Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта icon

Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта



НазваниеКонкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта
Дата конвертации21.09.2012
Размер29.9 Kb.
ТипКонкурс
источник

Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў

(вывучаем беларускі правапіс)


Мэта: развіццё пазнавальных здольнасцяў вучняў, іх інтэлектуальных уменняў.

Задача: развіваць у вучняў цікавасць да вывучэння мовы.

Тур 1

  1. Адкажыце на пытанні. Як называюцца…

    • Штаны, якія аблягаюць калені і расшыраюцца ўгору?

    • Шырокі пругкі пояс для сцягвання таліі?

    • У інфарматыцы: праграма, якая кіруе работай перыферыйнага абсталявання (прынтара, сканера)?

    • Акуляры без дужак, якія трымаюцца на пераноссі пры дапамозе спружыны?

    • Амаль вертыкальнае зніжэнне самалёта на вялікай хуткасці, пікіраванне?

    • Асобны прадмет з рада аднародных прадметаў, асобная адзінка чаго-небудзь?

    • Цялеснае пакаранне?

    • Верш на зададзеныя рыфмы?

    • Дзялок, прадпрымальнік?

    • Электрычнае прыстасаванне для аптычнага ўводу інфармацыі ў памяць камп’ютара?

  2. Запішыце прапанаваныя ўласныя назоўнікі па-беларуску:

Миоры, Нью-Йорк, Бокачио, Онтарио.

  1. Выберыце правільны варыянт напісання слоў:

    • (ды/дзі)ктар

    • Юпі(та/це)р

    • (тэ/це)арэ(ты/ці)к

    • (ду/дзю)на

    • (ды/дзі)візія

    • Ла(ты/ці)нь

    • (тэ/це)мы

    • Вес(ты/ці)бюль

    • Канс(ты/ці)туцыя

    • Пар(ці/ты)зан

Тур 2

1. Устаўце прапушчаныя літары:

Турн.., дз..вятка, с..мнаццаты, акумулят..р, орд..р, лод..р.

2. З прапанаваных слоў выберыце тыя, дзе пішацца ў:

Ма..клівы, маці-..краінка, Брэсцкая ..нія, а..кцыён, стра..с, Вера ..льянаўна, жыць ва ..руччы, гучнае “..ра”, да ..севалада, каля ..ладзівастока, ба..л, гэта ..топія.

3. Запішыце ўсе магчымыя варыянты пераносу слоў:

Чартарны, набраць, прадстаўнік, насенне.


Тур 3

1. Выберыце правільны варыянт напісання слоў:

Бакштоў ці бакштоу, фраў ці фрау, фауна ці фаўна, клоўн ці клоун, саксаул ці саксаўл, траулер ці траўлер, пакгауз ці пакгаўз.

2. Утварыце ад назоўнікаў прыметнікі з дапамогай суфікса –ск-. І растлумачце іх напісанне:

Смаргонь, Марсель, чэрвень, Цзяньцзінь, Хатынь, Брэтань, восень, Казань, Тайвань, Скідаль, Куньлунь, Цянь-Шань.

3.Назавіце пяць слоў, якія абазначаюць:

  • назвы беларускіх газет і часопісаў

  • геаграфічныя назвы

  • назвы гістарычных эпох і падзей

  • назвы адукацыйных устаноў Беларусі

  • назвы беларускіх міфічных істот

  • назвы ўзнагарод.

Тур 4

1. Прыдумайце сказы са словамі:

Беларускі-беларускі, Дзень-дзень, Зорка-зорка, Усход-усход, Савет-савет, Палац-палац, Мінскі-мінскі.

2. Пры дапамозе прапанаваных прыставак утварыце і запішыце новыя словы:

  • без + ядзерны =

  • дыз + прапорцыя =

  • ад + іменны =

  • контр + ідэя =

  • дэз + інфіцыраваць =

  • без + шкодны =

  • з + іправізаваць =

  • дыз + гармонія =

  • дыз + асацыяцыя =

  • суб + інспектар =

3. З прапанаваных слоў утварыце абрэвіятуры і запішыце іх:

Тэатр юнага гледача, дзіцячыя яслі, абласны выканаўчы камітэт, Арганізацыя Аб’яднаных нацый, ваенны камісар, педагагічны савет, інтэрнацыянальная паліцыя, прафсаюзны камітэт, загадчык гаспадарчай часткі.


Тур 5

1. Ад прапанаваных назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў –ава/-ява, -ірава/-ырава або –ір/-ыр ўтварыце і запішыце дзеясловы:

Аналіз, шок, камандзіроўка, фінансы, прэмія, кантроль, тыраж, гармонія, віза, кансультацыя, акупацыя, ліквідацыя, калька, фініш, пародыя, сальфеджыа.

2. Растлумачце лексічнае значэнне слоў і іх напісанне:

Пэйджэр, пінчэр, рэйдэр, правайдэр, плотар і плотэр, філістэр, эспандэр, фюрэр, чартэр, шпатэль.

3. Адрэдагуйце словы ў сказах у адпаведнасці з новымі правіламі напісання галосных:

Рэйнджэр з цікавасцю прачытаў рэзюме будучага супрацоўніка.

Каманда нашага горада ніколі не была аўтсайдэрам у спаборніцтвах па камп’ютэрных гульнях.


Саставіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь” Мінкевіч Таццяна Аляксандраўна.




Похожие:

Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconВывучаем беларускі правапіс”
Карыс…ны, праяз…ны, неміласэр…ны, свіс…нуць, разас…ланы, бязлітас…ны, фарпос…ны, Рэмбран…т, пачэс…ны, кампетэн…ны, няўрымс…лівы,...
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconСмаргонскі раенны выканаўчы камітэт
...
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconТэма: Камунікатыўныя схемы. Вызначэнне кампазіцыйных частак тэксту. Мэта
Мэта: Узнавіць ў памяці значэнне такіх паняццяў кампазіцыя; удасканальваць уменні І навыкі пры падзеле тэксту на часткі І абзацы,...
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў (2011/2012 нав год)
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconТэма: Звонкія І глухія, шыпячыя І свісцячыя зычныя гукі. Мэта
Мэта: Фарміраваць у вучняў уменні адрозніваць звонкія ад глухіх, свісцячых ад шыпячых; развіваць уменні правільнага вымаўлення звонкіх...
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconТэма: Правапіс у І ў
Запішам словы, растлумачым правапіс у І ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках)
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconГ. М. Валочка, С. А. Язерская
Мэта факультатыўных заняткаў – павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай І маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту,...
Конкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы