Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання icon

Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання



НазваниеГэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Дата конвертации21.09.2012
Размер144.97 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


І. М. Саматыя


ГЭТЫ НЯПРОСТЫ ПРОСТЫ СКАЗ

Вучэбная праграма

факультатыўных заняткаў для VIII класа

агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010


Тлумачальная запіска

Мова як сродак зносін паміж людзьмі ў грамадстве знаходзіць сваё матэрыяльнае выражэнне ў сказах. Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць і выразнасць словы і іх формы. Таму сказу як мінімальнай функцыянальнай адзінцы надаецца выключнае значэнне ў школьным курсе беларускай мовы.

Мова захоўваецца ў памяці чалавека не ў выглядзе сказаў, якія кожны раз фарміруюцца ў канкрэтнай маўленчай сітуацыі, а ў выглядзе мадэлей, схем, элементаў, якія ў працэсе напаўнення лексікай, інтанацыяй і жывой экспрэсіяй граматычна аб’ядноўваюцца і ўтвараюць сказы рознай будовы. Такім чынам, з дапамогай сказаў думкі не толькі выражаюцца, але і фарміруюцца.

Сказ фарміруецца згодна з законамі граматыкі беларускай мовы. У сучасным мовазнаўстве ён разглядаецца як структурная і функцынальна-камунікатыўная адзінка. Гэта самастойны сродак паведамлення, які адначасова можа выконваць пэўную ролю ў разгортванні цэласнай адзінкі маўленчых зносін – тэксту.

У гэтым заключаецца актуальнасць факультатыўных заняткаў, на якіх разглядаецца будова сказа праз прызму маўленчай творчасці, асэнсоўваюцца яго ўнутраныя і знешнія рэсурсы, выяўляюцца механізмы, якія дазваляюць перадаць інфармацыю аптымальным спосабам.

На факультатыўных занятках трэба дапамагчы вучням асэнсаваць функцыянальныя рэзервы простага сказа. Веды аб простым сказе павінны стаць не самамэтай, а сродкам, інструментам свядомага авалодання мовай.

Вывучэнне сінтаксісу ў VІІІ класе арганізоўваецца на аснове структурна-семантычнага падыходу, адметнай асаблівасцю якога з’яўляецца тое, што пры аналізе моўных з’яў прымаецца пад увагу не адзін які-небудзь аспект, а некалькі. Найважнейшымі з іх з’яўляюцца будова, значэнне і функцыя. Такая арганізацыя навучання мове дазволіць школьнікам успрымаць не асобныя моўныя з’явы, а ўсю сістэму ва ўзаемадзеянні яе элементаў, асэнсоўваючы пры гэтым адпаведныя сінтаксічныя паняцці і іх істотныя прыметы.

Мэтай факультатыўных заняткаў з’яўляецца фарміраванне ў вучняў сістэмы сінтаксічных паняццяў, уменняў і навыкаў, звязаных з сутнасцю простага сказа як спецыфічнай моўнай і маўленчай адзінкі.

Задачы:

• стварыць умовы для больш трывалага засваення вучнямі тэарэтычных звестак пра структурна-семантычныя асаблівасці сінтаксісу простага сказа;

• садзейнічаць развіццю лінгвістычнага мыслення вучняў, фарміраванню ўмення самастойна назапашваць веды ў працэсе навучальнай дзейнасці;

• выпрацоўваць уменні:

- будаваць словазлучэнні ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай мовы; выкарыстоўваць словазлучэнні для пабудовы сказаў у адпаведнасці з камунікатыўнай мэтазгоднасцю і сітуацыяй зносін;

- распазнаваць простыя сказы і іх тыпы, складаць сказы ў адпаведнасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

- аналізаваць сэнс выказвання ў цэлым, сэнсавыя адносіны паміж яго часткамі;

- карыстацца ў маўленні сінтаксічнымі сінонімамі (замяняць аднасастаўныя сказы двухсастаўнымі і наадварот, складаныя сказы простымі ўскладненымі і наадварот);

- правільна ўжываць простыя сказы розных відаў і тыпаў у адпаведнасці з камунікатыўнай мэтазгоднасцю;

- абгрунтоўваць выбар знакаў прыпынку і расстаўляць іх у адпаведнасці з вывучанымі правіламі.

^ Рэкамендуемыя формы і метады правядзення заняткаў.

Вывучэнне сінтаксічных тэм наладжваецца на аснове такіх спосабаў дзейнасці, як аналіз і сінтэз.

У якасці самастойных і праверачных работ прадугледжваюцца наступныя віды дзейнасці вучняў: канспектаванне тэарэтычных крыніц, падрыхтоўка дакладаў, паведамленняў, выкананне пісьмовых заданняў, назіранне над тэкстам, аналіз тэксту, выкананне тэставых заданняў, складанне ўласных тэкстаў з уключэннем пэўных сінтаксічных адзінак і пунктаграм, складанне віктарын і конкурсных заданняў, падрыхтоўка прэзентацый ці электроннага тэкставага дакумента. Вучням даецца магчымасць выбіраць віды вучэбнай дзейнасці: выкананне пісьмовай працы, складанне тэста, стварэнне віктарыны, конкурсных заданняў, напісанне рэферата, падрыхтоўка даклада, удзел у турніры знаўцаў беларускай мовы і інш.

^ Прыёмы і сродкі, якія можна выкарыстаць пры вывучэнні асаблівасцей простага сказа: арганізаваныя настаўнікам (шляхам пастаноўкі пытанняў і пазнавальных задач) назіранні над моўным матэрыялам; лінгвістычны эксперымент, што ў сваю чаргу абапіраецца на такія прыёмы, як супастаўленне, супрацьпастаўленне, суадносны аналіз, трансфармацыя і інш.; сінтаксічны разбор, які ажыццяўляецца з рознымі мэтамі і ў рознай форме (поўны, частковы; вусны, пісьмовы; слоўна выражаны ці прадстаўлены графічна); наглядныя дапаможнікі (схемы, табліцы, карціны), мультымедыйныя сродкі навучання.

На факультатыўных занятках выкарыстоўваюцца наступныя практыкаванні: а) практыкаванні на распазнаванне моўнай з’явы сярод іншых; б) практыкаванні, якія актывізуюць уменне аналізаваць сінтаксічныя асаблівасці простых сказаў і іх састаўных частак; в) практыкаванні, звязаныя з удасканаленнем маўленчай дзейнасці васьмікласнікаў.

З мэтай актывізацыі мысліцельнай і маўленчай дзейнасці, фарміравання і развіцця агульнавучэбных уменняў (слухаць і “чуць”, адэкватна ўзнаўляць успрынятую інфармацыю, крытычна да яе ставіцца, даваць ёй ацэнку; выказваць сваю думку, пацвярджаць яе канкрэтнымі прыкладамі) могуць выкарыстоўвацца гульнёвыя формы навучання. Гульні садзейнічаюць абуджэнню цікавасці да роднай мовы, развіццю маўленчай вынаходлівасці і ўмення нестандартна мысліць, а таксама фарміраванню практычных агульнавучэбных і спецыяльных навыкаў.


Змест курса

(35 гадзін)

Паняцце пра сінтаксіс і пунктуацыю

(1 гадзіна)

З чаго пачынаецца сінтаксіс? Сінтаксіс і пунктуацыя – чаму заўсёды разам?

Словазлучэнне

(4 гадзіны)

Слова. Спалучэнні слоў. Словазлучэнні. Аповед пра развітае… слова.

Аповед пра падпарадкавальныя і спалучальныя адносіны. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў беларускай мове. Словазлучэнне як член сказа (сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні).

Словазлучэнні ў маўленні. Граматычныя і маўленчыя памылкі ў пабудове словазлучэнняў.

Выдзяленне словазлучэнняў са сказа. Разгортванне словазлучэнняў, іх выкарыстанне пры апісанні прадметаў, людзей, з’яў. Пераклад сказаў (тэкстаў) з адметнымі беларускімі словазлучэннямі.

^ Вызначэнне апорных словазлучэнняў у тэкстах, выяўленне іх сэнсава-стылістычнай ролі. Выражэнне мікратэм тэксту з дапамогай словазлучэнняў, разгортванне іх у тэкст.

Сказ – усемагутны валадар сінтаксісу

(17 гадзін)

Сэнсавыя “тайны” сказаў. Сказ як мінімальная маўленчая адзінка. Інтанацыйныя і граматычныя прыметы сказа.

З дапамогай якіх сказаў можна выказаць свае думкі і эмоцыі? (Віды сказаў паводле мэты выказвання і інтанацыйнага афармлення.)

^ Чытанне і аналіз тэкстаў з мэтай выяўлення ролі сказа ў маўленні.

Чытанне сказаў і тэкстаў з захаваннем патрэбнай інтанацыі. Запіс тэкстаў з расстаноўкай прапушчаных знакаў прыпынку ў канцы сказаў.

^ Падбор прыказак у форме пабуджальных сказаў на прапанаваную тэму.

Разважанне на тэму “Словамі мы паведамляем, а голасам, інтанацыяй пытаемся”.

^ Сачыненне на лінгвістычную тэму “Сказ – усемагутны валадар сінтаксісу”.

Асноўныя віды простых сказаў.

Тэкстаўтваральная роля парадку слоў у сказе. Лагічны націск.

^ Чытанне і аналіз сказаў з мэтай выяўлення ролі лагічнага націску і парадку слоў.

Чытанне і аналіз тэкстаў-апавяданняў і апісанняў, вызначэнне ў іх тэкстаўтваральнай ролі парадку слоў.

Двухсастаўныя сказы. Сакрэты дзейніка і выказніка. Загадкі інфінітыва. Сувязь выказніка з дзейнікам. “След зніклай звязкі”. Роля дзеяслова-звязкі ў перадачы адценняў значэння ў сказе. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Разнастайнасць даданых членаў сказа. Правілы адрознення мнагазначных членаў сказа (адпачынак на прыродзе: які ці дзе?).

Даданыя члены сказа ў маўленні.

^ Пісьмовы адказ на пытанне-загадку. Складанне сказаў з фразеалагізмамі ў ролі выказніка.

Перабудова сказаў на сінанімічную замену членаў сказа.

^ Стварэнне тэкстаў-разважанняў на лінгвістычную тэму.

Пабудова азначэнняў тэрміна (алгарытм).

Аднасастаўныя сказы: дзейнік ці выказнік? Сінаніміка аднасастаўных і двухсастаўных сказаў.

Аднасастаўныя сказы ў маўленні.

Поўныя і няпоўныя сказы. Назоўны ўяўлення.

Адрозненне аднасастаўных і двухсастаўных, поўных і няпоўных сказаў.

Знаходжанне ў тэкстах аднасастаўных развітых і неразвітых сказаў, вызначэнне іх сэнсава-стылістычнай ролі, абгрунтаванне мэтазгоднасці ўжывання. Замена двухсастаўных сказаў сінанімічнымі аднасастаўнымі.

^ Падрыхтоўка тэкстаў-апісанняў.

Параўнальны аналіз маналагічных і дыялагічных тэкстаў, вызначэнне сродкаў моўнай выразнасці.

Сінтаксічныя лабірынты ўскладненага сказа

(10 гадзін)

Правілы пабудовы сказаў з аднароднымі членамі, знакі прыпынку пры аднародных членах.

Аднародныя члены сказа ў маўленні. Стылістычныя магчымасці сказаў з аднароднымі членамі. Сінаніміка простых сказаў з аднароднымі членамі і складаназлучаных сказаў.

^ Аналіз тэкстаў розных стыляў. Вызначэнне ў іх сэнсава-стылістычнай ролі сказаў з аднароднымі членамі, абгрунтаванне мэтазгоднасці ўжывання.

Канструяванне сказаў з аднароднымі членамі, уключэнне іх у тэкст.

Зваротак – самы яркі этыкетны знак. Функцыі зваротка: заклікальная, ацэначная, этыкетная. Уменне абыходзіцца са звароткам.

“Выратавальныя” словы: пабочныя і ўстаўныя канструкцыі як сродкі выражэння ацэнкі выказвання, уздзеяння на суразмоўцу, “лагічнай разметкі тэксту”, паведамлення дадатковай інфармацыі. Сінаніміка пабочных слоў.

Словы-сказы, або Што такое безумоўна?

^ Чытанне тэкстаў розных стыляў, знаходжанне сказаў са звароткамі, пабочнымі словамі. Вызначэнне іх сэнсава-стылістычнай ролі, абгрунтаванне мэтазгоднасці ўжывання.

^ Напісанне віншаванняў, афіцыйных пісьмаў і сяброўскіх лістоў.

Разважаннне на тэму «Калі “Вясна!”   сказ».

Падрыхтоўка выказвання “Як мяне ратавалі пабочныя словы”.

Ускладненне сказа адасобленымі членамі.

Правілы пабудовы сказаў з адасобленымі азначэннямі і прыдаткамі. Ужыванне адасобленых азначэнняў у тэкстах розных стыляў і жанраў.

Правілы пабудовы сказаў з адасобленымі акалічнасцямі, выражанымі дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Сэнсавыя, інтанацыйныя асаблівасці сказа з удакладняльнымі членамі. Спосабы ўключэння ўдакладняльных акалічнасцей у сказ.

Адасобленыя члены сказа ў маўленні.

^ Аналіз і пераказ тэкстаў розных стыляў. Вызначэнне сэнсава-стылістычнай ролі адасобленых членаў сказа, абгрунтаванне мэтазгоднасці іх ужывання.

Як навучыцца параўноўваць? Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах.

^ Выяўленне ў сказах і тэкстах параўнальных зваротаў, вызначэнне іх ролі ў маўленні.

Падрыхтоўка паведамлення “Мова як нацыянальная каштоўнасць”.

^ Падагульненне і сістэматызацыя

(3 гадзіны)

Прагназуемыя вынікі: у выніку працы на факультатыўных занятках васьмікласнікі ўдасканаляць уменні:

• вылучаць (па засвоеных прыметах) словазлучэнні ў тэксце; выяўляць галоўнае слова, групаваць словазлучэнні паводле будовы і значэння; ствараць і разгортваць словазлучэнні з рознымі відамі сінтаксічнай сувязі; перакладаць сказы (тэксты) з адметнымі беларускімі словазлучэннямі; адрозніваць свабодныя словазлучэнні ад несвабодных;

• адрозніваць развітыя сказы ад неразвітых, вызначаць мэтазгоднасць ужывання іх у тэксце; знаходзіць галоўныя і даданыя члены сказа; характарызаваць найбольш пашыраныя спосабы выражэння дзейніка і выказніка, вызначаць простыя дзеяслоўныя, састаўныя дзеяслоўныя і састаўныя іменныя выказнікі; ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам; складаць двухсастаўныя развітыя сказы, аб’ядноўваць іх у тэксты пры дапамозе паслядоўнай і паралельнай сувязі; вызначаць у тэкстах сродкі эмацыянальна-экспрэсіўнай выразнасці;

• знаходзіць у тэкстах двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы, адрозніваць аднасастаўныя сказы ад няпоўных; ствараць вусныя і пісьмовыя разважанні з ужываннем аднасастаўных сказаў розных відаў;

• знаходзіць у тэкстах няпоўныя сказы, вызначаць іх будову, мэтазгоднасць ужывання; адрозніваць няпоўныя сказы ад поўных аднасастаўных; карыстацца няпоўнымі сказамі ў маналагічным і дыялагічным маўленні; афармляць няпоўныя сказы на пісьме ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі;

• вызначаць сказы з аднароднымі членамі, звязанымі спалучальнымі, супраціўнымі і размеркавальнымі злучнікамі, у тым ліку сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, правільна афармляць іх на пісьме; выкарыстоўваць сказы з аднароднымі членамі пры стварэнні пісьмовых тэкстаў;

• знаходзіць у тэкстах сказы з адасобленымі членамі, карыстацца імі ў вусных і пісьмовых выказваннях, правільна інтанаваць і ставіць знакі прыпынку;

• вызначаць сказы з параўнальнымі зваротамі, ужываць іх пры стварэнні вусных і пісьмовых выказванняў, правільна інтанаваць і ставіць знакі прыпынку; адрозніваць параўнальныя звароты ад аманімічных сінтаксічных канструкцый.


^ Літаратура для вучняў

1. Бадзевіч, З. І. 50 асноўных правілаў беларускай пунктуацыі : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў, гімназій / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. – Мінск : “Сучаснае слова”, 2000. – С. 5 – 6.

2. Бадзевіч, З. І. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове: 9-ы кл. : дапам. для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І.Бадзевіч, І. М.Саматыя. – Мінск : НІА, 2007. – С.18 – 23.

3. Сіўковіч, В. М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах : дапаможнік для вучняў старэшых класаў / В. М. Сіўковіч. – 3-е выд. – Мінск : УніверсалПрэс, 2006.

4. Старычонак, В. Д. Беларуская мова : ад А да Я : у дапамогу абітурыентам і школьнікам / В. Д. Старычонак. – Мінск : Выш. шк., 2000. – 367 с.

5. Старычонак, В. Д. Займальная філалогія / В. Д. Старычонак. – Мінск, 1998.

Літаратура для настаўнікаў

1. Адукцыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова” (I – XI класы) // Роднае слова. – 2009. – № 8. – С. 101 – 111.

2. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова” // Роднае слова. – 2009. – № 8. – С. 90 – 95.

3. Арашонкава, Г. У., Лемцюгова, В. П. Кіраванне ў беларускай і рускай мовах : Слоўнік-даведнік / Г. У. Арашонкава, В. П. Лемцюгова. – Мінск : Выш. шк., 1991. – 303 с.

4. Базыленка, А. М. Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове / А. М. Базыленка. – Мінск, 1964. – 111 с.

5. Бандарэнка, Т. П. Аднатыпныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай літаратурнай мове / Т. П. Бандарэнка. – Мінск : Навука і тэхніка, 1981. – 132 с.

6. Беларуская граматыка. Ч. 2 : Сінтаксіс / пад рэд. М. В. Бірылы, П. П. Шубы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1986. – 327 с.

7. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск : БелЭн, 1994. – 655 с.

8. Брусина, А. Е. Рабочая тетрадь по русскому языку. 8 класс. І полугодие : учебно-методическое пособие / А. Е. Брусина. – СПб. : “Паритет”, 2002. – 128 с.

9. Брусина, А. Е. Рабочая тетрадь по русскому языку. 8 класс. ІІ полугодие : учебно-методическое пособие / А. Е. Брусина. – СПб. : “Паритет”, 2000. – 128 с.

10. Бурак, Л. І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л. І. Бурак. – Мінск. : БДУ, 1980. – 208 с.

11. Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова : Сінтаксіс. Пунктуацыя : вучэбны дапаможнік для філал. факультэтаў універсітэтаў. – Мінск : Універсітэцкае, 1987.

12. Валынец, Л. С. Планы-канспекты ўрокаў па беларускай мове. 9 клас. І паўгоддзе : кніга для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі / Л. С.Валынец. – Мазыр : ТАА ВД “Белы вецер”, 2007. – 126 с.

13. Гапоненка, І. Беларуская пунктуацыя / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2004. – № 3. – С. 70 – 72.

14. Гапоненка, І. Двукроп’е : з гісторыі знакаў прыпынку / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2004. – № 6. – С. 67 – 68.

15. Гапоненка, І. Дужкі. Двукоссе : з гісторыі знакаў прыпынку / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2004. – № 10. – С. 62 – 64.

16. Гапоненка, І. Камбінаваныя знакі прыпынку : з гісторыі станаўлення пунктуацыйных тэрмінаў / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2004. – № 12. – С. 50 – 51.

17. Гапоненка, І. Кропка : з гісторыі знакаў прыпынку / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2004. – № 4. – С. 71 – 72.

18. Гапоненка, І. Працяжнік. Шматкроп’е : з гісторыі знакаў прыпынку / І. Гапоненка // Роднае слова. – 2004. – № 11. – С. 67 – 69.

19. Гаўрош, Н. В. Намінатыўныя сказы ў сучаснай беларускай мове / Н. В. Гаўрош. – Мінск, 1975. – 95 с.

20. Данільчык, З. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні і іх тыпы / З. Данільчык // Роднае слова. – 2006. – № 9. – С. 52 – 54.

21. Данільчык, З. Сінтаксічная роля інфінітыва / З. Данільчык // Роднае слова. – 1995. – № 7. – С. 74 – 77.

22. Доўгаль, А. Сродкі выражэння эмоцый у сучаснай беларускай мове / А. Доўгаль. – Мінск : Тэхналогія, 2008. – 176 с.

23. Каляда, А. А. Гукавое выражэнне знакаў прыпынку / А. А. Каляда // Выразнае чытанне : IV – VII кл. – Мінск, 1982. – 160 с.

24. Кананенка, Т. М. Праца з тэкстам на ўроках беларускай мовы : вучэб.-метад. дапам. / Т. М. Кананенка, Г. М. Малажай, М. І. Пашкевіч; пад рэд. Г. М. Малажай. – Брэст : Пірс, 1993. – 104 с.

25. Клюсаў, Г. Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі / Г. Н. Клюсаў. – Гродна, 1993. – 268 с.

26. Клюсаў, Г. Н. Сучасная беларуская пунктуацыя / Г. Н. Клюсаў, А. Л. Юрэвіч. – Мінск : Выш. шк., 1972. – С. 3 – 46.

27. Кузьмянкова, Т. В. Некаторыя выпадкі ўжывання састаўнога іменнага выказніка / Т. В. Кузьмянкова // Сучасная беларуская мова (пытанні культуры мовы). – Мінск, 1973. – С. 141 – 153.

28. Купалова, А. Ю. Изучение синтаксиса и пунктуации в школе / А. Ю. Купалова. – М., 2002.

29. Лаўрэль, Я. М. Вывучэнне сінтаксісу тэксту / Я. М. Лаўрэль; пад рэд. М. А. Лазарука. – Мінск, 1983. – С. 65 – 83.

30. Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. – Мінск : Выш. шк., 2005. – 316 с.

31. Лепешаў, І. Я. Сучасная беларуская літаратурная мова : спрэчныя пытанні / І. Я. Лепешаў. – Гродна : ГрДУ, 2002. – 207 с.

32. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэбны дапаможнік / В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава. – Мінск : РІВШ, 2007. – 252 с.

33. Ляшчынская, В. А. Методыка выкладання беларускай мовы. Маўленне : вучэбн. дапаможнік / В. А. Ляшчынская. – Мінск : РІВШ, 2009. – 168с.

34. Методыка выкладання беларускай мовы : вучэб. дапам. для студэнтаў філалаг. спецыяльнасцей, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі / М. Г. Яленскі [і інш.]; пад рэд. М. Г. Яленскага. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2007. – 448 с.

35. Маршэўская, В. В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс : дапаможнік / В. В. Маршэўская. – Гродна : ГрДУ, 2008. – 159 с.

36. Наркевіч, А. І. Сістэма словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове (структурна-семантычнае апісанне). – Мінск : Выш. шк., 1971.

37. Падгайскі, Л. П. Словазлучэнне ў беларускай мове / Л. П. Падгайскі. – Мінск : Выш. шк., 1971. – 192 с.

38. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк . – Мінск : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003.

39. Протчанка, В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе / В. У Протчанка. – Мінск, 1989. – 127 с.

40. Протчанка, В. У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. – Мінск : Выш. шк., 1987. – 144с.

41. Рагаўцоў, В. І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў : Дыскусійныя пытанні / В. І. Рагаўцоў. – Мінск : Універсітэцкае, 2001.

42. Рамза, Т. Функцыянальны аспект пры вывучэнні безасабовых сказаў / Т. Рамза // Роднае слова. – 1997. – № 1. – С.46 – 58.

43. Рамза, Т. Р. Безасабовыя сказы / Т. Р. Рамза. – Мінск : Тэхналогія, 1998. – 71 с.

44. Рамза, Т. Р. Сінтаксіс : тэарэтычны курс / Т. Р. Рамза. – Мінск : БДУ, 2006. – 214 с.

45. Супрун, А. Я. Дапасаванне выказніка да колькаснага дзейніка ў беларускай мове / А. Я. Супрун // Беларускае і славянскае мовазнаўства. – Мінск : Навука і тэхніка, 1972. – С. 264 – 270.

46. Сцяцко, П. У. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў / П. У. Сцяцко, М. Ф. Гуліцкі, Л. А. Антанюк. – Мінск : Выш. шк., 1990. – 222 с.

47. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. У. Сямешка, З. І. Бадзевіч, І. Р. Шкраба. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – С. 103 – 111.

48. Трыпуціна, Т. М. Параўнанне ў творах Я. Брыля / Т. М. Трыпуціна // Моўныя адзінкі і кантэкст. – Мінск, 1992. – С. 157 – 190.

49. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 223 с.

50. Чалюк, Н. М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ / Н. М. Чалюк. – Мінск : ТетраСистемс, 2004. – 208 с.

51. Шандроха, Н. Э. Экспрэсіўны сінтаксіс / Н. Э. Шандроха. – Гродна : ГрДУ, 2002.

52. Шумская, І. А. Інфінітыўныя сказы ў сучаснай беларускай мове / І. А. Шумская // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1977. – № 1. – С. 116 – 125.

53. Шумская, І. А. Ужыванне інфінітыва ў функцыі даданых членаў сказа / І. А. Шумская. – Брэст, 1976.

54. Шумчык Ф. С. Сінтаксічная стылістыка беларускай мовы / Ф. С. Шумчык. – Мінск : БДПУ, 2008. – 56 с.

55. Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя параўнанні / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 1973. – 239 с.

56. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. – Мінск : Аверсэв, 2006. – 286 с.









Похожие:

Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconЛ. М. Гамеза грані слова: ад гука да сказа вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для V класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Работа па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу спрыяе фарміраванню маўленчай культуры вучняў, авалоданню ведамі І ўменнямі, якія забяспечваюць...
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconГ. М. Валочка В. У. Зелянко
Міністэрствам адукацыі вызначаны пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона – 3 гады (з верасня 2010 г да жніўня 2013 г.)....
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconРаённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў (2011/2012 нав год)
Некаторыя паняцці ў рускай мове падаюцца праз словазучэнні, якія ў беларускай мове абазначаюцца адным словам. Зрабіць пераклад
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconРасклад факультатыўных заняткаў

Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconДокументи
1. /КТП па белар. мове/КТП па беларускай мове для 10 _ 11 класач/КТП па беларускай мове для...
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconГ. М. Валочка, С. А. Язерская
Мэта факультатыўных заняткаў – павысіць увагу вучняў да асноўнай моўнай І маўленчай адзінкі – слова як асновы для стварэння тэксту,...
Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання iconАлімпіяда па беларускай мове для 6 класа
Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы