Нацыянальны інстытут адукацыі icon

Нацыянальны інстытут адукацыі



НазваниеНацыянальны інстытут адукацыі
Дата конвертации21.09.2012
Размер93.36 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі




І. Л. Бурак

Г. М. Валочка


ПРАКТЫКУМ ПА ПУНКТУАЦЫІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Вучэбная праграма

факультатыўных заняткаў для XI класа

агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010

Тлумачальная запіска

Асноўная мэта факультатыўных заняткаў у Хі класе заключаецца ў павышэнні пунктуацыйнай пісьменнасці вучняў, у развіцці культуры пісьма. Зыходзячы з гэтага, праграма прапануе разглядаць звыклыя праблемы перш за ўсё з пазіцый агульных задач валодання беларускай мовай у розных сферах яе дзейнасці. Таму ў праграме асаблівая ўвага надаецца маўленню ў цэлым, асаблівасцям пісьмовага маўлення, а таксама спецыфічным элементам маўленчага этыкету, якія выкарыстоўваюцца ў пісьмовым маўленні. Акрамя таго, свабоднае валоданне беларускай мовай, у прыватнасці, пунктуацыяй беларускай мовы, прадугледжвае ўменне прымяняць пунктуацыйныя правілы з улікам пэўнай маўленчай сітуацыі, уменне найбольш дакладна і выразна перадаць сэнс выказвання, выкарыстоўваючы пры гэтым сінтаксічныя і пунктуацыйныя моўныя сродкі.

Найважнейшым напрамкам у навучанні з’яўляецца сістэматызацыя, падагульненне ведаў, уменняў і навыкаў па сінтаксісе і пунктуацыі, узаемасувязь арфаграфіі і пунктуацыі. Пры гэтым нельга не ўлічваць і тое, што, хоць арфаграфія і пунктуацыя разглядаюцца адносна самастойна (арфаграфія – у Х класе, пунктуацыя – у ХІ класе), прадугледжваецца адначасовае паўтарэнне асноўных пунктуацыйных правіл пры вывучэнні арфаграфічнай сістэмы, а ў працэсе засваення пунктуацыі – удасканаленне арфаграфічных уменняў і навыкаў.

Разам з тым праца па пунктуацыі ўлічвае сувязь з сінтаксічнымі канструкцыямі, якія ўключаюць у сябе тыя ці іншыя сэнсавыя часткі, што патрабуюць выдзялення іх знакамі прыпынку.

Праграма дае ўяўленне пра тое, як патрэбна размяркоўваць матэрыял па тэмах, якую паслядоўнасць вывучэння правіл выбраць, каб у выніку навучыць вучняў правільна карыстацца пунктуацыйнымі правіламі, дапамагчы асэнсаваць іх матываванасць і лагічнасць, садзейнічаць удасканаленню навыкаў вуснага і пісьмовага маўлення.

На гэтай аснове фарміруецца ўменне арыентавацца ва ўмовах вуснага і пісьмовага маўлення, правільна выбіраць з набору правілаў тое, якое адпавядае канкрэтнай сітуацыі маўлення. Такое ўменне значна аблягчае задачу засваення саміх правіл, бо прымушае ў розных пунктуацыйных з’явах бачыць агульнае і адрознае, дапамагае глыбей асэнсоўваць атрыманыя раней веды па сінтаксісе і пунктуацыі (VІІІ – ІХ класы) і карыстацца гэтай інфармацыяй пры выбары правільнага напісання.

Задачы факультатыўных заняткаў:

• замацаваць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па пунктуацыі беларускай мовы з апорай на веды іншых раздзелаў;

• удасканальваць пунктуацыйную пісьменнасць вучняў;

• сфарміраваць разуменне таго, што пунктуацыйная пісьменнасць з’яўляецца адным з паказчыкаў маўленчай і агульнай культуры асобы, сведчыць пра адукаванасць чалавека.

Сістэматызацыя ведаў па сінтаксісе і пунктуацыі і ўдасканаленне на гэтай аснове адпаведных уменняў і навыкаў прадугледжвае выкарыстанне на факультатыўных занятках разнастайных метадаў і прыёмаў, якія дапамагаюць рэалізаваць названыя задачы. Гэта перш за ўсё праца з падагульняльнымі схемамі і табліцамі па сінтаксісе і пунктуацыі; структурна-семантычны і камунікатыўны аналіз сінтаксічных адзінак і пошукі найбольш адэкватных пунктуацыйных сродкаў для больш выразнай і дакладнай перадачы зместу выказвання.

^ Змест курса

(35 гадзін на год)

Уводзіны


(2 гадзіны)

Пунктуацыя як сістэма агульнапрынятых правілаў пастаноўкі знакаў прыпынку. Задачы пунктуацыі. Практычнае значэнне пунктуацыі. Сувязь пунктуацыі з сінтаксісам, марфалогіяй. Значэнне інтанацыі пры пастаноўцы знакаў прыпынку.

Аснова сучаснай пунктуацыі. Нарматыўнасць пунктуацыі і пунктуацыйныя варыянты. Класіфікацыя знакаў прыпынку.

Асноўныя пунктуацыйныя паняцці (пунктаграма, пунктуацыйная памылка, пунктуацыйнае правіла, пунктуацыйны разбор).

Замацаванне пунктуацыйных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў пунктуацыйных даведніках.
^

Знакі прыпынку ў канцы сказа


(1 гадзіна)

Ужыванне кропкі ў канцы сказаў. Ужыванне пытальніка ў канцы сказаў. Ужыванне клічніка ў канцы сказаў. Ужыванне шматкроп’я ў канцы сказаў. Ужыванне спалучэння знакаў прыпынку ў канцы сказаў.
^

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам


(2 гадзіны)

Ужыванне працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам у залежнасці ад спосабаў іх марфалагічнага выражэння пры нулявой звязцы: калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі або лічэбнікамі ў форме назоўнага склону; неазначальнай формай дзеяслова; неазначальнай формай дзеяслова і назоўнікам у форме назоўнага склону. Адсутнасць працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам.

^ Працяжнік у няпоўным сказе

(1 гадзіна)

Ужыванне працяжніка ў простым сказе на месцы пропуску выказніка. Ужыванне працяжніка ў складаным сказе ў няпоўных прэдыкатыўных частках. Пунктуацыйныя варыянты.

^ Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

(4 гадзіны)

Ужыванне коскі паміж аднароднымі членамі, аб’яднанымі бяззлучнікавым спосабам. Ужыванне коскі паміж аднароднымі членамі, аб’яднанымі з дапамогай супраціўных злучнікаў. Ужыванне коскі паміж аднароднымі членамі, аб’яднанымі з дапамогай парных і паўторных злучнікаў. Ужыванне коскі паміж аднароднымі членамі, аб’яднанымі спалучальным злучнікам і. Адсутнасць коскі паміж аднароднымі членамі, аб’яднанымі пры дапамозе адзіночных спалучальных ці размеркавальных злучнікаў, а таксама пры дапамозе неаднолькавых злучнікаў. Ужыванне знакаў прыпынку пры аднародных членах з абагульняльным словам.

^ Знакі прыпынку пры зваротку

(1 гадзіна)

Ужыванне коскі, клічніка, пытальніка ў залежнасці ад месца зваротка ў сказе (у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа) і ад тыпу сказа паводле мэты выказвання. Ужыванне знакаў прыпынку пры выклічніках, часціцах і асабовых займенніках ты, вы, размешчаных пры зваротку.

^ Знакі прыпынку пры пабочных словах, словазлучэннях і сказах

(1 гадзіна)

Ужыванне знакаў прыпынку пры пабочных словах, словазлучэннях і сказах у залежнасці ад іх месца ў сказе (у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа). Злучнікі а, і пры пабочных словах і словазлучэннях.

^ Знакі прыпынку пры словах-сказах

(1 гадзіна)

Ужыванне коскі і клічніка пры словах-сказах у залежнасці ад іх месца ў сказе і інтанацыйнага афармлення.

^ Знакі прыпынку пры адасобленых членах сказа

(5 гадзін)

Ужыванне коскі пры адасобленых дапасаваных і недапасаваных азначэннях у залежнасці ад спосабу іх марфалагічнага выражэння і месца ў сказе паводле азначальнага слова.

Ужыванне коскі і працяжніка пры адасобленых неразвітых і развітых прыдатках. Адасабленне неразвітых і развітых прыдаткаў, якія адносяцца да асабовага займенніка. Адасабленне неразвітых і развітых прыдаткаў, якія адносяцца да ўласнага імя і стаяць пасля яго. Адасабленне развітых прыдаткаў, якія адносяцца да агульнага назоўніка і размешчаны пасля яго. Адасабленне прыдаткаў, якія размешчаны перад уласным імем і агульным назоўнікам і набываюць акалічнаснае значэнне. Адасабленне прыдаткаў, якія звязваюцца з азначаемым назоўнікам словамі па прозвішчы (па мянушцы, па клічцы і інш.), а таксама злучнікамі ці, або.

Ужыванне коскі пры адасобленых дапаўненнях, выражаных назоўнікамі або займеннікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем. Адасабленне ўдакладняльных спалучэнняў, якія пачынаюцца словамі асабліва, нават, пераважна, у тым ліку, у прыватнасці, напрыклад і інш.

Ужыванне коскі пры адасобленых акалічнасцях, выражаных адзіночнымі дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі. Адасабленне акалічнасцей са значэннем уступкі, выражаных назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на. Адсутнасць адасаблення акалічнасцей, выражаных фразеалагічнымі зваротамі, у склад якіх уваходзяць дзеепрыслоўі. Знакі прыпынку пры аднародных акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўнымі зваротамі.

Ужыванне коскі пры адасобленых удакладняльных акалічнасцях.

^ Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах

(2 гадзіны)

Ужыванне коскі пры параўнальных зваротах, якія размешчаны ў пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа.

Адсутнасць знакаў прыпынку пры параўнальных зваротах, якія выконваюць сінтаксічную функцыю выказніка; якія ўваходзяць у склад устойлівых зваротаў; якія маюць значэнне ‘у якасці, у адпаведнасці’ або тоеснасці; перад якімі размешчана адмоўная часціца не або прыслоўі зусім, амаль. Адсутнасць знакаў прыпынку пры параўнальных зваротах, якія ўводзяцца ў сказ з дапамогай спалучэнняў (не) больш чым, (не) менш чым, (не) раней чым, (не) пазней чым, (не) часцей як, (не) радзей як, усё роўна як і пад. са значэннем прасторавага, часавага ці колькаснага абмежавання.

^ Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназлучаных сказах

(2 гадзіны)

Ужыванне коскі паміж часткамі складаназлучанага сказа. Ужыванне працяжніка паміж часткамі складаназлучанага сказа, калі другая частка выражае хуткую змену падзей або супрацьпастаўленне ці вынік. Варыянтнае ўжыванне коскі або працяжніка паміж часткамі складаназлучанага сказа. Ужыванне кропкі з коскай паміж часткамі складаназлучанага сказа. Адсутнасць коскі паміж часткамі складаназлучанага сказа.
^

Знакі прыпынку паміж часткамі ў складаназалежных сказах


(3 гадзіны)

Ужыванне коскі паміж часткамі складаназалежнага сказа. Ужыванне знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах з паслядоўным падпарадкаваннем некалькіх даданых частак (пры збегу адзіночных і парных падпарадкавальных злучнікаў). Ужыванне знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах з сузалежным аднародным і неаднародным падпарадкаваннем некалькіх даданых частак.
^

Знакі прыпынку паміж часткамі складаных бяззлучнікавых сказаў


(3 гадзіны)

Ужыванне коскі паміж часткамі складаных бяззлучнікавых сказаў, калі паміж імі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці. Ужыванне кропкі з коскай паміж часткамі складаных бяззлучнікавых сказаў, калі гэтыя часткі маюць ускладненую будову і свае знакі прыпынку. Ужыванне двукроп’я паміж часткамі складаных бяззлучнікавых сказаў, калі паміж імі выражаюцца паясняльныя, прычынна-выніковыя, аб’ектныя адносіны; калі другая частка выражае прамое пытанне; калі першая частка з’яўляецца абагульняльнай у дачыненні да наступных частак. Ужыванне працяжніка паміж часткамі складаных бяззлучнікавых сказаў, калі паміж імі выражаюцца ўмоўна-выніковыя, умоўна-часавыя, супраціўныя, параўнальныя адносіны; калі часткі ўказваюць на хуткую змену падзей; калі ў другой частцы паведамляецца пра нечаканы вынік. Залежнасць выбару пэўнага знаку прыпынку ад сэнсава-граматычных адносін паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа (пунктуацыйныя варыянты).

^ Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі

(2 гадзіны)

Ужыванне двукроп’я паміж часткамі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Ужыванне працяжніка паміж часткамі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Ужыванне кропкі з коскай паміж часткамі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі.

^ Знакі прыпынку ў сказах з чужой мовай

(2 гадзіны)

Ужыванне знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай, калі словы аўтара знаходзяцца перад простай мовай, пасля простай мовы, у сярэдзіне простай мовы.
Ужыванне знакаў прыпынку пры афармленні цытат і эпіграфаў.

^ Падагульненне вывучанага

(3 гадзіны)

Падагульняльнае паўтарэнне пунктуацыйных нормаў.

Падагульняльны тэст па пунктуацыі і яго аналіз.

^ Прагназуемыя вынікі:

Вучні павінны ведаць:

• сістэму правілаў беларускай пунктуацыі;

• функцыі знакаў прыпынку.

Вучні павінны ўмець:

• ставіць знакі прыпынку ў канцы сказа (кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп'е), пры аднародных членах з абагульняльным словам і без яго, пры зваротках, параўнальных зваротах, пры адасабленні і ў сказах з пабочнымі словамі, словазлучэннямі і сказамі, устаўнымі канструкцыямі;

• ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам;

• ставіць знакі прыпынку ў складаных сказах са злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю, сказах з рознымі відамі сувязі;

• правільна афармляць дыялог і канструкцыі з простай мовай;

• устанаўліваць сэнсава-граматычныя адносіны ў сказах для абгрунтавання выбару пастаноўкі знакаў прыпынку.

Вучні павінны быць гатовы прымяняць атрыманыя веды і ўменні: пунктуацыйна правільна афармляць уласныя пісьмовыя выказванні.


Літаратура

1. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск, 2008.

2. Бурак, Л. І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л. І. Бурак. – Мінск, 1982.

3. Сямешка, Л. І., Шкраба І. Р., Бадзевіч З. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск, 1996.

4. Бурак, Л. І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Л. І. Бурак. – Мінск, 1987.

5. Цыбульская, С. І. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы / С. І. Цыбульская, І. У. Ялынцава. – 3-е выд., выпр. – Мінск : ТетраСистемс, 2008.

6. Клімавец, В. П. Практыкум па беларускай мове : вучэбна-метадычны дапаможнік / В. П. Клімавец. – Ч. 1 : Арфаграфія. Марфалогія. – Мінск : БДЭУ, 2001.

7. Куліковіч, У. І. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы / У. І. Куліковіч. – Мінск : Завігар, 1998.

8. Кавалёва, М. Ц. Беларуская мова : дапаможнік для вучняў старэйшых класаў / М. Ц. Кавалёва, Л. П. Падгайскі. – 6-е выд., дапрац. – Мінск : Нар. асвета, 1995.

9. Беларуская мова : Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі / пад рэд. А. І. Падлужнага. – Мінск : Нар. асвета, 1987.




Похожие:

Нацыянальны інстытут адукацыі iconНацыянальны інстытут адукацыі
Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconНацыянальны інстытут адукацыі
Аднак для дасягнення гэтых мэт недастаткова школьных урокаў. Факультатыў па роднай літаратуры дапаможа настаўніку вучыць школьнікаў...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconАналіз работы за 2012 год
У 2012 годзе дзейнасць упраўлення і ўстаноў адукацыі была накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, мерапрыемстваў...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура” ў 2012/2013 навучальным годзе»
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца
Нацыянальны інстытут адукацыі iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconАб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. №969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconАгульныя палажэнні
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь 13 чэрвеня 2011 г. №28
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы