М. У. Грынько А. В. Руцкая
М. У. Грынько А. В. Руцкая icon

М. У. Грынько А. В. Руцкая



НазваниеМ. У. Грынько А. В. Руцкая
Дата конвертации21.09.2012
Размер86.93 Kb.
ТипДокументы
источник

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальныя інстытут адукацыі


М. У. Грынько

А. В. Руцкая


ПАД ВЕТРАЗЕМ СПАСЦІЖЭННЯ І ТВОРЧАСЦІ


Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў

для Х класаў агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання


Мінск 2010

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праблема развіцця маўлення вучняў набывае ў наш час усё большае грамадскае значэнне, таму што маўленне з’яўляецца важным паказчыкам духоўнай культуры асобы. Грамадству неабходны людзі, якія валодаюць словам, умеюць абараніць свае перакананні, погляды, творча ўключыцца ў працэс міжасобаснай камунікацыі. На жаль, фарміраванню маўленчай культуры школьнікаў мала садзейнічае працэс тэхнізацыі і пасіўнае пазнаванне праз сродкі масавай інфармацыі. У гэтым плане літаратура як вучэбны прадмет стварае найспрыяльнейшыя ўмовы для развіцця і ўдасканалення маўлення. А таму і канцэпцыя літаратурнай адукацыі, і змест сучасных навучальных праграм па беларускай літаратуры адлюстроўваюць накіраванасць на рэалізацыю камунікатыўнасці навучання, у сувязі з чым у адукацыйны працэс актыўна ўкараняюцца віды працы, якія не толькі даюць пэўныя веды, але і актыўна развіваюць мысленчую і творчую дзейнасць, фарміруюць свядомыя адносіны да інтэлектуальнай працы. Таму мэта дадзеных факультатыўных заняткаў – паглыбіць веды вучняў праз разнастайныя віды творчых прац (водгук, эсэ, рэцэнзія). Паколькі навучанне гэтым жанрам мае складаны сінтэтычны характар, то для эфектыўнага фарміравання ў вучняў умення ствараць такія працы прадугледжваецца зварот да суправаджальных ведаў і ўменняў, актуалізацыя ведаў пра тэкст, інтэрпрэтацыю, мову мастацкага твора, а таксама пра спецыфіку цытавання ў навуковых і творчых працах. Вялікая ўвага на факультатыўных занятках аддаецца практычнай скіраванасці. Усё гэта дасць магчымасць школьнікам на належным узроўні самастойна ствараць тэксты прапанаваных жанраў.

У адпаведнасці з акрэсленай тэмай вырашаюцца наступныя задачы:

  • паглыбіць і сістэматызаваць веды пра мастацкі тэкст, жанры;

  • удасканаліць уменне аналізаваць тэкст, бачыць у ім ролю мастацкіх сродкаў;

  • удасканаліць уменні і навыкі перадачы чужых выказванняў праз цытаванне;

  • выпрацаваць самастойныя навыкі пабудовы тэкстаў рознай жанравай прыналежнасці;

  • паглыбіць і пашырыць літаратурныя веды;

  • валодаць мадэлямі філалагічнага аналізу.

Асноўныя формы працы на факультатыўных занятках: лекцыя, разгорнутыя паведамленні, семінарскія заняткі, гутарка, дыскусія, аналіз, калектыўная творчая праца, назіранне на аснове схем і алгарытмаў, мадэляванне, абмеркаванне і інш.


ЗМЕСТ

(35 гадзін)



Назва тэмы

Прыкладная колькасць гадзін

1

Уводзіны

1

2

Тэкст і яго асаблівасці: мастацкі тэкст, прэцэдэнтны тэкст, цытаванне

3

3

Інтэрпрэтацыя як тлумачэнне літаратурнага твора

2

4

Праца над мовай мастацкага твора як сродак глыбокага спасціжэння літаратуры

5

6

Эсэ

8

7

Водгук

8

8

Рэцэнзія

7

9

Падвядзенне вынікаў працы на факультатыўных занятках (падагульняльны ўрок)

1

УСЯГО

35


Тэкст. Мастацкі тэкст. Прэцэдэнтны тэкст. Выкарыстанне прэцэдэнтных тэкстаў як сродак развіцця маўлення і папаўнення слоўнікавага запасу, узнаўлення ведаў, засвоеных папярэднімі камунікантамі. Магчымасці прэцэдэнтных тэкстаў (назва, эпіграф, выказванне, аргумент і інш.).

Цытаванне. Роля цытавання пры напісанні водгукаў, эсэ, рэцэнзій.

Функцыі цытат: інфарматыўная, аргументуючая, экспрэсіўная, паясняльная, апісальная, ацэначная, адсылачная.

Віды цытат:

  • дакладнае ўзнаўленне тэксту,

  • узнаўленне крыніцы з нязначнымі зменамі і дапаўненнямі,

  • інтэртэкстуальнае цытаванне,

  • фрагментарнае цытаванне,

  • цытаванне Бібліі,

  • цытаванне навуковых думак, тэорый, аўтарытэтных суджэнняў (меркаванняў).

Цытаванне як сродак аргументацыі ў вусным і публічным маўленні.

Інтэрпрэтацыя як тлумачэнне літаратурнага твора: спасціжэнне яго сэнсу, ідэі, кампазіцыі. Мікракантэкст як значымая адзінка тэксту. Чытач-інтэрпрэтатар.

Праца над мовай мастацкага твора як сродак глыбокага спасціжэння літаратуры.

^ Асаблівасці мастацкай мовы. Маўленчая арганізацыя твора. Мова мастацкай літаратуры – нацыянальная мова, апрацаваная майстрамі мастацкага слова. Два асноўныя тыпы арганізацыі мовы мастацкага твора: вершаваны і празаічны. Слова ў кантэксце мастацкага твора.

^ Паэтычныя фігуры. Гіпербала. Гратэск. Літота. Ампліфікацыя. Анафара. Эпіфара. Аксюмаран. Алегорыя. Алагізм.

Паэтычныя тропы. Метафара. Метанімія. Сінекдаха. Параўнанне. Эпітэт. Адухаўленне. Перыфраза.

^ Паэтычная фанетыка. Алітарацыя. Асанансы. Гукаперайманне. Анаграма.

Сінтаксіс і інтанацыя як маўленчыя сродкі літаратуры. Парадак слоў у сказе. Інверсія. Клічныя і пытальныя знакі. Выкарыстанне сэнсавага працяжніка. Шматкроп’е. Паўза. Графічнае выдзяленне тэксту.

Эсэ. Яго асаблівасці. Жанравыя прыкметы. Прадмет, адрасант і адрасат у эсэ.

Віды эсэ па жанрава-стылістычнай форме:

  • эсэ-нататка (блізкая да газетнага жанру),

  • эсэ-мастацкая замалёўка, лірычная мініяцюра, эскіз з натуры,

  • эсэ-партрэт,

  • эсэ-біяграфія або аўтабіяграфія,

  • эсэ-ўспамін,

  • эсэ-дзённікавы запіс,

  • эсэ-водгук (выказвае меркаванне, роздум, але не прэтэндуе на разгорнутую і аргументаваную ацэнку),

  • эсэ-аповесць, эсэ-раман (азнаямленне ў агульных рысах з эсэістычным напрамкам у сучаснай літаратуры) і інш.

Асноўныя патрабаванні да эсэ:

  • канкрэтная тэма,

  • навукова-канкрэтная аснова,

  • падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання,

  • арыентацыя на жывую гутарковую мову,

  • права на дадумванне, фантазію, вымысел,

  • свабодная кампазіцыя,

  • камунікатыўнасць, адрасаванасць іншаму чытачу,

  • праблемнасць,

  • арыентацыя на мэту.

Выкарыстанне цытат і прэцэдэнтных тэкстаў пры працы над эсэ.

Практычная работа. Назіранне і абмеркаванне ўзораў. Калектыўная праца над стварэннем эсэ. Індывідуальнае напісанне эсэ і іх абмеркаванне вучнямі.

Водгук як суб’ектыўнае паведамленне пра твор з элементамі аналізу без усебаковай характарыстыкі тэксту (зместу і мастацкай структуры).

Мэты водгукаў: падзяліцца ўражаннямі, зацікавіць, пераканаць, даць ацэнку. Структура водгукаў (спецыфіка ўступаў, спецыфіка асноўнай часткі, спецыфіка заключэння). Схема працы над водгукам: азнаямленне  назіранне асэнсаванне  аналіз (сінтэз)  разважанне  абгрунтаванне (доказ)  тэзіс.

Патрабаванні да зместавага напаўнення водгукаў: выяўленне асноўнай тэматыкі і праблематыкі, бачанне аўтарскай пазіцыі, вызначэнне ролі сюжэта, кампазіцыі, разуменне ролі мастацкіх вобразаў, бачанне ролі выяўленчых сродкаў, абгрунтаванне асабістых ацэнак, моўнае і кампазіцыйнае афармленне, наяўнасць творчага характару, пісьменнасць (граматнасць).

^ Практычная работа. Назіранне і абмеркаванне ўзораў. Калектыўная праца над стварэннем водгукаў. Індывідуальнае напісанне водгукаў і іх абмеркаванне вучнямі.

Рэцэнзія як усебаковы аналіз, аб’ектыўная ацэнка мастацкага, навуковага і іншага твора, спектакля, кінафільма. Прыкладная структура рэцэнзіі: аўтар, загаловак, тэма, яе значнасць, асноўныя вобразы, значэнне твора, крытычныя заўвагі: чым захапляе твор, што з’яўляецца спрэчным.

Віды рэцэнзій: рэцэнзія на твор, рэцэнзія на зборнік (агульнае і адрознае), рэцэнзіі з дамінуючым накірункам, рэцэнзія на сачыненне, рэцэнзія на вусны адказ, рэцэнзія на навуковы артыкул, рэцэнзія на прагледжаны спектакль (тэлеспектакль, тэлефільм) і інш.

Знаёмства з асобнымі постацямі крытыкаў, літаратуразнаўцаў і іх асноўнымі працамі (рэцэнзіямі) (на выбар або па рэгіянальным падыходзе).

^ Практычная работа. Назіранне і абмеркаванне ўзораў. Калектыўная праца над стварэннем рэцэнзій. Індывідуальнае напісанне рэцэнзій і іх абмеркаванне вучнямі.

Прагназуемыя вынікі

  • павышэнне літаратурнага развіцця вучняў,

  • развіццё ўмення інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту,

  • удасканаленне ўмення бачання і разумення мастацкай функцыі мовы літаратурных твораў,

  • выпрацоўка ўмення доказна і аргументавана перадаваць чытацкія асацыяцыі і погляды,

  • веданне асноўных прыкмет водгукаў, эсэ, рэцэнзій,

  • уменне аналізаваць творчыя працы,

  • пашырэнне слоўнікавага запасу вучняў,

  • удасканаленне навыкаў камунікатыўнай дзейнасці,

  • удасканаленне навыкаў напісання розных жанраў творчых прац,

  • выпрацоўка інтэлектуальна-маўленчых уменняў,

  • развіццё асобы вучня ў цэлым і яго інтэлекту ў прыватнасці, развіццё гнуткасці мыслення, самастойнасці, даследчых навыкаў.

Літаратура

1. Белая, А. І. Методыка напісання эсэ : эсэ як жанр літаратурнай творчасці і форма самавыяўлення асобы / А. І. Белая // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 1. – С. 34 – 43.

2. Введение в литературоведение : учебник для вузов / под общ. ред. Л. М. Крупчанова. – 2-е изд., испр. – М., 2007.

3. Лепешаў, І. Я. Лінгвістычны аналіз мастацкага твора / І. Я. Лепешаў. – Мінск, 1982.

4. Маслова, В. А. Лингвистический анализ экспрессивности художественного текста / В. А. Маслова. – Минск, 1997. – 156 с.

5. Маслова, В. А. Филологический анализ художественного текста / В. А. Маслова. – Минск, 2000.

6. Новиков, Л. А. Художественный текст и его анализ / Л. А. Новиков. – М., 2003. – 304 с.

7. Парамонова, Л. Б. Жанры речи в курсе средней школы : практическое пособие / Л. Б. Парамонова. – Гродно, 2000. – 95 с.

8. Рагойша, В. Кантакты / В. Рагойша. – Мінск, 1982.

9. Рагойша, В. Паэтычны слоўнік / В. Рагойша. – Мінск, 2003.

10. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах : дапаможнік. – Мінск, 2001.

11. Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці : для школьнікаў і абітурыентаў / В. П. Рагойша. – Мінск, 2009. – 303 с.

12. Рагойша, В. П. На шляху да Парнаса : даведнік маладога літаратара / В. П. Рагойша. – Мінск, 2000. – 173 с.

13. Руцкая, А. В. Асаблівасці падрыхтоўкі да напісання эсэ і сачыненняў. – Беларуская мова і літаратура. – 2007. – № 9. – С. 31 – 36.

14. Руцкая, А. В. Жанры творчых прац па літаратуры : рэалізацыя камунікатыўнага навучання / А. В. Руцкая // Беларуская мова і літаратура. – 2005. – № 1. – С. 23 – 26.

15. Руцкая, А. В. Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў праз напісанне водгукаў на мастацкі твор / А. В. Руцкая // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе: матэрыялы рэсп. навук. канф. – Гродна : ГрДУ, 2004. – С. 117 – 122.

16. Руцкая, А. В. Шляхі актывізацыі аналітычна-пазнавальнай і маўленчай дзейнасці ў навучанні літаратуры / А. В. Руцкая // Надзённыя пытанні лінгвістыкі (да 75-годдзя праф. П. У. Сцяцко): матэрыялы міжнар. навук. канф. – Гродна : ГрДУ імя Я. Купалы, 2005. – С. 344 – 348.

17. Руцкая, А. В. Элементы прамоўніцкіх жанраў у аўтарскім наратыўным ракурсе // Автор как проблема теоретической и исторической поэтики : Сборник научных статей. – Мінск, 2007. – С. 30 – 34.

18. Словарь литературоведческих терминов. – М., 1971.

19. Федаровіч, Г. М. У краіне мастацкага слова / Г. М. Федаровіч. – Мінск, 2002. – 128 с.

20. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск, 2002. – 223 с.

21. Чернец, Л. В. Введение в литературоведение. Литературное произведение : Основные понятия и термины : учеб. пособие / Л. В. Чернец, В. Е. Хализев, С. Н. Бройтман и др.; под ред. Л. В. Чернец. – Москва, 1999.




Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы