўневыя заданні па тэме «Дзеепрыслоўе», адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе»
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы