3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве icon

3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве



Название3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве
Дата конвертации15.09.2012
Размер175.36 Kb.
ТипДокументы
источник



План


Уводзіны....................................................................................3


I Да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў

беларускім літаратуразнаўстве..............................................4


II Станаўленне мастацкай асобы ў вобразе Сы-

монкі.........................................................................................8


III Час і абставіны, якія фарміруюць асобу

мастака....................................................................................12


IV Філасофская канцэпцыя Я.Коласа ў вызначэн-

ні мастацкай асобы................................................................15


Заключэнне................................................................................19


Літаратура..................................................................................20


Уводзіны


Паэма “Сымон-музыка” у творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца і належыць да найбольш дасканалых твораў беларускай літаратуры. Гэты паэтычны шэдэўр высока цаніў Янка Купала, бо тут змест і форма зліліся ў гарманічнае адзінства.

Паэма “Сымон-музыка”, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў (“Курган” Янкі Купалы, “Люцыян Таполя” Максіма Танка, “Сады вятроў” Язэпа Пушчы) прысвечаны тэме мастака і мастацтва. Гэта глыбокі роздум пра лёс мастака і нацыянальнага мастацтва, праўдзівасць, бессмяротнасць і непадкупнасць народнага мастацтва, пра цярністыя шляхі абуджэння самасвядомасці беларусаў.


Такім чынам, мэта курсавой работы:

-- прасачыць за лёсам творчай асобы ў паэме Якуба Коласа “Сымон-музыка”.


Для рэалізацыі пастаўленай мэты ўзнікла неабходнасць наступных задач:


-- вызначыць праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве;


-- выявіць станаўленне мастацкай асобы ў вобразе Сымонкі;


-- паказаць час і абставіны, якія фарміравалі асобу мастака;


-- раскрыць філасофскую канцэпцыю Я.Коласа ў вызначэнні мастацкай асобы.

^ I Да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве.


Да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве звярталіся многія крытыкі: М.І. Мушынскі, І. Навуменка, М.М. Арочка, В.Каваленка, І. Сцяпунін, І. Гутараў, М.А. Лазарук і іншыя.

Перад даследчыкамі паэмы “Сымон-музыка” перш за ўсё паўстае праблема яе вытокаў. Адны даследчыкі бачаць яе ў фальклоры, другія знаходзяць адпаведныя паралелі ў папярэдняй мастацкай літаратуры. І. Сцяпунін у сваім крытычным артыкуле “Фальклорныя матывы ў паэме “Сымон-музыка”” пісаў: “Паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” – пранікнёная кніга аб мудрасці народа, аб народных талентах, аб росце сацыяльнага пратэсту ў народных масах, аб ролі мастацтва ў барацьбе за вызваленне працоўнага народа ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнячэння.

У паэму ўведзена народная міфалогія, народныя павер’і. Беларускі фальклор прыцягвае паэта перш за ўсё сваімі антыпрыгонніцкімі настроямі. У казках і народных анекдотах, запісаных Якубам Коласам у перыяд навучання ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, праўдзіва выкрываецца сацыяльнае зло. У іх востра высмейваюцца паны, карчмары і іншыя прыгнятальнікі народа.

У паказе палымянага імкнення галоўнага героя Сымона да волі і свабоды паэма Я.Коласа таксама блізкая да беларускіх народных песень. Такія настроі народа былі народжаны масавымі сялянскімі выступленнямі супраць паноў.

Галоўны герой паэмы – Сымон – гэта перш за ўсё зборны вобраз, навеяны жыццёвымі ўражаннямі. Я.Колас апавядае аб індывідуальным лёсе народнага “музыкі”, у той жа час гаворыць аб лёсе беларускага народа, аб яго нацыянальнай культуры. Лёс Сымона зліваецца з лёсам Беларусі. Яго мара – аблегчыць цяжкае жыццё народа.

У паэме яркі індывідуалізаваны характар народнага музыканта ўвасабляе ў сабе рысы пэўнай катэгорыі людзей, а іменна барацьбітоў. Сымон не хоча мірыцца з несправядлівасцю, сацыяльнай няроўнасцю.

Я.Колас паказаў цяжкае, беспрасветнае жыццё абяздоленых людзей. Але тон паэмы глыбока жыццесцвярджальны. Герой, які прайшоў праз рад цяжкіх выпрабаванняў не загінуў. Ён адстаяў сваё права на творчасць” [3,127].

Вось што піша І. Гутараў у артыкуле “Аб эстэтычных поглядах Якуба Коласа”: “Галоўнай праблемай паэмы “Сымон-музыка” з’яўляецца паказ варожасці эксплуататарскага ладу сапраўднаму мастацтву, якое актыўна служыць народу, натхняе яго на барацьбу супраць прыгнятальнікаў і заклікае да волі” [3,335]. М.М. Арочка: “Здзіўляе магутны эпічны поступ паэм Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, якія важка пераступілі як бы з аднаго гістарычнага берагу на другі, яскрава пацвярджаючы эстэтычную сувязь дзвюх эпох.

Вырастаючы на бурным “паграніччы” дзвюх эпох, двух светаў, паэмы Коласа здзяйснялі дзве вялікія эстэтычныя задачы: падагульнялі многія працэсы, з’явы ўсяго папярэдняга развіцця беларускай літаратуры і ў той жа час былі пачаткам новых, надзвычай плённых тэндэнцый, што ўсталёўваліся ў паэзіі і прозе савецкага часу. З шырокай эпічнай “пасады” гэтых паэм далёка праглядваліся асноўныя вехі як мінулага, так і сённяшняга мастацкага жыцця беларускай літаратуры” [1,44].

Пра адрозненні і падабенствы паэм Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка” піша Іван Навуменка ў артыкуле “Мастак і народ”. “Нешта адметнае, якасна новае, калі гаварыць пра самую накіраванасць коласаўскай творчасці, мы маем у паэме “Сымон-музыка”. Гэта, бадай, найбольш лірычны, інтымны твор паэта. І хоць ёсць, скажам, агульнае паміж “Новай зямлёй” і “Сымонам-музыкай” (яно датычыць перш за ўсё паэтызацыі прыроды), гэтыя два творы істотна розняцца паміж сабой як колам узнятых у іх праблем, так і сваім стылем” [10,172].

Больш за ўсё крытыкі звярталіся да вобраза галоўнага героя паэмы. М.І. Мушынскі пісаў: “Сымон-музыка” – гэта вобраз глыбока прачулае паэтам ідэі. У ім увасоблена ўсё самае лепшае, самае характэрнае, чым жыў народ, што яго хвалявала, што складала аснову яго чалавечай і нацыянальнай годнасці”[9,19].

Не склаліся ўзаемаадносіны вялікага паэта з крытыкай 20-30-х гадоў. Коласа сурова папракалі, быццам у час гераічнай барацьбы працоўных мас з міжнароднай і ўнутранай буржуазіяй ён пісаў творы аб мінулым. Маладнякоўцы, да якіх непасрэдна звяртаўся Я.Колас, не зразумелі яго. Народны пісьменнік Міхась Лынькоў бачыць прычыну такой, на першы погляд незразумелай, з’явы ў непадрыхтаванасці пісьменніцкай моладзі, у памылковым уяўленні, нібыта для таго, каб стаць наватарам у літаратуры, неабходна парваць з усялякімі традыцыямі.

“Трапляліся сярод нас – маладнякоўцаў, узвышэнцаў, белапаўцаў – і такія, -- піша Міхась Лынькоў, -- што глядзелі на Коласа, на Купалу зверху ўніз, з касмічна-планетарных вышынь ультрарэвалюцыйнай патэтыкі і такой жа, калі не касмічнай, дык халоднай, як космас, рыторыкі. Купала і Колас абвяшчаліся імі ні больш ні менш як пражытым этапам. Сёй-той бравіраваў гатоўнасцю кінуцца “ў рожкі са старымі”. Гэта асабліва нікога не здзіўляла” [13,190].

Узаемаадносіны вялікага паэта з маладнякоўцамі ні ў якім разе нельга разглядаць як антаганістычныя. Самыя зацятыя прадсіаўнікі аўтарытэтаў, як сведчыць М. Лынькоў, вучыліся ў Я. Коласа і Я. Купалы майстэрства [13,190].

Я. Коласу не было ніякай справы да таго, хто і што гаворыць пра яго задушэўны твор. Паэт спаборнічаў не з маладнякоўцамі, а з самім сабой. Паглыбляючы змест паэмы, ён дамагаўся большай дасканаласці.


^ II Станаўленне мастацкай асобы ў вобразе Сымонкі.


Станаўленне Сымона як мастака пачалося з тых пытанняў, якія нараджала ў ім навакольная рэчаіснасць і якія адсюль ён ставіў перад сабой, перад дарослымі:


Што ёсць там, за тым, унь, гаем,

Дзе зляглі нябёс вянцы?

Новы край і край за краем

І краі ва ўсе канцы!

І снуецца думка тая,

Каб пашырыць свой прастор;

Думка ўсюды залятае

За сяло, за хвалі гор

І на хмаркі кіне вока,

Што, як гусанькі, плылі,

Запытае, як далёка

Тое сонца ад зямлі.


Гэта быў першы этап станаўлення чалавечай мастацкай, паэтычнай індывідуальнасці. Пошукі Сымонкі прыносілі яму і радасць палёту фантазіі, светлае пачуццё адзінства з прыродай. І ў той жа час супярэчнасць паміж марай і рэчаіснасцю, паміж светам маны, фальшы.

Сымонка вымушаны быў самастойна прабівацца праз жыццё, прагнуў “жыць праўдзіва”. Малога музыку не маглі пераіначыць ні хітрыкі жабрака, ні багацце князя і страх перад уладай магната, ні ўся затхлая атмасфера прыслужніцтва і ліслівасці перад мацнейшымі, што панавала ў замку.

Лёс Сымона вельмі цяжкі і сумны, і пагэтаму можа здавацца, што ў ім мала рамантычнага. Але рамантычнай стала духоўная вернасць героя родным вытокам, свайму прызванню. Гэтым тлумачацца ўсе яго паводзіны, светаадчуванне, імкненне паглыбіцца ў таямніцы жыцця і прыроды.

Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў дзед Курыла, у якім Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнае горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго жыццё радасць, дазваляла выказаць сваё захапленне прыродай з яе гармоніяй і вечным аднаўленнем, перадаць разнастайную гаму чалавечых пачуццяў.

Першае сур’ёзнае выпрабаванне на сваім шляху да праўды, да нейкіх нязведаных вяршынь – гэта сустрэча з дзяўчынай. Асаблівасць гэтага выпрабавання ў тым, што нечакана ён сустрэў ласку, душэўную цеплыню, якой не ведаў у сваім жыцці.

Сымон не разумеў і не асэнсоўваў мэту сваіх вандровак. Але толькі пошукі маглі задаволіць яго ўнутраную патрэбу. І Сымонка ўцякае не толькі ад жабрака, але і пакідае тую сям’ю, дзе адчуў радасць першага кахання.

Больш натуральныя ўцёкі музыкі ад карчмара Шлёмы, дзе ён не бачыў ні ласкі, ні звычайнай чалавечнасці. У яго няма нічога духоўнага ні з карчмаром, ні з наведвальнікамі карчмы.

Зняволенне Сымона ў карчме ўзбагачае яго веды аб жыцці. Служба ў Шлёмы магла ператварыць Сымона ў гандляра, -- зняволіць яго духоўна, прымусіць думаць толькі аб сённяшнем дні, навучыць яго пры дапамозе махлярстваў выкручвацца ад махлярстваў Шлёмы [6,211]. Калісьці і жабрак яго вучыў: “Зверам будзь сярод звяроў, між авечачак – ягняткам”. Калі б Сымон прыслухаўся да гэтых слоў, то ў карчме мог бы страціць пачуццё адказнасці за свой талент. Такая “вучоба” ў жабрака і карчмара магла прывесці да прыстасавальніцтва і, урэшце, -- да духоўнай спустошанасці [6,211].

Але гэтага не здарылася. І аб тым, наколькі музыка вытрымаў усе выпрабаванні, сведчыць увесь яго далейшы шлях. Пасля жабрацкіх блуканняў, у час якіх зведаў холад і голад, пасля карчмовай няволі, куды трапіў ён са сваёй скрыпкай, музыка апынуўся раптам у такіх умовах, пра якіх ён ніколі і не сніў:


Адчыніў Сымонка дзверы

І адразу крок спыніў:

Такой чыстае кватэры

Ён не бачыў і не сніў.

Ну, зусім пакой! прасторны,

Светлы, чыста пабялян,

Ніжай столі пасак чорны,

Мусіць пальцам павёў пан!


Усё магло б быць у Сымона: светлы пакой, добрае адзенне, поўнае права іграць колькі хочаш. Але ён не прынізіўся перад панам, не стаў падобным на тых, што аціраліся пры двары магната. Яго акружалі людзі, гатовыя выканаць кожнае яго жаданне ці патрабаванне. Ужо сама тая атмасфера магла скалечыць любога чалавека, асабліва калі той перанёс у жыцці столькі пакут.

Але Сымонка не пераступіў той нябачны парог і застаўся з чыстаю душой юнака, не прынізіўся, захаваў вернасць рамантычнай мары, якая вяла няспынную барацьбу з сацыяльнай несправядлівасцю.

Так мастацтва юнага музыкі, з цягам часу, знаходзіць сваё адзінае прызначэнне, сваю мэту. Развітваючыся з Сымонам, чытач упэўнены, што юны герой, прайшоўшы праз усе выпрабаванні, не збочыць з абранага ім шляху.

Якуб Колас падводзіць свайго героя да нейкай буры, да нейкага пералому. І мастацкае адмаўленне тагачаснай рэчаіснасці не толькі ў яе крытычным паказе, але і ва ўсведамленні яе непазбежнай пагібелі. Таямнічы стук сякеры, сама бура, што маланкай збівае вежу замка, нечаканая смерць магната – поўныя глыбокага сацыяльнага сэнсу тых змен, якія могуць асацыіравацца толькі з рэвалюцыяй. Усе гэтыя падзеі дапамагаюць Сымону знайсці вызвалення, здзяйснення яго запаветных мар. Акрылены свабодай і каханнем да Ганны, якую будзіць з глыбокага сну, юны герой ідзе ў свет, каб несці людзям “песнь дар, агонь душы і сэрца жар” [6,212].


^ III Час і абставіны, якія фарміравалі асобу мастака.


Час стварэння “Сымона-музыкі” – гэта перыяд вострых класавых калізій і велічных сацыяльна-палітычных пераўтварэнняў.

Класавыя бітвы ў перыяд імперыялізму расхіствалі да самых асноў капіталістычнае грамадства, прадвяшчаючы яму пагібель. На змаганне з буржуазным ладам пралетарыят узнімаў шырокія народныя масы і тым самым спрыяў разгортванню нацыянальна-вызваленчага руху, канчатковаму завяршэнню працэсу фарміравання нацый, які ў адных краінах пачаўся раней, а ў другіх, асабліва прыгнечаных, -- са значным спазненнем [13,186].

З прычыны асабліва неспрыяльных гістарычных абставін занадта позна пачаўся ён і ў Беларусі, аднак, пачаўшыся, адбываўся досыць інтэнсіўна, са значнымі ўспышкамі грамадзчнскай актыўнасці. Гэта вынікала з таго, што царскае самадзяржаўе ўвасабляла сабой пачварнае спляценне рэштак феадальнага прымусу з вытанчанай буржуазнай эксплуатацыяй і чыноўніцка-бюракратычнай дэспатыяй. У дарэвалюцыйнай Расіі элементарныя дэмакратычныя правы народу падаўляліся самымі жорсткімі мерамі, і таму абарона іх набывала важны грамадскі сэнс і палітычнае значэнне. Так, напрыклад, ва ўмовах дакастрычніцкай рэчаіснасці для ўкркінцаў і беларусаў барацьба за бацькаўшчыну і авалоданне роднай мовай была, па сутнасці, барацьбой за дэмакратыю і палітычную свабоду супраць сярэдневяковыя і шавіністычнай палітыкі царызму [13,186].

Стагоддзямі беларускі народ быў пад цяжкім сацыяльна-палітычным і нацыянальным прымусам. Кіруючыя колы спачатку шляхецкай Польшчы, а потым царскай Расіі адмаўлялі яму ў праве быць самім сабой, высмейвалі яго мову, культуру, звычаі, вуснапаэтычную творчасць.

Разглядаючы “Сымона-музыку” Якуба Коласа, мы павінны мець на ўвазе нашу рэчаіснасць. Беларускую інтэлегенцыю асабліва хвалявала паднявольнае і бяспраўнае становішча народу. Працоўныя масы на працягу стагоддзяў былі пастаўлены ў такія невыносна цяжкія сацыяльныя ўмовы, пры якіх ўсе сілы траціліся выключна на выкананне цяжкіх павіннасцей прыгону і здабыццё сродкаў на існаване. Развіваць інтэлектуальныя эдольнасці не было часу і магчымасці. Доступ да культуры і мастсцтва забараняўся самым рашучым чынам. Калі ж асобныя таленавітыя выхадцы з гушчаў народных мас і набывалі веды або выяўлялі незвычайныя здольнасці ў той ці іншай галіне мастацтва, то іх лёс станавіўся яшчэ больш цяжкім, чым звычайных працаўнікоў. Адарваўшыся ад ранейшых заняткаў, яны не маглі сваім талентам здабыць не толькі славу, а нават хлеб надзённы, і гінулі непрызнанымі, невядомымі.

Кожны з мастакоў слова сваёй дарогай прыйшоў у рэвалюцыю [13,189]. У час Кастрычніцкай рэвалюцыі Якуб Колас выступіў як паэт сацыяльнай тэмы, змагар за вызваленне працоўных мас ад прымусу. Усё гэта ён адлюстраваў у сваёй паэме “Сымон-музыка”, якая была надзвычай актуальным творам для свайго часу. У вобразе галоўнага героя Сымона аўтар паказаў тых людзей, якія змагаліся супраць сацыяльнага прыгнёту і несправядлівасці.

Лёс нацыянальнага мастацтва асацыіраваўся з гістарычным лёсам прыгнечанага народу.

Паэма “Сымон-музыка” арганічна ўключылася ў літаратурны працэс паслякастрычніцкай пары і ў пэўнай ступені вызначыла яго пошукі.

Паэма "Сымон-музыка" з асаблівай яскравасцю адлюстравала псіхалагічны стан Я. Коласа ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Паэт бачыў, што героем часу стаў не спагадлівы, міласэрны, разняволены рэвалюцыяй чалавек, а "асоба з ружжом", якой зброя замяніла амаль усе законы і маральныя нормы. І таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. У 1923—1924 гг. Я. Колас істотна перапрацаваў паэму. Разгортванне працэсу беларусізацыі дазволіла паэту паверыць у адраджэнне роднага краю, яго мовы і культуры, у магчымасць пабудовы незалежнай Беларусі. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну — жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежпыя магчымасці мастацтва. Звязанае сваімі каранямі з народным жыццём, мастацтва можа выратаваць чалавека ад самай цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё.


^ IV Філасофская канцэпцыя Коласа у вызначэнні мастацкай асобы.


Багата ў паэме “Сымон-музыка” думак, глыбокіх філасофскіх разважанняў, алегарычных казак. Гэтыя казкі цесна звязаны з усім ідэйным зместам твора. Так, надтрэснуты звон з’яўляецца сімвалам барацьбіта, які ў няпоўным змаганні падарваўся, але не загінуў бясследна, бо “голас праўды, згоды не замрэ ў душы ніколі: будзе клікаць ён да волі, будзе ў сэрцы жыць заўсёды, як той вобраз лепшай долі”. У алегарычнай казцы аб званах і аб непрыкметным, пахіленым набок дубку яшчэ раз сцвярджаецца думка аб надзвычай неспрыяльных умовах для развіцця мастацтва ў свеце, дзе пануюць “злыдні”.

У алегарычных вобразах яскрава адбіліся сацыяльна-філасофскія погляды аўтара паэмы, ягонае ўспрыманне рэвалюцыі і ацэнка яе трагічных наступстваў. Напрыклад, ва уступе “На свет прабілася вадзіца...” бачна безвыніковасць барацьбы стыхійных сіл прыроды – вады і марозу – “за шчасце, волю і свабоду”, як іх разумелі ўдзельнікі змагання. Кожны са змагароў лічыў, што толькі ён здольны “новы лад устроіць”.І тады пасрэднікам паміж супрацьлеглымі бакамі выступіла сонца, увасабленне магутных жыццядзейных сіл. Яно глядзела


У засмучэнні

На калатню варожых станаў –

Не вырываць злу ад зла кайданаў.

І шле яно наніз праменні,

Заве да згоды-замірэння,

Каб сцішыць ласкаю буянаў.


Намаганні нябеснага свяціла не засталіся дарэмнымі:


І гэта ласка з дабратою

Спыняе тую трасяніну

І зноў выводзіць на пуціну

Дабра і згоды цеплатою.

І жывіць рэчка зноў краіну,

Вакол згуртоўвае расліну

І ззяе шчасцем і красою.


Сілай і злом нельга адолець зло, толькі дабрыня і згода могуць вывесці краіну на шлях вольнага развіцця – вось якой глыбокай філасофскай думкай прасякнуты алегарычны ўступ.

У традыцыях антычнай і айчыннай філасофіі Якуб Колас разглядае мастака-творцу як частку Космасу, настроенага ва ўнісон са струнамі чалавечай душы. Сымон нібы знаходзіцца ў цэнтры ўладарання асноўных стыхіяў – зямлі, вады, паветра і агню, мае агонь у душы, а таму ён – “вакно” паміж бачнай намі прыродай і сакральным, надрэальным светам [14,42].

. Задумваючыся над сваім прызначэннем і роляй мастацтва ў грамадстве, Сымон паступова прыходзіць да філасофскага асэнсавання жыцця. На думку героя твора, музыка павінна прыносіць людзям радасць, "палёгку", дапамагаць ім у пошуках шляхоў да лепшага жыцця, шчасця. І таму ён:


Павандруе ў свет з скрыпуляй,
Песні будзе ён складаць,
Ён людзей дабром атуліць,
Каб палёгку людзям даць.


Вельмі эфектыўным сродкам ўзмацнення інтэлектуальнага, філасофскага пачатку ў паэме аказаліся дыялогі герояў. Праз вострыя спрэчкі, палеміку суразмоўцаў якраз і высвятляліся найбольш складаныя пытанні светапогляднага, маральна-этычнага характару. Прыгадаем размову Сымона з капельмайстрам Галыгам:


-- Пакажы мне, панок, ноты,

Растлумач мне, як і што;

А за панскія турботы

Хай жыве пан гадоў сто!

-- Сто гадоў!.. не кепска плата.

Што ж, распіску дай ад бога;

Сто гадоў – яму нічога:

У яго гадоў багата...


А затым Галыга адкрыта пагражае музыку:


Ты разумен без навукі:

Помніш, князю што казаў?

Ты б язык свой прытрымаў –

За такія, браце, штукі

У мех садзяць, каб ты знаў!


У шырокім абагульнена-філасофскім плане ўспрымаецца сцэна цудадзейнага выратавання Ганны. Сваім спевам-граннем герой паэмы сцвердзіў невычэрпныя магчымасці мастацтва, калі яно абараняе дабрыню, праўду, справядлівасць, духоўныя пачаткіі калі ўвасабляе народны дух, гістарычную памяць народа.

“Сымон-музыка”, такім чынам, – твор вялікіх гістарычных рэальнасцей і шырокіх філасофскіх абагульненняў.Апавяданне пра незвычайны талент беднага хлопчыка сталася палымяным гімнам духоўнай велічы працоўных мас, якія праз стагоддзі прыгоннага рабства, уціску і нацыянальнага прыгнечання захавалі высокую чалавечую годнасць, здольнасць разумець мастацтва і чула адгукацца на чароўныя гукі музыкі.


Заключэнне

У ходзе курсавой работы я раскрыла пастаўленыя мною наступныя задачы:


-- вызначыла праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве;


-- выявіла станаўленне мастацкай асобы ў вобразе Сымонкі;


-- паказала час і абставіны, якія фарміравалі асобу мастака;


-- раскрыла філасофскую канцэпцыю Я.Коласа ў вызначэнні мастацкай асобы.

Паэма прасякнута глыбокай думкай: творцы нацыянальнага мастацтва здольныя ўзняць Беларусь да новага жыцця. Мастацтва можа выратаваць чалавека ад цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё.

Паэма Я. Коласа “Сымон-музыка” ацэніваецца як вялікае дасягненне беларускага ліра-эпасу, як класічны твор нацыянальнага прыгожага пісьменства.


Літаратура


  1. Арочка М. М. Беларуская савецкая паэма – Мн.: Навука і тэхніка,1979.—336с.




  1. Арочка М. М. Колас на ржышчы: Выбранае.--Мн.: Мастацкая літаратура,1980.—240с.,іл.




  1. Вялікі пясняр беларускага народа. Зборнік артыкулаў аб жыцці і дзейнасці Я.Коласа: Акадэмія навук. – Мн.:1959.




  1. Замоцін І. І. Паэма Я. Коласа “Сымон-музыка” як аўтахарактарыстыка: (Да дваццацігоддзя літаратурнай дзейнасці паэта) \\ Замоцін І. І. Творы: Літ. – крытыч. арт. – Мн.,1991.—с.174-188.




  1. Каваленка В. А. Покліч жыцця: Літ-ная крытыка.—Мн.: Маст. літ., 1987. – 230с.




  1. Казбярук У. Рамантычная мара паэта.(Якуб Колас. “Сымон-музыка”).—Полымя, 1982, №2, с.208-213.




  1. Мушынскі М. Ад задумы да здзяйснення.Творчая гісторыя “Новай зямлі” і “Сымона-музыкі”. Мн., 1965.-142с.




  1. Мушынскі М. Бел. крытыка і літ-ва. 40-я – першая палавіна 60-х гг. – Мн.: Навука і тэхніка, 1985. – 343с.




  1. Мушынскі М. Я. Колас: Летапіс жыцця і творчасці. – Мн.: Маст. літ., 1982. – 543с.

  2. Навуменка І. Я. Я.Колас: Духоўны воблік героя. – Мн.: Выд-ва БГУ, 1981. – 239с.




  1. Навуменка І. Я. Я. Колас: Летапіс жыцця і творчасці. – Мн.: Нар. асвета, 1982. – 208с.




  1. Пшыркоў Ю. С. Летапісец свайго народа: Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982.—367с.




  1. Пшыркоў Ю. С. “Сымон-музыка” і літаратурны працэс \\Полымя.-- 1972.—№11.—С.185-193.




  1. Шамякіна Т. Вобраз музыкі ў бел. літ-ры: Паводле паэмаў Я. Купалы “Курган” і Я. Коласа “Сымон-музыка” \\ Роднае слова.—1992.--№12.—С.38-44.










Похожие:

3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве iconВ. У. Праскаловіч В. В. Кушнярэвіч
Пры такім падыходзе адбываецца актыўнае ўключэнне вучняў у працэс мастацкай камунікацыі. На аснове мастацкай камунікацыі ўзнікае...
3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве iconМузычная гасцёўня “Калыханкі, забаўлянкі”
У грамзапісу гучыць музыка “Матуліна калыханка”. Зал упрыгожаны у беларускім стылю: рушнікі, печ, стол з посудам, калыска,у якой...
3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве icon"сёння мы 3 вамі святкуем каляды " Прэзентацыя гуртка «Спадчына» па тэме “Шчадроўкі”
Настаўніца. Сёння пасяджэнне фальклорнага гуртка прысвечана беларускім народным святам, якія здавён адзначалі нашы продкі. Задача...
3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве iconЗмест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры
Многія творцы ідуць у літаратуру, доўга шукаючы свой уласны шлях, доўга раздумваючы над тым, як пачаць размову са сваім чытачом....
3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве iconМэта: вызначыць асноўныя праблемы, узнятыя ў паэзіі П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П.
П. Панчанкі; даказаць, што дабрыня, справядлівасць, патрабавальнасць да сябе І да іншых у паэзіі П. Панчанкі ідуць побач
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы