Агульныя палажэнні icon

Агульныя палажэнні



НазваниеАгульныя палажэнні
Дата конвертации19.07.2013
Размер263.7 Kb.
ТипДокументы
источник




Глава 1. Агульныя палажэнні

  1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь” (далей – Установа) з'яўляецца юрыдычнай асобай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», Палажэннем аб агульнаадукацыйнай установе, іншым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам.

Заснавальнікам Установы з’яўляецца Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт

  1. Поўная назва ўстановы на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь”, на рускай мове: Государственное учреждение образования “Средняя общеобразовательная школа №6 г. Сморгонь”. Скарочаная назва на беларускай мове: Сярэдняя школа №6 г. Смаргонь, на рускай мове: Средняя школа №6 г. Сморгонь.

  2. Установай могуць стварацца філіялы і прадстаўніцтвы, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе палажэнняў, якія зацвярджаюцца Установай.

  3. Установа праходзіць атэстацыю ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  4. Дзяржаўная акрэдытацыя Установы праводзіцца ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  5. Рэарганізацыя і ліквідацыя Установы ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    1. Установа мае права ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі пагадненнямі Рэспублікі Беларусь.

    2. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    3. Кантроль за дзейнасцю Установы ажыццяўляе ўпраўленне адукацыі Смаргонскага раеннага выканаўчага камітэта.

    4. Установа мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваёй назвай, а таксама штамп з назвай установы, разліковы і іншыя рахункі ва ўстановах банкаў.

    5. Адрас установы: 231044 Гродзенская вобласць, г. Смаргонь, Бульвар Надзей, 67.

Глава 2. Задачы, функцыі і прадмет дзейнасці Установы

    1. Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца ажыццяўленне навучання і выхавання на адпаведных ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

    2. Асноўнымі задачамі Установы з'яўляюцца:

забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу;

умацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя і здароўя іншых грамадзян, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;

падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці, сямейнага жыцця.

    1. Для дасягнення сваіх задач Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе:

адукацыйны працэс на аснове вучэбных планаў і вучэбных праграм;

выхаванне вучняў у адпаведнаеці з праграмай выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

2.4 Установа, акрамя асноўных функцый, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, можа ажыццяўляць:

падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыю навучання і выхавання вучняў, якія:

па медыцынскіх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць урокі ва Установе, дома;

прафесіянальную падрыхтоўку вучняў;

эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць.

2.5 Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчная заканадаўству Рэспублікі Беларусь дзейнасць рэлігійных арганізацый. Установа ў пазаўрочны час можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фарміраванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. Парадак, умовы, змест і формы гэтага ўзаемадзеяння вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

2.6 Абавязковае медыцынскае абслугоўванне вучняў ва Установе забяспечваецца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

Глава 3. Структура Установы

3.1 Для ажыццяўлення навучання і выхавання вучняў, як правіла, аднаго ўзросту па адпаведных вучэбных планах і вучэбных праграмах вучні ва Установе аб'ядноўваюцца ў класы.

3.2 Ва Установе могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі, якія накіраваны на пашырэнне, паглыбленне і карэкцыю ведаў вучняў па вучэбных прадметах; стварацца класы інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання для сумеснага навучання асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і асоб, якія не маюць фізічных і (або) псіхічных парушэнняў.

3.3 Парадак стварэння і асаблівасці функцыяніравання груп і класаў, адзначаных у пункце 3.2 гэтага Статута, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.4 Для аказання ўсебаковай дапамогі сям'і ў навучанні і выхаванні дзяцей, стварэння ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, іх удзелу ў пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ва Установе пры ажыццяўленні навучання і выхавання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі могуць стварацца групы падоўжанага дня. Парадак адкрыцця, камплектавання, арганізацыі дзейнасці груп падоўжанага дня Установы вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Глава 4. Мовы навучання і выхавання ва Установе

4.1 Навучанне і выхаванне ва Установе ажыццяўляюцца на беларускай і рускай мовах.

4.2 Ва Установе вывучэнне беларускай, рускай і адной з замежных моў з'яўляецца абавязковым, за выключэннем асоб з парушэннем слыху і асоб з цяжкімі парушэннямі маўлення.

Вывучэнне беларускай (рускай) і замежнай моў асобамі з парушэннем слыху і асобамі з цяжкімі парушэннямі маўлення, якія навучаюцца на рускай (беларускай) мове, арганізуецца па жаданню законных прадстаўнікоў вучняў.

4.3 Абавязковая для вывучэння ва Установе замежная мова вызначаецца яе заснавальнікам з улікам патрэб дзяржавы і магчымасцей Установы.

4.4 Парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Глава 5. Тыпавыя вучэбныя планы і вучэбныя праграмы

5.1 Арганізацыя адукацыйнага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, якія распрацоўваюцца і зацвярджаюцца Установай з улікам канкрэтных умоў на аснове тыпавога вучэбнага плана.

Факультатыўныя заняткі агульнаадукацыйнай установы вучэбнага плана забяспечвае стварэнне ўмоў для арганізацыі варыятыўнага навучання з улікам індывідуальных патрэб, здольнасцей і запытаў вучняў, тыпу і магчымасцей Установы.

Факультатыўныя заняткі агульнаадукацыйнай установы не з'яўляецца абавязковым для ўсіх вучняў. Пры правядзенні факультатываў з ліку вучэбных гадзін кампанента агульнаадукацыйнай установы неабходна прадугледжваць максімальна дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня.

5.2 У структуры вучэбнага плана на бягучы навучальны год выдзяляюцца вучэбныя прадметы і факультатыўныя заняткі агульнаадукацыйнай установы.

5.3 Факультатыўныя заняткі агульнаадукацыйнай установы тыпавога вучэбнага плана на бягучы навучальны год забяспечваюць варыятыўнасць і асобасную арыентацыю адукацыйнага працэсу з улікам умоў і магчымасцей Установы.

Факультатыўныя заняткі Установы на бягучы навучальны год выкарыстоўваюцца для правядзення:

прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці;

дзялення класаў на групы пры вывучэнні асобных вучэбных прадметаў пры недастатковай напаўняльнасці класа;

заняткаў па курсе “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”;

стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў у I—ХІ класах;

грамадска-карыснай працы ў III—XI класах;

5.4 Факультатыўныя заняткі агульнаадукацыйнай установы вучэбнага плана на бягучы навучальны год вызначаюцца і размяркоўваюцца педагагічным саветам Установы, зыходзячы з розніцы паміж агульнай колькасцю вучэбных гадзін, якія фінансуюцца з бюджэту, і колькасцю вучэбных гадзін дзяржаўнага кампанента вучэбнага плана на бягучы навучальны год.

5.5 Вучэбныя праграмы зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

5.6 Вучэбныя планы Установы на бягучы навучальны год, вучэбныя праграмы па ўсіх вучэбных прадметах распрацоўваюцца на падставе адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі.

5.7 Вучэбныя планы Установы, якія распрацоўваюцца адзін раз у адзіннаццаць гадоў, вучэбныя планы Установы на бягучы навучальны год зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Глава 6. Асаблівасці навучання па індывідуальных вучэбных планах

6.1 Ва Установе дапускаецца навучанне вучняў па індывідуальных вучэбных планах.

6.2 Пры арганізацыі навучання па індывідуальным вучэбным плане вучню дазваляецца вывучаць самастойна ўсе або асобныя вучэбныя прадметы, прадугледжаныя індывідуальным вучэбным планам.

6.3. Для вырашэння пытання аб пераводзе вучня на навучанне па індывідуальным вучэбным плане яго законныя прадстаўнікі, як правіла, да 31 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка Установы.

6.4 Рашэнне аб пераводзе вучня на навучанне па індывідуальным вучэбным плане, аб парадку і формах правядзення прамежкавай атэстацыі па вучэбных прадметах, якія вучань вывучае самастойна ў межах індывідуальнага вучэбнага плана, прымаецца педагагічным саветам агульнаадукацыйнай установы, зацвярджаецца загадам яе кіраўніка і даводзіцца да ведама вучня і яго законных прадстаўнікоў.

6.5 Індывідуальныя вучэбныя планы распрацоўваюцца Установай у адпаведнасці з вучэбнымі планамі Установы на бягучы навучальны год і (або) тыпавымі вучэбнымі планамі на бягучы навучальны год па ўзгадненню з яго законнымі прадстаўнікамі.

Індывідуальныя вучэбныя планы зацвярджаюцца кіраўніком Установы.
6.6. Вучань, які навучаецца па індывідуальным вучэбным плане, лічыцца ў спісах вучняў Установы. У класным журнале ў графах аб наведванні вучнямі ўрокаў па вучэбных прадметах (прадмеце), якія ён вывучае самастойна, робіцца запіс «навучаецца па індывідуальным вучэбным плане».

Глава 7. Арганізацыя адукацыйнага працэсу

7.1 Адукацыйны працэс ва Установе павінен забяспечыць ахову здароўя вучняў, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, вучэбнага тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё індывідуальных здольнасцей па інтарэсах.

7.2 Для арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа:

вызначае структуру навучальнага года па чвэрцях, або паўгоддзях з улікам патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;

распрацоўвае вучэбныя планы агульнаадукацыйнай установы на бягучы навучальны год на падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу;

выкарыстоўвае вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7.3 Структура навучальнага года ўзгадняецца Установай са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам і дзяржаўнай установай аховы здароўя “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

7.4 Вучэбныя планы зацвярджаюцца рашэннем педагагічнага савету Установы па ўзгадненні з Упраўленнем адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

7.5 Штодзённая колькасць урокаў ва Установе і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам урокаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў. Расклад урокаў зацвярджаецца кіраўніком Установы.

Абавязковыя ўрокі па асновах бяспекі жыццядзейнасці, радыяцыйнай бяспецы, бібліятэчна-бібліяграфічнай культуры, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, факультатыўныя заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з раскладамі, якія зацвярджаюцца кіраўніком Установы.

7.6 Працягласць перапынкаў паміж урокамі вызначаецца, зыходзячы з канкрэтных умоў працы Установы, неабходнасці забеспячэння арганізацыі харчавання вучняў і іх адпачынку ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных правілаў, нормаў, гігіенічных нарматываў.

7.7 Патрабаванні да фарміравання вуснай і пісьмовай мовы вучняў Установы, да правядзення, праверкі і ацэньвання навучальных і кантрольных работ, якія праводзяцца ў пісьмовай форме, прыкладную колькасць і аб'ём кантрольных работ, парадак вядзення і афармлення сшыткаў, рэфератаў, дзённікаў і класных журналаў вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7.8 Вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах, паводзіны вучняў Установы ацэньваюцца пры правядзенні іх атэстацыі.

Парадак і формы правядзення атэстацыі вучняў Установы, пераводу іх у наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, вызвалення ад выпускных экзаменаў, допуску да выпускных экзаменаў, арганізацыі выпуск-ных экзаменаў і выпуску вучняў Установы вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пералік захворванняў, якія з'яўляюцца падставай для вызвалення вучняў Установы ад выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

7.9 Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках, ацэньваюцца славесна, на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.

Глава 8. Асаблівасці пераводу ў наступны клас асобных вучняў

8.1 З мэтай вырашэння пытання аб датэрміновым пераводзе ў наступны клас вучня Установы, які самастойна засвоіў матэрыял, прадугледжаны вучэбнымі праграмамі па ўсіх вучэбных прадметах адпаведнага класа, або вучня, які навучаецца па індывідуальным вучэбным плане, Установе дазваляецца на працягу першага месяца навучальнага года праводзіць выніковую атэстацыю за год.

8.2 Для вырашэння пытання аб пераводзе вучня ў наступны клас яго законныя прадстаўнікі падаюць да 10 верасня заяву на імя кіраўніка Установы.

8.3 . Для правядзення выніковай атэстацыі за год вучняў, азначаных у пункце 8.1 Статута, загадам кіраўніка Установы ствараецца камісія ў складзе кіраўніка Установы або яго намесніка па асноўнай дзейнасці (старшыня камісіі) і педагагічных работнікаў, якія выкладаюць адпаведныя вучэбныя прадметы.

8.4 Камісія:

вызначае формы і тэрміны правядзення выніковай атэстацыі за год па кожным вучэбным прадмеце;

распрацоўвае матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах.

Матэрыялы для правядзення выніковай атэстацыі за год зацвярджаюцца старшынёй камісіі.

8.5 Расклад правядзення выніковай атэстацыі за год зацвярджаецца кіраўніком Установы і даводзіцца да вучняў і іх законных прадстаўнікоў не пазней чым за тыдзень да яе правядзення.

8.6 Вынікі правядзення выніковай атэстацыі за год па кожным вучэбным прадмеце ўносяцца ў пратаколы.

8.7 Правядзенне паўторнай выніковай атэстацыі за год не дазваляецца.

8.8 Рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас на падставе пратаколаў камісіі прымаецца педагагічным саветам Установы, зацвярджаецца загадам кіраўніка Установы і даводзіцца да ведама вучняў і іх законных прадстаўнікоў да 1 кастрычніка.

У класным журнале і іншай дакументацыі агульнаадукацыйнай Установы робяцца адпаведныя запісы.

Глава 9. Пазакласная і пазашкольная дзейнасць ва Установе

9.1. Асноўнай формай арганізацыі пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці ва Установе з'яўляюцца заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах.

Аб'яднанне па інтарэсах — аб'яднанне вучняў аднаго або рознага ўзросту на падставе агульнага інтарэсу да канкрэтнага кірунку дзейнасці.

9.2 Да аб'яднанняў па інтарэсах адносяцца гурток, клуб, секцыя, студыя, майстэрня, лабараторыя, тэатр, школа юных, навуковае таварыства і іншыя аб'яднанні па інтарэсах.

9.3 Аб'яднанні па інтарэсах ствараюцца ў адпаведнасці з інтарэсамі вучняў, пажаданнямі іх законных прадстаўнікоў, а таксама з улікам магчымасцей Установы.

9.4 Змест дзейнасці аб'яднання па інтарэсах вызначаецца кіраўніком гуртка, клуба, секцыі, студыі, майстэрні, лабараторыі, тэатра, школы юных, навуковага таварыства і іншых аб'яднанняў па інтарэсах, якія прадугледжаны статутам Установы, з улікам навучальна-выхаваўчых праграм.

9.5. Заняткі ў аб'яднаннях па інтарэсах вядуцца па навучальна-выхаваўчых праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У асобных выпадках ва Установе па некаторых профілях дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах праграмы могуць быць складзены іх кіраўнікамі, творчымі, навуковымі, педагагічнымі работнікамі; такія праграмы ўзгадняюцца педагагічным саветам і зацвярджаюцца кіраўніком Установы.

9.6 Напаўняльнасць аб'яднанняў па інтарэсах, асаблівасці іх работы такія ж, як і пры арганізацыі дзейнасці аб'яднанняў па інтарэсах ва ўстановах, якія забяспечваюць пазашкольнае выхаванне і навучанне.

9.7 Аб'яднанні па інтарэсах фарміруюцца на падставе заяў вучняў (іх законных прадстаўнікоў) на імя кіраўніка Установы, а таксама з улікам здароўя вучняў.

9.8 Дзейнасць аб'яднанняў па інтарэсах ажыццяўляецца па раскладзе, які зацвярджаецца кіраўніком Установы.

9.9. Установа ў працэсе ажыццяўлення пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці можа праводзіць конкурсы, фестывалі, форумы, алімпіяды, спаборніцтвы, злёты, канферэнцыі, выставы, экспедыцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы.

Глава 10. Падрыхтоўка дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання ў Установе

10.1. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей дашкольнага ўзросту, у тым ліку дзяцей, якія не наведваюць дашкольныя ўстановы, ва Установе можа ажыццяўляцца падрыхтоўка іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

10.2 Падрыхтоўка дзяцей дашкольнага ўзросту да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ва Установе на спецыяльна арганізаваных занятках з дзецьмі (далей — заняткі), а таксама праз аказанне законным прадстаўнікам дзяцей кансультацыйнай дапамогі (далей — кансультацыі).

10.3 Правядзенне заняткаў, кансультацый накіравана на забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодкаў і дарослых, фарміраванне асноў гатоўнасці да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Заняткі і кансультацыі праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбным планам і па вучэбнай праграме, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

10.4 Для правядзення заняткаў фарміруюцца групы, напаўняльнасць якіх складае не больш за 12 дзяцей.

10.5 Заняткі і кансультацыі праводзяцца на працягу ўсяго навучальнага года.

Тэрміны і працягласць іх правядзення, колькасць груп вызначаюцца Установай.

10.6. Расклад заняткаў, правядзення кансультацый зацвярджаецца кіраўніком Установы і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.

10.7 Заняткі, кансультацыі праводзяць педагагічныя работнікі Установы ў межах іх працоўнага часу з улікам устаноўленага аб'ёму педагагічнай работы.

Глава 11. Агульныя патрабаванні да прыёму, пераводу і адлічэнню вучняў Установы

11.1 Прыём дзяцей ва Установу ажыццяўляецца без уступных іспытаў.

11.2 У I клас Установы прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за Установай рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчыга камітэта.

Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, які замацаваны за Установай, могуць быць залічаны ва Установу пры наяўнасці ў ей свабодных вучнёўскіх месцаў. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы Установы ажыццяўляюць у парадку чарговасці падачы заявы законнымі прадстаўнікамі вучняў.

Кантрольныя лічбы прыёму плануюцца з улікам напаўняльнасці класаў і колькасці вучнёўскіх месцаў.

11.3 Прыём дзяцей у I клас ажыццяўляецца з шасці гадоў або больш старэйшага ўзросту.

11.4. Для прыёму дзяцей у I клас ва Установу законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя кіраўніка Установы і прадстаўляюць наступныя дакументы:

копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці; даведку аб стане здароўя дзіцяці.

11.5 Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва Установу для навучання ў I класе афармляецца загадам кіраўніка Установы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да іх законных прадстаўнікоў.

11.6 Прыём у парадку пераводу вучня з іншай Установы для навучання ў адпаведным класе на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляецца на падставе заявы яго законных прадстаўнікоў.

Установа, дзе навучаўся вучань, не павінна перашкаджаць пераводу вучня ў іншую Установу.

11.7 Для залічэння ва Установу вучняў ў парадку пераводу законныя прадстаўнікі вучня разам з заявай на імя кіраўніка Установы прадстаўляюць наступныя дакументы:

асабовую картку вучня;

даведку аб стане здароўя дзіцяці.

11.8 Рашэнне аб залічэнні вучня ва Установу ў парадку пераводу для навучання ў адпаведным класе афармляецца загадам кіраўніка Установы не пазней чым за тры дні з дня падачы заявы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучня.

11.9 Прыём асоб ва Установу для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы на імя кіраўніка Установы і наступных дакументаў:

пасведчання аб агульнай базавай адукацыі;

даведкі аб стане здароўя дзіцяці.

11.10. Рашэнне аб залічэнні асоб ва Установу для навучання ў адпаведным класе на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі афармляецца загадам кіраўніка Установы не пазней за 31 жніўня.

11.11 Перавод вучняў у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы ў выпадку рэарганізацыі, ліквідацыі або адмовы ў дзяржаўнай акрэдытацыі Установы забяспечваецца заснавальнікам са згоды законных прадстаўнікоў вучняў і па ўзгадненні з агульнаадукацыйнымі ўстановамі, у якія пераводзяцца вучні.

11.12 Вучні адлічваюцца з Установы:

у сувязі з завяршэннем навучання ва Установе;

у сувязі з пераводам у іншыя агульнаадукацыйныя ўстановы або ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

па асабістым жаданні ў сувязі з пераходам на самастойную форму атрымання адукацыі;

за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку Установы пры навучанні на Ш ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

11.13 Рашэнне аб адлічэнні вучняў з Установы на падставах, якія вызначаны абзацамі другім і пятым пункта 11.12 статута, прымаецца педагагічным саветам Установы.

Рашэнне педагагічнага савета Установы аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі непаўналетняга вучня за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку Установы прымаецца па ўзгадненню з адпаведнай тэрытарыяльнай камісіяй па справах непаўналетніх.

Рашэнне педагагічнага савета Установы аб адлічэнні з III ступені агульнай сярэдняй адукацыі дзіцяці-сіраты і дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, за непаспяховасць, сістэматычнае парушэнне вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы прымаецца па ўзгадненню з органам апекі і папячыцельства.

11.14 Адлічэнне вучняў з Установы афармляецца загадам яе кіраўніка з указаннем падставы і даводзіцца да законных прадстаўнікоў вучняў, упраўлення адукацыі Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

Глава 12. Асаблівасці функцыяніравання Установы

12.1. Сярэдняя школа — Установа, якая ажыццяўляе навучанне і выхаванне на I, II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі і функцыяніруе ў складзе I—XI класаў.

12.2 Па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта навучанне і выхаванне вучняў I класаў, пры наяўнасці умоў – II-IV класаў сярэдняй школы могуць быць арганізаваны на базе дашкольных устаноў.

12.3 Па рашэнню заснавальніка ва Установе можа ажыццяўляцца прафесіянальная падрыхтоўка вучняў X—XI класаў на базе:

школьных і міжшкольных вучэбна-вытворчых майстэрняў;

школьнага і міжшкольнага вучэбна-вытворчых камбінатаў працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі вучняў;

устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі.

12.4 Кіраўнік сярэдняй школы не мае права адмовіць у залічэнні ў X клас асобам, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў гэтай агульнаадукацыйнай установе.

Глава 13. Кампетэнцыя агульнаадукацыйнай установы

13.1. Установа самастойная ў вырашэнні пытанняў арганізацыі адукацыйнага працэсу, ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці і іншай дзейнасці ў межах, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13.2 Установа займаецца наступнымі відамі эканамічнай дзейнасці:

Код

Назва адпаведна з даведнікам відаў эканамічнай дзейнасці


70200

Здача ў наём уласнай маёмасці

52630

Іншы рознічны гандаль па-за магазінамі

74870

Прадстаўленні іншых паслуг спажыўцам

80210

Агульная сярэдняя адукацыя

92512

Дзейнасці бібліятэк

92620

Іншая дзейнасць у галіне спорту

80102

Агульнае сярэдняе навучанне першай ступені (пачатковая адукацыя)

80424

Іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў другія групы

72600

Іншая дзейнасць звязаная з вылічальнай тэхнікай

92342

Дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў

51909

Неспецыяльны аптовы гандаль не харчовых тавараў

74850

Прадстаўленне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладу

55510

Прадстаўленне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах

92312

Канцэртная дзейнасць


13.2.2. Відамі дзейнасці Прадпрыемства ў адпаведнасці з Пералікам відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя ліцэнзіі, і ўпаўнаважанных на іх выдачу дзяржаўных органаў і дзяржаўных арганізацый, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №17 ад 14.07.2003 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці” з’яўляюцца:

  • Рознічны гандаль (уключаючы алкагольныя напіткі і тытуневыя вырабы) і грамадскае харчаванне.

13.3. Да кампетэнцыі Установы адносяцца: падбор, прыём і расстаноўка кадраў, павышэнне ўзроўню іх кваліфікацыі;

ажыццяўленне кантролю за выкананнем педагагічнымі работнікамі і вучнямі (выхаванцамі) сваіх абавязкаў;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з дзяржаўнымі нарматывамі;

прыцягненне для ажыццяўлення дзейнасці, якая прадугледжана статутам Установы, дадатковых фінансавых і матэрыяльных сродкаў у парадку, які ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

арганізацыя і ўдасканаленне метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу;

распрацоўка і зацвярджэнне вучэбных планаў на бягучы навучальны год на падставе адпаведных тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год і тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі вучняў (выхаванцаў) Установы, а таксама аналізу вынікаў адукацыйнага працэсу;

ажыццяўленне іншай дзейнасці, якая не забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і прадугледжана статутам Установы.

13.4. Установа абавязана:

ажыццяўляць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і распрацаваных на іх падставе тыпавых вучэбных планаў на бягучы навучальны год, тлумачальнай запіскі па арганізацыі адукацыйнага працэсу, вучэбных праграм;

садзейнічаць дзейнасці метадычных аб'яднанняў;

садзейнічаць стварэнню неабходных умоў для харчавання і медыцынскай дапамогі вучням (выхаванцам).

13.5 Установа нясе ва ўстаноўленым .заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за:

невыкананне функцый, аднесеных да яе кампетэнцыі;

неадпаведнасць якасці адукацыі ўстаноўленым патрабаванням;

дзеянні, якія выклікалі парушэнні нормаў па ахове здароўя і бяспекі жыцця вучняў (выхаванцаў) і работнікаў Установы, нормаў і правілаў аховы навакольнага асяроддзя ў час адукацыйнага працэсу;

незахаванне патрабаванняў санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў;

парушэнне правоў і свабод вунняў (выхаванцаў) і работнікаў Установы.

Глава 14. Кіраванне Установай, узаемаадносіны ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу

14.1 Кіраванне Установай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам, будуецца на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання.

Кіраванне Установай ажыццяўляе кіраўнік, які прызначаецца і вызваляецца з займаемай пасады ўпраўленнем адукацыі па ўзгадненню з Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.

14.2 Калегіяльным органам Установы з'яўляецца педагагічны савет, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

14.3 Кіраўнік Установы ў дзейнасці па кіраванню Установай узаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.

Да органаў самакіраванняУстановы адносяцца:

Савет Установы;

бацькоўскі камітэт Установы;

папячыцельскі савет Установы.

14.4. Парадак стварэння і дзейнасць Савета Установы, бацькоўскага камітэта Установы, папячыцельскага савета Установы ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

14.5 Кіраўнік Установы нясе адказнасць за арганізацыю санітарна-гігіенічнага і проціэпідэмічнага рэжыму ва Установе, змест і арганізацыю адукацыйнага працэсу, харчаванне вучняў (выхаванцаў), аказанне медыцынскай дапамогі вучням у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14.6 Прыём на работу педагагічных і іншых работнікаў у агульнаадукацыйную ўстанову і іх звальненне ажыццяўляе яе кіраўнік у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14.7 Працоўныя адносіны работнікаў у Установе рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14.8 Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных і іншых работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі, зацверджанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

14.9 Вучнямі Установы з’яўляецца асобы, залічаныя ва Установу, згодна ўстаноўленага парадку для навучання і выхавання.

    1. Вучні Установы маюць права на:

атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі;

атрыманне бясплатнай агульнай пачатковай, агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыі за кошт сродкаў мясцовага бюджэту у парадку, прадугледжным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

атрыманне дадатковых адукацыйных паслуг у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

выбар агульнаадукацыйнай установы, профіля навучання;

навучанне ў рамках адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі па індывідуальным вучэбным плане;

забеспячэнне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі ў парадку, устаноўленым Урадам Рэспублікі Беларусь

бясплатнае карыстанне інфармацыйнымі рэсурсамі бібліятэкі, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Установы;

удзел ва ўпраўленні Установай праз органы самакіравання;

своечасовае атрыманне інфармацыі аб ацэнцы вынікаў асабістай дзейнасці, тэрмінах правядзення атэстацыі;

ахову свайго жыцця і здароўя ў ходзе адукацыйнага працэсу;

заахвочванне за поспехі ў вучобе і прыкладныя паводзіны;

удзел у маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднаннях, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

атрыманне харчавання ва Установе ў парадку і на ўмовах, вызначаных Урадам Рэспублікі Беларусь;

наведванне мерапрыемстваў, якія арганізуюцца Установай для вучняў, з улікам узросту вучня;

абарону сваіх правоў, гонару і годнасці ў працэсе атрымання адукацыі.

    1. Вучні Установы абавязаныя:

выконваць патрабаванні вучэбных планаў і вучэбных праграм;

быць дысцыплінаванымі, клапаціцца аб рэпутацыі Установы;

з годнасцю паводзіць сябе ва Установе і за яе межамі;

з павагай адносіцца да нацыянальнай гісторыі, культуры свайго і другіх народаў;

ахоўваць прыроднае асяроддзе;

не дапускаць прычынення шкоды свайму здароўю і здароўю другіх асоб;

падпарадкоўвацца рашэнням органаў упраўлення і самаўпраўлення Установы, прынятым у межах яе кампетэнцыі, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

выконваць патрабаванні педагагічных і другіх работнікаў Установы ў вобласці, аднесенай Статутам і Правіламі ўнутранага распарадку Установы да яе кампетэнцыі;

захоўваць Статут і Правілы ўнутранага распарадку Установы;

іншыя правы і абавязкі вучняў вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам;

за парушэнне Статута і Правіл унутранага распарадку Установы вучням могуць быць аб’яўлены заўвагі або вымовы ў парадку, устаноўленым Статутам.

    1. Педагагічнымі работнікамі Установы з’яўляюцца:

Кіраўнік Установы, яго намеснікі, спецыялісты, якія ажыццяўляюць ва Установе навучанне і выхаванне вучняў. Кваліфікацыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі зацверджанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    1. Педагагічныя работнікі Установы маюць права на:

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення сваёй прафесійнай дзейнасці;

абарону сваіх правоў, годнасці пры выкананні службовых абавазкаў;

творчую ініцыятыву, выбар метадаў і форм навучання і выхавання, падручнікаў і дапаможнікаў, сродкаў навучання, якія забяспечваюць неабходную якасць адукацыйнага працэсу;

удзел у конкурсах прафесійнага майстэрства;

удзел у кіраванні Установай праз педагагічны савет, органы самакіравання Установы;

штомесячную кампенсацыю расходаў на набыццё вучэбнай і метадычнай літаратуры ў парадку і на ўмовах, згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

    1. Педагагічныя работнікі Установы абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на высокім прафесійным узроўні, які забяспечвае атрыманне вучнямі адукацыі згодна з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі:

садзейнічаць выяўленню і развіццю індывідуальных творчых здольнасцей вучняў;

ажыццяўляць прафілактычную работу па папярэджванню правапарушэнняў сярод вучняў Установы;

своечасова інфармаваць законных прадстаўнікоў вучняў аб парушэнні імі Статута і правіл унутранага распарадку Установы;

весці здаровы лад жыцця і прапагандаваць яго сярод вучняў;

паважаць гонар вучняў і іх законных прадстаўнікоў;

іншыя правы і абавязкі, а таксама адказнасць педагагічных работнікаў Установы вызначаюцца актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, Статутам.

14.15 Законныя прадстаўнікі вучняў Установы маюць права:

выбіраць для навучання дзіцяці агульнаадукацыйную установу;

удзельнічаць у кіраванні Установай праз органы самакіравання;

атрымліваць інфармацыю аб усіх відах аглядаў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных і інш.) дзіцяці якія праводзяцца ва Установе;

абараняць законныя правы і інтарэсы дзяцей.

    1. Законныя прадстаўнікі вучняў абавязаны:

ствараць умовы, неабходныя для ўсебаковага развіцця дзіцяці;

прымаць неабходныя меры для атрымання вучнем агульнай базавай адукацыі;

паважаць гонар дзіцяці і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

не дапускаецца ўмяшанне законных прадстаўнікоў вучняў у выбар метадаў навучання адпаведных заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

выхаванне вучняў Установы забяспечваецца ва ўзаемасувязі іх законных прадстаўнікоў з педагагічнымі работнікамі;

іншыя правы і абавязкі законных прадстаўнікоў вучняў установы вызначаюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

законныя прадстаўнікі вучняў Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за неналежнае выхаванне дзіцяці.

Глава 15. Фінансаванне і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Установы

15.1 Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, а таксама за кошт дадатковых крыніц фінансавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15.2 Ва Установе аказанне дадатковых адукацыйных паслуг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15.3 Заснавальнік Установы можа даць дазвол Установе ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў тых межах, наколькі яна неабходна для рэалізацыі статутных мэтаў, дзеля якіх створана Установа, адпавядае гэтым мэтам і прадмету яе дзейнасці.

15.4 Штатны расклад Установы распрацоўвае і зацвярджае кіраўнік Установы на падставе тыпавых штатаў і нарматываў колькасці работнікаў Установы адпаведных тыпаў, зацвярджаемых Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

15.5 Аплата працы работнікоў Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

15.6 Матэрыяльна-тэхнічная база Установы з улікам яе тыпу фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з нарматывамі, якія ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, уключаючы будынкі і іншую маёмасць, неабходную для арганізацыі навучання і выхавання вучняў (выхаванцаў), іншай дзейнасці, якая прадугледжана стат.утам Установы.

15.7 Установа нясе перад заснавальнікам адказнасць за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за імі маёмасці.

15.8 Установа павінна мець памяшканні для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі, тлумачальнай запіскай па арганізацыі адукацыйнага працэсу, пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці, бібліятэку, а таксама памяшканні для педагагічных работнікаў, гатавання і прыёму ежы, медыцынскія кабінеты, бытавыя памяшканні.

Памяшканні Установы абсталёўваюцца мэбляй, інвентаром, неабходным вучэбным, медыцынскім абсталяваннем, сродкамі навучання і ўтрымліваюцца, эксплуатуюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў, гігіенічных нарматываў і правілаў аховы працы.

15.9 Умацаванне, абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Установы ажыццяўляюцца за кошт сродкаў заснавальніка і сродкаў, атрыманых з дадатковых крыніц фінансавання:

даходаў ад аказання платных дадатковых адукацыйных паслуг;

даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, якія не забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.



Зацверджана

рашэнне Смаргонскага

раённага выканаўчага камітэта

___________№_____

У новай рэдакцыі

рашэнне Смаргонскага

раённага выканаўчага камітэта

___________№_____


Статут

дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа №6 г. Смаргонь”






Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы