Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты icon

Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты



НазваниеТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Дата конвертации15.09.2012
Размер170.09 Kb.
ТипДокументы
источник

Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў”


Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю, выпрацоўваць у вучняў навыкі правільнага і граматнага пісьма;

развіваць звязную мову вучняў,уменне дакладна і паслядоўна фармуляваць свае думкі. выхоўваць павагу да роднага краю, роднай мовы


Абсталяванне: раздатачны матэрыял


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант




  1. Уступнае слова настаўніка (паведамленне тэмы, мэты ўрока)




  1. Заданне 1. Паўтарэнне граматычных катэгорый дзеяслова

    • што такое дзеяслоў?

    • растлумачыць паняцці:

дзеясловы пераходныя і непераходныя;

часы дзеяслова;

трыванні дзеяслова;

лады дзеяслова;

спражэнні дзеяслова


  1. Заданне 2. Слоўнікавы дыктант

Міхасевы прыгоды, Міколаў сябар, Бацькаўшчына, плошча Перамогі, паэма “Курган”, Полаччына, Далекі Ўсход, Коласаўская стыпендыя, коласаўскі стыль, піфагорава тэарэма, эпоха Адраджэння, народны паэт.


  1. ^ Заданне 3. Праца с тэкстам (вучні атрымліваюць карткі)

Родны край дарагая (Р,р)адзіма. Ты заўседы ў нашых с…рцах у нашых думках і пачу…ях.

Ты будз…ш св…ціць для нас сваімі яснымі зорамі узыходзіць ласкавым сонцам звінець н…ўміручай ма…ынай мовай. Табе мы прысв…чаем свае лепшыя словы справы і задумы.


а) вызначыць стыль тэксту;

б) уставіць прапушчаныя літары, выпісаць гэтыя словы, растлумачыць правапіс;

в) паставіць знакі прыпынку, растлумачыць;

г) падкрэсліць дзеясловы.


  1. ^ Заданне 4. Запісаць сказы (па варыянтах):

1)Хай палае няяркі агеньчык кожнай кветкі ў халоднай траве.

2) Так бы сядзеў, маўчаў і глядзеў на зачараваны азерны прастор.


а) вызначыць граматычныя катэгорыі дзеяслова;

б) вызначыць сінтактычную ролю дзеяслова;

в) растлумачыць падкрэсленыя арфарграмы і пунктаграму


  1. ^ Заданне 5. (праца ў парах)

1)Падзяліць словы для пераносу:

Падказаць, прыбраць, уварвацца, разыграць, рассмяяцца, мыцца, адзначыць.


2)Зрабіць марфемны разбор слоў:

Спалатнела, халадзіў, зелянелася, замацоўваць, змяшчаюць, гусцілася.


  1. ^ Заданне 6. Заданне на слых. Знайсці дзеясловы, вызначыць спражэнне.

Адцвіло, адшапацела лета,

Калабком скацілася з гары.

І стаіць бярозка без берэта,

Растрапалі косы ей вятры.

Лісцявею жоўгага мяцелі

Сцежкі ў гай і з гаю замялі

Без пуцеўкі к мору адляцелі

Журавінным ранкам жураўлі

(Х. Жычка)


  1. ^ Заданне 7 (работа ў групах)

1 група. Уставіць літары ы. й, і. Утварыць і запісаць словазлучэнні з дзеясловамі.

Пад…сці, разы…сціся, за…нець, за…скрыцца, вы…сці, за…мацца, аб…сці, пера…сці, пера…начыць


2 група. Утварыць словазлучэнні “ дзеяслоў + займеннік сябе”, паставіўшы займеннік у патрэбнай форме

Зарубіць …на носе, не чуць зямлі пад …, ганарыцца…, выдаць …з галавой, біць… у грудзі, узяць…у рукі, убачыць…у люстэрку, займацца …


  1. ^ Заданне 8. Творчае пісьмо. Заданні вучням.

1 узровень. Выпісаць дзеясловы.

Чытаць, чытанне, вяселы, весяліцца, смяяцца, смех, знаходзіць, знаходлівы, даверлівы, давярацца, пісаць, напісаны.


2 узровень. Паставіць дзеясловы ў цяперашнім, прошлым і будучым часе

( што рабіў, што раблю, што буду рабіць)

Чытаць кнігу, пісаць сачыненне,глядзець кінафільм.


3 узровень. Праспрагаць дзеясловы. выдзеліць асабовыя канчаткі.

Набываць, гаварыць, спяваць, шумяць


4 узровень Паводле тлумачэння запісаць фразеалагізмы: “хутка ўцячы – ,”

“выказаць набалелае, падзяліцца думкамі, перажываннямі – ,” “даваць неапраўданыя абяцанні” –, “ніякіх звестак, нічого не чуваць” – , “страціць волю, жаданне да дзейнасці” –.


5 узровень. Прыдумаць заданні “Чацвёрты лішні”.


^ 11. Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў урока. У пісьмовай форме з дапамогай дзеясловаў вучні павінны напісаць некалькі сказаў , выказаць думкі наконт урока.


^ 12. Дамашняе заданне:стар 117, пр.247 (скласці план)


Тэма: Адасобленыя акалічнасці


Мэты: пазнаеміць вучняў з правіламі адасаблення акалічнасцей, навучыць правільна ставіць знакі прыпынку, правільна будаваць сказы з адасобленымі акалічнасцямі і ўжываць іх у вуснай і пісьмовай мове


^ Форма ўрока: урок- дослед


Абсталяванне: падручнік “ Беларуская мова”8 клас, карткі, табліца


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант




  1. Праверка дамашняга задання




  1. Апытванне вучняў




    1. Што называецца адасабленнем?

    2. Якія члены сказа называюцца адасобленымі?

    3. Прывесці прыклады адасобленых азначэнняў?

    4. Прывесці прыклады адасобленых прыдыткаў?




  1. Даследаванне новай тэмы


1. Настаўнік называе задачы ўрока

2. Вучні ўспамінаюць, што такое акалічнасць

3. Вучні даследуюць параграф, робяць апгрную схему

4. Работа з тэкстам ( картка№1). Тэкст запісаны на дошцы.

5. Вучні яшчэ раз чытаюць параграф і адзначаюць неназваныя ўмовы адасаблення пры аналізе тэксту

6. Вучань выступае з лінгвістычным паведамленнем на тэму “Адасобленыя акалічнасці”


5. Замацаванне.


1) Работа ў групах


1 група звяртаецца да задання№3 на картцы

2 група- запаўняе табліцу (картка №2, узаемаправерка)

3 група- практ. 403, выконвае знастаўнікам

Настаўнік правярае заданні 2 і 3 груп і дае ім новае заданне:

2 група- практ. 399-узаемаправерка

3 група – работа ля дошкі. Вучні запісваюць сказы на дошцы

1. Злучаючы два берагі Прыпяці, паўстала яркай дугой вяселка.

2. У паветры плыла вільготная свежасць.


^ 2) Тлумачальны дыктант


Лета было на зыходзе. Нягледзячы на гэтую змену, сонца свяціла ярка. Але стаялі ў глыбокай задуме лясы, аздабляючы зелянінай наваколле. Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень. Жураўлі праляталі над полем, забіраючы з сабой лета.

3) Вучань чытае верш Я. Коласа “ Восень”


Настаўнік называе лексічную тэму ўрока “ Набліжэнне восені”

^ 6. Вынікі ўрока


7. Дамашняе заданне


1 група- скласці тэкст Надыход восені”

2 група – практ. 401

3 група – практ.398


Картка № 1


Прыбралася страчаючы восень маладая рабінка змяніўшы свій сінявата(?) блакітны ўзор на ружова(?) ліловы. І над ей светлым адвячоркам дробна кішаць сабраўшыся ў круг рудаватыя камары. Нягледзячы на набліжэнне восені не збіраліся хавацца.


Заданні

  1. Паставіць знакі прыпынку.

  2. Прачытаць сказы, назваць адасобленыя акалічнасці і ўмовы іх адасаблення

  3. Прадоўжыць тэкст, выкарыстоўваючы адасобленыя акалічнасці



Картка № 2


Адасабляюцца


Умовы адасаблення

Прыклады

1. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам ці адзіночным дзеепрыслоўем




2. Акалтчнасць са значэннем уступкі (нягледзячы на)




Не адасабляюцца


1.

Гімн спяваюць і слухаюць стоячы.

Бацька ішоў дахаты спяшаючыся.

2.

Ен рукі склаўшы сядзець не будзе

І слухаюць яго рукі развесіўшы


3.

Цягнік зрушыў з месца, набіраючы скорасць і пакідаючы за сабой густыя клубы дыму



^ Заданні

  1. Запоўніць табліцу



Тэма: Правапіс галосных о, э; е, е, я


Мэты: сістэматызаваць і замацоўваць веды вучняў па дадзенай тэме, замацоўваць уменні і навыкі напісання пэўных арфаграм; выхоўваць у вучняў любоў да працы


^ Форма ўрока: урок абагульнення і сістэматызацыі вывучанага


Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі, карткі, запісы на дошцы


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант




  1. Праверка дамашняга задання


Работа ў парах. Узнаўленне і агучванне зместу апорнага канспекту


1. О сосны сасновы

а

Э рэкі рака

2. Э запазычаныя словы рэспубліка, дэмакратыя





1. ё вез Я вязуць

е сена

2. е пасля ': вецер 2 1 '

песняры е, я, е, е

у запазычаных словах медаль, але каляндар, сяржант





незалежна ад ' дз вяты

  1. я мяккі- мякчэй Але: дз Е сяты

веяць с мнаццаць

вас мнаццаць


^ 3.Слоўнікавы дыктант


Лес, ляснік, леснічоўка, заяц, тысяча, дробязь, завязь, светлы, святло, высветліць, весны, веснавы, рака, Бярэзіна, дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць, цеплы, цяпло, цеплыня, гектар, кефір, геолаг, гербарый, тэатр, гардэроб, чэмпіен, тэлевізпр

  • Знайсці ў тлумачальным слоўніку слова гардэроб т растлумачыць яго значэнне, скласці з ім сказ.


^ 4.Творчая работа.( у парах).


З дадзеных слоў скласці сказы. Размясціць іх так, каб атрымаўся звязны тэкст. Даць загаловак тэксту, уставіць прапушчаныя літары.

  1. Сц…ной, вакол, лес, густы, выс…кі, стаяў.

  2. У, дзеці, і, касцер, сабралі, расклалі сучча.

  3. Зв…нкія, былі, чутны, дз…цей, дал…ка, гал…сы.

  4. Чысты, недалека, ручаек, прац…каў.

  5. 5. Раб…ты, па, л…сную, пал…ну, выйшлі, на, сц…жцы, і, прывал, зрабілі

  6. Ціха, у, было, л…се.

  7. Яны, п…сні, чыталі, вершы, сп…валі.

  8. Селі, каля,дз…ці,агню.


^ 5.Выканаць тэставыя заданні


1.Раздзел навукі, які вывучае правілы напісання слоў

а) сінтаксіс

б) арфаэпія

в) арфаграфія

2.У якіх словах пішацца “ я

а) з…мля

б) с…ржант

в) з…л…нь

г) в…селы

3. Змяніць словы так, каб о, э перайшло ў а

а) сэрца

б) возера

в) горад

г) стрэльба

4. Знайсці “ чацверты” лішні

а) балерына

б) апельсін

в) вецер

г) сезон

5. Запісаць словы з караневым я

а)

б)

в)

г)


^ Гульня “Карэктар”


На дошцы запісаны верш Эдзі Агняцвет Грамацей”. Вучні чытаюць і знаходзяць памылкі ў вершы.


Саня- першы грамацей.

А за ім ідзе Мацей.

Саня піша:

“ Роўна ў восім

На футбол з’віцца просім.”

Непісьменнная аб’ява,

Класу нашаму- няслава!

Раззлаваўся грамацей.

Перапісвае Мацей.

“ У нідзелю роўна ў восям

На футбол з’явіцца просям.”

І куды вы ўсе глідзелі

Не ў нідзелюю,

А ў недзелю.

Хомка трэці грамацей –

Напісаў яшчэ прасцей –

Цэлы стос паперы чыстай

Сапсавалі футбалісты.

І спацелі, як адзін,

Малявалі сто хвілін.

Сто хвіліначак – не жарты!

І калі б запал упарты

Перанесці на ўрок –

Быў бы толк а не папрок!


8. Рэфлексія


Вучням трэба падабраць слова, з якім у іх асацыіруецца ўрок або пытанні:

  1. Ці спадабаўся ўрок?

  2. Чым спадабаўся?

  3. Што запомнілі?


^ 9. Дамашняе заданне: § 41, прак.342


Тэма: Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам


Мэты: пазнаеміць вучняў з правіламі пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам; фарміраваць уменне правільна вызначаць умовы для пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць у дзяцей беражлівыя адносіны да хлеба.


Хлеб- усяму галава

Прыказка

Ход урока

1.Арганізацыйны момант


^ 2.Слова настаўніка. Прыгожа і вобразна сказана ў гэтай прыказцы пра хлеб. Запішам сказ у сшытак. Як вы разумееце гэтыя словы? Давайце знойдзем у гэтым сказе граматычную аснову. Правільна: дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам. Як вы думаеце, чаму у гэтым сказе стаіць працяжнік?

Сення мы высветлім, калі паміж дзейнікам і выказнікам трэба ставіць працяжнік?

Разгледзім табліцу і пазнаемімся з усімі выпадкамі пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.

1.Работа з табліцай

Працяжнік ставіцца


Правіла

Прыклады

Дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам або лічэбнікам у назоўным склоне

Хлеб- усяму галава.

Хлеб- салдат, дыпламат, будаўнік будучыні

Абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам або адзін з іх- інфінітывам, другі- назоўнікам у назоўным склоне

Летам дома сядзець- зімой хлеба не мець.Вялікая радасць- бачыць пшанічнае поле

Калі перад выказнікам стаяць словы гэта, вось, значыць

Хлеб- гэта жыцце.

Берагчы хлеб- значыць берагчы

працу, затрачаную на яго вырошчванне.

Выказнік выражаны фразеалагічным зваротам

Ураджай цяпер- ворагу не пажадаеш.

Працяжнік не ставіцца


Правіла

Прыклады

Дзейнік выражаны займеннікам

Мы земляробы

Калі пры выказніку есць адмоўная часціца не або параўнальныя часціцы як, быццам, як быццам

Хлеб быццам бацька родны

Хлеб у дарозе не памяшае

Заўвага.У гэтых выпадках працяжнік Хлебаробы- не простыя сяляне

ставіцца тады, калі сказ мае адпавкдную

інтанацыю.


  • Пры якіх умовах паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік?

  • Што патрэбна ведаць пра галоўныя члены сказа, каб вырашыць, ці ставіць паміж імі працяжнік?

  • Якое значэнне маюць службовыя часціны мовы пры пастаноўцы працяжніка?

  • Ці ставіць працяжнік, калт дзейнік- займеннік, а выказнік- назоўнік? Чаму?


^ 2. Работа з тэкстам

Хлеб! Што можа быць на свеце важней за яго? “ Хлеб- усяму галава”,- гаворыць народная мудрасць. Хлебам- соллю сустракаем мы дарагіх гасцей. Хлеб-гэта вялікая чалавечая праца. Гэта бяссоныя ночы, трывога каля ўзаранага поля, сардэчны клопат,як пра жывую істоту. Так заўседы было і будзе.

Хлеб-гэта не проста каласок, які вырас у полі, гэта праца і пот многіх людзей.

Калі возьмеш яго ў рукі, яшчэ раз успоініш сардэчна пра людзей, якія пасеялі, вырасцілі, выпеклі хлеб і паклалі яго нам на стол. Хлеб ствараецца розумам і мазолістай рукой земляроба. Для працоўнага чалавека хлеб- паняцце не толькі матэрыяльнае, але і духоўнае, мармльнае. Хлеб- сімвал магутнасці, вянец працы чалавечай. І таму ен бясцэнны. Нязмерна цана яго, хлеба!


^ Прачытаць тэкст. Да якога стылю ен адносіцца? Якая яго галоўная думка? Якія выразныя сродкі мовы выкарыстоўвае аўтар?


1 узровень. Растлумачыць пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Спісаць гэтыя сказы. Падкрэсліць галоўныя члены сказа, указаць, чым яны выражаны?


2 узровень.Растлумачыць пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Якія выпадкі пастаноўкі адсутнічаюуь. Падабраць сінонімы да слова земляроб. ( хлебароб, селянін, хлебапашац). Як утвораны гэтыя словы?


3узровень. Вусна растлумачыць пастаноўку працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.Успомніць і запісаць прыказкі аб хлебе. Растлумачыць пастаноўку знакаў прыаынку ў іх. Выдзеліць галоўныя члены сказа. Чым яны выражаны? (Адзін з вучняў працуе каля дошкі, астатнія дапаўняюць яго).


Хлеб ды вада- мужыцкая яда.

Зямля- матухна, а хлеб- бацюхна.

Хлеб ды каша- ежа наша.

Хлеб- кармілец.

Хлеб- гэта жыцце.

Хлеб у дарозе не цягасць.

Хлеб- усяму вянец.


3. Складанне алгарытма “Як вызначыць, ці патрэбна ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам”.

1. Вызначыць граматычную аснову.

2. Вызначыць, чым выражаны галоўныя члены сказа.

3. Паглядзець, ці няма паміж галоўнымі членамі сказа часціц не, як быццам, нібы, быццам.

4. Зрабіць вывад аб ужыванні або неўжыванні працяжніка.


1.узровень. Спісаць сказы, уставіць прапушчаныя літары. Карыстаючыся алгарытмам, паставіць працяжнік і другія знакі прыпынку.

Хлеб гэта праца міл..енаў людзей. Ен галоўнае ўпрыгожва(н,нн )е наш…га стала. Хлеб сам (не) нараджаецца. Вырасціць багаты ўраджай гэта галоўная задача хл…бароба. Вырашчваць колас гэта як а..крываць жывую крынічку хлеба. Лежань з..мляробу 9не) сябар. Хлеб гэта палі пакрыт… не ч…рным попелам а золатам спелага кало(с,сс)я.


^ 2 узровень. Карыстаючыся алгарытмам, знайсці памылкі ў пастаноўцы працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.

Поле пахаць не рукой махаць.

Жніво-цяжкая праца для хлебароба.

Хлебнае поле лепшае ўпрыгожванне зямлі.

Цудоўная пасада быць на зямлі хлебаробам.

Хлеб. Жыцце. Радзіма. Гэтыя словы я стаўлю побач, бо хлеб- быццам жыцце, шчодрасць матулінага сэрца.

Зямля- клопат любіць. Я- нашчадны хлебапашац.Нівы, родныя нівы- цяжкае шчасце мае.


^ 3 узровень Перакласці тэкст на беларускую мову і, карыстаючыся алгарытмам, паставіць, дзе неабходна працяжнік.

Перед тобой лежит кусочек хлеба. Какой он душистый и вкусный! Крестьянин всегда просит земельку быть милостивой и родить щедрый урожай хлеба, потому что есть хлеб, есть в доме благополучие и радость. Крестьяне называли хлеб ласковыми словами «хлебушек», «пшеничка». Хлеб наше богатство. Хлеб над всеми господствует. Хлеб в доме хозяин, на работе друг, в дороге товарищ. Берегите хлеб!


^ Падбярыце сінонімы да слова ніва.( 2 вучні працуюць індывідуальна).


Настаўнік. Адпрацоўваючы ўменне правільна ставіть працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам, мы з вамі гаворым сення і пра хлеб. Але ці заўседы правільна мы выкарыстоўваем гэта слова ў нашай мове?


^ 5. Слоўнікавая хвілінка..( выступае загадзя падрыхтаваны вучань). Ці можна сказаць “булка хлеба”?

Такое словаўтварэнне супярэчыць нормам беларускай мовы і значэнню слова булка. Булка- гэта і есць “ хлеб невялікага памеру з пшанічнай мукі”, спалучэнне булка хлеба, якое ўзнікла не без уздзеяння канструкцыі буханка хлеба, таўталагічнае.


^ 6. Падвядзенне вынікаў.

1. Што новага вы даведвліся на ўроку, чаму навучыліся?

2. У якіх выпадках паміж дзейнікам і выакзнікам ставіцца працяжнік, а ў якіх не ставіцца? Прыклады.


^ 7. Дамашняе заданне

. Вывучыць 22(усім)

1узр. практ. 104.

2 узр. практ. 105, 106.

3 узр. напісаць сачыненне- мініяцюру “ Хлеб – усяму галава”.


Картка №1.


Прачытаць тэкст. Спісаць яго, уставіць прапушчаныя літары. Растлумачыць пастаноўку працяжніка ў апошнім сказе. Чым выражаны дзейнік і выказнік у апошнім сказе.


^ Пісьмо сыну


Побач з хлебам было пісьмо, тое першае пісьмо, пра якое я гавар…: яно захоўвае ( ц, цц)а ў м…не, як першая запаведзь… . “ ( Не) забывайся, сын, пра хлеб надзе ( н, нн)ы. Я (не) веру ў бога, але хлеб называю св…тым. Няхай і для цябе ен на ўсе жы…е застанецца св…тым. Памятай, хто ты і адкуль ты прыйшоў. Памятай, як ц…жка здабывае (ц, цц)а хлеб. Памятай, што дзед твой быў прыго(н, нн)ы і памер за плугам.на нів… . ( Не) забывай пра тое, што пакуль ты вучы…ся, хто(с…ці) працуе, здабываючы табе надзе( н, нн)ы. Хлеб – гэта праца чалавечая, гэта і надзея на будучыню, і мерка, якой заўседы будзе вым…ра(ц, цц)а сумленне твае і тваіх дз…цей”

Да якога жанру адносіцца гэты тэкст?

Падабраць сінонімы да слова запаведзь?

Чаму аўтар называе хлеб святым?


Картка №2


Спісаць тэкст, уставіць прапушчаныя літары. Паставіць, дзе неабходна, працяжнік. Растлумачыць яго пастаноўку.


(Ня)легкая праца земл…пашца. Усім капрызам пр…роды а…крыта з…ленае поле. Той, хто вырошчвае хлеб, (не)кіне дзе папала (не)даедз…ны кусок. (З)моладу навучыся цаніць працу другіх. Твой галоўны кармілец народ.

Нас вучаць дома, вучаць у школе,

Што хлеб святыня для людзей.


Падабраць сінонім да слова земляпашац.

Тэма: Складаназалежныя сказы з сузалежным, паслядоўным і змешаным падпарадкаваннем.


^ Мэта: праверыць веды вучняў па тэме, прадоўжыць фармаванне навыкаў самастойнай працы і працы ў групе (рознаўзроўневай)


Тып урока: урок- залік ( тэорыя- практыка- кантроль)


Ход урока

  1. Арганізацыйны момант




  1. Уступнае слова настаўніка (паведамляецца тэма, мэта і форма ўрока-заліка)




  1. Апытванне

  • Які сказ называецца складаным?

  • Пры дапамозе чаго простыя сказы звязваюцца ў складаныя?

  • На якія два віды апдзяляюцца складаныя сказы?

  • Які сказ называецца складаназлучаным?

  • Які сказ называецца складаназалежным?

  • Якія бываюць віды сказаў паводле значэння?

  • Чым адрозніваюцца злучнікі ад злучальных слоў?



  1. Аналіз сказаў на дошцы

а) За палянкай, што зелянее атавай, ідзе суцэльны лес.

б) Дзяўчаты пачалі працаваць з такім запалам, што старшыня толькі цешыўся.

в) Ліпы, што як сцяною засланілі сцены клеці, кучаравіліся ўжо пажоўклым лісцем.

г)Па ўсім відаць, што ўчора тут пахадзілі дзявочыя рукі.


5. Заданні вучням

Узровень М (мінімум)

1.Вызначыць колькасць сказаў і пабудаваць схемы:

а) Чуваць, як дыша вераснем зара па ўсей зямлі, што ў вечаровым дыме.

б) Паслухаць бы драздоў свістанне ў час ружовага світання, цяжкі мядзведзь з бярлогі высоўвае на сонца нос, калі туман плыве над логам, рассейваючы кроплі рос.


2. Дапісаць сказы па схеме:

а). / Мяне ўжо радуе тое /, што…

б) / Стаяць вартавыя на мосце і глядзяць /, як…


Узровень А ( агульны)

  1. Дабудаваць сказы, зрабіць іх схемы. Паставіць знакі прыпынку.

а) Машына адышла ўжо далека ад пярэдняга кра(ю, я) калі генерал заўважыў (на) перадзе некалькі танкаў што…

б)Калі пабыва(е, я)це летам у нашым краі вам (на) доўга запомніцца чысты сухі бор які…

2. Скласці сказ па схеме. Зрабіць яго сінтаксічны разбор.

/ /, як , як , як .


Узровень В (высокі)

  1. З дадзеных сказаў пабудаваць і запісаць складаназалежныя сказы з а)паслядоўным,

б) сузалежным аднародным і в) сузалежным неаднародным падпарадкаваннем. Зрабіць схемы.

а) Туман туліўся нізка над зямлей. Кананадай грукалі ільды. З нябес спусціліся аблокі папіць яе сцюдзенае вады.

б) У сухое надвор е нельга раскладваць у бары агню. Можа ўзнікнуць пажар. Шмат загіне народнага дабра.

в) Вясны паводка залатая змяце з палеў зімовую тугу. Я да цябе, Радзіма, прылятаю. Пець не ў родным краі не магу

.

2. Пашырыць структуру сказаў. Зрабіць сінтаксічны разбор аднаго сказа, пабудаваць схемы.

а) Каб…, наша брыгада перайшла на метад падраду, які…

б) …, калі на маяку ўжо запалілі агні, якія…


6.Дам. зад. Запісаць тэкст на школьную тэму з выкарыстаннем сказаў розных відаў.




Похожие:

Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты
«Дзеепрыслоўе»; шматузроўневыя заданні па тэме «Дзеепрыслоўе», адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе»
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý»
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconУрок у форме "квіз" па тэме " свет загадак І цудаў" (VI клас)
Мэты: праверыць, падагульніць і замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак і цудаў”; развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне...
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма. Жыццё І творчасць Івана Шамякіна Мэты
Мэты: пазнаёміць з біяграфіяй Івана Шамякіна І яго творчым шляхам; вучыць самастойна рыхтаваць патрэбны матэрыял; развіваць тэхніку...
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы
Настаýнiк паведамляе тэму I мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconХод урока Арганізацыйны момант
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма : Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа Мэты
Правільна будаваць сказы з аднароднымі членамі І ўжываць ІХ у вуснай І пісьмовай мове
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма: "Транспарт Беларусі" Нумар вучэбнага элемента (ВЭ)
Беларусі. Вызначыць, у чым заключаюцца ІХ асаблівасці І назначэнне. Выявіць на карце галоўныя чыгункі шыротнага І мерыдыяльнага накірунку,...
Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты iconТэма: Гераiзм I здрада ý творах Васiля Быкава. Мэты
Вялiкай Айчыннай вайны, у якой удзельнiчалi цэлыя армii, франты, паказаць вядомых военачальнiкаý. Васiль Быкаý аб׳ектам свайго даследавання...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы