Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце icon

Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце



НазваниеДыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце
страница1/4
Дата конвертации22.09.2012
Размер0.5 Mb.
ТипДокументы
источник
  1   2   3   4



Дыдактычныя матэрыялы

для паўрочнага кантролю

вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў

па вучэбным прадмеце

Біялогія. 9 клас”


Кіраўнік творчай групы: Пастарнак С.В., ДУА “ВПК Вішнеўскі дзіцячы сад – СШ”


2012

Тэма “Уводзіны”

Прадоўжыць сказы:

  1. Навука, якая вывучае будову арганізма, яго органаў, тканак і клетак, - ….

  2. Навука, якая вывучае функцыі арганіма, яго аддзельных органаў і сістэм, - …

  3. Навука аб зберажэнні і ўмацаванні здароўя - …


Тэма “Арганізацыя клеткі”

Прадоўжыць сказы:

  1. Асноўным прыборам для вывучэння будовы клеткі з’яўляецца …

  2. Вывучэннем будовы і функцый клетак займаецца навука …

  3. Вязкае паўвадкае рэчыва клеткі - …

  4. Арганоід, які з’яўляецца абавязковай састаўной часткай клеткі, здольнай да размнажэння, - …

  5. Клетка знадворку пакрыта …

  6. Прастора паміж клеткамі запоўнена вадкім …

  7. У цытаплазме размешчаны дробныя структуры - …

  8. Арганоіды з двайной мембранай, якія сінтэзуюць АТФ, - …

  9. Усю цытаплазму пранізвае …

  10. Дробныя арганоіды, на якіх ажыццяўляецца біясінтэз бялку, - …

  11. Два цельцы, якія актыўна ўдзельнічаюць у дзяленні клеткі, - …

  12. Цельцы ў ядры, якія ўтрымліваюць генетычны матэрыял, - …

  13. Лік храмасом у саматычных клетках чалавека - …, у палавых клетках - …

  14. Да неарганічных рэчываў клеткі адносяцца …

  15. Да арганічных рэчываў клеткі адносяцца - …

  16. Глюкоза, глікаген – гэта …

  17. Арганічныя рэчывы, нерастваральныя ў вадзе, якія з’яўляюцца крыніцай энергіі ў арганізме, - …

  18. Арганічныя рэчывы, якія складаюцца з амінакіслот, з’яўляюцца галоўным будаўнічым матэрыялам - …

  19. Бялкі, якія паскараюць хуткасць хімічных рэакцый, - …

  20. Два тыпы арганічных малекул, якія ўтвараюцца ў клетачным ядры; носьбіты генетычнай інфармацыі - …


Тэма “Фізіялогія жывёльнай клеткі”


  1. Працэс утварэння складаных арганічных злучэнняў у клетцы з больш простых рэчываў - …

  2. Паміж клеткай і знешнім асяроддзем неперарыўна адбываецца …

  3. Здольнасць жывых клетак і тканак рэагаваць на знешнія і ўнутраныя ўздзеянні называецца …

  4. Спосаб дзялення, характэрны для клетак чалавечага арганізма, - …


Тэма “Нейрагумаральная рэгуляцыя функцый.

Самарэгуляцыя працэсаў жыццядзейнасці”


  1. Запоўніце табліцу:

Параўнальная характарыстыка нервовай і гумаральнай рэгуляцыі функцый


Нервовая рэгуляцыя

Гумаральная рэгуляцыя

1. Уключаецца ______________ і дзейнічае _____________

1. Уключаецца ____________ і дзейнічае _______________

2. Сігнал ______________

2. Сігнал ______________

3. Перадача сігналу электрычная (па _________________) і хімічная (праз _________________)

3. Перадача сігналу хімічная (праз __________________________)


4. Сігнал распаўсюджваецца па_________________

4. Гармон распаўсюджваецца ____________________

5. Адказ _____________________

5. Адказ _____________________







  1. Выканаць тэставыя заданні:

1.Узгодненая работа органаў і сістэм органаў забяспечваецца:

а)нервовай сістэмай; б)гумаральнай рэгуляцыяй; в)шляхам самарэгуляцыі функцый усіх сістэм органаў; г)нейрагумаральнай рэгуляцыяй; д)рэфлекторным шляхам.

2. Адзначце асаблівасці нервовай рэгуляцыі функцый:

а) ажыццяўляецца пры дапамозе нервовых імпульсаў;

б) эфект рэалізуецца пры дапамозе біялагічна актыўных рэчываў;

в) адказ хуткі і дакладны; г) дакладнага адрасата няма;

д) ажыццяўляецца адносна павольна.

3. Адзначце асаблівасці гумаральнай рэгуляцыі функцый:

а) ажыццяўляецца пры дапамозе нервовых імпульсаў;

б) эфект рэалізуецца пры дапамозе біялагічна актыўных рэчываў;

в) адказ хуткі і дакладны; г) дакладнага адрасата няма;

д) ажыццяўляецца адносна павольна.

4. Гумаральным фактарам рэгуляцыі дыхання з’яўляецца:

а) лішак кіслароду ў крыві;

б) лішак вуглякіслага газу ў крыві; в) лішак глюкозы ў крыві;

г) недахоп глюкозы ў крыві; д) лішак вады і мінеральных рэчываў.

5. Якія хімічныя рэчывы прымаюць удзел у рэгуляцыі функцый у арганізме?

а) гармоны;

б) ферменты; в) вугляводы; г) антыцелы;

д) вітаміны.

6. Гумаральны і нервовы механізмы рэгуляцыі функцый дзейнічаюць:

а ) супрацьлегла адзін аднаму;

б) сумесна;

в) незалежна адзін ад аднаго;

г) узаемадапаўняючы адзін аднаго;

д) караткачасова.

7.Узаемадзеянне паміж гіпофізам і шчытападобнай залозай ажыццяўляецца па прынцыпу:

а ) прамой сувязі; б) адваротнай сувязі; в) прамой і адваротнай сувязі;

г) самарэгуляцыі; д) самакіравання.

8. Адзначце фізіялагічныя з’явы, кантроль за якімі ажыццяўляецца гумаральным шляхам:

а) пачашчэнне сэрцабіцця пры балявым уздзеянні;

б) пачырваненне скуры пры сутыкненні з гарачым прадметам;

в) караткачасовы прыпынак дыхання пры спалоху;

г) першы крык нованароджанага;

д) мышачныя дрыжыкі пасля купання.


3. Адкажыце на пытанні:

  1. Як ажыццяўляецца ўзаемасувязь функцый у арганізме?

  2. Які з механізмаў рэгуляцыі функцый узнік раней – нервовы ці гумаральны?

  3. Як узаемазвязаны нервовы і гумаральны механізмы рэгуляцыі?

  4. На якіх узроўнях арганізацыі шматклетачнага арганізма ажыццяўляецца самарэгуляцыя функцый? Прывядзіце прыклады.


4. Даць азначэнне паняццям:

нейрагумаральная рэгуляцыя, самарэгуляцыя.


Тэма «Будова и прынцып работы нервовай сістэмы»


Прадоўжыць сказ:

  1. Нервовая сістэма падзяляецца на ...

  2. Ад цэнтральнай нервовай сістэмы да ўсіх органаў нашага цела адыходзяць…

  3. Адказная рэакцыя арганізма на раздражэнне рэцэптараў, якая ажыццяўляецца пры ўдзеле нервовай сістэмы, называецца …

  4. Скапленне цел нейронаў утвараюць … рэчыва галаўнога і спіннога мозгу, а скапленне іх адросткаў - … рэчыва.

  5. Электрычная хваля, якая распаўсюджваецца па нервоваму валакну, - …

  6. Нейроны, якія перадаюць у мозг нервовыя імпульсы ад органаў пачуццяў і ўнутраных органаў, называюцца …

  7. Нейроны, якія перадаюць нервовыя імпульсы ад мозга да мышцаў і залоз - …

  8. Шлях, па якому праводзяцца нервовыя імпульсы пры ажыццяўленні рэфлекса, называюць …

  9. У цэнтры спіннога мозга праходзіць …, запоўнены спіннамазгавой вадкасцю.

10.Ад кожнага сігмента спіннога мозгу адыходзіць пара спіннамазгавых нерваў, якія пачынаюцца двумя карэньчыкамі - …

11.Асноўныя функцыі спіннога мозгу - …

12.Галаўны мозг дзеліцца на тры аддзелы - …

  1. Зверху вялікія паўшар’і галаўнога мозгу пакрывае шэрае рэчыва, якое называецца …

  2. Долі кары вялікіх паўшар’яў - …

  3. Пэўны ўчастак кары вялікіх паўшар’яў, які ажыццяўляе аналіз і сінтэз атрыманай інфармацыі, - …


Тэма “Эндакрынная сістэма”


1. Тэст

  1. Базедава хвароба, якая суправаджаецца павышэннем частаты сардэчных скарачэнняў, крывянога ціску, узбуджэннем нервовай сістэмы, узнікае ў чалавека пры парушэнні функцый:

а) гіпофіза; б)наднырачнікаў; в) падстраўнікавай залозы; г) шчытападобнай залозы.

2. З дапамогай хімічных рэчываў, якія разносяцца крывёй да ўсіх клетак цела, ажыццяўляецца рэгуляцыя:

а) нервовая; б) гумаральная; в) аўтаматычная; г) рэфлекторная.

3. Гармоны – гэта біялагічна актыўныя рэчывы, якія выпрацоўваюцца ў залозах:

а) слюнных і сальных; б) стрававальных; в) унутранай сакрэцыі;

г) слёзных і потавых.

4. Падстраўнікавая залоза выпрацоўвае не толькі падстраўнікавы сок, але і гармоны, якія ўдзельнічаюць у абмене:

а) бялкоў; б) тлушчаў; в) вугляводаў; г) мінеральных рэчываў.

5. Хворым дыябетам уводзяць у кроў:

а) адрэналін; б) гармон шчытападобнай залозы; в) інсулін; г) палавыя

гармоны.

  1. Лішак цукру ў крыві і мачы сведчыць аб парушэннях дзейнасці:

а) шчытападобнай залозы; б) печані; в) падстраўнікавай залозы;

г) наднырачнікаў.

7. Колькасць цукру ў крыві і мачы чалавека рэгулюецца гармонам – інсулінам, які выпрацоўваецца:

а) залозамі страўніка; б) шчытападобнай залозай; в) гіпофізам;

г) падстраўнікавай залозай.

8. Якую ролю выконваюць гармоны ў арганізме?

а) паскараюць хімічныя рэакцыі ў клетцы; б) ахоўваюць арганізм ад пранікнення хваробатворных бактэрый;

в) удзельнічаюць ва ўтварэнні ферментаў;

г) рэгулююць працэсы жыццядзейнасці.

9. Гармон, які ўзмацняе частату сардэчных скарачэнняў:

а) інсулін; б) адрэналін; в) норадрэналін; г) ацэтылхалін.

10. Утрыманне адрэналіну ў арганізме рэгулюецца гармонамі:

а) шчытападобнай залозы; б) наднырачнікаў; в) падстраўнікавай залозы; г) яечнікаў.

11. Гумаральная рэгуляцыя арганізма ажыццяўляецца:

а) ферментамі; б) пігментамі; в) гармонамі; г) вітамінамі.

12. Пад уздзеяннем інсуліна лішак цукру ператвараецца ў печані ў:

а) глікаген; б) крухмал; в) тлушчы; г) бялкі.

13. Гармоны ў параўнанні з нервовымі імпульсамі:

а) выпрацоўваюцца ў вялікіх колькасцях; б) вызываюць больш дакладныя рэакцыі; б) распаўсюджваюцца па арганізму больш павольна; г) больш доўгі час не разбураюцца.


2. Устанавіце адпаведнасць паміж парушэннем жыццядзейнасці арганізма чалавека і захворваннем, для якога яно характэрна:


Захворванні

Парушэнні жыццядзейнасці

А. Цукровы дыябет

Б. Мікседэма

В. базедава хвароба

1. Павышаная ўзбудлівасць, схільнасць да неўрозаў.

2. Павышэнне апетыту, зніжэнне вагі.

3. Смага, выдзяленне вялікай колькасці вады.

4. Зніжэнне абмену рэчываў, тэмпературы цела.

5. Выпадзенне валасоў, сухая, жоўтая скура



3. Суаднясіце назвы залоз унутранай ці змешанай сакрэцыі з іх функцыямі:


Функцыі залоз

Залозы

1. Рэгуляцыя абмену рэчываў, росту і развіцця арганізма

А) Шчытападобная залоза

Б) Падстраўнікавая залоза

2. Сакрэцыя гармону інсуліну




3. Сакрэцыя стрававальных сокаў




4. Рэгуляцыя ўзроўню глюкозы ў крыві




5. Сакрэцыя гармона, які ўтрымлівае ёд




6. Пры гіперфункцыі ўзнікае базедава хвароба




4.Запоўніць табліцу:


Залоза

Гармоны

Гіперфункцыя

Гіпафункцыя

Гіпофіз










Эпіфіз










Шчытападобная залоза










Падстраўнікавая залоза











5. Дайце адказы на пытанні:

- Чаму гармоны называюць рэгулятарамі жыцця?

- Чаму хворыя на цукровы дыябет пастаянна зведваюць смагу?

- Як зменіцца функцыя залозы ўнутранай сакрэцыі, калі ў вялікіх дозах уводзіць у арганізм гармоны, якія выпрацоўваюцца гэтай залозай?

6. Выканайце тэставыя заданні:

  1. Адзначце ўласцівасці гармонаў:

а) спецыфічнасць дзеяння; б) адсутнасць спецыфічнасці;

в) высокая біялагічная актыўнасць;

г) аказваюць дзеянне ў вельмі высокіх канцэнтрацыях;

д) хутка разбураюцца.

2. Гармонамі падстраўнікавай залозы з’яўляюцца:

а) адрэналін; б) гармон росту; в) інсулін; г) тыраксін; д) глюкагон.

3. Гармоны, якія выдзяляюцца падстраўнікавай залозай, рэгулююць:

а) работу ўсіх залоз; б) вугляводны абмен; в) рост арганізма; г) выдзяленне палавых гармонаў;

д) хуткасць акісляльна-аднаўленчых рэакцый.

4. Цукровы дыябет – гэта захворванне, выкліканае:

а) лішкам інсуліну; б) недахопам адрэналіну; в) лішкам палавых гармонаў; г) лішкам тыраксіну; д) недахопам інсуліну.

5. У пярэдняй долі гіпофізу выпрацоўваюцца гармоны:

а) меланатрапін; б) тырэатрапін; в) вазапрэсін; г) гармон росту;

д) аксітацын.

6. Гігантызм – гэта захворванне, выкліканае:

а) недахопам адрэналіну; б) недахопам тыраксіну; в) лішкам палавых гармонаў;

г) лішкам гармону росту; д) недахопам гармону росту.

7. Які гармон выдзяляецца шчытападобнай залозай:

а) інсулін; б) гармон росту; в) глікаген;

г) тыраксін; д) адрэналін.

8. Гармоны шчытападобнай залозы ўплываюць на:

а) выдзяленне палавых гармонаў; б) выдзяленне стрававальных ферментаў;

в) абмен рэчываў; г) работу ўсіх залоз; д) змяненне крывянога ціску.

9. Пры гіпафункцыі шчытападобнай залозы ў дарослых развіваецца:

а) бронзавая хвароба; б) мікседэма; в) акрамегалія; г) базедава хвароба;

д) цукровы дыябет.


Тэма “Будова і функцыі касцей.

Злучэнне касцей шкілета чалавека”


  1. Даць азначэнне паняццям:

эпіфіз, дыяфіз, надкосніца.


  1. Дайце адказы на пытанні:

  • П.Ф. Лесгафт казаў: “Касцявая сістэма чалавечага арганізма арганізавана такім чынам, што пры найбольшай лёгкасці яна ўяўляе найбольшую моц і лепш за ўсё ў стане процідзейнічаць уплыву штуршка і трасення”. Пракаменціруйце гэты выраз.

  • У 1883 г. у Парыжы па праекце інжынера Эйфеля была пабудавана трохсотметровая вежа. Гэта канструкцыя – яркі прыклад адзінства прынцыпу будовы натуральных і рукатворных структур. Якія канструкцыйныя асаблівасці арганізацыі косці выкарыстаў французскі інжынер пры праектаванні вежы?


3. Выканайце тэставыя заданні:

1.Што з’яўляецца актыўнай часткай апорна-рухальнага апарата чалавека?

а) суставы; б) звязкі;

в) косці; г) мышцы.

2. Колькі касцей у шкілеце чалавека?

а)каля 120; б) каля 220;

в) каля 320; г) каля 420.

3. Цела трубчатай касці называецца:

а) эпіфізам; б) дыяфізам;

в) метафізам; г) астэонам.

4. Галоўка трубчатай касці называецца:

а) эпіфізам; б) дыяфізам;

в) метафізам; г) астэонам.

5. Якія косці адносяцца да доўгіх трубчатых?

а) лапаткі; б) рэбры; в) сцягно; г) паяснічныя пазванкі.

6. Які бялок утрымліваюць косці чалавека?

а) фібрынаген; б) керацін;

в) калаген; г) альбумін.

7. Як ажыццяўляецца нерухомае злучэнне касцей у чалавека?

а) пры дапамозе суставаў; б) швамі і зрастаннем касцей; в) пры дапамозе храсткоў.

8. Якія косці ў чалавека злучаны нерухома?

а) рэбры з грудзінай;

б) паяснічныя пазванкі;

в) крыжавыя пазванкі;

г) косці чэрапа.


4.Разгледзьце будову трубчатай косці. Падпішыце яе асноўныя часткі.




1-

2-

3-

4-

- За кошт чаго косць расце ў даўжыню?

- За кошт чаго косць расце ў таўшчыню?


Тыпы злучэння касцей





Тэма “Шкілет галавы і тулава чалавека”

1.Тэст

1. Адзначце няпарныя косці мазгавога аддзела чэрапа:

а) клінападобная; б) патылічная; в) лобная; г) скулавая; д) цемянная.

2. Да пляскатых касцей належаць:

а) прамянёвыя косці;

б) лапаткі;

в) лобная косць;

г) плечавыя косці;

д) грудзіна.

3. Пазванкі якога аддзела пазваночніка зрасліся ў дарослага чалавека?

а) шыйнага; б) груднога; в) паяснічнага; д) крыжавога.

4. Колькі пар рэбраў у чалавека непасрэдна злучаны з грудзінай?

а) 12; б) 10; в) 7; г) 3 .

5. Якія косці ўтвараюць пояс верхніх канечнасцей чалавека?

а) лапаткі і ключыцы; б) косці запясці; в) плечавыя косці; г) локцевая і прамянёвая косці.

6. Ва ўтварэнні таза чалавека ўдзельнічаюць:

а) сцягновыя косці; б) тазавыя косці і крыж; в) рэбры;

г) паяснічныя пазванкі.

7. З якіх частак складаецца пазванок?

а) шыйка; б) адросткі; в) дуга; г) галоўка; д) цела.

8. З якіх аддзелаў складаецца пазваночнік чалавека?

а) шыйны; б) хвастцовы; в) грудны; г) паянічны; д) крыжавы.

9. Адзначце функцыі апорна-рухальнага апарату:

а) рухальная; б) апорная; в) ахоўная; г) крывятворная; д) дыхальная


2. Падпішыце асноўныя часткі грудной клеткі:




Тэма “Значэнне рухальнай актыўнасці для зберажэння здароўя”


  1. Да якіх непажаданых вынікаў прыводзіць няправільная пастава?




  1. Дайце азначэнне паняццям:

пастава, скаліёз, плоскаступнёвасць.

  1. Дайце адказы на пытанні:

  • Пракаменціруйце выраз:” Пазваночнік гібкі – цела маладое”.

  • Растлумачце сэнс старажытнагрэчаскага выразу: “Хочаш быць здаровым – бегай. Хочаш быць прыгожым – бегай. Хочаш быць разумным – бегай”.


4. Тэст

1.Міяфібрылы – гэта:

а) тонкія скарачальныя ніці ўнутры мышачнага валакна;

б) мышачныя валокны;

в) разнавіднасць мышачнай тканкі;

г) гладкія мышцы;

д) пучок мышачных валокнаў.

2. Фізіялагічнымі саблівасцямі папярочнапаласатай мышачнай тканкі з’яўляюцца:

а) хуткая стамляльнасць;

б) павольная стамляльнасць;

в) адвольнасць скарачэнняў;

г) мімавольнасць скарачэнняў;

д) высокая патрэбнасць у энергіі і кіслародзе.

3. Звонку мышца пакрыта:

а) сухажыллем; б) фасцыяй; в) храстком; г) эпітэліем; д) звязкамі.

4. Аб’ём грудной клеткі павялічваецца ў выніку:

а) скарачэння вонкавых міжрэберных мышцаў;

б) скарачэння ўнутраных міжрэберных мышцаў;

в) расслаблення вонкавых міжрэберных мышцаў;

г) скарачэння дыяфрагмы;

д) расслаблення дыяфрагмы.

5. Мімічныя мышцы:

а) забяспечваюць жавальныя рухі;

б) прымацоўваюцца двума канцамі да косці;

в) прымацоўваюцца адным канцом да косці, а другім – да скуры;

г) вызначаюць міміку і мову;

д) здольны да хуткіх скарачэнняў.

6. Якія мышцы ажыццяўляюць рух у тазабедраным суставе?

а) паяснічна-падуздышная;

б) краўцоўская;

в) чатырохгаловая;

г) ягадзічная;

д) ікраножная.


5. Дапоўні сказы:

1. Спелая клетка коснай тканкі – гэта ….

2. Клеткі, якія ўтвараюць косную тканку, называюцца……

3. Вонкавая злучальна-тканкавая абалонка косці – гэта ….

4. Структура, якая забяспечвае рухомае злучэнне касцей – гэта …

5. Колькі пазванкоў у пазваночніку чалавека?

6. Колькі пазванкоў у шыйным аддзеле пазваночніка?

7. Колькі пазванкоў у грудным аддзеле пазваночніка?

8. Колькі пазванкоў у паяснічным аддзеле пазваночніка?

9. Колькі пазванкоў у крыжавым аддзеле пазваночніка?

10. Колькі пазванкоў у копчыкавым аддзеле пазваночніка?

11. Паталагічнае скрыўленне пазваночніка чалавека носіць назву……

12. Якія косці ўтвараюць пояс ніжніх канечнасцей чалавека?

13. Колькі касцей удзельнічае ва ўтварэнні мазгавога аддзела чэрапа чалавека?

14. Мышцы прымацоўваюцца да касцей пры дапамозе …

15. Тонкая абалонка, якая пакрывае папярочна-паласатыя мышачныя валокны – гэта …


Тэма “Шкілетныя мышцы, іх будова і функцыі”


1.Падпішыце часткі мышцы, абазначаныя лічбамі:




2.Дайце азначэнне наступным паняццям:

-міяфібрылы;

-статычная работа;

-дынамічная работа;

-стамленне.

-пазваночны слуп;

-паясы канечнасцей;

-мазгавы аддзел;

- тварны аддзел.

  1   2   3   4




Похожие:

Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconУрок па прадмеце "Чалавек і свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconМалады Даследчык праграма факультатыўных заняткаў для XІ класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання
Праграма разлічана на вучняў 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў І накіравана на падрыхтоўку школьнікаў, якія маюць высокую матывацыю...
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconЛітаратурны турнір па творчасці
Мэты: абагульніць І пашырыць веды вучняў, набытыя на ўроках беларускай мовы І літаратуры, а таксама шляхам самаадукацыі; развіваць...
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconВыкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак пазнавальнай дзейнасці вучняў
Урок гэта супрацоўніцтва, сатворчасць настаўніка І навучэнцаў. Павінна адбывацца пастаяннае І актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў...
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconУрок зваротак План урока: Арганізацыйны момант: а Азнаямленне з тэмай занятка І задачай вучняў; б дзяленне вучняў на групы: «Пралеска»
...
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconС. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
Праграма разлічана на вучняў VI класа І звязана з базавым курсам беларускай мовы. Асноўная ўвага на факультатыўных занятках накіравана...
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconКонкурс “Эрудыт” для вучняў 7-9 класаў (вывучаем беларускі правапіс) Мэта
У інфарматыцы: праграма, якая кіруе работай перыферыйнага абсталявання (прынтара, сканера)?
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце
Дыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы