Нацыянальны інстытут адукацыі icon

Нацыянальны інстытут адукацыі




Скачать 154.27 Kb.
НазваниеНацыянальны інстытут адукацыі
Дата конвертации21.09.2012
Размер154.27 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі




Л. К. Цітова


Браму скарбаў сваіх адчыняем…”

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

па беларускай літаратуры

для V класа агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010


Тлумачальная запіска

Праграма факультатыўнага курса “Браму скарбаў сваіх адчыняем…” скіравана на ўзнаўленне, паглыбленне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых пяцікласнікамі ў працэсе спасціжэння асноўнага курса беларускай літаратуры, а таксама на развіццё пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей вучняў. Прапанаваная праграма цалкам суадносіцца з праграмай па беларускай літаратуры для V класа. Курс роднай літаратуры ў V класе займае асобае месца ў сістэме школьнага навучання – ён з’яўляецца пераходным ад пачатковай школы (літаратурнага чытання) да сістэматычнай літаратурнай адукацыі (літаратурнага навучання). У пяцікласнікаў фарміруецца ўяўленне пра літаратуру як чалавеказнаўства і як мастацтва слова, якому ўласцівы адметныя спосабы вобразнага адлюстравання жыцця; вучні пазнаюць жыццё і чалавека праз мастацкае, эстэтычнае адлюстраванне рэчаіснасці і праз маральна-этычную ацэнку падзей і паводзін герояў. Мастацкі твор, яго жыццёва-пазнавальныя, мастацка-эстэтычныя, каштоўнасна-ацэначныя якасці – галоўны аб’ект увагі на ўроках літаратуры і на факультатыўных занятках. Пяцікласнікі спасцігаюць мастацкую прыроду, жанравае і тэматычнае багацце фальклорных і літаратурных твораў, авалодваюць культурай чытання (набываюць чытацкі вопыт, уменні бегла чытаць і аналізаваць творы розных жанраў) і маўленчай культурай (уменні эстэтычнага ўспрымання, выразнага чытання, маўлення, пісьма).

Сучасная праграма па літаратуры арыентуе настаўнікаў на выпрацоўку ў вучня неабходных тэарэтычных ведаў па выразным чытанні і фарміраванне ў іх пэўных практычных уменняў, разлічаных на павышэнне чытальніцкага майстэрства, чытацкай і маўленчай культуры ў цэлым. Аднак для дасягнення гэтых мэт недастаткова школьных урокаў. Факультатыў па роднай літаратуры дапаможа настаўніку вучыць школьнікаў выразна чытаць мастацкія творы розных жанраў, перадаваць голасам лагічную і сінтаксічную мелодыку мовы, рытм верша, будову паэтычнай і празаічнай мовы.

Каб удасканаліць уласнае чытальніцкае майстэрства, вучню неабходна авалодаць цэлым комплексам спецыяльных уменняў – тэхнікай выразнага чытання (выпрацаваць фанацыйнае дыханне, правільнае вымаўленне, дасканалую дыкцыю, валоданне голасам) – і ўменняў літаратурных (эмацыянальна адгукацца на твор мастацтва слова, узнаўляць малюнкі і карціны, створаныя пісьменнікам, разумець пачуцці герояў і суперажываць ім, арыентавацца ў сістэме вобразаў, спасцігаць аўтарскую пазіцыю, правільна вызначаць мэту чытання, каб перадаць неабходныя думкі і пачуцці і дапамагчы слухачам зразумець твор мастацтва і атрымаць ад яго асалоду).

Падчас факультатыўных заняткаў развіваюцца і ўдасканальваюцца ўменні пяцікласнікаў аналізаваць мастацкія творы, адказваць на пытанні, выконваць заданні, чытаць і пераказваць літаратурны тэкст з максімальнай перадачай яго ідэйнай задумы, жанравых асаблівасцей, разуменнем пазіцыі аўтара і выяўленнем сваёй уласнай ацэнкі.

^ Мэты факультатыўных заняткаў:

  • дапамагчы пяцікласнікам спасцігнуць тэматычную разнастайнасць, паэтыку і жанравую спецыфіку фальклорных і літаратурных твораў, асноўныя сродкі мастацкага выяўлення;

  • развіваць эмацыянальную сферу, вобразнае мысленне вучняў, паглыбляць першаснае ўспрыманне мастацкага твора, вучыць разумець агульны пафас твора, узнаўляць вобразы, суперажываць выказаным пачуццям;

  • удасканальваць практычныя ўменні школьнікаў (чытаць, пераказваць і аналізаваць мастацкія творы, супастаўляць іх па жанрах, тэмах, сюжэтах, вобразах, выяўленчых сродках мастацкай выразнасці, свабодна выказваць свае думкі, рабіць самастойныя вывады, абгрунтоўваць свае адносіны да герояў і падзей);

  • сістэматызаваць і паглыбіць набытыя на ўроках мовы і літаратуры веды пяцікласнікаў пра культуру маўлення, тэхніку выразнага чытання, спрыяць паступоваму авалоданню майстэрствам выразнага чытання і расказвання, удасканальваць маўленчую культуру вучняў;

  • абудзіць у пяцікласнікаў цікавасць да літаратурнай творчасці, паглыбіць іх уяўленне пра віды творчых прац па літаратуры, методыку іх падрыхтоўкі;

  • падтрымліваць і развіваць цікавасць школьнікаў сярэдняй ступені да розных відаў мастацтва (тэатра, музыкі, жывапісу), выхоўваць іх мастацкі густ;

  • пашыраць чытацкую культуру пяцікласнікаў, фарміраваць цікавасць да літаратуры як да школьнага прадмета і да працэсу навучання ў цэлым.

Методыка арганізацыі факультатыўных заняткаў надзвычай багатая і разнастайная: практыкуюцца тэарэтычныя і практычныя заняткі, розныя віды чытання твораў, разнастайныя творчыя работы па літаратуры: пераказ (падрабязны, сціслы, вольны, выбарачны, творчы – з працягам або са зменай апавядальніка), адказы на праблемныя пытанні і выкананне творчых заданняў (замалёўка, паведамленне, сачыненне-мініяцюра з элементамі апісання і разважання, характарыстыка героя або параўнальная характарыстыка, міні-даследаванне, завочная экскурсія, літаратурная гульня і інш.), інсцэніраванне.

Праграма зарыентавана на эстэтычны і творчы характар успрымання школьнікамі прапанаванага матэрыялу, на індывідуальна-асобасны падыход да навучання і ўлічвае ўзроставыя асаблівасці і інтэлектуальныя магчымасці пяцікласнікаў. Змест і структура раздзелаў праграмы факультатыўных заняткаў адпавядаюць раздзелам праграмы курса літаратуры для V класа. Праграма факультатыўных заняткаў прапануе фальклорныя і літаратурных творы розных жанраў і анатацыі да іх, асноўныя звесткі па тэорыі літаратуры, а таксама акрэсленая сістэма творчых работ вучняў.

Праграма факультатыўных заняткаў разлічана на 35 гадзін. Яна прапануе прыкладнае размеркаванне вучэбнай нагрузкі па акрэсленых тэмах. Настаўнік можа скарэкціраваць аб’ём тэарэтычнага і практычнага матэрыялу і пераразмеркаваць гадзіны, вызначыць віды і колькасць творчых заданняў па пэўнай тэме зыходзячы з канкрэтных абставін. На факультатыўных занятках можна дадаткова скарыстаць творы, прапанаваныя праграмай па літаратуры для пазакласнага чытання, а таксама – абраныя настаўнікам або вучнямі (са згоды настаўніка). Пажадана выкарыстоўваць тэхнічныя сродкі навучання: дыктафон або магнітафон для запісу і праслухоўвання чытання вучняў і дэманстрацыі гуказапісу майстроў мастацкага слова, відэамагнітафон для прагляду асобных сцэн з тэатральных спектакляў і кінафільмаў і інш.

^ Змест курса

(35 гадзін)

І. Роднае слова

(4 гадзіны)

Асновы выразнага чытання.

Літаратурная творчасць: адказы на пытанні, вуснае выказванне, вуснае сачыненне з элементамі разважання.

^ Уводзіны. Багацце беларускай мовы. Культура маўлення асобы. Беларуская мова – нацыянальнае духоўнае багацце народа. Самабытнасць і арыгінальнасць беларускай мовы. Роля мовы ў жыцці грамадства. Беларускія пісьменнікі пра родную мову.

Якуб Колас. “Слова – радасць, слова – чары...”; Пятрусь Броўка. “Багата, родная ты мова...”; Пімен Панчанка. “Родная мова”; Ніл Гілевіч. “Тут, між гэтых пагоркаў, у гэтых барах і дубровах...”; Анатоль Грачанікаў. “Мова...”. Родная мова – захавальніца нацыянальнай патрыятычнай свядомасці, крыніца натхнення паэтаў. Заклапочанасць аўтараў яе лёсам. Замілаванне багаццем, хараством, змястоўнасцю і эмацыянальнай выразнасцю беларускай мовы, перададзенае праз арыгінальная эпітэты, параўнанні, метафары. Экспрэсіўнасць выказванняў. Мастацкая дасканаласць паэтычных вобразаў, інтанацыйнае багацце вершаў.

^ Аналіз і выразнае чытанне вершаў. Аналіз уласнага і чужога чытання паводле захавання арфаэпічных нормаў.

ІІ. Вусная народная творчасць

(12 гадзін)

Асновы культуры маўлення.

Літаратурная і мастацкая творчасць: складанне плана, пераказ, выразнае чытанне па ролях, інсцэніраванне, складанне загадак і казак, вуснае сачыненне-мініяцюра паводле прыказкі, ілюстраванне).

Прыказкі. Паэтычнае асэнсаванне жыцця ў творах беларускага фальклору. Увасабленне мудрасці, адлюстраванне шматвекавога жыццёвага і працоўнага вопыту, псіхалогіі, светапогляду, маральна-этычных і эстэтычных ідэалаў народа. Ідэйна-тэматычны змест, абагульненасць, павучальнасць, асацыятыўнасць, пераносны сэнс прыказак. Іронія як істотная прыкмета прыказак. Мастацкая дасканаласць прыказак: сцісласць і выразнасць, адметная будова, ёмістасць і яркасць мастацкіх вобразаў, лаканічнасць, трапнасць і выразнасць мовы. Народная педагогіка ў прыказках.

^ Калектыўная праца па падрыхтоўцы сачынення з элементамі разважання паводле прыказкі.

Нормы літаратурнага вымаўлення. Тэхніка маўлення. Арфаэпія. Асноўныя арфаэпічныя нормы беларускай мовы. Голас (дыяпазон, вышыня, тэмбр, сіла, палётнасць). Дыкцыя. Значэнне выразнай дыкцыі ў вусным маўленні. Дыханне і яго роля ў вусным маўленні, маўленчае дыханне.

Практыкаванні па артыкуляцыі (чысціня і выразнасць гукаў). Практыкаванні па дыкцыі. Практыкаванні па дыханні. Падзел тэкстаў прыказак на маўленчыя часткі. Складанне партытуры чытання. Выразнае чытанне прыказак.

Загадкі. Паходжанне і тэматычнае багацце загадак. Паэтычнае асэнсаванне свету ў загадках. Будова загадак па прынцыпе супастаўлення прадметаў рэчаіснасці паводле іх знешніх і ўнутраных якасцей (па форме, колеры, гуку, выніках дзеяння, паводзінах, характары руху і інш.). Іншасказальны характар загадак. Літаратурныя загадкі. Мастацкая дасканаласць і выразнасць формы, лаканізм, дасціпнасць і мудрасць загадак. Роля загадак у развіцці фантазіі, мастацка-вобразнага мыслення, назіральнасці, кемлівасці, знаходлівасці чалавека.

^ Загадванне і адгадванне загадак, калектыўнае складанне загадак.

Логіка маўлення. Лагічная паўза. Лагічны націск. Маўленчыя такты. Сродкі лагічнай выразнасці маўлення (націск, паўзы, мелодыя). Паўза, мелодыя і знакі прыпынку. Лагічныя паўзы. Паўзы, звязаныя з вершаванай мовай. Працягласць паўз. Графічнае абазначэнне паўз. Лагічны націск – ключ для разумення фразы. Графічнае абазначэнне лагічнага націску.

^ Практыкаванні: падзел тэкстаў загадак на маўленчыя часткі, расстаноўка паўз, вызначэнне лагічнага націску.

Прыкметы і павер’і. Увасабленне ў прыкметах і павер’ях вопыту і мудрасці народа. Спасціжэнне чалавекам навакольнага свету і ўсведамленне свайго месца ў ім. Дарадчая, перасцерагальная, забаронная функцыі прыкмет і павер’яў, іх скіраванасць на паляпшэнне дабрабыту працоўнага чалавека. Трапнасць, афарыстычнасць мовы прыкмет і павер’яў, іх блізкасць да загадак, прыказак.

^ Калектыўная творчая работа (вуснае сачыненне-мініяцюра з элементамі апісання) па прыкметах і павер’ях.

Інтанацыя. Інтанацыя пры знаках прыпынку. Мелодыка маўлення. Інтанацыя апавядальная, пытальная, клічная. Перадача сродкамі інтанацыі асаблівасцей розных канструкцый сказаў. Графічнае абазначэнне элементаў выразнага чытання. Роля інтанацыі ў вусным маўленні. Залежнасць інтанацыі і сілы голасу ад мэты выказвання.

^ Падзел тэкстаў прыкмет і павер’яў на маўленчыя часткі, расстаноўка паўз, вызначэнне лагічнага націску, аналіз інтанацыі.

Легенда “Лебядзёўка”. Гісторыя паходжання вёскі Лебядзёўка. Старадаўнія традыцыі мясцовых жыхароў, іх стаўленне да лебедзяў, што жылі на возеры. Лебедзі як сімвал гордасці, мудрасці, працавітасці. Вобразы Варажбіткі і Нічыпара – лайдака і прайдзісвета. Фантастычнае і чароўнае ў народнай легендзе. Лаканічнасць і мастацкая выразнасць мовы твора.

^ Вызначэнне асноўных эпізодаў, складанне плана, вусны пераказ легенды.

Народныя казкі. Асаблівасць зместу, сістэма вобразаў, характэрныя прыёмы мастацкага адлюстравання ў народных казках. Шырыня ахопу жыццёвых з’яў, глыбіня абагульнення, яркасць вобразаў. Супрацьстаянне дабра і зла – пастаянны матыў народных казак. Павучальны сэнс народных казак. Мастацкі вымысел у казках. Віды народных казак: чарадзейныя, бытавыя, казкі пра жывёл.

^ Казка “Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць”. Асноўная калізія казкі – выбар ляснымі жыхарамі сабе хвастоў. Казачныя персанажы – леў, барсук, ліса, мядзведзь, вавёрка, куніца, конь лось, заяц і інш. Кампазіцыйная завершанасць казкі, рыфмаваная і рытмізаваная мова, шырокае ўжыванне трапных выслоўяў. Разгорнуты дыялог.

^ Чарадзейная казка “Андрэй за ўсіх мудрэй”. Захапляльнасць, напружанасць, дынамізм сюжэта, нечаканасць яго паваротаў. Вобраз Андрэя – цікаўнага і спагадлівага хлопца. Станоўчыя і варожыя персанажы. Мастацкая гіпербала як сродак характарыстыкі герояў. Чароўныя і цудадзейныя прадметы. Казачная паэтыка.

Выразнае чытанне казкі, складанне плана, падрабязны пераказ. Калектыўнае складанне чарадзейнай казкі (з выкарыстаннем знаёмых казачных сюжэтаў і вобразаў) і спроба мастацкага расказвання казкі.

^ Бытавая казка “Як Сцёпка з панам гаварыў”. Займальнасць сюжэта. Выяўленне мудрасці, кемлівасці, дасціпнасці ў вобразе мужыка Сцёпкі. Роля выдумкі і фантазіі, характар канфлікту. Адметнасці стылю і вобразнай сістэмы бытавой казкі. Індывідуалізацыя мовы персанажаў. Дыялог як сродак характарыстыкі герояў. Мараль у бытавой казцы. Гумар у казцы і яе падабенства да анекдота.

^ Чытанне казкі па ролях, інсцэніроўка фрагмента казкі.

Эмацыянальна-вобразная выразнасць маўлення. Аснова эмацыянальна-вобразнай выразнасці маўлення – перадача пры чытанні вобразаў, думак і эмацыянальна-валявых памкненняў чытача. Сродкі выразнасці: сіла гука, вышыня гука, тэмбр, тэмп, тон маўлення. Павышэнне і паніжэнне тона.

Практыкаванні па тэхніцы і логіцы маўлення, па развіцці творчага ўяўлення, уменні звяртацца да слухачоў з мэтай перадачы сваіх думак, эмоцый, пачуццяў. Формы зносін з аўдыторыяй.

ІІІ. Літаратурныя казкі

(4 гадзіны)

Літаратурная і мастацкая творчасць: творчы пераказ з працягам, вуснае выказванне, вуснае сачыненне з элементамі разважання, ілюстраванне.

^ Міхаіл Савіцкі. “Прыгоды Муркі” (урывак). Рэальна-жыццёвая аснова літаратурнай казкі, займальнасць сюжэта. Майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы вобразаў, псіхалагізм у раскрыцці вобраза кошкі Муркі. Прырода ў творы. Вобраз апавядальніка.

^ Выразнае чытанне асобных эпізодаў казкі, складанне плана, творчы пераказ (з працягам казкі).

Ханс Крысціян Андэрсен. “Ёсць жа розніца!” Алегарычна-філасофскі змест казкі. Маральна-этычныя праблемы ў творы. Фанабэрыстасць, легкадумнасць яблыневай галінкі, яе стаўленне да звычайных раслін. Сонечны прамень як увасабленне мудрага, разважлівага стаўлення да жыцця. Вобразы маладой графіні і старой бабулі, іх адносіны да кветак. Сродкі мастацкай выразнасці ў казцы. Аўтар-апавядальнік ў творы.

^ Вольны пераказ казкі , характарыстыка яблыневай галінкі, ілюстрацыі да твора.

ІV. Выразнасць мастацкага слова

(6 гадзін)

Літаратурная і мастацкая творчасць: вуснае маляванне словамі, творчы пераказ, вуснае калектыўнае сачыненне па карціне, вуснае сачыненне з элементамі апісання.

Янка Купала. “Дуб”; Пімен Панчанка. “Красавіцкая навальніца”; Хведар Жычка. “ За ягадным лесам”; Янка Сіпакоў. “Чым пахне дождж”; Еўдакія Лось. “Мінулагодні ліст”; Вера Вярба. “Схіляецца ніва да самай зямлі…”; Кузьма Чорны. “На схіле восені”. Майстэрства аўтараў у перадачы колеравай і гукавой гамы навакольнага свету. Замілаванне хараством роднай прыроды. Тонкасць паэтычнага светаадчування. Адухоўленасць карцін прыроды. Эмацыянальная пранікнёнасць, цеплыня, задушэўнасць выказванняў, даверлівасць інтанацыі. Вобразнасць, выразнасць і пластычнасць мовы твораў.

Аналіз рэпрадукцый карцін беларускіх мастакоў (Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Паўла Масленікава, Эдуарда Рымаровіча, Уладзіміра Сулкоўскага, Уладзіміра Савіча, Міколы Купавы або іншых пейзажыстаў – на выбар настаўніка).

^ Параўнальны аналіз пейзажа ў літаратурным творы і ў жывапісе. Вуснае калектыўнае сачыненне па карціне.

Аналіз і выразнае чытанне прыродаапісальных лірычных твораў. Вызначэнне ўсіх кампанентаў твора (настраёвасць, аўтарскія пачуцці і перажыванні, вобразы, будова). Падрыхтоўка партытуры, удакладненне выканальніцкай задачы, выразнае чытанне вершаў. Вуснае маляванне.

^ Аналіз і выразнае чытанне прыродаапісальных эпічных твораў. Аналіз, складанне партытуры, выразнае чытанне пейзажнай празаічнай замалёўкі. Пераказ паводле апісання. Вуснае сачыненне-мініяцюра з элементамі апісання.


^ V. Літаратурны твор – складанае і непадзельнае мастацкае адзінства

(7 гадзін)

Літаратурная і мастацкая творчасць: выразнае чытанне, пераказ, адказы на пытанні, вуснае сачыненне з элементамі разважання, ілюстраванне.

^ Вячаслаў Адамчык. “Сонечны зайчык”. Гісторыя кошкі, значэнне гісторыі ў раскрыцці ідэі апавядання. Напружанасць сюжэта. Гуманістычны пафас твора. Ідэя дабрыні і міласэрнасці да прыроды. Псіхалагізм у раскрыцці лёсу няшчаснай жывёлы. Асоба аўтара-апавядальніка ў творы.

^ Пераказ асобных эпізодаў, адказы на праблемныя пытанні, вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання пра свайго хатняга пітомца.

Янка Маўр. “Шчасце”. Рэальна-жыццёвая аснова апавядання. Адкрытасць, даверлівасць хлопчыка. Майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы душэўнага стану героя. Мяккі лірызм аповеду. Роля пейзажу ў творы.

^ Вусная замалёўка пра аўтара-апавядальніка.

Янка Брыль. “Маці”. Трагічнае гучанне твора. Кантрастнасць і эмацыянальная сугучнасць карцін прыроды і стану душы маці. Прыёмы абмалёўкі характараў маці і сына Сцяпана. Драматызм, напружанасць сюжэта. Роля заключнага эпізоду ў раскрыцці тэмы.

^ Аналіз і выразнае чытанне эпічных твораў. Вызначэнне тэмы і ідэі, месца і часу дзеяння, характарыстыка вобразаў, сродкаў іх стварэння (апісанні прыроды, інтэр’еру, знешняга выгляду; аналіз учынкаў і перажыванняў, матывіроўка паводзін), высвятленне пазіцыі аўтара, ацэнка твораў вучнямі.

^ VІ. Прыгоды

(2 гадзіны)

Літаратурная і мастацкая творчасць: выразнае чытанне, творчы пераказ, інсцэніраванне, вуснае выказванне з абгрунтаваннем уласнай ацэнкі, калектыўнае складанне прыгодніцкага твора.

^ Міхась Лынькоў. “Прыгоды Міколкі з дзедам Астапам” (урывак з аповесці “Міколка-паравоз”). Прыгодніцкі характар твора. Займальнасць сюжэта. Майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы характараў Міколкі і дзеда Астапа. Раскрыццё характараў праз дыялогі. Роля гумарыстычных элементаў у выяўленні аўтарскіх адносін да герояў.

^ Вуснае выказванне з абгрунтаваннем уласнай ацэнкі твора.

Конкурс на найлепшага чытальніка (1 гадзіна).

Чакаемыя вынікі факультатыўнага курса: пяцікласнікі павінны в е д а ц ь:

• аўтараў, назвы і змест разгледжаных твораў;

• асноўныя жанравыя ўласцівасці фальклорных твораў – прыказак, загадак, прыкмет і павер’яў, народных казак і легендаў;

• асноўныя жанравыя ўласцівасці мастацкіх твораў – літаратурных казак, лірычных вершаў, апавядання, аповесці;

• асноўныя сродкі мастацкай выразнасці.

Пяцікласнікі павінны ў м е ц ь:

• выразна, у правільным тэмпе і з захаваннем адпаведнай інтанацыі чытаць фальклорныя і літаратурныя творы розных жанраў, разумеючы іх агульную настраёвасць, асэнсоўваючы пафас, разумеючы пазіцыю аўтара і выяўляючы свае адносіны да прачытанага;

• узнаўляць мастацкія карціны і вобразы;

• валодаць усімі відамі пераказу (умець падрабязна, сцісла, вольна, выбарачна або творча пераказваць апавядальны твор ці ўрывак з яго);

• характарызаваць героя па яго паводзінах і ўчынках ці ў святле пастаўленага настаўнікам пытання; параўноўваць герояў аднаго або розных твораў;

• даваць маральную ацэнку ўчынкам і паводзінам героя і выяўляць яе пры чытанні, пераказе, адказе на пытанне;

• рыхтаваць вусныя замалёўкі, паведамленні, сачыненні з элементамі апісання і разважання на зададзеную тэму;

• асэнсоўваць свае ўражанні, эмоцыі, пачуцці і апісваць іх;

• інсцэніраваць фрагмент п’есы, казкі, эпізод з апавядання або аповесці, прадумваючы рэплікі і дыялогі герояў, аўтарскія рэмаркі, дэкарацыі, касцюмы, музычнае суправаджэнне.

Літаратура

1. Артоболевский, Г. Б. Художественное чтение / Г. Б. Артоболевский. – М., 1978.

2. Буяльский, Б. А. Искусство выразительного чтения : книга для учителя / Б. А. Буяльский. – М., 1986.

3. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры / пад рэд. М. А. Лазарука. – Мінск, 1983.

4. Завадская, Т. Ф. Искусство чтения в художественном развитии подростка / Т. Ф. Завадская. – М., 1968.

5. Калеснік, У. Вусная мова і выразнае чытанне / У. Калеснік, Ф. Янкоўскі. – Мінск, 1962.

6. Каляда, А. А. Мастацкае чытанне ў школе / А. А. Каляда. – Мінск, 1992.

^ 7. Ладыженская, Т. А. Живое слово / Т. А. Ладыженская. – М., 1986.

8. Лазарук, М. А. Навучанне і выхаванне творчасцю / М. А. Лазарук. – Мінск, 1994.

9. Лаўрэль, Я. М. Навучанне сцісламу пераказу / Я. М. Лаўрэль // Народная асвета. – 1985. – № 2. – С. 34 – 39.

10. Лаўрэль, Я. М. Выбарачны пераказ і методыка яго правядзення / Я. М. Лаўрэль // Народная асвета. – 1986. – № 5. – С. 37 – 42.

11. Лаўрэль, Я. М. Пераказ з творчымі заданнямі / Я. М. Лаўрэль // Народная асвета. – 1986 – № 8. – С. 43 – 48.

12. Ленсу, А. Я. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў школе / А. Я. Ленсу. – Мінск, 1985.

13. Ляшук, В. Я. Вывучэнне эпічных твораў / В. Я. Ляшук. – Мінск, 1987.

14. Методика выразительного чтения / под ред. Т. Ф. Завадской. – М., 1977.

15. Методыка выкладання беларускай літаратуры / пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск, 2002.

16. Никольская, С. Т. Техника речи / С. Т. Никольская. – М., 1978.

17. Протчанка, В. У. Роднае слова – крыніца развіцця асобы, духоўнасці асобы / В. У. Протчанка // Адукацыя і выхаванне. – 1994. – № 12.

18. Рагойша, В. П. Гутаркі пра верш : Метрыка, рытміка, фоніка / В. П. Рагойша – Мінск, 1979.

19. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша – Мінск, 1979.

20. Роднае слова захапляе, узбагачае, выхоўвае / скл. М. Б. Яфімава – Мінск, 1991.

21. Смыкоўская, В. І. Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры / В. І. Смыкоўская – Мінск, 1988.

22. Туркевіч, В. М. Творчасці зярняты залатыя / В. М. Туркевіч. – Мінск, 1985.

23. Урок літаратуры ў школе: кніга для настаўніка / пад рэд. М. А. Лазарука і В. У. Івашына. – Мінск, 1995.

24. Цітова, Л. К. Асаблівасці ўспрымання лірыкі вучнямі V – VІІІ класаў / Л. К. Цітова – Мінск, 1993.

25. Яленскі, М. Г. Развіццё вуснай мовы вучняў / М. Г. Яленскі. – Мінск, 1985.

26. Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 1970.

27. Янкоўскі, Ф. М. Само слова гаворыць / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 1986.

28. Яфімава, М. Б. Гучыць жывое слова / М. Б. Яфімава – Мінск, 1983.




Добавить документ в свой блог или на сайт



Похожие:

Нацыянальны інстытут адукацыі iconНацыянальны інстытут адукацыі
Х класе, пунктуацыя – у ХІ класе, прадугледжваецца адначасовае паўтарэнне асноўных пунктуацыйных правіл пры вывучэнні арфаграфічнай...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconНацыянальны інстытут адукацыі
Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconАналіз работы за 2012 год
У 2012 годзе дзейнасць упраўлення і ўстаноў адукацыі была накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, мерапрыемстваў...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура” ў 2012/2013 навучальным годзе»
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Нацыянальны інстытут адукацыі iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconАб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. №969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconАгульныя палажэнні
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...

Нацыянальны інстытут адукацыі iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь 13 чэрвеня 2011 г. №28
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы