6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку icon

6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку



Название6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку
Дата конвертации15.09.2012
Размер65.25 Kb.
ТипПлан урока
источник

6 клас


Тэма: Множанне і дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку

Дэвіз урока: Веды мей выдатныя па тэме “ Дробы дзесятковыя ”

Мэты урока:

1.Адукацыйныя: фарміраванне ведаў аб правілах множання дзесятковага дробу на 10, 100, 1000 і г. д.; замацаванне вылічальных навыкаў; развіваць уменне карыстацца дадзеным правілам пры выкананні заданняў.

2. Развіваючая: развіваць інтарэс да прадмету, лагічнае мысленне, мову; развіваць у вучняў уменне канцэнтравацца, слухаць.

3. Выхаваўчая: выхоўваць акуратнасць, сістэмнасць, самастойнасць, этыку ўзаемаадносін.

^ Тып урока: абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

Метады навучання: самаправерка, узаемаправерка, пашуковы, праца ў парах, калектыўная работа.

Формы арганізацыі: індывідуальная, франтальная, калектыўная, парная.

Абсталяванне: дошка,крэйда, магнітная дошка, набор лічбаў на магнітах, карткі, малюнкі, лісты з пытаннямі, бланк-апытальнік па вынікам урока, лісты-размалёўкі.


План урока

1. Арганізацыйны момант.

2. Праверка дамашняга задання (самаправерка).

3. Арыфметычны дыктант (запіс дзесятковых дробаў на слых).

4. Вусная работа “ Думай і мяркуй “( аперацыя “Камп’ютар”, выправіць памылкі ў вылічэннях).

5. Актуалізацыя апорных ведаў: “Дрэва ведаў” (вусна ў дошкі).

6. Работа з падручнікам (рашэнне ў дошкі і ў сшыткі).

7. Работа ў парах (па карткам).

8. Фізкультхвілінка.

9. Спрашчэнне выразаў з прымяненнем размеркавальнай уласцівасці множання: “Горад Законаў” (праца ў дошкі).

10. Спрашчэнне выразаў з акругленнем: “Вадапад прыбліжэнняў” (праца каля дошкі).

11. Прывал. Урывак верша “Тры дзесятых” (чытае вучаніца).

12. Абагульненне вывучанага матэрыялу: “Пад’ём на гару”.

13. Самастойная работа “Салют Перамогі”.

14. Дамашняе заданне (аналіз і рэкамендацыі).

15. Рэфлексія (запаўненне бланка-апытальніка). Падвядзенне вынікаў урока.

16. Дадатковае заданне: “Замак Кемлівасці”.


Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока.Аб’яўленне тэмы ўрока, яго дэвіза і плана.

2. Праверка дамашняга задання.

Рашэнні прыкладаў №252(а,б) загаддзя напісаны на дошцы, вучні правяраюць свае адказы, №241 правяраецца вусна (чытаюцца толькі адказы) і ставяць сабе адзнаку за дамашнюю работу.

№241(а-ж)

а) 1,001 х 100 = 100,1;

б) 6,09 х 10 = 60,9;

в) 0,517 : 10000 = 0,0000517;

г) 1,001 : 10 = 0,1001;

д) 1,07 : 100 = 0,0107;

е) 6,00789 х 10000 = 60078,9;

ж) 3,9 х 100 = 390.

№252(а,б)

а) 0,888 + 88,8 + 8,88 + 888 = 886,568;

б) 10432 – 4709,43 + 21,5 – 1,222 = 5742,848.


3. Арыфметычны дыктант. (Настаўнік дыктуе, вучні пішуць на загаддзя падрыхтаваных лістах)

0,5; 0,16; 3,07; 34, 799; 64; 2,005; 17,0125; 5,3

-А зараз праверым лісты, спачатку абмяняемся імі з другім вучням. Правяраем. (Лікі напісаны на дошцы) Пастаўце адзнакі.


4.Вусная работа “Думай і мяркуй“. ( аперацыя “Камп’ютар”, выправіць памылкі ў вылічэннях)

- Рабяты, нам добра вядома, якое важнае значэнне мае коска ў рускай ці беларускай мовах. Напрыклад, “Караць, нельга помілаваць” і “Караць нельга, помілаваць”. У матэматыцы ад становішча коскі залежыць правільнасць або няправільнасць роўнасці. У камп’ютары, якім вы бачыце, адбыліся непаладкі і нам патрабуецца праверыць “блок памяці” і іх выправіць, г. зн. выправіць памылкі ў вылічэннях.

а) Раставіць коскі ў роўнасцях: 3,2 + 1,8 = 50; 3 + 1,08 = 408;

736 – 3,36 = 400; 6,3 – 27 = 36.

б) Знайдзіце памылку і запішыце правільнае рашэнне:

2,5 4 5,74 8,13

+ 3,4 +1,8 -1,027

2,8 8 6,154 7,117


5. Актуалізацыя апорных ведаў: “Дрэва ведаў.”(праверка правіл, вылічэнні па дадзенай тэме урока)

а) Прыклады складзены на магнітнай дошцы. Патрэбна іх вылічыць, г.зн. правільна паставіць коску і адказаць на пытанні, якія змяшчаюцца на лісці “Дрэва ведаў”.

Пытанні: Як памножыць дзесятковы дроб на 10, 100?

Як падзяліць дзесятковы дроб на 10, 1000?

Як памножыць дзесятковы дроб на 0,1; 0,001?

Як падзяліць дзесятковы дроб на 0,001; 0,1?

У дзесятковым дробу коску перанеслі на 3 разрады ўлева. Што адбылося з дробам?

У дзесятковым дробу коску перанеслі на 4 разрады ўправа. Як змяніўся дроб?

б) Запішыце прапушчаны множнік:

1,234 х =12,34; (10) 0,0534 х = 53,4; (1000)



0,78 х = 78; (100) 80,9 х = 80900. (1000)


6. Работа з падручнікам.

№243(а,в) Два вучні працуюць у дошкі, астатнія вучні рашаюць у сшытках па групам (адна група выконвае (а), другая – (в))

а) 45,321 + 0,782 х 100 = 123,521;

в) 80997 – 45,09 : 10 х 1000 = 76488.


7. Работа ў парах. (па картках)

Картка1 1. Выканайце дзеянні: 43,26 : 10; 2,2 : 0,1; 0,008 х 10000.

2. Рашыце ўраўненне: 100 х = 26,5.


Картка2 1. Выканайце дзеянні: 21,2 : 10; 0,09 : 0,01; 36,37 х 100.

2. Рашыце ўраўненне: 10 х = 2,15.


Картка3 1. Выканайце дзеянні: 43,6 : 100; 5,2 х 0,1; 0,007 х 1000.

2. Рашыце ўраўненне: х : 100 = 5,43.


Картка4 1. Выканайце дзеянні: 93,1 х 10; 7,2 х 100; 75,8 : 10.

2. Рашыце ўраўненне: 10 х = 7,4.


Узаемаправерка, затым парам раздаюцца адказы для праверкі, выстаўляюцца адзнакі.


8. Фізкультхвілінка.

Раз – падняцца, усміхнуцца

Два – сагнуцца, разагнуцца

Тры – галавой паківаць:

Улева,улева, управа, управа.

На чатыры – рукі шырэй

Пяць – рукамі памахаць

Шэсць – прысесці і за парты ціха сесці.


9. Спрашчэнне выразаў з прымяненнем размеркавальнай уласцівасці множання: “Горад Законаў”.

- Дзеці, мы з вамі апынуліся ў “Горадзе Законаў”. Давайце ўспомнім асноўныя ўласцівасці множання і выкарыстаем адну з іх пры рашэнні. (размеркавальная ўласцівасць множання адносна складання і аднімання)

а) 3,6 х 23 + 3,6 х 77; (3,6 х (23 + 77) = 360)

б) 2,07 х 17 + 1,36 х 17 – 2,43 х 17; ((2,07 + 1,36 – 2 ,43) х 17 = 17)

в) 12,83 х 356 + 644 х 12,83. (12,83 х (356 + 644) = 12830)


10. Спрашчэнне выразаў з акругленнем: “Вадапад прыбліжэнняў”.

- А зараз мы прыбліжаемся к “Вадападу прыбліжэнняў”. Каб прайсці яго, патрэбна выканаць множанне дробаў і акругліць атрыманы здабытак да пэўнага разраду.

а) 0,00205 х 1000 = (акругліць да дзесятых: 2,1)

б) 2,53 : 10 = (акругліць да сотых: 0,25)

в) 5,0276 : 0,01 = (акругліць да адзінак тысяч: 503)


11. Прывал. Урывак верша “Тры дзесятых” .(чытае вучаніца).

Три десятых… Скажи про такую ошибку,
И, пожалуй, на лицах увидишь улыбку.
Три десятых… И все же об этой ошибке
Я прошу вас послушать меня без улыбки.

Если б, строя ваш дом, тот, в котором живете,
Архитектор немного ошибся в расчете –
Что б случилось, ты знаешь ли, Шоба Алёша?
Этот дом превратился бы в груду развалин!

Ты вступаешь на мост, он надежен и прочен,
А не будь инженер в чертежах своих точен,
Ты бы, Лёша, свалившись в холодную реку,
Не сказал бы спасибо тому человеку!

Вот турбина, в ней вал токарями расточен.
Если б токарь в работе не очень был точен,
Совершилось бы, Лёша, большое несчастье,
Разнесло бы турбину на мелкие части.

Три десятых – и стены возводятся косо!
Три десятых – и рухнут вагоны с откоса!
Ошибись только на три десятых аптека –
Станет ядом лекарство, убьет человека…

- Вось таму, рабяты, патрэбна правільна і хутка выконваць дзеянні з дзесятковымі дробамі.А як вы добра гэта засвоілі, мы зараз праверым, выканаўшы “пад’ём на гару “. 12. Абагульненне вывучанага матэрыялу: “Пад’ём на гару”. Лікавыя адказы заменім буквамі і атрымаем слова. (ПЕРАМОГА)









1,8 х 10







72,6:100




5,3х0,01



8.3 : 0,1


16,1:0,01


353 Ч

3,53 А

1610 Г

0,161 Д

83 0,83

О У



3,5 х 100



17,2 : 10

53 0,053

В М

0,726 А 7260 Л


172 1,72

Н Р

350 0,35

Е Ё

18 0,18

П К




35,3х0,1


13. Самастойная работа “Салют Перамогі”.




14. Дамашняе заданне. (аналіз і рэкамендацыі).

Зборнік , №183(а-г), 184(а,б), ст.50


15. Рэфлексія. (запаўненне бланка-апытальніка). Падвядзенне вынікаў урока.





16. Дадатковае заданне “Замак Кемлівасці”.

а) Які знак можна паставіць паміж лічбамі 7 і 8, каб лік, які атрымаўся, быў большы за 7 і меншы за 8? (коска)

б) Паміж лікамі 5,2 і 5,3 пастаўце лік, які большы за 5,2 і меншы за 5,3? (5,23)

в) На які лік патрэбна памножыць дзесятковы дроб, каб ён не змяніўся? (1)

г) На якія лікі можна адначасова памножыць або падзяліць дзесятковы дроб, вынік якога не змяняецца? Прывядзіце прыклад. (5,16х10=51,6 або 5,16:0,1=51,6)

- Дарагія рабяты! Дзякуй вам за добрую працу на ўроку. Вы былі актыўнымі і ўпэўненымі ў сабе. Вы ўсе малайцы!
Вы ўсе ўдальцы!
І няхай на годы
Любімай заўсёды
Для вас матэматыка будзе!

Урок закончаны.




Похожие:

6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку icon5 клас Тэма: Дзяленне натуральных лікаў
Пытанні: На дошцы запісаны выраз а : в = с. Што азначаюць буквы а,в,с у дадзеным запісу? Што паказвае дзель?
6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку icon5 клас Самастойная работа. Множанне натуральных л ікаў
Знайдзіце значэнне выразу, выкарыстоўваючы, калі патрэбна, законы складання І множання: а 20 ∙ а ∙ 5 пры а = 794
6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку iconТэма: “Агульнае паняцце пра складаназлучаны сказ” (9 клас, факультатыўныя заняткі, група карэкцыі ведаў)

6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку icon6 клас Тэма: Параўнанне дзесятковых дробаў. Тып урока
Абсталяванне І крыніцы інфармацыі: экран спаборніцтваў, карткі заданняў, узоры выканання заданняў, тэставыя заданні
6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку icon02-07 Дзень тыдня № п\п 1 клас 2 клас 3 клас 4 клас Панядзелак 1

6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку icon02-07 Дзень тыдня № п\п 1 клас 2 клас 3 клас 4 клас Панядзелак 1

6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку iconТэма : Асаблівасці адлюстравання Зямлі на глобусе. Градусная сетка Клас: 6 Месца правядзення: кабінет геаграфіі Тып уроку: камбінаваны Задачы ўроку
Развіваць уменне знаходзіць І адрозніваць паралелі І мерыдыяны, выдзяляць паўшар’і, а таксама вызначаць маштаб на глобусе
6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку iconТэма : тыпы раслінасці Беларусі Клас: 9 Месца правядзення: кабінет геаграфіі Тып уроку: камбінаваны Задачы ўроку
Развіваць уменне адрозівацьтыпы раслінасці на Беларусі, а таксама тыпы балот па характару жыўлення І раслінасці
6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку iconНавчальний заклад Клас Прізвище, ім’я Інтернет-олімпіада для учнів 5-8 класів з предмету «Музичне мистецтво» Завдання № Напиши прізвища та ім’я по батькові композиторів. (10 б.)
Навчальний заклад Клас Прізвище, ім’я
6 клас Тэма: Множанне І дзяленне дзесятковага дробу на разрадную адзінку iconУрок зваротак План урока: Арганізацыйны момант: а Азнаямленне з тэмай занятка І задачай вучняў; б дзяленне вучняў на групы: «Пралеска»
...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы