Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы icon

Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы



НазваниеМэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы
Дата конвертации15.09.2012
Размер90.8 Kb.
ТипДокументы
источник

Паўторна - абагульняючы ўрок па тэме

“Творчасць Кандрата Крапівы”


Мэта:

Паглыбіць, абагульніць і сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы.


Задачы:

а) навучальная:

выявіць узровень падрыхтаваннасці вучняў па тэме;


б) развіваючая:

развіваць і фарміраваць навыкі самастойнай працы, мысленне, памяць; параўноўваць, аналізаваць розныя віды заданняў;


в) выхаваўчая:

выхоўваць цікавасць да вучобы, пазнавальныя інтарэсы, садзейнічаць фарміраванню гуманнага стаўлення да людзей.

Абсталяванне:

на дошцы тэма ўрока, партрэт пісьменніка, выстава кніг К. Крапівы, вытрымкі з баек Крапівы, выслоўі, ордэны, каляровая сцяжынка, плакаты, карткі з заданнямі.


^ Змест урока:

І. Арганізацыйны момант:

( Вітанне гасцей, педагогаў, вучняў)


ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.


ІІІ. Пошукава - інфармацыйны этап:

На працягу шасці урокаў мы з вамі знаходзіліся ў палоне творчасці К. Крапівы. Яго творы прыцягваюць сваёй вастрынёй, незвычайнасцю сітуацый. Сёння ў нас незвычайны ўрок, урок-гульня “Разумніцы і разумнікі”. Аднак нягледзячы на гульнявую форму, задачы ўрока надзвычай сур’ёзныя. Вы павінны паказаць веды, уменні і навыкі, тое, як вы засвоілі матэрыял па творчасці К. Крапівы. Урок-гульня будзе складацца з двух тураў. У першым туры ўдзельнічаюць усе вучні. Я буду задаваць пытанні па біяграфіі і творчасці К. Крапівы, а вы павінны на іх правільна і змястоўна адказаць. За кожны правільны адказ вучань будзе атрымліваць ордэн які будзе прысуджаць наша шаноўнае журы. Па выніках першага тура мы вызначым тры “разумнікі і разумніцы” якія атрымаюць найбольшую колькасць ордэнаў, і выйдуць у другі тур, дзе будуць змагацца за званне лепшага “разумніка”.

У якасці суддзяў у нашай гульні мы папросім выступіць настаўнікаў - гасцей, якія прысутнічаюць на нашым уроку.


ІV. Трэніровачна-каррэкцыйны этап:


І так мы пачынаем першы тур. Як я ўжо сказала ўсе пытанні прысвечаны жыццю і творчасці К. Крапівы. Я буду чытаць пытанні, а вы, хто ведае правільны адказ, павінны падняць руку. Адказваць будзе вучань які першы падыме руку, а астатнія могуць дапаўняць адказ, калі журы палічыць адказ няправільным або няпоўным.


^ Пытанні І тура:


  1. Дзе і калі нарадзіўся К. Крапіва? (в. Нізок, Мінская вобласць, Уздзенскі раён, 5 сакавіка 1896 г.)

  2. Назавіце сапраўднае імя і прозвішча К. Крапівы, і псеўданімы, якія ў яго былі? (К.К. Атраховіч, “Астапчук”, “Доўгі”, “Дзед К.”)

  3. Дзе вучыўся К.Крапіва і якая ў яго спецыяльнасць? (Царкоўна-прыхадская школа, Уздзенская народнае вучылішча, Койданаўскае вучылішча, настаўнік)

  4. З якога твора гэтыя радкі:

“Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я – пякучка – крапіва”

Ці ведаеце вы ў якім годзе быў напісаны гэты верш? (1922)


  1. Якая сатырычная камедыя атрымала ўсенароднае прызнанне. Чаму? (^ П’еса “Хто смяецца апошнім”, бо выкрывала шантажыстаў, кар’ерыстаў, прыстасаванцаў і двурушнікаў)

  2. Пад уплывам каго і дзе пачаў пісаць свае першыя вершы К. Крапіва? (^ Пад уплывам М. Ю. Лермантава ў г. Койданаве)

  3. Пералічыце сатырычныя вершы і байкі якія вам найбольш запомніліся? Чым адрозніваецца сатырычны верш ад байкі? (Вершы: Плеткары,Грышка, Бацька і сын, Дай ды дай, Крапіва; Ад слова “баяці” – расказваць, паведамляць, “байка” – эпічны жанр, вастрыню байцы надае канфлікт, супярэчнасць, вакол якой групуюцца героі, байка складаецца з некалькіх частак: апісальнай, сцвярджальнай і маралі Усатырычных вершах усе называюцца сваімі іменамі. Гэта павучальныя выказванні, выкрываюць адмоўныя сацыяльныя і маральныя з’явы.)

  4. Рэдактарам якой ілюстраванай газеты-плаката ў 1943 г. быў К. Крапіва. (“Раздавім фашысцскую гадзіну “»)

  5. Калі была напісана камедыя “Хто смяецца апошнім”, і дзе разгортваецца дзеянне камедыі? (У 1939 г., у навукова-даследчым інстытуце геалогіі)

  6. Што за папера прыйшла ў інстытут, і як Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру? (^ Папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара; шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклёпу)

  7. Як і калі К. Крапіва раскрывае невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага, і чыю працу ён абараняе? (Працу напісаную Тулягам; Тады калі на вучоным савеце слухаецца даклад “Новы від дагістарычнай жывёліны”)

  8. Хто з героеў п’есы, дапамагае Гарлахвацкаму, у дасягненні мэты? (Зелкін, падхалім і пляткар)

  9. Якому герою камедыі належаць наступныя словы:

    1. “А я адмяжуюся, скажу што ніякага ўдзелу ў працы не прымала, што прафесар хоча схавацца за мае вузкія плечы малодшага супрацоўніка” (Вера – Чарнавусу)

    2. “Веды то ён мае, але што за карысць! За ўсё жыццё ніводнага радка не не надрукаваў, баіцца, усяго баіцца. Кажуць што ён быў у Дзянікіна палкоўнікам” (Гаворыць Зёлкін пра Тулягу Гарлахвацкаму)

    3. “Так таварышы, за двурушнікаў і паклепнікаў мы цяпер возьмемся, па сапраўднаму. Калі прыгледзецца так і ў сваім асяроддзі мы знойдзем такіх, ім цяпер не паздаровіцца” (Так гаворыць Гарлахвацкі Чарнавусу і Веры)

    4. “Канкрэтных доказаў няма, я толькі ведаю што ён невук, у палеанталогіі нічога не разумее і не можа адрозніць косці выкапня ад звычайнай кароўяй косткі.” (Туляга – Левановічу)

  1. У чым заключаецца сэнс назвы камедыі “Хто смяецца апошнім?” (Апошнімі на шчасце смяюцца сумленныя вучоныя Чарнавус, Вера, Левановіч дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва)

  2. Растлумачце сэнс выслоўяў з баек Крапівы, якія сталі прыказкамі, і назавіце байку ў якой ёсць гэтыя словы?

    1. “Учужое проса не сунь носа” ()

    2. “Толькі й платы бедаку што мазоль на языку”

    3. “Баба з калес – каню лягчэй” (“Дзед і баба”)

  3. А зараз заданне-загадка розуму зарадка. Усе вы ведаеце, што есць словы, якія маюць некалькі значэнняў, яны называюцца мнагазначнымі. Выкарыстоўваючы такія словы К. Крапіва напісаў шмат загадак. Зараз я прапаную вам некалькі такіх загадак, а вы павінны знайсці мнагазначныя словы і растлумачыць у якіх значэннях яны ўжыты.

    1. “Бабкі”

Розных бабак шмат на свеце,

Тры з іх добра я прымеціў:

Біў адну я малатком,

Еў другую з малаком,

А трэцяя бабка карэньчык ды шапка.

(1. Маленька кавадла для кляпання касы

2. Бульбяная запяканка

3. Грыб падбярозавік)

    1. “Цыганка”

Мне цыганка варажыла –

Выцягала з мяне жылы.

Потым я сядзей на ганку

З апетытам еў “цыганку”

(1. Жанчына цыганскай народнасці

2. Сорт яблыкаў)

    1. “Каса”

Я касой траву кашу,

У зяленым лузе,

А другую я нашу

Пастаянна ў пузе.

Трэцюю я вам скажу,

Носіць мая дочка.

На чацвертай я ляжу –

Грэбся ў пясочку.

  1. Сельска-гаспадарчая прылада

    1. Падстраўнікавая залоза, селязёнка

3. Жаночая прычоска

4. Вузкая доўгая мель, пясчаная


17. Якую назву меў першы друкаваны твор К. Крапівы і ў якой газеце ён быў змешчаны?

(фельетон “жылі-былі”, у “Красноармейской правде” у 1922 г.)

18. На дошцы перад вамі п’есы К. Крапівы і іншых драматургаў, п’есы Крапівы пакінце а іншыя зніміце.


На гэтым першы тур нашай гульні закончаны. Падлічыце калі ласка атрыманыя ордэны. Тры вучні якія атрымалі найбольшую колькасць ордэнаў пераходзяць у ІІ тур гульні.

Перад тым як заняць месцы на сцяжынках вам патрэбна справіцца з творчым заданнем. Усе вы чыталі камедыю К. Крапівы

“Хто смяецца апошнім” і ведаеце яе галоўных герояў. Зараз вы паспрабуеце на хвілінку стаць адным з гэтых герояў і пастарацца ўпэўніць ў гэтым паважанае журы. А Вы паважанае журы уважліва слухайце і скажаце чый маналог быў лепшым.

Перад вамі каляровыя сцяжынкі. На зяленай 4 ступенькі, і на ёй вы можаце памыліцца 2 разы. На жоўтай 3 ступенькі, але памыліцца можна толькі адзін раз. А на самай кароткай чырвонай толькі 2 ступенькі, але памыляцца тут нельга. Выйграе ў нашай гульні той вучань, які першым пройдзе сваю сцяжынку. А пераможцу чакаюць вельмі каштоўныя прызы - добрыя адзнакі і дыпломы пераможцаў.

Вучань які перамог у творчым заданні становіцца першым на любую сцяжынку і г.д.


^ Пытанні ІІ тура:


1 пытанні:

Да якой байкі адносяцца гэтыя выслоўі, растлумачце іх сэнс.


Зяленая:

“Я раіў бы любому чалавеку, не захапляцца ўласным кукарэку”

Кукарэку”

Жоўтая:

“Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала”

^ Сава, асёл ды сонца”

Чырвоная:

“Як свінню не кліч, яе заўседы выдасць лыч”

Заява”

2 пытанні:

Зяленая:

“Рубель”

Узяў рубель, уціснуў воз,

Запрог кабылу і павез –

Ну як тут можна “біць рублем”?

Мы так каго насмерць заб’ем.

Каб лепш дабіцца пэўнай мэты,

Мы б’ем рублем, але не гэтым.

(^ 1. Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць воз сена

2. Грашовая адзінка)


Жоўтая:

“Рогі”

У калгасе ўчора я

Бачыў рогі бугая.

Ну і рогі! Не дай бог

Трапіць вам на гэткі рог.

А мне кажуць цеткі дзве:

“На рагу каваль жыве”.

Уявіць я не магу,

Як сядзіць ён на рагу,

І хацеў бы хоць здаля

Паглядзець на каваля.

(^ 1. Рог жывеліны

2. Рог вуліцы)

Чырвоная:

“Бугаі”

Вам вядома рэч такая,

Што бугай раве, рыкае,

А часамі бугаі растуць ціха ў гаі.

Здзівіць вас і вестка тая,

Што бугай яшчэ й лятае.

(1. Хатняя жывеліна

2. Ягады бугаі (дурніцы)

3. Балотная птушка)


3 пытанні:


Зяленая:

Уважліва паслухайце:

У адным сяле, не важна дзе

Хадзіў баран у чарадзе.

Разумных бараноў наогул жа нямнога,

А гэты дык дурней дурнога.

З якой байкі гэтыя словы. Успомніце апошнія радкі байкі ў якіх заключаецца мараль.

(^ Другі баран ні бэ ні мя

А любіць гучнае імя!)

Жоўтая:

Уважліва паслухайце:

Бывае праўда вочы коле...

Раз гнаў пастух свіней у поле.

Адзін вялізарны парсюк,

Які аббегаў вёску ўсю ....

З якой байкі гэтыя словы. Успомніце апошнія радкі байкі ў якіх заключаецца мараль.

(^ Парсюк не надта быў ахвочы

Глядзецца праўдзе ў вочы..)

4 пытанне:


Зяленая:


Крапіва ў сваіх байках выкарыстоўвае вобразы звяроў, жывёл і птушак, за якімі замацаваны пэўныя ўяўленні. Растлумачце, што ўвасабляе Баран і Парсюк у байках Крапівы. Абгрунтуйце свой адказ.


Пераможцам гульні “Разумнікі і разумніцы” стаў ..... Яму ўручаецца дыплом пераможцы.

Ацэньваюцца лепшыя вучні ў залежнасці ад заробленых ордэнаў.


  1. Рэфлексія:

На гэтым наша гульня закончана. Сённяшнім урокам мы заканчваем вывучэнне творчасці К. Крапівы. Яго байкі былі і застаюцца самабытнай з’явай у беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, а некаторыя наадварот, сталі прыказкамі, якімі і мы падчас карыстаемся. Я думаю, што пасля вывучэння твораў К. Крапівы, вы будзе думаць над сваімі ўчынкамі і паводзінамі, для таго, каб аднойчы не ўбачыць сябе сярод адмоўных герояў баек і камедый.

А зараз прапаную вам стварыць кветачку.

Кожны вучань падыходзіць да дошкі і каляровымі мялкамі замалеўвае пялёстак нашай прыгожай кветкі.


Жоўты колер азначае, што на уроку мне вельмі спадабалася.

Чырвоны – на ўроку было цікава.

Сіні – ўрок мне не спадабаўся.


Дзякуй за урок. На гэтым урок закончаны.




Похожие:

Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconЛітаратурны турнір па творчасці
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconМэта. Паýтарыць I замацаваць веды вучняý, атрыманыя па пройдзеным раздзеле
Задачы. 1 Сiстэматызаваць вывучанае пра суадносiны памiж гукамi I лiтарамi,удасканальваць навыкi фанетычнага разбору; прадоýжыць...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconСкладаназалежныя сказы з сузалежным, паслядоўным І змешаным падпарадкаваннем
Мэта: праверыць веды вучняў па тэме, прадоўжыць фармаванне навыкаў самастойнай працы І працы ў групе (рознаўзроўневай)
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconІ. М. Гоўзіч І. Л. Шаўлякова-Барзенка
Гэта дазваляе засяроджваць увагу вучняў на спасціжэнні мастацкага твора ці творчасці пісьменніка ў культуралагічным І літаратурным...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconТэма: Звонкія І глухія, шыпячыя І свісцячыя зычныя гукі. Мэта
Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Мэта: Паглыбіць, абагульніць І сістэматызаваць, веды вучняў па творчасці К. Крапівы. Задачы iconКонкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта
У інфарматыцы: праграма, якая кіруе работай перыферыйнага абсталявання (прынтара, сканера)?
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы