Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі icon

Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі



НазваниеУа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі
Дата конвертации19.10.2012
Размер26.31 Kb.
ТипДокументы
источник


УА “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія”


Міні-апавяданне


Мая маленькая радзіма”


Намінацыя

Сюды сышліся ўсе дарогі,

Тут мае ростані жыцця” (В.Гарановіч)


Адамовіч

Вераніка Уладзіміраўна,

12 год


Глыбокае, 2011

МАЯ МАЛЕНЬКАЯ РАДЗІМА


Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і рос.

Бэз пад акном і на полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс.

Кастусь Кірэенка

Мая маленькая радзіма.

Па ланцужку тваіх дарог

Я столькі боцікаў схадзіла

Без ашуканстваў і трывог, -

так аб сваёй радзіме пісала ў вершы “Мая маленькая радзіма” Людміла Кебіч. Мне таксама хочацца ўсё ведаць пра сваю маленькую радзіму – невялічкі горад Глыбокае, што ў Віцебскай вобласці. Тут я нарадзілася і ўжо пражыла адзінаццаць год.

Горад Глыбокае заснаваны ў 1414 годзе. Герб горада ўяўляе сабой “іспанскі шчыт” на срэбным полі, блакітная сцяна якога з трыма зубцамі, а на ёй скрыжаваныя клінкамі ўверх з залатымі дзяржаннямі дзьве шаблі, па баках ад іх, справа і злева, а таксама пасярэдзіне тры безанты (умоўныя выявы манет).

У межах горада радуюць вока глыбачан пяць азёр. Гэта возера Кагальнае, Вялікае, Мушкат, Бяглец, Падлазнае. Я лічу сваёй маленькай радзімай не толькі мой родны горад, але і ўвесь Глыбоцкі раён. У ім знаходзіцца самае глыбокае возера ў нашай рэспубліцы – Доўгае. А яшчэ ёсць цікавае возера Гінькава. Яно адметна тым, што па яго берагах размешчаны карставыя пячоры. Калі верыць паданню, то ў адной з пячор знаходзіцца багацце, на якое накладзена закляцце. Ніхто не можа знайсці гэтае багацце і па сённяшні дзень.

Край мой там, дзе шэпчуць сосны,

Шумяць волаты-дубы…

Гэты шэпт і шум галосны

Усяму свету кажуць быль.

Каля Глыбокага ёсць цудоўны лес, барок. Там заўсёды хораша: зімой і летам, восенню і вясной. Азмрочвае наведванне гэтага месца толькі ўспамін пра вялікую трагедыю, якая адбылася ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Тады ў Глыбокім загінула шмат людзей, і яны былі захаваны ў барку. Зараз на гэтым месцы ўзведзены манумент загінуўшым яўрэям і ваенапалонным.

А якое цудоўнае месца дэндрасад! Глыбачане з задавальненнем наведваюць яго, каб там ў цішы адпачыць ад гарадского жыцця. А як прыгожа навокал! Паспявае жыта ў полі, а ў ім, быцам блакітнымі вочкамі, калышуць сваімі галоўкамі валошкі, на розныя галасы спяваюць птушкі, а над галавой бязмежнае бясхмарнае неба.

Мая маленькая радзіма багата не толькі на азёры і рэкі, але і на знакамітых людзей. Гэта Язэп Драздовіч – беларускі мастак, Павел Сухі – савецкі авіяканструктар, Ігнат Буйніцкі – заснавальнік нацыянальнага беларускага тэатра.

Пра прыгажосць нашага краю вельмі ўдала напісаў глыбоцкі паэт Васіль Гарановіч:

Паўночны край. Глыбоччына. Радзіма.

Часцінка свету. Айчынны родны дом,

Дзе самы чысты снег, нібы крынічны ўзіму,

І самы звонкі першы над Беразвеччай гром.

Я люблю сваю маленькую радзіму за прыгажосць яе палёў і лугоў, за спевы птушак у паднябессі, за чысціню яе рэк і азёр, а таксама за тое, што тут мірна жывецца.





Похожие:

Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconПлан мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі "Глыбоцкая раённая гімназія" па падрыхтоўцы да святкавання Дня пісьменства 2012 года
Правядзенне экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей, музей П. Сухога, музей І. Буйніцкага (Празарокі)
Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconСамастойная работа Назоўнік Першы ўзровень(1-2 балы)
Сонца ўсё вышэй І вышэй ходзіць па небе. Усё цяплей І цяплейсагравае яно зямлю. Плача зіма
Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconФестиваль «Маленькая страна» Ежегодно в Невьянске проводится фестиваль «Маленькая страна»
Ежегодно в Невьянске проводится фестиваль «Маленькая страна», где участвуют воспитанники всех детских садов города и района
Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconСценарий праздника " Мая Радзіма, мой куточак мілы"
Так веками думали люди, глядя на парящих в небе птиц. Думали и мечтали: «Вот бы сесть на ковер-самолет и взлететь выше леса дремучего,...
Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconПлан работы школьной организации «Маленькая страна» на 2012 2013 учебный год
Выбор президента школьной организации «Маленькая страна» и укомплектование состава министерства
Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconДонецька багатопрофільна гімназія проводить прийом учнів до гімназії

Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconОтфрид Пройслер. Маленькая Баба-Яга
Но Маленькая Баба-Яга не желала себе лучшего дома, ей и этого вполне хватало. Снаружи к избе была пристроена огромная печь. Без такой...
Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconБілогірський навчально-виховний комплекс "Середня загальноосвітня школа І-ІІІ ст. ім. І. О. Ткачука, гімназія"

Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconДзяржаўная ўстанова адукацыі зацвярджаю "Мялешкавіцкая сярэдняя школа" Дырэктар школы

Уа “Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія” Міні-апавяданне “Мая маленькая радзіма” Намінацыя “Сюды сышліся ўсе дарогі iconДзяржаўная установа адукацыі зацвярджаю мялешкавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная Дырэктар школы
Дзяржаўная установа адукацыі зацвярджаю “Мялешкавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная Дырэктар школы
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы