Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы icon

Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы



НазваниеВіды творчых работ на ўроках беларускай мовы
Дата конвертации22.09.2012
Размер79.2 Kb.
ТипДокументы
источник










ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Бялкоўшчынскі дзіцячы сад – базавая агульнаадукацыйная школа”

Настаўніца пачатковых класаў

Пастарнак Карына Іванаўна



Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы

Да творчых работ па беларусквай мове ў пачатковай школе адносяцца пераказы і сачыненні, якія носяць толькі навучальны характар.

Пераказы: у 2 класе ў III, IV чвэрцях. па 1 пераказу,

у 3 класе па 1 пераказу ў кожным паўгоддзі,

у 4 класе па 1 пераказу ў кожным паўгоддзі.

Сачыненні вучні пачынаюць пісаць з 3 класа.

У 3 класе – па 1 сачыненню ў кожным паўгоддзі,

У 4 класе – па 1 сачыненню ў кожным паўгоддзі.

Пераказ – від работы па развіцці маўлення, які фарміруе ўменне дакладна перадаваць змест выказвання, ствараць тэкст на аснове прапанаванага. У працэсе напісання пераказу фарміруюцца камунікатыўныя ўменні, адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка вучняў, вядзецца работа па авалоданні сінтаксічнымі мадэлямі, удасканальваюцца правапісныя навыкі.

Пераказ – від работы па развіцці маўлення, які фарміруе ўменне дакладна перадаваць змест выказвання, ствараць тэкст на аснове прапанаванага. У працэсе напісання пераказу фарміруецца камунікатыўныя ўменні, адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка вучняў, вядзецца работа па авалоданні сінтаксічнымі мадэлямі, удасканальваюцца прапісныя навыкі.


Класіфікацыя і віды пераказаў

Па мэце правядзення:

  1. навучальны;

  2. кантрольны;

  3. з лінгвістычным заданнем.

Па спосабу перадачы зместу:

  1. блізкі да тэксту;

  2. выбарачны;

  3. з творчым заданнем.

Па адносінах да аб’ёму тэксту:

  1. падрабязны;

  2. сціслы;

Па ступені самастойнасці:

  1. з папярэдняй падрыхтоўкай;

  2. самастойны.

Па ўспрыманні тэксту:

  1. па праслуханым тэксце;

  2. па прачытанным тэксце;

  3. па тэксце, успрынятым на слых і зрокава.

Па адносінах да характару тэксту

(па тыпу і стылі маўлення):

  1. пераказ-апісанне;

  2. пераказ-разважанне;

  3. пераказ-апавяданне з элементамі апісання;

  4. пераказ тыпу характарыстыкі;

  5. пераказ у навуковым, мастацкім ці публіцыстычным стылі.

Па форме маўлення:

  1. вусны;

  2. пісьмовы.



Структура

ўрока падрыхтоўкі да навучальнага пераказу тэксту


Этапы ўрока

Змест працы

1. Арганізацыйны момант

Мабілізацыя ўвагі вучняў.

Паведамленне тэмы, пастаноўка задач урока.

Слова настаўніка.

2. Псіхалагічная падрыхтоўка да ўстрымання тэксту.

Суразмоўніцтва з вучнямі (кола пытанняў акрэсліваецца ў адпаведнасці з мэтай пераказу, этапам навучання, асаблівасцямі зместу тэксту).

Выкарыстанне сродкаў нагляднасці (кнігі, партрэты, магнітафонныя запісы) з мэтай стварэння эмацыйнага фону на ўроку.

Чэтанне тэксту настаўнікам.

3. Знаёмства з тэкстам.

Паралельнае праслухоўванне і чытанне тэксту вучнямі.

Самастойнае чытанне тэксту вучнямі.

4. Аналіз зместу тэксту.

Гутарка пра змест тэксту, у працэсе якой вучні павінны зразумець тэкст як тэматычнае і сэнсавае цэлае: вызначыць камунікатыўную зададзенасць, тэму і асноўную думку тэксту, убачыць аўтарскую пазіцыю, абгрунтаваць свае адносіны да ўспрынятага.

Суразмоўніцтва па праблемных пытаннях тэксту. Вылучэнне і асэнсаванне ў змесце галоўных фактаў. Складанне рабочых матэрыялаў (накіды, апорныя школы і словазлучэнні). Лексічная праца.

Падзел тэксту на часткі, вызначэнне падтэм. Назіранне за спосабамі сувязі частак і сказаў у тэксце, сродкамі іх выражэння.

Вызначэнне тэмы і галоўнай думкі кожнай часткі. Слоўная фармулёўка пунктаў плана. Афармленне плана.

Суаднясенне плана і зыходнага тэксту.

5. Аналіз структуры тэксту. Складанне плана.

Назіранні над словам у кантэксце, над асаблівасцямі выкарыстання марфалагічных і сінтаксічных сродкаў, над роляй вобразна выяўленчых сродкаў, над стылістычнымі асаблівасцямі тэксту ў цэлым. Асэнсаванне камунікатыўнай, лагічна-сэнсавай ролі моўных сродкаў у тэксце. Лінгвістычны эксперымент. Праца па пярэджанні арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.

6. Моўны разбор тэксту.

Рэдагаванне (паляпшэнне, удасканаленне, выпраўленне напісанага тэксту).

7. Паўторнае чытанне ці праслухоўванне тэксту.




8. Напісанне і апрацоўка чарнавога варыянту.





САЧЫНЕННЕ

Сачыненне – работа творчага характару, якая патрабуе дакладнага, аргументаванага і лагічна паслядоўтага выкладання ўласных думак на пэўную тэму. Пры напісанні сачыненняў выяўляюцца творчыя здольнасці вучняў, глыбіня іх ведаў, самастойнасць думак і выказванняў, уменне дакладна і вобразна выказваць свае пачуцці і думкі.

^ Сачыненне на ўроках мовы

Сачыненні, якія праводзіцца на ўроках мовы, у залежнасці ад тэматыкі падзяляюцца на дзве вялікія групы:

  1. сачыненні на лінгвістычныя тэмы;

  2. сачыненні на тэмы з жыцця (так званыя вольныя тэмы).

У метадычнай і вучэбна-метадычнай літаратуры пытанні падрыхтоўкі вучняў да напісання сачыненняў розных жанраў дастаткова поўна распрацаваны (гл. спіс літаратуры па тэме).

Урок. на якім пішацца сачыненне, не мае статычнай структуры: усё залежыць ад таго, над сачыненнем якога тыпу праводзіцца праца. Напрыклад, пры правядзенні сачынення па карціне асноўная ўвага надаецца аналізу зместу твора жывапісу (гутарка па карціне), пасля чаго арганізуецца лексіка-граматычная праца (падбор апорных слоў, словазлучэнняў), складанне плана і запіс тэксту. Пры правядзенні сачынення паводле ўяўлення вялікае значэнне мае падрыхтоўчая праца на папярэдніх уроках: чытанне тэкстаў, назіранні, вусныя выказванні і г.д. На самім уроку ставіцца задача, даюцца парады адносна таго, як лепш справіцца з ёй (удумацца ў тэму, вызначыць галоўную думку, скласці план, запісаць тэкст на чарнавік, выправіць недахопы і ўдасканаліць напісанае, запісаць тэкст на чыставік).

У адпаведнасці з канцэпцыяй развіццёвага, асобасна арыентаванага навучання арганізацыя працы над сачыненнем мае свае асаблівасці. Па традыцыйнай методыцы дзейнасць вучняў на ўроках развіцця звязнага маўлення часцей за ўсё носіць аднабаковы характар: дзеці або застаюцца самнасам з пастаўленай дыдактычнай задачай без належнай дапамогі дарослага, або дарослыя “выкарыстоўваюць настолькі актыўную, масіраваную зместавую і лексіка-граматычную падрыхтоўку”, што заціскаюць творчыя здольнасці дзяцей у вызначанае імі рэчышча, не даючы раскрыцца гэтым здольнасцям, самавыявіцца асобе.

Метадычную схему працы над сачыненнем можна ўмоўна паказаць так:

  1. слуханне (чытанне) тэксту-узору;

  2. аналіз тэксту ў працэсе суразмоўніцтва;

  3. творчы запіс тэксту па частках;

  4. камунікатыўныя практыкаванні;

  5. усведамленне дыдактычнай мэты, звязанай са стварэннем уласнага тэксту на пэўную тэму;

  6. праца над вусным тэкстам у парах;

  7. праца над пісьмовым тэкстам (чарнавы варыянт);

  8. палепшанне напісанага, праверка (самаправерка, узаемаправерка);

  9. запіс тэксту.

Напрыклад, у 4 класе найбольш рацыянальны шлях заключаецца ў арганізацыі падрыхтоўчай працы на аснове тэксту-ўзору. Пры гэтым маецца на ўвазе не ўзорны тэкст лепшага сачынення вучня, а мастацкі тэкст пісьменніка. Як і ў методыцы працы над пераказам, тэкст на ўроках падрыхтоўкі да сачынення выкарыстоўваецца менавіта як узор, а не як апора.

Заўважым: вучням даецца не арыенцір для дзеяння, а паказваецца праклад таго, як можна расказаць пра пэўную падзею, з’яву, удала выкарыстоўваючы моўныя сродкі і веды аб пабудове тэксту.


Класіфікацыя і віды сачыненняў

Па мэце правядзення:

  1. навучальныя;

  2. кантрольныя;

  3. з граматычным заданнем.

Па крыніцы і характару матэрыялу:

  1. на аснове жыццёвага вопыту вучняў;

  2. на аснове літаратурных твораў;

  3. на аснове кінафільмаў, тэлеперадач, твораў жывапісу, тэатральных пастановак;

  4. на аснове асабістых назіранняў;

  5. на аснове фантазіі.

Па аб’ёму гатовага тэксту:

  1. разгорнутае;

  2. мініяцюра.

Па тэматыцы:

  1. на літаратурную тэму;

  2. на лінгвістычную тэму;

  3. на вольную тэму.

Па спосабу выкладу думак:

  1. апісанне, апавяданне або разважанне;

  2. сачыненне змешанага тыпу маўлення;

  3. нататка, рэцэнзія, рэпартаж, нарыс, навуковае паведамленне.

Па стылі:

  1. мастацкае;

  2. навуковае;

  3. дзелавое;

  4. публіцыстычнае.

Па ступені самастойнасці:

  1. з працяглай падрыхтоўкай;

  2. без папярэдняй падрыхтоўкі;

  3. самастойнае.



^ ПРЫКЛАДНАЯ СХЕМА ЎРОКА ПАДРЫХТОЎКІ ДА НАПІСАННЯ САЧЫНЕННЯ



Этапы ўрока

Змест працы

1. Арганізацыйны момант

Мабілізацыя ўвагі вучняў. Паведамленне тэмы, пастаноўка задач урока.

2. Псіхалагічная падрыхтоўка да працы па тэме сачынення.

Паведамленне тэмы сачынення (шырокая тэма, вузкая тэма). Асэнсаванне тэмы, вызначэнне яе межаў.

Пастаноўка праблемных пытанняў, гутарка па тэме сачынення. Асэнсаванне ідэі сачынення.

3. Падрыхтоўка рабочых матэрыялаў.

Чытанне тэкстаў розных жанраў і стыляў, моўны аналіз тэкстаў. Пераказ тэксту. Вусныя і пісьмовыя адказы на пытанні. Выкананне лексічных і стылістычных практыкаванняў (лексіка-семантычная групоўка слоў, тэматычная групоўка слоў, праца са слоўнікамі розных тыпаў, стылістычнае рэдагаванне тэкстаў).

Разгляд і аналіз твораў выяўленчага мастацтва.

Праслухоўванне музычных твораў. Вусныя выказванні вучняў.

Адбор патрэбнага матэрыялу (падбор фактаў, прыкладаў, фармулёўка вывадаў).

Сістэматызацыя матэрыялу.

Складанне плана сачынення. Напаўненне частак сачынення. Прадумванне пераходу ад адной часткі да другой, заключэнне сачынення.

4. Праца над кампазіцыйнай будовай сачынення.

Пісьмовае афармленне сачынення.

5. Стварэнне тэксту сачынення, запіс чарнавога варыянту.

Праверка дакладнасці ўжывання слоў і іх спалучэння.

Праверка фразы на слых. Выпраўленне арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.

6. Удасканаленне напісанага.






^ ЯК НАПІСАЦЬ ПЕРАКАЗ

  1. Уважліва 2-3 разы прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму, асноўную думку, запомніце галоўныя падзеі.

  2. Высветліце значэнне незразумелых слоў. Выпішыце з тэксту цяжкія для напісання словы.

  3. Адшукайце ў тэксце пачатак, асноўную і заключную часткі. Складзіце план тэксту.

  4. Вусна перакажыце тэкст па плане.

  5. Запішыце пераказ у сшыткі. Не забывайце пачынаць раскрыццё кожнага пункта плана з чырвонага радка.



ЯК НАПІСАЦЬ САЧЫНЕННЕ

  1. Пішы на тэму.

  2. Складзі план, раскрывай тэму па плану.

  3. Лагічна звязвай асобныя часткі плана і карыстайся чырвонымі радкамі.

  4. Адказвай на тэму поўна.

  5. Разважай, гэта значыць вылучаныя палажэнні пацвярджай фактамі, вывадамі.

  6. Умела цытуй.

  7. Умела выкарыстоўвай мастацкую асаблівасць пісьменніка (пейзаж, партрэтныя характарыстыкі і інш.)




Похожие:

Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconЛітаратурны турнір па творчасці
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага І ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення...
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconГэты няпросты просты сказ вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VIII класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Толькі ў сказах дзякуючы камунікатыўнай мэце актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць І выразнасць словы І іх формы. Таму сказу...
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconТэма. Фразеалаг I чнае багацце беларускай мовы
Настаýнiк паведамляе тэму I мэты ýрока, знаёмiць вучняý з фразеалагiчнымi слоýнiкамi
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconУладзімір уладзіміравіч сауліч член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Працаваў настаўнікам беларускай мовы І літаратуры ў в. Азярцы Глыбоцкага раёна, на раённым радыё
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconТэма: “Службовыя часціны мовы” «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconВусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова”
Мэта: раскрыць шматграннасць І прыгажосць беларускай мовы, развіваць творчыя здольнасці вучняў, выхоўваць любоў І павагу да роднага...
Віды творчых работ на ўроках беларускай мовы iconБеларуская мова 1 клас (вусны курс) Раздзел І. Вучымся слухаць і вымаўляць (10 г.) Задачы раздзела
Мэта: вучыць адрозніваць на слых рускую і беларускую мовы, арганізаваць назіранне за асаблівасцямі вымаўлення ў беларускай мове,...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы