Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры icon

Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры



НазваниеЗмест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры
страница1/4
Дата конвертации15.09.2012
Размер411.99 Kb.
ТипДокументы
источник
  1   2   3   4

Моўныя сродкі стварэння вобразнасці ў паэзіі Р.Барадуліна

Змест

І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры.

ІІ. Моўныя сродкі стварэння вобразнасці ў паэзіі Р.Барадуліна.

1.Гукапіс у паэзіі Р.Барадуліна.

а) Алітэрацыя, асананс, дысананс.

б) Стылістычныя фігуры, заснаваныя на гукапісе: анафара, эпіфара.

в) Паўторы гукаспалучэнняў у вершаванай мове.

г) Гукаперайманне.

2. Лекесічныя сродкі стварэння вобразнасці ў творах Р.Барадуліна.

а) Роля індывідуальна-аўтарскага словаўтварэння ў паэзіі Р.Барадуліна.

б) Структурна-граматычная характарыстыка аказіяналізмаў.

в) Тэматычная класіфікацыя аказіянальных назоўнікаў.

в) Словаўтварэнне аказіяналізмаў.

3. Лексіка-семантычныя сродкі стварэння вобразнасці ў творчасці Р.Барадуліна.

а)Метафары, іх тыпы і спосабы выражэння.

б) Эпітэты.

в) Параўнанні.

ІІІ. Вынікі даследавання. Паэзія Р.Барадуліна – паэзія высокіх дасягненняў.


Многія творцы ідуць у літаратуру, доўга шукаючы свой уласны шлях, доўга раздумваючы над тым, як пачаць размову са сваім чытачом. З’яўляюцца іх першыя няўдалыя пробы пяра, потым больш дасканалыя творы. Так, крок за крокам, яны адкрываюць нам свой унутраны свет. Мы пачынаем разумець іх.

Рыгор Барадулін прыйшоў у літаратуру нечаканна. Але яго адразу прынялі і зразумелі. З першых радкоў яго вершы ўражваюць шчырасцю і прастатой. І невыпадкова гавораць, што амаль кожны яго радок, кожны верш так і хочацца разабраць на цытаты. Як піша Зарлен Бечык “гэта тлумачацца апрача ўсяго, і акрэсленасцю таленту, моцныя і слабыя бакі якога добра відочныя, “цытатныя”, бо кожная часцінка агульнай вершаванай пабудовы мае ў Барадуліна вялікае самастойнае значэнне”.1

Зараз выйшла ўжо шмат зборнікаў сталага паэта, якога адрознівае ад іншых адметны светапогляд, арагінальнае бачанне і успрыняцце рэчаіснасці. Яго імя вельмі многа значыць у сучаснай беларускай паэзіі. У Барадуліна – зараз заслужана ўзнагароджанага званнем народнага паэта- дзесяткі кніг арыгінальных вершаў і перакладаў. Ён заўсёды ў пошуку. Але з самага пачатку сваёй літаратурнай творчасці Р.Барадулін вызначыўся як паэт самабытнага, арыгінальнага стылю.


1.Бечык В. Неабходнасць прыгожага// Свет жывы і блізкі. Мн., 1974, с.165

Трэба сказаць, што развіццё паэта ішло натуральным чынам- ад кнігі да кнігі. Яго паэзія ўсё больш удасканальвалася, узнікалі новыя героі. Аднак, калі пачынаюць чытаць любімыя яго радкі, адразу можна вызначыць, каму яны належаць.

У чым жа сакрэт такой непаўторнасці і самабытнасці?

Можа, таму, што яму ў высокай ступені ўласціва цікавасць да слова. Як творца, ён абыходзіцца з ім легка і свабодна. Р.Барадулін умее падмеціць усе дэталі да драбніц, і потым яго асацыяцыі, увасобленыя ў мастацкім слове, паўстаюць перад намі настолькі нечаканна, што прыходзіцца толькі здзіўляцца яго вынаходлівасці.

“ Малюючы галіну, трэба чуць, як свішча вецер,”- гавораць японцы Р.Барадуліну гэта ісціна, мяркуючы па ўсім, добра вядома і мова для яго- факт эстэтычнага ўсведамлення жыцця.Верш у яго ўяўленні не існуе па-за мовай, гукам, вобразам, рытмам, інтанацыяй і іншымі кампанентамі мастацкай творчасці, і галоўным звяном гэтых сувязей з’яўляецца слова.

Гэты паэт умее шанаваць слова, вяртаць яму рэальную першароднасць гучання і сэнсу, вызваляць яго экспрэсіўную сілу.”1

Р.Барадулін звяртае ўвагу ў слове на ўсе: і на яго гукавую аформленасць, і на спалучальнасць з іншымі словамі, і на спалучальнасць галоўнай часткі слова-кораня-з іншымі афіксамі.Улічваючы ўсе гэта, ен стварае выдатныя вобразы, якія ўзбагачаюць нашу літаратуру. І нельга не пагадзіцца з І.Максімовічам, які гаворыць: “ Прыкладам таго, як беларускае слова рэалізуе сваю шматмернасць і глыбіню, як гібка і паўнакроўна абмалеўвае інтэлектуальны бок вобраза, як рэчыўна канкрэтыка зрастаецца з асацыятыўнай абстрагаванай думкай, можа служыць паэзія Рыгора Барадуліна”2.

Без тонкага адчування гукавых асаблівасцей сваей мовы паэту цяжка ды, бадай, і немазчыма было б дабіцца неабходнага ўздзеяння на чытача, выклікаць павышаную ўвагу да мастацкага слова. Мастак слова, аднак, не проста карыстаецца гукапісам як прыемам уздзеяння на чытачоў, ен у творчым працэсе сам так бачыць, так думае, так адчувае, таму і ўспамінаюцца, падбіраюцца словы адпаведнага сэнсу, гучання.

У паэтычных тэкстах высокага класа гукавыя і зрокавыя вобразы заўседы выступаюць вобразамі спецыфічнымі- моўнымі.Усе, з дапамогай чаго ствараецца паэтычны вобраз, павінна нешта намалявана або агучана. Свет вобраза складаецца, як слушна лічыць паэтыка, з двух радоў- прадметных значэнняў і інтэлектуальных каштоўнасцей”3. Галоўны сакрэт вобразнай моцы твора ў еднасці гэтых радоў- прадметна-гукавога з інтэлектуальна-ацэначным.

Думаецца, што гэтым сакрэтам у поўнай меры валодае Р.Барадулін. Яго тэксты без ваганняў можна браць у якасці ўзораў пры разглядзе руху паэтыки беларускага верша, гукавой, пластычнай и асацыятыщнай вобразнасци. Карыснасць таких даследаваннящ бясспрэчна.


У Р.Барадуліна самыя звычайныя “бязвобразныя” словы робяць шмат для павышэння мастацкіх вартасцей паэзіі.Ствараючы слоўны вобраз, паэт улічвае і гучанне слова, і яго граматычную аформленасць, і рытм фразы, нават усяго твора ў цэлым.

У жывым маўленні пастаянна дзейнічаюць “законы нараджэння і адмірання і адмірання” : адны моўныя факты адыходзяць у пасіўны запас, другія з’яўляюцца, каб засведчыць новыя рэаліі культурнага, навуковага і грамадскага жыцця.Гэты надзвычай актыўны працэс словатворчасці патрабуе ўмелага, дбайнага рэгулявання, каб новы лексіка-фразеалагічны матэрыял арганічна ўпісаўся ў моўную сістэму.

Ад слоўнікавага запасу белар.мовы залежыць багацце аўтарскай паэтычнай мовы, выкарыстанне новаўтвораных лексем побач з агульнаўжывальнымі сведчыць пра багацце і невычэрпныя словаўтваральныя магчымасці сучаснай беларускай мовы. Менавіта таму пісьменнік адказны за кожнае слова ў сваім творы. Відавочнымі становяцца пошукі і знаходкі незвычайных па сваім утварэнні слоў, якія надзвычай эмацыянальна, вобразна раскрываюць задуму мастака.

Можна знайсці мноства прыкладаў творчай смеласці да слова ў Р.Барадуліна. Трэба адзначыць, што некаторыя паэтычныя асацыяцыі будуюцца нават на змяненні паняццяў, і дзякуючы гэтаму прыему ў радку з’ўляецца незвычайнае, новае слова.

Гэтыя новыя словы- аказіяналізмы-адточваюць моўнае чуцце, прыцягваюць увагу да глыбінь унутранага зместу слова, калі яно створана сапрўдным майстрам.

У паэзіі Р.Барадуліна аказіяналізмы з’яўляюцца важным сродкам стварэння арыгіяльнасці, самабытнасці і непаўторнасці аўтарскага стылю.

І яшчэ адны важныя моўныя сродкі стварэння вобразнасці, якія дапамагаюць раскрыццю задумы мастака, гэта тропы.Кожны пісьменнік, кожны паэт адрозніваецца як характарам тропаў, так і актыўнасцю іх ужывання.

Барадулінскі метафарызм, увесь лад вобразнага мыслення насычаны асацыяцыямі, якія бяруць пачатак з першаснага, знешняга, але вядуць у глыбіні, пераўтвараюцца ў вопыт, думку.

Іншы раз можа здацца, што вокамгненныя рэакцыі на свет нараджаюцца ў паэта з адных толькі першых ураджаній.Але гэта не так.У аснове метафар, вобразных асацыяцый, усяго лірычнага пачуцця- аналітычна эмоцыя, якая абагульняе многія думкі і пачуцці, дашукваецца да зместу і сутнасці, а не толькі ілюструе знешні свет.

Даследчык Ківатыцкі разглядаў праблему суадносін лінгва-семантычнага і мастацкага ў паэтычным мысленні Р.Барадуліна.Ен гаворыць, што “гэта праблема ўдакладнення родавых асноў яго паэтычнага вобраза. Паэтычны погляд лірычнага героя Р.Барадуліна нібыта ўвесь замыкаецца ў слове (ен лірычны).

І ў той самы час ен заўседы больш гэтага слова, знаходзіцца і ўнутры слова і па-за ім, за яго сэнсавай абалонкай. Вобраз у структуры лірыкі Р.Барадуліна больш за усе імкнецца да мнагазначнасці.”1

Аб’ектам мастацкай літаратуры могуць быць самыя разнастайныя з’явы і прадметы нашага жыцця, любая галіна дзейнасці чалавека, розныя праяўленні яго ўнутранага жыцця.Тэматычнае багаццемастацкай літаратуры патрабуе разнастайнасці і багацця выяўленых сродкаў.У мастацкім творы выкарыстоўваюцца ўсе пласты агульнанароднай лексікі, сродкі ўсіх моўных узроўняў, стыляў. Аднак “рознастылевасць”, абумоўленая тэматыкай твора, суаднесенасцю яго з пэўным гістарычным часам, не ўспрымаецца як выпадковасць.Усе моўныя сродкі сапраўднага мастацкага твора зліваюцца ў адзін стыль, падпарадкаваны задуме аўтара.

Аналізуючы словатворчыя пошукі Р.Барадуліна, сродкі і прыемы стварэння яго лірычных вобразаў, мы тым самым выяўляем асаблівасці індывідуальнага стылю.Тут дарэчы прывесці цытату даследчыцы творчасці паэта Любові Гарэлік, з якой зразумела, у чым значэнне такога аналізу: “Уменне трапна і своеасабліва мысліць мастацкімі вобразамі, дакладнасць і згушчанасць метафарызацыі...сакавітасць мовы, пастаяннае адчуванне яе народна-этымалагічнай і эўфанічнай асновы, багатая гукавая інструментоўка радка..-усе гэта істотныя асаблівасці сучаснай паэзіі, якія выяўляюцца ў творчасці Р.Барадуліна найбольш выразна”2.

У дадзенай курсавой рабоце мы разгледзім разнастайныя моўныя сродкі стварэння вобразнасці ў творчасці Р.Барадуліна.

Таму можна вылучыць наступныя задачы нашай работы:

  1. Выявіць найбольш актыўныя моўныя сродкі стварэння вобранасці ў паэзіі Р.Барадуліна;

  2. прааналізаваць гукавыя, лексічныя і лексіка-семантычныя сродкі стварэння вобразнасці;

  3. вызначыць стылістычную ролю адназначных сродкаў у паэтычным кантэксце.

Матэрыялам для курсавой работы паслужыў збор твораў Р.Барадуліна ў 2-х тамах, выдадзены ў 1984 годзе.


1.Гукапіс у паэзіі Р.Барадуліна.

Паэзія дзейнічае на нас інакш, чым проза: яна ўваходзіць у душу не змястоўнымі падзеямі, разгорнутымі ў займальную фабулу, не не разнастайнасцю характараў і лесу персанажаў.Усе гэта,безумоўна, прысутнічае і ў паэзіі, але падаецца збіральна, кандэнсавана і зашыфравана ў наборы метафар, сімвалаў, метаніміі, выступае ў страсных маналогах, спавядальных прызнаннях,элегічных раздумах, дасціпных выслоўях.Таму і запамінаецца паэзія асабліва.У нашу памяць уразаюцца і застаюцца там надоўга вершаваныя радкі, строфы, цэлыя вершы, а часам усяго толькі ўдала зрыфмаваныя канцы радкоў ці трапны эпітэт, параўнанне-адзін акорд, адзін штрых.

І тут, канешне, на першым плане-змест, здольнасць паэтычнага тэксту несці тыя духоўныя каштоўнасці, якія нам хочацца прыняць або адкінуць.Эстэтычны змест выяўляецца ў паэзіі больш згушчана, кідка, чым у прозе, таму майстэрства на ўзроўні тропаў, алітэрацый, і асанансаў, а таксама зрокавых маляўнічых і пластычных вобразаў, емістасць афарызмаў, нават зехоткасць каламбураў мае тут іншую вагу, чым ў прозе. Для прозы гэта ўсяго дэталі, а для паэзіі-значныя кампаненты, важныя эквіваленты ідэі.

У паэзіі важнае значэнне маюць не толькі словы і словазлучэнні, але і гукавая арганізацыя, асобны гук.Майстэрства пісьменніка, мастака слова, выяўляецца не толькі ў тым, што ен умела карыстаецца слоўнікавым, фразеалагічным і сінтаксічным багаццем мовы, але і ў тым, што добра адчувае гучанне слова, мае, так сказаць, “абсалютны музычны слых”.

Своеасаблівую ролю ў стварэнні мастацкіх вобразаў адыгрывае гукапіс. Гукапіс-інструментоўка, гукавыя паўторы ў вершаванай мове, якія ўзмацняюць яе мілагучнасць і сэнсавую выразнасць; раздзел паэтыкі, які вывучае іх.1 Больш поўнае азначэнне гукапісу даецца рускім даследчыкам Л.І.Ціхаміравым: “ Гукапіс або гукавая арганізацыя мовы- мастацка-выразнае выкарыстанне ў празаічным ці вершаваным тэксце тых або іншых элементаў гукавога складу мовы: ЗЫЧНЫХ І ГАЛОСНЫХ ГУКАЎ, НАЦІСКНЫХ І НЕНАЦІСКНЫХ СКЛАДОЎ, ПАУЗ, РОЗНЫХ ВІДАЎ ІНТАНАЦЫЙ, АДНАРОДНЫХ СІНТАКСІЧНЫХ ЗВАРОТАЎ, ПАЎТОРАЎ СЛОЎ І Г.Д, якія выконваюць пэўныя стылістычныя функцыі”2 Калі ўсе гэта абагульніць, то можна даць наступнае кароткае азначэнне гукапісу: гэта выкарыстанне гукавай арганізацыі паэтычнай мовы пры стварэнні паэтычнага вобраза.3

Гукапіс часта атаясамліваюць з фонікай. Фоніка(ад грэч.phonikos- той, што гучыць)-гукавая арганізацыя вершаванай мовы, а таксама раздзел паэтыкі, што яе вывучае.1

У шырокім сэнсе да гукавай арганізацыі вершаванай мовы адносяцца рытм, рыфма, строфіка, асобныя фігуры паэтычнага сінтаксісу, інтанацыя, а таксама ўласна гукапіс, або гукавая інструментоўка верша.Інструментоўка ўплывае на мілагучнасць верша, на яго сэнсавую выразнасць і своеасаблівасць інтанацыйнага малюнка.Гукі самі сабой нейтральныя ў выяўленчых адносінах,

але ў мастацкім творы яны могуць набыць эстэтычную вартасць.Гэтым самым гукапіс садзейнічае ўзмацненню выяўленчых мажлівасцей паэтычнай інтанацыі.Таму “роля гукавых паўтораў,-як слушна падкрэслівае Л.Цімафеў,-не столькі непасрэдна гукавая, колькі ў шырокім сэнсе інтанацыйная”2. Інтанацыйна-гукавая арганізацыя паэтычнай мовы залежыць ад эмацыянальна-сэнсавай напоўненасці таго ці іншага твора, творчай індывідуальнасці паэта, літаратурнага метаду ці напрамку, да якога ен належыць, фанетычных асаблівасцей нацыянальнай мовы.

Аднаго якога-небудзь універсальнага спосабу гукавай арганізацыі вершаванай мовы, прыдатнага для ўсіх твораў і тым больш для ўсіх паэтаў, няма. Ды і формы гукапісу існуюць надзвычай разнастайныя. Сярод іх вылучаюцца алітэрацыя, анафара, асананс, дысананс, гукаперайманне, кальцо, стык, эпіфара і інш.


Як ужо адзначалася, у аснове гукапісу ляжаць гукавыя паўторы. Размяжоўваць гукавыя паўторы па іх якасці (алітэрацыя і скананс), і па месцы (анафара, эпіфара,стык, кальцо). У паэтычнай практыцы яна выкарыстоўваецца ў спалучэнні з лексікай, інтанацыйна-сінтаксічнай арганізацыяй вершаванага радка.

Вядома, не кожнаму творцу ўласціва тонкае ўменне “іграць” гучаннем слова, пленна карыстацца сэнсавымі нюансамі гукапісу – алітэрацыяй, асанансам, паўторам слоў і г.д. Гэтага нельга сказаць пра Р. Барадуліна. Ен – майстар асанансаў і амітэрацый.

Нельга не пагадзіцца з В Бечыкам, які гаворыць, што “Барадулін, здаецца, можа зрабіць з вершам ўсё, што хоча, такая яго… ўлада над словам. Захоча – прарафмуе наскрозь целы верш,сугуччы ўвайдуць у глыб радкоў; захоча – надасць імклівы рытм, раздзеліць словы на склады, звяжа ў вобразнае адзінства любыя асацыяцыі… творыцца паэзія вялікай пераканаўчасці, духоўнай змястоўнасці і сілы.”4

_____________________________

1 Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Мн., 1983. С.48.

2 Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мн., 1979. С 145.

3 Словарь литературоведческих терминов. Редактор Л.И.Тимофеев. С. 89.

4 Бечык Свет увесь жывы табой //Літаратурна – крытычныя артыкулы. Мн., 1989. С 286.


Камбінацыі розных вершаваных памераў, змены рытму, паўторы, унутраная рыфма дапамагаюць перадаць ледзь улоўныя зрухі настраёвасці адценні лірычнага перажывання ў межахаднаго верша.

У залежнасці ад характару гукаў, якія паўтараюцца ў суседніх словах выказвання, адрозніваюць два асноўныя тыпы гукавых паўтораў: алітэрацыя і асананс.

Алітэрацыя (ад лац. ad – пры, litera - літара) – паўтарэнне аднародных зычных гукаў у вершаваных радках, якое ўзмацняе гукавую і інтанацыйную выразнасць верша.

З найбольшай поўнасцю наш слых успрымае паўтарэнне зычных, якія знаходзяцца ў пераднаціскных складах і ў абсалютным пачатку слова. Мы заўважаем паўтарэнне не толькі аднолькавых гукаў, але і падобных па якой-небудзь прыкмеце (месцу ці спосабу ўтварэння, звонкасці-глухасці, цвердасці-мяккасці і інш.). Алітэрацыя – самы распаўсюджаны тып гукавога паўтору, што плумачыцца дамінуючым становішчам зычных у фанетычнай сістэме беларускай мовы. Яна спрыяе стварэнню шматлікіх прыдметна-сэнсавых асацыяцый, таму выяўленчыя магчымасці алітэрацыі больш шырокія, чым асанансаў. Часцей за ўсе ў вершаванай мове адзначаецца алітэрацыя шыпячых і свісцячых зычных [с],[с,],[з],[з,], [ш], [ж], выбухных [т],[д],[ц,],[дз,], мяккіх і цвердых санорных [л], [м], а таксама дрыжачага [р].

Паўтарэнне свісцячых [с],[з],[с,],[з,], дзякуючы іх акустычным асаблівасцям , выкарыстоўваецца для таго, каб засяродзіць увагу, падкрэсліць ці стварыць пэўныя гукавыя асацыяцыі, звязанныя са свістам, шыпеннем, шоргатам і г.д. Так, ва ўрыўку з верша “Матчыны рукі”аўтар ўжывае алітэрацыю зычных [с],[з] для таго, каб стварыць асацыяцыю шаласцення саломы:

І залатой саломаю

Сяннік калоўся восенню.

З салаўкам сны салодкія

Ішлі за статкам босыя2.

Есць яшчэ шмат прыкладаў з вершаў, дзе адзначаюцца выпадкі алітэрацыі названых свісцячых для абазначэння гукаў прыроды, якія асацыіруюцца з гэтымі зычнымі. Вось некаторыя з іх:

Каласы вуселі,
  1   2   3   4




Похожие:

Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconВ. У. Праскаловіч В. В. Кушнярэвіч
Пры такім падыходзе адбываецца актыўнае ўключэнне вучняў у працэс мастацкай камунікацыі. На аснове мастацкай камунікацыі ўзнікае...
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconЛітаратурны турнір па творчасці
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры icon3 I да праблемы асэнсавання мастацкай асобы ў беларускім літаратуразнаўстве
Уводзіны
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconУладзімір уладзіміравіч сауліч член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Працаваў настаўнікам беларускай мовы І літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconЭлектронный металлоискательэми 6 4 П
Предназначен для автоматического непрерывного конт­роля наличия случайных металлических предметов в потоке насыпных неметаллических...
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconЗмест: Адплыццё Як рыба на беразе Ад амёбы да Сакрата
Няма калі азірацца, няма калі задумвацца пра сэнс і ўладкаванне гэтага “агрэгата”. Бо жыццё цябе нясе і нясе, не пытаючыся, уласна,...
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconБилеты выпускного экзамена по информатике (9 класс) Билет №1
Понятие информации. Виды информации. Роля информации в живой природе и в жизни людей. Язык как способ представления информации: естественные...
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconВ. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы
М. А. Лазарук. Прызнаючы родавыя І жанравыя асаблівасці твора асновай яго аналізу, а не мэтазгоднымі дадатковымі звесткамі, можна...
Змест І. Роля моўных сродкаў у стварэнні паэтычных вобразаў у мастацкай літаратуры iconПротокол от 01. 09. 2011 г. №1 Положение о контроле
«Детский сад» №1 общеразвивающего вида с приоритетным осуществлением деятельности по художественно – эстетическому развитию детей»...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы