Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь icon

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь



НазваниеМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
страница1/4
Дата конвертации15.09.2012
Размер0.61 Mb.
ТипДокументы
источник
  1   2   3   4


МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


ПАСТАНОВА


1 верасня 2010 № 97


Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку

фарміравання культуры вуснага і пісьмовага

маўлення ў агульнаадукацыйных установах

Рэспублікі Беларусь


На падставе падпункта 4.6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2001 г. № 1554, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь, якая дадаецца.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2010 года.


Міністр А.М.Радзькоў


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

01.09.2010 № 97


ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку фарміравання культуры вуснага

і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных

установах Рэспублікі Беларусь

^ ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь (далей – Інструкцыя) распрацавана з мэтай рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных установах і накіравана на ўзгодненую дзейнасць педагагічных работнікаў па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах.

2. Дадзеная Інструкцыя вызначае патрабаванні да фарміравання вуснага і пісьмовага маўлення вучняў агульнаадукацыйных устаноў, правядзення і праверкі педагагічнымі работнікамі навучальных і кантрольных работ, якія выкананы ў пісьмовай форме, колькасць і аб’ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, дзённікаў і класных журналаў, парадак афармлення рэфератаў.

3. Дадзенай Інструкцыяй ўстанаўліваецца сiстэма арганізацыйных мер, якія накіраваны на дзейнасць педагагiчнага калектыву па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах.

4. Дадзеная Інструкцыя абавязковая для прымянення пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу ва ўсіх тыпах агульнаадукацыйных устаноў незалежна ад іх падпарадкаванасці і формаў уласнасці.

5. Галоўнымi мэтамi навучання мовам у агульнаадукацыйнай установе з’яўляюцца адукацыйная, развіццёвая (камунiкатыўная), выхаваўчая.

Адукацыйная мэта звязана з фармiраваннем ведаў пра сiстэму мовы i накіравана на набыццё вучнямі ўменняў аналiзаваць, супастаўляць, рабіць высновы, падагульняць і рэалiзуецца пры вывучэнні ўсіх вучэбных прадметаў.

Развіццёвая (развіццё камунiкатыўных уменняў і навыкаў) мэта з’яўляецца вядучай i накіравана на дасягненне вучнямі такога ўзроўню практычнага валодання мовай, якi забяспечыць iх адукацыйную дзейнасць i зносiны ў розных сферах жыцця. Гэта мэта навучання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-камунiкатыўнай дзейнасцi вучняў шляхам выпрацоўкi ў iх неабходных навыкаў i ўменняў ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi: чытаннi, маўленнi, пісьме, успрыманні мовы на слых.

Выхаваўчая мэта прадугледжвае фарміраванне нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, патрыятычных пачуццяў, паважлівых адносін да культуры свайго і іншых народаў, імкнення захоўваць нацыянальную культуру, умення ўзаемадзейнічаць з носьбітамі іншых моўных культур, развіццё эстэтычнага густу, культуры маўлення вучняў, цікавасці да вучэбных прадметаў, павышэнне ўзроўню матывацыі на ўроках праз сродкі навучання.

6. Пры ажыццяўленні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ педагагічным работнікам неабходна на кожным уроку ўдасканальваць навыкі і ўменні чытання вучняў, вучыць іх правiльнаму, усвядомленаму, бегламу, выразнаму чытанню і развіваць навыкі і ўменні звязнага маўлення.

Пры навучанні беларускай і рускай мовам у агульнаадукацыйных установах патрэбна памятаць, што яны з’яўляюцца не толькi прадметамі вывучэння, але i сродкамі навучання асновам усiх навук. Неабходны такі падыход да выкладання вучэбных прадметаў, пры якім выхаванне моўнай культуры вучняў ажыццяўляецца агульнымi сiламi педагагiчнага калектыву агульнаадукацыйнай установы.

Патрабаваннi, якія прад’яўляюцца да маўленчай культуры, выконваюцца педагагічнымі работнікамі ўсiх вучэбных прадметаў як на ўроках, так i ў пазаўрочны час.

7. Пры падрыхтоўцы да ўрокаў педагагічныя работнікі агульнаадукацыйных устаноў павінны:

прадумваць ход выкладання вучэбнага матэрыялу, правiльнасць i дакладнасць усiх фармулёвак;

не дапускаць у сваiм маўленнi няправiльна пабудаваных сказаў i зваротаў, парушэння нормаў вымаўлення, неахайнасцi пры выбары слоў;

фармiраваць у вучняў уяўленне аб багаццi беларускай, рускай, замежных моў, моў нацыянальных меншасцей, рэгулярна праводзiць навучанне нормам лiтаратурнай мовы;

праводзiць на ўроках спецыяльную работу, накiраваную на паўнацэннае ўспрыманне вучнямі вучэбнага тэксту i слова педагога, якiя з’яўляюцца не толькi асноўнымi крынiцамi вучэбнай iнфармацыi, але i ўзорамi правiльна аформленага маўлення;

выкарыстоўваць выразнае чытанне ўголас як адзiн з прыёмаў фармiравання культуры вуснага маўлення, як сродак эмацыянальнага i лагiчнага асэнсавання тэксту;

вучыць працаваць з кнiгай, карыстацца разнастайнай даведачнай лiтаратурай па вучэбным прадмеце, каталогамi i картатэкай, падбiраць лiтаратуру па пэўнай тэме, правiльна афармляць вынiкi самастойнай работы з кнiгай, цытатны матэрыял; складаць тэзiсы, канспекты, спiсы лiтаратуры i г.д.;

праводзiць сiстэматычную работу па ўзбагачэннi слоўнiкавага запасу вучняў, азнаямленнi з тэрмiналогiяй вывучаемага вучэбнага прадмета.

Пры тлумачэннi вучэбнага матэрыялу неабходна:

словы вымаўляць выразна, запiсваць на дошцы, пастаянна правяраць засваенне iх значэння i правiльнае выкарыстанне ў маўленнi;

фармiраваць у вучняў уменні складаць аналітычныя і абагульняльныя табліцы, дыяграмы, схемы, апісваць, характарызаваць, параўноўваць, аналiзаваць вывучаны матэрыял, весці дыялог, дыскусію, прыводзiць неабходныя доказы, рабiць высновы і абагульненнi;

фарміраваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў;

прытрымлiвацца ўзору афармлення надпісу на вокладцы сшытка згодна з дадаткам 1 да дадзенай Інструкцыі;

сачыць за акуратным вядзеннем сшыткаў, граматным афармленнем запiсаў у iх;

павышаць культуру вуснага маўлення вучняў, лагічнасць іх выказванняў, тактоўна выпраўляць памылкi ў адпаведнасцi з нормамi літаратурнай мовы, на якой вядзецца навучанне і выхаванне ў агульнаадукацыйнай установе;

выкарыстоўваць стымулюючыя, падтрымліваючыя, факультатыўныя заняткi, а таксама формы пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці (алiмпiяды, канферэнцыі, конкурсы, фестывалі, злёты, выставы, экспедыцыі і іншыя мерапрыемствы) для ўдасканалення культуры маўлення вучняў;

рабіць разборлiвым почыркам усе вiды запiсаў на класнай дошцы, у класным журнале, у дзённiках і сшытках вучняў.

8. Намеснікі дырэктара па асноўнай дзейнасці агульнаадукацыйных устаноў павінны:

арганізоўваць, каардынаваць i кантраляваць работу па выкананні патрабаванняў дадзенай Інструкцыі ў агульнаадукацыйнай установе;

весці дакументацыю ў адпаведнасці з дадзенай Інструкцыяй, са статутам агульнаадукацыйнай установы;

уключаць пытаннi аб выкананні адзiных патрабаванняў да вуснага i пiсьмовага маўлення вучняў у работу педагагiчных саветаў, арганiзоўваць абмен вопытам педагагічных работнікаў;

праводзiць пасяджэннi метадычных аб’яднанняў, тэматыкай якіх з’яўляецца павышэнне культуры маўлення і пісьма вучняў.


^ ГЛАВА 2
ПАТРАБАВАННІ ДА ПРАВЯДЗЕННЯ НАВУЧАЛЬНЫХ І КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ, ЯКІЯ ПРАВОДЗЯЦЦА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ


9. Асноўнымi вiдамi класных i дамашнiх работ вучняў з’яўляюцца навучальныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме (далей – навучальныя работы).

Да іх адносяцца:

на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні і заданні па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“;

дыктанты і спісванні ўсіх відаў;

творчыя работы (навучальныя сачыненні, пераказы і іншыя);

розныя віды рабочых запісаў і замалёвак па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“;

заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў па вучэбным прадмеце ”Чалавек і свет“;

на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі:

практыкаванні, заданні, у тым ліку тэставыя, практычныя работы па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Выяўленчае мастацтва“, ”Фізічная культура і здароўе“;

задачы па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“;

пераклады па вучэбных прадметах ”Замежная мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова“, ”Руская мова“;

дыктанты, пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“; віншаванні, запрашэнні, асабістыя лісты, аўтабіяграфіі, запаўненне анкет, дыктанты, пераказы, сачыненні па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“;

дыктанты па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“;

пісьмовыя адказы на пытанні, змешчаныя ў падручніках, вучэбных дапаможніках, дыдактычных матэрыялах, па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Інфарматыка“, ”Фізічная культура і здароўе“;

складанне планаў-канспектаў, апорных схем, аналітычных і абагульняльных табліц, дыяграм, схем, алгарытмаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбнага прадмета ”Выяўленчае мастацтва“;

афармленне справаздач аб выніках назіранняў, лабараторных і практычных работ (вопытах), эксперыментальных даследаваннях, экскурсіях па тых вучэбных прадметах, па якіх прадугледжана іх правядзенне вучэбнымі праграмамі, акрамя вучэбнага прадмета ”Інфарматыка“;

заданні з выкарыстаннем контурных карт, атласаў, рухомай карты зоркавага неба, карты экватарыяльнага пояса зоркавага неба па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Геаграфія“, ”Фізіка. Астраномія“ (астраномія), ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“;

10. Змест і перыядычнасць правядзення работы па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення (работа з дэфармаванымі сказамі, тэкстамі, адказы на пытанні; пераказы розных відаў; складанне сказаў і невялікіх тэкстаў па карцінах, серыі малюнкаў, па пачатку тэксту і г.д.) вучняў I–IV класаў вызначаецца зместам вучэбных праграм і падручнікаў (вучэбных дапаможнікаў) і займае частку ўрока.

Пераказы і сачыненні ў класах на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі носяць толькі навучальны характар.

Колькасць разлічаных на цэлы ўрок навучальных работ па развіцці звязнага вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, аб’ём навучальных пераказаў, сачыненняў, слоўнікавых дыктантаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі вызначаюцца згодна з дадаткам 2 да дадзенай Інструкцыі.

У першым паўгоддзі ў V класе ў агульнаадукацыйных установах па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па адзначаных вучэбных прадметах для ІV класа.

Пераклады і сачыненнi па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ i ”Лiтаратура нацыянальнай меншасці“ ў V–VIII класах носяць толькі навучальны характар.

11. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“ праводзяцца кантрольныя работы ў пісьмовай форме (далей – кантрольныя работы). Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ ўключаць тэарэтычныя пытанні, якія выконваюцца ў пісьмовай форме, або практычныя заданні, якія выконваюцца на камп’ютары, ці тэарэтычныя пытанні і практычныя заданні.

Колькасць кантрольных работ на працягу навучальнага года на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, іх віды і аб’ём вызначаюцца згодна з дадаткамі 3, 4, 5 да дадзенай Інструкцыі.

Да канца першай чвэрці, а ў V класе на працягу І паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа.

У вячэрняй школе сумарная колькасць кантрольных работ па вучэбным прадмеце, прадугледжаных на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, раўнамерна размяркоўваецца на ўсе гады навучання.

12. Колькасць арфаграм і пунктаграм у тэкстах кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вызначаецца згодна з дадаткам 6 да дадзенай Інструкцыі.

Аб’ём пісьмовага выказвання па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ вызначаецца згодна з дадаткам 7 да дадзенай Інструкцыі.

13. Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным кіраўніком агульнаадукацыйнай установы, але не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак і на апошніх уроках не дапускаецца.

^ ГЛАВА 3
КОЛЬКАСЦЬ І ПРЫЗНАЧЭННЕ ВУЧНЁЎСКІХ СШЫТКАЎ


14. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі:

14.1. вучні I класаў навучальныя і кантрольныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“ выконваюць у сшытках на друкаванай аснове;

14.2. для выканання ўсiх вiдаў навучальных і кантрольных работ вучням II–IV класаў неабходна мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ. Пры гэтым, пачынаючы з ІІІ класа, па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ выкарыстоўваюцца сшыткі з разліноўкай у адну лінейку;

па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1 сшытак па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ для вучняў III–IV класаў; 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ для вучняў IV класа;

па вучэбным прадмеце ”Чалавек i свет“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ па меркаванні настаўніка;

па вучэбным прадмеце ”Выяўленчае мастацтва“ – альбом або набор лістоў для малявання для вучняў І–V класаў;

па вучэбным прадмеце ”Музыка“ – нотны сшытак для вучняў II–IV класаў.

15. Пры ажыццяўленні агульнаадукацыйнымі ўстановамі навучання і выхавання ў V–XI (XII) класах для выканання ўсіх відаў навучальных і кантрольных работ вучням неабходна мець наступную колькасць сшыткаў:

па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ для вучняў V-XI (XII) класаў і 1 сшытак для кантрольных работ для вучняў ІX–XI (XII) класаў;

па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ – 2 сшыткі ў лінейку для ўсіх навучальных работ, 1 сшытак для запісу замежных слоў і 1 сшытак у лінейку для кантрольных работ.

Сшытак для запісу замежных слоў для вучняў X–XI (XII) класаў выкарыстоўваецца па іх жаданні;

па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – 2 сшыткі для ўсіх навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ – 1 сшытак для ўсіх навучальных работ, у тым ліку для афармлення практычных работ;

па вучэбных прадметах ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“, ”Геаграфія“, ”Грамадазнаўства“, ”Працоўнае навучанне. Чарчэнне“ (працоўнае навучанне), ”Працоўнае навучанне. Чарчэнне“ (чарчэнне), ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ – 1 сшытак для ўсіх відаў навучальных работ па кожным вучэбным прадмеце;

па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка) – 1 сшытак для навучальных работ, 1 сшытак для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў і 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце ”Біялогія“ – 1 сшытак для навучальных, лабараторных і практычных работ і 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце ”Хімія“ – 1 сшытак для навучальных і лабараторных работ, 1 сшытак для практычных і 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (астраномія) – 1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ;

па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ – 1 сшытак для навучальных і практычных работ і 1 контурную карту.

16. Дазваляецца выкарыстоўваць для навучальных, практычных, лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў сшыткі на друкаванай аснове.

Выкарыстанне рабочых сшыткаў і апорных канспектаў на друкаванай аснове з’яўляецца не абавязковым, акрамя І класа.

17. Сшыткі для лабараторных работ (лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў) па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), сшыткі для практычных і кантрольных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“; сшыткі для кантрольных работ па ўсіх вучэбных прадметах захоўваюцца ў агульнаадукацыйнай установе на працягу навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных відаў работ.

18. Кантрольныя работы па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ афармляюцца на электронным (практычныя заданні) або папяровым носьбіце (тэарэтычныя пытанні) і захоўваюцца на працягу навучальнага года. Выніковая адзнака за кантрольную работу выстаўляецца з улікам выканання прапанаваных тэарэтычных пытанняў і практычных заданняў.

^ ГЛАВА 4
ПАРАДАК АФАРМЛЕННЯ I ВЯДЗЕННЯ СШЫТКАЎ, АФАРМЛЕННЯ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ


19. Пры афармленні надпiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па матэматыцы, для практычных работ па хіміі, для практычных і лабараторных работ па біялогіі, для лабараторных работ па фізіцы або для лабараторных работ і эксперыментальных даследаванняў па фiзiцы i г.д.), клас, скарочаная назва агульнаадукацыйнай установы (у адпаведнасці са Статутам), прозвiшча, iмя (поўнасцю) вучня ў родным склоне.

20. Пры афармленні надпісу на вокладцы сшытка дапускаецца зрабіць запіс аб прызначэнні вучнёўскага сшытка і назве адукацыйнай установы ў два радкі. Кожная агульнаадукацыйная ўстанова выбірае адзіны ўзор подпісу.

21. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам, у ІІІ і ІV класах – вучнем пад кiраўнiцтвам настаўніка, у V–ХІ (XII)класах – вучнем.

22. Усе запiсы ў сшытках вучнi павiнны рабiць з захаваннем наступных патрабаванняў:

22.1. захоўваць чырвоны радок;

22.2. пiсаць акуратна, разборлiвым почыркам, карыстацца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру.


У І класе пры навучанні пісьму вучням дазваляецца выкарыстоўваць аловак замест шарыкавай ручкі;

22.3. падкрэслiваннi, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваць акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля;

22.4. выкарыстанне каляровых алоўкаў, фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ недапушчальна.

Па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“ ў сшытках для кантрольных работ пры пабудове геаметрычных фігур, графікаў функцый, выкананні малюнкаў, табліц, графікаў і схем вучням дазваляецца выкарыстоўваць каляровыя алоўкі, акрамя чырвонага.

Падкрэсліванні, выдзяленні марфем у слове і членаў сказа ў сшытках па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вучням дазваляецца выконваць ручкай або алоўкам;

22.5. па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“ са знешняга боку старонкі сшытка неабходна адводзіць палі. Па вучэбных прадметах, па якіх праводзяцца кантрольныя работы, палі адводзяцца і ў сшытках для кантрольных работ. У астатнiх сшытках палi адводзяцца па меркаванні настаўніка, калi яны выкарыстоўваюцца для рабочых паметак;

22.6. у ІІ–ІV класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запісваецца на рабочым радку пасярэдзіне сшытка наступным чынам: дзень месяца арабскай лiчбай, назва месяца пропiссю.

Напрыклад:

6 мая

На наступным радку (пасярэдзіне) пасля даты ў сшытках для навучальных работ пішацца ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“.

У сшытках для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ неабходна прапускаць адну клетку; паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем неабходна прапускаць дзве клеткі;

22.7. у сшытках па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“, пачынаючы з ІІ класа, пры афармленні рашэння задач на асобным радку ўказваецца від навучальнай работы. Паміж назвай віду работы, рашэннем і адказам прапускаецца 1 клетка ўніз, паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным – дзве клеткі. Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаюцца 4 клеткi, паміж слупкамі прыкладаў прапускаецца тры клеткі ўправа.

Слова ”Прыклады“ ў ІІ–ІV класах не пішацца;

22.8. у V–ХІ(XII) класах дата выканання навучальнай або кантрольнай работы запiсваецца лiчбамi на палях сшыткаў па ўсіх вучэбных прадметах, акрамя вучэбных прадметаў ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“.

Напрыклад:

01.09.2010

Словы ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ запісваюцца на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы, акрамя сшыткаў па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“.

У сшытках для навучальных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек i свет“, ”Інфарматыка“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Геаграфія“, ”Біялогія“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія”, ”Працоўнае навучанне. Чарчэнне“, ”Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ пры выкананні класных навучальных работ словы ”Класная работа“ не пішуцца, а адразу запісваецца тэма ўрока на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытках афармляецца наступным чынам:

Агульная характарыстыка галагенаў

12.09.2010

Пры выкананні кантрольнай, практычнай або лабараторнай работы ў адпаведным сшытку робіцца адпаведны запіс:

Практычная работа № 6

22.10.2010

Рашэнне эксперыментальных задач

22.9. у навучальных класных i дамашнiх работах, кантрольных работах па беларускай і рускай мовах, роднай мове нацыянальнай меншасці, беларускай і рускай літаратурах, літаратуры нацыянальнай меншасці, акрамя замежных моў, у сшытках для навучальных і кантрольных работ на асобным радку ўказваецца вiд работы (пераказ, сачыненне, водгук i iнш.), запісваецца загаловак навучальнай і кантрольнай работы (без двукосся і кропак) па цэнтры радка. Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

Дыктант

Пераказ

Сачыненне

Мой родны край

У лесе

З гісторыі майго роду

Памiж работай i загалоўкам, назвай вiду работ i загалоўкам, а таксама памiж загалоўкам i тэкстам лiнейкi не прапускаюцца.

Слова ”Практыкаванне“ ў ІІ–ІV класах не пішацца.

У V–ХІ(XII) класах па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ дата выканання навучальных і кантрольных работ запісваецца словамі пасярэдзіне радка.

У V–ХІ(XII) класах у дамашніх, класных работах і работах над памылкамі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ на наступных радках пасля запісу даты пішацца: ”Дамашняя работа“, слова ”Практыкаванне“, указваецца яго нумар; ”Класная работа“ або ”Работа над памылкамі“. Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:




Трэцяга верасня

Трэцяга верасня

Трэцяга кастрычніка







Дамашняя работа

Класная работа

Работа над памылкамі







Практыкаванне 12










Третье сентября

Третье сентября

Третье октября

Домашняя работа

Классная работа

Работа над ошибками

Упражнение 12







У сшытках для кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Матэматыка“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Біялогія“, ”Хімія“ ў V – ХІ(XII) класах пасля запісаў даты і назвы віду работы ўказваецца тэма, па якой выконваецца кантрольная работа, а затым па цэнтры радка – нумар варыянта (Варыянт 1 (I));

22.10.  Па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“ дата ў сшытках запісваецца так, як гэта прынята ў краіне мовы, якая вывучаецца. На наступным радку пасля даты ў сшытках для навучальных работ запісваецца нумар практыкавання. Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

Англійская мова

Нямецкая мова

Французская мова

Іспанская мова

Кітайская мова

October 11, 2010

Exercise 4

6. Dezember 2010

Übung 12

Lundi 6 septembre 2010

Exercice1

7 de diciembre de 2010

Ejercicio 10

2010年9月11日

练习1

22.11. памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi. У І – ІV класах па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ пры пераходзе на наступную старонку дата і назва навучальнай работы ад зместу не аддзяляюцца.

У выпадку, калі пісьмовая работа па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ ўключае граматычнае заданне, то паміж заключным радком тэксту дыктоўкі або пераказу і граматычным заданнем прапускаецца адна лінейка, на якой указваецца нумар варыянта і арабскай лічбай абазначаецца нумар задання.

Напрыклад:

Варыянт 1 Варыянт І

1. 1.

23. Экзаменацыйныя работы, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі выконваюцца на падвойных лістах паперы, якія ўкладваюцца адзін у адзін, са штампам агульнаадукацыйнай установы.

На штампе агульнаадукацыйнай установы запісваецца дата.


Напрыклад:

6 чэрвеня 2010 г.

Пасля штампа агульнаадукацыйнай установы прапускаецца 2 лінейкі (4 клеткі) і пасярэдзіне радка робіцца адпаведны запіс:

Экзаменацыйная работа (дыктант)

па беларускай мове

вучанiцы 9 ”Б“ класа

Кавалевiч Вольгi Пятроўны

Экзаменацыйная работа

па матэматыцы

вучня 11 ”А“ класа

Станкевiча Сяргея Мiхайлавiча

На другой старонцы без слова ”тэма“ пiшацца тэма пераказу, дыктанта, водгуку, па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ – нумар варыянта.

У двукоссе назва тэмы пераказу, дыктанта, водгуку бярэцца толькi тады, калi яна з’яўляецца цытатай i пры ёй дадзена прозвiшча аўтара.

Заданні экзаменацыйнай работы па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ не перапісваюцца.

24. Экзаменацыйныя работы вучняў пасля праверкі і выстаўлення адзнакі ў балах падпiсваюцца старшынёй і членамі экзаменацыйнай камiсii. Запіс у сшытку афармляецца наступным чынам:

 

(адзнака)

 

Старшыня экзаменацыйнай камісіі

(подпіс)

Т.І.Пятрова

Члены экзаменацыйнай камісіі:

(подпіс)

А.Г.Лявонаў

 

(подпіс)

Н.І.Мікалаева

 

(подпіс)

У.В.Гаўрыленка

^ ГЛАВА 5
ПАРАДАК ПРАВЕРКІ НАВУЧАЛЬНЫХ, КАНТРОЛЬНЫХ, ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫХ РАБОТ І РАБОТ НАД ПАМЫЛКАМІ


25. У І–ІV класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя класныя i дамашнiя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Матэматыка“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў.

26. Вучні ІІ–ІV класаў рэгулярна выконваюць работу над памылкамі ў тых жа сшытках, у якіх выконвалася адпаведная навучальная або кантрольная работа. Узор выканання работы над памылкамі дае настаўнік.

27. Навучальныя дыктанты, пераказы i сачыненнi ў вучняў ІІ–ІV класаў правяраюцца i раздаюцца вучням на наступным уроку па гэтым вучэбным прадмеце для абавязковага правядзення работы над памылкамi.

28. У ІІІ–VІІ класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбным прадмеце ”Замежная мова“, правяраюцца пасля кожнага ўрока ва ўсiх вучняў, у VІІІ–ІХ класах – адзін раз у тыдзень, у Х–ХІ(XII) класах правяраюцца найбольш значныя навучальныя работы, але з такiм разлiкам, каб адзiн раз у два тыднi правяралiся сшыткi ўсiх вучняў.

Сшыткі-слоўнікі ў ІV–VІІ класах правяраюцца адзін раз у два тыдні, у VІІІ–ІХ класах – адзін раз у месяц, у Х–ХІ(XII) класах – адзін раз у чвэрць.

29. У V–VІІ класах сшыткi вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Матэматыка“, правяраюцца выбарачна, адзiн раз у тыдзень ва ўсiх вучняў, у VІІІ–ІХ класах – адзiн раз у два тыднi, у Х–ХІ(XII) класах – адзін раз у месяц.

30. Сшыткі вучняў, у якiх выконваюцца навучальныя работы па вучэбных прадметах ”Беларуская літаратура“, ”Руская літаратура“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Чалавек і свет“, ”Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі“, ”Грамадазнаўства“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Біялогія“, ”Геаграфія“, нотны сшытак па вучэбным прадмеце ”Музыка“ правяраюцца ва ўсiх класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павiнен правярацца не менш за адзін раз у месяц.

Пры праверцы сшыткаў па ўсіх вучэбных прадметах выпраўляюцца дапушчаныя вучнямі памылкі (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, моўныя, памылкі ў змесце).

Выкананне вучнямі ўсіх відаў навучальных работ у сшытку па вучэбным прадмеце ”Інфарматыка“ правяраецца настаўнікам ва ўсіх класах выбарачна, аднак сшытак кожнага вучня павінен правярацца не менш за адзін раз у чвэрць.

31. Справаздачы па выніках практычных і лабараторных работ па вучэбным прадмеце ”Біялогія“, лабараторных работ, эксперыментальных даследаванняў, якія па меркаванні настаўніка праводзяцца на ўроках, па вучэбным прадмеце ”Фізіка. Астраномія“ (фізіка), практычных работ па вучэбным прадмеце ”Хімія“, выніковых (пазначаных зорачкай) практычных работ па вучэбным прадмеце ”Геаграфія“ правяраюцца да наступнага ўрока (пры вялікай колькасці справаздач – праз адзін-два ўрокі) у кожнага вучня і адзнакі ўносяцца ў класны журнал.

32. Кантрольныя работы правяраюцца ў кожнага вучня. У I–II класах кантрольныя работы правяраюцца, памылкі выпраўляюцца, адзнакі ў балах не выстаўляюцца.

Па выніках кантрольных работ вучням III–ХІ(XII) класаў выстаўляюцца адзнакі ў балах у сшытках. Гэтыя адзнакі заносяцца ў класны журнал адпаведных класаў.

За навучальныя і кантрольныя пераказы, сачыненні, водгукі па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“ вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Праверка кантрольных работ настаўнікам ажыццяўляецца ў наступныя тэрміны:

у ІІ –ХІ (ХІІ) класах, акрамя кантрольных сачыненняў і іншых творчых работ па мовах і літаратурах у V – ХІ (ХІІ) класах, правяраюцца і вяртаюцца вучням да наступнага ўрока;

у V – VІІІ класах кантрольныя сачыненні і іншыя творчыя работы па мовах і літаратурах правяраюцца і вяртаюцца вучням не пазней чым праз тыдзень, у ІХ класах – не пазней чым праз 10 дзён;

у Х – ХІ (ХІІ) класах пры вялікай колькасці работ правяраюцца і вяртаюцца вучням праз адзін-два ўрокі. Кантрольныя сачыненні і іншыя творчыя работы па мовах і літаратурах – не пазней чым праз 10 дзён.

33. Работа над памылкамі абавязкова выконваецца вучнямі V–ХІ(XII) класаў пасля кантрольных работ па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Беларуская літаратура“, ”Руская мова“, ”Руская літаратура“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Фізіка. Астраномія“, ”Хімія“, ”Матэматыка“ і пры неабходнасці пасля навучальных работ па гэтых вучэбных прадметах.

Работа над памылкамі выконваецца вучнямі ў тых жа сшытках, у якіх яны выконвалі адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы.

Работа над памылкамі, якая выконваецца вучнямі пасля кантрольных работ, праводзіцца толькі ў класе.

Па вучэбных прадметах ”Інфарматыка“, ”Замежная мова“ тыповыя памылкі, якія дапушчаны вучнямі пры выкананні кантрольнай работы, абмяркоўваюцца настаўнікам франтальна.

34. Па ўсіх вучэбных прадметах настаўнік падкрэслiвае, закрэслівае памылку, надпiсвае правiльны варыянт толькi ручкай з чырвоным чарнілам або пастай чырвонага колеру.

35. У экзаменацыйных работах вучняў у пісьмовай форме за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікам закрэсліваюцца і падкрэслiваюцца ўсе памылкi, а над арфаграфiчнымi,пунктуацыйнымi i граматычнымi надпiсваецца правiльны варыянт.

36. Па выніках праверкі рабочых сшыткаў (ІІІ–ХІ(XII) класы), работы над памылкамі, лабараторных і практычных работ (вопытаў), іншых відаў пісьмовых работ па меркаванні настаўніка можа быць выстаўлена адзнака ў сшытак і класны журнал.

37. Па вучэбных прадметах ”Беларуская мова“, ”Руская мова“, ”Родная мова нацыянальнай меншасці“, ”Замежная мова“ ў навучальных работах, якiя правяраюцца, і ў кантрольных работах настаўнік выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкі наступным чынам:

37.1. у I–IV класах:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак закрэслiвае наўскос, падкрэслівае;

частку слова, сказ – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

лiчбы – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй або наўскос;

замест закрэсленага запісвае ўверсе патрэбныя літары, словы, сказы, лічбы.

Выпраўленыя памылкі адзначае на палях (акрамя I класа) наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная, V – пунктуацыйная.

Памылкі на правілы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае.

У творчых работах (пераказы, пераклады, сачыненні) настаўнік выпраўляе не толькі арфаграфічныя, пунктуацыйныя памылкі, але і маўленчыя, а таксама памылкі ў змесце. Маўленчыя памылкі і памылкі ў змесце падкрэсліваюцца хвалiстай лiнiяй і адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях: З – памылка ў змесце; М – маўленчая памылка.

За творчую работу (пераказ, пераклад, сачыненне) выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць;

37.2. у V–ХІ(XII) класах:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслiвае, падкрэслівае, надпiсвае правiльны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – памылка ў змесце; М – маўленчая; а – аднатыпныя; н – нягрубыя: I (н), V (а);

частку слова, сказ – закрэслівае тонкай гарызантальнай лiнiяй;

лiчбу, літару – закрэслівае наўскос.

У навучальных і кантрольных пераказах, сачыненнях памылкi ў змесце i маўленчыя памылкі падкрэслiвае ў тэксце хвалiстай лiнiяй і адзначае ўмоўнымi знакамi на палях.

Памылкі на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае;

37.3. пры праверцы дыктанта ў V– ХІ(XII) класах на наступным радку пасля тэксту дробам указвае колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных (назоўнiк).

Напрыклад:

8/9

Пры праверцы перакладаў, водгукаў, пераказаў, сачыненняў, творчых работ, якiя разлiчаны на цэлы ўрок або два ўрокі, на наступным радку пасля тэксту дробам запiсвае колькасць памылак у змесце i колькасць маўленчых недахопаў (лiчнiк), а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.


Напрыклад:

З – М

 

2-2

 

I – V – Г

 

2-2-1

 
  1   2   3   4




Похожие:

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь 13 чэрвеня 2011 г. №28
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconАб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. №969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие...
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconАгульныя палажэнні
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconПастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconПастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь (далей – Інструкцыя) распрацавана з мэтай удасканалення, рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных...
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура” ў 2012/2013 навучальным годзе»
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На 2012/2013 учебный год ввести в учебное расписание занятий верхние и нижние недели по следующим числам
Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь iconК. С. Фарино 2012 Инструктивно-методическое письмо
Министерства образования Республики Беларусь от 26. 08. 2011 №241 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы