В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы icon

В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы



НазваниеВ. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы
Дата конвертации21.09.2012
Размер108.09 Kb.
ТипДокументы
источник


Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі


В. І. Русілка


Незвычайнае літаратуразнаўства

Вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

для VІІІ класа агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праблема ўспрыняцця і аналізу твора ў яго родава-жанравай спецыфіцы з’яўляецца складанай і актуальнай для школьнай практыкі літаратурнага навучання, бо ў разуменні жанру, як падкрэсліваў акадэмік М. А. Лазарук, “хаваюцца вельмі важныя сакрэты мастацкай спецыфікі, характару вобразнасці, кампазіцыйнай арганізацыі твора, сістэмы выяўленчых прыёмаў і сродкаў” (М. А. Лазарук). Прызнаючы родавыя і жанравыя асаблівасці твора асновай яго аналізу, а не мэтазгоднымі дадатковымі звесткамі, можна пераадолець адрыў формы ад зместу, недаацэнку ролі мастацкіх сродкаў, да якіх настаўнік нярэдка звяртаецца толькі ў дадатак да аналізу зместу твора.

Мастацкія творы адрозніваюцца па спосабе адлюстравання рэчаіснасці (знешні ці ўнутраны па адносінах да аўтара свет), спецыфіцы вобразнасці, мастацкай форме, аб’ёме, моўным афармленні, асаблівасцях эстэтычнага ўспрыняцця (перавага эмацыянальнага ці лагічнага кампанента). У адпаведнасці з гэтым метады і прыёмы вывучэння твораў розных літаратурных родаў павінны мець сваю спецыфіку. Факультатыўныя заняткі будуць дапаўняць праграму асноўнага курса літаратуры, бо менавіта прынцып “пагружэння” ў родавую і жанравую спецыфіку літаратурнага твора ляжыць у аснове канцэпцыі праграмы і падручніка па беларускай літаратуры для VIII класа.

Праграма факультатыўных заняткаў “Незвычайнае літаратуразнаўства: Вывучэнне твора ў яго родавай і жанравай спецыфіцы” прадугледжвае выкананне вялікай колькасці творчых заданняў, таму прызначаецца найперш для падлеткаў, якія маюць развітую фантазію, літаратурныя здольнасці, цікавасць да творчасці і, магчыма, самі спрабуюць пісаць творы.

Вучні могуць знаёміцца з літаратурнымі творамі, прапанаванымі для аналізу, у пазаўрочны час, тым больш што яны ўключаны ў пералік твораў для чытання і абмеркавання ці для пазакласнага чытання.

^ Мэта: паглыбіць веды вучняў пра родава-жанравую спецыфіку мастацкіх твораў, садзейнічаць развіццю творчых здольнасцей падлеткаў.

Задачы:

  • прывіваць цікавасць да мастацкай літаратуры;

  • узбагачаць веды вучняў пра эпічныя, лірычныя, ліра-эпічныя, драматычныя жанры, іх спецыфіку, сродкі стварэння характару, асаблівасці мовы і кампазіцыі, заканамернасці пабудовы сюжэта, канфлікт, вобразна-выяўленчыя сродкі;

  • стымуляваць уласную культуратворчую дзейнасць вучняў;

  • развіваць у вучняў здольнасць да аб’ектыўнай крытычнай ацэнкі (у тым ліку і самаацэнкі) вынікаў літаратурнай творчасці.


ПРАГРАМА (35 гадзін)

Уступныя заняткі (1 гадзіна)

Мэты і задачы, змест факультатыўных заняткаў

^ Хто такі пісьменнік? (2 гадзіны)

Творчая індывідуальнасць – асоба аўтара ў працэсе мастацкага перастварэння свету, яе своеасаблівае бачанне жыцця, адлюстраванае ў змесце і форме твора. Талент. Матывы звароту да літаратурнай творчасці. Натхненне. Уплыў асабістай біяграфіі на творчы лёс мастака і эвалюцыя творчай індывідуальнасці. Тыпізацыя суб’ектыўнага вопыту ў творы.

Пісьменнікі: празаікі, паэты, драматургі, сатырыкі і гумарысты. Звесткі з аўтабіяграфій пісьменнікаў (“Як я стаў пісьменнікам”). Багацце творчых індывідуальнасцей у беларускай літаратуры (на прыкладзе раней вывучаных твораў). Вершы “Каб пісаліся вершы…” С. Грахоўскага, “Натхненне” А. Салтука.

^ Творчая сустрэча-дыялог з пісьменнікам-земляком

(ці прадстаўленне настаўнікам аднаго з сучасных дзіцячых пісьменнікаў) (1 гадзіна)

Што такое твор? (1 гадзіна)

Мастацкі твор як адзінства формы і зместу. Тэма, ідэя. Аўтарская ўстаноўка. Будова літаратурнага твора. Фабула. Сюжэт. Кампазіцыя. Вусныя паведамленні вучняў “Твор, які мяне асабліва ўразіў” (на прыкладзе раней вывучанага).

^ Агульнае ўяўленне пра роды літаратуры (4 гадзіны)

Сінкрэтызм старажытнага мастацтва (слова, музыка, танец). Проза і паэзія. Гісторыя ўзнікнення розных родаў і жанраў літаратуры (ад паведамлення пра падзею да перадачы асабістых перажыванняў). Роды і жанры ў антычнай літаратуры.

Устойлівасць і зменлівасць паняцця “жанр”. Агульныя жанравыя прыкметы ў розных відах мастацтва (музыка, жывапіс, тэатр).

Апавяданне “Рэпетыцыя” А. Федарэнкі. Спалучэнне ў адным творы элементаў эпічнага і драматычнага роду. Вобраз старшакласніка Антона –пісьменніка-пачаткоўцы. Аналіз напісаных хлопчыкам “п’есак”.

^ Творчая работа. Дапаўненне апавядання А. Федарэнкі: напісанне “сцэнкі са школьнага жыцця” (ці на вольную тэму) для конкурсу школьнай самадзейнасці.

Лірычныя жанры (8 гадзін)

Лірыка – род літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз перажыванні аўтара, нясе інфармацыю пра суб’ектыўны свет асобы. Адсутнасць сюжэта, маналог ад імя лірычнага героя, сціслая афарыстычная форма, пераважна вершаваная мова, насычаная паэтычнымі тропамі, – асноўныя ўласцівасці лірычнага твора, да якога жанру лірыкі (грамадзянскай, пейзажнай, інтымнай, філасофскай) ён ні адносіўся б.

Народная песня – крыніца лірычнай паэзіі. Праслухоўванне запісаў народных песень (“Песняры. Залаты дыск”, “Троіца”: кампакт-дыск). Параўнанне тэксту песні “Бяроза з лістом…” і верша “Як ліст дубовы…” П. Броўкі.

^ Творчая работа. Напісанне верша (ці лірычнай мініяцюры ў прозе) “Чатырохгранная ваза прыроды” (поры года). Чытанне і абмеркаванне верша “Чатырохгранная ваза” А. Наўроцкага.

Чытанне і жанравы аналіз вершаў грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай, інтымнай лірыкі ( “Я не гáню землі чужыя...” Г. Бураўкіна, “Мая Бацькаўшчына” Р. Барадуліна, “Прыедзь у край мой ціхі…” Я. Янішчыц, “Як ліст дубовы” П. Броўкі, “Вечар на захадзе ў попеле тушыць…”М  Багдановіча, “Над зямлёю шугае верасень…” В. Зуёнка, “Ты мне вясною прыснілася…” М. Шушкевіча, “Ты пакліч мяне. Пазаві...” Я. Янішчыц і іншых – на выбар настаўніка). Вызначэнне жанравых адметнасцей прачытаных твораў: пафас, інтанацыя, сінтаксіс, будова твораў, спецыфіка вобраза-перажывання. Вуснае маляванне словамі карцін, якія ўзнікаюць пры чытанні вершаў.

Паняцце пра класічныя жанры лірыкі: філасофска-медытатыўныя (медытацыя, пасланне, філасофскі верш, элегія), велічальныя (ода, гімн, эпітафія, рэквіем), песенныя (раманс, песня), сатырычна-выкрывальныя (эпіграма, пародыя).

Праслухоўванне песень на творы Г. Бураўкіна, М. Шушкевіча і іншых, параўнанне іх з вершамі. Азнаямленне з творамі жывапісу, якія суадносяцца па змесце і жанры з прачытанымі вершамі.

^ Творчая работа. “Дапісванне” апошняй страфы верша “Ты яшчэ толькі намёк на чалавека…” М. Танка. Чытанне верша М. Танка, вызначэнне яго жанравых асаблівасцей.

“Цвёрдыя” страфічныя формы: санет, актава, трыялет, рандо, рандэлі, хоку (жанр японскай паэзіі). Іх гісторыя і роля ў сучаснай літаратуры. Чытанне і жанрава-кампазіцыйны аналіз вершаў “Санет” У. Шэкспіра, “Санет” і “Антысанет” М. Танка, “Трыялет” Д. Бічэль, “Нам разам трыццаць…” (актава) Н. Гілевіча. Асаблівасці рыфмоўкі твораў.

^ Творчая работа. Напісанне трыялета па двух апорных радках, санета ці хоку.

Эпічныя жанры (9 гадзін)

Эпас – літаратурны род, якому ўласціва падрабязнае адлюстраванне падзей, людскіх характараў і абставін дзеяння, паказ знешняга, аб’ектыўнага па адносінах да аўтара свету. Аўтарскае апавяданне як дакладнае і часта прамое выяўленне пазіцыі аўтара ў эпічным творы, у адлюстраванні падзей і характараў. Разгорнуты сюжэт, наяўнасць вобразаў-персанажаў, пераважна празаічная форма, якой не ўласціва мова метафар, – тыповыя рысы эпічнага твора. Тры асноўныя цэнтры ўвагі вучняў: падзея, героі твора, аўтар і асаблівасці яго індывідуальнага стылю. Асноўная адзінка аналізу эпічнага твора – эпізод. Разгалінаваная жанравая сістэма эпасу, што складаецца з твораў малой, сярэдняй і вялікай формы: казка, легенда, паданне, навела, апавяданне, аповесць, раман, цыкл раманаў.

Жанравы аналіз аповесці “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” А. Бадака. Аўтарская ўстаноўка і ідэя твора. Асноўныя эпізоды твора. Вобраз юнага паэта Сяргея Васілевіча, яго супярэчлівы характар. Героі, другарадныя, дадатковыя і выпадковыя персанажы. Сучасны васьмікласнік у творы – ці пазнаяце вы сябе? Складаная кампазіцыя аповесці. Размеркаванне фабульнай прасторы і часу ў творы, прыёмы актывізацыі ўвагі чытача: вяртанне, забяганне наперад, “шахматнае” размеркаванне часу. Партрэт, мастацкая дэталь.

Жанравы аналіз аповесці “Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці” В. Гапеева. Асаблівасці сюжэта і мовы твора.

Жанравы аналіз аповесці “Лён-Лянок, або Кампакт-дыск ад Зялёнага Дрэйка” Р. Баравіковай. Аўтарская ўстаноўка і ідэя твора.

Адметнасць жанру фантастычнай аповесці. Фантастычнае і рэальнае ў творы. Сістэма вобразаў у творы. Вобраз астранаўта Савіча, Арцёма і фантастычнай істоты – Зялёнага Дрэйка, а таксама яго сыноў. Кульмінацыйны эпізод твора, яго напружанасць.

Аповесць “Лён-Лянок, або Кампакт-дыск ад Зялёнага Дрэйка” ў структуры “Казак астранаўта” Р. Баравіковай.

Параўнальны аналіз жанравых асаблівасцей аповесцей “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца” А. Бадака і “Лён-Лянок, або Кампакт-дыск ад Зялёнага Дрэйка” Р. Баравіковай.

Чытанне і абмеркаванне апавяданняў “Венерын чаравічак” і “Касач – кветка чароўных музыкаў” (“Казкі астранаўтаў”) Р. Баравіковай. Жанравыя асаблівасці апавяданняў.

^ Творчае заданне. Напісанне фантастычнай казкі-апавядання пра кветку Астру.

Ліра-эпічныя жанры (2 гадзіны)

Зліццё эпічнага пачатку (сюжэт, наяўнасць вобразаў-персанажаў, адлюстраванне знешняга ў адносінах да аўтара свету) з лірычным (прысутнасць аўтара, яго асабістая ацэнка падзей, эмацыянальнасць і вобразнасць мовы, вершаваная форма). Асаблівасці ліра-эпічных жанраў: паэмы, балады, байкі, прыпавесці. Чытанне і параўнальны жанравы аналіз балады “Юнак быў з-пад Слоніма родам...” А. Лойкі, байкі “Музыкальная камедыя” У. Корбана, прыпавесці “Мы, мёд і пчала” А. Вярцінскага.

^ Творчае заданне. Напісанне байкі або прыпавесці (у вершаванай ці празаічнай форме) на аснове жыццёвых уражанняў.

Драматычныя жанры (7 гадзін)

Драма (ад грэч. дзеянне) – род літаратуры, які адлюстроўвае жыццёвыя з’явы праз паказ непасрэднага дзеяння. Асноўныя драматычныя жанры – трагедыя, трагікамедыя, фарс, вадэвіль, сатырычная і лірычная камедыя, гістарычная, сацыяльная, бытавая драма і г. д. Асаблівасці драмы як роду літаратуры, прызначанага для сцэнічнага ўвасаблення: вострая канфліктнасць дзеяння, дыялагічная форма, выбарачны паказ асобных, самых напружаных эпізодаў дзеяння, дзяленне на акты (дзеі) і сцэны (з’явы), наяўнасць аўтарскіх рэмарак, насычанасць мовы твора падтэкстам.

Сцэнічны час. Сцэнічная прастора. Дзеянне і контрдзеянне. Градацыя рэплік.

Жанравы аналіз камедыі “Несцерка” В. Вольскага: азнаямленне са сцэнічнай гісторыяй п’есы з выкарыстаннем альбомаў, афіш, тэатральных праграм, фотаздымкаў акцёраў у ролі; аналітычнае чытанне па ролях; складанне рэжысёрскага плана спектакля; стварэнне мізансцэн.

Параўнальны аналіз камедыі “Несцерка” В. Вольскага і п’ес “Новыя прыгоды Несцеркі” Г. Марчука, “Новыя прыгоды Несцеркі” У. Бутрамеева. Пераўвасабленне вучняў у “тэатральную трупу”: сцэнарыста, рэжысёра, акцёраў, мастакоў-дэкаратараў, касцюмераў, майстроў гукавога афармлення і г. д. Падрыхтоўка да інсцэніроўкі адной з камедый.

^ Творчае заданне. Наведванне тэатра, прагляд адной з п’ес і напісанне водгуку на спектакль (ці інсцэніроўка твора на школьнай сцэне).

Праганазуемыя вынікі

Васьмікласнікі сістэматызуюць і паглыбяць літаратурныя веды і будуць усведамляць:

  • прынцыповае адрозненне родаў літаратуры (эпічнага, лірычнага, ліра-эпічнага, драматычнага), іх асноўных жанраў у фальклоры і літаратуры, мастацкія асаблівасці, сродкі адлюстравання жыцця і спосабы паказу чалавека ў творах гэтых жанраў;

  • багацце і асаблівасці моўна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў розных літаратурных творах;

  • спецыфіку літаратурнай творчасці, багацце творчых індывідуальнасцей у беларускай літаратуры;

  • тыпалагічныя жанравыя сыходжанні ў розных відах мастацтва.

Вучні ўдасканаляць свае чытацкія ўменні:

– аналізаваць літаратурны твор з улікам яго родава-жанравай спецыфікі;

– асэнсоўваць свае ўражанні, эмоцыі, пачуцці і апісваць іх;

– узнаўляць мастацкія карціны і вобразы;

– устанаўліваць прычынна-выніковую сувязь паміж падзеямі і ўчынкамі герояў, характарызаваць і параўноўваць герояў аднаго ці некалькіх твораў;

– актыўна карыстацца вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы, аб’ектыўна ацэньваць уласнае выкананне;

– інсцэніраваць п’есу, прадумваючы рэплікі, рэмаркі, дэкарацыі, касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.

– ацэньваць літаратурны твор і творы іншых відаў мастацтва, усведамляючы іх спецыфіку і разумеючы творчую манеру аўтараў;

Вучні будуць мець магчымасць развіваць эстэтычны густ, уласныя літаратурныя здольнасці і крытычна ацэньваць іх.

Літаратура

  1. Белакоз, А. Вучу дзетак складаць вершы / А. Белакоз // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991. – № 9. – С. 39 – 42.

  2. Бершадская, Н. Р. Литературное творчество учащихся в школе : кн. для учителя : из опыта работы / Н. Р Бершадская, В. З. Халимова. – М. : Просвещение, 1986.

  3. Верціхоўская, М. У. Кніга Р. Баравіковай “Казкі астранаўта” / М. У. Верціхоўская // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 2007. – №№ 1, 2.

  4. Восприятие и изучение произведений в их родовой и жанровой специфике // Методика преподавания литературы / под ред. О. Ю. Богдановой, В. Г. Маранцмана : в 2 ч. – М. : Просвещение : ВЛАДОС, 1994. – Ч. 2. – 288 с.

  5. Гардзіцкі, А. Гутаркі, інтэрв’ю, дыялогі пра літаратуру / А. Гардзіцкі. – Мінск, 1988.

  6. Грыцаль, Т. М. Тэарэтыка-метадычныя асновы фарміравання паняцця пра жанр пры вывучэнні беларускай прозы ў старэйшых класах / Т. М. Грыцаль // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 2002. – № 1. – С. 37 – 46.

  7. Лазарук, М. А. Навучанне і выхаванне творчасцю : педагагічныя роздумы і пошукі / М. А. Лазарук. – Мінск : Нар. асвета, 1994. – 200 с.

  8. Лазарук, М. А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу. – Мінск, 1983.

  9. Майсейчык, А. А. Фарміраванне паняццяў аб родах и жанрах мастацкіх твораў / А. А. Майсейчык // Народная асвета. – 1986. – № 4. – С. 47 – 51.

  10. Молдавская, Н. Д. Литературное развитие школьников в процессе обучения / Н. Д. Молдавская. – М., 1976.

  11. Мяжэвіч, В. А. Класічныя (цвёрдыя) формы лірыкі ў сучаснай беларускай паэзіі / В. А. Мяжэвіч // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 2008. – № 5. – С. 58 – 63.

  12. Наровчатов, С. Необычное литературоведение / С. Наровчатов. – 3-е. Изд.– М. : Дет. лит., 1981. – 366 с.

  13. Рагойша, В. П. На шляху да Парнаса : даведнік маладога літаратара / В. П. Рагойша. – Мінск : Маст. літ., 2003. – 153 с.

  14. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік / В. П. Рагойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мінск : Беларус. навука, 2004. – 576 с.

  15. Рагойша, В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах / В. П. Рагойша. – Мінск, 2001.

  16. Рагойша, В. П. Уводзіны ў літаратуразнаўства : вершаванне : курс лекцый / В. П. Рагойша. – Мінск, 2004.

  17. Русілка, В. І. Сучасная беларуская паэзія : творчыя індывідуальнасці / В. І. Русілка. – Віцебск, 2005. – 101 с.

  18. Рыбникова М. А. Очерки по методике литературного чтения. – М. : Просвещение, 1985. – 288 с.

  19. Тычко, Г. К. Асновы літаратурна-мастацкай творчасці / Г. К Тычко. – Мінск : БДУ, 2005. – 175 с.

  20. Цітова, Л. К. Аналіз эпічнай творчасці ў сярэдніх класах / Л. К. Цітова // Урок літаратуры ў школе : кніга для настаўніка / пад рэд. М. А. Лазарука, В. У. Івашына. – Мінск : Нар. асвета, 1995. – С. 74 – 79.

  21. Цітова, Л. К. Лірыка на ўроку (асаблівасці ўспрымання пейзажнай лірыкі школьнікамі сярэдніх класаў) / Л. К. Цітова // Урок літаратуры ў школе : кніга для настаўніка / пад. рэд. М. А. Лазарука, В. У. Івашына. – Мінск : Нар. асвета, 1995. – С. 37 – 73.

  22. Чернец, Л. В. Литературные жанры (проблемы типологии и поэтики) / Л. В. Чернец. – М., 1982.

  23. Энциклопедический словарь для юношества : Литературоведение от “А” до “Я”. – М., 2001.

  24. Энциклопедический словарь юного филолога / редкол.: Г. В. Степанов (гл. ред.) [и др.]. – М., 1987.






Похожие:

В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconВ. У. Праскаловіч В. В. Кушнярэвіч
Пры такім падыходзе адбываецца актыўнае ўключэнне вучняў у працэс мастацкай камунікацыі. На аснове мастацкай камунікацыі ўзнікае...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconЧым жа Уладзіміра Караткевіча захапіла эсэ?
Уладзімір Караткевіч Нават не ведаеш з чаго пачаць пісаць. Столькі пра яго гаварылі, столькі пра яго гавораць, а сколькі яшчэ будуць...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconІ. М. Гоўзіч І. Л. Шаўлякова-Барзенка
Гэта дазваляе засяроджваць увагу вучняў на спасціжэнні мастацкага твора ці творчасці пісьменніка ў культуралагічным І літаратурным...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы icon7 цудаў Глыбоччыны
Троіцкі касцёл у Глыбокім размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на плошчы 17 верасня. Яго заснаваў былы ўладальнік мястэчка Іосіф...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconТэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý»
«Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconПамяці Уладзімера Караткевіча
Ніколі і нікому зь зямных істотаў ня бачны Пан Бог сядзеў на камяністым пагорку ля здаўна прывабнага для яго Тывэрыядзкага возера...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconДоўгая дарога дадому
А то І заставацца ў адным зь яго тупікоў. І звыкнуцца, зачахнуць, згубіць прыроджаны дар свабоды, прыладкавацца ў імя элемэнтарных...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconХалімончык Настассяй Аляксееўнай у 9 класе Отарскай бш, Чачэрскага раёна, Гомельскай вобласці. Дата Настаўнік Метадыст план урок
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
В. І. Русілка Незвычайнае літаратуразнаўства Вывучэнне твора ў яго родавай І жанравай спецыфіцы iconТэма: Замацаванне раздзела “Лексiка” на аснове мастацкiх твораў (урывак “На рэчцы” з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа) Мэта
Значнага слова ў кантэксце; умець бачыць I разумець прамое I пераноснае значэнне слова, знаходзiць у тэксце сiнонiмы, выяўляць IХ...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы