Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска icon

Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска



НазваниеЛ. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Дата конвертации21.09.2012
Размер64.61 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


Л. М. Гамеза


ГРАНІ СЛОВА: АД ГУКА ДА СКАЗА


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

для V класа агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010


Тлумачальная запіска


Праграма разлічана на вучняў V класа і звязана з курсам беларускай мовы для агульнаадукацыйных устаноў. Слова з’яўляецца аб’ектам вывучэння ў кожным раздзеле курса беларускай мовы, таму работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў заканамерна павінна праводзіцца на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы. Работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу спрыяе фарміраванню маўленчай культуры вучняў, авалоданню ведамі і ўменнямі, якія забяспечваюць эфектыўную маўленчую дзейнасць у тыповых сітуацыях камунікацыі.

Мэта прапанаванага курса – павысіць увагу да гукавога афармлення, семантыкі, сінтаксічнай спалучальнасці, спосабаў утварэння і складу слова з мэтай увядзення яго ў актыўны слоўнікавы запас вучняў.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццяўляецца шляхам вырашэння наступных задач:

а) фарміраваць у вучняў уменні вызначаць фанетыка-арфаэпічныя характарыстыкі слова, карыстацца словамі ў вусных выказваннях;

б) звяртаць увагу школьнікаў на выяўленне семантыкі слова і падбор да яго сінонімаў, антонімаў;

в) удасканальваць уменне характарызаваць марфемную будову слова і спосабы яго ўтварэння;

г) узбагачаць слоўнікавы запас вучняў.

Пастаўленыя задачы вырашаюцца на аснове прынцыпаў навуковасці і даступнасці, пераемнасці і перспектыўнасці, сістэмнасці і паслядоўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, актыўнасці і самастойнасці, індывідуалізацыі навучання. З мэтай развіцця цікавасці да прадмета, павышэння маўленчай культуры вучняў факультатыўныя заняткі павінны мець займальны характар.

Слова без гукавой формы не існуе. Таму без знаёмства з фанетычнай сістэмай мовы немагчыма тэарэтычнае і практычнае вывучэнне слова.

На лексічным узроўні вывучаецца семантыка, спецыфіка ўжывання, паходжанне слова. Слова вывучаецца не ізалявана, а ў сувязі з іншымі словамі. Узаемасувязь слоў дапамагае ім “раскрыцца“, праявіць усе свае якасці на семантычным узроўні, ператварыцца з моўнай адзінкі ў мастацкае слова.

Марфемна-словаўтваральныя і лексічныя з’явы перакрыжоўваюцца пры стварэнні лексічнага значэння вытворнага слова, пры выбары марфем у працэсе ўтварэння новых слоў.

Змест курса, яго мэты і задачы абумоўліваюць неабходнасць выкарыстання розных метадаў і прыёмаў навучання: слова настаўніка, лінгвістычнага разважання, гутаркі, слоўнікава-арфаграфічных дыктовак, пошукавых сітуацый, лінгвістычных і слоўнікавых практыкаванняў, творчых заданняў (напісання тэксту па пачатку, тлумачэння сэнсу прыказак, напісання казак, гумарыстычных замалёвак), самастойных работ, працы з вучэбнай і навуковай літаратурай і інш.

Тэмы факультатыўных заняткаў засяроджваюць увагу на фанетыка-арфаэпічных характарыстыках слова, выяўленні семантыкі слова, яго паходжання і асаблівасцей ужывання, падборы да яго сінонімаў, антонімаў, амонімаў, марфемнай будовы слова і спосабах яго ўтварэння, стварэнні словазлучэнняў і сказаў. Факультатыўныя заняткі паўтараюць і сістэматызуюць вывучаны на ўроках беларускай мовы матэрыял, засяроджваюць увагу на найбольш складаных пытаннях фанетыкі, арфаэпіі, лексікі, марфемікі і словаўтварэння, сінтаксісу.

Кожны раздзел праграмы змяшчае віды работ, якія арыентуюць на прымяненне ведаў у творчай сітуацыі.

Настаўнік можа ўнесці змены ў змест праграмы, пашырыць або скараціць матэрыял у залежнасці ад ступені падрыхтаванасці школьнікаў, іх імкнення да авалодання ведамі, уменнямі і навыкамі.


^ Змест курса

(35 гадзін)


Уводзіны

(2 гадзіны)

Слова як адзінка мовы і маўлення. Слоўнікавы запас чалавека. Слова не верабей, вылеціць – не зловіш.

^ Стварэнне тэкстаў; выпісванне выслоўяў, прыказак і прымавак пра мову, слова; каментарый вытрымак з прац майстроў слова; вызначэнне лексічнага значэння слоў.


Гукавая абалонка слоў

(7 гадзін)


Ад гучання да напісання.

Фантастычная краіна галосных і зычных гукаў.

Вымаўляем правільна!

^ Чытанне і запіс пад дыктоўку слоў, словазлучэнняў, сказаў і тэкстаў з захаваннем арфаэпічных і арфаграфічных нормаў. Складанне дыялогаў на бытавыя тэмы.


Лексічнае значэнне слова

(15 гадзін)

Дрэва са шматлікімі галінкамі. Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку. Устарэлыя словы і неалагізмы. Словы “свае” і “чужыя”. Механізм мнагазначнасці. Размежаванне мнагазначных слоў і амонімаў. Блізкія па значэнні словы – сінонімы. Супрацьлеглыя па значэнні словы – антонімы.

Роля фразеалагізмаў у маўленні.

Знаходжанне ў тэкстах слоў з прамым і пераносным значэннем, амонімаў, сінонімаў, антонімаў, дыялектных, прафесійных, устарэлых, новых і запазычаных слоў, тэрмінаў; вызначэнне лексічнага значэння слоў, іх сэнсава-стылістычнай ролі ў маўленні, запіс фразеалагізмаў, падбор да іх сінонімаў, антонімаў.


^ Марфемная будова слова і словаўтварэнне

(5 гадзін)

Змяненне і ўтварэнне слоў. Корань слова – агульная частка роднасных слоў. “Знайдзіце сваякоў” – аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова.

“Будуем” словы з дапамогай прыставак, суфіксаў, складання асноў.

Чытанне тэкстаў, выяўленне ў іх аднакаранёвых слоў і формаў аднаго і таго слова, вызначэнне сэнсавай ролі марфем. Тлумачэнне спосабу ўтварэння слоў, падбор аднакаранёвых слоў, складанне з імі сказаў і тэкстаў.


^ Слова ў словазлучэнні і сказе

(6 гадзін)

Слова ў словазлучэнні.

Слова ў сказе. Сказы, якія апавядаюць, з дапамогай якіх пытаюцца і пабуджаюць да дзеяння.

Хто галоўны? Дзейнік, выказнік, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць.

Сказы з аднароднымі членамі.

Звярніцеся да мяне! Афармленне на пісьме простай мовы і дыялога.

^ Вылучэнне словазлучэнняў, клічных сказаў. Вызначэнне іх сэнсавай ролі ў тэксце. Пабудова сказаў розных тыпаў, уключэнне іх у тэкст.

Вызначэнне ў тэкстах галоўных і даданых членаў сказа, іх сэнсава-граматычнай ролі. Перабудова неразвітых сказаў у развітыя.

^ Чытанне тэкстаў, вызначэнне сказаў з аднароднымі членамі, абгрунтаванне мэтазгоднасці ўжывання. Складанне такіх сказаў, уключэнне ў выказванне.

Знаходжанне складаных сказаў у тэксце, вызначэнне іх ролі, складанне новых сказаў, уключэнне ў вусныя і пісьмовыя выказванні.

^ Падрабязны пераказ тэкстаў з простай мовай (з выкарыстаннем апорных слоў і словазлучэнняў).


Прагназуемыя вынікі

Вучні павінны ведаць:

фанетыка-арфаэпічныя характарыстыкі гукаў у слове;

агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжывання, прафесійныя словы і навуковыя тэрміны, устарэлыя словы і неалагізмы, спрадвечна беларускія і запазычаныя словы, адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнне слова, сінонімы, антонімы, амонімы, фразеалагізмы як лексічныя з’явы;

склад слова і спосабы ўтварэння слоў;

асаблівасці функцыянавання слова ў словазлучэнні і сказе.

Вучні павінны ўмець:

правільна вымаўляць словы;

вызначаць лексічнае значэнне слова па слоўніку і ў тэксце; знаходзіць у тэксце агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку; распазнаваць і пісаць запазычаныя словы, устарэлыя словы і неалагізмы, правільна выкарыстоўваць іх у маўленні; падбіраць да слоў сінонімы і антонімы, карыстацца сінонімамі як сродкам сувязі сказаў у тэксце; знаходзіць фразеалагізмы ў тэксце, тлумачыць іх значэнне; карыстацца тлумачальным і перакладным слоўнікамі;

вызначаць склад слова і спосаб яго ўтварэння, падбіраць аднакаранёвыя словы.


Літаратура


1. Гамеза, Л. М. Вывучэнне раздзела “Словаўтварэнне” ў функцыянальна-семантычным аспекце / Л. М. Гамеза // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 65 – 67.

2. Гамеза, Л. М. Вывучэнне фанетыкі ў школьным курсе беларускай мовы / Л. М. Гамеза // Роднае слова. – 2001. – № 5. – С. 63 – 66.

3. Гамеза, Л. М. Вывучэнне фразеалогіі беларускай мовы ў школе (V клас) / Л. М. Гамеза // Роднае слова. – 1997. – № 8. – С. 79 – 83.

4. Гамеза, Л. М. Выкладанне лексікі беларускай мовы ў функцыянальна-камунікатыўным аспекце. Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў / Л. М. Гамеза // Роднае слова. – 1998. – № 10. – С. 119 – 125.

5. Гамеза, Л. М. Тэма ўрока : “Антонімы” / Л. М. Гамеза // Роднае слова. – 1999. – № 10. – С. 141 – 143.

6. Красней, В. П. Стылістычныя рэсурсы лексікі / В. П. Красней // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1990. – № 11. – С. 27 – 28; № 12. – С. 37 – 40.

7. Ляшчынская, В. А. Практыкаванні па лексіцы і стылістыцы : дапам. для настаўніка / В. А. Ляшчынская, А. А. Станкевіч. – Мінск : Нар. асвета, 1984. – 160 с.

8. Паўлоўскі, І. І. Родная мова ў пазнанні рэчаіснасці / І. І. Паўлоўскі // Пачатковая школа. – 1998. – № 3. – С. 42 – 51.

9. Протчанка, В. У. Арфаграфія – важны кампанент у сістэме работы па развіцці мовы / В. У. Протчанка // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1998. – № 4. – С. 14 – 22.

10. Якуба, С. М. Некаторыя асаблівасці засваення пяцікласнікамі словаўтваральных паняццяў / С. М. Якуба // Роднае слова. – 1998. – № 12. – С. 108 – 116.




Похожие:

Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconГэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць І выразнасць словы І іх формы. Таму сказу...
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconГ. М. Валочка В. У. Зелянко
Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г да жніўня 2013 г.)....
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconДокументи
1. /КТП па белар. мове/КТП па беларускай мове для 10 _ 11 класач/КТП па беларускай мове для...
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconГ. М. Валочка, С. А. Язерская
Мэта факультатыўных заняткаў – павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай І маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту,...
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў (2011/2012 нав год)
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад
Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconРасклад факультатыўных заняткаў

Л. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconНацыянальны інстытут адукацыі
Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы