С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска icon

С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска



НазваниеС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Дата конвертации21.09.2012
Размер110.57 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


С. М. Якуба


САКРЭТЫ СЛОВАЗМЯНЕННЯ І ФОРМАЎТВАРЭННЯ


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

для VI класа агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010


Тлумачальная запіска

Праграма разлічана на вучняў VI класа і звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана на развіццё інтэлектуальных магчымасцей, творчых здольнасцей вучняў, удасканаленне ўменняў прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных маўленчых сітуацыях.

Мэта прапанаванага курса – павысіць тэарэтычны ўзровень ведаў вучняў па пытаннях словазмянення і формаўтварэння часцін мовы на аснове адабранага моўнага матэрыялу, які забяспечыць аптымальнае засваенне складаных пытанняў лінгвістыкі з апорай на развіццё формаў актыўнага валодання маўленнем і будзе садзейнічаць прымяненню ведаў у творчай сітуацыі.

У адпаведнасці з акрэсленай мэтай вырашаюцца наступныя задачы:

– на аснове адабранага лінгвістычнага матэрыялу сістэматызаваць і пашырыць веды вучняў па пытаннях формаўтварэння і словазмянення розных часцін мовы;

– арганізаваць практычную работу над марфалагічнымі паняццямі і правіламі на аснове пашырэння спосабаў дзейнасці школьнікаў;

– садзейнічаць развіццю лінгвістычнага мыслення школьнікаў, фарміраванню ўмення самастойна набываць веды ў працэсе прадуктыўна-творчай дзейнасці;

– сістэматычна і мэтанакіравана развіваць граматычны лад маўлення і моўнае чуццё школьнікаў, узбагачаць іх слоўнікавы запас;

– удасканальваць навыкі аналізу тэкстаў, якія змяшчаюць словы розных часцін мовы, абгрунтоўваць асаблівасці формаўтварэння і словазмянення, вучыць абагульняць, сістэматызаваць моўны матэрыял, рабіць самастойныя вывады;

– развіваць уменні і навыкі карыстання словамі розных часцін мовы ў вусных выказваннях і пісьмовых тэкстах у адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы і сітуацыяй маўлення, прымяняць веды ў незнаёмых сітуацыях;

– ствараць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці, даследчыцкіх навыкаў, творчых здольнасцей і маральных якасцей школьнікаў.

Пастаўленыя задачы вырашаюцца на аснове прынцыпаў навуковасці і даступнасці, пераемнасці і перспектыўнасці, сістэмнасці і паслядоўнасці, сувязі тэорыі з практыкай, актыўнасці і самастойнасці, а таксама індывідуалізацыі навучання. З мэтай развіцця цікавасці да прадмета, пашырэння лінгвістычнага кругагляду і маўленчай культуры школьнікаў факультатыўныя заняткі павінны мець займальны характар.

Змест курса, яго мэты і задачы абумоўліваюць неабходнасць выкарыстоўваць розныя формы і метады навучання: лінгвістычнае назіранне, эксперымент, слова настаўніка, гутарку, пошукавыя сітуацыі, маўленча арыентаваныя практыкаванні, розныя віды самастойнай работы (праца з вучэбнай і навуковай літаратурай, складанне дыдактычных матэрыялаў, рознаўзроўневых заданняў, тэставых работ, слоўнікавых дыктовак, алгарытмаў, афармленне рознага віду нагляднасці: картак, перфакарт, табліц), творчыя работы (вусныя паведамленні, крытычныя выступленні, напісанне сачынення, рэцэнзаванне работ таварышаў і інш.).

Праграма змяшчае тэарэтычны і практычны матэрыял, але гэта не значыць, што вучні будуць пасіўна атрымліваць веды. Кожныя заняткі – крок наперад па ўдасканаленні ведаў, уменняў і навыкаў, развіцці маўлення і творчых здольнасцей.

Тэмы факультатыўных заняткаў, сістэматызуючы вывучаны на ўроках беларускай мовы матэрыял, засяроджваюць увагу на найбольш складаных пытаннях марфалогіі, якія разглядаюцца з пункту гледжання праблем кваліфікацыі і размежавання тых ці іншых моўных з’яў, а таксама словазмянення, формаўтварэння і ўжывання часцін мовы. Мінімальна пашыраючы аб’ём ведаў, пажадана звярнуцца да мовазнаўчых праблем, якія не маюць адназначнага тлумачэння ў навуковай і вучэбнай літаратуры. Увага да найбольш складаных, дыскусійных пытанняў, пры вырашэнні якіх супастаўляюцца розныя погляды вучоных на праблему, вызначаецца пазіцыя настаўніка і вучняў адносна таго ці іншага пункту гледжання, дазваляе пашыраць лінгвістычны кругагляд, развіваць даследчыцкія навыкі, інтэлектуальны і творчы патэнцыял школьнікаў.

Тэарэтычныя звесткі падаюцца ў ходзе гутарак, невялікіх паведамленняў, дыспутаў, лінгвістычных дыскусій. З мэтай азнаямлення школьнікаў з дасягненнямі і праблемамі сучаснай лінгвістыкі для ўдзелу ў такіх формах навучання могуць быць запрошаны вучоныя і настаўнікі-практыкі. Сістэматычна на занятках выступаюць вучні з самастойна падрыхтаванымі паведамленнямі, дакладамі. Падрыхтоўка вусных выказванняў вучыць самастойна працаваць з літаратурай (слоўнікамі, энцыклапедыямі, даведнікамі), падводзіць да самастойнага асэнсавання моўных з’яў. Пошукавыя сітуацыі, што ствараюцца на занятках, накіраваны на выяўленне супярэчнасцей і заканамернасцей у марфалагічных з’явах. Цікавымі відамі працы будуць практыкаванні на выкарыстанне ведаў у нестандартных, творчых сітуацыях.

Аддаючы перавагу маўленча арыентаваным практыкаванням, варта засяродзіцца на заданнях павышанай складанасці. Стварэнне маўленчых сітуацый актывізуе разумовую дзейнасць школьнікаў, вучыць іх мэтанакіравана карыстацца моўнымі сродкамі. На занятках курса практыкуецца выкананне работ, падчас якіх удасканальваюцца навыкі працы са слоўнікамі, энцыклапедычнымі даведнікамі, лінгвістычнымі дапаможнікамі. Разнастайныя віды працы будуць садзейнічаць развіццю кемлівасці, настойлівасці ў дасягненні мэты, адказнасці, дысцыплінаванасці, працавітасці. У якасці дыягнастычных матэрыялаў могуць быць прапанаваны камп’ютарныя тэсты, што дапаможа выявіць узровень засваення вучнямі прапанаванага на факультатыўных занятках матэрыялу.

Вывучэнне курса неабходна будаваць з апорай на веды па літаратуры, рускай мове, рыторыцы, стылістыцы. На занятках мэтазгодна спалучаць калектыўныя і індывідуальныя формы работы, ствараць атмасферу супрацоўніцтва. Вучні аб’яднаны адзінай мэтай, але кожны з іх мае права на выражэнне ўласнай думкі адносна той ці іншай лінгвістычнай праблемы. Роля настаўніка заключаецца ў стварэнні праблемнай сітуацыі і арганізацыі пошуку ісціны.

Праграма прадугледжвае экскурсіі на радыё і тэлебачанне, у друкарню і бібліятэку, музей і тэатр, у рэдакцыю часопіса і інш.

Настаўнік можа ўнесці змены ў змест праграмы, пашырыць ці скараціць матэрыял у залежнасці ад умоў навучання і ступені падрыхтаванасці школьнікаў, іх імкнення паглыбіць свае веды па тым ці іншым лінгвістычным пытанні і ўдасканаліць практычныя ўменні і навыкі.

Праграма складаецца з тэарэтычнай часткі, у якой прадугледжваецца вывучэнне складаных пытанняў формаўтварэння, словазмянення, правапісу і ўжывання самастойных часцін мовы. Кожны раздзел змяшчае віды работ, якія арыентуюць на прымяненне ведаў у нестандартнай, творчай сітуацыі.

^ Па сцяжынках краіны Марфалогіі

(35 гадзін)

Мой выток, пачатак і аснова

(1 гадзіна)

Кладзі слова ў лад

(2 гадзіны)

Назоўнік

(9 гадзін)

Нам засталася спадчына…”: назоўнікі ўласныя і агульныя; канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя. “Наш пярэсты какаду: цяжкасці ў вызначэнні роду назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду. “У роднай мовы моцнае карэнне: назоўнікі адзіночнага і множнага ліку. “А слова – сапраўды жывая рэч…”: адушаўлёныя і неадушаўлёныя назоўнікі.

^ Асцярожна, роднае слова: канчаткі назоўнікаў у адзіночным ліку. Далоней ці далоняў, яблык ці яблыкаў?: скланенне назоўнікаў у множным ліку. “Да свайго племені-роду паплывеш і праз воду”: змяненне рознаскланяльных назоўнікаў. Паміж Ракавам і Валожынам, ці асаблівасці змянення геаграфічных назваў. Скарына, Скарыне, Скарынам: пра скланенне некаторых прозвішчаў.

^ Прыкладныя віды работ

Паведамленне на лінгвістычную тэму.

Апавяданне “Падарожжа ў краіну кніг”.

Напісанне тэлеграмы.

Вуснае выказванне “Наведаўшы выставу беларускіх мастакоў”.

Рэдагаванне вучнёўскага сачынення.

Апавяданне “Я, маё імя і прозвішча”.

Складанне крыжаванак, рэбусаў і інш.

Сачыненне “Назвы зямлі беларускай”.

Складанне слоўніка тапанімічных назваў.

Пераклад тэкстаў.

Прыметнік

(5 гадзін)

А найлепшая тая дарога, што вядзе на бацькоўскі парог”: асаблівасці ўтварэння і ўжывання ступеней параўнання прыметніка. “Будзь здароў, як вада…”: поўныя і кароткія формы якасных прыметнікаў. “Жменька сонечных промняў…”, ці скланенне якасных і адносных прыметнікаў. Святло Купалавага дома ці Купалава дома: прыналежныя прыметнікі і іх склонавыя формы.

^ Прыкладныя віды работ

Выказванне пра ролю прыметніка ў маўленні.

Пераклад тэкстаў розных тыпаў і стыляў.

Напісанне невялікага рэкламнага тэксту з выкарыстаннем прыметнікаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання.

Апісанне жывёлы ў афіцыйным стылі.

Збіранне прыказак і прымавак, складанне загадак.

Лічэбнік

(5 гадзін)

За трыдзевяць зямель…”: разрады лічэбнікаў^ . Граматыка з матэматыкай, ці змяненне колькасных (лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя лікі, зборных, дробавых) і парадкавых лічэбнікаў. Дзядулю пад шэсцьдзесят ці каля шасцідзесяці?: абазначэнне прыблізнай колькасці ў беларускім маўленні. Колькі часу? Каторы час?: гадзіны па-беларуску.

^ Прыкладныя віды работ

Напісанне аб’явы, распіскі.

Сацыялагічнае апытванне.

Складанне храналагічных табліц.

Конкурс на замяшчэнне вакантных пасад дыктараў беларускага радыё і тэлебачання.

Займеннік

(4 гадзіны)

Я – акіяну жытняга калоссе: змяненне і ўжыванне асабовых займеннікаў. “Травінка кволая і тая не ўзрастае дзеля самой сябе…”: асаблівасці змянення і ўжывання зваротнага займенніка. “Якое карэнне, такое і насенне…”: змяненне займеннікаў, якія суадносяцца з прыметнікамі. Каго? Чаго? Якога?: скланенне пытальных і адносных займеннікаў. Ні пры кім ці пры нікім: асаблівасці змянення адмоўных і няпэўных займеннікаў.

^ Прыкладныя віды работ

Мастацкае разважанне на экалагічную тэму.

Рэдагаванне сачыненняў.

Складанне дыялогаў.

Дзеяслоў

(9 гадзін)

У краіне Дзея слова”: неазначальная форма дзеяслова, зваротныя дзеясловы, пераходныя і непераходныя дзеясловы. “Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому…”: адметнасць ужывання і правапісу асабовых і безасабовых дзеясловаў. Падабацца ці спадабацца: дзеясловы незакончанага і закончанага трывання, іх утварэнне, ужыванне ў беларускай мове. Здзекавацца, здзеківацца ці здзеквацца: загадка дзеяслоўных суфіксаў -ава- (-ява-), -ыва- (-іва-), -ва-, -оўва- (-ёўва-). Быў, ёсць, буду: цяперашні, прошлы, будучы часы дзеяслова. Я бягу, ты бяжыш, ён бяжыць. Гавары са мной па-беларуску: абвесны, умоўны і загадны лады дзеяслова.

^ Прыкладныя віды работ

Лінгвістычны марафон.

Пераклад тэкстаў.

Напісанне замалёўкі ў форме дарожнай нататкі.

Рэдагаванне тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў.

^ Прагназуемыя вынікі

Вучні павінны:

– ведаць марфалагічныя нормы беларускай мовы, асноўныя лінгвістычныя паняцці і правілы;

– умець творча ўспрымаць і перапрацоўваць лінгвістычную інфармацыю, праяўляць самастойнасць і актыўнасць мыслення;

– размяжоўваць часціны мовы на аснове іх агульнага (граматычнага) значэння, марфалагічных, словаўтваральных і сінтаксічных прымет;

– супастаўляць і параўноўваць моўныя з’явы, даваць ім граматычную характарыстыку, прымяняць атрыманыя веды ў незнаёмай маўленчай сітуацыі;

– выкарыстоўваць моўныя сродкі ў адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы, задачай выказвання і сітуацыяй маўлення.

Літаратура

1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі : вучэбн. дапам. для студ. філал. фак. ВНУ / У. В. Анічэнка, У. Д. Еўтухоў, В. А. Ляшчынская, Т. І. Тамашэвіч; пад рэд. У. В. Анічэнкі. – Мінск, 1992.

2. Беларуская граматыка : у 2 ч. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; [Рэд. М. В. Бірыла, П. П. Шуба]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985 – 1986. – Ч. 1 : Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – 1985. – С. 50 – 210.

3. Беларуская мова : цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі / пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск, 1987.

4. Беларуская мова : хрэстаматыя : вучэбн. дапам. / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч [і інш.]. – Мінск : Юнипресс, 2005. – С. 238 – 396.

5. Беларуская мова : Энцыклапедыя / БелЭн; пад рэд. А. Я. Міхневіча. – Мінск : БелЭн, 1994.

6. Булахаў, М. Г. Прыметнік у беларускай мове / М. Г. Булахаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1964. – 200 с.

7. Васілеўскі, М. С. Дзеяслоўнае словаўтварэнне : адыменныя суфіксальныя лексемы / М. С. Васілеўскі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – 248 с.

8. Верціхоўская, М. І. Беларуская мова : цікава і складана : дапам. для вучняў ст. кл. з пагл. вывуч. бел. мовы. – Мінск, 2001.

9. Вярхоў, П. В. Лічэбнік у беларускай мове [параўнальна з рускай і ўкраінскай мовамі] / П. В. Вярхоў. – Мінск, 1961.

10. Граматыка беларускай мовы : у 2 т. / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа. – Мінск : 1962, 1966. – Т. 1 : Марфалогія. – Мінск, 1962. – 540 с.

11. Кароткая граматыка беларускай мовы : у 2 ч. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск : Беларус. навука, 2007. – Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. – 351 с.

12. Лепешаў, І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова : спрэчныя пытанні : дапам. / І. Я. Лепешаў. – Гродна : ГрДУ, 2002.

13. Наркевіч, А. І. Назоўнік : Граматычныя катэгорыі і формы / А. І. Наркевіч. – Мінск, 1976. – 275 с.

14. Протчанка, В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В. У. Протчанка. – Мінск : НІА, 2001. – 212 с.

15. Сучасная беларуская літаратурная мова : Марфалогія : вучэбн. дапам. / Н. В. Гаўрош, М. Ц. Кавалёва, Н. М. Нямковіч [і інш.]; пад агульн. рэд. праф. М. С. Яўневіча. – Мінск : Выд. У. М. Скакун, 1997.

16. Сцяцко, П. У. Мовазнаўчы досвед : выбраныя творы : у 2 ч. / П. У. Сцяцко. – Гродна, 2005. – 240 с.

17. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996.

18. Шуба, П. П. Сучасная беларуская мова : Марфаналогія. Марфалогія : вучэбн. дапам. для філал. фак. ун-таў / П. П. Шуба. – Мінск : Універсітэцкае, 1987.

19. Яленскі, М. Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе / М. Г. Яленскі. – Мінск : НІА, 2002. – 211 с.

  1. Слоўнікі

  2. 1. Арашонкава, Г. У. Кароткі слоўнік беларускай мовы : Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне / Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова. – Мінск, 1994.

  3. 2. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя; пад рэд. А. А. Лукашанца. – Мінск : Беларус. навука, 2009. – 695.

  4. 3. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў / А. М. Булыка. – Мінск, 1993.

  5. 4. Бардовіч, А. М. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы / А. М. Бардовіч, М. М. Круталевіч, А. А. Лукашанец. – Мінск, 2001.

  6. 5. Гаўрош, Н. В. Слоўнік эпітэтаў беларускай мовы / Н. В. Гаўрош. – Мінск, 1991.

  7. 6. Грабчиков, С. М. Русско-белорусский словарь / С. М. Грабчиков. – Мінск, 1993.

  8. 7. Грабчыкаў, С. М. Беларуска-рускі слоўнік. 4-е выд., дапрац. / С. М. Грабчыкаў. – Мінск, 1993.

  9. 8. Грабчыкаў, С. М. Слоўнік паронімаў беларускай мовы / С. М. Грабчыкаў. – Мінск, 1994.

  10. 9. Плотнікаў, Б. А. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы / Б. А. Плотнікаў, В. П. Трайкоўская. – Мінск, 2004.

  11. 10. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1996.

  12. 11. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т., 6 кн. – Мінск, 1977 – 1985.




Похожие:

С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconЛ. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу спрыяе фарміраванню маўленчай культуры вучняў, авалоданню ведамі І ўменнямі, якія забяспечваюць...
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconГэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць І выразнасць словы І іх формы. Таму сказу...
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconГ. М. Валочка В. У. Зелянко
Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г да жніўня 2013 г.)....
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconДокументи
1. /КТП па белар. мове/КТП па беларускай мове для 10 _ 11 класач/КТП па беларускай мове для...
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў (2011/2012 нав год)
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconРасклад факультатыўных заняткаў

С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconГ. М. Валочка, С. А. Язерская
Мэта факультатыўных заняткаў – павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай І маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту,...
С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска iconАлімпіяда па беларускай мове для 6 класа
Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы