Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта icon

Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта



НазваниеТэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта
Дата конвертации15.09.2012
Размер54.8 Kb.
ТипДокументы
источник

Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа)

Мэта: адрознiваць адназначныя i мнагазначныя словы, сiнонiмы, антонiмы, амонiмы; выяўляць канкрэтнае значэнне мнагазначнага слова ў кантэксце; умець бачыць i разумець прамое i пераноснае значэнне слова, знаходзiць у тэксце сiнонiмы, выяўляць iх функцыю ў мове; абудзiць цiкавасць да твора, раскрьщь прыгажосць, мiлагучнасць коласаўскага верша, звярнуць увагу вучняз на майстэрства паэта ў замалёўцы карцiн прыроды.

^ Ход урока

I. Арганiзацыйны момант.

II Франтальнае апытванне.

а) Работа па картках каля дошкi.

1) Замянiць у словазлучэннi галоўнае слова так, каб залежнае слова стала ўжывацца ў пераносным сэнсе;

жалезны цвiк — жалезны характар; румяная дзяўчына — румяны яблык; глухi сабака — глухi гук; кучаравы хлопчык — кучаравыя воблакi; калючы вожык — калючы позiрк; залаты пярсцёнак — залаты характар; стальныя рэльсы — стальныя нервы.

2) Выпiсаць мнагазначныя словы, даказаць, што яны мнагазначныя.

Лiст (са сшытка, з дрэва), корань (дрэва, частка слова), дзень, вецер, палатно (чыгуначнае, тканiна), лiсiчкi (грыбы, дзеткi лiсы), лес, палi (са сшытка, на якiх сеюць), ракета.

б) Пытаннi класу:

1. Якiя раздзелы мовы вы вывучылi? (Сiнтаксiс, пунктуацыя, фане тыка, арфаграфiя, лексiка i г. д.)

2. Якi раздзел вывучаем зараз?

З. Што вывучае раздзел “Лексiка”? (Гэта раздзел навукі, якi вывучае словы, iх лексiчнае значэнне.)

4. Цi кожнае слова мае лексiчнае значэнне? (Кожнае.)

5. Дзе, адкуль можна даведацца аб лексiчным значэннi слова? (З тлумачальнага слоўніка)

б. Якiя яшчэ слоўнікі вы ведаеце? (Арфаграфiчны, марфемны, бела- руска-рускi, слоўнік амонiмаў, сiнонiмаў, антонiмаў i г. д.)

7. Як жа даведацца тлумачэнне у слоўніку (Дзецi зачытваюць са слоўніка тлумачэнне слова).

8. Прачытаць словы, з якiмi пазнаёмiлiся ў раздзеле “Лексiка”.

в) Праверка работы на дошцы.

1-е заданне: Знайсцi на дошцы словы з пераносным значэннем.

2-е заданне: Лядок закашляў, заiскрыўся

На срэбра-друзачкi пабiўся.

Дзецi прыводзяць свае прыклады слоў з пераносным значэннем.

Вiшнёвае варэнне — вiшнёвае плацце; блакiтныя фарбы — блакiтныя далягляды; глыбокая ноч — глыбокая канава; свежы хлеб — свежая думка.

Вусна вызначыць прамое i пераноснае значэнне слоў.

— Што такое пераноснае значэнне слова?

г) Замацаванне сiнонiмаў, антонімаў,, амонiмаў.

— Успомнiм цяпер, што такое сiнонiмы, амонiмы, антонiмы?

Што ёсць у гэтьых заданнях? Выпiсаць.

Якое над намi неба?

Высокае цi нiзкае?

Якое над намi неба?

Далёкае цi блiзкае? (Антонiмы.)

Сыпле белы снег на чорную зямлю.

Чорныя пнi ў белых шапках.

Мы змагацца сталi

У ход пусцiлi шашкi,

Шашкi не са сталi —

Мы гуляем у шашкi.

(Амонiмы.)

Прачытаць антонiмы, амонiмы.

— Скажыце, а дзе, у якiх творах часцей сустракаюцца словы з пера носным значэннем, мнагазначныя словы, сiнонiмы i iншыя мастацкiя сродкi? (У вершах, казках.) — Чаму?

Вы, пэўна заўважылі, што ў тэкце многа прыродаапiсальных урыў- каў. Я. Колас у паэме “Новая зямля” i ў дадзеным урыўку выкарыстоўвае ўсё багацце беларускай лексiкi: сiнонiмы, антонiмы, амонiмы, мнагазначныя словы, словы з пераносным значэннем. Таму малюнкi з прыродай атрымалiся вельмі яркiмi.

Для аналiзу звернемся да ўрыўка на с. 142. Будзем знаходзiць словы, выразы, сказы, якiя зрабiлi мову верша асаблiва зразумелай i прыемнай. Паспрабуем учытацца ўважлiва ў радкi.

— Якi малюнак вы ўяўляеце?

— Якiя словы перадаюць стан рэчкi? (Нямее, не мае ходу, холодная магiла).

— У якiм значэннi ўжыты гэтыя словы? (У пераносным.)

— Чаму аўтар не сказаў, што рэчка замерзла, спынiлася, пацямнела?

Таму, што словы верша перадаюць больш дакладную прыродную з’яву, паказваюць адносiны аўтара да гэтай з’явы.

А цяпер утворым сiнанiмiчныя пары з гэтых слоў, што запiсалi.

Нямее — замярзае;

не мае ходу — спынiлася;

халодная магiла — пацямнела вада.

Звярнiце ўвагу, што сiнонiмамі бываюць цэлыя выразы i наадварот.

— Цi заўсёды сiнонiм перадае патрэбнае значэнне слова?

Сiнонiм — прыблiзнае слова, i падбiраць у пэўным выпадку трэба тое, што больш падыходзiць.

А цяпер знайдзiце i прачытайце той кусочак тэксту, дзе апiсваецца мароз.

--Якiя словы выкарыстоўвае аўтар у тэксце i як яны называюцца?

Бязжаласны i люты — сiнонiмы;

звязаў, скаваў, зацiснуў — сiнонiмы.

— У якiм слове найбольшая сiла марозу? (Зацiснуў)

— У якiм найменшая? (3вязаў)

— З якой мэтай аўтар паставiў дзеясловы ў такiм парадку? (^ Каб па- казаць, што сiла марозу ўзрастае.)

Так, сiнонiмы могуць перадаваць узмацненне або памяншэнне дзеяння таго цi iншага прадмета. Гэта можна разгледзець на прыкладзе.

Пра чалавека, якi падабаецца, можна сказаць харошы, міла-вiдны, абаяльны, сiмпатычны, прыгожы, ненаглядны.

Пастаўце i запiшыце гэтыя словы так, каб яны паказвалi, як узрастае, узмацняецца ваша ўражанне аб гэтым чалавеку.

— А якiм паказаны ва урыўку мароз? Якiмi словамi характарызуе яго аўтар? (Бязжаласны, люты, сярдзiты.)

Паставiм таксама гэтыя словы ў такiм парадку, каб паказаць, як узмацняецца прымета. (Сярдзiты, бязжаласны, люты.)

Вось такiя з’явы, калi трэба паказаць узмацненне або памяншэнне дзеяння прадмета, i выкарыстоўваюць часта пiсь-меннiкi ў сваiх творах.

— А калi вы можаце вькарыстоўваць такiя моманты? (Калi пiшам сачыненне-апiсанне, дзе перадаём свае адносiны да з ‘явы, прад-мета.)

А цяпер знайдзiце i прачытайце той урывак, дзе апiсваецца найбольшы мароз. Назавiце словы ў пераносным значэннi, растлумачце, чаму у пераносным.

Прачытайце ўголас урывак на с. 145 да канца.

-Скажыце, цi толькi сярдзiтым, лютым паказаны мароз у творы? Як яго яшчэ называе аутар? (Штукар, мастак.)

-Чаму ён штукар, мастак? (Прачытаць с. 144, 145.)

— Якiя словы ўжывае аўтар каб паказаць, што Кастусь любiць зiму, марозныя дзянькi? (Чытаць с. 146.)

— Як жа выглядае зiмой лес, якiмi словамi паказвае аўтар яго хара ство, любоў Кастуся да прыроды? (С. 147.)

Запiсаць на дошцы:

галiнкi, ялiнкi, мiлы, прыветны, красачкi-дзяўчаткi, хвоечкi малыш, хваiнкi, чаротныя нацiнкi.

— У гэтым творы многа прыродаапiсальных урыўкаў. Прачы-тайце, калi ласка, на памяць адзiн з тых урыўкаў.

— А цяпер я прапаную вам паслухаць яшчэ адзiн верш, а вы паспрабуйце ў гэтым вершы на слых вызначыць, якiя сiнонiмы, словы з пераносным значэннем ужываюцца ў гэтым вершы.

Мы ўжо гаварылi, што пiсьменнiкi такiя словы найчасцей выкарыстоўваюць у вершах, казках. А дзе вы можаце выкарыстаць iх?

^ IV. Творчая работа.

(На дошцы словы з тэксту.)

— Патрэбна падабраць да iх iншыя словы, словы-сiнонiмы, з пераносным значэннем i напiсаць невялiчкае сачыненне. Можна выкарыстоўваць словы з тэксту, замяняць запiсаныя словы так, каб яны гучалi прыгожа.

V.Самастойная работа ў сшытках.

VI.. Праверка работ.

Вывад: мова наша можа стаць прыгожай, яркай, сакавiтай, калi мы будзем ужываць словы, якiя выкарыстоўваюць у сваiх творах нашы пiсьменнiкi. А для гэтага трэба чытаць творы на беларускай мове.

VII. Падвядзенне вынiка урока.

VIII. Дамашняе заданне.




Похожие:

Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма: Вобразы дзяцей ва ўрыўку з паэмы “Новая зямля ” Я. Коласа “Дарэктар” Мэта
Вучыць карыстацца тэкстам; развіваць звязную вусную мову; зацікавіць вучняў лірычным апісаннем непаўторнага, радаснага свету дзяцінства....
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма:"Жыццё І творчая дзейнасць Ф. Скарыны" Мэта: садзейнічаць спасціжэнню навучэнцамі шмат
Шмат славутых сыноў І дачок узгадавала зямля Беларусі. Зоркай найпершай велічыні сярод ІХ ззяе імя Ф. Скарыны
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэставыя заданні да раздзела “ Чарадзейная сіла мастацтва
Параўнай два творы: “Музыка-чарадзей” І “Музыка”М. Багдановіча. Устанаві адрозненне гэтых твораў па жанры І наяўнасці фантастычнага,...
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма ўроку: " жывёльны свет Беларусі"
Задачы ўроку: выхаванне беражлівага дачынення да прыроды, развіццё культуры прамовы навучэнцаў, замацаванне атрыманых ведаў
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconТэма: Звонкія І глухія, шыпячыя І свісцячыя зычныя гукі. Мэта
Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх...
Тэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта iconБеларуская мова 1 клас (вусны курс) Раздзел І. Вучымся слухаць і вымаўляць (10 г.) Задачы раздзела
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове,...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы