Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай icon

Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай



НазваниеПраграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай
Дата конвертации23.01.2014
Размер43.35 Kb.
ТипДокументы
источник

Праграма вольнага часу


На берагах Друці спакойнай

Раскінуўся Бялыніцкі раён.

У летапісь краіны нашай

Упісаў шмат слаўных старонак ен,

Бо менвіта тут Біруля

Убачыў першы свій пейзаж.

Дзяніс Давыдаў тут змагаўся

У 812-ым аж!

Змітрок Марозаў нарадзіўся

На гэтай слаўнае зямлі.

І шмат іншых людзей вядомых

Адсюль у белы свет пайшлі.


То ў мінулым

Ды і сягодня працуе шчыра тут народ.

Аж у 12-ці школах раёна

Дзяцей сустракаем з года ў год.

Працуем шчыра і заўзята.

Шмат маем поспехаў, узнагарод.

Бо менавіта нас ў вобласці

Віншуюць з перамогамі ўжо 9-ты год!

І зараз добры наш начальнік

Высока планку нам подняў:

Чытаць вольнага часу праграму

Мяне да вас сюды паслаў.


Праграма наша ідэальна,

Тут усё проста і рэальна:

Любіць дзяцей,

Мець пра іх клопат,

І накапіўшы цяжкі вопыт,

Працаваць творча і актыўна,

З настроем добрым пазітыўна,

Каб дзеткі беглі ўсе да нас

Разумна бавіць свой вольны час.


Шмат накірункаў у рабоце!

Ды ў кожнай школы свій канёк:

Дзесьць спрытна бегаюць рабяты,

А дзе прыгожы галасок,

А хтосьць цікавіцца скарбонкай,

Што засталася ад дзядоў,

А хтосьць клас псіхалагічны

Наведвае ўдзень па пяць разоў.

Усе таленты павінны мы заўважыць,

І ўсе таленты павінны мы раскрыць,

І ў супрацоўніцтве заўзятым

Праблемы вольнага часу павінны рашыць.


Цяпер канкрэтна па кожнай школы накірункам.

Хочацца адзначыць, што ўсё ідзе вышэйшым гатункам!

Напрыклад, першая школа,

Або як мы з гонарам гаворым “Гімназія”.

Клапоціцца пра кожнае дзіця,

Каб не выйшла якая аказія,

Працуе маючы псіхолага-педагагічнае

Узаемадзеянне сям’і з школай

І ганарыцца праграмай сваёй новай.

Тут з кожнай сям’ёй працуюць з першага класа

Па гэтаму і праграма ўдалася.

Французава Алена Анатольеўна

Тут псіхолаг-педагог.

Яна для ўсіх педагогаў і дзетак проста Бог.

Працуе не толькі з дзецьмі, іх сем’ямі,

Але і з класнымі кіраўнікамі.

А ў такой школе, дзе класных кіраўнікоў 35 гэта нелёгка.

Вы ж ведаеце гэта самі.

Але сістэму ідэалагічна-выхаваўчай работы

Класнага кіраўніка з сем’ямі склалі

І нават для іншых школ прапанавалі.

Кааардынуе працу сацыяльна-педагагічнай службы

Усіх класных кіраўнікоў і настаўнікаў

Дырэктар Балдышэўская Таццяна Івананўна ––

Вялікі прафесіянал сваёй справы.

І такая ў нас не адна яна.


Цяпер другі накірунак –– этнаграфічны.

Бялыніцкая школа нумар 2 працуе па ім. Спецыфічна

Правадзіць работу тут трэба,

Бо “Трэба прытуліцца да зямлі,

Каб падняцца да неба.”

І вольны час тады свой бавіць цікава,

Бо і вучні і настаўнікі адчуваюць,

Што гэта добрая справа:

Матэрыял па вёсках збірай,

І свой школьны музей ––

“Беларускую хатку” папаўняй.

А яшчэ чытай беларускую літаратуру,

І павышай асабістую культуру,

І праводзь “Этнаграфічныя чытанні” ––

Бо быць беларусам –– ганаровае званне!

Плесканёва Святлана Мікалаеўна

Гэту працу каардынуе,

Кожнаму вучню і настаўніку заняцца прапануе

Справай творчай, цікавай і новай.

І ў гэтым адрозненне праграмы вольнага часу адмысловае.


Цяпер накірунка экалагічны.

У гэтым слове паэтычным

Сабрана ўсё ў адным букеце,

Што робяць педагогі, дзеці.

У розных наірунках дзейнасці

Могуць да нас усіх данесці.

Тут творчасць: фларыстыка, экібана,

Дзе ўсё папраўдзе і без падману,

Дзе ўсё з фантазіяй, палётам думкі,

Калі ў вольны час з лесу, з поля сумкі

З прыроднымі матэрыяламі дзеці з настаўнікамі

Ў школу тралююць,

А потым разам над ім працуюць.

Ствараюць цудааб’екты,

А потым у вольны час праекты,

І ўсё гэта хутка і заўзята.

Такая прца –– гэта свята.

Па гэтаму накірунку Іскраўская базавая школа працуе,

Вольны час дзетак займае і эколагаў гадуе.


Зараз мы ў Галоўчын перанеслісь.

Тут у свій вольны час здаровым ладам жыцця занялісь.

Працуюць з імпэтам,

Працуюць заўзята.

І паслядоўнікаў маюць багата,

Бо ведае ў вёсцы шчыры народ,

Што добра адправіцца ў велапаход.

І назвала гэту справу я “Акадэмія здароўя”.

Здароўе за грошы не купіш,

Па гэтаму свій вольны час

Правільна правесці мусіш.

Але лепей, калі паход мае мэту:

Знайсці герояў баёў слаўных, і расказаць свету

Пра подзвігі прадзедаў, дзедаў,

Каб кожны не забыў іх, а ведаў,

Каб кожны герой у памяці жыў,

Атрад да помніка герояў гірлянду славы ўзлажыў.


Як бачым бавіць свій вольны час

Навука не прастая.

І не адно пытанне тут узнікае.

Што рабіць з шостым днём?

Як дзетак заклікаць?

Дзе матэрыял цікавы браць?

І дзе ў каго спрасіць парады?

Тады Цяхцін прадставіць рады!

Свой варыянт арганізацыі шостага дня

З выкарыстаннем структуры

Вучнёўскага самакіравання.

Пры чым, скажу без імпэта,

Ўсё гэта,

Адышоўшы ад шэрага быту

У форме школьнага парламенту.

А задзейнічаны тут вучні і педагогі,

Выхаванцы і выхавацелі,

Бацькі і дзеці.

І мае вельмі шырокі спектар праграма вольнага часу,

Вы мне паверце.

Нават свой сайт аграгарадка склалі,

Дзе віртуальтна ўжо многія пабывалі.

Крамкова Наталля Мікалаеўна ўсю работут тут каардынуе

Разам з калектывам патрыётаў Радзімы гадуе.


Цікавых шмат праграм вольнага часу ў нашым раёне,

Але галоўнае, што ўсе яны дзейнічаюць па адным законе:

Любіць дзяцей,

І працаваць для іх

Для нашых вундэркіндаў дарагіх.

Ім несці свет,

Іх бавіць вольны час,

І не чакаць каб хтосьці хваліў нас.

Іх вывадзіць у жыццё,

Вучыць іх жыць,

Любіць Радзіму, тат і мам,

Каб кожны з іх шмат правільных праграм

Змог напісаць сабе, сваім сябрам,

Чаго жадаю я сабе, сябры, і вам!









Похожие:

Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconПам'ятка для батьків
Доцільніше знайомити дитину з ком­п'ютером під керівництвом фахівця, у чітко визначений проміжок часу, за продуманою системою викладання...
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconТема. Робота з логічними функціями і Дати і часу в Excel 2007
Мета. Набути навичок обчислення даних в таблицях Excel 2007 за допомогою логічних функцій і функцій дати і часу
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconРеферат на тему: Політична думка нового та новітнього часу
Нового Часу формувалася під знаком ідеології Просвітництва, ідеології буржуазії — молодого прогресивного класу, який прагнув влади....
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconУрок по темі «Одиниці вимірювання маси і часу» Мета уроку
Мета уроку. Систематизувати знання учнів про одиниці вимірювання маси і часу; вправляти учнів у заміні іменованих чисел і їх перетворенні;...
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconКонкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта
У інфарматыцы: праграма, якая кіруе работай перыферыйнага абсталявання (прынтара, сканера)?
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай icon4клас ( 35 годин 4 години резервного часу)

Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconГ. М. Валочка В. У. Зелянко
Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г да жніўня 2013 г.)....
Праграма вольнага часу На берагах Друці спакойнай iconТема : Закріплення знань про часові форми дієслів. Змінювання дієслів минулого часу за родами
Тема: Закріплення знань про часові форми дієслів. Змінювання дієслів минулого часу за родами
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы