Доўгая дарога дадому icon

Доўгая дарога дадому



НазваниеДоўгая дарога дадому
Дата конвертации26.01.2013
Размер38.26 Kb.
ТипДокументы
источник


eng-menu
ru-меню

Доўгая дарога дадому
Фрагмэнт

Свабода – галоўная маральная й фізычная каштоўнасьць, дадзеная кожнай жывой істоце ад нараджэньня. Усё жывое і карыстаецца гэтай каштоўнасьцю, наколькі магчыма ў складаным, заблытаным сьвеце натуральнага існаваньня. Акрамя хіба што чалавека, якому недастаткова дадзенай ад нараджэньня свабоды. Каб у поўнай меры ўсьвядоміць і адчуць яе неабходнасьць, яму наканавана прайсьці праз хітрасплятаньні жыцьцёвага лябірынту. А то і заставацца ў адным зь яго тупікоў. І звыкнуцца, зачахнуць, згубіць прыроджаны дар свабоды, прыладкавацца ў імя элемэнтарных мэтаў біялягічнага існаваньня. Зрабіцца часткай натоўпу, грамадзтва, электарату -- такім, як усе.

Але як быць асобе, каля яна выпадае з масы сабе падобных, калі гэта -- мастак, якім рухае ўнутраны імпульс самавыяўленьня? Як перадолець жывёльную залежнасьць ад соцыюму, які непазьбежна нівэлюе Богам дадзены дар? Ці, можа, ня трэба нічога пераадольваць, а падладзіцца, прыладкавацца, каб дасягнуць бесканфліктнага існаваньня? Дзесяцігодзьдзямі ў нашых вушах гучала рабская максыма: “Жыць у грамадзтве і быць свабодным ад грамадзтва нельга”. Сапраўды нельга, не дадуць, не дазволяць. Тыя, ад каго гэта залежыць, натхняюцца не падманлівай ідэяй чалавечай свабоды, а рэальнай патрэбай ўціску й сілы. І, праўда, яны валодаюць немалой сілай, бо яны – заўсёды ў большасьці.

Можа, сапраўды, каб выжыць, варта аб’ядноўвацца, зьбіцца ў зграю, як робяць многія істоты ў жывой прыродзе. Асабліва калі ёсьць ідэя -- неістотна, добрая ці благая. Часам ідэя вызначаецца інстынктам нацыі ці клясу, ці нейкай групы, і тады сьвет аказваецца перад імпэрскай, пралетарскай, нацысцкай ідэямі, праз якія заўсёды ліецца кроў. Апантанасьць так званымі папулісцкімі ідэямі каштуе вялікай крыві. І яны рэдка ажыцьцяўляюцца. Нават самая сьвята зь іх -- ідэя свабоды.

Але якая яшчэ ідэя патрэбная мастаку, калі яго душа ўжо захопленая ідэяй вышэйшай пробы – праўды й прыгажосьці? Іншаму ў яго сэрцы месца няма, ён – індывідуаліст. Усё значнае ў мастацтве ад пачатку ствараецца на аснове індывідуалізму. Спробы заарганізаваць мастацкую творчасьць (тым больш літаратурную) засёды мелі фіска. Мастакі -- адзінаасобнікі, яны ствараюць штучны тавар. Творчы альянс дваіх, нават калі кожны зь іх геній, немагчымы. Толькі па-асобку. Нават калі яны адзінадумцы, адзінаверцы, належаць да адной партыі. Калектыўны элемент у мастацтве несумненна дэструктыўны.

Праўда, наш час асаблівы -- крывадушны й жорсткі, а што да мастацтва -- разбуральнае па сваёй сутнасьці, толькі мы яшчэ не да канца ўсьвядомілі гэта. Напэўна, зараз у першую чаргу трэба клапаціцца не пра росквіт, а пра выжываньне й захаваньне ўсяго лепшага ў нацыянальнай й сусьветнай культуры, што так бязьлітасна разбураецца ўладамі й часам. Напэўна, лепш захаваць усё. Але няўжо незразумела, што і разбураць таксама зручней адным махам -- усё адразу. Так таньней для ўладаў, якія прывыклі ўладарыць ня толькі над целамі, але і над душамі людзей. З гэтай мэтай у нядаўнім мінулым яны стварылі партыю, калгасы, гулаг, каб загрэбсьці ўсіх адразу. І сагналі мастакоў у “творчыя” саюзы, дзе ўзялі іх у “творчы” палон. Гэта, як правіла, рабілася рукамі тых самых мастакоў зь ліку самых спрытных калябарцыяністаў. Па старым прынцыпе самаабслугоўваньня: самі пішыце, самі сябе і саджайце.

Наша літаратура быццам паціху выскарасківаецца з таго інтэлектуальнага гулагу, зь якога яшчэ трэба выбрацца нацыі. Свабода рабочых і сялянаў патрабуе, як кажуць, вялікіх валютных інвэстыцыяў, на якія дзяржава няздольная. Літаратуры не асабліва патрэбныя інвэстыцыі, але ёй цалкам неабходная свабода. Аднак інтэлектуальная свабода каштуе яшчэ даражэй, чым права на валоданьня зямлёй. Зрэшты, у Беларусі вынік аднолькавы -- ні ў сялян няма зямлі, ні ў пісьменьнікаў -- свабоды (...)

Усё гэта – непераадольная сіла няволі, зь якой нацыя звыклася, параднілася, адступаць ад якой рызыкавана. Як ставіцца да гэтага мастакам? Томас Вэнцлова, напрыклад, піша, што найвышэйшы патрыятызм – у тым, каб ваяваць з комплексамі сваёй нацыі. Сказана не да самай закамплексаванай нацыі --але гэта – праўда, і, адпаведна, адносіцца да ўсіх нацыяў без выключэньня.

Можна зразумець нашых калег, расейскіх дэмакратаў, якія нядаўна перажылі тое, што і мы, і зараз пацягнуліся да падманлівай, цяжкадасягальнай свабоды. Аб’яднаўшыся зь беларусамі, яны думаюць набыць дадатковы шанец на шляху да яе, кіруючыся ўсё той самай лёгікай -- разам лягчэй. Але старая чэская прымаўка кажа: не запускай млын, калі ня можаш яго спыніць. Ці золеюць нашыя расейскія калегі годна распараджацца хаця б уласнай свабодай? А можа, больш рэальная і для нас, і для іх небясьпека страціць усё? Дзе гарантыі, што іх свабода дасягнутая цалкам і назаўсёды? У краіне, дзе не бясконцыя ганебныя войны, дзе паўсюль ліецца кроў, прыціскаецца свабода слова, а галоўнай дзяржаўнай ідэяй робіцца ўсё той самы нацыянал-імпэрыялізм? Занадта гэта сумнеўна...

У нас і ўласных бед хоця адбаўляй. Разбураецца эканоміка, народ даведзены да галечы, зьнішчаюцца нацыянальная культура і мова. Падобна, што дапамагчы нам ніхто ня здолее – так глыбка пагразклі мы ў дрыгве хлусьні й тыраніі, што ад нас адвярнуўся ўвесь белы сьвет. І ўсё ж такім нам, як тым зэкам, вельмі ня хочацца патрапіць з аднэй камэры ў такую самую, асабліва калі перапынак паміж допытымі стаўся такім кароткім.

Напэўна, кожнаму свой шлях да свабоды трэба прайсьці ў адзіночку. Усё ж індывідуалізм і ў гэтым выпадку — ня самы горшы выбар на шляху да яе. Можа, ня лепшы, але і ня самы горшы -- у аснове калектыўнае свабоды заўсёды ляжыць свабода індывідуальная.

Напэўна, мае развагі песымістычныя, хаця душа прагне аптымізму. Як калісьці пісала вялікая Лесі Ўкраінка: "Без надзеі ўсё ж спадзяюся..."

Сакавiк 2002 года, Франкфурт-на-Майне




Похожие:

Доўгая дарога дадому iconДзень беларускага пісьменства
Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы