Нацыянальны інстытут адукацыі icon

Нацыянальны інстытут адукацыі



НазваниеНацыянальны інстытут адукацыі
Дата конвертации21.09.2012
Размер124.91 Kb.
ТипДокументы
источник


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі




Л. К. Цітова


“Слова — радасць, слова — чары…”


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па беларускай літаратуры

для VІ класа агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010

Тлумачальная запіска

Праграма факультатыўнага курса “Слова – радасць, слова – чары…” скіравана на пашырэнне і сістэматызацыю ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых шасцікласнікамі ў працэсе спасціжэння асноўнага курса беларускай літаратуры, і развіццё іх творчых здольнасцей. Прапанаваная праграма распрацавана з улікам зместу курса беларускай літаратуры для VІ класа і прапануе комплекс спецыяльных заняткаў па развіцці эмацыянальнай сферы вучняў, авалоданні вопытам літаратурнай і мастацкай творчасці. Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” мае завершаны характар, разам з тым ён пабудаваны ў цеснай пераемнасці з факультатывам “Браму скарбаў сваіх адчыняем...” для V класа.

Праграма па беларускай літаратуры для VІ класа прадугледжвае набыццё вучнямі пэўных тэарэтычных ведаў і выпрацоўку практычных уменняў, разлічаных на павышэнне чытацкай і маўленчай культуры школьнікаў. Авалоданне ўменнямі эмацыянальна ўспрымаць і аналізаваць мастацкія творы розных жанраў з’яўляецца асновай для духоўнага ўзбагачэння вучняў, спасціжэння імі літаратуры як чалавеказнаўства і мастацтва слова. На ўроках літаратуры падлеткі таксама набываюць асобныя тэарэтычныя веды і элементарныя практычныя навыкі па авалоданні майстэрствам аповеду, мастацкага расказвання, інсцэніравання. Аднак трэба пашырыць тэарэтычны і практычны досвед шасцікласнікаў у літаратурнай творчасці, удасканаліць аналітычныя ўменні і творчыя магчымасці, у пэўнай ступені развіць акцёрскія здольнасці. Факультатыўны курс “Слова – радасць, слова – чары…” дапаможа настаўніку вырашыць гэтыя праблемы. Праграма курса скіравана на фарміраванне ў падлеткаў шэрага спецыяльных уменняў па прадмеце, на развіццё літаратурнай і мастацкай творчасці шасцікласнікаў.

Зместавую частку факультатыўнага курса складаюць мастацкія творы розных жанраў, разглядаюцца асобныя пытанні тэорыі літаратуры, падаюцца тэарэтычныя і практычныя звесткі пра спецыфіку літаратурнай творчасці. Школьнай праграмай па літаратуры прадугледжваецца эмпірычнае спасціжэнне шасцікласнікамі мастацкай прыроды эпічных, лірычных і драматычных твораў, іх жанравай і тэматычнай разнастайнасці. Таму на факультатыўных занятках у VІ класе асноўная ўвага вучняў засяроджваецца на розных спосабах паказу рэчаіснасці і чалавека ў літаратуры. Вучні змогуць удасканаліць свае ўменні бегла і выразна чытаць і аналізаваць мастацкія творы, супастаўляць іх па тэмах, праблемах, настраёвасці, спосабах адлюстравання жыцця, выпрацоўваць уменні разважаць, свабодна выказваць свае думкі і рабіць высновы. У падлеткаў таксама будзе магчымасць паспрабаваць свае сілы ў літаратурнай і мастацкай творчасці: разглядзець праблемныя пытанні, падрыхтаваць вусныя паведамленні, пераказы розных відаў, вусныя замалёўкі, аповеды, сачыненні паводле літаратурнага твора, мастацкага палатна або ўласных назіранняў, водгукаў на творы літаратуры, музыкі, жывапісу, калектыўныя міні-даследаванні, стварыць літаратурна-музычныя кампазіцыі і сцэнарыі, падрыхтаваць літаратурныя вечарыны, інсцэніраванні, праілюстраваць асобныя фрагменты тэкстаў, наведаць тэатры, праслухаць і абмеркаваць аудыёзапісы з чытаннем літаратурных тэкстаў пісьменнікамі, майстрамі мастацкага слова, самімі вучнямі і інш.

Пажадана разнастаіць методыку правядзення факультатыўных заняткаў, актыўна выкарыстоўваць у працы тэхнічныя сродкі навучання: дыктафон або магнітафон для запісу і праслухоўвання вучнёўскага чытання і інтэрпрэтацыі літаратурных тэкстаў майстрамі мастацкага слова, відэамагнітафон для прагляду асобных сцэн з тэатральных і тэлевізійных спектакляў, кінафільмаў па літаратурных творах.

^ Мэты факультатыўных заняткаў:

  • удасканальваць уменне школьнікаў аналізаваць мастацкі твор з улікам яго жанравых асаблівасцей, аўтарскай канцэпцыі жыцця і асобы;

  • развіваць эмацыянальную сферу шасцікласнікаў, іх творчыя магчымасці, цікавасць да спасціжэння “таямніц” майстэрства выразнага і мастацкага чытання, літаратурнай творчасці;

  • удасканальваць маўленчую культуру вучняў, пашыраць іх чытацкі вопыт, усебакова падтрымліваць і развіваць цікавасць да іншых відаў мастацтва (тэатр, музыка, графіка, жывапіс і інш.).

Праграма факультатыўных заняткаў прадугледжвае развіццё і паглыбленне досведу шасцікласнікаў у падрыхтоўцы розных відаў вуснага выказвання: пераказу (падрабязнаму, вольнаму, сцісламу, выбарчаму, творчаму — са зменай апавядальніка і з працягам), аповеду, апісанню, разважанню, сачыненню (з элементамі апісання ці разважання), успамінам, імправізацыі на аснове асабістых назіранняў і ўражанняў, а таксама літаратурных крыніц.

Навучанне шасцікласнікаў пераказу, аповеду, мастацкаму расказванню павінна быць планамерным, сістэмным, узыходзіць па ступенях цяжкасці ад элементарнага, простага да больш складанага. Вуснае маўленне школьнікаў не толькі змястоўнае і зразумелае чытанне або выказванне, яно абавязкова павінна быць эмацыянальным, вобразным, цікавым, пераканальным. У працэсе публічнага чытання або расказвання асаблівую значнасць набывае індывідуальнасць прамоўцы – яго выканальніцкія здольнасці, валоданне нормамі літаратурнага вымаўлення, багацце слоўнікавага запасу, змястоўнасць, лагічнасць, выразнасць і эмацыянальнасць выказвання. Каб зацікавіць слухачоў, прымусіць іх суперажываць і хвалявацца, на факультатыўных занятках школьнікі будуць працаваць над уласнай манерай расказвання, аналізаваць заўвагі настаўніка і аднакласнікаў, вучыцца выказваць уласныя погляды і аргументавана адстойваць сваю пазіцыю. Адначасова падлеткі будуць вучыцца ўважліва слухаць іншых, асэнсоўваць і ацэньваць пачутае, удзельнічаць у абмеркаваннях і дыскусіях. Развіццё ўвагі да мастацкага слова, авалоданне чытацкай і маўленчай культурай дасць свой плён.

^ Задачы факультатыўных заняткаў:

  • удасканаліць практычныя ўменні вуснага маўлення школьнікаў (чытаць, пераказваць і аналізаваць мастацкія творы, супастаўляць іх па жанрах, тэмах, сюжэтах, вобразах, выяўленчых сродках мастацкай выразнасці, рабіць самастойныя вывады, доказна і лагічна абгрунтоўваць свае адносіны да герояў і падзей, будаваць звязныя выказванні);

  • на аснове найлепшых літаратурных узораў развіваць вобразнае мысленне вучняў, іх пазнавальныя інтарэсы, літаратурныя схільнасці і творчыя здольнасці;

  • выхоўваць эстэтычны густ вучняў, фарміраваць у іх устойлівую патрэбу ў эстэтычнай дзейнасці (мастацкае і выразнае чытанне з’яўляюцца найбольш даступнымі і пашыранымі відамі эстэтычнай дзейнасці школьнікаў);

  • пашыраць чытацкі вопыт, павышаць чытацкую культуру, агульнакультурны і інтэлектуальны ўзровень пяцікласнікаў.

Прапанаваная праграма прадугледжвае спасціжэнне школьнікамі агульначалавечых духоўных і маральных каштоўнасцей, эстэтычны і творчы характар успрымання прапанаванага матэрыялу, індывідуальна-асобасны падыход да навучання. Праграма пабудавана з улікам узроставых асаблівасцей і інтэлектуальных і творчых магчымасцей шасцікласнікаў.

Праграма факультатыўных заняткаў разлічана на 35 гадзін (адна гадзіна ў тыдзень на працягу навучальнага года). Прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбнай нагрузкі па пэўных тэмах, аднак настаўнік можа скарэкціраваць змест і аб’ём тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, выбраць для разгляду іншыя творы, зыходзячы з уласнага густу і канкрэтных абставін. Настаўнік факультатыўных заняткаў самастойна вызначае віды і колькасць творчых вучнёўскіх заданняў па пэўнай тэме.

^ Змест курса

(35 гадзін)

І. Слова прамаўляе...

(3 гадзіны)

Генадзь Бураўкін. “Край мой”; Янка Сіпакоў. “Дружа мой!...”; Сяргей Законнікаў. “Зямля мая...”. Апяванне прыроды роднага краю як выяўленне патрыятычных пачуццяў аўтараў. Гонар паэтаў за сваю Радзіму, захапленне яе краявідамі, удзячнасць лёсу за шчасце жыць на роднай зямлі. Шанаванне багатай духоўнай спадчыны сваіх продкаў, сцвярджэнне найвышэйшых маральных каштоўнасцей чалавека. Глыбокі лірызм у перадачы пачуццяў, шчырасць і даверлівасць інтанацыі. Вобразнасць, пластычнасць, выразнасць, эмацыянальная насычанасць мовы. Гукавая інструментоўка вершаў.

Літаратурная і мастацкая творчасць: выразнае чытанне вершаў, вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання паводле літаратурных твораў, аналіз рэпрадукцый пейзажных жывапісных палотнаў і супастаўленне іх з вершамі, напісанне ўласных вершаў і інш.

ІІ. Слова заварожвае...

(6 гадзін)

Міфы. Анатоль Бутэвіч. “Перуновага племені дзеці” (Скарочана). Узнікненне вобразнага, мастацкага слова. Міфы як этап культурнага развіцця народа. Паэтычнае асэнсаванне рэчаіснасці нашымі продкамі. Класіфікацыя міфаў: пра паходжанне і ўласцівасці аб’ектаў і з’яў прыроды; пра паходжанне чалавека; пра ўзнікненне сусвету; пра багоў і міфічных істот і інш. Пантэон славянскіх і іншых багоў (Сварог, Пярун, Дажбог, Ярыла, Лада, Жыжаль, Вялес і інш.). міфічных істот – Дамавіка, Палевіка, Лесуна, Балотніка, Русалкі, Вадзяніка, Ваўкалака і інш. – у славянскай міфалогіі. Пераход міфалагічных вобразаў і матываў у народныя легенды, казкі, замовы, павер’і, паданні, абрадавыя песні, мастацкія творы.

^ Літаратурная і мастацкая творчасць: вуснае маляванне, творчы пераказ, вуснае сачыненне з элементамі апісання, ілюстраванне і інш.

ІІІ. Слова захапляе...

(3 гадзіны)

^ Людміла Рублеўская. “Янук — рыцар Мятлушкі”. Міфалагічная аснова п’есы-казкі. Фантастычнае і чароўнае ў творы. Паэтызацыя прыгажосці, душэўнай чысціні, вернасці ў каханні. Маральная перавага Мятлушкі над Даратэяй. Раскрыццё характараў герояў праз дыялогі, рэплікі, аўтарскія рэмаркі. Лексіка-сінтаксічныя адметнасці мовы.

^ Літаратурная і мастацкая творчасць: выразнае чытанне па ролях, вуснае выказванне з абгрунтаваннем уласнай ацэнкі герояў, ілюстраванне, інсцэніраванне і інш.

ІV. Слова распавядае...

(4 гадзіны)

^ Якуб Колас. “Даль”; Ханс-Крысціян Андэрсен. “Садоўнік і гаспадары”. Алегарычна-філасофскі змест казкі “Даль” Якуба Коласа. Вобразы старой ліпы і яе нашчадкаў – маладога насення, якое не цэніць сваёй зямлі і імкнецца ў чужы край па прывіднае шчасце. Сувязь літаратурнай казкі з вуснай народнай творчасцю.

Алегарычны змест казкі “Садоўнік і гаспадары” Ханса-Крысціяна Андэрсена, яе філасофскі падтэкст. Вобразы сціплага і працавітага садоўніка і фанабэрыстых і прыдзірлівых яго гаспадароў. Асоба аўтара-апавядвальніка ў творы, яго стаўленне да сваіх герояў. Сувязь паэтыкі казкі з фальклорам.

Літаратурная творчасць: складанне плана, пераказ, адказы на пытанні, вуснае выказванне з абгрунтаваннем уласнай ацэнкі твора, вуснае сачыненне з элементамі разважання і інш.

^ V. Слова чаруе…

(5 гадзін)

Аркадзь Куляшоў. “Пра восень”; Пімен Панчанка. “Красавіцкая навальніца”; Аляксей Пысін. “Не адчувае лес зямлі...”; Язэп Пушча. “Раніца”; Васіль Вітка. “Верасы”. Паэтызацыя прыроды ў вершах. Захапленне прыгажосцю і гармоніяй, прыроды. Шматфарбнасць карцін, багацце вобразаў. Тонкасць паэтычнага светаадчування. Эмацыянальная пранікнёнасць, цеплыня, задушэўнасць выказвання, даверлівасць інтанацыі. Вобразнасць, выразнасць і пластычнасць мовы. Мастацкая роля тропаў у выяўленні хараства навакольнага свету.

Літаратурная і мастацкая творчасць: вуснае маляванне, творчы пераказ, вусная замалёўка з элементамі апісання на падставе завочнай экскурсіі на прыроду, вуснае калектыўнае сачыненне па карціне, супастаўленне літаратурнага твора з рэпрадукцыяй пейзажнай карціны і інш.

^ VI. Слова хвалюе...

(7 гадзін)

Карусь Каганец. “Скрыпач і ваўкі”; Васіль Вітка. “Трывога ў Ельнічах”; Васіль Быкаў. “Сваякі”. Тэматычнае багацце твораў. Мастацкая праўда ў паказе жыццёвых падзей у апавядальных творах. Пісьменнікі як знаўцы чалавечай душы і псіхалогіі: тонкая назіральнасць, увага да жыццёвых падрабязнасцей, унутранага стану герояў, раскрыццё матываў іх учынкаў і паводзін. Прыёмы псіхалагічнай абмалёўкі характараў. Гуманістычны пафас твораў. Разнастайнасць сюжэтаў (казачны, жыццёва-рэалістычны, трагічны), іх дынамізм і драматычная напружанасць. Адметнасці будовы апавяданняў. Асоба апавядальніка ў творах.

Літаратурная творчасць: складанне плана, пераказ, адказы на пытанні, вуснае выказванне з абгрунтаваннем уласнай ацэнкі герояў, вуснае сачыненне з элементамі разважання, падрыхтоўка вуснага (або пісьмовага) аповеду на падставе ўласных назіранняў і інш.

^ VII. Слова ўражвае...

(4 гадзіны)

Уладзімір Шыцік. “Настаўнік”; Анатоль Бутэвіч. “Прыгоды віруса Шкодзі” (урывак). Фантастычныя падзеі як аснова сюжэтаў твораў, іх незвычайнасць, прыгодніцкі характар, займальнасць. Патрыятычны пафас апавядання “Настаўнік” Уладзіміра Шыціка, гуманістычнае гучанне твора. Захапленне вучняў космасам. Вобраз настаўніка.

Вобраз віруса Шкодзі, яго стасункі з іншымі персанажамі. Імкненне віруса Шкодзі да ўлады над жыхарамі Сеціва. Алегарычная аснова твора.

Літаратурная і мастацкая творчасць: творчы пераказ з працягам, вусная характарыстыка героя, водгук на самастойна прачытаны твор, калектыўнае і індывідуальнае складанне фантастычнага твора і інш.

^ VIIІ. Слова ўсміхаецца...

(2 гадзіны)

Кандрат Крапіва. “Кукарэку”; Алесь Звонак. “Гарбуз”. Разнастайнасць сюжэтаў баек, іх алегарычны змест. Багацце вобразаў і сродкаў абмалёўкі характараў у байках розных аўтараў. Асуджэнне ў байках чалавечых заган і недахопаў. Мараль у байцы як выяўленне аўтарскай пазіцыі.

^ Літаратурная і мастацкая творчасць: выразнае чытанне па ролях, вуснае выказванне з ацэнкай герояў, інсцэніраванне, ілюстраванне, калектыўнае напісанне байкі і інш.

Конкурс на найлепшага апавядальніка (1 гадзіна).

^ Чакаемыя вынікі факультатыўнага курса:

Шасцікласнікі павінны в е д а ц ь:

• аўтараў, назвы і сюжэты прааналізаваных твораў, змест апавядальных тэкстаў, настраёвасць і рух паэтычнага пачуцця ў лірычных творах;

• асноўныя адметнасці лірычных і эпічных тэкстаў, вершаванай і празаічнай мовы;

• міфалагічных багоў і духаў, сутнасць міфалагічных вобразаў у літаратуры;

• жанравыя асаблівасці лірычнага верша, байкі, апавядання і аповесці;

• моўныя выяўленчыя сродкі мастацкай выразнасці і вызначаць іх мастацкую ролю ў тэксце.

Шасцікласнікі павінны ў м е ц ь:

• выразна, у правільным тэмпе і з захаваннем патрэбнай інтанацыі чытаць мастацкі тэкст з улікам жанравай спецыфікі, асэнсоўваючы яго пафас і выяўляючы свае адносіны да адлюстраванага; перадаваць пры чытанні і пераказе спецыфіку аўтарскага апісання, разважання, аповеду, маналогаў, дыялогаў герояў з захаваннем стылю пісьменніка і агульнага пафасу твора;

• падрабязна, сцісла, выбарачна або творча пераказваць апавядальны твор ці ўрывак з яго;

• узнаўляць мастацкія карціны і вобразы;

• разумець ролю эпізоду ў ідэйным змесце твора;

• устанаўліваць прычынна-выніковую сувязь паміж падзеямі і ўчынкамі герояў;

• характарызаваць героя ў святле пастаўленага настаўнікам пытання, параўноўваць герояў аднаго ці некалькіх твораў;

• даваць маральную ацэнку ўчынкам і паводзінам героя і выяўляць яе пры чытанні і ў вусным выказванні;

• асэнсоўваць свае ўражанні, эмоцыі, пачуцці і ўмець апісаць і выказаць іх;

• ствараць уласны аповед на аснове мастацкага твора, выяўляючы аўтарскую пазіцыю і свае адносіны да прачытанага;

• інсцэніраваць п’есу, байку ці эпізод празаічнага твора, ператвараючы дыялогі ў рэплікі, аўтарскую мову ў рэмаркі; прадумаць дэкарацыі, касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш;

• ацэньваць літаратурны твор і творы іншых відаў мастацтва, разумеючы іх жанравую спецыфіку.


Літаратура

1. Буяльский, Б. А. Искусство выразительного чтения : книга для учителя / Б. А. Буяльский. – М., 1986.

2. Выкладанне беларускай мовы і літаратуры / пад рэд. М. А. Лазарука. – Мінск, 1983.

3. Каляда, А. А. Мастацкае чытанне ў школе / А. А. Каляда. – Мінск, 1992.

4. Ладыженская, Т. А. Живое слово / Т. А. Ладыженская. – М., 1986.

5. Лазарук, М. А. Навучанне і выхаванне творчасцю / М. А. Лазарук. – Мінск, 1994.

6. Лаўрэль, Я. М. Навучанне сцісламу пераказу / Я. М. Лаўрэль // Народная асвета. – 1985. – № 2. – С. 34 – 39.

^ 7. Лаўрэль, Я. М. Выбарачны пераказ і методыка яго правядзення / Я. М. Лаўрэль // Народная асвета. – 1986. – № 5. С. 37 – 42.

8. Лаўрэль, Я. М. Пераказ з творчымі заданнямі / Я. М. Ларэль // Народная асвета. – 1986 – № 8. – С. 43 – 48.

9. Ленсу, А. Я. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў школе / А. Я. Ленсу. – Мінск, 1985.

10. Ляшук, В. Я. Вывучэнне эпічных твораў / В. Я. Ляшук. – Мінск, 1987.

12. Методика выразительного чтения / под ред. Т. Ф. Завадской. – М., 1977.

13. Методыка выкладання беларускай літаратуры / пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мінск, 2002.

14. Протчанка, В. У. Роднае слова – крыніца развіцця асобы, духоўнасці асобы / В. У. Протчанка // Адукацыя і выхаванне. – 1994. – № 12.

15. Рагойша, В. П. Гутаркі пра верш: Метрыка, рытміка, фоніка / В. П. Рагойша – Мінск, 1979.

16. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша – Мінск, 1979.

17. Роднае слова захапляе, узбагачае, выхоўвае / скл. М. Б. Яфімава – Мінск, 1991.

18. Смыкоўская, В. І. Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры / В. І. Смыкоўская – Мінск, 1988.

19. Туркевіч, В. М. Творчасці зярняты залатыя / В. М. Туркевіч. – Мінск, 1985.

20. Урок літаратуры ў школе : кніга для настаўніка / пад рэд. М. А. Лазарука і В. У. Івашына. – Мінск, 1995.

21. Цітова, Л. К. Асаблівасці ўспрымання лірыкі вучнямі V – VІІІ класаў / Л. К. Цітова – Мінск, 1993.

22. Яленскі, М. Г. Развіццё вуснай мовы вучняў / М. Г. Яленскі. – Мінск, 1985.

23. Янкоўскі, Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 1970.

24. Янкоўскі, Ф. М. Само слова гаворыць / Ф. М. Янкоўскі. – Мінск, 1986.

25. Яфімава, М. Б. Гучыць жывое слова / М. Б. Яфімава – Мінск, 1983.





Похожие:

Нацыянальны інстытут адукацыі iconНацыянальны інстытут адукацыі
Х класе, пунктуацыя – у ХІ класе, прадугледжваецца адначасовае паўтарэнне асноўных пунктуацыйных правіл пры вывучэнні арфаграфічнай...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconНацыянальны інстытут адукацыі
Аднак для дасягнення гэтых мэт недастаткова школьных урокаў. Факультатыў па роднай літаратуры дапаможа настаўніку вучыць школьнікаў...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconАналіз работы за 2012 год
У 2012 годзе дзейнасць упраўлення і ўстаноў адукацыі была накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, мерапрыемстваў...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура” ў 2012/2013 навучальным годзе»
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца
Нацыянальны інстытут адукацыі iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconАб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. №969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconАгульныя палажэнні
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...
Нацыянальны інстытут адукацыі iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь 13 чэрвеня 2011 г. №28
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы