Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы icon

Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы



НазваниеТэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы
Дата конвертации15.09.2012
Размер34.85 Kb.
ТипДокументы
источник

Тэма. Фразеалагiчнае багацце беларускай мовы.


Мэта:

- замацаваць i паглыбiць веды вучняý па тэме «Фразеалагiзмы»;

- развiваць ýменне падбiраць сíнонíмы да фразеалагíзмаý, падбiраць беларускiя адпаведнiкi да фразеалагiзмаý пры перакладзе з рускай мовы;

- развiваць уменне карыстацца лiнгвiстычнымi слоýнiкамi;

- выхоýваць павагу да роднага слова.


Абсталяванне:

Фразеалагiчныя слоýнiкi:

Лепешау I. Я. Этымалагiчны слоýнiк фразеалагiзмаý. – Мiнск. 1981.

Киселёв И.А. Русско-белорусский фразеологический словарь. – Минск. 1991.


^ План ýрока:

1) Арганiзацыйны момант – 3 хвiлiны.

2) Уступнае слова – 3 хвiлiны.

3)Праверка дамашняга задання – 4 хвiлiны.

4) Праца над тэмай – 24 хвiлiны.

5)Вынiкi ýрока – 4 хвiлiны.

6) Дамашняе заданне – 3 хвiлiны.

7) Ацэнка вучняý – 4 хвiлiны.


^ Ход урока


  1. Арганiзацыйны момант.

(Падрыхтоýка вучняу да ýрока. Настрой на рабочы лад.


2.Уступнае слова.

(Настаýнiк паведамляе тэму i мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi.


  1. Праверка дамашняга задання.

(Каму што не зразумела, у каго ёсць пытанi.)



  1. Праца над тэмай.

  1. Растлумачце сэнс фразеалагiзмаý, замянiýшы iх словамi – сiнонiмамi (хутка)

Даць маху – памылiцца;

Даць храпака – заснуць;

Як кот наплакаý – мала;

Хоць вока выкалi – цёмна;

Адным махам – хутка;

Даць лататы – пабегчы;

На адзiн капыл – аднолькава;

Куды вочы глядзяць – абы – куды;

З горам папалам – абы – як;

Пад бокам – блiзка;

Край свету – далёка;

Як па заказе – добра;

На адзiн зуб – мала;

Язык прыкусiць – змоýкнуць;

Майстар на ýсе рукi – умелец;

Хоць касою касi – многа;

Даць заднi ход – адмовiць;

Без аглядкi, што ёсць сiлы – хутка;

Павесiць нос (галаву) – засумаваць;

Даць перцу (пытлю, прачуханца, у косцi) – пакараць, насварыцца;

Блiзкi свет – далёка;

Востры на язык – знаходлiвы;

Вочы мазолiць – надакучваць;

Абое рабое – аднолькавыя;

Бiбiкi бiць – лайдачыць.



  1. ^ Выбарачны дыктант.

Размяркуйце i запiшыце ý радкi наступныя фразеалагiзмы: ý першы - iменныя, у другi – дзеяслоýныя.

Акiнуць вокам, галава на плячах, да сёмага поту, адным махам, закiнуць вудачку, ламаць галаву, на адзiн зуб, па галоýцы гладзiць, склаýшы рукi, стрымаць слова, язык прыкусiць.


  1. ^ Вызначце фразеалагiзмы з тым самым цi блiзким значэннем, складзiце з iмi сiнанiмiчныя рады i запiшыце iх.

Бiць бiбiкi, бiць лынды, валаводы валаводзiць, вачэй не зводзiць, вачэй не спускаць, даць лазню, даць пытлю, даць прачуханца, задраць галаву, кропля ý моры, пералiваць з пустога ý парожняе, наставiць нос на бэльку, сядзець склаýшы рукi, як кот наплакаý.


  1. ^ Падбярыце да рускiх фразеалагiзмаý беларускiя адпаведнiкi , састаýце з iмi сказы i запiшыце iх.

Как ни в чём не бывало, мелкая сошка, ни жарко ни холодно, пронзить взглядом, путёвка в жизнь, тянуть лямку, хоть бы хны.


Вокам працяць, пуцёýка у жыццё, малая сошка, нi свярбiць нi балiць, i не ляс, як нi ý чым не бывала, цягнуць лямку.


  1. ^ Растлумачце сэнс наступных фразеалагiзмаý, складзiце з двума на выбар сказы, падкрэслiце фразеалагiзмы як члены сказа.

Нi рыба нi мяса, нi села нi пала, нi кала нi двара, i нашым i вашым, нi бэ нi мя, нi пуху нi пяра.


  1. ^ Падбярыце фразеалагiзмы – сiнонiмы да наступных фразеалагiзмаý.

Хоць жывот расперажы (еш не хачу, за трох дурных, як на дзяды, як ý прорву);

Цьма цьмушчая (адбою няма, без улiку, без меры, да лiха, да хваробы, у тры горла лезе);

Блiзкi свет (за дзесятай гарой, за светам, на краi свету, у чорта на рагах);

Ставiць на адну дошку (мераць адной меркай, мераць на адзiн аршын, мераць на адзiн капыл, ставiць у адзiн рад);

Разводзiць антымонiю (бiць языком, лынды правiць, званiць у лапаць, мазолiць язык);

На шапачны разбор (на разбор шапак, к шапачнаму разбору, у свiныя галасы).


5) Вынiкi ýрока

Тэзiсны агляд тэмы, што новага для сябе адкрылi, з чым пазнаёмiлiся.


6)Дамашняе заданне.

Скласцi тэкст на тэму «Родная мова» i ýжыць у iм як мага больш фразеалагiзмаý. Тэкст – на старонку-лiст.


7) Ацэнка вучняý з каментарыем.




Похожие:

Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconТэма: “Службовыя часціны мовы” «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconЛітаратурны турнір па творчасці
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага І ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення...
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconГэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць І выразнасць словы І іх формы. Таму сказу...
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconВіды творчых работ на ўроках беларускай мовы
Дуа “Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа”
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconУладзімір уладзіміравіч сауліч член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Працаваў настаўнікам беларускай мовы І літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconВусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова”
Мэта: раскрыць шматграннасць І прыгажосць беларускай мовы, развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў І павагу да роднага...
Тэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы iconБеларуская мова 1 клас (вусны курс) Раздзел І. Вучымся слухаць і вымаўляць (10 г.) Задачы раздзела
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове,...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы