Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” icon

Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны”



НазваниеЗанятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны”
Дата конвертации22.09.2012
Размер70.92 Kb.
ТипДокументы
источник

Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам,

развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны”


Выхавацель вышэйшай катэгорыі

Юхневіч В.Л.

дзяржаўная ўстанова адукацыі

Дзіцячы яслі-сад №15 г.Смаргоні”


Задачы

  1. Узбагачаць мову дашкольнікаў творамі беларускага фальклёру.

  2. Заахвочваць маўленне дзяцей на беларускай мове ў працэсе запамінання заклічак, беларускіх народных гульняў.

  3. Выхоўваць павагу да гісторыі і культуры роднага края праз знаёмства з беларускім народным святам “Гуканне вясны”.

  4. Выклікаць у дзяцей вясёлы настрой, спрыяць развіццю творчайа собы дзіцяці.

Ход занятка

Выхавацель: Мае маленькіе сябры! Сёння мы з вамі сабраліся, каб пазнаць нешта новае, цікавае, разам пагуляць. З пакалення ў пакаленне, ад бацькоў да ўнукаў перадаваліся песні, гульні, казкі. На цэлы год у нашых продкаў быў каляндар, па якім чалавек ведаў, калі есці бліны з маслам, а калі каўбасы, калі распачынаць вячоркі, калі прасці кудзелю, што рабіць перад Сёмухай, а што – перад Калядамі. А ці добра вы ведаеце, што на якое свята робяць?

-Вось, напрыклад, адкажыце, на якое свята гатавалі куццю? (^ На каляды)

-А на якое свята пякуць бліны? (На Масленіцу)

-А на якое свята пяклі фігуркі птушачак? (На саракі)

Сёня мы з вамі пагаварым пра веснавое свята “Гуканне вясны”. Пасля доўгай і халоднай зімы людзі з нецярплівасцю чакалі вясну, імкнуліся паскорыць яе прыход рознымі спосабамі: прызыўнымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Меркавалася, што радасна сустрэтая, ветліва прынятая народам вясна ў падзяку прынясе свае дарункі – багаты ўраджай, прыплод скаціне, поспех у гаспадарчых справах. Таму, гукалі вясну, пакуль земляробы не выходзілі ў поле падрыхтоўваць зямлю да вясенніх пасеваў.

-Як называецца гэта свята? Адкажыце мне калі ласка!

(Гучыць музыка (спеў птушак), прылятае птушачка, шчабеча)

Выхавацель: - Што, што здарылася? Раскажы!

Птушачка: – Зіма вясну не пускае. А так хочацца каб хутчэй выглянула цёплае ласкавае сонейка. Вось у мяне пісьмо ад яе:

Зіма вам надакучыла?

Хочаце вясны?

Уступлю я месца ёй,

Калі пазмагаецеся са мной.

Вам неабходна выканаць мае заданні, адшукаць кветкі пралескі. Тады я адпушчу Вясну.


Выхавацель: Ну што ж, трэба адпраўляцца ў дарогу каб адшукаць пралескі. (Дзеці ідуць адзін за адным пад музыку)


Выхавацель: Вось і першая палянка, а на ёй расце пралеска, але каб яна распусцілася неабходна назваць веснавыя прыкметы.

(^ Дзеці становяцца ў круг, выхавацель дае дзіцяці кветку, той называе прыкмету)

- Вясной цёплае сонейка.

- Прылятаюць птушкі з цёплых краін.

- Дзянёчкі становяцца даўжэйшымі.

- Распускаюцца зялёныя лісточкі.

- З’яўляюцца першыя кветачкі.

- Птушкі весялей спяваюць.

- Прырода прачынаецца ад зімовага сну.

- Людзі ў поле пачынаюць працаваць.

- Снег тае, бягуць вясёлыя ручайкі.

Выхавацель: Малайцы! Выканалі першае заданне. Ну што ж, адпраўляемся далей.

(Дзеці ідуць адзін за адным пад музыку)


Выхавацель: Вось і наступная палянка. Але тут яшчэ ёсць ільдінка з загадкамі. Калі адгадаеце загадкі, ільдзінка растае:

З выраю першы вяртаецца.

З песняй да свету звяртаецца.

Поля і неба сябрук,

Гэта, вядома … (Жаўрук).

Ледзь вясна яшчэ наступае-

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст…

Як завецца той артыст? (Шпак).

Даўганосы, даўганогі

Прыляцеў з далёкай дарогі. (Бусел).

З кветкамі заўжды прыходзіць-

Радасць, песні нам прыносіць.

Па лугах ідзе, лясамі…

Хто яна? Пазнайце самі? (Вясна).

Яно па небе плавае,

Іскрыстае, рухавае.

Жыццё дае палеткам,

І збажыне, і кветкам. (Сонца).


Будзіць жаўранак ад сну

Поле, пералескі.

Сустракаць бягуць вясну

Сінія … (Пралескі).


Выхавацель: Малайцы! Выканалі другое заданне. Ну што ж, адпраўляемся далей.

(Дзеці ідуць адзін за адным пад музыку)


Выхавацель: Вось і наступная палянка. А на ёй сняжынка. Трэба растапіць яе з дапамогай прыказак і прымавак.

-Ранняя вясна—многа вады.

-У красавіку дождж прыходзіць, сонца грэе.

-Вясной грак прыляцеў—праз месяц снег сыдзе.

-Красавік з вадою, май з травою.

-Ластаўка прыляцела—сонца зямлю прыгрэла.

-Была б красавіцкая вадзіца—а зялёная траўка нарадзіцца.

(Дзеці адказваюць і пераварочваюць пялёсткі—атрымліваецца пралеска).


(Дзеці чытаюць вершы)

На сонечным узлеску

Апошні снег растаў.

Вясёлыя пралескі

Зірнулі з-пад куста.

Празрыста ззяюць вочы,

Нібы блакіт нябёс.

Халоднай весняй ноччу

Іх не кране мароз.

Пралескі на пагорку

Пад леташняй травой

Зіхочуць быццам зоркі

Агністай сінявой.


Выхавацель: - Малайцы! Мы знайшлі тры пралесачкі, выканалі ўсе заданні зімы. Ты ляці, птушачка, раскажы зіме, што мы ўсе заданні выканалі, няхай яна ўступае Вясне дарогу.

Птушачка: - Вялікае дзякуй вам, дзеткі, за дапамогу. Я абвяшчу ўвесь лес аб надыходзе вясны. Дапабачэння!


Выхавацель.: А каб Вясна хутчэй да нас прыйшла, мы з вамі падзьмём на хмарку: выгляне цёплае сонейка і нас ўсіх абагрэе.

(Дзмуць на хмарку).


Дз.:—Сонейка на прыпячак скацілася,

І зямліца ўсміхнулася.

--Вазьмі, сонейка, у Бога дазволу

І спусцісь да долу.

Усе: Мы табе спяваем, мы цябе ўсхваляем,

Прыходзь, вясна, мы цябе чакаем!


Выхавацель: -Хутчэй, народ, станавіся ў карагод!

З зімой развітаемся, з вясной прывітаемся.


Карагод.

Прыйдзі, прыйдзі, вясна, гу!

Прыйдзі, прыйдзі, красна, гу!

Прынясі нам красак

Кветачкі пакрасіць, гу!

Будзем вяночкі звіваць,

Табе песні спяваць, гу!


(Заходзіць Вясна, вітаецца.)

Дз.:--Гэй, вясна, ды гэй, красна!

Што ты нам прынясла?

Вясна:-Я прынясла лета ціхае, кветачкі прыгожыя,

Цёплую вадзіцу і з зямліцы травіцу.

А яшчэ гульню для вас, але вы павінны назваць птушак, якія прылятаюць вясной, якія прыносяць першую вестку аб надыходзе вясны. (Гракі, шпакі, гусі, жаўрукі, ластаўкі, жураўлі).


^ Бел. нар. гульня “Журавель”.

Сякі-такі Журавель,

Не еш маіх канапель.

Бо я табе, Жураўлю,

Задам дыхту, як злаўлю!

(Дзеці трымаюць у руках вяроўку(“сілкі”), ходзяць па кругу і спяваюць. Журавель лётае пад вяроўкай. На апошніх словах дзеці апускаюць “сілкі”).


Вясна: -За тое, што вы такія разумныя і спрытныя, я вам прынесла першыя пралескі.

Выхавацель: -Давайце падзякуем Вясне.

Дзец: па чарзе: -Дзякуй, вясна, дзякуй, красна!

За ясныя дзянёчкі, частыя дажджочкі,

Зялёныя травы, кветачкі, лісточкі нам на вяночкі.

Вясна наша вясёлая, гу!

Развесяліла ўсю зямлю, гу!

Вясна: -Мне ўжо пара з вамі развітвацца.

Не ведайце стомы

На працы і дома.

Нясіце бадзёры настрой!

Каб дзеці смяяліся,

Каб ўсе мы ядналіся,

На радасць, на шчасце,

Дабро і любоў!

Да пабачэння!

Выхавацель: - Падыдзіце да мяне. Адкажыце:

-Пра што вы даведаліся сёння?

-Каму мы дапамаглі?

-Які ў вас застаўся настрой?

А давайце, каб у нашых гасцей застаўся добры настрой, мы падарым ім пралесачкі. І развітаемся: да пабачэння!


УТВЕРЖДАЮ

Заведующий ГУО

«Детский ясли-сад №15»

________Н.Б.Ивановская

«___»____________2010г.


УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

СМОРГОНСКОГО РАЙОННОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА


ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

«ДЕТСКИЙ ЯСЛИ-САД №15 Г. СМОРГОНИ»


ПЕРСПЕКТИВНЫЙ ПЛАН ОРГАНИЗАЦИИ КРУЖКА

ПО РИТМОПЛАСТИКЕ


Разработан: Циркунович С.Г.

Руководитель кружка: Циркунович С.Г.


Сморгонь 2010




Похожие:

Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconСвята «гуканне вясны»
Мэта: пазнаеміць вучняў са святам “ Гуканне вясны”, выхаваць любоў да роднага краю, прыроды, да Радзімы І яе людзей, садзейнічаць...
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Мэты: арганізаваць дзейнасць па азнаямленню з формай прыметнікаў мужчынскага І ніякага роду ў давальным склоне; фарміраванне ўмення...
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconВ. М. Касцючык складаны сказ без складанасці
Засваенне тэарэтычных звестак пра складаны сказ І актыўнае ўключэнне гэтых сінтаксічных канструкцый у вуснае І пісьмовае маўленне...
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconЗ гісторыі беларускага правапісу
Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны І мова тытульнай нацыі – адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства....
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconУдзел у конкурсе на лепшы лагатып Дня беларускага пісьменства ў г. Глыбокае

Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconДзень беларускага пісьменства
Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconНазва навучальнай установы
Дэкрэт Прэзідэнта рб ад 24 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”
Занятак па азнаямленню дзяцей з навакольным светам, развіццю беларускага маўлення “Гуканне Вясны” iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы