Першы вядучы icon

Першы вядучы



НазваниеПершы вядучы
Дата конвертации15.09.2012
Размер39.25 Kb.
ТипДокументы
источник



У зале вывешана каляровая карта. Якая ўзята з кнігі В.Украінцава “Славянские языки и славянские народы”, серыя “Скарбы мовы” (Мн.,1985). Усходнеславянскія мовы вылучаны на карце чырвоным колерам, згодна сучаснаму тэрытарыяльнаму падзелу. Заходнеславянскія—зялёным, паўднёваславянскія—блакітным.


Першы вядучы. Беларуская мова ўваходзіць у сям’ю ўсходнеславянскіх моў.Разам зрускай і ўкраінскай яна змовы, агульнай для ўсходніх славян, таму асноўную частку яе слоўнікавага запасу складаюць словы, агульныя для моў гэтых трох народаў.Гэта дазваляе беларусам і ўкраінцам добра разумець рускіх і наадварот.

Зліваюцца славянскія вытокі

У рэчышчы адным, як і спрадвек.

Аднолькава і ў Гродна, і ў Растове

Гучаць: хлеб, соль і чалавек.

^ В.Іпатава. “Дзве мовы”

Другі вядучы. Пра дружбу народаў-братоў, блізкасць і роднасць усходнеславянскіх моў—вядомыя радкі з паэмы Петруся Броўкі “Беларусь”:


Мы ў годы узлётаў і боек суровых

З Расіяй, Украінай разам былі.

Адзінага дрэва ў нас гучаць словы,

Як гонар Дзвіны і гамонкі Дняпровы,

Яны нас ядналі на нашай зямлі.

^ Першы вядучы. Перапляліся каранямі лёсы народаў, лёсы моў. Эдуардас Межэлайціс казаў: “Не моўная шматлікасць разлучае нас, разлучае адсутнасць павагі аднаго народа да другога.”

А мовы—як спляценне дужых

Ляснога волата галін!

Чытайце:

-Друг!

-Драўгас!

-Дружа!—

І сэнс, і корань тут адзін.

^ Э.Межэлайціс. “Паэма братэрства”

Другі вядучы. Радаслоўныя дрэвы многіх людзей на сёняшні дзень маюць беларускія і рускія галіны. паэт Уладзімір Варео—з такіх.Ён ганарыцца і лічыць сваім абавязкам аднолькава дасканала ведаць і шанаваць мовы сваіх продкаў:

Я к Волзе і Сожу

Сваёй радаслоўнай прынік.

Славянскае слова

На шчасце бяру, як падкову.

Бабка велела мне

Пестовать русский язык,

А дзед наказаў

Шанаваць беларускую мову.

^ Першы вядучы. І яшчэ кожны чалавек павінен памятаць, што мова—гэта не толькі сродак зносін. Яна жывая повязь пакаленняў, яна выяўленне душы,

адзнака несмяротнасці народа. Чалавек без ролнай мовы—як жабрак ля чужога дворышча. Што можа ён прынесці ў агульную скарбніцу моўных каштоў-насцей?

Розных моў зіхатлівы вянок—

Мова кожная кветкай дзівоснаю ззяе.

толькі той,

Хто аддаў на збядненне свой родны выток,

Той не кветкі ў сувой—

Пацяруху нямую ўплятае.

^ А.Руцкая.”Розных моў зіхатлівы вянок”

Другі вядучы. Дык няхай наш сёняшні турнір вылучыць сапраўдных рыцараў, шчыт і меч якіх—глыбокае веданне роднай беларускай і рускай моў.


^ Каманды сямікласнікаў займаюць месца адна насупраць другой.

На кожны конкурс выклікаецца па аднаму прадстаўніку ад каманды.


Змест заданняў


^ Першы конкурс. “Хто хутчэй?”


Выкліканыя вучні становяцца ля дошак, пастаўленых вуглом, каб яны не бачылі адзін аднаго, але іх добра бачылі сапернікі.’


Прадстаўнік журы дыктуе на рускай мове тэкст, а вучні адразу павінны запісваць пераклад.

Биография Минска—яркая страница истории нашего народа, написанная огнём и кровью, светлым умом, умелыми руками предшественников и современников. Когда-то на берегах Свислочи и Немиги останавливались купцы, меняли свои товары, поэтому и город сначала называли Менском. Датой его рождения считают 1067 год, когда произошла битва на Немиге, описанная в «Повести временных лет».


^ Другі конкурс.


Хто больш запіша слоў, у якіх у рускай і беларускай мовах не супадаюць націскі?

Узор: крапіва- крапива, вярба-верба.


^ Трэці конкурс.


Хто больш запіша слоў, у якіх у рускай і беларускай мовах не супадае род?


Узор: медаль, цень, стэп.


^ Чацвёрты конкурс.


Хто больш запіша слоў з несупадзеннем ліку?

Узор: брусніцы-брусніка, дзверы-дверь, паводзіны-поведение.


^ Пяты конкурс.


Падабраць да рускіх фразеалагізмаў беларускія адпаведнікі.

Узор: бить баклуши-бібікі біць.


Шосты конкурс.


Запісаць рускія словы, якія ў беларускай мове пры амаль аднолькавым гучанні маюць іншае значэнне.

Узор: неделя-тыдзень, нядзеля-воскресенье, склон-схіл, склон-падеж.


Сёмы конкурс.


Перакласці назвы.

Узор: изюм-рызынки , сирень-бэз, земляника-суніцы.





Мэта: вучыць вучняў перакладаць, бачыць адметнасці беларускай і рускай моў;

развіваць звязную мову, уменне разважаць, аналізаваць, перакладаць;

выхоўваць любоў і павагу да беларускай і рускай моў.




Похожие:

Першы вядучы iconУласцівасць правільнай прапорцыі
...
Першы вядучы iconСамастойная работа Назоўнік Першы ўзровень(1-2 балы)
Сонца ўсё вышэй І вышэй ходзіць па небе. Усё цяплей І цяплейсагравае яно зямлю. Плача зіма
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы