Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет”
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” icon

Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет”



НазваниеМадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет”
Дата конвертации22.09.2012
Размер210.05 Kb.
ТипУрок
источник


Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек і свет”

па тэме “Ад батлейкі—да паланеза”


Настаўнік—Ядзевіч Ірына Зыгмундаўна

Прадмет—“Чалавек і свет”

Клас—4

Узровень навучання—базавы

Віды вучнёўскай дзейнасці на ўроку:

  • франтальная;

  • індывідуальная;

  • парная;

  • групавая.

Тып урока: урок вывучэння і першаснага замацавання ведаў

Месца ўрока—дванаццаты ўрок па раздзеле “Гісторыя Беларусі ў паданнях, падзеях, імёнах”.

Абсталяванне і матэрыялы: відэапраектар, партрэты “Славутыя імёны Беларусі”, гістарычныя даведкі, памяткі-пасведчанні “Знаўцы батлейкі і паланезу”, батлеечныя лялькі, радавод Агінскага, схема сядзібы Агінскага, індывідуальныя “барометры” самаацэнкі, запіс паланеза К. Агінскага “Развітанне з Радзімай”.


Тэма : “Ад батлейкі—да паланеза”

Мэта ўрока:

гатоўнасць вучняў у канцы ўрока ведаць: развіццё тэатральнага мастацтва ў Беларусі;

умець: вызначаць ролю гістарычных дзеячаў 17-18стст. у гісторыка-культурнай спадчыне нашага на-

рода.


^ Задачы асобаснага развіцця: (вынятка з місіі школы, мадэлі выпускніка пачатковай школы)

1.Арганізаваць сітуацыі:

  • для самавызначэння вучняў на вынік пазнавальнай дзейнасці на ўроку;

  • па развіцці самаарганізацыі, самакантролю, сама-

карэкцыі, самапрэзентацыі вучняў.

^ 2. Стварыць умовы для:

  • развіцця камунікатыўных здольнасцей вучняў;

выхавання у вучняў патрыятызму, пачуцця гонару за слынных людзей нашай Бацькаўшчыны


^ 1) Арганізацыйна-матывацыйны этап урока

а) Пралог да ўрока—экскурс-рэтраспекцыя


Народ мой вечны, як зямля,

Я- зерне ў глыбіні народа.

Рака пачынаецца з ручаін. Дрэва мае карані. Чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з пашаны да яе спадчыны, з ведання сваёй гісторыі, з любові да матчынай мовы. Гэта самыя неабходныя ўмовы, каб людзьмі між людзей пачувацца.

Я прапаную вам наведаць “^ Гістарычную галерэю. Асветнікі зямлі беларускай” і яшчэ раз нагадаць славутыя імёны культурных дзеячаў нашай зямлі беларускай. Імёны, якімі мы ганарымся, якія ведае ўвесь свет.

^ Выдатны беларускі першадрукар і асветнік

Францыск Скарына. (Нарадзіўся ў Полацку, вучыўся ў Вільні і Кракаве, закончыў універсітэт у італьянскім горадзе Падуі,атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Першая кніга, якая выйшла на беларускай мове называлася “Псалтыр”. За 3 гады выдаў 23 кнігі Бібліі ў сваім перакладзе на беларускую мову. Да кніг Бібліі асветнік пісаў прадмовы і пасляслоўі, па якіх просты люд вучыўся чытаць і пісаць, набіраўся розуму і “добрых нораваў”. Чалавек бліскучага розуму. У Італіі, ў зале “Сарака” сярод знакамістасцей усяго свету другім на покуце змешчаны партрэт

нашага земляка).

^ Прадаўжальнік справы Скарыны. Друкар і вучоны. Заснавальнік друкарні ў Нясвіжы.

Сымон Будны. (У 1562 г Сымон Будны надрукаваў першую кнігу ў Нясвіжы на беларускай мове аб хрысціянскай веры. Ён лічыў, што ўсе людзі, багатыя і бедныя, павінны быць роўнымі перад законам і жыць у міры. Аднак калі неабходна, то трэба бараніць сваю Радзіму. Ён заклікаў шанаваць беларускую зямлю і матчыну мову. Сёння ў Нясвіжы побач з былой друкарняй стаіць помнік Сымону Буднаму. Друкар горда трымае ў адной руцэ кнігу, быццам запрашае яе пачытаць.

^ За красамоўства гэтую асобу сучаснікі назавалі Златавустам.

Кірыла Тураўскі. ( Нарадзіўся ў Тураве. Каб замаліць людскія грахі, Кірыла Тураўскі стаў пустэльнікам. Ён добраахвотна зачыніўся ў высокай драўлянай вежы на беразе Прыпяці. Доўгія месяцы туды яму насілі толькі ваду і хлеб. У гэты час ён напісаў малітвы, якія вядомы і цяпер).

Князёўна-манашка, па волі якой пабудавана царква, што сёння называецца Спаса- Ефрасіннеўскай.

^ Ефрасіння Полацкая. (Ефрасіння Полацкая—наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў. Заснавала жаночы і мужчынкі манастыры. Яна збірала вакол сябе таленавітых людзей. Па яе заказу полацкі дойлід Іаан пабудаваў царкву Спаса, а ювелір Лазар Богша стварыў крыж – бясцэнную святыню беларусаў (дэманструю выявы царквы і крыжа).

Восем стагоддзяў мінула, а славаЕфрасінні не знікла. Яе духоўны подзвг жыве ў сэрцах людзей, асвятляючы іх шлях.

( ^ Гучыць музыка (скрыпка): грае вучаніца, настаўнік паведамляе)

Жыў на свеце Музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы.

Плача скрыпка, льюць людзі слёзы… А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах людзей і тады іграў моцна, гучна… І людзі падымалі апушчаныя галовы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы.

Але прыйшоў час, і музыкі не стала… Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. І з-памеж таго народу, катораму ён калісь іграў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе.

Паводле М. Багдановіча.

Сёння на ўроку мы гутарым пра вялікае і прыгожае ў жыцці людзей—тэатр і музыку. Мы паспрабуем дазнацца, як узнік і развіваўся народны лялечны тэатр—батлейка, як тэатральнае мастацтва стала прафесійным. Мы высветлім , якія гістарычныя дзеячы Беларусі ўнеслі значны ўклад у развіццё тэатральнага і музычнага мастацтва.

^ Ад батлейкі – да паланеза”—так гучыць тэма ўрока.

я прапаноўваю міні-конкурс на самае цікавае пытанне па тэме ўрока

Толькі сваё пытанне вы агучыце ў канцы урока. Згодны?


^ 2) Інфармацыйна-пошукавы этап

а) Лялечны тэатр – батлейка

авайце падсумуем здабыткі групы вучняў-даследчыкаў, якія пазнаёмяць нас з гэтым старажытным відам беларускага мастацтва

1 вучань

Беларускі народны тэатр батлейка з’яўляецца адным са старажытных відаў беларускага мастацтва. Батлейка ўзнікла ў 16 ст. Назва батлейкі паходзіць ад горада Віфлеем, дзе , згодна біблейскай легендзе, нарадзіўся Ісус Хрыстос.Як жа выглядала батлейка?

На тэрыторыі Беларусі самай распаўсюджанай была двух’ярусная батлейка з простымі дэкарацыямі. Сустракаліся батлейкі, якія нагадвалі царкву. Але ў большасці выпадкаў батлейкі ў асноўным былі падобныя на шафу з дзвярыма ў выглядзе хаткі ці царквы з дахам, на якім быў купал з крыжам. Батлейка мела гарызантальныя яруссцэны, кожная з якой мела прастору для ваджэння лялек.

2 вучань

Афармленню батлейкі надавалася вялікае значэнне. З даўніх часоў захаваліся яго характэрныя рысы. Батлейка ўпрыгожвалася каляровай паперай, геаметрычнымі фігурамі з саломы, паперы, разьбой і вышыўкай. Сама батлеечная скрыня выраблялася з фанеры таўшчынёй 3 мм і драўляных рэек (2,5 мм х 2,5 мм ці 3 мм х 3мм). Перакладзіна ўстаўлялася ў адпаведныя адтуліны бакавых рам . Яна служыла для ўмацавання шырмы з матэрыялу. Затым устаўляліся полачкі, якія служылі верхнім і ніжнім ярусамі.

Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай, вадзіў лялькі, гаварыў тэкст, падбіраючы голас персанажа. Батлеечнік звычайна быў таленавітым артыстам—самародкам. Іншы раз яму дапамагалі музыканты. Яны ігралі на дудках, цымбалах, скрыпках, бубнах, гармоніках.

3 вучань

Лялькі вырабляліся з дрэва, у асноўным з ліпы і вярбы, тканіны, каляровай паперы. Валасы, бровы і вусы рабілі з лёну і аўчыны. Вопратку для лялек шылі з тканіны.

Пры вырабе лялек неабходна было вытрымліваць пэўныя памеры, прымаючы да ўвагі, што скрыня двух’яруснай батлейкі была 95х91 см, а вышыня рабочых сцен складала 29-30 см. Таму лялька павінна была быць не больш за 28 см, а ў сярэднім была 23 см. Але існавалі і вялікія памеры лялек—да 35 см. Гэта звычайна рабілася тады, калі батлеечнік хацеў падкрэсліць адмоўныя рысы персанажа. Такога памеру была, на прыклад,

лялька Сатана.

4 вучань

Многія гады адзінай пастаноўкай батлеечнікаў была п’еса “Цар Ірад”. Страшны Ірад даведаўся, што нарадзіўся хлопчык, які стане замест яго царом. І ён загадвае знішчыць усіх хлопчыкаў да 3 гадоў. Аднак таго хлопчыка, Ісуса Хрыста, выратоўваюць пастухі.

Пазней батлеечнікі пачалі паказваць камічныя сцэнкі з народнага жыцця, у якіх шмат было песень, танцаў. Героямі гэтых сцэн былі: фанабэрысты шляхціч, гультай-п’яніца, злодзей, доктар- шарлатан, хітры карчмар і інш. Сатырычным героям проціпастаўляўся селянін, які быў працавіты, кемлівы, вясёлы. Жылі гэтыя спектаклі доўга, іграліся па некалькі разоў. Захаваліся іх назвы: “Мацей і доктар”, “Антон з казой і Антоніха”, “Вольскі—купец польскі”.

^ Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне. Іх сустракалі як самых дарагіх гасцей. Асабліва радаваліся дзеці. Бо ў лялечным тэатры было столькі таямнічага і непаўторна.

-Дзеці, а жадаеце убачыць батлейку зараз? Для вас—сюрпрыз.

(Інсцэніроўка казкі “Як курачка пеўніка ратавала?” з выкарыстаннем батлейкі і лялек)

-Звяртаю ўвагу вашу на тып батлеечных лялек. На тэрыторыі Беларусі атрымала распаўсюджванне пяць асноўных тыпаў батлеечных лялек. Да першага тыпу можна аднесці пальчаткавую ляльку, якая надзявалася на руку. Рука ў сваю чаргу станавілася “целам”лялькі.

^ Да другога тыпу адносяцца трысцянёвая лялька, якая цяпер выкарыстоўваецца ў асноўным у лялечных тэатрах. Гэты тып лялькі водзяць пры дапамозе механічнай машынкі—гапіта , якая замацоўвалася на патыліцы лялькі.

^ Да трэцяга, найбольш складанага тыпу канструкцыі адносіцца лялька-марыянетка. Вадзілася яна пры дапамозе нітак, якія былі прымацаваны да яе галавы, рук, ног і тулава. Ніткі прывязваліся да спецыяльнай механічнай канструкцыі, якой маніпуліраваў батлеечнік.

Нягледзячы на існаванне розных тыпаў лялек, самы распаўсюджаны быў шпянёвы тып лялек. Металічны прут ці шпянёк вырабляўся з дроту, потым устаўляўся ў тулава лялькі. Калі шпянёк вырабляўся з тоўстага дроту, то ён насаджваўся на драўляную ручку. Лялька водзіцца пры дапамозе шпянька. Рукі і ногі пры гэтым свабодныя.

-Акцёры-лялечнікі. Паразважаем аб іх майстэрстве.

(Іх майстэрства—справа складаная. “Вадзіць ляльку—усё роўна, шо іграць на скрыпцы”. Акцёр лялек павінен умець танцваць, спяваць, быць творчай асобай.)

-А зараз да сваіх таямніц вас вас далучае загадкавы гласарый акцёраў-

Лялечнікаў.

Адгадай загадку” (прагляд слайдаў :муз. інстр.)

Якія музычныя інструменты выкарыстоўваліся ў батлейцы? Я зачытваю азначэнні музычных інструментаў. Паспрабуйце назваць іх.

  • Старажытны струнна-шчыпковы інструмент. (Ліра.)

  • Інструмент, які атрымаў сваю назву ад імя старажытнага спевака-казачніка. (Баян.)

  • Струнны смычковы інструмент высокага гучання. (Скрыпка.)

  • Драўляны духавы інструмент журботнага, высокага гучання. (Жалейка.)

  • Струнны ўдарны інструмент. (Цымбалы.)

(Звяртаю ўвагу вучняў на апорныя веды вучняў)

Так ці не?”(на “барометрах” самаацэнкі вучні пазначаюць + або -)

^ Народны лялечны тэатр, або батлейка, з’явіўся ў 16 ст . (Так)

Выступленне батлеечнікаў заўсёды суправаджалася музыкай. (Не)

Батлеечнікі паказвалі сцэны з народнага жыцця. (Так)

Лялькі для батлейкі вырабляліся толькі з тканіны. (Не)

^ Батлеечнікі вандравалі па ўсёй краіне. (Так)

Самы распаўсюджаны тып лялек у батлейцы—шпянёвы. (Так)

Батлеечнікі праслаўлялі ў сваіх сцэнках хітрых, фанабэрыстых людзей. (Не)

-Каго высмейвалі батлеечнікі ў сцэнках?

-Хто ім супрацьпастаўляўся?

(самаправерка: вучні падлічваюць колькасць правільных адказаў і пазначаюць колькасць балаў на “барометрах” самаацэнкі)

-Назавіце дату ўзнікнення батлейкі.

-Але ніводнае сапраўднае мастацтва не можа знікнуць бясследна. У наш час , пасля доўгіх гадоў маўчання, батлейка пачала адраджацца. У сучасны час існуе тэатр лялек у Мінску, Віцебску, прафесіянальны тэатр “Батлейка” існуе і ў г. Маладзечна. Спадзяюся, у бліжэйшы час мы зможам там пабываць.

Прадоўжым сказ:

“Мяне ўразіла, што…”

“Я хацеў бы, каб…”

б) Сімяон Полацкі (перад дзецьмі план майго паведамлення; у працэсе знаёмства з матэрыялам вучні пазначаюць апорныя словы і выразы: 1 рад- 1 пункт плана, 2 рад- 2 пункт плана, 3 рад- 3 пункт плана.)

(Да класнай дошкі прымацоўваю партрэт С. Полацкага)

-Старажытны беларускі горад Полацк даў свету яшчэ аднаго славутага чалавека. ^ Праслаўлены ў вяках палачанін, асоба натхняючая і загадкавая, паэт, асветнік, педагог, прапаведнік—Сімяон Полацкі.

(дадзены матэрыял тлумачыць настаўнік).

-Дзеці, перад намі паўстае праблемнае пытанне : чаму? “Праслаўлены ў вяках палачанін”. Спадзяюся, вы зможаце растлумачыць. А зараз слухаем маё паведамленне.

Нарадзіўся славуты палачанін у 1629 годзе. 5 ліпеня 1656г ў г. Полацк прыязджае рускі цар Аляксей Міхайлавіч. Перад царом выступаюць дзеці школьнага тэатра пад кіраўніцтвам Сімяона. Цар заўважае маладога таленавітага настаўніка і запрашае яго ў Маскву. У 1664 г. С. Полацкі пераязджае ў Маскву. Ён афіцыйна прызначаецца выхавацелем і настаўнікам царскіх дзяцей: царэвічаў Аляксея, Сімяона, Фёдара, царэўны Соф’і.

За ўсімі будзённымі клопатамі Сімяон не забывае свайго вышэйшага прызначэння—пісаць вершы.

Сімяона Полацкага па праву можна назваць і заснавальнікам тэатра. Па просьбе царыцы Наталлі Кірылаўны ён напісаў некалькі п’ес на біблейскія сюжэты. Для свайго тэатра Сімяон выбіраў акцёраў сам. Спачатку ў тэатры было 26 акцёраў. Амаль усе яны былі беларусы па паходжанню і жылі ў Маскве. Але вельмі хутка трупа прыдворнага “Крамлёўскага тэатра павялічылася да 60 чалавек. З “Крамлёўскага” і пачаўся рускі прафесійны тэатр.

Сімяон Полацкі стварыў праект першай вышэйшай навучальнай установы ў Маскве—Акадэміі. Паводле гэтага праекта царэўна Соф’я пазней адкрые Славяна-грэка-лацінскую акадэмію.

Сімяон Полацкі ў 1679 г адкрывае асабістую друкарню ў Маскве. Першай кнігай, выдадзенай у гэтай друкарні, быў “Буквар”.

Як асоба духоўная Сімяон Полацкі займаўся стварэннем пропаведзяў. Усе яны аб’яднаны ў зборнікі “Абед душэўны” і “Вячэра душэўная”.

Летам 1680 г. Сімяон вельмі сур’ёзна захварэў. Ён нават не прысутнічаў на вянчанні цара Фёдара з Агаф’яй Грушэцкай. Хаця ўсе ўжо прывыклі, што на ўрачыстасцях, прысвечаных самым значным падзеям у жыцці царскай сям’і, першым каля цара садзіўся не вяльможны баярын, а сціплы палачанін у манаскім адзенні.

25 жніўня 1680 г. Сімяон Полацкі памірае . Па загаду цара Фёдара “возлюбленный ученик» Сімяона Полацкага Сільвестар Мядзведзеў склаў надмагільны верш—эпітафію. Царом быў прыняты толькі пятнаццаты варыянт верша. 14 разоў Сільвестар Мядзведзеў перапрацоўваў свой тэкст. Паводле гэтай эпітафіі, славуты палачанін быў “…муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны”.

За сваё жыццё Сімяон Полацкі сабраў вялікую па тых часах бібліятэку. Паводле завяшчэння асветніка яго бібліятэка павінна была быць падзелена паміж чатырма манастырамі: Маскоўскім , Кіеўскімі і Полацкім. Гэта была апошняя даніна Радзіме. Сімяон хацеў, каб у Полацку пры брацкай школе Богаяўленскага манастыра была навуковая бібліятэка.

^ У 1980 годзе імя Сімяона Полацкага па рашэнню Юнеска было ўнесена ў каляндар міжнародных дат славутых дзеячаў славянскай культуры.

25 сакавіка 1994 г. у Полацку адкрыўся музей-бібліятэка Сімяона Полацкага.

-Дзеці, жадаеце здзейсніць завочнае падарожжа ў музей-бібліятэку?

(Паказ слайдаў. Кароткае каменціраванне.)

За ўзор узяты інтэр’ер заходнееўрапейскай бібліятэкі 17 ст. : кніжныя шафы, размешчаныя ў 2 ярусы, бюсты філосафаў, чытальная зала і глобус, самы вялікі ў Беларусі. У музейных вітрынах можна ўбачыць кнігі, факсімільныя копіі рукапісаў, фігурных вершаў, п’ес Сімяона Полацкага, старадрукі 17-18 ст.Фонд музея-бібліятэкі складае звыш 15 тыс. адзінак.

Імі карыстаюцца навуковыя супрацоўнікі адзінаццаці полацкіх музеяў і студэнты старэйшых курсаў Полацкага універсітэта. У памяшканні музея-бібліятэкі праводзяцца навуковыя канферэнцыі, у тым ліку міжнародныя, прэзентацыі новых кніг беларускіх аўтараў, музейныя заняткі для полацкіх школьнікаў.

Віктарына “Ці ведаеце вы…” дапаможа нам вылучыць галоўнае з усяго пачутага. Я, спадзяюся ,інфармацыя для вас была карыснай, цікавай, пазнавальнай. А хто быў самым уважлівым?

1.У якім годзе нарадзіўся Сімяон Полацкі? (1629)

2. У Полацку Сімяон стварыў школьны… (тэатр)

3. Па запрашэнню каго Сімяон трапляе ў Маскву?

4.У Маскве Сімяона назвалі… (Полацкім)

5. Калі Сімяон прыязджае ў Маскву ён афіцыйна прызначаецца кім? (настаўнікам і выхавацелем царскіх дзяцей)

6. Хто быў акцёрам у тэатры Сімяона? (акцёраў ён выбіраў сам, у асноўным—беларусы)

7. Як называлася першая кніга, якая была выдадзена ў друкарні Сімяона.(“Буквар”)

8. Праект якой установы стварыў Сімяон Полацкі? (Акадэміі)

9. У якім годзе у Полацку адкрыўся музей-бібліятэка? (1994г.)

10.Колькі адзінак твораў змяшчае фонд бібліятэкі?

Сімяон Полацкі. Хто ён? (На дошцы змяшчаю характарыстыкі)

Можна карастацца падказкай

П,э, т, а.

П,г, г,о,е, д, а.

А, в, е, с, к, т, і, к.

П, п,в,д, н, к, і,р, а, а, д.

^ Паэт, педагог, асветнік, прапаведнік. Асоба загадкавая і натхняючая.

Хвілінкі разважання

-Адказваем на праблемнае пытанне: Сімяон Полацкі—“праслаўлены ў вяках палачанін”. Чаму?

Факталогія

У 16 ст.—батлейка.

У 17 ст. – тэатры у школах. Адзін са стваральнікаў школьнага тэатра- Сімяон Полацкі.

(на “барометрах” самаацэнкі ацаніце сваю актыўнасць)

Фізкультхвілінка.

в) Беларускі тэатр

цягам часу на тэрыторыі Беларусі з’явіўся сапраўдны тэатр. Адным з самых прыгожых і велічных тэатраў быў тэатр у горадзе Слоніме, які арганізаваў і пабудаваў буйны палітычны дзеяч, шчодры мецэнат, пісьменнік, жывапісец,кампазітар і музыкант Міхал Казімір Агінскі. Акрамя таго, Агінскі адкрыў школу “Дэпартамент балетных дзяцей”, дзе акрамя танцаў вучылі чытанню і пісьму дзяцей прыгонных.

(У гістарычную галерэю прымацоўваю яшчэ адзін партрэт -- Казіміра Агінскага).

-Запрашальны позірк , звернуты да нас, і працягнутая ў бок сцэны рука клічуць наведаць слонімскі тэатр, заснавальнікам якога быў Казімір Агінскі.

(Дэманстрацыя слайда. Слонімскі тэатр)

-Пазнаёміцца з беларускім тэатрам нам дапаможа матэрыял падручніка на стар. 75. Праца па падручніку. Чытаем.

(Вучань знаёміць з дадатковай інфармацыяй)

У 1780 г. быў узведзены тэатр “Новы дом оперы”. Тэатр пабудавалі з цэглы. Гэта быў масіўны прамавугольны будынак з вялікай глыбокай сцэнай. Тэатр меў вялікія двухстворкавыя дзверы, праз якія глядач трапляў у партэр, а ў залы ў абодва бакі ішлі драўляныя сходы да лож. Найбольш прывабнай была цэнтральная ложа, упрыгожаная арнаментальным бардзюрам. Кожная ложа мела паркетную падлогу і невялікі камін. Вялікую цікавасць выклікала сцэна, якая дзялілася ўпоперак: пярэдняя прызначалася для артыстаў, а задняя на выпадак неабходнасці паказу караблёў. Па сапраўднай вадзе лодкі выплывалі на сцэну. Вада падступала па трубах, пракладзеных да самай сцэны. Калі неабходны быў паказ якой-небудзь бойкі, гэта частка сцэны закрывалася дошкамі . Тэхнічныя магчымасці сцэны дазвалялі паказваць гледачам і два фантаны, якія пачыналі біць на сцэне і асвятляцца бенгальскімі агнямі. Акрамя таго, часта мяняліся дэкарацыі.

У тэатры працаваў выдатны аркестр. У нотнай кладоўцы захоўваліся ўсе выдатныя творы опернага матацтва 18 ст. Лік іх ураджвае: 60 опер, 18 балетаў, 3 музычныя камедыі, 253 сімфоніі і звыш 460 іншых музычных твораў.

Гульня “Пытанне—адказ”.(па матэрыялу падручніка і гістарычнай даведкі вучні задаюць адзін аднаму пытанні і адказваюць на іх)

Практыкаванне “Прадоўжы сказ”

Шырокую вядомасць набыў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра…(Агінскага). Тэатр пабудавалі з …(цэглы). На сцэне гэтага тэатра можна было раз’язджаць на…(конях). Задняя частка сцэны магла запаўняцца … (вадой). Калі было патрэбна, на сцэну выплывалі лодкі і нават …(караблі). У тэатры працаваў выдатны… (аркестр).

(самакантроль, на “барометрах” самацэнкі пазначаем колькасць балаў па колькасці правільных адказаў)

Чароўны край”—так называў тэатр А. С. Пушкін. Як вы думаеце, чаму?

(Асобую цудоўную прастору ствараюць у тэатры музыка, танец, тэкст.

Тэатр адкрывае для гледача дзівоснае, мы атрымліваем моцны штуршок для ўласнай творчасці, задумваемся над сэнсам уласнага жыцця, імкнёмся зрабіць яго прыгожым і змястоўным.)

-На днях выйшла ў свет кніга гісторыка і даследчыка С. Чыгрына “Тэатр у Слоніме”. У ёй апісана гісторыя тэатральнага мастацтва г. Слоніма з часоў М. К. Агінскага і да нашых дзён.

г) Паланез К. Агінскага

У Залессі, маляўнічым куточку зямлі беларускай, у палацы, ля старога фартэпіяна дагараюць свечкі. Музыканты ўжо даўно разышліся, але чароўныя гукі сумнай і адначасова мужнай мелодыі паланеза ўсё яшчэ лунаюць у мяккім вечаровым сутонні. Яны нібыта прыпыняюць няўмольную плынь часу і ўваскрашаюць старонкі жыцця старадаўняга княскага роду…

У віры стагоддзяў не згасае агеньчык памяці аб велічным родзе Агінскіх. ^ Мужных ваяроў і ўплывовых палітыкаў зрабіла несмяротнымі любоў да вечнай прыгажосці. Помнікам гэтай сям’і, якога не зруйнуе бязлітасны час, сталі няўлоўныя гукі музыкі—самага непасціжнага з мастацтваў…

(Гучыць паланез “Развітанне з Радзімай”)

Аўтар гэтага папулярнага музычнага твора пляменнік Міхала Казіміра Агінскага—Міхал Клеафас Агінскі.У 1802 годзе М. К. Агінскі жыве ў мястэчку Залессе, што каля Смаргоні. Пасля падаўлення паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1822 годзе Агінскі вырашае пакінуць свой дом і свой край. У гэты час і нараджаецца сусветна вядомы твор.

-Каму прысвячае твор аўтар? (Радзіме)

-Паланез напоўнены смуткам і трывогай. Чаму? (Аўтар развітваецца з Радзімай)

-Што адчуваў аўтар, складаючы музыку?

-Якія вобразы ўяўляліся вам?

- Успомнім нашу летнюю вандроўку “У госці да Агінскага”.

Мы з захапленнем слухалі змястоўныя аповеды Сяргея Іванавіча: пра сям’ю Агінскага, яго настаўніка, сяброў. Сюды з’язджаліся знакамітыя грамадзяне Расійскай імперыі, вышэйшы свет Рэчы Паспалітай, многіх еўрапейскіх дзяржаў.Іх вабілі сюды вытанчаная атмасфера Залесся з яго тэатральнай і музычнымі заламі, аранжарэямі, паркам, канюшнямі і нават звярынцамі.


- На памяць аб летняй вандроўцы мы атрымалі, я лічу, каштоўныя падарункі -- радавод Агінскага і схему сядзібы, дзе жыў Агінскі.

(дэманструю радавод Агінскага). У сядзібе ў сучасны час адбываецца каля 100 экскурсій у год.

-Захавайце іх, калі ласка.І ганарыцеся тым, што бачылі вокны і сцены будынка, дзе жылі Агінскія, што былі ў капліцы, пабудаванай дзядзькам Агінскага, што крочылі берагам рэчкі і сцяжынкамі парка, дзе крочыў знакаміты чалавек. І млын, і подпіс на камні, прысвечаны настаўніку Жану Ралею , і камень жаданняў нас на хвіліны пераносілі ў прошлы век.

-^ Аб чым сведчыць наступны факт? Доўгі час у г. Слоніме паланез выконваў ролю гімна. Кожны дзень у 6 гадзін раніцы гарадскі музыка падымаўся на пажарную вежу, адчыняў усе вокны, браў у рукі трубу—і па ваколіцах горада лілася чаруючая музыка, спачатку на ўсход, затым на поўдзень, поўнач і усход, затым на поўдзень, поўнач і захад… Пад яе задушэўныя гукі пачынаўся ў людзей новы працоўны дзень. (Сведчыць аб вялікай папулярнасці гэтай музыкі)

Музыка Агінскага была надзвычай папулярная як пры жыцці, так і пасля смерці кампазітара. Яго паланезы распачыналі тагачасныя баляванні, вялікімі тыражамі выдаваліся ў Вене, Мілане, Празе, Берліне, Пецярбургу. А для нас яго творы робяцца сімвалам той далёкай і незабыўнай эпохі.

Залессе вабіць да сябе…

Тут цень Агінскага лунае,

Бяжыць насустрач па расе

І сэрца музыкай кранае.


І зноў ліецца паланез.

Шчымлівым гукам цесна ў парку.

І запрашае паніч бэз

На танец белую альтанку.


І ўжо няма стагоддзяў тых,

Што яву з мрояй раздзяляюць.

І чуцен лёгкі ветру ўздых

Палац з капліцай размаўляюць.

Р. Ів.Янцэвіч

-^ Працуем у парах над крыжаванкай.

-Якое слова атрымалася па гарызанталі? (Ірэнеуш)

-Як вы думаеце, хто гэта такі? (Адзін з сыноў Агінскага)

-Абнародаваны парады бацьку будучаму студэнту. 14 запаветаў. Паслухайце некаторыя з іх.

- Аб чым сведчаць парады-запаветы? (маральныя каштоўнасці не змяніліся і праз 200год. Пад гэтымі 14 запаветамі і сёння падпішуцца тыя бацькі, чые сыны і дочкі пакідаюць родны кут).

- Спрабуем даць характарыстыку К. Агінскаму, як гістарычнай асобе.

(літаратар, гісторык, фінансіст, дыпламат, палітык, кампазітар)


3)Кантрольна-рэфлексійны этап

- Выбіраем экзаменатараў з ліку вучняў, якія атрымалі большую колькасць балаў па ўдзелу у гульні, віктарыне, праявілі актыўнасць на розных этапах урока: дапамагае “барометр” самаацэнкі)

а) Імпрэз-экзамен (Вучні адказваюць на пытанні па тэме ўрока экзаменатарам. Дазваляецца карыстацца падручнікам, матэрыялам, змешчаным на дошцы, кансультацыяй аднакласніка).

Вучні атрымліваюць памяткі-пасведчанні “Знаўца батлейкі і паланезу”.

б)Выстаўленне і каменціраванне адзнак

В)Дамашняе заданне

(забяспечваю самавызначэнне вучняў на дамашняе заданне)

-“Барометр” самаацэнкі дапаможа вызначыцца з дамашнім заданнем.

-Каму трэба больш увагі ўдзяліць пытанню…, а каму…?

г) Рэфлексія

Дапоўніце сказы

Я адчуў…

Я захацеў…

Я даведаўся…

Я навучыўся…

Я здзівіўся…

Я задумаўся…

-Якое заданне на ўроку было самым складаным?

-Прыйшоў час агучыць сваё пытанне: самае цікавае

- Дыплом “Пераможца міні-конкурсу на самае цікавае пытанне” атрымлівае…

Сто гадоў, пяцьсот, тысяча… Для чалавека—агромністыя прамежкі часу. Для гісторыі—імгненне. Памяць маёй зямлі—гэта людзі і іх вечная неўміручая праца. Сімяон Полацкі, Міхал Казімір Агінскі, Міхал Клеафас Агінскі—гэта не проста людзі высокай духоўнасці, але і беларускія асветнікі, якія пакінулі значны след у гісторыі культуры нашай краіны, спрыялі развіццю ў Беларусі тэатральнага мастацтва. Іх словы, дзеянні, музыка ўзнімала народ, давала яму жыццёвыя арыенціры, навучала дабрыні, спагадзе і чуласці. А яшчэ—любові да Радзімы. Гэта не толькі люстэрка жыцця нашай славутай зямлі-матухны, але і алгарытм тваёй, маёй, нашай будучыні.

^ Урок закончаны.

Дзякуй за працу.


“Барометр” самаацэнкі Дадатак 1

Акуловіча Рамана

Лялечны тэатр—

батлейка

Гульня “Так ці не?”

Колькасць

балаў

Сімяон

Полацкі

(1629-1680)

1.Таленавіты настаўнік

2.Заснавальнік тэатра


3. Паэт, асветнік, прапаведнік


4. “Муж дабраверны царкве і дзяржаве

патрэбны

Я актыўны?

Беларускі

тэатр



Практыкаванне “Прадоўжы сказ”

Шырокую вядомасць набыў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра … .Тэатр пабудавалі з … .На сцэне гэтага тэатра можна было раз’язджаць на … . Задняя частка сцэны магла запаўняцца … . Калі было патрэбна, на сцэну выплывалі лодкі і нават …. . У тэатры працаваў выдатны … .


Колькасць

балаў

^ Паланез

К. Агінскага









4
















1







3


































2

э







у

ш





































1-горад, дзе гучаў паланез у якасці гімна

2-прозвішча любімага настаўніка Агінскага

3-польскі музычны твор

4-мястэчка, дзе жыў Агінскі з 1802 г па 1822г







Похожие:

Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconУрок па прадмеце "Чалавек і свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” icon6клас Кантрольная работа Прапорцыі І працэнты
...
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconСветофор три цвета есть у светофора. Они понятны для шофера: Красный свет — проезда нет, Желтый — будь готов к пути, а зеленый свет — кати!

Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconНарод, ходящий во тьме, увидит свет великий; на живущих в стране тени смертной свет воссияет. Ис. 9: 2 Ибо младенец родился нам--сын дан нам; Ис. 9: 6
Народ, ходящий во тьме, увидит свет великий; на живущих в стране тени смертной свет воссияет. Ис. 9: 2
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconКалендарно-тематическое планирование по Всеобщей истории. История Нового времени № п/п Наименование Дата Вид урока
Иллюстрации учебника. Лента времени. Карта «Старый Свет на рубеже древности и средневековья», «Великое переселение народов»
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconВыкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак пазнавальнай дзейнасці вучняў
Урок гэта супрацоўніцтва, сатворчасць настаўніка І навучэнцаў. Павінна адбывацца пастаяннае І актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў...
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconУрок у форме "квіз" па тэме " свет загадак І цудаў" (VI клас)
Мэты: праверыць, падагульніць і замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак і цудаў”; развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне...
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconСоответствие урока требованиям фгос
Организация урока: тип урока, структура урока, этапы, их логическая последовательность и дозировка во времени, соответствие построения...
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconПлан урока №1 Тема урока Системы автоматизированного проектирования. Тип урока Урок формирования новых знаний Вид урока
Цели урока: 1 Учебная обучающие должны иметь представления о разнообразии программных средств создания инженерной графики
Мадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет” iconДобровольческая акция под единым девизом «свет в окне» Учащиеся и учителя моу «Студенецкая оош»
Учащиеся и учителя моу «Студенецкая оош» принимают активное участие в добровольческой акции «Свет в окне», которая предполагает посильную...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы