Смаргонскі раенны выканаўчы камітэт icon

Смаргонскі раенны выканаўчы камітэт



НазваниеСмаргонскі раенны выканаўчы камітэт
Дата конвертации13.09.2012
Размер84.06 Kb.
ТипДокументы
источник


СМАРГОНСКІ РАЕННЫ

ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ




СМОРГОНСКИЙ РАЙОННЫЙ

ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ


УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ





УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ


З А Г А Д

_

30.05.2012_ № 205

__________





П Р И К А З




Аб выніках ІІІ раённай канферэнцыі пректных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў і педагагічных работнікаў устаноў агульнай

сярэдняй адукацыі “Юны даследчык”


У адпаведнасці з планам работы ўпраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта (далей – упраўленне адукацыі райвыканкама) на 2012 год, з мэтай развіцця даследчай дзейнасці на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі 25 мая 2012 года адбылася ІІІ раённая канферэнцыя праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў і педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Юны даследчык” (далей - канферэнцыя). У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел 21 установа агульнай сярэдняй адукацыі (2011 год – 20); прадстаўлена 34 работы вучняў 1-4 класаў (2011 год –30), з іх 12 – з сельскіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (2011 год – 13).

Тэматыка даследаванняў вучняў адрознівалася навізной, разнастайнасцю, актуальнасцю тэм. Аб’ектамі вывучэння стала навакольнае асяроддзе, жывёльны і расліны свет смаргоншчыны, прадукты харчавання і спажывецкія тавары.

У час прадстаўлення вынікаў работы вучні звярталі ўвагу на праведзенныя вопыты і назіранні, расказвалі пра экскурсіі, мерапрыемствы, адлюстроўвалі ход работы над праектам, рабілі вывады. Найбольш поўна, змястоўна прадстаўлены работы “У міры кветак так цёпла і прыемна”, “Умовы надвор’я і народныя прыкметы”, “Гаючыя якасці пакаёвых раслін”, “Жывёлы і расліны Смаргонскага краю” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”), “Пластык: шкода і карысць”, “Нашы зубкі”, “Птушкі нашага наваколля. Дапамажы птушкам зімой” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”), “Птушкі - нашы сябры” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні”), “Беражыце хлеб” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”), “Нашы святы” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад – сярэдняя школа”), “Зімуючыя птушкі нашага горада” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”), “Дзівосная скарбніца” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа

№ 7 г. Смаргоні”), “Гонар і слава мурашу” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сольская сярэдняя школа”), “Вада – крыніца жыцця” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа”).

Высокі ўзровень валодання тэарэтычным матэрыялам, грунтоўнасць даследаванняў, развіццё камунікатыўных уменняў прадэманстравалі вучні дзяржаўных устаноў адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”, “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”, “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”, “Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні”, “Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні”, “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”, “Сольская сярэдняя школа”, “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-cад – пачатковая школа”, “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад - сярэдняя школа”, “Вучэбна-педагагічны комплекс Вішнеўскі яслі-сад – сярэдняя школа”, “Шутавіцкая базавая школа”.

Вынікам праведзеных даследаванняў стала стварэнне кніжак-малышак, буклетаў, памятак – работы “Нашы зубкі”, “Пластык: шкода і карысць” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”), “Выкарыстанне і эканомія электраэнергіі ў школе і дома”, “Зімуючыя птушкі нашага горада” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”), “Таямніцы маёй маленькай радзімы” (дзяржаўная ўстановы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вішнеўскі яслі-сад - сярэдняя школа”), “Хатнія жывёлы на маім падворку” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад -сярэдняя школа”), “Сезонныя змяненні ў прыродзе” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Смаргонскі яслі-сад – пачатковая школа”), “Вада – крыніца жыцця” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа”), “Жывёлы і расліны Смаргонскага краю” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”), “Абаронім нашу Зямлю!” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні”), “Вадаплаўныя птушкі нашай вёскі” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кушлянская базавая школа”), “Вясёлка” – наш часопіс” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні”), “Беражыце хлеб” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”), “Гонар і слава мурашу” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сольская сярэдняя школа”);

карты грыбных мясцін (дзяржаўная ўстанова адукацыі – работа “Водзяць грыбы карагоды” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-сярэдняя школа”);

народнага каляндара “Нашы святы” - работа “Нашы святы” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад-сярэдняя школа”), каляндара прыроды - работа “Поры года ў жыцці лесу” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Лылойцінскі яслі-сад – пачатковая школа”);

зборніка сцэнарных распрацовак – работа “Нашы святы” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад-сярэдняя школа”);

зборнікаў загадак, вершаў, прыказак і прымавак - работы “Піце, дзеці, малако – будзеце здаровы!” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”), “Дробка солі” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”) , “Вада – крыніца жыцця” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа”), “Жывёлы і расліны Смаргонскага краю” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”), “Беражыце хлеб”, (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”), “Гонар і слава мурашу” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сольская сярэдняя школа”), “Зімуючыя птушкі нашага горада” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”);

электронных дапаможнікаў – “Жывёлы і расліны Смаргонскага краю” (дзяржаўная ўстанова адукацыі Гімназія г. Смаргоні”), “Поры года ў жыцці лесу” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Лылойцінскі яслі-сад – пачатковая школа”), “Бярозкіны слёзы” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа”);

дзённікаў назіранняў “Сезонныя змяненні ў прыродзе” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Смаргонскі яслі-сад – пачатковая школа”),Вада – крыніца жыцця” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа”), “Вадаплаўныя птушкі нашай вёскі” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кушлянская базавая школа”);

выраб шпакоўняў – работы “Зімуючыя птушкі нашага горада” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”), “Птушкі нашага наваколля. Дапамажы птушкам зімой” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”), “Нашы пярнатыя сябры” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”), “Птушкі - нашы сябры” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні”).

Усе ўдзельнікі прадставілі работы з суправаджэннем аудыё-відэа матэрыялаў.

Разам з тым, на канферэнцыі былі прадстаўлены работы з Інтэрнэту: “Вырошчванне крышталяў у хатніх умовах” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа”), “Глеба. Уплыў глебы на рост раслін” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”), “Кока-Кола: шкода ці карысць” (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”).

Афармленне даследчых і праектных работ не ў поўнай ступені адпавядала патрабаванням і крытэрыям Палажэння аб раённай канферэнцыі (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Ракавецкі яслі-сад – базавая школа”).

На аснове вышэйадзначанага і рашэння журы

ЗАГАДВАЮ:


  1. Прызнаць пераможцамі ІІІ раённай канферэнцыі праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў і педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Юны даследчык” і ўзнагародзіць дыпломамі ўпраўлення адукацыі райвыканкама:

    1. сярод вучняў 1 – 2 класаў:

І месца – вучні 2 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”, работа “Жывёлы і расліны Смаргонскага краю”, кіраўнік Квяткевіч Л.Я.;

І месца – вучні 1, 2 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад – пачатковая школа”, работа Вада – крыніца жыцця”, кіраўнікі Найдзіч В.М., Паржон Н.М.;

ІІ месца – вучні 2 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”, работа “Зімуючыя птушкі нашага горада”, кіраўнік Будзько Ж.І.;

ІІ месца – вучні 2 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”, работа “Птушкі нашага наваколля. Дапамажы птушкам зімой”, кіраўнік Казлоўская І.І.;

ІІ месца – вучні 2 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”, работа “Беражыце хлеб”, кіраўнік Сярпейка А.Ю.;

ІІ месца – вучні 2 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сольская сярэдняя школа”, работа “Гонар і слава мурашу”, кіраўнік Ядзевіч І.З.;

ІІІ месца – вучні 2 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”, работа “Нашы зубкі”, кіраўнік Барановіч А.А.;

ІІІ месца – вучні 2 “А” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні”, работа “Дзівосная скарбніца”, кіраўнік Безляповіч І.П.;

    1. сярод вучняў 3-4 класаў:

І месца – вучні 4 “Г” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”, работа “У міры кветак так цёпла і прыемна”, кіраўнік Варанец М.І.;

І месца – вучні 3 “А”, 3 “Б”, 3 “В” класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні”, работа Пластык: шкода і карысць”, кіраўнікі Саленік Л.А., Мацэвіч Р.А., Келдановіч І.Ч.;

ІІ месца – вучні 3 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”, работа “Умовы надвор’я і народныя прыкметы”, кіраўнік Цярэшчанка Т.В.;

ІІ месца – вучні 3 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”, работа “Гаючыя якасці пакаёвых раслін”, кіраўнік Лашук Л.У.;

ІІ месца – вучні 2, 3, 4 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад – сярэдняя школа”, работа “Нашы святы”, кіраўнікі Якубоўская Т.А., Грышкевіч Т.Ю, Шчасная А.Б.;

ІІ месца – вучні 3 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 7 г. Смаргоні”, работа “Абаронім нашу Зямлю!”, кіраўнік Кохан В.К.;

ІІІ месца – вучні 3 “Б”, 4 “В” класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”, работа “Выкарыстанне і эканомія электраэнергіі ў школе і дома”, кіраўнікі Канавалава А.М., Ляпеха Г.І.;

ІІІ месца – вучні 3 “А”, 3 “Б” класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Смаргоні”, работа “Птушкі - нашы сябры”, кіраўнікі Сосна Т.П., Кавалёва А.М.;

ІІІ месца – вучні 1-4 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Шутавіцкая базавая школа”, работа “Ягады – гаючая сіла”, кіраўнік Будзевіч Л.В.;

2.Узнагародзіць граматамі ўпраўлення адукацыі райвыканкама пераможцаў у намінацыі:

“За фарміраванне беларускай самасвядомасці”:

вучняў 1-4 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вішнеўскі яслі-сад – сярэдняя школа”, работа “Таямніцы маёй маленькай радзімы”, кіраўнікі Андруковіч А.Э., Баравая В.С.;

вучняў 2 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Смаргоні”, работа “Вясёлка” – наш часопіс”, кіраўнік Забрамская В.Л.

3. Дырэктарам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі:

3.1. заахвоціць кіраўнікоў даследчых, праектных работ грашовымі прэміямі за кошт сродкаў эканоміі па фонду аплаты працы адпаведных устаноў адукацыі;

3.2. забяспечыць правядзенне даследчай, праектнай дзейнасці на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі на працягу 2012/2013 навучальнага года.

4. Вучэбна-метадычнай установе “Смаргонскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” (Чайкоўская А.У.) выдаць па выніках ІІІ раённай канферэнцыі праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў і педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Юны даследчык” зборнік работ.

5. Аб’явіць падзяку вучэбна-метадычнай установе “Смаргонскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”, адміністрацыям дзяржаўных устаноў адукацыі “Гімназія г. Смаргоні”, “Сярэдняя школа № 5 г. Смаргоні” за арганізацыйную работу па падрыхтоўцы і правядзенні ІІІ раённай канферэнцыі праектных і даследчых работ вучняў пачатковых класаў і педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Юны даследчык”.

6. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласці на начальніка аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі райвыканкама Бацян І.К.


Начальнік упраўлення В.У.Бацько





Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы