Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта icon

Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта



НазваниеТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Дата конвертации15.09.2012
Размер67.59 Kb.
ТипДокументы
источник

Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”.

Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю i яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў.

Абсталяванне: фiзiчная i палiтыка-адмiнiстрацыйная карты Беларусi, карты абласцей краіны, рэпрадукцыi карцiн, слайды або фотаздымкi прыгожых краявідаў, тэхнічныя сродкі.

Падрыхтоўчы перыяд: настаунiк геаграфii i бе ларускай лiтаратуры сумесна распрацоўваюць план урока; вучнi класа размяркоуваюцца на групы, якiя рыхтуюць матэрыялы па геаграфiчным i лiтаратурным блоках; вызначаюцца госцi, падбiраюцца тэх- нічныя сродкi.

^ ХОД УРОКА

Настаўнiк геаграфii. Урок, якi мы сёння праводзiм, незвычайны. Ён аб’ядноўвае адразу два прадметы — геаграфiю i беларускую лiтаратуру.

Давайце паспрабуем паглядзець на прыроду Беларусi не толькi як на спалучэнне ўзаемазвязаных геаграфiчных аб’ектаў, але i як на крынiцу пачуцця i натхнення людзей, напрыклад, празаiкаў i паэтаў.

^ Музычная застаўка. Гучаць песні ў выкананнi ансамбля “Песняры”. Дэманструюцца слайды на тэму прыроды Беларусi. Чытаецца ўрывак з верша “Беларусь” Петруся Броўкі.

Па-сапраўднаму чалавек можа любiць тое, што дасканала ведае. У славутага беларускага першадрукара Францiшка Скарыны ёсць запаветныя словы: “...звяры, што ходзяць у пустынях, ведаюць ямы свае, рыбы, што плаваюць у морах i рэках, чуюць вiры свае, пчолы i iм падобныя баронядць вуллi свае, так i людзi, дзе нарадзiлiся i ўскормлены ў Богу, да месца таго вялiкую ласку маюць”.

Веданне i тонкае адчуванне прыроды Беларусi, любоў да роднай зямлi паклаў Аркадзь Смолiч у аснову першага падручнiка па геаграфii роднага краю, а таксама Сяргей Сiдор — аўтар падручнiка “Геаграфiя Беларусi”, па якiм мы вучымся.

^ Настаўнiк лiтаратуры паведамляе пра пейзажныя замалёўкi ў творах беларускiх пiсьменнiкаў, прыгадвае малюнкi прыроды, створаныя Янкам Купалам i Якубам Коласам, Максiмам Багдановiчам i Нілам Гiлевiчам, Iванам Мележам i Іванам Шамякiным, Янкам Брылём i Васiлём Быкавым, а таксама iншымi вядомымi пiсьменнiкамi зямлi беларускай.

Такiм чынам, мы адпраўляемся ў падарожжа па родным краі, а нашымi праваднiкамi стануць веды пра прыроду Беларусi i мастац-кае слова.

Гутарку працягвае група, якая падрыхтавала блок

^ Краявiды, рэльеф Беларусi”

Беларусь - раўнiнны край. Але гэта не азначае, што зямля наша зусiм роўная, не адметная, не прывабная. Бо ёсць на яе тэрыторыi высокiя пагоркi i глыбокiя ўпадзiны, бязмежныя плоскiя раўнiны i мясцiны з рэзка перасечаным рэльефам.

Адзiн з першых беларускiх географаў Алкадзь Смоліч вылу-чаў на Беларусі тры найбольш тыповыя рэльефы:

1. Азёрны марэнавы. Марэна — парода, якая прынесена на тэрыторыю краiны леднiкамi. Азёрны краявiд знаходзiцца на поўначы Беларусi i завецца Беларускiм Паазер’ем.

2. Безазёрны марэнавы, або грудавiнны. У безазёрных раёнах нашай краiны знаходзiцца шмат высокiх пагоркаў, а азёры амаль адсутнiчаюць.

З. Палескi раён. Яго называюць краем нiзiн, балотаў. Цiха нясе па iм свае воды рака Прыпяць.

Асаблiвасцямi рэльефу, сваiмi краявiдамi Беларусь у значнай ступенi абавязана ледавiкам, якiя пакiдалi пасля свайго адыходу марэнавыя грады з узгоркамi i глыбокiя катлавiны, дзе ўтваралiся шматлiкiя азёры. Яскравымi сведкамi ледавiкоў з’яўляюцца таксама шматлiкiя валуны розных памераў, якiя можна сустрэць у самых розных мясцiнах Бвларусi. Усе гэтыя формы рэльефу надаюць асаблiвую непаўторнасць, маляўнiчасць краявідам нашай краiны.

Самае высокае месца Беларусi, своеасаблiвы беларускi Манблан — гара Дзяржынская на Мiншчыне, вышынёй 345 м. Мала хто ведае, што раней гэтая гара мела назву Святая i з ёй былi звязаны шматлiкiя легенды. На Мiнскiм узвышшы знаходзяцца i iншыя горы, якiя мала чым саступаюць у вышынi гары Дзяр-жынскай, - Лысая (324 м), Маяк (341 м).

Самае нiзкае месца нашай краiне — у далiне ракi Нёман на мяжы з Лiтвой — 85 м над узроўнем мора.

Можна яшчэ шмат распавядаць пра крявiды Беларусi, але лепей паслухаць, як пра гэта гавораць празаiкi i паэты.

^ Дэкламуюцца вершы i ўрыўкi з празаiчных твораў. Варта выкарыстаць таксама легенды, народныя паданнi пра розныя формы рэльефу — асобныя горы, узвышшы, валуны.

Слова мае група, якая падрыхтавала блок

^ Воды сушы”

Беларусь часта называюць сiнявокай. Наша зямля нiбы сочыцца вадою. Крынiцы, азёры, вымачыны, балоты, ручайкi, рачулкi, магутныя рэкi i рукатворныя моры надаюць ёй непаўторнасць.

На тэрыторыi Беларусi амаль 21 тысяча рэк i больш за 10 тысяч азёраў. Усе рэкi належаць да басейнаў двух мораў — Чорнага i Балтыйскага. Самыя вялiкiя i працяглыя з iх — Дняпро, яго прытокi Прыпяць, Бярэзiна, Сож. Дняпро звязвае тры славянскiя дзяржавы: Расiйскую Федэрацыю, дзе бярэ свой пачатак; Беларусь, на зямлi якой набiрае сiлу i велiч; Украiну, дзе, стомлены, заканчвае свой бег у Чорным моры. Не менш значныя на Беларусi рэкi Нёман, Заходняя Дзвiна, Заходнi Буг.

У даўнiя часы па Заходняй Дзвiне i Дняпры праходзiў шлях “ з варагаў у грэкi”. І сёння многiя рэкi — адна з самых танных дарог для перавозкi розных грузаў. Па Вiлейска-Мiнскай воднай сiстэме падаецца вада з ракi Вiлii для патрэбаў самага вялiкага горада Беларусi — Мiнска. Воды Свiслачы i Друцi круцяць турбiны электрастанцый.

Але рэкi маюць яшчэ адну важную асаблiвасць — яны надзiва прыгожыя. У беларускай лiтаратуры можна знайсцi шмат твораў, у якiх апавядаецца не толькi пра Дняпро, Нёман, Прыпяць, але i пра зусiм маленькiя рачулкi, на берагах якiх праходзiла дзяцiнства многiх пiсьменнiкаў i паэтаў.

^ Можна параiць прачытаць вершы “Да Нёмна”* Адама Мiцкевiча, “Вiлiя” (урывак) Алеся Звонака, “Прыпяць” Генадзя Пашкова i iншыя творы.

Шматлiкiя азёры — блакiтныя вочы беларускай зямлi. Разам з маляўнічымі лугамi i лясамi, каласiстымi палямi яны ствараюць непаўторную прыгажосць. Асаблiва шмат азёр на поўначы Беларусi, таму i завуць гэты край Беларускiм Паазер’ем. Найбольш вядомае на Беларусi возера Нарач у Мядзельскiм раёне, якое мае плошчу больш за 80 км 2.Самае глыбокае — Доугае, што ў Глыбоцкiм раёне (яго глыбiня больш за 53 м). Азёры нашай краiны розныя паводле паходжання, плошчы i глыбiнi, якасцi i празрыс-тасцi вады. Менавiта пра азёры з асаблiвай любоўю i пяшчотай пiсалi беларускiя паэты.

Чытаюцца вершы “Нарач” Мiколы Хведаровiча, “На Свiцязi” Паўлюка Пранузы, “Возера” Кастуся Цвiркi, “Ля возера Вечалле” Станiслава Шушкевiча, “На Браслаўшчыне азёры... “Петруся Броўкі i iншыя.

Далей выступае група з блокам

^ Раслінны свет Беларусi”

Багаты i разнастайны раслiнны свет Беларусi. Ен уключае раслiны лугоў i балотаў, палёу i вадаёмаў. Але найбольш важнае значэнне мае лес. “Лес выхаваў характар беларуса, наш чалавек i лес — родныя, i таму беларус любiць лес”, — адзначаў Уладзiмiр Караткевiч у кнiзе “Зямля пад белымi крыламi”.

Але не ўся тэрыгорыя Беларусi ў аднолькавай ступенi пакрыта лесам. На поўднi i поўначы ёсць раёны, дзе лес займае больш за палову тэрыторыі, а ў Лельчыцкiм раёне на Гомельшчыне лясiстасць дасягае 68 %. Найменш лясiсты поўдзень Мiнскай вобласцi:

Нясвiжскi, Клецкi, Капыльскi, Слуцкi раёны. Iх называюць жытнiцай Беларусi з-за вялiкiх плошчаў зямлi, адведзеай пад сельскагаспадарчыя ўгоддзi.

На Беларусi пераважаюць хвойныя лясы з найбольш харак-тэрнай пародай дрэваў — сасной. Такiя лясы займаюць 70 % плош-чы i сустракаюцца на ўсёй тэрыторыi краiны. І калi ў Расеi сiмвалам лесу з’яўляецца белая бяроза, на Беларусi гзта, хутчэй за ўсё, бранзастволая сасна, што сустракаецца ў самых розных кутках. Часта хваёвыя пароды дрэваў растуць уперамешку з драбналiстымi — бярозай, асiнай, а ў вiльготных месцах — з вольхай. Велiчна i прыгожа глядзяцца дубровы, якiя пераважаюць на поўднi краiны.

Людзi здаўна лiчылi лес родным i ставiлiся да яго з асаблiвай павагай i любоўю. Народная прымаўка кажа: “Не было нас — быў лес, i не будзе нас — будзе лес”. Лес баранiў нашых продкаў ад чужынцаў, дапамагаў пладамi, грыбамi i ягадамi перажыць неўрад- лiвыя гады. І цяпер цяжка ўявiць жьщцё без лесу. Будаўнiчыя матэрыялы i мэбля, папера i музычныя iнструменты, заслона ад шуму, абагачэнне паветра кiслародам — усё гэта лес.

Але лес мае яшчэ адну надзвычай важную якасць — ён з’яўляецца крынiцай прыгажосцi. Кожны з нас успрымае лес па-рознаму. Па-рознаму бачылi лес i распавядалi пра яго беларускiя паэты i празаiкi. давайце разам з iмi пройдзем па лясных сцяжынках i падзiвiмся прыгажосцi.

^ Чытаюцца вершы “Дрэвы” Генадзя Бураўкiна, “Лясам Беларусi” Якуба Коласа, “Бяроза “ Дануты Бiчэль-Загнетавай, “Дубовы лес” Сяргея Грахоўскага і iншых паэтаў.

Асвятляецца блок

Жывёльны свет Беларусi”

Тэрыторыю Беларусi насяляюць больш як 70 вiдаў млека-кормных, 280 вiдаў птушак, больш за 50 вiдаў рыб, 20 вiдау паўзуноў земнаводных. Сiмвалам Беларусi з’яўляецца белы бусел. Лiчыцца, што калi буслы селяцца недалёка ад хаты, то прынясуць у яе шчасце. Мабыць, таму так шмат песняў i вершаў на нашай зямлi прысвечана гэтай птушцы.

Другi сiмвал Беларусi —зубр. Гэта самая вялiкая дзiкая жывёла на тэрыторыi нашай краiны.У 1921 г. нейкі Барталамей Жпакоўскі забiў апошняга зубра пушчы. На зямлi засталося 52 зубры, прададзеныя ў розны час у заходнiя заапаркi. У 1929 г. некалькi жывёлiн зноў завезлi ў родныя мясцiны. Цяпер на Беларусi налiчваецца больш за 500 зуброў, якiя добра сябе адчуваюць у розных запаведнiках i паляўнічых гаспадарках.

Розныя дзiкiя жывёлы здаўна знаходзiлi адлюстраванне ў народнай творчасцi: загадках, казках, легендах. Часта людзi надавалi iм тыя або iншыя чалавечыя якасцi.

^ У гэтым блоку будзе дамесца выкарыстаць шматлiкiя беларускiя народныя казкi, галоўнымі героямi якiх з ‘яўляюцца прадстаўнікі жывёльнага свету.

У вынiку непрадбачлiвай дзейнасцi чалавека многія вiды нашай фаўны знаходзяцца на мяжы знiкнення. Каб захаваць гэтыя вiды жывёльнага свету, у тым лiку i зубра, для наступных пакален-няў створана Чырвоная кнiга Беларусi, у якой апiсаны рэдкiя жы-вёлы i птушкi, што ахоўваюцца дзяржавай.

Паслухаем верш “Чырвоная кнiга” Вiктара Шуткевiча:

“Чырвоная кнiга”

Выдадзеная па-беларуску...

Гартаю яе з нейкiм сумам

І пачуццём асабiстай вiны.

Так, нам трэба ахоўваць

Тыя кветкi i жывыя iстоты,

Якiм пагражае знiшчэнне.

Але не меней

Трэба нам берагчы

У першароднай яе чысцiнi

Тую мову,

Якою напiсана

Гэта “Чырвоная кнiга”.

На геаграфiчнай карце адзначаюцца мясцiны, пра якiя iдзе расповед у лiтаратурных творах. Для гэтага можна выкарыстаць падрыхтаваныя вучнямi невялiчкiя, але добра бачныя папяровыя сцяжкi.

Наш слынны паэт Францiшак Багушэвiч сказаў:“Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлi”. Давайце ж не будзем забываць i пра прыроду нашай зямлi, яе чыстыя крынiцы, светлыя i велiчныя дубровы, гаманлiвыя рачулкi, маляунiчыя ўзгоркi, бо менавiта ў iх вытокi нашай беларускай мовы, лепшых традыцый i характару.

Абагульняльнае слова прапануецца настаўнiку беларускай лiтаратуры.

У заключэнне ўрока даюцца дамашнiя заданнi. Па геаграфii гэты ўрок можа бьщь апераджальным i дапаможа лепш засвоiць тэму “Фiзiка-геаграфiчнае раянаванне”.

На заканчэнне гучыць музыка. Адзначаюцца вучнi, якiя падрыхтавалi найбольш змястоўную і цiкавую iнфармацыю.




Похожие:

Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма: Антонімы Мэта
Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, ІХ ролі І ужыванні ў мове; выпрацоўваць уменне падбіраць антонімы, фарміраваць вывучаемыя...
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта
Значнага слова ў кантэксце; умець бачыць I разумець прамое I пераноснае значэнне слова, знаходзiць у тэксце сiнонiмы, выяўляць IХ...
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма ўроку: " жывёльны свет Беларусі"
Задачы ўроку: выхаванне беражлівага дачынення да прыроды, развіццё культуры прамовы навучэнцаў, замацаванне атрыманых ведаў
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма: Звонкія І глухія, шыпячыя І свісцячыя зычныя гукі. Мэта
Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх...
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма. Паслядоўнае І сузалежнае падпарадкаванне ў складаназалежным сказе
Мэта. Пазнаёміцца з відамі падпарадкавання ў складаназалежных сказах; развіваць уменне самастойна працаваць ў групах; пазнаёміць...
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconСвята «гуканне вясны»
Мэта: пазнаеміць вучняў са святам “ Гуканне вясны”, выхаваць любоў да роднага краю, прыроды, да Радзімы І яе людзей, садзейнічаць...
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма: Нескланяльныя назоўнікі
Мэта: выпрацоўваць уменні адрозніваць нескланяльныя назоўнікі ад іншых назоўнікаў
Тэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта iconТэма: складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры). Мэта
Фарміраваць уменні распазнаваць спосабы ўтварэння слоў, выпрацоўваць неабходныя арфаэпічныя І арфаграфічныя навыкі. Садзейнічаць...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы