Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” icon

Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова”



НазваниеВусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова”
Дата конвертации15.09.2012
Размер59.85 Kb.
ТипДокументы
источник


Вусны часопіс


Я люблю цябе, роднае слова”


Мэта: раскрыць шматграннасць і прыгажосць беларускай мовы, развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў і павагу да роднага слова, фарміраваць асоьу грамадзяніна


Уступнае слова


Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці мяне з калыскі падымала

І вучыла у бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае “МАМА”

І цяпер для мяне сама міла гучыць.


Гэтыя прыгожыя, звонкія радкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой мы размаўляем з вамі, мове нашых дзядоў і бацькоў. Наша сенняшняя сустрэча адбудзецца ў форме вуснага часопіса “Я люблю цябе, роднае слова!”

Першая старонка нашага часопіса прысвечана гісторыі нашай мовы. Называецца яна “Падарожжа ў гісторыю роднага слова”.

Мова ўзнікла сотні гадоў таму назад, калі першабытныя людзі аб’ядналіся ў калектывы. Беларуская мова належыць да славанскіх груп моў. Прыкладна да У1-У11 стагоддзяў да нашай эры славяне карысталіся адной мовай. Але ў потым мовы розных славянскіх народаў набылі свае асаблівасці.

У Х111 стагоддзі Беларусь увайшла ў склад ВКЛ, дзе беларуская мова стала дзяржаўнай. Пісьменнасць на Беларусі была на высокім узроўні. З канца ХУ1 стагоддзя дзяржаўнай мовай стала польская, а з Х1Х ст.- руская.

У 20-я гады ХХ стагоддзя пачалося адраджэнне беларускай культуры. Але потым яе перасталі ўжываць у дзяржаўных установах, інстытутах, зменшылася колькасць беларускіх школ.26 студзеня 1990г быў прыняты Закон “Аб мовах у Беларускай ССР”, і дзяржаўнай мовай стала беларуская.На рэферэндуме 14 мая 1995 года большасць насельніцтва, якое прымала ў ім удзел, выказалася за наданне ў Беларусі статуса дзяржаўнай, побач з беларускай, таксама і рускай мове. Палажэнне аб існаванні дзвюх раўнапраўных моў у Беларусі замацавана Канстытуцыяй ( арт. 17, арт. 50). Мы павінны быць асабліва клапатлівымі ахоўнікамі нашых моўных скарбаў.

^ Гучыць беларуская мелодыя.

Дык шануй, Беларус сваю мову-

Гэты скарб наш на вечныя годы;

За пашану радзімаму слову

Ушануюць нас брацця-народы!


^ Перагортваецца старонка.


Наступная старонка “Краіна Мовазнавія”.

У ей жывуць лексіка, марфалогія, графіка, фанетыка. Яны прапануюць нам свае заданні.


^ Першае заданне прапануе Фанетыка.

Называецца яно “Рамонак”. (Вывешваецца рамонак, у яго на пялестках пытанні. Дзеці павінны на іх адказаць).


Пытанні:

1. Колькі галосных гукаў? -6

2. Які гук нам дае літара “БЭ”? –б,п

3. Назавіце перадапошнюю літару алфавіта? –Ю

4. Якая літара у беларускай мове самая ганарыстая? – Я

5. Колькі літар у беларускім алфавіце? -32

6. Апостраф з’яўляецца літарай? –НЕ

7. Назавіце шостую літару алфавіта.- Е


Другое заданне прапануе Лексіка.

Паслухайце верш В.Віткі.


Сава і сава.


Прыйшоў Сава ў лес,

На яліну ўзлез,

Падняў галаву,

Убачыў саву,

-Ты скажы, сава,-

Пытаецца Сава,

А твая дзятва

Ведае забавы?




Назавіце словы , значэнне якіх адрозніваецца месцам націску. Назавіце свае прыклады.


^ Наступнае заданне прапануе Графіка.

Адгадайце загадку.


Літары ў ім, як байцы на парад,

Строгім парадкам пастроены ў рад.

Усе яны пэўнае месца знайшлі там

Як мы яго назавем?...( алфавітам )

А зараз паслухайце уважліва анаграмы.


З “М” расту я на агародзе,

З “Р” я поўзаю ў вадзе.

(мак-рак)


Я на “Д” –паверхні маю,

А на “Л” –дзяўбу, ламаю.

(дом-лом)


З “л” – частка твару,

А з “б” – я расліна.

(лоб-боб)


Я з лесарубам - сіла!

Глядзі сасну паваліла.

Парадак літар зменім ледзь-

Лісцевым дрэвам мне шумець.

(Піла –ліпа)


Стралу сталевую

Узняў ажно да неба.

А разам з “Э” –

Для фільмаў ен патрэбен.

(кран-экран)


Ен з “Д” на кусце і на дрэве быць можа,

А з “Т” ен- драўляная агароджа.


(плод-плот)

Заданне ад Лексікі.

Трэба разгадаць крыжаванку. Я буду вам задаваць значэнне слова, а вы - само слова.


  1. “Люстэрка вучня (дзеннік)

  2. Прыналежнасць для пісьма (сшытак)

  3. Самы першы падручнік (буквар)

  4. Мэбля ў класе (парта)

  5. Школьная сумка (ранец)

  6. Мелодыя, якая гаворыць аб заканчэнні урока. (званок)

  7. Чалавек, які дае веды дзецям (настаўнік)

Наступнае заданне ад Марфалогіі.


Вам патрэбна адгадаць загадкі і адказаць хто з’яўляецца сябрам марфалогіі.

Спытайце мяне:

Хто ці што можа-

І дам я назвы ўсім прадметам!

(Назоўнік)


Я аздабляю вашу мову:

Даю прыметы розным словам…

(Прыметнік)


Аб сабе сказаць хачу,

Што прыметы я лічу.

(лічэбнік)


Папрасіць і загадаць магу,

Вызначыць вам час дапамагу,

А калі з займеннікам стаю,

Дык асобу легка пазнаю.

( Дзеяслоў)


Сваей я формы не змяняю.

Заўседы я абазначвю

Прымету дзеяння і стану –

Як з дзеясловам побач стану.

А як з прыметнікам , то гэта

Ужо будзе якасці прымета.

Ствараюся ад розных слоў я

І называюся….( Прыслоўе)


Кароценькі, нязменны я, службовы –

Дапамагу змяніць па склонах словы.

( Прыназоўнік)


Я нічога не абазначаю,

І толькі сказы, словы я злучаю. ( Злучнік)


^ Наступная старонка нашага часопіса “Гуляй і вучыся”.


Зараз мы падзелімся на 2 каманды.


1 ЗАДАННЕ

Зараз вы атрымаеце карткі з устойлівымі зваротамі, вам патрэбна паказаць тое, што напісана пры дапамозе мімікі, рухаў.


1каманда

Браць быка за рогі (Пачынаць з найбольш важнага.)

2 каманда

Валасы становяцца дыбам (Пачуцце страху)


2 ЗАДАННЕ

Кожнай камандзе трэба напісаць верш па апошніх словах радка. У каго лепш атрымаецца.


…Якуб Колас

…родны голас

…любіць чытач

…творы чытаць


3 ЗАДАННЕ

Якая каманда хутчэй адгадае рэбус


4 ЗАДАННЕ

Зараз кожная каманда атрымае картку, у якой запісаны словы песні. Вам трэба выканаць на матыў песні, што ўказана на картцы.


1 камандзе


Сарваўся голас мой высокі,

Калі на памяць верш чытаў.

Стаяў ля дошкі адзінокі,

Слязу глытаў, глытаў, глытаў.


2 камандзе


То назоўнік, то прыметнік,

Дзеясловаў цэлы рой.

Мова наша – скарб вялікі,

Знойдзеш дзе яшчэ такі.


Вось і закончылася наша 3 старонка.


Вучні выконваюць песню “ Полька беларуская”


Падводзяцца вынікі. Пераможцы ўзнагароджваюцца.




Похожие:

Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconВусны часопіс да 130годдзя нараджэння Янкі Купалы и Якуба Коласа
Кожны год утрымливае у сваим календары дату, што напаминае пра нейкия значныя падзеи, адметныя имёны, якия маюць значэнне не тольки...
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconСочинения на тему: «Что я люблю…». Егорова Анастасия
Люблю Наташу Киданову дергать за хвостики. Люблю кататься на лошади, смотреть мультики. На продленку люблю ходить не только делать...
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconОбанинские леса Андреева Алёна Андреевна, 01. 10. 97
Но как я люблю свои родные места, люблю моих сельчан, люблю берёзовые и сосновые леса, со всех сторон окружающие нашу деревню, люблю...
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconПамятка по составу слова при разборе слова по составу следует определить часть речи, к которой принадлежит слово. Кроме того, нужно учитывать чередования в//вл, б//бл, п//пл, ф//фл : любить-люблю, ловить-ловлю, терпеть-терплю, графить-графлю
Кроме того, нужно учитывать чередования в//вл, б//бл, п//пл, ф//фл : любить-люблю, ловить-ловлю, терпеть-терплю, графить-графлю....
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconДелай только то, что духовно поднимает тебя, и будь уверен, что этим самым ты более всего можешь быть полезен обществу
«Я люблю дело, которым я занимаюсь. Я люблю делать то дело, которое люблю!» Профессия психолога для меня
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconЛ. Н. Толстой «Я люблю дело, которым я занимаюсь. Я люблю делать то дело, которое люблю!» Профессия учителя дефектолога сурдопедагога для меня
Делай только то, что духовно поднимает тебя, и будь уверен, что этим самым ты более всего можешь быть полезен обществу
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” icon«Знакомьтесь, это я» Все стоят в кругу. Ведущий говорит: «Всем привет, меня зовут Наталья Николаевна, я люблю поспать»
Все стоят в кругу. Ведущий говорит: «Всем привет, меня зовут Наталья Николаевна, я люблю поспать». Передаю мяч соседу, он повторяет...
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconРусский язык 2 класс Корень слова
Мы начинаем изучать состав слова. Да, да!Слова состоят не только из звуков и букв, но и из частей- «кирпичиков», с помощью которых...
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconСочинение на тему: «Мой любимый учитель»
Учитель! Это слово происходит от слова «учить». В нашей школе работают очень хорошие учителя. Я их всех люблю, но хочу рассказать...
Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” iconУрок развития речи
Согласитесь, автор стихотворения смог передать красоту любимого города, свою любовь к нему. Какие слова помогают понять чувства поэта?...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы