Арфаграфічныя хвілінкі
Арфаграфічныя хвілінкі icon

Арфаграфічныя хвілінкі



НазваниеАрфаграфічныя хвілінкі
Дата конвертации21.09.2012
Размер69.37 Kb.
ТипДокументы
источник

Арфаграфічныя хвілінкі

  1. Выбарачны дыктант

Клас дзеліцца на два варыянты:

І – выпісвае запазычаныя словы і словазлучэнні з -, а ІІ варыянт выпісвае з -ў-.

Саўна, ток-шоу, пакгаўз, арфаграфічная ўніфікацыя, знаёмы унтэр-афіцэр, хуткая ўрбанізацыя, Штраус, займацца ўшу, маўзер, радыус, кансорцыум банкаў, траур.

2. Пасля запісу слоў вучні праводзяць самаправерку (правільнае напісанне слоў змешчана на адваротным баку дошкі ў два слупкі).

* Выберыце правільны варыянт, запішыце яго.

Радыус – радыўс, пауза – паўза, фрау – фраў, да Усяслав – да Ўсяслава, стаус – страўс, аул – аўл, беларуска-украінскі – беларуска-ўкраінскі, фауна – фаўна, аукцыён – аўкцыён, накаут – накаўт, паўднёва-усходні – паўднёва-ўсходні.

* Запішыце беларускія народныя параўнанні, злучыўшы пачатак і канец выслоўяў. Раскрыйце дужкі.

ЯК

надзьму(у/ў)ся аса (у/ў) вочы

трапі(у/ў) (у/ў)юн на гарачай патэльні

спіць во(у/ў)к у піліпа(у/ў)ку

круціцца мыш на крупы

баіцца воцату выпі(у/ў)шы

бегае во(у/ў)к ягняці

вые лісіца (у/ў) саладуху

лезе лапцем па балоце плясн(у/ў)

ляпну(у/ў) з вуглямі (у/ў) нагавіцах

ма(у/ў)чыць пшаніцу прада(у/ў)шы


  1. ^ Правапіс прыстаўнога і ўстаўнога в.

Выпішыце словы з устаўной літарай в:

Возера, вугаль, востраў, павук, каравул, Тадэвуш, Навум, водгук, паводле, васьмёра.

* Выпішыце словы, у якіх ёсць прыстаўныя галосныя і або а.

Ільвіны, імчацца, ілюмінатар, іржа, ільготы, аржаны, арбіта, азёры, імгненне, амшара, аўторак, алгарытм, ільнокамбінат, аблічча, іскра, інвентар, ідэя.

  1. Правапіс літары э, е

Уставіць прапушчаныя літары ў словах:

^ Экз..мпляр, тун..ль, камюнік.., кап..ла, куп.., н..рв, с..рвіс, Морз.., эс.., с..рвіз, ..ўропа, рэзюм.., маян..з, пік..

Вучань ля дошкі ўстаўляе прапушчаныя літары, дзеці правяраюць напісанае, тлумачаць лексічнае значэнне незразумелых слоў.

^ IV.Правапіс д, дз, т, ц

* Запішыце словы па-беларуску.


Напісанні паводле правіл - 1959

Напісанні паводле правіл - 2008

саарандатар

саарэнда

савінаватасць

савінаваты

савіноўнік (ТСБМ) і сувіноўнік (РБС)

савіноўніца (ТСБМ) і сувіноўніца (РБС)

савучаніца (ТСБМ) і аднакласніца (РБС)

савучань (ТСБМ) і аднакласнік (РБС)

савыдавец

савыканавец

саіскальнік (ТСБМ) і суіскальнік (РБС)

саіскальніца (ТСБМ) і суіскальніца (РБС)

саіскальніцкі (ТСБМ) і суіскальніцкі (РБС)

саіскальніцтва (ТСБМ) і суіскальніцтва (РБС)

саісканне (ТСБМ) і суісканне (РБС)

сакрэдытор

санаймальнік

субяседаванне

суарандатар

суарэнда

сувінаватасць

сувінаваты

сувіноўнік

сувіноўніца

сувучаніца і аднакласніца

сувучань і аднакласнік

сувыдавец

сувыканавец

саіскальнік або спашукальнік

саіскальніца або спашукальніца

саіскальніцкі або спашукальніцкі

саіскальніцтва або спашукальніцтва

саісканне або спашуканне

сукрэдытор

сунаймальнік

суразмоўе, сумоўе

калеоптэр

камп’ютэр

камп’ютэрны

камп’ютэршчык

канвертэр

капірайтэр і капірайтар

кардэр і кардар

кардэрства і кардарства

карцэр

катэр

катэтэр і катэтар

кільватэр

кільватэрны

кіндэр-сюрпрыз

кластэр

клафтэр

кратэр

крэйцэр

лайт-постэр і лайт-постар

ланкастэрскі

лідэр

лідэрства

лістэр

ліхтэр


калеоптар

камп’ютар

камп’ютарны

камп’ютаршчык

канвертар

капірайтар

кардар

кардарства

карцар

катар

катэтар

кільватар

кільватарны

кіндар-сюрпрыз

кластар

клафтар

кратар

крэйцар

лайт-постар

ланкастарскі

лідар

лідарства

лістар

ліхтар




Кронштадт, поздний, капустный, вощение, милосердный, песчаный, безжалостный, треснутый, сердце, солнце, крещение, счастливец, брусчатый.

* Спішыце, ракрываючы дужкі. Растлумачце правапіс літар д, т, дз, ц.

(Ды/дзі)ктар, (ды/дзі)спетчар, (тэ/це)арэ(ты/ці)к, (ду/дзю)на, валакар(ды/дзі)н, мун(ды/дзі)р, бар(ду/дзю)р, на(ту/цю)рморт, ла(ты/ці)нь, гвар(дэ/дзе)йскі, (ту/цю)льпан, (тэ/це)атр, па(т/ц)вердзіць, Ма(т/ц)вей, канс(ты/ці)туцыя, сту(дэ/дзе)нт.

^ V. Правапіс ар, аль

Вучням прапануецца ўспомніць падобныя вымаўленнем і напісаннем словы. Для ўвядзення гэтых слоў у маўленне можна прапанаваць скласці з імі сказы па варыянтах.

Майст А р

А р

А р

А ль

^ VI. Правапіс О, Э – А.

  1. Устаўце прапушчаныя літары.

  2. Выпішыце словы, у якіх зычныя гукі толькі звонкія і санорныя.

  3. Знайдзіце словы, якія не маюць канчатка.

Зак...ранелы, с..кратар, ш..рсцяны, ст..млены, пагр..за, тры…, ж..леза, пч..ляр, р..партаж, М..л..дзечна, п..ндзаль, р..монт, шч..дры, ш..снаццаць, бухгалт..р, чар..ўнік, д..када, т..хнічны, лод..р, ч..рствы, бр..во, Токі.., сч..рсцвелы,ш..равокі, пагр..жаць, гл..таць.

^ VII. Ужыванне вялікай і малой літар.

  1. Запішыце ў адзін слупок словы, якія пішуцца з вялікай літары, ў другі – з малой, а ў трэці – у якіх усе словы пішуцца з вялікай літары:

(В/в)алодзеў брат, (Б/б)альзакаўскі ўзрост, (Н/н)обелеўская (П/п)рэмія, (М/м)агілёўшчына, (Б/б)іблія, (П/п)апа (Р/р)ымскі, (Х/х)рысціанін, (М/м)іністэрства ўнутраных спраў, (В/в)ялікае (К/к)няства (Л/л)ітоўскае, Мікалай (Д/д)ругі, (Б/б)алгары, (О/о)рдэн (М/м)аці, (С/с)карынаўскія пераклады, мяккая (З/з)ямля, (Д/д)зень (Н/н)астаўніка.

^ VIII. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

1) Спішыце, устаўляючы апостраф або мяккі знак.

Бар..ер, інтэрв..ю, біл..ярд, раз..ехацца, разаб..ю, нал..ю, ад..езд, раз..юшаны, аб..ява, парц..еры, мадз..яр, рэл..еф, двух..ярусны, батал..ён, прэм..ер, в..етнамец, падз..муць, бракан..ер, Ул..яна, павіл..ён, аб..ездзіць, грыл..яж, раз..яднаць, грудз..мі, мен..шы, сем..дзесят, глян..ма, аб..есціся, б..юць, кампан..ён.

^ 2) Запішыце да слоў беларускія адпаведнікі, растлумачце правапіс.

Бильярд, объект, Нарочь, надпись, полынь, семья, соловьи, ведёшь, пьеса, семьсот, колье, объезд, курьер, почтальон, Васильев, рельеф, сольфеджио, Сибирью, песенка, Двина, воробьи, миллиард, пьедестал, серенький, голубь, Свислочь.

Правапіс ў, э, а. * Змяніце словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя, каб націскныя (ў), (э) сталі не пад націскам. Запішыце словы парамі, растлумачце правапіс ў, э, а.

Восем, мова, чароды, Зэльва, поўнач, рэформа, голле, грэчка, поспех, шоўк, шэсць, жоўты, футбол, неадчэпны, зрэзаць, просьба, чэрпаць, грошы.

*Выпішыце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара э:

Т…рапеўт, бр…зент, уц…лець, кар…спандэнт, канц…лярыя, ш…ры, ш…сцёра, майст…р, д…талёвы, уп…ўнены, выстр…л, ст…лаж, чар…ўнік, р…партаж.

^ IX. Правапіс ы, і, й, пасля прыставак

Уставіць патрэбныя літары ы,й,і

Па..шоў, на..дыдзе, дэз…нфармацыя, вы..грываць, вы..сці, пад..сці, дэз..нфекцыя, аб..мшэць, за..скрыцца, перад..мперскі, аб..лгаць, вы..граваць, пра..нфармаваць, за..мацца, пра..снаваць, аб..граць, без..ніцыятыўны, с..ходзіць.

^ X. Правапіс спалучэнняў зычных

Уставіць патрэбныя зычныя літары

Шчас..лівы, пя..чаны, капус..ны, міласэр..ны, браз..нуць, Добру..скі, каза..скі, маладзе...кі, Слу..чына, тавары..кі, мес..ны, картатэ..чык, кантрас..ны, дэсан..ны, пагру..чык, скла..чына, абстрак..ны, кантэкс..ны, помс..лівы, рэкар..смен.

^ XI. Правапіс не, ня з назоўнікамі

Н..мека, н..спакой, н..дахоп, н..вядомасць, н..пагадзь, н..паразуменне, н..доля, н..пагода, н..вольнік, н..воля, н..парадак, н..праўда, н..вясёласць, н..адабрэнне,

н..шчасце, н..прыяцель, н..годнік, н..забудка, н..дарэчнасць, н..выказанасць, н..трываласць, н..ад'емнасць, н..аслабнасць, н..ахвота.

^ XII. Правапіс складаных назоўнікаў

(радыё) перадача, (рэдка)лессе, (зерне)пагрузчык, (земля)роб, (паля)вод, (вада)сховішча, (радыё)факт, (паў)Мінска, (паў)ліста, (ільно)завод

(паў)года,(паў)Еўропы, (ста)годдзе, (паў)кіламетра, (ільно)валакно, (паў)горада,(вела)спорт, (кіна)нарыс, (ляс)гас, (скара)ход, (экс)чэмпіён, (папараць)кветка

^ XIII. Правапіс складаных прыметнікаў

(інша)моўны,(фізіка)матэматычны,(трох)зменны,(шэра)вокі,(агульна)вядомы, (паўднёва)заходні, (дабра)чынны,(права)бярэжны, (полі)тэхнічны, (чорна)валосы, (паўна)водны, (літаратура)знаўчы, (адна)бокі, (шырака)плечы, (шырока)вядомы, (ста)гадовы, (руска)беларускі, (лёгка)атлетычны, (чарна)бровы.

^ XIV. Правапіс вялікай літары ў прыметніках

(М,м)інскія вуліцы, (Б,б)еларуская літаратура, плошча(П,п)ерамогі, (Н,н)ародны пісьменнік, (К,к)упалавы творы, (К,к)упалаўскія чытанні,

(З,з)мітракова хата, (М,м)інскі трактарны завод, (Б,б)елавежская пушча,

(А,а)рыядніна ніць, (Ч,ч)орнае мора, (С,с)ізіфава праца. (П,п)алеская крыніца, (С,с)луцкія паясы, (Б,б)еларускі (Дз,дз)яржаўны (У,ў)ніверсітэт

(Б,б)еларускі звычай, (А,а)ленчын рэферат, (Д,д)алёкі (У,у)сход, (М,м)агеланаў праліў, (А,а)хілесава пята, (Б,б)ерынгаў праліў.

XV. Правапіс прыслоўяў

(раз)пораз, (да)дому, (на)сустрач, (з)заду, (на)суперак, (у)вачавідкі, (у)летку, (як)раз,(на)перакор, (абы) як, (па)беларуску, (абы)калі, (па)першае, сам)насам, (што)хвіліна, (у)двух, (усё)роўна, (на)знарок, (без)канца, (што)дня, (на)зусім, (з)лёгку, (на)век, (с)пачатку.




Похожие:

Арфаграфічныя хвілінкі iconХод урока Арганізацыйны момант
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...
Арфаграфічныя хвілінкі iconТэма: складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры). Мэта
Фарміраваць уменні распазнаваць спосабы ўтварэння слоў, выпрацоўваць неабходныя арфаэпічныя І арфаграфічныя навыкі. Садзейнічаць...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы